У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Лёс Эдварда Вайніловіча як эталон свецкага аскетызму

11.10.2018

Паняцце «аскетызм» паходзіць ад слова «аскео», якое запазычана з грэчаскай мовы. Яго значэнне – гэта «па-майстэрску і старанна перапрацоўваць, апрацоўваць грубыя матэрыялы, упрыгожваць і ва ўсім гэтым практыкавацца». У хрысціянскай тэрміналогіі яму было дадзена новае, больш глыбокае тлумачэнне, чым у грэчаскай філасофіі.

Хрысціянскія багасловы ўжо ў першыя гады станаўлення Царквы падкрэслівалі, што толькі напружанне, намаганне волі, карпатлівая праца, па аналогіі з нястомнымі практыкаваннямі змагароў і атлетаў, іх мужнае супрацьстаянне ўсім перашкодам, якія сустракаюцца на шляху да ўдасканалення, з"яўляюцца сімвалічным пераходам ад чалавека «старазапаветнага» да «новазапаветнага», ад смерці да жыцця вечнага. Прызнаючы дасканаласць агульнахрысціянскім патрабаваннем, Царква бачыла ў аскетызме і агульнахрысціянскі абавязак. Ажыццяўляцца ён можа ў розных формах: як у манастве – рэлігійны аскетызм, так і ў грамадскім жыцці – свецкі аскетызм.

Многія паслядоўнікі Хрыста ва ўсе часы імкнуліся праз аскетызм да маральнай дасканаласці. Хрысціянская аскетыкі – гэта шлях да святасці ці богападабенству, максімальнае абагаўленне, поўнае ператварэнне «ветхого» чалавека ў «новага», што і ёсць богачалавецтва. Менавіта таму ён прымаецца Царквой і пазіцыянуецца як абавязковае дзеянне ў рэалізацыі боскай задумы ў дачыненні да чалавека. Аскетызм ў хрысціянстве – гэта шлях да рэлігійнай духоўна-маральнай дасканаласці і злучэння з Богам праз штодзённае свядомае практыкаванне ў дабрачынных справах.

Ісус Хрыстос, які здзейсніў вялікі подзвіг збаўлення, лічыцца заснавальнікам новазапаветнага аскетызму. У Евангеллі Ён неаднаразова ўказваў на неабходнасць працы самаўдасканалення для дасягнення Божага Валадарства: «Царство Небесное силой берется и употребляющий усилие достигает Его» (Мф.11: 12). Гэты догмат з"яўляецца правілам жыцця для ўсякага, хто прыняў Хрыста і хто пажадаў выратавання. Як правіла, ён неабходны заўсёды і ўсім – свецкім і манахам. Адсюль тэрмін «аскет» мае дачыненне да любога, хто жыве ў супакоі і хто практыкуе дзейсную дабрадзейснасць.

Сапраўдны аскетызм натхняецца імкненнем да пераўтварэння. Менавіта таму ён вядзе да дзеяння. Адкупленне, здзейсненае Богам, ні што іншае, як акт вольнага дзеяння і адначасова прыклад для пераймання, калі чалавек пакліканы супрацоўнічаць у гэтым збаўчым акце. Дзеянне і свабода ў дабрачыннасці і любові – два складнікі аскетыкі.

У XIX ст. расійскі гісторык царквы I.Л. Янышаў, які займаўся даследаннем свецкага аскетызму, вылучыў у ім маральна-духоўную аснову. Навукоўцам была зроблена спроба растлумачыць суадносіны паняццяў «маральнасць» і «аскетызм». I.Л. Янышаў лічыў аскетызм асноўным патрабаваннем маральнага закону. Строгі ўклад жыцця (не манаскі), які складаецца з практыкаванняў у дбанні, посце, малітвах і іншіх подзвігах, з"яўляецца аскетызмам у самым шырокім яго сэнсе. Іаан Лявонцьевіч меў на ўвазе такі лад жыцця, як панаванне над стыхійнымі інстынктамі арганізма, што патрабуе і садзейнічае развіццю маральных якасцей: мудрасці, мужнасці, цярпення, устрымання, працавітасці [1]. У святаайчыннай літаратуры канстатуецца, што менавіта аскеза садзейнічае набыццю пэўных духоўных здольнасцей (веры, надзеі, паслухмянасці, унутранай свабоды) і маральных якасцей (цярпення, міласэрнасці, сціпласці, шчырасці, самаадданасці, дабрыні, умения дараваць). Эталонам такой аскетыкі ў гісторыі Беларусі можна лічыць лёс Э. Вайніловіча, а таксама яго гаспадарчую дзейнасць і хрысціянскія ўчынкі.

Тэхнолаг па адукацыі Э. Вайніловіч пасля смерці бацькі ў 1874 г. уступав ў валоданне радавымі маёнткамі Савічы і Пузава і звязвае свой лёс з зямлёй. Адначасова ён становіцца актыўным грамадскім дзеячам (далучыўся яшчэ пры жыцці бацькі), ажыццяўляе апеку над асірацелымі дзецьмі суседзяў. Свае грамадскія абавязкі выконваў з такой добрасумленнасцю, дакладнасцю, справядлівасцю, здольнасцю ісці на кампрамісы, што заслужыў давер і павагу ў мясцовага насельніцтва. Выконваючы гэту цяжкую працу, якая аднімала шмат часу, Эдвард набыў найбагацейшы жыццёвы вопыт і быў дасведчаны ў сямейных і маёмасных пытаннях сваіх землякоў [2].

Для Вайніловіча 1881 г. быў напоўнены руплівай працай. Мінскі губернатар А.I. Пятроў запрасіў яго як аднаго з трох прадстаўнікоў польскіх землеўласнікаў да ўдзелу ў працы камісіі і даручыў яму адрэдагаваць збор норм і правы для яўрэйскага насельніцтва, якое густа засялялі землі Расіі за рысай аселасці… Што да вынікаў працы камісіі, дык Вайніловіч быў імі незадаволены, лічыў, што пазначаныя правы для яўрэйскага насельніцтва аказаліся занадта абмежаванымі, супярэчылі прынцыпам раўнапраўя, веравызнання, становішчу нацыянальных меншасцей [3].

Веды і вялікі давер, што ў маладыя гады ён набыў у мінскіх памешчыкаў, хутка далі свой плён. У 1888 г. яго абралі намеснікам старшыні Мінскага сельскагаспадарчага таварыства. Функцыі старшыні выконваў князь Мікалай Трубяцкі. Але менавіта Вайніловіч быў фактычным кіраўніком гэтай установы. Дзякуючы яму арганізацыя хутка разрасталася, стала самым уплывовым экнамічным фактарам Міншчыны ў пачатку XX ст. Адзначым, што Вайніловіч не абмяжоўваўся ў сваёй дзейнасці Сельскагаспадарчым таварыствам. 13 мая 1888 г. ён афіцыйна заняў пасаду міравога суддзі Слуцкага павета. Як некалі ягонага бацьку, так і цяпер яго самога просяць пасрэднічаць ва ўрадавых і суседскіх спрэчках. Вельмі часта блізкія і знаёмыя просяць Вайніловіча і яго жонку стаць хроснымі бацькамі для іх немаўлят-пацех [4].

Аднак у асабістым жыцці Вайніловіча пераследавалі няшчасці, адно за адным абвальваліся на яго плечы цяжкія выпрабаванні. У 1897 г. памірае адзіны 12-гадовы сын – апошні нашчадак старадаўняга роду. Падняцца няшчаснаму бацьку пасля такога страшнага ўдару дапамагла вялікая і модная вера ў Бога. У сваім завяшчанні ён напісаў: «Бог даў мне сілы, каб я не ўпаў, Бог даў мне шчасце, якое зведалі, хіба што благаславёныя – бо захаваў для мяне дачку Алену, добрыя якасці характару і розуму якой былі для мяне выразным знакам міласэрнасці Божае над галавой маёй» [5]. 12 лютага 1903 г., напярэдадні свайго дзевятнаццацігоддзя, памерла дачка Алена. Пераадольваючы цяжар гэтага страшнага гора, ён піша, падобна да біблейскага Іовы, поўныя пакоры словы: «Бог адабраў тое, што некалі нам даў, відаць мы былі нявартыя таго шчасця, якое мелі. Мы вучылі нашу дачку, як жыць, яна навучыла нас, як паміраць. Дай Божа і нам калі-небудзь так смела зірнуць смерці ў вочы. Я разумею цяпер, што значаць словы: «Сумная мая душа аж да смерці»… А я грэшны, бо дагэтуль за Гэльку маліцца не ўмею, а малюся, хутчэй, да яе, як да нейкай благаславёнай, і маю яе нібыта за апякунку і пасланніцу сваю перад Панам – і прашу Найсвяцейшую Маці, каб яе паставіла каля ложа майго канання» [6]. Ход жыццёвых падзей Эдварда ўсё больш і больш пачынаў нагадваць лёс біблейскага Іовы. Пры гэтым ён разумев жыццё толькі з Богам. Ва ўспамінах Э. Вайніловіч адзначае: «У сувязі з цяжкімі ўдарамі лёсу, якія па волі Усявышняга абрушыліся на мяне, я вырашыў зрабіць ахвяраванне шляхам пабудовы храма Святых Сымона і Алены – заступнікаў маіх памерлых дзяцей. Для гэтай мэты я абраў Менск як горад, якому аддаў вялікую частку сваей грамадскай дзейнасці, і які болып за ўсіх меў патрэбу ў другім касцёле. Я хацеў, каб Менск меў храм, што вылучаецца на фоне сучасных новых будынкаў. Меркаваў таксама, што немагчыма, каб сярод людзей, якія маліліся на новым месцы, ніхто не ўспомніў бы пра мецэната і «Анёла Гасподняга», не прачытаў бы пацеры за мяне і за маіх памерлых дзетак, апошніх нашчадкаў нашага старажытнага роду» [7]. Гэты ўчынак можна і трэба прыняць як жыццёвы подзвіг і эталон хрысціянскай аскетыкі.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і Грамадзянская вайна 1918–1920 гг. з"явіліся новымі іспытамі і выпрабаваннямі ў яго жыцці. Так, ва ўспамінах Э. Вайніловіча мы знаходзім некалькі адметных учынкаў якія характаразуюць яго як высокамаральнага чалавека. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 г. выклікалі смяротны перапалох рускай адміністрацыі ў краі і яе жаданне жорстка, з дапамогай сілы рэагаваць на сялянскія хваляванні. Пра гэта Э. Вайніловіч, які бачыў настрой губернскіх чыноўнікаў, паведамляў: «Перспектива невясёлая. Губернатар прапануе за кошт землеўладальнікаў накіраваць у населения пункты, у якіх чакаюцца хваляванні (як папераджальную меру) атрады асецінаў, якія там будуць ужо на месцы праз 6–8 тыдняў, што было мала суцяшальным. Ад імя землеўладальнікаў я адхіляю прапанову і заяўляю, што мы (члены Мінскага таварыства сельскіх гаспадароў – 700 памешчыкаў Мінскай губерні) пастанавілі вяртацца дадому і асабістым уплывам супрацьстаяць любым анархічным намерам. Чыноўнікі іранічна павіншавалі нас з прынятым рашэннем» [8].

Не здрадзіў сваім прынцыпам Э. Вайніловіч і ў 1918 г. Так, падчас рабавання яго асабістага маёнтка Эдвард бачыў, як з хлява выводзяць быдла, а ca стайні коней. У бяссіллі глядзеў на тое, як з палаца людзі выносяць мэблю, бялізну, вопратку, як топчуць на зямлі кавалкі разбітага каштоўнага фарфору і аскабалкі абразоў, у тым ліку партрэты яго дзеда Антонія і дзядзькі Тадэвуша. Вайніловіч чуў крыкі людзей, якія прымалі ўдзел у пагроме – сялян з вёскі Савічы, якія лічылі, што калі ўладальнік будзе забіты, кары за гэта яны не панясуць. I адкрыта выказвалі сваю думку [9].

Пагром скончыўся праз тры дні, калі на тэрыторыю маёнтка ўвайшлі немцы – жаўнеры 100-га Саксонскага палка. Толькі тады Вайніловіч па іх настойлівай просьбе прыехаў ў палац. Тое, што ён ўбачыў уразіла яго да глыбіні душы. Немцы, якія аглядалі гэты палацавы разгром, палічылі, што вінаватых належіць павесіць. Яны ўжо нават гатовыя былі да экзекуцыі. Аднак Вайніловіч трымаўся на гэты конт супрацьлеглай думкі. Ён прабачыў людзей за іх ганебныя паводзіны… Таму папрасіў, каб завадатары разам з чатырма сем"ямі, якія прымалі найбольш актыўны ўдзел у пагроме, пакінулі яго маёнтак. Так і сталася [10]. Гэтыя велікадушныя адносіны зноў трэба прыняць за жыццёвы подзвіг і эталон хрысціянскай аскетыкі.

Пастаяннае, мэтанакіраванае, планамернае і свядомае практыкаванне ў дабрачынных справах, якія напаўняюць ўсё жыццё Э. Вайніловіча, трэба лічыць рэалізацыяй боскай задумы ў дачыненні да чалавека. Эдвард Вайніловіч памёр 16 чэрвеня 1928 г. У канцы дзённіка ён напісаў рукой, скаванай блізкасцю смерці, простыя, поўныя паслушэнства, пакоры і супакою словы: «Відаць, з гэтай хваробы не выйду: на ўсё воля Божая. Э. Вайніловіч» [11]. Гэта яшчэ раз сведчыць пра яго жыццё ў Хрысце, якое з"яўляецца прыкладам хрысціянскай пакоры і аскетыкі.

 

 

Уладзіслаў ЗАВАЛЬНЮК,
кандыдат гістарычных навук, ксёндз-магістр, пробашч касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску

Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, Слуцкі край і Эдвард Вайніловіч», Минск, 2018

 

 

Судьба Эдварда Войниловича как эталон светского аскетизма

Понятие «аскетизм» происходит от слова «аскео», которое заимствовано из греческого языка. Его значение – это «искусно и тщательно перерабатывать, обрабатывать грубые материалы, украшать и во всем этом упражняться». В христианской терминологии ему было дано новое, более глубокое объяснение, чем в греческой философии.

Христианские богословы уже в первые годы становления Церкви подчёркивали, что только напряжение, усилие воли, кропотливая работа, по аналогии с неутомимыми упражнениями борцов и атлетов, их мужественное противостояние всем препятствиям, которые встречаются на пути к совершенствованию, являются символическим переходом от человека «ветхозаветного» к «новозаветному», от смерти к жизни вечной. Признавая совершенство общехристианских требований, Церковь видела в аскетизме и общехристианский долг. Осуществляться он может в разных формах: как в монашестве – религиозный аскетизм, так и в общественной жизни – светский аскетизм.

Многие последователи Христа во все времена стремились через аскетизм к моральному совершенству. Христианская аскетика – это путь к святости или богоподобности, максимальное обожествление, полное превращение «ветхого» человека в «нового», что и есть богочеловечество. Именно поэтому она принимается Церковью и позиционируется как обязательное действие в реализации божественного замысла в отношении человека. Аскетизм в христианстве – это путь к религиозному духовно-нравственному совершенству и соединению с Богом через ежедневное сознательное упражнение в благотворительных делах.

Иисус Христос, который совершил великий подвиг спасения, считается основателем новозаветного аскетизма. В Евангелии Он неоднократно указывал на необходимость работы самосовершенствования для достижения Царствия Божия: «Царство Небесное силой берётся и употребляющий усилие достигает Его» (Мф.11: 12). Этот догмат является правилом жизни для всякого, кто принял Христа и кто пожелал спасения. Как правило, он необходим всегда и всем – светским и монахам. Отсюда термин «аскет» имеет отношение к любому, кто живёт в покое и кто практикует действенную добродетельность.

Настоящий аскетизм вдохновляется стремлением к преобразованию. Именно поэтому он ведёт к действию. Искупление, совершенное Богом, не что иное, как акт свободного деяния и одновременно пример для подражания, когда человек призван сотрудничать в этом спасительном акте. Действие и свобода в благотворительности и милосердии – две составляющие аскетики.

В XIX в. российский историк церкви И.Л. Янышев, занимавшийся исследованием светского аскетизма, выделил в нем морально-духовную основу. Учёным была сделана попытка объяснить соотношение понятий «нравственность» и «аскетизм». И.Л. Янышев считал аскетизм основным требованием нравственного закона. Строгий уклад жизни (не монашеский), который состоит из упражнений в бдении, посте, молитвах и других подвигах, является аскетизмом в самом широком его смысле. Иоанн Леонтьевич имел в виду такой образ жизни, как господство над стихийными инстинктами организма, что требует и способствует развитию нравственных качеств: мудрости, мужества, терпения, воздержания, трудолюбия [1]. В святоотеческой литературе констатируется, что именно аскеза способствует приобретению определённых духовных способностей (веры, надежды, послушания, внутренней свободы) и моральных качеств (терпения, милосердия, скромности, искренности, самоотверженности, доброты, умения прощать). Эталоном такой аскетики в истории Беларуси можно считать судьбу Э. Войниловича, а также его хозяйственную деятельность и христианские поступки.

Технолог по образованию Э. Войнилович после смерти отца в 1874 г. вступил во владение родовыми поместьями Савичи и Пузово и связал свою судьбу с землёй. Одновременно он становится активным общественным деятелем (присоединился ещё при жизни отца), осуществляет опеку над осиротевшими детьми соседей. Свои общественные обязанности исполнял с такой добросовестностью, точностью, справедливостью, способностью идти на компромиссы, что заслужил доверие и уважение у местного населения. Выполняя эту тяжёлую работу, которая отнимала много времени, Эдвард приобрёл богатейший жизненный опыт и был осведомлен в семейных и имущественных вопросах своих земляков [2].

Для Войниловича 1881 год был наполнен кропотливой работой. Минский губернатор А.И. Петров пригласил его как одного из трёх представителей польских землевладельцев к участию в работе комиссии и поручил ему отредактировать сборник норм и права для еврейского населения, которое густо заселяло земли России за чертой оседлости… Что касается результатов работы комиссии, то Войнилович был ими недоволен, считал, что указанные права для еврейского населения оказались слишком ограниченными, противоречили принципам равноправия, вероисповедания, положению национальных меньшинств [3].

Знания и большое доверие, какие в молодые годы он приобрёл у минских помещиков, быстро дали свои плоды. В 1888 г. его избрали заместителем председателя Минского сельскохозяйственного общества. Функции председателя исполнял князь Николай Трубецкой. Но именно Войнилович был фактическим руководителем этого учреждения. Благодаря ему организация быстро разрасталось, стала самым влиятельным экономическим фактором Минщины в начале XX в. Отметим, что Войнилович не ограничивался в своей деятельности Сельскохозяйственным обществом. 13 мая 1888 года он официально вступил в должность мирового судьи Слуцкого уезда. Как когда-то его отца, так и теперь его самого просят посредничать в правительственных и соседских спорах. Очень часто близкие и знакомые просят Войниловича и его жену стать крестными родителями для их младенцев-потех [4].

Однако в личной жизни Войниловича преследовали несчастья, одно за другим обрушивались на его плечи тяжёлые испытания. В 1897 году умирает единственный 12-летний сын – последний потомок старинного рода. Подняться несчастному отцу после такого страшного удара помогла большая и модная вера в Бога. В своём завещании он написал: «Бог дал мне силы, чтобы я не упал, Бог дал мне счастье, которое испытали, разве что благословенные – ведь сохранил для меня дочь Елену, достоинства характер и ум которой были для меня чётким знаком милосердия Божьего над головой моей» [5]. 12 февраля 1903 года, накануне своего девятнадцатилетия, умерла дочь Елена. Преодолевая тяжесть этого страшного горя, он пишет, подобно библейскому Иову, полные смирения слова: «Бог отнял то, что когда-то нам дал, видимо мы были недостойны того счастья, которое имели. Мы учили нашу дочь, как жить, она научила нас, как умирать. Дай Бог и нам когда-нибудь так смело взглянуть в глаза смерти. Я понимаю теперь, что значат слова: «Грустная моя душа вплоть до смерти»… А я грешный, ведь до сих пор за Голубку молиться не умею, а молюсь, скорее, к ней, как к какой-то блаженной, и имею её якобы за покровительницу и посланницу свою перед Господом – и прошу Пресвятую Матерь, чтобы её поставила около ложа моего смертного» [6]. Ход жизненных событий Эдварда все больше и больше начинал напоминать судьбу библейского Иовы. При этом он понимает жизнь только с Богом. В воспоминаниях Э. Войнилович отмечает: «В связи с тяжёлыми ударами судьбы, которые по воле Всевышнего обрушились на меня, я решил сделать пожертвование путём построения храма Святых Симеона и Елены – покровителей моих умерших детей. Для этой цели я выбрал Минск как город, которому отдал большую часть своей общественной деятельности, и который больше всех нуждался во втором храме. Я хотел, чтобы Минск имел храм, что выделяется на фоне современных новых зданий. Предполагал также, что невозможно, чтобы среди молящихся на новом месте, никто не вспомнил бы о меценате и «Ангеле Господнем», не прочёл бы молитвы за меня и моих умерших детей, последних потомков нашего древнего рода» [7]. Этот поступок можно и нужно принять как жизненный подвиг и эталон христианской аскетики.

Революционные события 1905–1907 гг. и Гражданская война 1918–1920 гг. явились новыми испытаниями и экзаменами в его жизни. Так, в воспоминаниях Э. Войниловича мы находим несколько отличительных поступков, которые характеризуют его как высоконравственного человека. Революционные события 1905 г. вызвали смертельный переполох русской администрации в крае и её желание жёстко, с помощью силы реагировать на крестьянские волнения. Об этом Э. Войнилович, который видел настроение губернских чиновников, сообщал: «Перспектива невесёлая. Губернатор предлагает за счёт землевладельцев направить в население пункты, в которых ожидаются волнения (как предупредительную меру) отряды осетин, которые там будут уже на месте через 6–8 недель, что было мало утешительным. От имени землевладельцев я отклоняю предложение и заявляю, что мы (члены Минского общества сельских хозяев – 700 помещиков Минской губернии) постановили возвращаться домой и личным влиянием противостоять любым анархическим намерениям. Чиновники иронически поздравили нас с принятым решением» [8].

Не изменил своим принципам Э. Войнилович и в 1918 г. Так, во время ограбления его личного поместья Эдвард видел, как из хлева выводят скот, а из конюшни лошадей. В бессилии смотрел на то, как из дворца люди выносят мебель, белье, одежду, как топчут на земле куски разбитого ценного фарфора и обрубки икон, в том числе портреты его деда Антония и дяди Тадеуша. Войнилович слышал крики людей, которые принимали участие в погроме – крестьян из деревни Савичи, которые считали, что если владелец будет убит, наказания за это они не понесут. И открыто высказывали своё мнение [9].

Погром закончился через три дня, когда на территорию поместья вошли немцы – солдаты 100-га Саксонского полка. Только тогда Войнилович по их настоятельной просьбе приехал во дворец. То, что он увидел поразило его до глубины души. Немцы, которые осматривали этот дворцовый разгром, посчитали, что виновных следует повесить. Они уже даже готовы были к экзекуции. Однако Войнилович держался на этот счёт противоположного мнения. Он простил людей за их недостойное поведение… Поэтому попросил, чтобы зачинщики вместе с четырьмя семьями, которые прінімалі более активное участие в погроме, покинули его имение. Так и случилось [10]. Это великодушие снова нужно принять за жизненный подвиг и эталон христианской аскетики.

Постоянное, целенаправленное, планомерное и сознательное практикование в благотворительных делах, которые наполняют всю жизнь Э. Войниловича, надо считать реализацией божественного замысла в отношении человека. Эдвард Войнилович умер 16 июня 1928 г. В конце дневника он написал рукой, скованной близостью смерти, простые, полные послушания, смирения и покоя слова: «По-видимому, из этой болезни не выйду: на все воля Божья. Э. Войнилович» [11]. Это ещё раз свидетельствует о его жизни во Христе, которое является примером христианской покорности и аскетики.

 

 

Владислав ЗАВАЛЬНЮК,
кандидат исторических наук, ксёндз-магистр, настоятель храма св. Симона и Елены в Минске

Оцифровка текста и перевод – Владимир ХВОРОВ

 

 

1. Янышев, И.Л. Православно-христианское учение о нравственности. СПб.: Тип. М. Меркушева, 1906.
2. Войншіович, Эдвард. Воспоминания: пер. с польск. Минск, 2007. С. 70
3. Хмялеўская, Гізэля. Церні Крэсаў: аповесць пра Эдварда Вайніловіча і яго сям"ю пер. з польск. В. Ждановіч. Мінск: Выд. В. Хурсік, 2015. С. 56.
4. Хмялеўская, Гізэля. Церні Крэсаў: аповесць пра Эдварда Вайніловіча і яго сям"ю, пер. з польск. В. Ждановіч. Мінск: Выд. В. Хурсік, 2015. С. 60.
5. Тамсама. С. 73.
6. Тамсама. С. 85.
7. Войнтовт, Эдвард. Воспоминания: пер. с польск. Минск, 2007. С. 126.
8. Тамсама С. 137
9. Хмялеўская, Гізэля. Церні Крэсаў: аповесць пра Эдварда Вайніловіча і яго сям"ю /, пер. з польск. В. Ждановіч. Мінск: Выд. В. Хурсік, 2015. С. 149.
10. Тамсама. С. 150.
11. Войнилович, Эдвард. Воспоминания: пер. с польск. Минск, 2007. С. 6.



 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 95. Последнее 2018-12-10 15:06:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru