У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Случчына на старонках газеты «Наша Ніва» пачатку XX ст.

12.09.2018

Слуцкі край з"яўляецца адным з найбольш прадстаўленых на старонках газеты «Наша Ніва», якая выходзіла ў пачатку XX ст. Менавіта на Случчыне знаходзілася большасць карэспандэнтаў газеты, якія рэгулярна пасылалі свае допісы ў «першую беларускую газету з рысункамі».

Першая карэспандэнцыя датуецца студзенем 1907 г., калі на Случчыне, адбываліся выбары ў Дзяржаўную думу Расійскай імперыі [1]. А больш канкрэтна, 21 студзеня 1907 г. у Слуцкім павеце адбываліся выбары ўпаўнаважаных па выбарах у Думу. Карэспандэнта «Нашай Нівы» вельмі ўразіў намер пэўных сіл (з кантэксту відаць, што гэта былі расійскія чарнасоценцы) не дапусціць у Думу яўрэяў. Газета пісала, што ў беларускіх мястэчках жыве вельмі шмат яўрэяў якія маюць права на прадстаўніцтва ў Думе, а таксама, што ў мінулай Думе яўрэйскія дэпутаты адстойвалі інтарэсы ўсяго насельніцтва краю, а тыя, хто супрацьстаяў ім, «людзі ў блішчастых гузіках», крычалі яўрэям «Выбірайцеся ў Амэрыку!».

Пазіцыя «Нашай Нівы» па гэтым пытанні была вельмі выразнай. Рэдакцыя канстатавала, што галоўная небяспека для краю заключаецца не ў дэпутатах-яўрэях, якія магчыма будуць прадстаўляць Случчыну ў расійскім парламенце, а ў тых, хто крычыць яўрэям «Выбірайцеся ў Амэрыку». Апісваючы згаданую сітуацыю, «Наша Ніва» імкнулася паказаць, што ў Беларуси не было і няма антысемітызму і што такія ідэі, як выгнанне яўрэяў, принесены звонку, і беларусы іх не падтрымліваюць.

Адзначым, што на выбарах упаўнаважаным у Слуцкім павеце здарылася пэўная сенсацыя. «Наша Ніва», спасылаючыся на віленскую польскамоўную газету «Kurjer Litewski», пісала, што «У Слуцкім павеце ў выбаршчыкі правялі аднаго сацыял-дэмакрата і 5 з беларускай сацыялістычнай грамады» [2]. Справа ў тым, што Беларуская сацыялістычная грамада была нелегальнай партыяй, а таму тое, што ўпаўнаважаныя былі менавіта ад БСГ, рэдакцыя газеты магла даведацца толькі з унутраных, мясцовых крыніц інфармацыі. Па-другое, поспех БСГ на Случчыне паказаў, што менавіта гэты рэгіён быў адным з самых, калі так можна сказаць, патрыятычных рэгіёнаў тагачаснай Беларусі. I, па-трэцяе, Случчына – гэта малая радзіма Эдварда Вайніловіча, які да 1907 г. паспеў ужо вельмі шмат зрабіць для падняцця гаспадаркі краю і ажыўлення яго грамадскага жыцця. Можна выказаць меркаванне, што Э. Вайніловіч, хоць і не быў прыхільнікам БСГ, але і не супрацьстаяў ёй, а можа нават ускосна падтрымліваў.

З ажыўленнем грамадска-палітычнага жыцця ў Слуцку ў часы рэвалюцыі 1905–1907 гг., узмацніліся паліцэйскія рэпрэсіі. Пра гэта сведчыць наступная карэспандэнцыя «Нашай Нівы»: «Пад Слуцкам паліцыя арыштавала чатырох вучыцялёў Маладзечанскай вучыцельскай семінарыі – за што, невядома. Кажуць, што ў аднаго знайшлі колькі кніжак, каторых паліцыя ня вельмі любіць, а трох забралі проста «па падазрэнію». Што зробяць з хлапцамі, трудна сказаць; пакуль што трымаюць іх у турме» [3]. Тут, праўда, незразумела, каго арыштавала паліцыя пад Слуцкам – ці то навучэнцаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, ці то выкладчыкаў. Але ў кожным разе, верагодна, што на Случчыне мог рыхтавацца нелегальны настаўніцкі сход накшталт таго, які адбыўся ў Мікалаеўшчыне на Стаўбцоўшчыне з удзелам Якуба Коласа. Але, каб высветліць гэта, патрэбны дадатковыя матэрыялы. Адно зразумела, паліцыя правяла прэвентыўны арышт настаўнікаў, частка якіх магчыма, прыехала на Случчыну з Маладзечаншчыны.

Канфесійныя пытанні ў пачатку XX ст. таксама стаялі на парадку дня. У Слуцку абвастрылася праблема з пералічэннем часткі грошай з так званага каробачнага збору, які плаціла яўрэйскае насельніцтва горада, на праваслаўны сабор. «Наша Ніва» паведамляла, што слуцкія яўрэі напісалі ў органы ўлады адмысловую петыцыю, у якой выказалі пратэст супраць такога становішча спраў але атрымалі адмоўны адказ [4]. Такім чынам, як мог бачыць чытач «Нашай Нівы», у Слуцку на пачатку мінулага стагоддзя існавала пэўная напружанасць у канфесійным пытанні, але яна вынікала не з адносін унутры грамадства, а была выклікана канфесійнай палітыкай улад.

З гэтай тэмай у пэўным сэнсе было звязана і тое, што ў 1909 г. «У Слуцкім павеце Мінскай губерні закрылі 72 «тайныя» школы. Гэтыя школы адкрываюць найбольш, каб вучыць там, акрамя тых навук, што вучаць у казённых школах, яшчэ і польскую мову. Некаторыя памешчыкі маюць ахвоту адкрыць рамесныя вучылішчы. Але найбольш нічога не выходзіць, бо вучылішчнае начальства не дапускае, каб каталікі вучылі дзяцей па-польску. Варта было б прыдумаць такую праграму для гэтых школ, каб былі здаволены і тыя, што сваіх дзетак туды пасылаюць, і тыя, што даюць на іх грошы» [5]. Праблема патаемнага навучання мела як канфесійнае, так і нацыянальнае вымярэнне. Паколькі ў пачатку XX ст. у беларускіх губернях было забаронена польска – і беларускамоўнае навучанне, то грамадства вырашала гэтыя пытанні шляхам арганізацыі нелегальных «тайных» школ. На Случчыне мясцовыя землеўласнікі, як відаць, выдаткоўвалі пэўныя сумы грошай, каб гэтая справа ішла, а з іншага боку патаемнае школьніцтва відавочна карысталася падтрымкай мясцовага насельніцтва, без якой яно проста не здолела б доўга праіснаваць. Cемдзесят двe закрытыя за год «тайныя» школы – гэта вялікая лічба, якая сведчыць, што палітыка расійскіх улад у адукацыйнай сферы таксама не адпавядала інтарэсам карэннага насельніцтва краю.

Найбольшай славутасцю Слуцка і ваколіц у пачатку XX ст. была губернская сельскагаспадарчая выстава. Карэспандэнты «Нашай Нівы» не маглі абмінуць сваей увагай такую маштабную падзею [6]. Першая выстава, што была арганізавана дзякуючы Эдварду Вайніловічу, адбылася ў Слуцку на пачатку верасня 1908 г. Гэту падзею прадставіла сваім чытачам «першая беларуская газэта з рысункамі»: «Найгусьцей жывуць людзі (у Мінскай губэрні) каля Мінска, Слуцка, Навагрудка. Случчына і Навагрудчына лічацца за найбагацейшыя ў нас. Зямля тут добрая, спатыкаецца нават чарназём… Выстаўкі вялікую карысць даюць тым, што можна пазнаць свой край, усё яго багацтва, жыццё яго, ды як ідзе гаспадарка краю. Вось чаму і слуцкія людзі надумаліся зрабіць выстаўку. Але край наш дзікаваты, а каждую новую рэч цяжка нарыхтаваць.

Найбольш працавалі над выстаўкай Юрый Булгак, Гэльмэрсэн, Протасэвіч, Трусколяская і многа другіх. На выстаўцы хацелі паказаць гаспадарку ня толькі памешчыкаў, але і мужыкоў. Шмат мужыкоў збіралася прывесьці на выстаўку ўсё, што есьць у ix лепшага, але розныя чорнасоценцы адгаварылі іх. Яны ім казалі быццам гэта выстаўка польская, дый паны хочуць паказаць, што мужыкі ў нас багатыя, а ім значыцца ня трэба зямлі… З мужыкоў некаторыя слухалі гэтую брахню і не хацелі выстаўляць свайго быдла і другіх рэчаў. Але ўсё гэта глупства, бо вядома нават малому дзіцяці, што меж мужыкоў ёсьць багатыя і бедныя, але беднаты найболей. Тую зіму, як не ўрадзіла, то ўжо на Случчыне быў голад і нельга было купіць хлеба; выпісвалі яго для мужыкоў аж з Сыбіры…

«Наша Нива» №1 за 1906 г. С сайта be.wikipedia.orgНа выстаўцы можна было падзівіцца на добрыя гатункі быдла, сьвіней, коней, птушак, насеньня, фруктаў, якія разводзяць у некаторых маёнтках. Было там шмат розных машын і прылад да гаспадаркі, ды такіх хітрых, што мужыкі, каторых перабывало на выстаўцы 3200 чалавек, ня ведалі, каб такія былі на сьвеце. Ім стараліся вытлумачыць што да чаго і якая карысьць з машын. Быў таксама кустарны (дамовага рамяства) аддзел. Тут было багата розных харошых тканін, зробленых рукамі вясковых кабет беларускіх… З мястэчка Цімковіч Эрык Бэрнадзкі выставіў замкі, акуцьця для акон і паравую машыну з сваімі выдумкамі».

Па выніках сельскагаспадарчай выставы ў Слуцку, якая прайшла ў 1908 г., было вырашана кожны год 1–3 верасня рабіць у горадзе кірмаш і падчас гэтага кірмашу даваць узнагароды, за «лепшую жывёлу і тавары». «Наша Ніва» пісала, што такія кірмашы-выставы варта рабіць па ўсёй Беларусі [7]. Адзначым, што сельская гаспадарка на Случчыне ў гэты час развівалася шпаркімі тэмпамі, ствараліся моцныя гаспадаркі, людзі станавіліся больш заможнымі. Гэтаму сярод іншага спрыялі і тыя случчакі, якія выехалі на заробкі ў ЗША: «Праз тутэйшы банк за гэты год (1909 г. – А.У.) з Амэрыкі прыслалі розныя людзі сваім родным 140 тысяч рублёў грошай, заробленых у Амэрыцы» [8].

Здараліся ў горадзе і кур"ёзныя выпадкі. Так, 22 верасня 1909 г. у Слуцк прыязджаў мінскі віцэ-губернатар. Мясцовае начальства хацела зрабіць парад пажарных. Але гарадскія ўлады, мяркуючы, што іх цяжка будзе сабраць усіх разам, то затрубілі пажарную трывогу, ды так, што напалохалі жыхароў горада [9]. Гараджане падумалі, што пачаўся сапраўдны вялікі пажар. Справа была ў тым, што пажарныя ў пачатку XX ст. – гэта была прыватная ініцыятыва. Самі гараджане стваралі пажарныя дружыны. Таму сабраць іх на парад было не так проста, нават калі прыяжджаў віцэ-губернатар.

У 1909 г. «Наша Ніва» цэлы нумар прысвяціла паказальнаму хутару Бабоўня Слуцкага павета. Публікацыя пачыналася з апісання агульнага становішча: «Цяпер усе ўгаворваюць мужыкоў, каб яны рассяляліся з вясковых шнуроў на хутары. Пішуць аб гэтым у кнігах і ў газетах, аб гэтым жа тлумачаць землеустараіцельныя [10] камісіі на сходах. Але пакуль што ніхто ясна і акуратна не можа паказаць мужыкам, што гэта за штука хутар. Наш беларус верыць больш «паказу, як сказу». Дык вось тутака мы і хочам зрабіць такі паказ» [11].

Каб уявіць сабе, што такое хутар пачатку XX ст. звернемся да згаданай нашаніўскай публікацыі. Газета пісала, што землеўладальнік Зыгмунт Трускаляскі яшчэ ў 1905 г. непадалёку ад свайго маёнтка Бабоўня Слуцкага павета выдзеліў 4 дзесяціны «спустошанай зямлі», якая шмат гадоў перад гэтым знаходзілася ў арэндзе. На выдзеленай зямлі быў пабудаваны вялікі «глінабітны» будынак, які змяшчаў у сабе хату, варыўню, свіран і хлеў. Асобна было пабудавана гумно, а таксама выкапана студня і пасаджаны сад. Усё гэта разам узятае каштавала 264 руб. Хутар не меў ні сваёй пашы, ні выгану, ні пожні (толькі 4 дзесяціны ворнай зямлі). Гэты хутар З. Трскаляскі перадаў у арэнду мясцоваму жыхару Язэпу Цытку, які павінны быў аплачваць толькі 6 руб. страхоўкі на год. Была і яшчэ адна ўмова, якую выставіў гаспадар арандатару, а менавіта – весці гаспадарку згодна з правіламі, распрацаванымі З. Трускаляскім [12].

Слуцк. Губернская сельскохозяйственная выставка. 1908. Из электронного архива А.ПоповаДалей газета дала падрабязнае апісанне, што і калі сеяў і жаў Я. Цытка, сцвярджаючы, што абавязкова трэба было сеяць лубін, паколькі ён добра аднаўляе ўраджайнасць глебы. Паводле «Нашай Нівы», тая акалічнасць, што поле, якое было вакол сядзібы, прыкладна ў 2 разы зменшыла час, які затрачваўся на тыя самыя работы пры «шнуравой» гаспадарцы. Ураджайнасць на хутары Бабоўня таксама была значна вышэйшай, чым у навакольных вёсках. Так, жыта ў 1908 г. Я. Цытка пасеяў 11 пудоў на дзесяціну, а сабраў – 72, у той час, як у вёсках ураджай з дзесяціны складаў прыкладна 40–45 пудоў жыта. Разам з гэтым, сам З. Трускаляскі ў сваім маёнтку збіраў з дзесяціны ад 95 да 115 пудоў жыта. Нашаніўскі аўтар пісаў, што і на хутары Бабоўня, калі Я. Цытка будзе правильна весці гаспадарку, хутка будзе магчыма атрымаць падобны ўраджай. За год з хутара арандатар меў 74 руб. 66 кап. чыстага даходу, што пры самай высокай арэнднай плаце за 4 дзесяціны, якая магла складаць 42 руб., усё адно пакідала магчымасць мець «жывыя» грошы і нават рабіць пэўныя, хоць і невялікія ашчаджэнні. А пры меншай арэнднай плаце гаспадарыць на хутары было яшчэ больш выгадна [13].

Тут варта заўважыць, што паказальны хутар Бабоўня належаў на правах прыватнай уласнасці мясцоваму землеўладальніку. Па-другое, ён быў створаны яшчэ да афіцыйнага пачатку Сталыпінскай рэформы. Па-трэцяе, Слуцкі павет належаў да зоны адказнасці Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, якім у той час кіраваў Эдвард Вайніловіч – актыўны і перакананы прыхільнік правядзення аграрнай рэформы і павышэння культуры земляробства.

У «Нашай Ніве» таксама было сфармулявана 15 пунктаў на карысць пераходу на хутары. Прывядзём некаторыя з іх: «Пункт 2. Пры хутарской гаспадарцы ўся зямля знаходзіцца ў адным кавалку і ніводная пядзя не прападае пад межамі. 5. Малазямельныя пры хутарской гаспадарцы могуць каня зусім не трымаць, а толькі наймаць яго, бо на 4-х дзесяцінах конь мае ў год 30–35 дзён працы, а другія 330 дзён дарма есць сена, так што можна казаць аднаго каня трымайце на два хутары. 6. Пры хутарской гаспадарцы лягчэй набываць машыны, як гэта робяць чэхі, што купляюць машыну на 10–20 гаспадароў. 8. Пры хутарской гаспадарцы выгадней заводзіць сад і пчол. 12. Самае галоўнае, што на хутарах можна весці 4-х ці 6-і польную гаспадарку, што дасць дадатковыя 40 рублёў чыстага даходу на кожныя 100 рублёў заробленыя пры іншых формах гаспадарання» [14]. Тамсама «Наша Ніва» пісала, што латышы і эстонцы амаль суцэльна жывуць на хутарах, што на Захадзе хутары – гэта правіла, а не выключэнне. Прыводзіла ў прыклад вёску Пескі, што непадалёку ад Кобрына, гаспадары якой амаль усе перасяліліся на хутары, і разам з гэтым утрымліваюць агульную школу.

У цэлым «Наша Ніва» выступала за суцэльны пераход на хутары. Як пісаў рэдактар-выдавец выдання А. Уласаў, трэба паказальныя хутары, такія як Бабоўня, у Беларусі ствараць тысячамі. Адзначым яшчэ раз, што паказальны хутар Бабоўня быў створаны з прыватнай ініцыятывы З. Трускаляскага. На думку А. Уласава, дзяржава павінна падтрымліваць такія ініцыятывы ствараць паказальныя хутары ў Беларусі «тысячамі», зрабіць даступным танны крэдыт. Але перш за ўсё трэба было пераканаць самога селяніна, што хутар – гэта выгадна [15].

Такім чынам, згодна з публікацыямі ў газеце «Наша Ніва» пачатку XX ст., Случчына была адметным рэгіёнам Беларусі. Гэта заключалася ў тым, што сельская гаспадарка ў Слуцкім краі развівалася больш паспяхова, чым у іншых рэгіёнах Беларусі, на Случчыне быў укаранёны беларускі патрыятызм, што выявілася ў масавай падтрымцы Беларускай сацыялістычнай грамады на выбарах у II Дзяржаўную думу. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што паспяховае развіццё сельскай гаспадаркі і беларускі патрыятызм на Случчыне былі вынікамі дзейнасці ў тым ліку і ў значнай ступені Э. Вайніловіча. Менавіта ён, карэнны жыхар рэгіёну, рабіў многае для таго, каб людзі, якія жылі ў краі, сталі жыць заможна, атрымалі лепшую адукацыю і былі грамадска актыўнымі.

 

Андрэй УНУЧАК,
кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, Слуцкі край і Эдвард Вайніловіч», Минск, 2018

 

Случчина на страницах газеты «Наша Нива» начала XX в.

Слуцкий край является одним из наиболее представленных на страницах газеты «Наша Нива», которая выходила в начале XX в. Именно на Случчине находилось большинство корреспондентов газеты, которые регулярно посылали свои сообщения в «первую белорусский газету с рисунками».

Первая корреспонденция датируется январём 1907 г., когда в Слуцком районе, проходили выборы в Государственную думу Российской империи [1]. А конкретнее, 21 января 1907 г. в Слуцком уезде проходили выборы уполномоченных по выборам в Думу. Корреспондента «Нашей Нивы» очень впечатлило намерение определённых сил (из контекста видно, что это были российские черносотенцы) не допустить в Думу евреев. Газета писала, что в белорусских местечках живёт очень много евреев имеющих право на представительство в Думе, а также, что в прошлой Думе еврейские депутаты отстаивали интересы всего населения края, а те, кто противостоял им, «люди в блестящих пуговицах», кричали евреям «Убирайтесь в Америку!».

Позиция «Нашей Нивы» по этому вопросу была очень чёткой. Редакция констатировала, что главная опасность для края заключается не в депутатах-евреях, которые возможно будут представлять Слуцк в российском парламенте, а в тех, кто кричит евреям «Убирайтесь в Америку». Описывая упомянутую ситуацию, «Наша Нива» стремилась показать, что в Беларуси не было и нет антисемитизма и что такие идеи, как изгнание евреев, принесены извне, и белорусы их не поддерживают.

Отметим, что на выборах уполномоченных в Слуцком уезде случилось определённая сенсация. «Наша Нива», ссылаясь на виленскую польскоязычную газету «Kurjer Litewski», писала, что «В Слуцком уезде в избиратели провели одного социал-демократа и 5 из белорусской социалистической громады» [2]. Дело в том, что Белорусская социалистическая громада была нелегальной партией, а потому то, что уполномоченные были именно от БСГ, редакция газеты могла узнать только из внутренних, местных источников информации. Во-вторых, успех БСГ на Случчине показал, что именно этот регион был одним из самых, если так можно сказать, патриотических регионов тогдашней Беларуси. И, в-третьих, Случчина – это малая родина Эдварда Войниловича, который до 1907 г. уже успел очень многое сделать для поднятия экономики края и оживления его общественной жизни. Можно предположить, что Э. Войнилович, хотя и не был сторонником БСГ, но и не противостоял ей, а может быть даже косвенно поддерживал.

С оживлением общественно-политической жизни в Слуцке во времена революции 1905–1907 гг., усилились полицейские репрессии. Об этом свидетельствует следующая корреспонденция «Нашей Нивы»: «Под Слуцком полиция арестовала четырёх учителей Молодеченской учительской семинарии – за что, неизвестно. Говорят, что у одного нашли несколько книжек, которые полиция не очень любит, а трёх забрали просто «по подозрению». Что сделают с парнями, трудно сказать; пока что держат их в тюрьме» [3]. Здесь, правда, непонятно, кого арестовала полиция под Слуцком-то ли учащихся Молодечненской учительской семинарии, то ли преподавателей. Но в любом случае, вероятно, что на Случчине могло готовиться нелегальное учительское собрание наподобие того, какое прошло в Николаевщине на Столбцовщине с участием Якуба Коласа. Но, чтобы выяснить это, нужны дополнительные материалы. Одно понятно, полиция провела превентивный арест учителей, часть которых может быть, приехала на Случчину с Молодечненщины.

Слуцк. Губернская сельскохозяйственная выставка. 1908. Из электронного архива А.ПоповаКонфессиональные вопросы в начале XX в. также стояли на повестке дня. В Слуцке обострилась проблема с перечислением части денег из так называемого коробочного сбора, который платило еврейское население города, на православный собор. «Наша Нива» сообщала, что слуцкие евреи написали в органы власти специальную петицию, в которой выразили протест против такого положения дел, но получили отрицательный ответ [4]. Таким образом, как мог видеть читатель «Нашей Нивы», в Слуцке в начале прошлого века существовала определённая напряжённость в конфессиональном вопросе, но она вытекала не из отношений внутри общества, а была вызвана конфессиональной политикой властей.

С этой темой в определённом смысле было связано и то, что в 1909 г. «В Слуцком уезде Минской губернии закрыли 72 «тайные» школы. Эти школы открывают преимущественно, чтобы учить там, кроме тех наук, что учат в казённых школах, ещё и польский язык. Некоторые помещики имеют желание открыть ремесленные училища. Но более ничего не выходит, так как училищное начальство не допускает, чтобы католики учили детей по-польски. Стоило бы придумать такую программу для этих школ, чтобы были удовлетворены и те, что своих детей туда посылают, и те, что дают на них деньги» [5]. Проблема тайного обучения имела как конфессиональное, так и национальное измерение. Поскольку в начале XX в. в белорусских губерниях было запрещено польско- и белорусскоязычное обучение, то общество решало эти вопросы путём организации нелегальных «тайных» школ. На Случчине местные землевладельцы, как видно, тратили определённые суммы денег, чтобы это дело шло, а с другой стороны потаённое школьничество явно пользовалась поддержкой местного населения, без которой оно просто не смогло бы долго просуществовать. Семьдесят две закрытые за год «тайные» школы – это большая цифра, которая свидетельствует, что политика российских властей в образовательной сфере также не соответствовала интересам коренного населения края.

Наибольшей популярностью Слуцка и окрестностей в начале XX в. была губернская сельскохозяйственная выставка. Корреспонденты «Нашей Нивы» не могли обойти своим вниманием такое масштабное событие [6]. Первая выставка, которая была организована благодаря Эдварду Войниловичу, состоялась в Слуцке в начале сентября 1908 г. Это событие представила своим читателям «первая белорусский газета с рисунками»: «Круче живут люди (в Минской губернии) возле Минска, Слуцка, Новогрудка. Случчина и Новогрудчина считаются наибогатейшими у нас. Земля здесь хорошая, встречается даже чернозём… Выставки большую пользу дают тем, что можно узнать свой край, все его богатство, жизнь его, и как движется экономика края. Вот почему и слуцкие люди надумали сделать выставку. Но наш край дикий, а каждую новую вещь трудно приготовить.

Более всего работали над выставкой Юрий Булгак, Гельмерсен, Протасевич, Трусколяская и много других. На выставке хотели показать хозяйства не только помещиков, но и мужиков. Много мужиков собиралась привести на выставку всё, что ест у них лучшего, но разные черносотенцы отговорили их. Они им говорили, будто это выставка польская, да паны хотят показать, что мужики у нас богаты, и им значит не надо земли… Из мужиков некоторые слушали эту брехню и не хотели выставлять своего скота и других вещей. Но всё это ерунда, ведь известно даже малому ребёнку, что меж мужиков есть богатые и бедные, но бедности больше. Ту зиму, когда не уродилось, то уже на Случчине был голод и нельзя было купить хлеба; выписывали его для мужиков аж из Сибири…

Хутор Бобовня. Наша Ніва (Nasza Niva). 1909. №6-7. С сайта be-tarask.m.wikipedia.orgНа выставке можно было посмотреть на хорошие сорта скота, свиней, лошадей, птиц, семян, фруктов, которые разводят в некоторых имениях. Было там много различных машин и устройств для хозяйства, да таких хитрых, что мужики, которых перебывало на выставке 3200 человек, не знали, чтобы такие были на свете. Им старались объяснить, что к чему и какая польза от машин. Был также кустарный (домашнего ремесла) отдел. Здесь было много разных хороших тканей, сделанных руками деревенских женщин белорусских… Из местечка Тимковичи Эрик Бернадский выставил замки, оковки для окон и паровую машину со своими выдумками».

По итогам сельскохозяйственной выставки в Слуцке, которая прошла в 1908 г., было решено каждый год 1–3 сентября делать в городе ярмарку и во время этой ярмарки давать награды, за «лучший скот и товары». «Наша Нива» писала, что такие ярмарки-выставки следует делать по всей Беларуси [7]. Отметим, что сельское хозяйство на Случчине в это время развивалось быстрыми темпами, создавались сильные хозяйства, люди становились более зажиточными. Этому среди прочего способствовали и те случчане, которые выехали на заработки в США: «Через местный банк за этот год (1909 г. – А.У.) из Америки прислали разные люди своим родным 140 тысяч рублей денег, заработанных в Америке» [8].

Случались в городе и курьёзные случаи. Так, 22 сентября 1909 г. в Слуцк приезжал минский вице-губернатор. Местное начальство хотело сделать парад пожарных. Но городские власти, полагая, что их трудно будет собрать всех вместе, затрубили пожарную тревогу, да так, что напугали жителей города [9]. Горожане решили, что начался настоящий большой пожар. Дело было в том, что пожарные в начале XX в. – это была частная инициатива. Сами горожане создавали пожарные дружины. Поэтому собрать их на парад было не так просто, даже если приезжал вице-губернатор.

В 1909 г. «Наша Нива» целый номер посвятила показательному хутору Бобовня Слуцкого уезда. Публикация начиналась с описания общего положения: «Сейчас все уговаривают мужиков, чтобы они расселялись из деревенских шнуров на хутора. Пишут об этом в книгах и в газетах, об этом же объясняют землеустроительные [10] комиссии на собраниях. Но пока что никто ясно и точно не может показать мужикам, что это за штука хутор. Наш белорус верит больше «показу, чем сказу». Так вот здесь мы и хотим сделать такой показ» [11].

Чтобы представить себе, что такое хутор начала XX в. обратимся к упомянутой нашенивской публикации. Газета писала, что землевладелец Зигмунд Трускаляский ещё в 1905 г. недалеко от своего поместья Бобовня Слуцкого уезда выделил 4 десятины «опустошённой земли», которая много лет перед этим находилась в аренде. На выделенной земле было построено большое «глинобитное» здание, содержавшее в себе дом, кухню, амбар и сарай. Отдельно было построено гумно, а также выкопан колодец и посажен сад. Все это вместе взятое стоило 264 руб. Хутор не имел ни своего пастбища, ни выгона, ни луга (только 4 десятины пахотной земли). Этот хутор З. Трускаляский передал в аренду местному жителю Иосифу Титку, который должен был оплачивать только 6 руб. страховки в год. Было и ещё одно условие, которое выставил хозяин арендатору, а именно – вести хозяйство согласно правилам, разработанным З. Трускаляским [12].

Далее газета дала подробное описание, что и когда сеял и убирал И. Титка, утверждая, что непременно надо было сеять люпин, поскольку он хорошо восстанавливает урожайность почвы. Согласно «Нашей Ниве», то обстоятельство, что поле, которое было вокруг усадьбы, примерно в 2 раза уменьшало время, которое затрачивалось на те самые работы при «шнуровом» хозяйстве (шнуровое хозяйство – мелкополосье, мелкая внутринадельная чрезполосица. – В.Х.). Урожайность на хуторе Бобовня также была значительно выше, чем в окрестных деревнях. Так, ржи в 1908 г. И. Титка посеял 11 пудов на десятину, а собрал – 72, в то время, как в деревнях урожай с десятины составлял примерно 40–45 пудов ржи. Вместе с этим, сам З. Трускаляский в своём имении собирал с десятины от 95 до 115 пудов ржи. Нашенивской автор писал, что и на хуторе Бобовня, когда И. Титка будет правильно вести хозяйство, скоро будет возможно получить подобный урожай. За год с хутора арендатор имел 74 руб. 66 коп. чистого дохода, что при самой высокой арендной плате за 4 десятины, которая могла составлять 42 руб., все равно оставляло возможность иметь «живые» деньги и даже делать определённые, хотя и небольшие сбережения. А при меньшей арендной плате хозяйничать на хуторе было ещё выгоднее [13].

Здесь следует заметить, что показательный хутор Бобовня принадлежал на правах частной собственности местному землевладельцу. Во-вторых, он был создан ещё до официального начала Столыпинской реформы. В-третьих, Слуцкий уезд принадлежал к зоне ответственности Минского общества сельского хозяйства, которым в то время руководил Эдвард Войнилович – активный и убеждённый сторонник проведения аграрной реформы и повышения культуры земледелия.

В «Нашей Ниве» также было сформулировано 15 пунктов в пользу перехода на хутора. Приведём некоторые из них: «Пункт 2. При хуторском хозяйстве вся земля находится в одном куске и ни одна пядь не исчезает под межами. 5. Малоземельные при хуторском хозяйстве могут коня вовсе не держать, а только нанимать его, так как на 4-х десятинах лошадь имеет в год 30–35 дней работы, а другие 330 дней зря ест сено, так что можно говорить одного коня держите на два хутора. 6. При хуторском хозяйстве легче приобретать машины, как это делают чехи, покупающие машину на 10–20 хозяев. 8. При хуторском хозяйстве выгоднее заводить сад и пчёл. 12. Самое главное, что на хуторах можно вести 4-х или 6-и польное хозяйство, что даст дополнительные 40 рублей чистого дохода на каждые 100 рублей заработанные при других формах хозяйствования» [14]. Там же «Наша Нива» писала, что латыши и эстонцы почти сплошь живут на хуторах, что на Западе хутора – это правило, а не исключение. Приводила в пример деревню Пески, расположенную недалеко от Кобрина, хозяева которой почти все переселились на хутора, и вместе с этим содержат общую школу.

В целом «Наша Нива» выступала за сплошной переход на хутора. Как писал редактор-издатель издания А. Власов, нужно показательные хутора, такие как Бобовня, в Беларуси создавать тысячами. Отметим ещё раз, что показательный хутор Бобовня был создан по частной инициативе З. Трускаляского. По мнению А. Власова, государство должно поддерживать такие инициативы, создавать показательные хутора в Беларуси «тысячами», сделать доступным дешёвый кредит. Но прежде всего, нужно было убедить самого крестьянина, что хутор – это выгодно [15].

Таким образом, согласно публикациям в газете «Наша Нива» начала XX в., Случчина была специфическим регионом Беларуси. Это заключалось в том, что сельское хозяйство в Слуцком крае развивалась более успешно, чем в других регионах Беларуси, на Случчине был внедрён белорусский патриотизм, что выразилось в массовой поддержке Белорусской социалистической громады на выборах в II Государственную думу. Подобным образом, можно сделать вывод, что успешное развитие сельского хозяйства и белорусский патриотизм на Случчине были результатами деятельности, в том числе и в значительной степени Э. Войниловича. Именно он, коренной житель региона, делал многое для того, чтобы люди, которые жили в крае, стали жить зажиточно, получили лучшее образование и были общественно активными.

 

 

Андрей УНУЧЕК,
кандидат исторических наук, заведующий отделом истории Беларуси Нового времени Института истории НАН Беларуси

Оцифровка текста, перевод и подбор иллюстраций – Владимир ХВОРОВ

На заставке – Редакция «Нашей Нивы» на улице Завальной в Вильне, 1907 г. С сайта be-tarask.m.wikipedia.org.
 

 

1. Слуцк // Наша Ніва. 1907. № 4. 25 студзеня. Факсімільнае выданне. Вып. 1. Мінск, 1992. С. 6.

2. Наша Ніва. 1907. № 5. 2 лютага. Факсімільнае выданне. Вып. 1. Мінск, 1992. С. 4.

3. Ca Слуцка // Наша Ніва. 1907. № 28. 31 жніўня. Факсімільнае выданне. Вып. 1. Мінск, 1992. С. 8.

4. Наша Ніва. 1908. № 11. 22 мая. Факсімільнае выданне. Вып. 1. Мінск, 1992. С. 5.

5. Слуцкі павет // Наша Ніва. 1909. № И. 12(25) сакавіка. Факсімільнае выданне. Вып. 2. Мінск, 1996. С. 165.

6. Сельскагаспадарчая выстаўка ў Слуцку // Наша Ніва. 1908. № 19. 11(24) верасня. Факсімільнае выданне. Вып. 1. Мінск, 1992. С. 6–7.

7. Слуцк // Наша Ніва. 1909. № 12. 19(1) сакавіка. Факсімільнае выданне. Вып. 2. Мінск, 1996. С. 178.

8. Наша Ніва. 1909. № 51–52.17(31) снежня. Факсімільнае выданне. Вып. 2. Мінск, 1996. С. 764.

9. Наша Ніва. 1909. № 41.8(21) кастрычніка. Факсімільнае выданне. Вып. 2. Мінск, 1996. С. 595.

10. Так у тэксце. – аўт.

11. Аб гаспадарцы на хутары і на шнурах // Наша Ніва. 1909. № 6–7. 12(25) лютага. Факсімільнае выданне. Вып. 2. Мінск, 1996. С. 82. Аб гаспадарцы на хутары і на шнурах // Наша Ніва. 1909. № 6–7. 12(25) лютага. Факсімільнае выданне. Вып. 2. Мінск, 1996. С. 93.

12. Аб гаспадарцы на хутары і на шнурах // Наша Ніва. 1909. № 6–7. 12(25) лютага. Факсімільнае выданне. Вып. 2. Мінск, 1996. С. 82.

13. Аб гаспадарцы на хутары і на шнурах // Наша Ніва. 1909. № 6–7. 12(25) лютага. Факсімільнае выданне. Вып. 2. Мінск, 1996. С. 93.

14. Аб гаспадарцы на хутары і на шнурах // Наша Ніва. 1909. № 6–7. 12(25) лютага. Факсімільнае выданне. Вып. 2. Мінск, 1996. С. 97–98.

15. Уласаў А. Аб тым як сесьці на хутар мужыку // Наша Ніва. 1909. № 6–7. 12(25) лютага. Факсімільнае выданне. Вып. 2. Мінск, 1996. С. 101.



 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 92. Последнее 2018-11-17 04:35:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru