У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Архіў Слуцкага Трайчанскага манастыра Святой Троіцы

28.04.2018

На паўднёвы захад ад Слуцка знаходзілася прадмесце Трайчаны. Сваю назву яно атрымала ад манастыра Святой Троіцы. Святыня мела важнае значэнне для Слуцка і з"яўлялася адным з буйнейшых духоўных цэнтраў на беларускіх землях ажно да пачатку XIX ст. У XVI – першай палове XVII ст. на землях манастыра ўзнікла гандлёва-рамеснае паселішча, якое называлі Трайчанамі ці Траецкім мястэчкам. Фактычна яно з"яўлялася прадмесцем Слуцка, але юрыдычна было самастойным паселішчам і не належала да горада. У час вайны 1654–1667 гг. мястэчка было разбурана і ў далейшым не аднаўлялася. Ужо ў другой палове XVII–XIX ст. Трайчанамі называлі невялікае прадмесце за Іллінскай брамай, а таксама землі манастыра.

Упершыню ў пісьмовых крыніцах Траецкі манастыр згадваецца ў 1445 г. [1] Але, улічваючы значэнне святыні, яе заснаванне, верагодна, адбылося яшчэ на раннім этапе існавання Слуцка ў старажытнарускі час [2]. Праз наданні ўладальнікаў горада і ахвяраванні іншых людзей у валоданне манастыра перайшлі значныя землі на паўднёвы захад ад Слуцка ажно да ракі Лакнеі. Гэта дало сродкі для разбудовы манастырскага комплекса і актыўнай асветніцкай дзейнасці. Паводле меркавання даследчыкаў, пры манастыры дзейнічала майстэрня па перапісванні літургічных кніг, адным з найлепшых твораў якой стала знакамітае Слуцкае Евангелле. Акрамя таго, пры ім, верагодна, існавала школа іканапісцаў [3]. Праз гэта Слуцкі Траецкі манастыр аказваў значны ўплыў на духоўнае жыццё Случчыны і беларускіх зямель у цэлым.

Вядома, што ў канцы XV ст. на тэрыторыі манастыра знаходзіліся царква Святой Троіцы і царква Прачыстай Багародзіцы, а таксама званіца з гадзіннікам. Недзе ў XVI ст. галоўны храм манастыра быў збудаваны з цэглы, што з"яўлялася ўнікальнай падзеяй для рэгіёна, дзе цалкам дамінавала драўлянае будаўніцтва. Гэта сведчыць аб вялікім значэнні манастыра, а таксама аб ўвазе да яго з боку ўласнікаў Слуцка, князёў Алелькавічаў, якія, напэўна, і ініцыявалі будаўніцтва новага храма. Значэнне святыні яшчэ больш узрасло пасля прыняцця царкоўнай уніі на Брэсцкім саборы ў 1596 г. Паколькі праваслаўныя жыхары Слуцка і Случчыны адмовіліся падпарадкоўвацца рашэнню сабора, Траецкі манастыр на чале з яго архімандрытам быў падпарадкаваны непасрэдна канстанцінопальскаму патрыярху і фактычна пачаў самастойна кіраваць царкоўным жыццём на Случчыне, дзе мелася каля 30 прыходаў. Толькі пасля аднаўлення структур Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі ў 1620 г. Траецкі манастыр быў падпарадкаваны Кіеву [4].

Як сведчыць апісанне 1654 г., у гэты час манастыр ўяўляў сабой вялікі архітэктурны комплекс, які складаўся з галоўнай мураванай царквы Святой Троіцы з двума капліцамі, меншага цёплага храма з трапезнай, брамы з надбрамнай царквой, званіцы, а таксама значнай колькасці жылых і гаспадарчых будынкаў. Побач з манастыром знаходзіўся фальварак [5]. Але вайна 1654–1667 гг. спыніла паступовае развіццё манастыра. Паколькі ён быў размешчаны блізка да гарадскіх умацаванняў, у пачатку верасня 1655 г. маскоўскае войска скарысталася манастырскімі будынкамі, каб падыйсці як мага бліжэй да горада. Таму, каб прымусіць непрыяцеля адступіць, абаронцы сканцэнтравалі на манастыры артылерыйскі агонь. У выніку гэтага манастырскі комплекс, у тым ліку галоўны храм, былі значна пашкоджаны. Рэшта святыні была знішчана пажарам, які ўчынілі маскоўскія войскі, спадзеючыся такім чынам запаліць увесь горад.

Пасля адыходу непрыяцеля тэрыторыя манастыра некаторы час знаходзілася ў запусценні. У 1660 г., пасля адсоўвання баявых дзеянняў на ўсход і змяншэння пагрозы для Слуцка набыло актуальнасць пытанне аб аднаўленні манастыра, яго галоўнай царквы і мястэчка пры ім. Багуслаў Радзівіл пагадзіўся забяспечыць манастыр будаўнічымі матэрыяламі, а таксама ахвяраваць грошы на адбудовы святыні. Разам з тым, з прычыны блізкасці комплекса да абарончых умацаванняў горада ўзніклі дыскусіі аб месцы яго адбудовы. Магнат настойваў на разборцы руінаў мураванай Траецкай царквы і, верагодна, прапаноўваў перанесці яе на іншае месца, далей ад умацаванняў. Архімандрыт Траецкага манастыра Феадосій Васілевіч пэўны час не пагаджаўся на разборку храма, але ўрэшце саступіў. Рэшткі царквы быў разабраны на цэглу, якую планавалася выкарыстаць пры ўзвядзенні новага храма. З-за агульнага эканамічнага заняпаду, які стаў вынікам вайны, справа адбудовы зацягнулася. Толькі ў 1668 г. была заключана дамова з муляром, пасля чаго пачаліся працы [6]. Разам з тым, застаецца няясным, ці новы храм быў збудаваны на падмурках старога, ці быў перанесены на іншае месца? Паводле апісання 1678 г., працы па ўзвядзенні мураванага храма былі амаль скончаны. Акрамя таго, былі ўзведзены брама з надбрамнай царквой у імя Святога Мікіты, цёплая Дабравешчанская царква, званіца, мураваны скарбец з падвалам і шэраг іншых пабудоў, а ўся тэрыторыя была абнесена драўлянай агароджай [7]. У сваю чаргу, Траецкае мястэчка так і не было адноўлена.

У XVIII ст. царква Святой Троіцы двойчы рамантавалася і перабудоўвалася. Упершыню пытанне аб рэстаўрацыі храма было ўзнята ў 1720 г., а самі будаўнічыя працы пад кіраўніцтвам архітэктара Барталамея Шыслоўскага распачаліся ў 1732 г. [8] Другая перабудова храма адбылася ў 1786–1789 гг. Аб тым, што мураваную Траецкую царкву неаднойчы перабудоўвалі, сведчаць і назіранні Андрэя Сніткі ў пачатку XX ст. [9] Паводле апісання 1800 г., на тэрыторыі манастыра стаялі тры царквы: галоўная мураваная і дзве драўляныя, адна з якіх была асвечана ў гонар Увядзення ў храм Багародзіцы, а таксама шэраг іншых будынкаў [10].

Пасля пераводу ў 1840 г. з Слуцка ў Мінск архімандрыі з духоўнай кансісторыяй значэнне Траецкага манастыра ўпала. У гэты час з яго забралі многія каштоўнасці. Таму ў 1853 г. у закінутым і напаўразбураным стане знаходзілася званіца, з якой знялі званы. Тым не менш, у манастыры засталіся мошчы Святой Сафіі Слуцкай і немаўляткі Гаўрыіла Беластоцкага, а таксама некаторыя іншыя каштоўныя рэліквіі, што рабіла манастыр важным духоўным цэнтрам. Парэшткі святых захоўваліся ў мураванай Траецкай царкве, а на зіму пераносіліся ў цёплую Дабравешчанскую. У крыпце пад алтаром Траецкай царквы таксама знаходзіўся саркафаг жонкі гетмана Януша Радзівіла Марыі Лупулы [11].

Вялікі зямельны фундуш Траецкага манастыра дазваляў яму дзейнічаць і ў XIX ст., у адрозненне ад Іллінскага і Спаскага, якія спынілі існаванне ў першай палове – сярэдзіне XIX ст. Як бачна на плане гэтага часу, на поўдзень ад Траецкага манастыра размяшчаўся вялікі фальварак, што сведчыць аб яго актыўнай гаспадарчай дзейнасці. Верагодна, для атрымання дадатковага прыбытку на манастырскіх землях ўздоўж дарогі, якая вяла з Слуцка ў заходнім накірунку, у сярэдзіне XIX ст. былі выдзелены ўчасткі зямлі, якія здаваліся ў арэнду.

Значныя фінансавыя рэсурсы дазволілі манастыру ў 1856–1867 гг. збудаваць побач з Траецкай царквой двухпавярховы мураваны корпус, у якім былі размешчаны манастырскія памяшканні, а таксама цёплая Дабравешчанская царква. Неўзабаве побач з манастыром быў узведзены двухпавярховы будынак духоўнага вучылішча, а таксама двухпавярховая брама, у якой была уладкавана царква Іаана Багаслова. Апошняя служыла дамавой царквой для выхаванцаў вучылішча. У час Першай Сусветнай вайны ў манастырскіх будынках быў размешчаны ваенны лазарэт, а ў 1925 г. манастыр закрылі. Мураваная царква і многія будынкі перажылі Другую Сусветную вайну і былі знішчаны ў 1950–1960-ыя гг. Да цяперашняга часу захаваўся толькі гмах былога духоўнага вучылішча [12].

Варта адзначыць, што ў ХVIІ-ХІХ стст. манастыр з"яўляўся надзвычай важным адміністрацыйным цэнтрам праваслаўнай царквы. Пэўны час ён выконваў функцыі рэзідэнцыі слуцкіх архімандрытаў, юрысдыкцыі якіх падлягалі праваслаўныя цэрквы ўсяго Слуцкага княства, а таксама храмы на працяглай тэрыторыі – ад Лідскага да Мазырскага паветаў. У сувязі з гэтым пры манастыры зберагаўся багацейшы архіў.

Пасля закрыцця манастыра ў 1920-я гг. яго архіў быў расцярушаны па многіх сховішчах. Большая частка трапіла ў Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў аддзел дарэвалюцыйных фондаў. Паводле стану на 1939 г., тут захоўваліся 153 справы за 1754–1869 гг. [13] Частка архіва была перададзена ў Беларускі дзяржаўны музей.

Падзеі Другой сусветнай вайны ўнеслі свае карэктывы ў справу захавання манастырскага архіва. У чэрвені 1944 г. фонды Мінскага гістарычнага музея (так тады называўся Беларускі дзяржаўны музей) былі вывезены ў баварскі замак Хёхштадт, дзе канцэнтраваліся музейныя скарбы, нарабаваныя нямецкімі войскамі з беларускіх, расійскіх, украінскіх і польскіх зямель [14]. Толькі ў кастрычніку 1947 г. беларуская частка музейнай калекцыі была дастаўлена ва Усходні Берлін, дзе яе прыняў упаўнаважаны Савета Міністраў БССР. Між тым высветлілася, што, паводле стану на 1946 г., фрагмент архіва захоўваўся ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР у г. Магілёве [15].

У 1963 г. пасля пераводу ЦДГА БССР з Магілёва ў Мінск і перадачы сюды дакументаў так званых дарэвалюцыйных фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці нарэшце быў сфарміраваны адзіны фонд пад назвай «Слуцкі Траецкі мужчынскі манастыр». Фонду быў прысвоены парадкавы нумар 95. Гэты ж нумар захаваўся пры чарговых зменах у структуры архіўнай галіны ужо ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. На цяперашні момант фонд 95 «Слуцкі Траецкі мужчынскі манастыр» захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ) і складаецца з 169 спраў за 1747–1914 гг.

Пераважную большасць дакументаў фонда складае перапіска па канцылярыі і дакументы эканамічнага характара: указы Мінскай духоўнай кансісторыі, інвентары манастырскіх маёнткаў, вопісы маёмасці, пратаколы пасяджэнняў праўлення манастыра, кнігі прыбытку і выдатку грошай, харчавання, ахвяраванняў, дакументы аб арэндзе манастырскіх уладанняў, рэкруцкім наборы, прызначэнні царкоўна – і свяшчэннаслужыцеляў у манастыр на епітымію, пераводзе манахаў у іншыя манастыры, пастрыжэнне ў манахі, рэвізскія сказкі манастырскіх сялян і іншыя дакументы.

У фондах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (правапераемніка Мінскага гістарычнага музея) захоўваецца бадай самая каштоўная з ацалелых частак былога манастырскага архіва з Трайчанаў.

Сярод найбольш цікавых дакументаў – арыгіналы прывілеяў каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх Жыгімонта III і Уладзіслава IV Вазаў праваслаўным цэрквам на тэрыторыі Мазырскага, Мінскага, Навагрудскага, Пінскага і Рэчыцкага паветаў; дэкрэты духоўнага суда Слуцкай архімандрыі па розных справах; прыватная перапіска настаяцеляў Слуцкага Трайчанскага манастыра і іншыя. Вялікую мастацкую каштоўнасць мае пергаментны арыгінал фундушовага ліста жыхара Слуцка Івана Скачікевіча Слуцкай саборнай царкве Праабражэння Гасподня, слуцкаму пратапопу Івану Бакачычу і ўсяму брацтву на 1000 злотых і шпіталю пры царкве на 60 злотых штогод, напісаны ў Слуцку 5 ліпеня 1649 г.

Агульны аб"ём часткі манастырскага архіва, які захоўваецца ў музеі, налічвае 525 дакументаў.

У 2016 г. паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі (НГАБ) і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь (НГМРБ) быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы сумеснага вывучэння дакументаў ХVІ–ХІХ стст., якія захоўваюцца ў фондах музея.

Першым этапам гэтага супрацоўніцтва як раз і стала апрацоўка і алічбоўка дакументаў архіва былога Слуцкага Трайчанскага манастыра Святой Троіцы, якая распачалася ў верасні 2016 г.

Нарэшце комплекс гэтых надзвычай каштоўных дакументаў па гісторыі праваслаўнай царквы на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага ХVІ-ХVІІІ стст. будзе даступным даследчыкам у поўным аб"ёме і паслужыць матэрыялам для напісання новых прац па гісторыі нашай краіны.


Дзяніс ЛІСЕЙЧЫКАЎ
намеснік дырэктара НГАБ, кандидат гістарычных навук

Мікалай ВОЛКАЎ
старшы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў НГАБ

Архіў Слуцкага Трайчанскага манастыра Святой Троіцы  Архівы і справаводства. - № 6. - Мінск, 2016. - С. 73-80


Архив Слуцкого Тройчанского монастыря Святой Троицы

К юго-западу от Слуцка находилось предместье Тройчаны. Своё название оно получило от монастыря Святой Троицы. Святыня имела важное значение для Слуцка и являлась одним из крупнейших духовных центров на белорусских землях вплоть до начала XIX в. В XVI – первой половине XVII в. на землях монастыря возникло торгово-ремесленное поселение, которое называли Тройчаны или Троицким местечком. Фактически оно являлось пригородом Слуцка, но юридически было самостоятельным поселением и не относилось к городу. Во время войны 1654–1667 гг. местечко было разрушено и в дальнейшем не восстанавливалось. Уже во второй половине XVII–XIX в. Тройчанами называли небольшое предместье за Ильинскими воротами, а также земли монастыря.

Впервые в письменных источниках Троицкий монастырь упоминается в 1445 г. [1] Но, учитывая значение святыни, её основание, вероятно, произошло ещё на раннем этапе существования Слуцка в древнерусское время [2]. Через инвестиции владельцев города и пожертвования других людей во владение монастыря перешли значительные земли на юго-западе от Слуцка вплоть до реки Лакнея. Это дало средства для построения монастырского комплекса и активной просветительской деятельности. По мнению исследователей, при монастыре действовала мастерская по переписыванию литургических книг, одним из лучших произведений которой стало знаменитое Слуцкое Евангелие. Кроме того, при нём, вероятно, существовала школа иконописцев [3]. Через это Слуцкий Троицкий монастырь оказывал значительное влияние на духовную жизнь Слуцка и белорусских земель в целом.

Известно, что в конце XV в. на территории монастыря находились церковь Святой Троицы и церковь Пречистой Богородицы, а также колокольня с часами. Где-то в XVI в. главный храм монастыря был сооружён из кирпича, что являлось уникальным событием для региона, где полностью доминировало деревянное строительство. Это свидетельствует о большом значении монастыря, а также о внимании к нему со стороны собственников Слуцка, князей Олельковичей, которые, наверное, и инициировали строительство нового храма. Значение святыни ещё больше возросло после принятия церковной унии на Брестском соборе в 1596 г. Поскольку православные жители Слуцка и Слуцкого района отказались подчиняться решению собора, Троицкий монастырь во главе с его архимандритом был подчинён непосредственно константинопольскому патриарху и фактически начал самостоятельно управлять церковной жизнью на Случчине, где имелось около 30 приходов. Только после восстановления структур Киевской православной митрополии в 1620 г. Троицкий монастырь был подчинён Киеву [4].

Как свидетельствует описание 1654 года, в это время монастырь представлял собой большой архитектурный комплекс, состоящий из главной каменной церкви Святой Троицы с двумя часовнями, меньшего тёплого храма с трапезной, ворот с надвратной церковью, колокольни, а также значительного количества жилых и хозяйственных зданий. Рядом с монастырём находился фольварк [5]. Но война 1654–1667 гг. прервала постепенное развитие монастыря. Поскольку он был расположен близко к городским укреплениям, в начале сентября 1655 г. московская армия воспользовалась монастырскими зданиями, чтобы подойти как можно ближе к городу. Поэтому, чтобы заставить неприятеля отступить, защитники сконцентрировали на монастыре артиллерийский огонь. В результате этого монастырский комплекс, в том числе главный храм, были значительно повреждены. Остаток святыни был уничтожен пожаром, который устроили московские войска, надеясь таким образом зажечь весь город.

После отхода неприятеля территория монастыря некоторое время находилась в запустении. В 1660 г., после отхода боевых действий на восток и уменьшения угрозы для Слуцка приобрёл актуальность вопрос о восстановлении монастыря, его главной церкви и местечка при нём. Богуслав Радзивилл согласился обеспечить монастырь строительными материалами, а также пожертвовать деньги на восстановления храма. Вместе с тем, ввиду близости комплекса к оборонительным укреплениям города возникли дискуссии о месте его восстановления. Магнат настаивал на разборке развалин каменной Троицкой церкви и, вероятно, предлагал перенести её на другое место, подальше от укреплений. Архимандрит Троицкого монастыря Феодосий Василевич некоторое время не соглашался на разборку храма, но в конце концов уступил. Остатки церкви был разобраны на кирпич, который планировалось использовать при возведении нового храма. Из-за общего экономического упадка, который стал результатом войны, дело восстановления затянулось. Только в 1668 г. был заключён договор с каменщиком, после чего начались работы [6]. Вместе с тем, остаётся неясным, был ли новый храм возведён на фундаменте старого, или был перенесён на другое место? Согласно описанию 1678 года, работы по возведению каменного храма были почти закончены. Кроме того, были возведены ворота с надвратной церковью во имя Святого Никиты, тёплая Благовещенская церковь, колокольня, каменная кладовая с подвалом и ряд других построек, а вся территория была обнесена деревянной оградой [7]. В свою очередь, Троицкое местечко так и не было восстановлено.

В XVIII в. церковь Святой Троицы дважды ремонтировалась и перестраивалась. Впервые вопрос о реставрации храма был поднят в 1720 году, а сами строительные работы под руководством архитектора Варфоломея Шысловского начались в 1732 г. [8] Вторая перестройка храма состоялась в 1786–1789 гг. О том, что каменную Троицкую церковь неоднократно перестраивали, свидетельствуют и наблюдения Андрея Снитко в начале XX в. [9] Согласно описанию 1800 года, на территории монастыря стояли три церкви: главная каменная и две деревянные, одна из которых была освящена в честь Введения во храм Богородицы, а также ряд других зданий [10].

После перевода в 1840 г. из Слуцка в Минск архимандрии с духовной консисторией значение Троицкого монастыря упало. В это время из него забрали многие ценности. Поэтому в 1853 г. в заброшенном и полуразрушенном состоянии находилась колокольня, с которой сняли колокола. Тем не менее, в монастыре остались мощи Святой Софии Слуцкой и младенца Гавриила Белостокского, а также некоторые другие ценные реликвии, что делало монастырь важным духовным центром. Останки святых хранились в каменной Троицкой церкви, а на зиму переносились в тёплую Благовещенскую. В крипте под алтарём Троицкой церкви также находился саркофаг жены гетмана Януша Радзивилла Марии Лупули [11].

Большой земельный фундуш Троицкого монастыря позволял ему действовать и в XIX в., в отличии от Ильинского и Спасского, которые прекратили существование в первой половине – середине XIX в. Как видно на плане того времени, к югу от Троицкого монастыря располагался большой фольварк, что свидетельствует о его активной хозяйственной деятельности. Вероятно, для получения дополнительного дохода на монастырских землях вдоль дороги, которая вела из Слуцка в западном направлении, в середине XIX в. были выделены участки земли, которые сдавались в аренду.

Значительные финансовые ресурсы позволили монастырю в 1856–1867 гг. соорудить рядом с Троицкой церковью двухэтажный каменный корпус, в котором были размещены монастырские помещения, а также тёплая Благовещенская церковь. Вскоре рядом с монастырём было возведено двухэтажное здание духовного училища, а также двухэтажные ворота, в которых была устроена церковь Иоанна Богослова. Последняя служила домовой церковью для воспитанников училища. Во время Первой Мировой войны в монастырских зданиях был расположен военный лазарет, а в 1925 году монастырь закрыли. Каменная церковь и многие здания пережили Вторую мировую войну и были уничтожены в 1950–1960-е гг. К настоящему времени сохранилось только здание бывшего духовного училища [12].

Стоит отметить, что в ХVIІ–ХІХ вв. монастырь являлся чрезвычайно важным административным центром православной церкви. Некоторое время он выполнял функции резиденции слуцких архимандритов, юрисдикции которых подлежали православные церкви всего Слуцкого княжества, а также храмы на протяжённой территории – от Лидского до Мозырского поветов. В связи с этим при монастыре хранился богатый архив.

После закрытия монастыря в 1920-е гг. его архив был раздроблен по многим хранилищам. Большая часть попала в Государственный архив Минской области в отдел дореволюционных фондов. По состоянию на 1939 г. здесь хранились 153 дела за 1754–1869 гг. [13] Часть архива была передана в Белорусский государственный музей.

События Второй мировой войны внесли свои коррективы в дело сохранения монастырского архива. В июне 1944 г. фонды Минского исторического музея (так тогда назывался Белорусский государственный музей) были вывезены в баварский замок Хёхштадт, где концентрировались музейные сокровища, награбленные немецкими войсками из белорусских, российских, украинских и польских земель [14]. Только в октябре 1947 г. белорусская часть музейной коллекции была доставлена в Восточный Берлин, где её принял уполномоченный Совета Министров БССР. Между тем выяснилось, что, по состоянию на 1946 г., фрагмент архива хранился в Центральном государственном историческом архиве БССР в г. Могилеве. [15]

В 1963 году, после перевода ЦГИА БССР из Могилева в Минск и передачи сюда документов так называемых дореволюционных фондов Государственного архива Минской области наконец был сформирован единый фонд под названием «Слуцкий Троицкий мужской монастырь». Фонду был присвоен порядковый номер 95. Этот же номер сохранился при очередных изменениях в структуре архивной отрасли уже в независимой Республике Беларусь. На данный момент фонд 95 «Слуцкий Троицкий мужской монастырь» хранится в Национальном историческом архиве Беларуси (НИАБ) и состоит из 169 дел за 1747–1914 гг.

Подавляющее большинство документов фонда составляет переписка по канцелярии и документы экономического характера: указы Минской духовной консистории, инвентари монастырских имений, описи имущества, протоколы заседаний правления монастыря, книги прибыли и расхода денег, продовольствия, пожертвований, документы об аренде монастырских владений, рекрутских наборов, назначении церковно- и священнослужителей в монастырь на епитимии, переводе монахов в другие монастыри, пострижению в монахи, ревизские сказки монастырских крестьян и другие документы.

В фондах Национального исторического музея Республики Беларусь (правопреемника Минского исторического музея) хранится, пожалуй, самая ценная из уцелевших частей бывшего монастырского архива с Тройчан.

Среди наиболее интересных документов – оригиналы привилеев королей польских и великих князей литовских Сигизмунда III и Владислава IV Вазы православным церквям на территории Мозырского, Минского, Новогрудского, Пинского и Речицкого поветов; декреты духовного суда Слуцкой архимандрии по разным делам; частная переписка настоятелей Слуцкого Свято-Троицкого монастыря и другие. Большую художественную ценность имеет пергаментный оригинал фундушевого листа жителя Слуцка Ивана Скачикевича Слуцкой соборной церкви Преображения Господня, слуцкому протопопу Ивану Бокачичу и всему братству на 1000 злотых и больнице при церкви на 60 злотых ежегодно, написанный в Слуцке 5 июля 1649 г.

Общий объем части монастырского архива, хранящегося в музее, насчитывает 525 документов.

В 2016 г. между Национальным историческим архивом Беларуси (НИАБ) и Национальным историческим музеем Республики Беларусь (НГМРБ) был подписан договор о сотрудничестве в сфере совместного изучения документов XVII–ХIХ вв., хранящихся в фондах музея.

Первым этапом этого сотрудничества как раз и стала обработка и оцифровка документов архива бывшего Слуцкого Свято-Троицкого монастыря Святой Троицы, которая началась в сентябре 2016 г.

Наконец комплекс этих чрезвычайно ценных документов по истории православной церкви на территории бывшего Великого княжества Литовского XVI–XVIII вв. будет доступен исследователям в полном объёме и послужит материалом для написания новых работ по истории нашей страны.


Денис ЛИСЕЙЧИКОВ
заместитель директора НИАБ, кандидат исторических наук

Николай ВОЛКОВ
старший научный сотрудник отдела публикации документов НИАБ

Архивы и делопроизводство № 6 (108), 2016

Перевод – Владимир ХВОРОВ


1. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. Т. 1. Минск, 1959. С. 124

2. Ціткоўскі І.А. Слуцк. Псторыя горада ў помніках архітэктуры. Мінск, 2015. С. 21.

3. Kałamajska-Saeed М. Portrety i zabytki książąt Olelkowiczów w Słucku: inwentaryzacja Józefa Smolińskiego z 1904 r. Warszawa, 1996. S. 66–67; Ціткоўскі І.А. Слуцк. С. 22.

4. Ціткоускі І.А. Слуцк. С. 21–22.

5. AGAD. AR. Dz. VIII. Nr. 535. S. 4–11.

6. AGAD. AR. Dz. V. Nr. 5569Л. S. 120–126; 227–237; AGAD. AR. Dz. V. Nr. 6865/1. S. 181–188; AGAD. AR. Dz. V. Nr. 6865/III. S. 29–32; AGAD. AR. Dz. V. Nr. 16998. S. 17–23; AG AD. AR. Dz. VIII. Nr. 532. S. 15–21; Degiel R. Protestanci i prawosławni: patronat wyznaniowy Radziwiłłów birżańskich nad Cerkwią prawosławną w księstwie słuckim w XVII w. Warszawa, 2000. S. 107–110.

7. Ціткоўскі І.А. Слуцк. С. 22–23.

8. НГМРБ. АСТСТМ. Т. 1. № 382, 443.

9. Снитко А. Из слуцкой старины // Минская старина. 1911. Вып. 2. С. 156–157.

10. НГАБ. Ф. 136. Bon. 1. Сир. 1311. Арк. 36 адв.

11. Dziennik Warszawski. 1853. Nr. 161. S. 4; Kałamajska-Saeed M. Portrety i zabytki. S. 5, 7, 62–63.

12. Серно-Соловьевич, Ф.Ф. Древне-русский город Слуцк и его святыни. Вильна, 1896. С. 36; Ціткоўскі І.А. Слуцк. С. 27–31,71–72.

13. НГАБ. Ф. 95 (справа фонда). Арк. 13–13 адв.

14. НГМРБ. Электронны рэсурс. Рэжым доступу: http://histmuseum.by/by/musetmi/museum-history/

15. НГАБ. Ф. 95 (справа фонда). Арк. 1.


 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 183. Последнее 2018-07-18 06:46:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru