У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

ХVII - ХIХ стагоддзі

ХVII стагоддзе    

Пачатак ХVII стагоддзя – пры Прэабражэнскім праваслаўным царкоўным брацтве адкрыта школа з беларускай мовай навучання.
Першая палова ХVII стагоддзя – на левым беразе ракі Случ пабудаваны Новы замак (цытадэль).
1612 – ад князёў Алелькавічаў Слуцк перайшоў ва ўладанне княжацкай дынастыі Радзівілаў.
1617 – заснавана гімназія – адна са старэйшых навучальных устаноў Беларусі (цяпер гімназія №1 горада Слуцка).
1618 – у Любчанскай друкарні Навагрудскага ваяводства выдадзены Статут слуцкай гімназіі.
1619 – першае дакументальнае ўпамінанне пра слуцкіх выбранцаў (выбранцы – ваеннаслужылая група сельскага насельніцтва ў Рэчы Паспалітай у XVI – XVIII стагоддзях).
1630-я – 1640-я – Слуцк стаў горадам-крэпасцю, умацаванай равелінамі, бастыёнамі, землянымі валамі.
1648 – 1651 – антыфеадальная вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1648 – першыя звесткі пра аптэку ў Слуцку.
1648, жнівень – аблога Слуцка паўстанцкім казацка-сялянскім атрадам Івана Сакалоўскага.
1653, 24 сакавіка – сейм Рэчы Паспалітай у другі раз надаў Слуцку Магдэбургскае права на гарадское самакіраванне.
1654 – 1667 – вайна паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.
1655, верасень – безвыніковая аблога Слуцка маскоўскімі войскамі.
1655 – 1660 – вайна паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй.
1656, 7 мая – Слуцк атрымаў ад гетмана Украіны Багдана Хмяльніцкага ахоўную грамату з гарантыяй недатыкальнасці горада з боку казацкіх атрадаў.
1661 – выступленне жыхароў Слуцка супраць увядзення князем новага падатку.
1661 – 1832 – у Слуцку дзейнічаў манастыр бернардзінцаў.
1668 – збор кніг слуцкага князя Багуслава Радзівіла перададзены ў Кёнігсбергскую бібліятэку курфюрста Брандэнбургскага Фрыдрыха Вільгельма (у 1673 годзе на лацінскай мове выдадзены двухтомны каталог гэтых кніг).
1669 – пажар у Слуцку, у выніку якога выгаралі цэнтр і гандлёвыя рады горада.
1672 – 1705 – у Слуцку працавала першая друкарня.
1677, снежань – 1679, студзень – дзейнасць у Слуцку іераманаха Дзімітрыя, мітрапаліта Растоўскага, святога Рускай Праваслаўнай Царквы.
1684 – пачаў дзейнічаць школьны пратэстанцкі тэатр.
1684 – 1685 – выступленні случчан супраць гарадскіх багацеяў.
1690 – у Нясвіжы пабудавана Слуцкая брама (цяпер помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння).
1695 – узброенае выступленне бяднейшых жыхароў Слуцка і сялян навакольных вёсак супраць самавольства магнатаў Радзівілаў і Сапегаў.
1695 – 1744 – Слуцкам валодалі прынцэсы Нейбургскія.
1696 – пастанова ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай аб забароне ў Вялікім Княстве Літоўскім пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове.
1699 – 1700 – выступленні бяднейшых жыхароў Слуцка супраць прыгнёту гарадскіх багацеяў.
Канец ХVII стагоддзя – заснавана Успенскае праваслаўнае царкоўнае брацтва.

ХVIII стагоддзе    

1700 – 1721 – Паўночная вайна Расіі са Швецыяй, тэатрам баявых дзеянняў якой была тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага.
1702 – выпускнік Слуцкай кальвінскай гімназіі Ілья Фёдаравіч Капіевіч (Капіеўскі) выдаў першы друкаваны каляндар.
1705, 13 студзеня – бой случчан з атрадам драгун войска караля Рэчы Паспалітай Аўгуста II.
1706, май – акупацыя Слуцка шведскімі войскамі.
1707 – заснавана езуіцкая калегія са школай.
1707 – 1708 – у Слуцку знаходзілася пяхота расійскай арміі, якая прыйшла на дапамогу каралю Рэчы Паспалітай Аўгусту II у барацьбе супраць войскаў шведаў і іх стаўленіка Станіслава Ляшчынскага.
1708, красавік – май – акупацыя Слуцка шведскімі войскамі.
1711, 12 – 13 красавіка – расійскі цар Пётр I праводзіў у Слуцку ваенную нараду.
1715 – у горадзе ўзведзены езуіцкі касцёл.
1715 – 1736 – пры езуіцкай калегіі працаваў школьны тэатр.
1728 – адкрыта духоўная школа (пазней пераўтворана ў двухкласнае вучылішча – Слуцкую семінарыю).
1730-я – 1740-я – у асобных майстэрнях Слуцка з"явілася мануфактура – форма капіталістычнай прамысловай вытворчасці, заснаванай на падзеле працы і ручной рамеснай тэхніцы.
1736 – 1844 – у горадзе працавала мануфактура шаўковых паясоў.
1737 – першую прадукцыю выпусціла Урэцкая мануфактура мастацкіх шкляных вырабаў.
1738 – 1832 – у Слуцку працавала суконная мануфактура.
1744 – 1832 – горадам валодала княжацкая дынастыя Радзівілаў.
1746 – створана слуцкая капэла музыкантаў (прыдворны аркестр князя Гераніма Фларыяна Радзівіла).
1749 – 1755 – дзейнасць у Слуцку Эмануіла Казачынскага, архімандрыта слуцкага Свята-Троіцкага манастыра, філосафа, заснавальніка сербскай драматургіі.
Другая палова ХVIII стагоддзя – у Слуцку пабудаваны сучасны будынак Свята-Міхайлаўскага сабора.
1751 – 1760 – пры двары слуцкага князя Гераніма Фларыяна Радзівіла існаваў прафесійны тэатр.
1753 – пры княжацкім тэатры адкрыта балетная школа.
1760 – да Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў далучана Нясвіжская персіярня.
1764 – 1767 – кіраванне Слуцкам ажыццяўляла Літоўская генеральная канфедэрацыя.
1766 – пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб увядзенні ў Вялікім Княстве Літоўскім адзінай сістэмы мер і вагаў.
1767 – адкрыта праваслаўная духоўная школа;
 – Слуцк захоплены расійскімі войскамі;
 – створана Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнай шляхты.
1768 – пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб ураўнаванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі.
1772 – першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй, далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.
1773 – слуцкія езуіцкія школы пераўтвораны ў свецкія.
1776 – Слуцк пазбаўлены Магдэбургскага права на гарадское самакіраванне.
1785 – Слуцк стаў рэлігійным цэнтрам Праваслаўнай Царквы Беларусі, Правабярэжнай Украіны, Літвы і Польшчы;
 – на базе духоўнай школы пачала працаваць праваслаўная духоўная семінарыя.
1787, май – чэрвень – Слуцк наведаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
1791 – прыняцце сеймам Рэчы Паспалітай Канстытуцыі;
 – скасаванне Слуцкага княства; Слуцк стаў цэнтрам Случарэцкага павета Навагрудскага ваяводства.
1792 – акупацыя Слуцка расійскімі войскамі.
1793, студзень – у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Случчына ўвайшла ў склад Расіі.
1793, 23 красавіка – па ўказу Сената Расіі Слуцк стаў павятовым цэнтрам Мінскага намесніцтва Расійскай імперыі.
1794, сакавік – лістапад – нацыянальна-вызваленчае паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам.
1796 – Мінскае намесніцтва пераўтворана ў Мінскую губерню Расійскай імперыі, з 13 паветаў утвораны 10, у тым ліку і Слуцкі павет.

ХIX стагоддзе    

1808 – 1809 – антыфеадальныя выступленні сялян у вёсках Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзер, Сярагі.
1812, 14 ліпеня – бой рускіх войскаў з французамі каля мястэчка Раманава Слуцкага павета (цяпер вёска Леніна ў Слуцкім раёне).
1812, ліпень – лістапад – акупацыя Слуцка французскімі войскамі.
1820 – у Слуцку адкрыўся прыватны жаночы пансіён.
1828 – у горадзе пачало дзейнічаць суконнае прадпрыемства.
1830 – 1831 – нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Беларусі, Польшчы і Літве.
1832 – 1846 – Слуцкам валодаў князь Леан (Леў Пятровіч) Вітгенштэйн.
1838 – 1881 – у маёнтку Івань дзейнічаў цукровы завод.
1840, верасень – кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы пераехала са Слуцка ў Мінск.
1842 – у горадзе адкрыта земская бальніца.
1844 – пабудавана паштовая станцыя (цяпер комплекс будынкаў на слуцкай вуліцы Леніна: дамы №№153, 153а, 155, 157, 159).
1846 – закончана будаўніцтва Маскоўска-Варшаўскай шашы, якая пралягла праз Слуцк.
1847 – Слуцк з прыватнай уласнасці перададзены дзяржаўным уладам.
1854 – упершыню апублікавана асноўная частка Слуцкага летапісу – помніка беларуска-літоўскага летапісання ХVI стагоддзя.
1859, кастрычнік – на ахвяраванні гараджан адкрыта пачатковае мяшчанскае вучылішча.
1861, 19 лютага – маніфест імператара Аляксандра II аб адмене прыгоннага права ў Расіі.
1861 – узведзены будынак духоўнай семінарыі (цяпер тут знаходзіцца медыцынскі каледж).
1863 – 1864 – паўстанне ў Беларусі, Польшчы і Літве на чале з Кастусём Каліноўскім.
1863, вясна – лета – дзейнасць на Случчыне паўстанцкіх атрадаў і іх баі з царскімі войскамі.
1871 – у горадзе ўзведзены будынак дваранскага сходу (цяпер тут знаходзіцца краязнаўчы музей).
1872 – у вёсцы Чапліцы адкрыта народнае вучылішча.
1873 – 1875 – у слуцкай гімназіі дзейнічаў нелегальны гурток палітычнай самаадукацыі.
1877 – у горадзе Кёнігсбергу ў перакладзе на нямецкую мову выдадзены Слуцкі летапіс.
1877 – 1898 – у Слуцку дзейнічала друкарня мешчаніна Яброва.
1878 – заснавана Слуцкая метэаралагічная станцыя;
 – узоры вырабаў цукровага завода маёнтка Івань дэманстраваліся ў Мінскім губернскім музеі.
1880 – ураджэнец Слуцка Іпаліт Іосіфавіч Младзецкі (нарадзіўся ў 1855 годзе) здзейсніў тэрарыстычны акт супраць кіраўніка ўрада Расіі графа М.Т. Лорыс-Мелікава.
1884 – хваляванні сялян Слуцкага павета ў сувязі са спробай самавольнага перасялення ў Сібір.
1884 – 1905 – у Слуцку дзейнічала мукамольнае прадпрыемства, уладальнікам якога быў купец Лацэнберг.
1885 – у вёсцы Прошчыцы заснавана школа для сялянскіх дзяцей.
1889 – у горадзе ўзведзены праваслаўны Свята-Мікалаеўскі сабор (існаваў да 1934 года).
1891 – 1913 – у маёнтку Рачкавічы дзейнічала вінакурнае прадпрыемства.
1895 – 1913 – у Слуцку працавала друкарня двараніна Тамашова.
1896 – пачата будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы – Слуцк;
 – у Вільні выйшла з друку кніга Ф.Ф. Серна-Салаўевіча «Древне-русский город Слуцк и его святыни».
1896 – 1914 – у Слуцку дзейнічала мукамольнае прадпрыемства купца Лянда.
1897 – праведзены першы ў Расіі ўсеагульны перапіс насельніцтва.
1897 – 1903 – на хутары Кучын дзейнічала лесапільнае прадпрыемства.
1897 – 1908 – у Слуцку працавала спіртаачышчальнае прадпрыемства.
1897 – 1913 – у вёсцы Старэва дзейнічала лесапільнае прадпрыемства.
1897 – 1925 – у вёсцы Старэва дзейнічаў шклозавод.
1898 – у Мінску прайшоў першы з"езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі.



Назад
Комментариев: 2

admin 2015-07-04 20:08:21

Максим, сформулируйте свой комментарий так, чтобы было понятно, что вы этим хотите сказать. Вы задали вопрос или констатируете факт?

Максим 2015-07-04 15:54:39

Здравствуйте) меня интересует:(1897 – праведзены першы ў Расіі ўсеагульны перапіс насельніцтва.)а в особенностях перепись жителей територии современной местности( Слуцкий р-н д. Прощицы) зарание Спосибо...)

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 3146. Последнее 2019-10-17 09:52:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru