У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Сімвалы справаводства

15.04.2014

Неабходным атрыбутам справаводства, які вядомы ад пачатку цывілізацыі і без якога немагчыма ўявіць дзейнасць любой установы ў наш час, з'яўляецца пячатка. Напісаны тэкст, падцверджаны пячаткай, заўсёды атаясамліваецца з рэальнымі словамі, сказанымі яе ўладальнікам. Пячатка сведчыць аб юрыдычным паўнамоцтве заверанага ёю дакумента.

Як правіла, пасля знікнення або пераўтварэння юрыдычнай асобы яе пячаткі, дзеля пазбаўлення магчымасці пазнейшай падробкі дакументаў, знішчаюцца. Таму захаваўшыяся па нейкіх прычынах старажытныя пячаткі з'яўляюцца сапраўднымі рарытэтамі, больш вядомы іх адбіткі на дакументах.

Найранейшыя вядомыя нам пячаткі, звязаныя з гісторыяй Случчыны, належаць князю Аляксандру Уладзіміравічу Алельку. З іх адна адносіцца да перыяду яго княжання ў Слуцку, другая – да часу, калі, пакінуўшы сваімі намеснікамі ў Капылі малодшага сына Міхаіла, а ў Слуцку старэйшага Сімяона, сам ён адбыў на княжэнне ў Кіеў. На першай бачым зроблены па кругу тэкст, у сярэдзіне – адыходзячую ад падобнага на месяц паўкруга стралу з перакрыжаваннем пасярэдзіне. На пячатцы кіеўскага перыяду выява іншая – тэкст, у абрамленні якога – знак, сходны са знакамі ранейшых кіеўскіх князёў, што ўладарылі ў часы Кіеўскай Русі. Падобная трансфарміраваная выява дайшла да нашага часу ў выглядзе трызубца і цяпер з'яўляецца гербам Украіны.

Алелька быў прадстаўніком вялікакняжацкага роду, родавым гербам яго і нашчадкаў была Пагоня. Прыведзеныя вышэй выявы сведчаць, што свае прывілеі князь завяраў пячаткамі са знакамі, якія пэўным чынам былі звязаны з падуладным яму краем – або з Кіеўшчынай, або, як у першым выпадку, – са Случчынай.

Пра цікавы факт, звязаны з прыналежнасцю выявы стралы, што адыходзіць ад паўмесяца, да слуцкіх Алелькавічаў, паведамілі ў «Банкаўскім весніку» за красавік 2009 года даследчыкі Юрый Барэйша і Эўгеніюс Іванаўскас. У другой палове XV стагоддзя ў краіне існавала супрацьстаянне княжацкіх групіровак. Феадалы праваслаўнай арыентацыі, якія групаваліся вакол Алелькавічаў, прэтэндэнтам на вялікакняжацкі прастол вылучалі Сімяона, а пасля яго смерці – Міхаіла. На падуладных згаданай групе феадалаў тэрыторыях, у тым ліку на Мсціслаўшчыне, Браншчыне, Валыні ў абарачэнні ў тыя часы знаходзіліся грошы з надчканенай на іх выявай вядомай ужо нам стралы з паўмесяцам. Апагею апазіцыйная барацьба дасягнула напрыканцы 1470-х гадоў, скончылася раскрыццём змовы і смяротным пакараннем у Вільні ў 1481 годзе князя Міхаіла. Верагодна, з гэтым звязана і знікненне з ужытку ў нашых краях выявы-знака «Страла з паўмесяцам».

Дакументы князёў Алелькавічаў XVI стагоддзя ўжо маюць пячаткі з выявай Пагоні. Пагоня стала і гербам Слуцкага княства, яе выяву сустракаем на пячатцы замкавай княжацкай адміністрацыі. Можна выказаць меркаванне, што Пагоня магла быць і гербам горада пасля надання яму ў 1441 годзе Магдэбургскага права.

Дакументы Слуцкага магістрату XVII–XVIII стагоддзяў адзначаны пячаткамі з выявай Пегаса. Тое, што каралеўскі прывілей, якім Слуцку надавалася Магдэбургскае права ў другі раз, зацвярджаў гербам горада Пагоню (Пагоньчыка), а пячаткі магдэбургіі змяшчаюць выяву крылатага каня, стала ў нашы часы прычынай з'яўлення пытання: якім у сапраўднасці быў гістарычны герб Слуцка? Можна сказаць, што канчатковага адказу на яго пакуль што няма, чым мы і патлумачым факт, што пры аднаўленні гістарычнай геральдыкі ў якасці герба Слуцка была спачатку зацверджана Пагоня, а праз нейкі час замест яе была прынята выява Пегаса.

Захаваліся пячаткі, звязаныя з царкоўнай гісторыяй. Адна з іх належыць праваслаўнаму Праабражэнскаму брацтву. Яна авальная па форме, з гравіраваным у цэнтры сюжэтам Праабражэння, распаўсюджаным у іканапісе. Дзейнасць гэтага брацтва ў XVII–XVIII стагоддзях мела важнае значэнне ў справе падтрымкі праваслаўя, а таксама і ў справе арганізацыі адукацыі і асветы ў нашым горадзе. Брацтвам была арганізавана школа для дзяцей, а потым духоўнае вучылішча, якое рыхтавала кадры для цэркваў Случчыны. Акрамя Праабражэнскага, у Слуцку дзейнічала Успенскае брацтва. А вось знойдзеная пячатка Троіцкага брацтва сведчыць, што мелася яшчэ адно, пра якое звестак пакуль што няма.

Вядома пячатка слуцкага архімандрыта Феадосія Васілевіча 1661 года. Слуцкія архімандрыты мелі рэзідэнцыю ў Троіцкім манастыры, яны кіравалі дзейнасцю праваслаўных цэркваў Случчыны, часам іх паўнамоцтвы прасціраліся і значна шырэй. Яны з'яўляліся намеснікамі Кіеўскага мітрапаліта. А Феадосій Васілевіч з 1678 года стаў таксама і епіскапам Магілёўскім і Беларускім.

З даўніх часоў пячаткі маглі ставіцца на сам дакумент, таксама былі і віслыя, што мацаваліся на шнурках, злучаўшых лісты. Воск і сургуч, на якіх рабіліся адбіткі, з часам замяніла фарба.

У якасці пячаткі магнаты любілі выкарыстоўваць выгравіраваную паверхню пярсцёнка – такая пячатка заўсёды была пад рукою. Але больш распаўсюджанымі сталі адлітыя або вытачаныя з металу круглыя, авальныя, або гранёнай формы пячаткі з ручкамі. Заказ на іх выкананне атрымлівалі ювеліры высокай кваліфікацыі, якія маглі гравіраваць. Вядома, што былі такія майстры і ў Слуцку.

Цяпер у пячатках замест металічнай асновы прымяняецца аснова гумавая, іх выраб механізаваны. Паколькі пячаткі з'яўляюцца неабходнай часткай афіцыйных дакументаў, то яны рэгіструюцца, а выраб знаходзіцца пад кантролем адпаведных органаў. Форма і канструкцыя сучасных пячатак пастаянна ўдасканальваюцца. А старажытныя з'яўляюцца музейнымі экспанатамі. Напрыклад, зробленыя з металу пячаткі XIX стагоддзя можна ўбачыць у экспазіцыі Слуцкага краязнаўчага музея. Цэняцца старажытныя пячаткі не толькі як помнікі гісторыі, але і як творы прыкладнога мастацтва.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

Пячаткі князя Аляксандра Уладзіміравіча Алелькі. XV стагоддзе
Печати князя Александра Владимировича Олельки. XV век

Пячаткі князя Аляксандра Уладзіміравіча Алелькі. XV стагоддзе. Печати князя Александра Владимировича Олельки. XV векПячаткі князя Аляксандра Уладзіміравіча Алелькі. XV стагоддзе. Печати князя Александра Владимировича Олельки. XV век

Пячаткі Яна-Сімяона Юр"евіча Алелькавіча, Сафіі Юр"еўны Алелькавіч, Юрыя Юр"евіча Алелькавіча. XVI стагоддзе
Печати Яна-Симеона Юрьевича Олельковича, Софии Юрьевны Олелькович, Юрия Юрьевича Олельковича. XVI век

Пячаткі Яна-Сімяона ЮрПячаткі Яна-Сімяона ЮрПячаткі Яна-Сімяона Юр

Пячаткі архімандрыта Феадосія Васілевіча і Праабражэнскага брацтва. XVII стагоддзе
Печати архимандрита Феодосия Василевича и Преображенского братства. XVII век

Пячаткі архімандрыта Феадосія Васілевіча і Праабражэнскага брацтва. XVII стагоддзе. Печати архимандрита Феодосия Василевича и Преображенского братства. XVII векПячаткі архімандрыта Феадосія Васілевіча і Праабражэнскага брацтва. XVII стагоддзе. Печати архимандрита Феодосия Василевича и Преображенского братства. XVII век

Пячаткі адміністрацыі Слуцкага замка і Слуцкага магістрата. XVIII стагоддзе
Печати администрации Слуцкого замка и Слуцкого магистрата. XVIII век

Пячаткі адміністрацыі Слуцкага замка і Слуцкага магістрата. XVIII стагоддзе. Печати администрации Слуцкого замка и Слуцкого магистрата. XVIII векПячаткі адміністрацыі Слуцкага замка і Слуцкага магістрата. XVIII стагоддзе. Печати администрации Слуцкого замка и Слуцкого магистрата. XVIII век

Символы делопроизводства

Неотъемлемым атрибутом делопроизводства, которое известно с зарождения цивилизации и без которого невозможно представить деятельность любого учреждения в настоящее время, является печать. Написанный текст, заверенный печатью, всегда отождествляется с реальными словами, сказанными ее владельцем. Печать свидетельствует о юридической силе заверенного ею документа.

Как правило, после исчезновения или преобразования юридического лица, для лишения возможности в дальнейшем подделки документов, его печати уничтожаются. Поэтому сохранившиеся по каким-либо причинам древние печати являются настоящими раритетами, а больше нам известны их отпечатки на документах.

Первые известные печати, связанные с историей Слуцка, принадлежат князю Александру Владимировичу Олелько. Одна из них относится к периоду его княжения в Москве, вторая – ко времени, когда оставив своими наместниками в Копыле младшего сына Михаила, а в Слуцке старшего – Симеона, сам он отбыл на княжение в Киев. На первой видим написанный по кругу текст, в середине – вертикальную стрелу с перекрестием посередине, отходящую от похожего на полумесяц полукруглого основания. На печати киевского периода изображение другое – текст, в обрамлении которого находится символ, сходный со знаками прежних киевских князей, что господствовали во времена Киевской Руси. Похожее трансформированное изображение дошло до нашего времени в виде трезубца и сейчас является гербом Украины.

Олелько был представителем великокняжеского рода, родовым гербом его и потомков была Погоня. Приведенные изображения свидетельствуют, что свои привилегии князь заверял печатями со знаками, которые определенным образом были связаны с подвластным ему краем – или с Киевщиной, или, как в первом случае, – со Случчиной.

Об интересном факте, связанном с принадлежностью к слуцким Олельковичам изображения стрелы, что отходит от полумесяца, опубликовали в «Банковском вестнике» за апрель 2009 года исследователи Юрий Борейша и Эугениюс Иванаускас. Во второй половине XV века в стране существовало противостояние княжеских группировок. Феодалы православной ориентации, которые группировались вокруг Олельковичей, претендентом на великокняжеский престол выдвигали Симеона, а после его смерти – Михаила. На подвластных упомянутой группе феодалов территориях, в том числе на Мстиславщине, Брянщине, Волыни в обращении в те времена находились деньги с надчеканенным на них изображением известной уже нам стрелы с полумесяцем. Апогея оппозиционная борьба достигла в конце 1470-х годов, закончилась раскрытием заговора и смертной казнью в Вильнюсе в 1481 году князя Михаила. Вероятно, с этим связано и исчезновение из употребления в наших краях изображения-символа «Стрела с полумесяцем».

Документы князей Олельковичей уже в XVI веке имеют печати с изображением Погони. Погоня стала и гербом Слуцкого княжества, ее образ встречаем на замковой печати княжеской администрации. Можно предположить, что Погоня могла быть и гербом города после придания ему в 1441 году Магдебургского права.

Документы Слуцкого магистрата XVII–XVIII веков отмечены печатями с изображением Пегаса. То, что королевский привилей, которым Слуцку даровано Магдебургское право во второй раз, утверждал гербом города Погоню (Пагоньчыка), а печать магдэбургии содержала изображение крылатого коня, стало в наше время причиной появления вопроса: каким в действительности был исторический герб Слуцка? Можно сказать, что окончательного ответа на него пока нет. Этим мы и объясним тот факт, что при восстановлении исторической геральдики в качестве герба Слуцка была сначала утверждена Погоня, а через какое-то время вместо нее было принято изображение Пегаса.

Сохранились печати, связанные с церковной историей. Одна из них принадлежит православному Преображенскому братству. Она овальная по форме, с гравированным в центре сюжетом Преображения, распространенным в иконописи. Деятельность этого братства в XVII–XVIII веках имело важное значение в деле поддержки православия, а также в деле организации образования и просвещения в нашем городе. Братством была организована школа для детей, а потом духовное училище, которое готовило кадры для церквей Слуцка. Кроме Преображенского, в Слуцке действовало Успенское братство. А найденная печать Троицкого братства свидетельствует, что имелось еще одно, о котором сведений пока нет.

Известна печать 1661 года Слуцкого архимандрита Феодосия Василевича. Резиденция Слуцких архимандритов находилась в Троицком монастыре, они руководили деятельностью православных церквей Слуцка, иногда их полномочия простирались и значительно шире. Они являлись наместниками Киевского митрополита. А Феодосий Василевич с 1678 года был также и епископом Могилевским и Белорусским.

С давних времен печати ставились на сам документ, также были и висящие, что крепились на шнурках, соединявшей письма. Воск и сургуч, на которых делались отпечатки, со временем заменила краска.

В качестве печати магнаты любили использовать выгравированную поверхность перстня – такая печать всегда была под рукой. Но более распространенными стали отлитые или выточенные из металла круглые, овальные, или граненые формы печати с ручками. Заказ на их изготовление получали ювелиры высокой квалификации, которые могли гравировать. Известно, что были такие мастера и в Слуцке.

Сейчас в печатях вместо металлической основы применяется основа резиновая, их изготовление механизировано. Поскольку печати являются необходимыми реквизитами официальных документов, то они регистрируются, а их изготовление находится под контролем соответствующих органов. Форма и конструкция современных печатей постоянно совершенствуются, а древние являются музейными экспонатами. Например, сделанные из металла печати XIX века можно увидеть в экспозиции Слуцкого краеведческого музея. Ценятся древние печати не только как памятники истории, но и как произведения прикладного искусства.

 

Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

На заставке - печать Старосты Мещанского управления Слуцка Минской губернии.

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1777. Последнее 2019-12-06 17:29:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru