Вялікая (замкавая) горка

Вялікая (замкавая) горка

09.01.2018

Гістарычныя назвы самай старажытнай часткі Слуцка, якія паслядоўна прыходзілі на змену адна другой альбо выкарыстоўваліся ў некаторыя перыяды адначасова, – «Дзядзінец», «Град», «Капец», «Верхні замак», «Саборная горка», «Бязбожная горка», «Вялікая горка». Яны адлюстроўваюць і гісторыю пасялення, і змены ў жыцці людзей, сведкам якіх быў наш горад.

Уяўленне пра найбольш ранні перыяд жыцця на гэтым месцы даюць археалагічныя даследаванні.

Праводзіліся яны ў 1929 г. археолагамі А. Ляўданскім і С. Дубінскім, у 1958 г. Э. Загарульскім, у 1966 г. П. Лысенкам. Найбольш значныя раскопкі адбыліся ў 1985–86 гг. пад кіраўніцтвам Л. Калядзінскага.

Першапачаткова на выспе ў сутоцы рэк Случ і Бычок з"явілася паселішча старажытных балтаў. Было заснавана яно ў першых стагоддзях нашай эры, магчыма, і раней. Сведчаць аб гэтым знойдзеныя прадметы, што датуюцца тымі далёкімі часамі [1]. Падобныя гарадзішчы, дзе некалі жылі балтскія і некаторыя іншыя старажытныя народы, можна сустрэць і ў ваколіцах Слуцка [2].

Значным вынікам раскопак было даследаванне гістарычнага Случэска – славянскага горада, заснаванага на тым жа месцы славянамі-дрэгавічамі на мяжы ХІ–ХІІ стст.

Фрагмент забудовы Слуцкага дзядзінца ХІІ–ХІІІ стст. Раскопкі 1985 г.У ХІІ–ХIII стст. горад уяўляў сабою добра ўмацаванае пасяленне. Па перыметры авальнага ў плане ўзвышша быў насыпаны земляны вал, які ў вышыню дасягаў 6–8 метраў, а ў аснове – 22-х. Па версе вала ішла драўляная сцяна – «тын» (вастракол). Подступы да вала баранілі воды Случы, Бычка і пракапанага рова. Разам з іншымі насельнікамі тут жыў князь з дружынай. У летапісах такія ўмацаванні называюцца дзядзінцамі. Калі нападалі ворагі, то за ўмацаваннямі дзядзінца знаходзілі сховішча жыхары пасада і прадмесцяў. Тэрыторыю слуцкага дзядзінца перасякалі выкладзеныя дошкамі і бярвеннямі вуліцы. Шырыня іх была каля двух метраў. Па баках вуліц стаялі драўляныя жылыя і гаспадарчыя будынкі. Ніжэйшыя часткі іх разам з маставымі пазней былі засыпаныя зямлёй, таму добра захаваліся да нашага часу і сталі аб"ектам вывучэння археолагаў. Жытло было памерамі ад 9 да 20 кв. м. У некаторых з іх знойдзены рэшткі глінабітных печаў. Археолаг Лявон Калядзінскі з упэўненасцю гаворыць аб існаванні на дзядзінцы мураванага храма, а знойдзеныя танкасценная цэгла – плінфа і вапняковыя пліты дазваляюць уявіць характар яго муроўкі і вонкавы выгляд [3].

У 2-й палове ХІІ ст. Слуцк стаў сталіцай удзельнага княства. Спачатку яго гаспадарамі былі князі з роду кіеўскіх Рурыкавічаў. З канца ХІV і да пачатку XVII ст. княствам валодалі князі Алелькавічы, якія вялі свой род ад вялікага князя Літоўскага Альгерда. З ХVІІ ст. гаспадарамі краю сталі князі Радзівілы.

Пасад, дзе жылі рамеснікі і гандляры, размяшчаўся на паўночны ўсход ад дзядзінца. У сувязі з павелічэннем насельніцтва пасад разрастаўся і да ХVІ ст. абкружыў яго з усіх бакоў. З ХV ст. пачаў засяляцца супрацьлеглы бераг Случы – узнікла Зарэчча, або інакш – «Новае места» (Новы Слуцк).

Град (альбо – горад – так з ХІV ст. часцей называецца дзядзінец) князі Алелькавічы ператварылі ў моцную крэпасць. На пачатку ХVІ ст. ён некалькі разоў паспяхова вытрымліваў штурмы перакопскіх татараў. Асабліва моцным быў прыступ у 1505 г. Але, як сказана ў старажытным (Іпацьеўскім) летапісе: «И хотяху татаре взяти Случеск, и не могоша, биша бо их из града крепко». Народнае паданне пра абарону Слуцка таксама апісвае гэтыя падзеі:

 

«І калі б дзядзінец-замак Слуцкі
не Мураш-майстар будаваў,
І калі б абарону яго
не ваявода Пуцята трымаў,
быць бы тады бядзе…» [4]

 

Схема планіровачнай структуры горада ў ХІІ–ХІV стст.: 1 – дзядзінец, 2 – гандлёвая плошча, 3 – пасад, 4 – могілкіПасля татарскіх нападаў, а таксама аблогі горада ў 1508 г. войскамі князя М. Глінскага пачалі аднаўляцца спаленыя ворагамі пасад і прадмесці. Тады ж тэрыторыя града была падвышана за кошт прывезенай на вазах зямлі (як казалі, тэрыторыя «накапвалася», адкуль пашла другая яго назва – «Капец») і па-новаму ўмацавана. Крыху пазней побач з Капцом, заняўшы частку тэрыторыі гандлёвай плошчы і пасада, пачалі ўзводзіць яшчэ адзін град (замак): «І зараз княгіня град каля града залажыла і нізіну падвышаты ся начала…». Новы град атрымаў назву «Ніжні (Дольны) замак», а Капец, размешчаны на ўзвышшы, сталі называць «Верхнім (Горнім) замкам» [5].

Верхні замак абкружаў земляны вал з драўлянай сцяной, з паўночнага боку быў умацаваны двумя вежамі. Трапіць сюды можна было па перакінутым цераз Бычок пад"ёмным мосце, далей – праз узведзеную ў абарончым вале 4-ярусную браму, на якой меліся гарматы. Княжацкі палац – узведзены на каменным падмурку з дубовых чэсаных брусоў будынак – размяшчаўся на паўночным баку, непадалёку ад вежаў. Побач з ім размяшчаліся іншыя пабудовы, у тым ліку казначэйства. Паўднёвы бок Капца займаў Успенскі сабор. Гэта быў драўляны храм, які за сваю гісторыю не раз адбудоўваўся. У розныя часы яго завяршалі адзін, тры або пяць купалоў [6]. Абарончыя вежы, пабудаваныя пасля татарскіх нападаў у пачатку XVI ст. на Капцы нанава, або, магчыма, рэканструяваныя старыя, разам з вежамі Ніжняга замка ўзвышаліся над усёй ваколіцай. У XVI–XVII стст. разам з вярхамі замкавага Успенскага сабора яны стваралі своеасаблівы і выразны архітэктурны сілуэт цэнтра Слуцка. У гэтым можна ўпэўніцца, разглядаючы спрошчаны і ўмоўны, але, несумненна, адпавядаючы рэальнасці малюнак Слуцка на геаграфічнай карце, выдадзенай у 1613 г. Горад паказаны на правым беразе Случы (на левым – яшчэ невялікае па памерах пасяленне). Вышэй пасадскай забудовы віднеюцца сілуэты замкаў, над якімі ўзвышаюцца вежы, накрытыя спічастымі гатычнымі шатровымі дахамі. Вышэйшую цэнтральную вежу вянчае княжацкая карона, што абазначае горад як сталіцу княства. Сцены паміж вежамі – «прасла» – уяўлялі сабою вастракол (астрог), які, па меркаванні даследчыкаў, яшчэ ў 1595 г. складаў аснову слуцкіх замкавых умацаванняў [7]. Гэты тып умацаванняў з канца XVI ст. ужо спалучаўся з больш дасканалымі канструкцыямі – гароднямі. У гароднях кожнае звяно сцяны ўяўляла драўляны зруб, звычайна запоўнены зямлёй або каменнем. Гародні паволі замянялі вастракол.

На працягу ХVІ–ХVII стагоддзяў, калі ў Новым горадзе з"явіўся Новы замак (цытадэль), а горад па перыметры поўнасцю абкружылі вонкавыя ўмацаванні, Стары замак (так з таго часу называліся Верхні і Ніжні замкі разам), згубіў стратэгічнае абарончае значэнне і ператварыўся ў палацава-замкавы комплекс – рэзідэнцыю слуцкіх князёў.

Князь Аляксандр Уладзіміравіч АлелькаЗ ХVII ст. уваход у Верхні замак быў з боку гандлёвай плошчы. Трапіць сюды можна было па перакінутым цераз Бычок мосце: ён падводзіў да яруснай вежы, якая цяпер замест шатра ўжо мела купальнае пакрыццё, завершанае металічным пазалочаным шарам і арлом – гербам роду Радзівілаў. З вонкавага боку вежы быў умацаваны гадзіннік. У ніжнім ярусе, акрамя брамы, знаходзіліся памяшканні для варты. Яшчэ адзін невялікі мост злучаў Верхні замак з Ніжнім [8].

Палац Верхняга замка быў драўляны, аднапавярховы (з мезанінам), пакрыты гонтавым дахам, з анфіладнай планіроўкай пакояў. На першым паверсе меліся жылыя і парадныя памяшканні, другі паверх – мезанін, у якім знаходзілася зала. Жылыя і парадныя памяшканні ўпрыгожвала разьба, яны былі абстаўлены разною мэбляй. Сцены і плафоны аздабляла размалёўка. Печкі мелі абліцоўку белай і зялёнай паліванай кафляй з геральдычнымі і арнаментальнымі выявамі. Размешчаны пасярэдзіне галоўнага фасада ўваход уяўляў сабою абшыты дошкамі слупавы ганак з лавамі ўздоўж сцен, ён вёў у сені.

Абапал палаца стаялі гаспадарчыя пабудовы (кухня, пякарня, канцылярыя, стайня), бліжэй да вала месціўся арсенал. Побач з мастом, што злучаў замкі, знаходзіўся мураваны скарбец. Акрамя яго, былі яшчэ мураваныя склеп і піўніца [9].

Замкавы сабор, узведзены пры княгіні Настассі, прастаяў да другой паловы XVII ст. Не стала яго ў выніку пажара. У 1673 г. пачалося будаўніцтва новай замкавай царквы. На жаль, і той храм загінуў ад агню. Запіс, зроблены на адным з лістоў рукапіснага Евангелля, што захоўвалася ў бібліятэцы Трайчанскага манастыра, распавядае пра лёс гэтага будынка: ён пачаў гарэць у трэцяй гадзіне дня 29 мая 1702 г. «ад агню перуновага» з вышэйшага сярэдняга купала. Дадаецца, што згарэлі разам і дзве меншыя царквы з алтарамі, дзве – без алтароў і званіца [10]. Па такім апісанні гаварыць пра архітэктуру згарэўшага храма з дакладнасцю нельга, але, несумненна, што па памерах ён быў вялікім, меў складаны жывапісны сілуэт, завяршаўся некалькімі купаламі, а цэнтральны купал узвышаўся над замкавай забудовай.

Пасля смерці князя Багуслава Радзівіла (1620–1669) і па 1744 г. гаспадарамі Случчыны былі княгіня Людвіка Караліна Радзівіл (1667–1695) і яе нашчадкі – прынцэсы Нойбургскія, якія жылі ў Германіі. За палацамі і іншай гаспадарскай маёмасцю наглядалі назначаныя імі эканомы [11].

У хуткім часе пасля пажару, у тым жа 1702 г., у замку пачаліся работы па адбудоўцы Успенскага сабора. У 1706 г. будынак ужо стаяў, канчаткова яго завяршылі ў 1709 годзе. Як адзначалі сучаснікі, царква атрымала цудоўны выгляд [12]. Аднак і гэты будынак служыў не доўга – у 1745 г. ён таксама загінуў ад агню [13]. Пасля гэтага да канца XVIII ст. царквы на Замкавай горцы не было.

Слуцк на карце 1613 г.У бытнасць гаспадара Случчыны князя Гераніма Фларыяна Радзівіла (1744–1760) Верхні замак «рускіх князёў Алелькавічаў» ужо ляжаў у руінах, «тырчала толькі высокая, у некалькі паверхаў вежа, ператвораная ў турму» (так пісаў сучаснік князя Гераніма – Станіслаў Рэйтан) [14].

У канцы ХVІІІ ст. на Замкавую горку са Старога горада перанеслі драўляную Мікалаеўскую царкву, якая лічылася на той час саборнай [15].

Гэты Мікалаеўскі сабор быў крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі, з двума прыдзеламі, трохпрастольны, завяршаўся пяццю купаламі. Аднак пажары ў драўляным горадзе былі з"явай даволі распаўсюджанай. І гэты саборны храм разам з узведзенай побач званіцай і некалькімі дамамі згарэў у 1811 г. [16] (як сведчаць гістарычныя крыніцы, надвор"е ў той год было вельмі сухое і пажары адбываліся ў многіх гарадах краіны).

У тым жа 1811 г. на Замкавую горку з Ільінскага манастыра перанеслі драўляную Крыжаўзвіжанскую царкву. Яна была ўжо даволі старая, таму прастаяла толькі да 1816 года [17].

План Слуцка Якуба Фойгта. 1704 г.У 1816–19 гг. на горцы вялося будаўніцтва драўлянага трохпрастольнага Успенска-Мікалаеўскага сабора. Формай ён нагадваў прадаўгаваты крыж, завяршаўся адным, на светлавым барабане, купалам [18]. Для ацяплення будынак сабора не быў прыстасаваны, таму побач з ім у 1856 г. з"явілася перанесеная з Ільінскага манастыра цёплая аднакупальная царква Іаана-Златавуснага, у якой адбываліся набажэнствы зімою. У 1862 г. замест гэтай з"явілася новая цёплая прыпісная царква, названая Богаяўленскай. У сямі сажанях ад саборнай царквы, з левага боку ад увахода, у 1869–70 гады пабудавалі драўляную 3-ярусную, на мураваным падмурку, званіцу. Яе купал, пакрыты бляхай, і карнізы, пакрытыя гонтай, былі пафарбаваны ў зялёны колер. На ёй віселі званы ў 25, 20, 6, 4, 1 і 0,5 пуда [19]. У тым жа 1869 г. Саборная горка з трох бакоў была абнесена драўляным плотам.

На працягу першай паловы ХІХ ст. рэшткі старадаўніх слуцкіх замкаў, да гэтага часу ўжо пакінутых, паволі знікалі. Валы былі зрыты, шырокі роў з вадою, што аддзяляў замкі ад горада, засыпаны. Яшчэ больш тэрыторыя Саборнай горкі была выраўнавана пры ўзвядзенні мураванага Мікалаеўскага сабора, якое вялося на працягу 1885–1889 гадоў [20]. Гэты храм замяніў папярэдні драўляны Успенска-Мікалаеўскі, які да таго часу ўжо састарэў, патрабаваў рамонту і меў непрыгожы выгляд. Узведзены ў руска-візантыйскім стылі, новы мураваны храм стаў архітэктурнай дамінантай горада. Па кампазіцыі ён быў крыжовым, з адным купалам, злучаўся з пастаўленай па галоўнай падоўжнай восі 3-яруснай званіцай. Зялёныя, з пазалочанымі крыжамі, вярхі храма і званіцы можна было заўважыць не толькі з самых аддаленых частак горада, але і на пад"ездзе да яго. З-за колеру купалоў у народзе храм меў назву «Зялёны сабор». Побач з ім стаялі драўляная прыпісная цёплая Богаяўленская царква і старая драўляная званіца. Па баках і на схілах Саборнай горкі на працягу другой паловы ХІХ ст. пачала з"яўляцца драўляная жылая забудова. Вакол храма меркавалася стварыць Саборную плошчу.

Від на Саборную горку. 1910-я гг.Пасля ўсталявання Савецкай улады культавыя будынкі на Саборнай горцы былі закрыты, а пазней разбураны. Мікалаеўскі сабор, як пісаў сучаснік, «бязбожным камунізмам быў ператвораны ў нейкі склад і прыкрым дысанансам разіў вока на агульным фоне цэнтральнай часткі горада» [21]. У 1934 г. ён быў узарваны.

План забудовы Вялікай горкі ў сярэдзіне ХХ ст.У 1940 г. на месцы храма пачалося ўзвядзенне раённага Дома культуры. Гэты мураваны будынак завершаны ў 1947–1951 гг. [22] У вырашэнні вонкавага выгляду яго праяўляецца зварот да мовы мастацкага стылю ХVІІІ–ХІХ стст. – класіцызму. Ён прамавугольны ў плане, сіметрычны, з двума бакавымі выступамі-рызалітамі, у якіх знаходзяцца лесвічныя клеткі. Галоўны фасад упрыгожаны неглыбокай галерэяй з іанічнай каланадай, якая падтрымлівае аб"ём другога паверха. Размешчаны пасярэдзіне ўваход вылучаны высокай паўкруглай аркай. Глядзельная зала першага паверха напрыканцы 1980-х гадоў пераабсталявана пад рэстаран. На другім паверсе размяшчаюцца клубныя памяшканні, дзе займаюцца народныя калектывы.

Паўночна-ўсходні схіл горкі да другой паловы 1970-х гадоў займала жылая забудова. Там, у адным з драўляных будынкаў, у якім некалі жыў саборны святар, да 1971 г. размяшчалася гарадская бібліятэка. Саборная горка пасля знікнення на ёй храмаў атэістамі была перайменавана ў Бязбожную.

Сёння былая Замкавая горка ўяўляе сабою помнік археалогіі, які, на жаль, з-за сучаснага будаўніцтва на ёй для навукі ўжо вельмі многа страціў. Афіцыйная назва гэтага месца цяпер – «Вялікая горка», сустракаецца таксама назва «Замкавая горка». На ёй у 1985–87 гады быў узведзены новы корпус Дома культуры. З"яўляючыся ўзорам сучаснага дойлідства, з дакладна выяўленымі прамавугольнымі формамі асноўных і дадатковых аб"ёмаў, гэты будынак стварае адзін з самых значных архітэктурных акцэнтаў у цяперашняй забудове гарадскога цэнтра. Нягледзячы на тое, што Вялікая горка пасля апошняга будаўніцтва амаль страціла своё значэнне як помнік археалогіі, але як помнік гісторыі яна з"яўляецца адным з самых значных аб"ектаў у горадзе.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
«Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» (2015).


 

 

Большая (замковая) горка

Исторические названия самой древней части Слуцка, которые последовательно приходили на смену одно другому, либо использовались в некоторые периоды одновременно, – «Детинец», «Град», «Капец», «Верхний замок», «Соборная горка», «Безбожная горка», «Большая горка». Они отражают и историю поселения, и изменения в жизни людей, свидетелем которых был наш город.

Представление о наиболее раннем периоде жизни на этом месте дают археологические исследования.

Проводились они в 1929 г. археологами А.Н. Лявданским и С.А. Дубинским, в 1958 г. – Э.М. Загорульским, в 1966 г. – П.Ф. Лысенко. Наиболее существенные раскопки состоялись в 1985–86 гг. под руководством Л.В. Колединского.

Изначально на острове у слияния рек Случь и Бычок появилось поселение древних балтов. Оно было основано в первых веках нашей эры, возможно, и раньше. Свидетельствуют об этом найденные предметы, которые датируются теми далёкими временами [1]. Подобные городища, где некогда жили балтские и некоторые другие древние народы, можно встретить и в окрестностях Слуцка [2].

Существенным результатом раскопок было исследование исторического Случеска – славянского города, основанного на том же месте славянами-дреговичами на рубеже ХІ–ХІІ вв.

Так выглядит городняВ ХІІ–ХІІІ вв. город представлял собой хорошо укреплённое поселение. По периметру овальной в плане возвышенности был насыпан земляной вал, который в высоту достигал 6–8 метров, а в основании – 22-х. По верху вала шла деревянная стена – «плетень» (острокол). Подступы к валу защищали воды Случи, Бычка и прокопанного рва. Вместе с другими обитателями здесь жил князь с дружиной. В летописях такие укрепления называются детинцами. Когда нападали враги, то за укреплениями детинца находили убежище жители посада и предместий. Территорию слуцкого детинца пересекали выложенные досками и брёвнами улицы. Ширина их была около двух метров. По бокам улиц стояли деревянные жилые и хозяйственные здания. Низшие части их вместе с мостовыми позже были засыпаны землёй, поэтому хорошо сохранились до нашего времени и стали объектом изучения археологов. Жилище было размерами от 9 до 20 кв. метров. В некоторых из них найдены остатки глинобитных печей. Археолог Леонид Колединский с уверенностью говорит о существовании на детинце каменного храма, а найденные тонкостенный кирпич – плинфа и известняковые плиты позволяют представить характер его кладки и наружный вид [3].

Во 2-й половине XII в. Слуцк стал столицей удельного княжества. Сначала его хозяевами были князья из рода киевских Рюриковичей. С конца XIV и до начала XVII в. княжеством владели князья Олельковичи, которые вели свой род от великого князя Литовского Ольгерда. С XVII в. хозяевами края стали князья Радзивиллы.

Посад, где жили ремесленники и торговцы, располагался к северо-востоку от детинца. В связи с увеличением населения посад разрастался и к XVI в. окружил его со всех сторон. С ХV в. начал заселяться противоположный берег Случи – возникло Заречье, или иначе – «Новое место» (Новый Слуцк).

Град (либо – город – так с XIV в. чаще называется детинец) князья Олельковичи превратили в сильную крепость. В начале XVI в. он несколько раз успешно выдерживал штурмы перекопских татар. Особенно мощным был приступ в 1505 г. Но, как сказано в древней (Ипатьевской) летописи: «И хотяху татаре взяти Случеск, и не могоша, биша бо их из града крепко». Народное предание о защите Слуцка также описывает эти события:

 

 

«И если бы детинец-замок Слуцкий
не Мураш-мастер строил,
И если бы защиту его
не воевода Путята держал,
быть бы тогда беде…» [4]

 

 

После татарских нападений, а также осады города в 1508 г. войсками князя М. Глинского начали восстанавливаться сожжённые врагами посад и предместье. Тогда же территория града была поднята за счёт привезённой на возах земли (как говорили, территория «накапывалась», откуда пошло второе его название – «Капец») и по-новому укреплена. Чуть позже рядом с Капцом, заняв часть территории торговой площади и посада, начали возводить ещё один град (замок): «І зараз княгіня град каля града залажыла і нізіну падвышаты ся начала…». Новый град получил название «Нижний (Дольный) замок», а Капец, расположенный на возвышенности, стали называть «Верхним (Горным) замком» [5].

Крепостные ворота и частокол. РеконструкцияВерхний замок окружал земляной вал с деревянной стеной, с северной стороны был укреплён двумя башнями. Попасть сюда можно было по перекинутому через Бычок подъёмному мосту, далее – через возведённые в оборонительном валу 4-ярусные ворота, на которых имелись пушки. Княжеский дворец – возведённое на каменном фундаменте из дубовых чёсанных брусьев здание – располагался на северной стороне, недалеко от башен. Рядом с ним располагались другие постройки, в том числе казначейство. Южную сторону Капца занимал Успенский собор. Это был деревянный храм, который за свою историю не раз отстраивался. В разные времена его венчали один, три или пять куполов [6]. Оборонительные башни, построенные после татарских нападений в начале XVI в. на Капце заново, или, возможно, реконструированные старые, вместе с башнями Нижнего замка возвышались над всей околицей. В XVI–XVII вв. вместе с верхами замкового Успенского собора они создавали своеобразный и выразительный архитектурный силуэт центра Слуцка. В этом можно убедиться, рассматривая упрощённый и условный, но, несомненно, соответствующий реальности вид Слуцка на географической карте, изданной в 1613 г. Город показан на правом берегу Случи (на левом – ещё небольшое по размерам поселение). Выше посадской застройки виднеются силуэты замков, над которыми возвышаются башни, накрытые стрельчатыми готическими шатровыми крышами. Наивысшую центральную башню венчает княжеская корона, что означает город как столицу княжества. Стены между башнями – «прясло» – представляли собой частокол (острог), который, по мнению исследователей, ещё в 1595 г. составлял основу слуцких замковых укреплений [7]. Этот тип укреплений с конца XVI в. уже сочетался с более совершенными конструкциями – городнями. В городнях каждое звено стены представляло деревянный сруб, обычно заполненный землёй или камнями. Городни потихоньку заменяли частокол.

В течение ХVІ–ХVII веков, когда в Новом городе появился Новый замок (цитадель), а город по периметру полностью окружили наружные укрепления, Старый замок (так с того времени назывались Верхний и Нижний замки вместе), потерял стратегическое оборонительное значение и превратился в дворцово-замковый комплекс – резиденцию слуцких князей.

С ХVII в. вход в Верхний замок был со стороны торговой площади. Попасть сюда можно было по перекинутой через Бычок мосту: он подводил к ярусной башне, которая теперь вместо шатрового уже имела купольное покрытие, завершонное металлическим позолоченным шаром и орлом – гербом рода Радзивиллов. С внешней стороны башни были укреплены часы. В нижнем ярусе, кроме ворот, находились помещения для стражи. Ещё один небольшой мост соединял Верхний замок с Нижним [8].

Дворец Верхнего замка был деревянный, одноэтажный (с мезонином), покрыт гонтовой крышей, с анфиладной планировкой комнат. На первом этаже имелись жилые и парадные помещения, второй этаж – мезонин, в котором находился зал. Жилые и парадные помещения украшала резьба, они были обставлены разной мебелью. Стены и плафоны украшала роспись. Печи имели облицовку белым и зелёным глазурованным кафелем с геральдическими и орнаментальными изображениями. Расположенный посередине главного фасада вход представлял собой обшитое досками столбовое крыльцо с лавочками вдоль стен, оно вело в сени.

Ручей БычокС обеих сторон дворца стояли хозяйственные постройки (кухня, пекарня, канцелярия, конюшня), ближе к валу размещался арсенал. Рядом с мостом, что соединял замки, находилась каменная сокровищница. Кроме неё, были ещё каменные подвал и пивница [9].

Замковый собор, воздвигнутый при княгине Анастасии, простоял до второй половины XVII в. Не стало его в результате пожара. В 1673 г. началось строительство новой замковой церкви. К сожалению, и этот храм погиб от огня. Запись, сделанная на одном из листов рукописного Евангелия, что хранилось в библиотеке Тройчанского монастыря, рассказывает о судьбе этого здания: оно начало гореть в третьем часу дня 29 мая 1702 г. «от огня перунового (молнии. – В.Х.)» с наивысшего среднего купола. Добавляется, что сгорели вместе и две меньшие церкви с алтарями, две – без алтарей и колокольня [10]. По этому описанию говорить про архитектуру загоревшего храма с точностью нельзя, но, несомненно, что по размерам он был большим, имел сложный живописный силуэт, завершался несколькими куполами, а центральный купол возвышался над замковой застройкой.

После смерти князя Богуслава Радзивилла (1620–1669) и по 1744 г. хозяевами Случчины были княгиня Людовика Каролина Радзивилл (1667–1695) и её потомки – принцессы Нейбургские, которые жили в Германии. За дворцами и другим хозяйским имуществом наблюдали назначенные ими экономы [11].

В скором времени после пожара, в том же 1702 г., в замке начались работы по отстройке Успенского собора. В 1706 г. здание уже стояло, окончательно его завершили в 1709 году. Как отмечали современники, церковь получила великолепный вид [12]. Однако и это здание служил не долго – в 1745 г. оно также погибло от огня [13]. После этого до конца XVIII в. церкви на Замковой горке не было.

В бытность владельца Слуцка князя Иеронима Флориана Радзивилла (1744–1760) Верхний замок «русских князей Олельковичей» уже лежал в руинах, «торчала только высокая, в несколько этажей башня, превратившаяся в тюрьму» (так писал современник князя Иеронима – Станислав Рейтан) [14].

В конце XVIII в. на Замковую горку из Старого города перенесли деревянную Николаевскую церковь, которая считалась на то время соборной [15].

Гарадская бібліятэка. 1960-я гг.Этот Николаевский собор был крестово-центричной композиции, с двумя приделами, трёхпрестольный, завершался пятью куполами. Однако пожары в деревянном городе были явлением довольно распространённым. И этот соборный храм вместе с возведённой рядом колокольней и несколькими домами сгорел в 1811 г. [16] Как свидетельствуют исторические источники, погода в тот год была очень жаркой и пожары происходили во многих городах страны.

В том же 1811 г. на Замковую горку с Ильинского монастыря перенесли деревянную Крестовоздвиженскую церковь. Она была уже довольно старая, поэтому простояла только до 1816 года [17].

В 1816–19 гг. на горке велось строительство деревянного трёхпрестольного Успенско-Николаевского собора. Формой он напоминал продолговатый крест, завершался одним, на световом барабане, куполом [18]. Для отопления здание собора не было приспособлено, поэтому рядом с ним в 1856 г. появилась перенесённая с Ильинского монастыря тёплая однокупольная церковь Иоанно-Златоустовская, в которой происходили богослужения зимой. В 1862 г. вместо этой появилась новая тёплая приписная церковь, названная Богоявленской. В семи саженях от соборной церкви, с левой стороны от входа, в 1869–70 годы построили деревянную 3-ярусную, на каменном фундаменте, колокольню. Её купол, покрытый жестью, и карнизы, покрытые гонтом, были окрашены в зелёный цвет. На ней висели колокола в 25, 20, 6, 4, 1 и 0,5 пуда [19]. В том же 1869 г. Соборная горка с трёх сторон была обнесена деревянным забором.

Сучасны выгляд Вялікай горкіНа протяжении первой половины XIX в. остатки старинных слуцких замков, к этому времени уже заброшенных, потихоньку исчезали. Валы были срыты, широкий ров с водой, что отделял замки от города, засыпан. Ещё больше территория Соборной горки была выровнена при возведении кирпичного Николаевского собора, которое велось на протяжении 1885–1889 годов [20]. Этот храм заменил предыдущий деревянный Успенско-Николаевский, который к тому времени уже устарел, требовал ремонта и имел некрасивый вид. Возведённый в русско-византийском стиле, новый каменный храм стал архитектурной доминантой города. По композиции он был крестовым, с одним куполом, соединялся с поставленной по главной продольной оси 3-ярусной колокольней. Зелёные, с позолоченными крестами, верхи храма и колокольни можно было заметить не только из самых отдалённых частей города, но и на подъезде к нему. Из-за цвета куполов в народе храм имел название «Зелёный собор». Рядом с ним стояли деревянная приписная тёплая Богоявленская церковь и старая деревянная колокольня. По бокам и на склонах Соборной горки на протяжении второй половины XIX в. начала появляться деревянная жилая застройка. Вокруг храма предполагалось создать Соборную площадь.

После установления Советской власти культовые сооружения на Соборной горке были закрыты, а позже разрушены. Николаевский собор, как писал современник, «безбожным коммунизмом был преобразован в какой-то склад и досадным диссонансом резал глаз на общем фоне центральной части города» [21]. В 1934 г. он был взорван.

Здание Дома культурыВ 1940 г. на месте храма началось возведение районного Дома культуры. Этот кирпичное здание завершено в 1947–1951 гг. [22] В решении его внешнего вида проявляется обращение к языку художественного стиля XVIII–XIX вв. – классицизма. Он прямоугольный в плане, симметричный, с двумя боковыми выступами-ризалитами, в которых находятся лестничные клетки. Главный фасад украшен неглубокой галереей с ионической колоннадой, которая поддерживает объем второго этажа. Расположенный посередине вход выделен высокой полукруглой аркой. Зрительный зал первого этажа в конце 1980-х годов переоборудован под ресторан. На втором этаже располагаются клубные помещения, где занимаются народные коллективы.

Северо-восточный склон горки до второй половины 1970-х годов занимала жилая застройка. Там, в одном из деревянных зданий, в котором некогда жил соборный священник, до 1971 г. располагалась городская библиотека. Соборная горка после исчезновения на ней храмов атеистами была переименована в Безбожную.

Сегодня бывшая Замковая горка представляет собой памятник археологии, который, к сожалению, из-за современного строительства на ней для науки уже очень много потерял. Официальное название этого места сейчас – «Большая горка», встречается также название «Замковая горка». На ней в 1985–87 годы был возведён новый корпус Дома культуры. Являясь образцом современного зодчества, с чётко выраженными прямоугольными формами основных и дополнительных объёмов, это здание создаёт один из самых значительных архитектурных акцентов в нынешней застройке городского центра. Несмотря на то, что Большая горка после последнего строительства почти потеряла своё значение как памятник археологии, но и как памятник истории она является одним из самых значимых объектов в городе.

 

 

Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

 

1. Калядзінскі Л.У. Археалагічныя даследванні дзядзінца летапіснага Случаска. 3б. Случчына: мінулае і сучаснасць. Вып. 1, Слуцк, 1995, с. 32.
Колединский Л.В. В Слуцке на Большой горке // Советская Белоруссия, 29 октября 1987.
2. Калядзінскі Л.У. У ваколіцах Слуцка // Слуцкі край, 14 лістапада 1992.
3. Калядзінскі Л.У. Старонкі мінулага // Шлях Ільіча, 1988.
Калядзінскі Л.У. Археалагічныя даследванні дзядзінца…, с. 36.
Калядзінскі Л.У. Дзядзінец Случэска // Слуцкі край, 2 верасня 1992.
Калядзінскі Л.У. Там, дзе зліваецца Случ з Бычком // Слуцкі край, 2 жніўня 1992.
4. Родчанка Р. Слуцкая старасветчына. Мн. 1991, с. 4 (таксама ПСРЛ, т. № 2, СПб, 1843, с. 364).
Родчанка Р. З вечнага (Зборнік фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў Случчыны), Мн., 1990, с. 3.
Канановіч У.І. Случчына і напады крымскіх татар. 3б. Случчына: мінулае і сучаснасць. Вып. 1, Слуцк, 1995, с. 52–55.
Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии ХVІ–ХVІІІ вв. Мн. 1975.
5. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 11.
Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck).
6. Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991.
Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ – ХVІІІ стст. Мн., 1978, с. 108.
Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3, Мн., 1879.
Тройчанский архив. Сб. Минская старина. Вып. 4, Мн., 1913, № 187.
7. Сергачёв С.А. Белорусское народное зодчество. Мн., 1992, с. 151.
Гісторыка-археалагічны зборнік (Раскопкі Л. Калядзінскага) Т. № 1. Мн. 1993.
8. Якімовіч Ю.А. Слуцкія замкі. ЭЛіМБ. Т. № 5. Мн., 1987, с. 74–75.
Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 15.
План Слуцка 1704 г. (Якуб Фойгт). БРАН СПб., сп. 6/1998, с. 48. Копія ў Слуцкім краязнаўчым музеі.
9. Волкаў М. Мураваны скарбец у Верхнім замку ў Слуцку.
Гісторыя беларускага мастацтва. Т. № 2. Мн., 1988, с. 104–105.
Якімовіч Ю.А. Слуцкія замкі. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн. 1993, с. 449–450.
Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии ХVI – середины ХVIII веков. Мн., 1991, с. 306, 307.
Mikulski W., Zavadski J. Sluck // Opisi zamkow bialoruskich… Warszawa 1999, s. 65–71.
10. Каламайска-Сайд М. Партрэты і помнікі старадаўнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку. Варшава. 1996, с. 37–38.
Снитко А.К. Описание рукописей и старопечатных книг в Слуцком Тройчанском монастыре. СПб. 1911.
Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck).
11. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 26.
12. Тройчанский архив. Сб. Минская старина. Вып. 4, Мн., 1913, № 244, 247, 297.
13. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3, Мн., 1879.
Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck).
14. Мальдзіс А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVІІІ ст. Мн., 1988, с. 109.
15. Планы г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.
16. «Дело о строительстве новой церкви…». НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 3977.
«Описание архитектуры… Николаевской церкви». НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 36.
Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн. 1903, с. 155.
17. Описание церквей и приходов… т. № 3, Мн., 1879.
Товаров А. Историко-статистическое…, с. 155.
18. Гісторыя беларускага мастацтва. Т. № 3, Мн., 1989, с. 56.
Описание церквей и приходов… т. № 3, Мн., 1879, с. 13–21.
Товаров А. Историко-статистическое…, с. 155.
19. Описание церквей и приходов… т. № 3, Мн., 1879.
20. Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck).
21. Будзімер Б. Случчына // Спадчына. 1999, № 3.
22. Воінаў А.А. Слуцкі раённы Дом культуры. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. № 5. Мн., 1987, с. 73.
Відлога В.С., Залеская Г.А. Аднаўленне народнай гаспадаркі // Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн. 2. Мн., 2001, с. 385–386.