У нас на сайте
Ссылки

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Царква cвятых Касмы і Даміяна

23.01.2018

Старажытная Касма-Даміянаўская царква

Касма-Даміянаўская царква ў гістарычных крыніцах згадваецца з ХVІ ст. Была драўляная. Дакладны час яе заснавання невядомы [1]. Сустракаецца яна таксама ў ліку гарадскіх цэркваў ХVІІ ст. [2]

У дакументах розных часоў месцам яе размяшчэння сустрэнем розныя часткі горада.

Да сярэдзіны ХVІІ ст. яна знаходзілася ў прадмесці «Востраў», стаяла на вуліцы Кузьмінскай. У 1655 г., падчас падрыхтоўкі Слуцка да абароны ад рускіх войскаў, калі забудова прадмесця разбуралася, разам з іншымі двума востраўскімі цэрквамі: Раждзественскай і Міхайлаўскай, была перанесена ў горад. Касма-Даміянаўскую размясцілі на вуліцы Усцінаўскай [3].

Ад пачатку была царква самастойнай і мела свой прыход. Пра гэта сведчыць назначэнне ў 1688 г. для яе святара [4].

У маі 1702 г., пасля пажару Успенскага сабора, з Усцінаўскай вуліцы яе перанеслі на Замкавую горку [5].

Можна думаць, што на Замкавай горцы царква заставалася да 1709 г., пакуль не быў адбудаваны Успенскі сабор. Пасля чаго яна зноў была перанесена, але не туды, дзе знаходзілася раней (на вуліцу Усцінаўскую, або ў прадмесце Востраў), а ў Новы горад. З тых часоў у некаторых дакументах толькі згадваюцца некалі існаваўшыя на Востраве дзве (КасмаДаміянаўская і Раждзественская) цэрквы.

Сучасны выгляд храмаЧарада згуртаваных на адносна невялікай тэрыторыі драўляных цэркваў паказана на планах Слуцка канца ХVІІІ ст. ў Новым горадзе непадалёку ад Навамейскай брамы, па вуліцы Іванаўскай. Якраз там, на адным пляцы, побач з царквой Іаана-Прадцечы, размяшчаліся Сімяонаўская, Крыжаўзвіжанская і Касма-Даміянаўская цэрквы.

Адзін з апошніх успамінаў пра гэты храм прыводзіцца ў дакуменце за 1713 г. Тады царква перадавалася ў падпарадкаванне саборнаму святару Яну Байкоўскаму [6]. Відавочна, што да гэтага часу царква заставалася ў залежнасці ад Успенскага сабора.

Пазней Касма-Даміянаўская царква пацярпела ад пажару і працяглы час стаяла неадноўленая. Напрыканцы ХVІІІ ст. была канчаткова разабрана. Яе фундуш далучылі да Успенскай саборнай царквы. А рэчы і начынне, якія засталіся, былі перададзены востраўскай Міхайлаўскай царкве [7]. Гэта сведчыць, што нягледзячы на залежнасць храма ад гарадскога сабора, гаспадарамі царкоўнай маёмасці па традыцыі лічыліся жыхары Вострава – месца, дзе храм некалі быў заснаваны і на сродкі прыхаджан якога быў забяспечаны і дзейнічаў да сярэдзіны ХVІІІ ст.

Сучасны храм

У 1993 г. Касма-Даміянаўская царква аднавіла сваю дзейнасць. Для арганізацыі храма вернікам быў перададзены мураваны «Т» – падобны ў плане аднапавярховы будынак былога салдацкага клуба на тэрыторыі скасаванага дзесятага вайсковага гарадка па вуліцы Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 57а). Непасрэдна для царквы адведзены цэнтральны падоўжны аб"ём, які пасля рамонту пакрылі двухсхільным дахам з вальмамі па тарцах. На працягу 1996–2000 гадоў пасярэдзіне даху быў узведзены драўляны ярусны светлавы барабан з купалам, а таксама чатыры меншыя купалкі на глухіх барабанах па рэбрах схілаў. Замест ранейшых прамавугольных аконных праёмаў з"явіліся меншыя арачныя, а над імі – невялікія франтончыкі, якія надалі выцягнутым бакавым сценкам адметны дэкаратыўны рытм. Унутраная прастора храма чляніцца двума радамі квадратных у плане мураваных калонаў на тры часткі, якія адпавядаюць тром нефам. Усходняя тарцовая сцяна з уваходным праёмам была выкарыстана для размяшчэння трох"яруснага іканастаса.

У правым крыле папярочнага аб"ёму будынка размясціліся іканапісная майстэрня, дзе праводзяцца заняткі нядзельнай школы. У левым крыле былі размешчаны жылыя пакоі настаяцеля.

У 1995 г. да тарца асноўнага аб"ёму прыбудавана цагляная званіца: чацвярык на чацверыку, пакрытая шатром з цыбулепадобным купалком. Яе ніжні ярус з"яўляецца прытворам.

На працягу 2007–2009 гг. адбылася рэканструкцыя, падчас якой храм змяніў свой выгляд. Бакавыя сцены пасярэдзіне атрымалі трохкутныя шчыты, па вышыні роўныя вышыні галоўнага аб"ёму. У выніку гэтага дахавае пакрыццё набыла крыжовую форму, а ўнутры з"явілася магчымасць па-новаму вырашыць падкупальную прастору. Чатырох дэкаратыўных купалкоў па схілах не стала, а над сяродкрыжжам ўзнёсся новы купал: паўсферычны, на светлавым васьмерыку, завершаны цыбулепадобным купалком на стромкім глухім барабане. Форма і прапорцыі новага купала гарманічна суадносяцца з агульным аб"ёмам храма (што выгадна адрознівае яго ад папярэдняга). Невялікі цыбулепадобны купалок узведзены таксама над алтарнай часткай даху.

Выгляд Касма-Даміянаўскай царквы ў 2003 г.Асвячэнне храма. 14 ліпеня 2009 г.Интерьер храма



Званіца атрымала трэці ярус – васьмярык, сцены якога прарэзаны арачнымі праёмамі для размяшчэння званоў, пакрыты шатровым дахам з купалкоммакаўкай. 17 кастрычніка 2008 г. на яе былі падняты і развешаны шэсць новых званоў вагой 100, 84, 40, 32, 16, 8,5 кг, адлітых на мінскім прадпрыемстве «Отменное литьё». Разам з тым захаваліся і два старыя званы.

Сцены шчытоў бакавых фасадаў упрыгожыў манументальны роспіс. Замест старога з"явіўся новы іканастас, выкананы мінскімі майстрамі. Для яго былі напісаны сямнаццаць новых абразоў (мастак-іканапісец Павел Зараў).

Іканастас драўляны, двух"ярусны, аздоблены тачонымі вітымі паўкалонкамі і разьбою. Пяць абразоў другога яруса (дзеісусны чын з большай па велічыні выявай Збавіцеля пасярэдзіне над Царскай брамай) ўзвышаюцца над сярэдняй часткай, адпавядаючай цэнтральнаму нефу. Інтэр"ер, а таксама прылягаючая да храма тэрыторыя, якая абнесена агароджай, добраўпарадкаваны сучаснымі матэрыяламі.

Урачыстае асвячэнне рэканструяванага храма адбылося 14 ліпеня 2009 г. з удзелам мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. Настаяцелем храма з часу заснавання прыхода ў 1993 г. да 2011 г. з"яўляўся протаіерэй айцец Мікалай Коржыч. З 2012 г. настаяцелем прызначаны протаіерэй айцец Андрэй Круцялёў.

У 2012 г. пачаліся работы па арганізацыі пры Касма-Даміянаўскай царкве жаночага манастыра. У красавіку 2013 г. адбылося адкрыццё абіцелі, асвечанай у гонар святой Прападобнай Сафіі княгіні Слуцкай.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
«Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» (2015).


 

 

Церковь святых Космы и Дамиана

Древняя Космо-Дамиановская церковь

Церковь зо 2003 года. Из архива А.ПоповаКосмо-Дамиановская церковь в исторических источниках упоминается с XVI в. Была деревянной. Точное время её основания неизвестно [1]. Встречается она также в числе городских церквей XVII в. [2]

В документах разных времён местом её размещения встретим разные части города.

К середине XVII в. она находилась в предместье «Остров», стояла на улице Кузьминский. В 1655 г., во время подготовки Слуцка к защите от русских войск, когда застройка предместья рушилась, вместе с другими двумя Островскими церквями: Рождественской и Михайловской, была перенесена в город. Космо-Дамиановскую разместили на улице Устиновской [3].

Изначально церковь была самостоятельной и имела свой приход. Об этом свидетельствует назначение в 1688 г. для неё священника [4].

В мае 1702 г., после пожара Успенского собора, с Устиновской улицы её перенесли на Замковую гору [5].

Можно полагать, что на Замковой горе церковь оставалась до 1709 года, пока не был отстроен Успенский собор. После чего она снова была перенесена, но не туда, где находилась раньше, на улицу Устиновскую, или в предместье Остров, а в Новый город. С тех пор в некоторых документах только упоминаются некогда существовавшие на Острове обе, Космо-Дамиановская и Рождественская, церкви.

Череда сосредоточенных на относительно небольшой территории деревянных церквей показана на планах Слуцка конца XVIII века в Новом городе неподалёку от Новомейских ворот, по улице Ивановской. Как раз там, на одной площади, рядом с церковью Иоанна-Предтечи, располагались Симеоновская, Крестовоздвиженская и Космо-Дамиановская церкви.

Одно из последних воспоминаний об этом храме приводится в документе за 1713 г. Тогда церковь передавалась в подчинение соборному священнику Иоанну Байковскому [6]. Очевидно, что до сих пор церковь оставалась в зависимости от Успенского собора.

Позже Космо-Дамиановская церковь пострадала от пожара и длительное время стояла невосстановленной. В конце XVIII в. была окончательно разобрана. Её фундуш присоединили к Успенской соборной церкви. А имущество и утварь, которые остались, были переданы Островской Михайловской церкви [7]. Это свидетельствует о том, что несмотря на зависимость храма от городского собора, хозяевами церковного имущества по традиции считались жители Острова – места, где храм некогда был основан и на средства прихожан которого содержался и действовал до середины XVIII в.

Современный храм

В 1993 г. Космо-Дамиановская церковь возобновила свою деятельность. Для организации храма верующим было передано каменное «Т» – образное в плане одноэтажное здание бывшего солдатского клуба на территории упразднённого 10-го военного городка по улице Максима Богдановича, 57а. Непосредственно для церкви отведены центральный продольный объем, который после ремонта покрыли двускатной крышей с вальмами по торцам. В течение 1996–2000 годов посередине крыши был возведён деревянный ярусный световой барабан с куполом, а также четыре меньших куполка на глухих барабанах по рёбрам склонов. Вместо прежних прямоугольных оконных проёмов появились меньшие арочные, а над ними – небольшие фронтончики, которые придали вытянутым боковым стенам отличительный декоративный ритм. Внутреннее пространство храма делится двумя рядами квадратных в плане каменных колонн на три части, соответствующие трём нефам. Восточная торцовая стена с входным проёмом была использована для размещения трёхъярусного иконостаса.

Первая колокольня. Из архива А.ПоповаПосле первой реконструкции. Из архива А.ПоповаВторой иконостас. Из архива А.ПоповаВнутреннее убранство. Второй иконостас. Из архива А.ПоповаНастоятелем храма со времени основания прихода в 1993 г. до 2011 г. был протоиерей отец Николай Коржич



В правом крыле поперечного объёма здания расположились иконописная мастерская, где проводятся занятия воскресной школы. В левом крыле были расположены жилые комнаты настоятеля.

В 1995 г. к торцу основного объёма пристроена кирпичная колокольня: четверик на четверике, покрытая шатром с луковице подобным куполком. Её нижний ярус является притвором.

В течение 2007–2009 гг. состоялась реконструкция, в ходе которой храм изменил свой вид. Боковые стены посередине получили треугольные щиты, по высоте равные высоте главного объёма. В результате этого кровельное покрытие приобрело крестовую форму, а внутри появилась возможность по-новому решить подкупольное пространство. Четырёх декоративных куполков по склонам не стало, а над средокрестием вознёсся новый купол: полусферический, на световом восьмерике, завершён луковице подобным куполком на ровном глухом барабане. Форма и пропорции нового купола гармонично соотносятся с общим объёмом храма, что выгодно отличает его от предыдущего. Небольшой луковице подобный куполок возведён также над алтарной частью крыши.

Колокольня получила третий ярус – восьмерик, стены которого прорезаны арочными проёмами для размещения колоколов, покрыта шатровой крышей с куполком-маковкой. 17 октября 2008 г. на неё были подняты и развешаны шесть новых колоколов весом 100, 84, 40, 32, 16, 8,5 кг, отлитых на минском предприятии «Отменное литьё». Вместе с тем сохранились и два старых колокола.

Стены щитов боковых фасадов украсила монументальная роспись. Вместо старого появился новый иконостас, выполненный минскими мастерами. Для него написал семнадцать новых икон художник-иконописец Павел Заря.

Иконостас деревянный, двухъярусный, украшенный точёными витыми полуколоннами и резьбой. Пять икон второго яруса – деисусный чин с большим по величине изображением Спасителя посередине над Царскими вратами – возвышаются над средней частью, соответствующей центральному нефу. Интерьер, а также прилегающая к храму территория, обнесены оградой, благоустроенны современными материалами.

Торжественное освящение реконструированного храма состоялось 14 июля 2009 года с участием митрополита Минского и Слуцкого Филарета. Настоятелем храма со времени основания прихода в 1993 г. до 2011 г. был протоиерей отец Николай Коржич. С 2012 г. настоятелем назначен протоиерей отец Андрей Крутелёв.

В 2012 году начались работы по организации при Космо-Дамианавской церкви женского монастыря. В апреле 2013 года состоялось открытие обители, освящённой в честь святой Преподобной Софии княгини Слуцкой.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
«Слуцк. История города в памятниках архитектуры» (2015 год).

Перевод – Владимир ХВОРОВ


 

 

1. Снитко А.К. Описание рукописей и стропечатных книг в Слуцком Тройчанском монастыре. СПб. 1911. № 2.

2. Описание церквей и приходов Минской епархии. Мн., 1879.

Тройчанский архив. Сб. «Минская старина». Вып. 4. Мн., 1913, № 178.

3. Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии ХVI – середины ХVIII веков. Мн. 1991, с. 312.

Rafal Degiel. Protestantci i prawoslawni. Patronat wyznaniowy Radziwillow birzanskich nad Cerkwia prawoslawna w ksiestwe Sluckim w XVII w. Warszawa. 2000, с. 122, 138, 139.

4. Тройчанский архив. Сб. «Минская старина». Вып. 4. Мн. 1913, № 196, 288.

5. Шкляревский Александр, иерей. Обзор истории Православной Церкви на Случчине. Кандидатская работа, с. 124.

6. Тройчанский архив. Сб. «Минская старина». Вып.4. Мн., 1913, № 196.

7. Дело об упразднении малоприходных церквей в г. Слуцке. НГАБ ф. 299, воп. 2, спр. 85.

Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн. 1903, с. 156.



 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 867. Последнее 2020-10-23 07:58:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by