У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Вызнянская воласць Слуцкага княства ў XV–XVIII стст.

02.05.2018

Слуцкае ўдзельнае княства, існаваўшае з канца XIV ст. да другога падзелу Рэчы Паспалітай – адна з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Вялікага Княства Літоўскага. У адміністрацыйна-гаспадарчым плане яна ў канцы XVI ст. падзялялася на воласці двароў Івань, Пагост, Баслаўцы, Старыя Дарогі, Мсціевічы, Чалевічы, Прусы, Вызна, Ярэміцкай, Бярэзінскай і Ленінскай воласцяў, тэрыторыя якіх ў гістарычнай навуцы яшчэ не вызначана.

Двор Вызна (сучасны г.п. Чырвоная Слабада Салігорскага раёна Мінскай вобл.) і прылягаючая да яго воласць існавалі ўжо ў першай палове XV ст., пра што сведчыць выпіска з земскіх кніг Слуцкага павета ад 1802 г. (без дакладнай першапачатковай даты), у якой гаворыцца, што ў часы караля Жыгімонта нейкі Станіслаў Гурын прадставіў да актыкацыі ліст ад слуцкага князя Міхаіла Аляксандравіча (? – 1457). Зыходзячы з гістарычных даты можна сцвярджаць, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра ліст вялікага князя Жыкгімонта Кейстутавіча, які быў на велікакняскім сталы паміж 1432 і 1440 гадах. Адпаведна, як мінімум з гэтых часоў, можна сцвярджаць пра існаванне Вызны ў якасьці адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкі.

Згодна з запісам, слуцкі князь Міхаіл Аляксандравіч сваім слугам Гурынy і Стэфанy Чудовічам «…kotoryie zdawna sluzbu ziemskie z innymi wsiami sluzat na odpor supostatnye krzyzakom i innych niepryiatieley oczyzny WXL…» надаў «…hrunta Zaleskie dawnyie… na dwie woloki w wlosci naszey Wyznienskoy od hranicy Doskowa, a we wsi Zywoklodowsciey woloku tretuu z trema czelowekami oselymi na wiecznost so wsemi powinnosciami. Z kotorych hruntow maiut zwyczaiem dawnym s Kuplowskim, Sadowskim y Mazolem Mazolowskim try poczta prystoinie po rycersku zarowno z innoju szlachtoiu w komput woyskа powieta Nowohrodzkaho czasu pospolitogo ruszenia bez zadnoy innoy powinnosti» [1].

Гэтае першае паведамленне пра Вызну сведчыць, што яна як цэнтр воласці існавала, як мінімум, з першай паловы XV ст. і дазваляе схематычна акрэсліць акругу Вызнянскай воласці, бо большасць згадваемых у крыніцах тапонімаў захавалася да сённяшніх дзён.

Граніца Doskowa, верагодна, мела адносіны да сучаснай в. Дашкава, што знаходзіцца на поўдні Капыльскага раёна. Грунты Залескія, верагодна, трэба шукаць недзе каля в. Дашкава. Вёска Жываглотавічы – гэта сучасная в. Першамайск Салігорскага раёна.

У XVІ cт. жонка слуцкага князя Юрыя Сямёнавіча Кацярына з Тэнчынскіх выгнала з грунтоў Залескіх Паўла Громка, Рыгора Чудовіча і Аляксея Гурына, але ў замен за гэта дала ім засценак Журавец на 6 валок на р. Волце ў маёнтку Вызнянскім [2]. Рэчка Волка працякае на поўдні сучаснага Капыльскага раёна, і на яе левым баку стаіць в. Жураўка – былы засценак Журавец. Тут жа на левым баку р. Волкa знаходзіцца в. Лутавічы, якая названа населеным пунктам Вызнянскай воласці ў крыніцы сярэдзіны XVII ст. [3].

Ад прозвішчаў Мазалаўскі, Садоўскі, верагодна, вядуць свае паходжанне сучасныя вёскі Мазалі (Салігорскага раёна) і Садавiчы (Капыльскага раёна), і таму іх існаванне ў сярэдзіне XV cт. не выклікае сумненняў, тым больш, што ў наваколлях гэтых вёсак раней існавалі курганныя могільнікі Х–ХІІІ стст. [4], а гэтыя сучасныя населеныя пункты трэбы разглядаць як населеныя пункты воласці двара Вызна.

Побач з Мазалямі знаходзіцца в. Танежыцы, у якой ёсць курганы і ў 1583 г. слуцкі князь Юрый Юр"евіч надаў баярыну Мікалаю Мацкевічу 10 валокаў зямлі [5], а ў 1603 г. у сяле Танежыцах, што адносіліся да Вызнянскай маетнасці, былі дадзены 5 пустых валокаў зямлі Войцеху Бурынскаму [6].

Фактычна ўсе гэтыя населеныя пункты лакалізуюцца на поўнач, паўночны ўсход і паўночны захад ад Вызны і, калі лічыць, што шляхецкія Мазалі і Садовічы ўваходзілі ў склад Вызнянскай воласці, а валоданні Куплоўскіх пакуль не лакалізоўваюцца, то і Вызнянская воласць у гэтых напрамках, да Танежыц, прасціралася на 11–12 км.

Нельга выключыць, што ў склад Вызнянскай воласці ўваходзіла і в. Чаплічы сучаснага Слуцкага раёна, пра што сведчыць размешчаная каля яе Вызнянская пушча, якая даходзіла нават да двара Чалевічы [7], а сам двор Чалевічы, згадваемы ў грамаце аб падзеле Слуцкага княства паміж слуцкімі князьмі Юрыям, Янам-Сямёнам і Аляксандрам, які яны ажыццявілі са згоды мацеры – Кацярыны Тэнчынскай 6 чэрвеня 1582 года [8], быў асобнай администрацыйна-гаспадарчай адзинкай.

З іншых звестак пра Вызну XVI ст. захавалася крыніца 1558 г., якая сведчыць пра спрэчку з-за яе і маёнткі Прусы і Вусаў пад Слуцкам князёў Свірскіх са слуцкімі князямі. Першыя матывавалі сваі прэтэнзыі тым, што атрымалі гэтыя ўладанні ад свайго дзеда Ждана Свірскага [9].

Князь Ждан Аляксандравіч Свірскі выступае на гістарычнай арэне ў 1528 г., калі ён знаходзіўся на службе ў слуцкага князя Юрыя Сямёнавіча, які сваім лістом прыказвае свайму маршалку, слуцкаму намесніку Ждану Аляксандравічу Свірскаму і капыльскаму намесніку пану Яну Андрэевічу Грабуцкаму аддаваць штогод частку жыта на слуцкі манастыр Св. Ілі [10]. Таму Ждан Аляксандравіч сапраўды мог у пачатку XVI ст. трымаць на пэўных правах як Вызну, так і іншыя згаданыя вёскі. Але самі Прусы і Вусаў не ўваходзілі ў склад двара Вызна ў XVI ст., бо згадваюцца як асобныя адміністрацыйна-гаспадарчыя адзінкі ў грамаце аб падзеле Слуцкага княства 1582 года [11]. Двор Прусы, сённяшняя аднайменная вёска Салігорскага раёна, верагодна, абмяжоўвае ўсходнюю мяжу Вызнянскай воласці ў XVI ст.

Паўднёвыя межы воласці Вызна дазваляюць аднавіць больш познія крыніцы. Так, у склад воласці Вызна ў cярэдзіне XVІІ ст. (1655 г.) уваходзілі мястэчка Вызна і вёскі Лутавічы, Жываглотавічы, Вёска, Рожан Вялікі, Рожан Малы, Лукі, Гаўрыльчыцы [12].

І ў гэтым выпадку большая частка вёсак лакалізуецца. Вёска Лутавічы стаіць на р. Волке насупраць в. Садавічы, і таму сапраўды гэтая рэчка магла быць паўднёва-заходняй мяжой воласці двара Вызна. Тым больш, што на поўнач ад яе размяшчаюцца населеныя пункты, якія ў XVII ст. цягнулі да двара Цімкавічы.

Вёска, з адпаведнай назвай Вёска, і сёння існуе на паўднёвы ўсход ад Вызны. Прыкладна ў 8–10 км на поўдзень ад Вызны мы бачым вёскі Малы і Вялікі Рожан. Некалькі далей, на поўдні, знаходзяцца в. Гаўрыльчыцы (28 км) і в. Лукі (35 км). Іх вялікая адарванасць ад цэнтра воласці тлумачыцца забалочанасцю гэтых месц і іх слабай заселенасцю. У гэтым куту воласць Вызны межавала з такой жа забалочанай воласцю Чучэвічы, якую з XVI ст. трымалі Радзівілы.

З поўдня вялікай натуральнай перашкодай з"яўлялася плынь р. Прыпяць з прылеглымі да яе дрыгвамі. Іх сведчаннем з"яўляецца згадванне вялікага Грычынаўскага балота, што, верагодна, размяшчалася негдзе ў наваколлях сучаснай в. Грычынавічы Мікашэвіцкага раёна, праз якое ў 1503 г. слуцкі князь Сямён Міхайлавіч гнаў татараў ад Слуцка за р. Прыпяць [13]. Гэты дрыгвяны масіў выразна паказаны на карце М.К. Радзівіла Сіроткі (1613 г.) і картах больш позніх часоў [14]. Гэты ж дрыгвяны масіў існаваў яшчэ да 50–60-х гадоў ХХ ст., пакуль не быў меліяраваны. А зараз праз большую частку яго былой тэрыторыі праходзяць шматлікія меліярацыйныя каналы. Але на захад ад сучаснай в. Грычынавічы і да сённяшняга дня захаваўся вялікі фрагмент гэтага балота пад назвай Грыцынь, якое нагадвае пра былую назву ўсяго дрыгвянага масіву. Таксама ў паўночным баку ад сучаснага Гоцка, вёскі Салігорскага раёна, таксама ёсць балота з назвай Грычын, што таксама падходзіць да летапіснай назвы Грычынаўскага балота. Да і на паўночны захад ад Грыцынавічаў, міжрэчча рэк Морач і Лань таксама даволі балоцістае нават сёння, нягледзячы на праведзеную меліярацыю.

Гэтыя дрыгвяныя масівы добра паказаны на картах пачынаючы з пачатку XVII ст і да канца XVIII ст. Яны цягнуцца на поўдні ад вёсак Ліпск і Свяціца сучаснага Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з невялікімі разрывамі, практычна да плыні р. Пцічь. На карце як М.К. Радзівіла Сіроткі 1604 г., так і на больш позніх картах XVII ст. – канца XVIII ст. паказана Свяціцкае возера і на ўсход ад яго цягнуцца пляміны дрыгваў. Асабліва вялікі масіў багны паказаны ў міжрэччы рэк Лані і Случы, на поўдні ад сучаснага Чырвонага возера і на поўдні ад плыні р. Арэсы [15].

Гэтая багна разам з прылеглымі мокрымі лясамі нават у пачатку ХХ ст. займала плошчу ў 500 км2, ахоплівала плынь рэк Цна і Лань і ўяўляла сабой адно суцэльнае возера, пакрытае вадой на 10 см і заросшае асакой. Разам з прылеглымі балоцістымі лясамі, нават у гэты час багна Грычын з"яўлялася самым незаселеным месцам на Палессі і аддзяляла плынь р. Прыпяць ад астатняй паўночнай тэрыторыі [16]. А ў сярэдзіне ХІХ ст. яшчэ існавала народнае паданне, што дрыгва Грычын мае падземнае спалучэнне з Чорным морам [17]. Фактычна паўночныя рубяжы гэтай вялікай багны заканчваюцца ў раёне сучаснага г. п. Чырвоная Слабада (былой Вызны), вёскі Вялікі Рожан. У Вызнянскай воласці існавала вёска Жываглотавічы, назва якой сама па сябе сведчыць што ў яе наваколлях людзей як быццам бы глыталі – засмактвала ў багну жывымі. Нават сёння, пасля праведзенай меліярацыі, выразна бачна, што гэты дрыгвяны масіў займаў калісьці тэрыторыю шырынёй 20–25 км і даўжынёй каля 60 км (каля 140 км2) што, безумоўна, рабіла яго натуральнай мяжой. Верагодна, менавіта гэты велізарны дрыгвяны масіў раней і насіў назву Грычынаўскае балота, што трапіла ў пісьмовыя крыніцы.

У вызначэнні межаў Вызнянскай воласці некалькі незразумела, дзе праходзіла яе заходняя мяжа, бо на захад ад Вызны, на тэрыторыі Слуцкага княства, яшчэ размяшчалася Морацкі манастыр (на тэрыторыі сучаснай в. Морач Клецкага раёна), які знаходзіўся ў Бярэзінскай воласці Слуцкага княства.

З іншых падзей аб Вызне XVI cт. вядома, што ў 1582 г. у выніку падзелу Слуцкага княства яе атрымаў князь Юры, але ўжо ў 1592 г. воласць здаваў ў арэнду за 4500 злотых слуцкі князь Ян Сямён Андрэю Рэчынскаму [18].

Аднак у 1593 г. пачалася доўгая судовая справа (да 1604 г.) паміж Марцінам Іванавічам Окуням з княгіняй Соф"яй Слуцкай, яе апекунамі Хадкевічамі, а потым і з Радзівіламі з-за Вызны. У судзе М.І. Окунь сцвярджаў, што княжна Соф"я заставіла яго дзядзьку прадаць за 1320 коп грошай двор Вызну. У сувязі з тым, што княжна Соф"я не аддала грошы, ён лічыў магчымым забраць маёнтак [19].

У 1604 г. Вызна ўжо здавалася Я.К. Радзівілам і Сафіяй Алелькаўнай ў арэнду Канстанціну Багданавічу Долмату за 6000 коп грошай. Потым заклад Вызны Долмату яшчэ некалькі разоў працягвалася да смерці Сафіі, і ўжо потым Я.К. Радзівіл сам разбіраўся са сваімі даўгамі з Долматам [20].

У 1612 г. Слуцкае княства разам з Вызнай перайшло ў якасьці алаідальных уладанняў да Радзівілаў, але і Радзівіллы ўвесь час здавалі Вызну ў арэнду. Так, у 1652 г. мястэчка Вызна здавалася ў арэнду падчашаму ВКЛ Пацэю [21]. У 1655–1658 гг. Багуслаў Радзівіл здаваў Вызну ў заставу Яну Гарбацкаму, а ў 1667 г. Вызна была здадзена ў заставу на тры гады маршалку браслаўскаму Самуэлю Пуцяце, і ў руках гэтага роду Вызна знаходзілася і ў канцы XVII ст [22].

Верагодна, падчас знаходжання Слуцкага княства ў руках Радзівілаў адбыліся некаторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і гаспадарчыя трансфармацыі Слуцкага княства, у выніку чаго ў склад воласці двара Вызна ўвайшлі землі іншых двароў, якія размяшчаліся на ўсход ад Вызны. Аб гэтым сведчыць інвентар двара Вызна 1803 г. і іншыя матэрыялы.

У самой Вызне ў гэты год было ўсяго 120 дамоў, царква, школа яўрэйская, карчма скарбовая. У мястэчку, акрамя рыначнай плошчы, былі вуліцы Слуцкая, Парэчная, Кавальская, Зацемінская і вуліца, якая выводзіла на выган. У склад Вызнянскіх двароў уваходзіў не толькі двор Вызна, але і іншыя двары, якія раней выступалі ў якасці самастойных адміністрацыйна-гаспадарчых адзінак.

Так, зараз у склад двара Вызна ўваходзілі само мястэчка і вёскі В. Папоўны, Жываглотавічы, Вёска, Малы і Вялікі Рожаны, Гаўрыльчыцы, Крывічы, Астраўкі Жаўнерскія і Люты. Акрамя таго, у склад фальварка Вызна ўваходзілі засценкі Міхайлаўшчына, Гарохаўцы, Душнева, Язвіны, Гарадзішча, Белае Балота, Малочкава, Лаўравічы, Альшанка, Радкава, Дзядовічы, Замошша, Млыны, Васіль Барок, Асынічы, Завушчыцы, Іздрашчава і Паддуб"е [23].

Акрамя таго, у гэты час у склад двароў Вызна уваходзіў фальварак Лутовічы з аднайменнай вёскай і фальварак Мілкавічы з аднайменнай вёскай, мястэчкам Старобін і вёскамі Доўгая і Махновічы [24].

На тэрыторыі Вызнянскай воласці ў в. Старчыцы дзейнічаў Петрапаўлаўскі мужчынскі манастыр, які быў заснаваны ў XVІІ ст. пры слуцкім архімандрыце Феафане «ў маетнасці князёў Слуцкіх на гаре Вышкаўскай» з нагоды з"яўлення тут Бажай маці нейкаму Льву Шаломе. У якасці фундуша на манастыр быў дадзены пляц на царкву з манастыром і 6 моргаў ворнай зямлі.

Першапачаткова манастыр меў дзве царквы – Раства Багародзіцы і Петрапаўлаўскую, якія разам з манаскімі кельямі былі пабудаваны за кошт Слуцкага Св. Тройцкага манастыра. Пажар 1738 г. знішчыў келлі манахаў, але царкву не зачапіў. Па словах людзей, пажар быў пакараннем за гульню у карты ў манастыры. Падчас пажару загінула апісанне цудаў ад гэтай іконы. У велейным летапісу Св. Дзмітрыя Растоўскага, які ў 1678 г. двойчы быў у Старчыцкім манастыры, гаворыцца, што за 20 тыдняў адбылося 76 цудаў каля гэтай іконы [25].

У канцы XVІІІ ст. манастыр не меў ніякай маёмасці акрамя млына. У 1811 г. у ім быў толькі 1 іераманах і таму ў 1817 г. ён быў закрыты, а яго храм стаў прыходскай царквой в. Старчыцы [26].

Сама ж вёска Старчыцы, верагодна, узнікла даўно, пра што ўскосна сведчаць звесткі пра існаванне храмаў у Слуцку. У 1392 г. згадваецца міласціна на слуцкую царкву Св. Міхаіла князя Аляксандра Уладзіміравіча. Аднак у гэты час Слуцкам яшчэ валодаў князь Уладзімір Альгердавіч, таму крыніца, верагодна, адлюстроўвае нейкую блытаніну. Як бы там не было, але згодна з паданнем у гэты год на царкву Св. Міхаіла было нададзена «сяло, што Одинец держал» з ўсімі прыналежнасцямі. Акрамя таго, да гэтага сяльца былі прыдадзены два чалавекі – Елісей Поратка і Супрым, а да царквы былі прыдадзены даннікі ў вёскі Асавец і Пасека. Больш таго, з двара Старчыц гаспадар даваў дзесяціну з жыта, а гарадскога торгу рэзнікі павінны былі плаціць на царкву грашовы падатак [27].

Улічваючы слабую заселенасць паўднёвых раёнаў Слуцкага княства ў наваколлях Вызны было некалькі паляўнічых гаспадарак Радзівілаў. Акрамя слуцкага звярынца, які размяшчаўся на правым беразе р. Случ, у наваколлях в. Кляпчаны, што згадваецца яшчэ у пачатку XVII ст., існавалі звярынцы арганізаваныя, верагодна, Г.Ф. Радзівілам у Вызне, Старчыцах, Мазалях, наваколлях Старобіна. Прычым, улічваючы апісанне некаторых з іх, дык былі не простыя паляўнічыя гаспадаркі, паколькі некаторыя комплексы ўключалі ў свой склад як водную прастору, якая нагадвала каналы Шэрнбурна пад Венай, так і звярынец, дзе трымалі даніэляў, дзікіх коней, аленяў (звярынец ў Старчыцах). У Мазалях, побач са звярынцам, быў парк з ліпавых шпалераў і участкаў з фруктовымі дрэвамі. Звярынец у Вызне таксама размяшчаўся побач з паркам [28] і яшчэ у 1774 г. у ім было 3 алені, 13 даніэляў, асліца і вярблюдзіца [29]. Памяць пра гэты звярынец існавала ў тапоніме Звярынец Вызнянскай воласці яшчэ на да ХХ стагоддзя [30].

Мяркуючы па змесце кнігі Г.Ф. Радзівіла «Rzeczy któremi naigodneyszego moge zabawic goscia…» ў гэтым раёне Слуцкага княства існаваў яшчэ адзін вялікі звярынец, але не сказана, дзе дакладна. Магчыма, пра яго месцазнаходжанне нагадваў тапонім Звярынец у Старобінскай воласці Слуцкага ўезда [31], бо ў кнізе Г.Ф. Радзівіла згадваецца, што гэты звярынец размяшчаўся ў 2 мілях ад Вызнянскага.

Верагодна, гэта быў самая буйная паляўнічая гаспадарка пад Слуцкам, бо князь Г.Ф. Радзівіл адзначае, што тут быў палац у выглядзе васьмікутніка, а сам звярынец складалася з 4 аддзелаў, у якіх былі лосі, алені, сарны, даніэлі. У звярынцы можна было паляваць як са стрэльбай, так і з сабакамі [32].


 

Андрэй МЯЦЕЛЬСКІ
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, Слуцкі край і Эдвард Вайніловіч», Минск, 2018


 

 

Вызнянская волость Слуцкого княжества в XV–XVIII веках

Слуцкое удельное княжество, существовавшее с конца XIV в. до второго раздела Речи Посполитой – одна из административно-территориальных единиц Великого княжества Литовского. В административно-хозяйственном плане оно в конце XVI в. делилось на волости дворов Ивань, Погост, Басловцы, Старые Дороги, Мстиевичи, Челевичи, Тараканы, Визна, Яремичской, Березинской и Ленинской волостей, территория которых в исторической науке ещё не определена.

Двор Визна (современный г.п. Красная Слобода Солигорского района Минской обл.) и прилегающая к нему волость существовали уже в первой половине XV в., о чём свидетельствует выписка из земских книг Слуцкого уезда от 1802 года (без точной первоначальной даты), в которой говорится, что во времена короля Сигизмунда некий Станислав Гурин представил к актикации письмо от слуцкого князя Михаила Александровича (? –1457). Исходя из исторической даты можно утверждать, что в данном случае речь идёт о письме великого князя Сигизмунда Кейстутовича, который был на великокняжеском престоле между 1432 и 1440 годами. Соответственно, как минимум с этих времён, можно утверждать о существовании Визны в качестве административно-хозяйственной единицы.

Согласно записям, слуцкий князь Михаил Александрович своим слугам Гуринy и Стефанy Чудовичам «…kotoryie zdawna sluzbu ziemskie z innymi wsiami sluzat na odpor supostatnye krzyzakom i innych niepryiatieley oczyzny WXL…» придал «…hrunta Zaleskie dawnyie… na dwie woloki w wlosci naszey Wyznienskoy od hranicy Doskowa, a we wsi Zywoklodowsciey woloku tretuu z trema czelowekami oselymi na wiecznost so wsemi powinnosciami. Z kotorych hruntow maiut zwyczaiem dawnym s Kuplowskim, Sadowskim y Mazolem Mazolowskim try poczta prystoinie po rycersku zarowno z innoju szlachtoiu w komput woyskа powieta Nowohrodzkaho czasu pospolitogo ruszenia bez zadnoy innoy powinnosti» [1].

Это первое сообщение о Визне свидетельствует, что она как центр волости существовала, как минимум, с первой половины XV в. и позволяет схематично обозначить округ Визнянской волости, так как большинство указанных в источниках топонимов сохранилось до сегодняшних дней.

Граница Doskowa, вероятно, имела отношение к современной д. Дошново, что находится на юге Копыльского района. Грунты Залесские, вероятно, надо искать где-то около д. Дошново. Деревня Живаглодовичи – это современная д. Первомайск Солигорского района.

В XVІ в. жена Слуцкого князя Юрия Семёновича Екатерина с Теченских выгнала из грунтов Залесских Павла Громка, Григория Чудовича и Алексея Гурина, но взамен за это дала им застенок Журавец на 6 волок на р. Волке в имении Визнянском [2]. Речка Волка протекает на юге современного Копыльского района, и на её левой стороне стоит д. Журавка – бывший застенок Журавец. Здесь же на левой стороне р. Волкa находится д. Лютовичи, которая названа населённым пунктом Визнянскай волости в источнике середины XVII в. [3].

От фамилий Мозолевский, Садовский, вероятно, ведут свои происхождение современные деревни Мозоли (Солигорского района) и Садовичи (Копыльского района), и поэтому их существование в середине XV в. не вызывает сомнений, тем более, что в окрестностях этих сел ранее существовали курганные могильники Х–ХIII вв. [4], а эти современные населённые пункты следует рассматривать как населённые пункты волости двора Визна.

Рядом с Мозолями находится д. Танежицы, в которой есть курганы и в 1583 г. слуцкий князь Юрий Юрьевич выделил боярину Николаю Мацкевичу 10 волоков земли [5], а в 1603 г. в селе Танежицы, что относились к Визнянскому имуществу, были даны 5 пустых волоков земли Войцеху Буринскому [6].

Фактически все эти населённые пункты локализуются на севере, северо-востоке и северо-западе от Визны и, если считать, что шляхетские Мозоли и Садовичи входили в состав Визнянскай волости, а владения Купловских пока не локализуются, то и Визнянская волость в этих направлениях, к Танежицам, простиралась на 11–12 км.

Нельзя исключить, что в состав Визнянскай волости входила и д. Чаплицы современного Слуцкого района, о чём свидетельствует расположенная около неё Визнянская пуща, которая доходила даже до двора Целевичи [7], а сам двор Целевичи, указанный в грамоте о разделе Слуцкого княжества между слуцкими князей Юрием, Яном-Симеоном и Александром, который они осуществили с согласия матери – Екатерины Теченской 6 июня 1582 года [8], был отдельной административно-хозяйственной единицей.

Из других сведений о Визне XVI в. сохранился источник 1558 года, который свидетельствует о споре из-за неё и имения Тараканы и Усов под Слуцком князей Свирских со слуцкими князьями. Первые мотивировали свои претензии тем, что получили эти владения от своего деда Ждана Свирского [9].

Князь Ждан Александрович Свирский появляется на исторической арене в 1528 г., когда он находился на службе у Слуцкого князя Юрия Семёновича, который своим письмом приказывает своему предводителю, слуцкому наместнику Ждану Александровичу Свирскому и Копыльскому наместнику пану Яну Андреевичу Грабуцкому отдавать ежегодно часть ржи на слуцкий монастырь св. Илии [10]. Поэтому Ждан Александрович действительно мог в начале XVI в. держать на определённых правах как Визну, так и другие упомянутые деревни. Но сами Тараканы и Усов не входили в состав двора Визна в XVI в., так как упоминаются как отдельные административно-хозяйственные единицы в грамоте о разделе Слуцкого княжества 1582 года [11]. Двор Тараканы, сегодняшняя одноименная деревня Солигорского района, вероятно, ограничивает восточную границу Визнянскай волости в XVI в.

Южные границы волости Визна позволяют восстановить более поздние источники. Так, в состав волости Визна в середине XVII в. (1655) входили городок Визна и деревни Лютовичи, Живаглодовичи, Вёска, Рожан Большой, Рожан Малый, Луки, Гаврильчицы [12].

И в этом случае большая часть деревень локализуется. Деревня Лютовичи стоит на р. Волка напротив д. Садовичи, и поэтому действительно речка могла быть юго-западной границей волости двора Визна. Тем более, что к северу от неё располагаются населённые пункты, которые в XVII в. тянулись ко двору Тимковичи.

Деревня, с соответствующим названием Вёска, и сегодня существует на юго-востоке от Визны. Примерно в 8–10 км к югу от Визны мы видим деревни Малый и Большой Рожан. Несколько дальше, на юге, находятся в. Гаврильчицы (28 км) и д. Луки (35 км). Их большая оторванность от центра волости объясняется заболоченностью этих мест и их слабой заселённостью. В этом углу волость Визны граничила с такой же заболоченной волостью Чучевичи, которую с XVI в. удерживали Радзивиллы.

С юга большой естественной преградой являлось течение р. Припять с прилегающими к ней топями. Их свидетельством является упоминание великого Гричиновского болота, что, вероятно, располагалась негде в окрестностях современной д. Гричиновичи Микашевичского района, через которое в 1503 г. слуцкий князь Семён Михайлович гнал татар от Слуцка за р. Припять [13]. Этот болотистый массив чётко показан на карте М.К. Радзивилла Сиротки (1613) и картах более поздних времён [14]. Этот же болотистый массив существовал ещё до 50–60-х годов ХХ в., пока не был мелиорирован. А теперь через большую часть его бывшей территории проходят многие мелиоративные каналы. Но к западу от современной д. Гричиновичи и до сегодняшнего дня сохранился большой фрагмент этого болота под названием Грицинь, напоминающее о бывшем названии всего болотного массива. Также в северной стороне от современного Гоцка, деревни Солигорского района, также есть болото с названием Гричин, что также подходит к летописному названию Гричиновского болота. Да и к северо-западу от Гричиновичей, междуречье рек Морочь и Лань также довольно болотисто даже сегодня, несмотря на проведённую мелиорацию.

Эти массивы топей хорошо показаны на картах начиная с начала XVII века и до конца XVIII в. Они тянутся к югу от деревень Липск и Святица современного Ганцевичского района Брестской области с небольшими разрывами, практически по направлению к р. Птичь. На карте как М.К. Радзивилла Сиротки 1604 г., как и на более поздних картах XVII в. – конца XVIII в. показано Святицкое озеро и к востоку от него тянется пятно трясины. Особенно большой массив трясины показан в междуречье рек Лани и Случи, на юге от современного Красного озера и на юге от течения р. Орессы [15].

Эта трясина вместе с прилегающими мокрыми лесами даже в начале ХХ в. занимала площадь в 500 км2, охватывала течение рек Цна и Лань и представляла собой одно сплошное озеро, покрытое водой на 10 см и заросшее осокой. Вместе с прилегающими болотистыми лесами, даже в это время топи Гричин являлись самым необитаемым местом на Полесье и отделяли течение р. Припять от остальной северной территории [16]. А в середине XIX в. ещё существовало народное предание, что трясина Гричин имеет подземное соединение с Черным морем [17]. Фактически северные рубежи этой великой трясины заканчиваются в районе современного г. п. Красная Слобода (бывшей Визны), деревни Большой Рожан. В Визнянскай волости существовала деревня Живаглодовичи, название которой само по себе свидетельствует что в её окрестностях людей как будто бы глотали – засасывало в трясину живыми. Даже сегодня, после проведённой мелиорации, отчётливо видно, что этот топкий массив занимал когда-то территорию шириной 20–25 км и длиной около 60 км (около 140 км2) что, безусловно, делало его естественной границей. Вероятно, именно этот огромный вязкий массив раньше и носил название Гричиновского болота, что попало в письменные источники.

В определении границ Визнянской волости несколько непонятно, где проходил её западный рубеж, так как на запад от Визны, на территории Слуцкого княжества, ещё располагался Морочский монастырь (на территории современной д. Морочь Клецкого района), который находился в Березинской волости Слуцкого княжества.

Из других событий о Визне XVI в. известно, что в 1582 г. в результате разделения Слуцкого княжества её получил князь Юрий, но уже в 1592 г. волость сдавал в аренду за 4500 злотых слуцкий князь Ян Симеон Андрею Речинскому [18].

Однако в 1593 г. началось долгое судебное дело (до 1604 г.) между Мартином Ивановичем Окунем и княгиней Софьей Слуцкой, её опекунами Ходкевичами, а потом и с Радзивиллами из-за Визны. В суде М.И. Окунь утверждал, что княжна Софья заставила его дядю продать за 1320 коп грошей двор Визну. В связи с тем, что княжна Софья не отдала деньги, он считал возможным забрать имение [19].

В 1604 г. Визна уже сдавалась Я.К. Радзивиллом и Софией Олельковной в аренду Константину Богдановичу Долмату за 6000 коп грошей. Потом залог Визны Долмату ещё несколько раз продлевался до смерти Софии, и уже потом Я.К. Радзивилл сам разбирался со своими долгами с Долматом [20].

В 1612 г. Слуцкое княжество вместе с Визной перешло в качестве аллодиальных владений к Радзивиллам, но и Радзивиллы постоянно сдавали Визну в аренду. Так, в 1652 г. местечко Визна сдавалась в аренду подчашему ВКЛ Пацею [21]. В 1655–1658 гг. Богуслав Радзивилл сдавал Визну в залог Яну Горбацкому, а в 1667 г. Визна была сдана в залог на три года предводителю Браславскому Самуэлю Путяте, и в руках этого рода Визна находилась и в конце XVII века [22].

Вероятно, во время пребывания Слуцкого княжества в руках Радзивиллов произошли некоторые административно-территориальные и хозяйственные трансформации Слуцкого княжества, в результате чего в состав волости двора Визна вошли земли других дворов, которые располагались к востоку от Визны. Об этом свидетельствует инвентарь двора Визна 1803 года и другие материалы.

В самой Визне в этот год было всего 120 домов, церковь, школа еврейская, корчма скарбовая. В городке, кроме рыночной площади, были улицы Слуцкая, Поречная, Кузнечная, Зацеминская и улица, которая выводила на пастбище. В состав Визнянских дворов входил не только двор Визна, но и другие дворы, которые ранее выступали в качестве самостоятельных административно-хозяйственных единиц.

Так, теперь в состав двора Визна входили само местечко и деревни Б. Поповцы, Живаглодовичи, Вёска, Малый и Большой Рожаны, Гаврильчицы, Кривичи, Островки Жолнерские и Лютов. Кроме того, в состав усадьбы Визна входили застенки Михайловщина, Гороховцы, Дошново, Язвины, Городище, Белое Болото, Молочново, Лавровичи, Ольшанка, Радково, Дедовичи, Замошье, Млыны, Василий Борок, Асыничи, Заушицы, Издрышев и Поддубье [23].

Кроме того, в это время в состав дворов Визна входил фольварк Лютовичи с одноименным селом и фольварк Милковичи с одноименным селом, местечком Старобин и деревнями Долгая и Махновичи [24].

На территории Визнянскай волости в д. Старчицы действовал Петропавловский мужской монастырь, который был основан в XVII в. при слуцком архимандрите Феофане «во владении князей Слуцких на горе Вышковской» по поводу появления здесь Божьей Матери некоему Льву Шаломе. В качестве фундуша в монастырь была отдана площадь на церковь с монастырём и 6 моргов пахотной земли.

Первоначально монастырь имел две церкви – Рождества Богородицы и Петропавловскую, которые вместе с монашескими кельями были построены за счёт Слуцкого Св. Троицкого монастыря. Пожар 1738 г. уничтожил кельи монахов, но церковь не тронул. По словам людей, пожар был наказанием за игру в карты в монастыре. Во время пожара погибло описание чудес от этой иконы. В келейной летописи Св. Дмитрия Ростовского, который в 1678 г. дважды был в Старчичском монастыре, говорится, что за 20 недель произошло 76 чудес возле этой иконы [25].

В конце XVIII в. монастырь не имел никакого имущества кроме мельницы. В 1811 г. в нём был только 1 иеромонах и поэтому в 1817 году он был закрыт, а его храм стал приходской церковью д. Старчицы [26].

Сама же деревня Старчицы, вероятно, возникла давно, о чём косвенно свидетельствуют данные о существовании храмов в Слуцке. В 1392 г. упоминается милостыня слуцкой церкви Св. Михаила князя Александра Владимировича. Однако в это время Слуцком ещё владел князь Владимир Ольгердович, поэтому источник, вероятно, отражает некую путаницу. Как бы там не было, но по преданию в этот год на церковь Св. Михаила было выделено «село, что Одинец держал» со всеми принадлежностями. Кроме того, к этому сельцу были приданы два человека – Елисей Поратка и Суприм, а к церкви были приданы данники в деревнях Осовец и Пасека. Более того, со двора Старчицы хозяин давал десятину ржи, а городского торга резники должны были платить на церковь денежный налог [27].

Учитывая слабую заселённость южных районов Слуцкого княжества в окрестностях Визны было несколько охотничьих хозяйств Радзивиллов. Кроме Слуцкого зверинца, который располагался на правом берегу р. Случь, в окрестностях д. Клепчаны, что упоминается ещё в начале XVII в., существовали зверинцы организованные, вероятно, Г.Ф. Радзивиллом в Визне, Старчицах, Мозолях, окрестностях Старобина. Причём, учитывая описание некоторых из них, это были не простые охотничьи хозяйства, поскольку некоторые комплексы включали в свой состав как водное пространство, напоминающее каналы Шёнбрунна под Веной, так и зверинец, где держали даниелей (ланей. – В.Х.), диких лошадей, оленей (зверинец в Старчицах). В Мозолях, рядом со зверинцем, был парк из липовых шпалер и участков с фруктовыми деревьями. Зверинец в Визне также располагался рядом с парком [28] и ещё в 1774 г. в нем было 3 оленя, 13 даниелей, ослица и верблюдица [29]. Память об этом зверинце существовала в топонимах Зверинец Визнянскай волости ещё до ХХ века [30].

Судя по содержанию книги Г.Ф. Радзивилла «Rzeczy, którymi najgodniejszego mogę zabawić gościa …» (Вещи, которыми могу развлечь самых достойных гостей. – В.Х.) в этом районе Слуцкого княжества существовал ещё один большой зверинец, но не сказано, где точно. Возможно, о его местонахождении напоминал топоним Зверинец в Старобинской волости Слуцкого уезда [31], так как в книге Г.Ф. Радзивилла упоминается, что этот зверинец располагался в 2 милях от Визнянского.

Вероятно, это было самое крупное охотничье хозяйство под Слуцком, ведь князь Г.Ф. Радзивилл отмечает, что здесь был дворец в виде восьмиугольника, а сам зверинец состояла из 4 отделов, в которых были лоси, олени, серны, даниели. В зверинце можно было охотиться как с ружьём, так и с собаками [32].

 

 

Андрей Анатольевич Метельский,
старший научный сотрудник отдела источниковедения и археографии, кандидат исторических наук

Перевод – Владимир ХВОРОВ
Возможны ошибки в переводе названий населённых пунктов. Пишите свои варианты в комментариях.

 

 

Литература

1. AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 143. Plik 5. Apk. 1.

2. AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 143. Plik 5. Apk. 3.

3. AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 162. Plik 13. Apk. 12, 46–50, 68.

4. Штыхов Г.В. Археологическая карта Белоруссии. Памятники железного века и эпохи феодализма. Вып. 2. Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры. – Минск: Полымя, 1971. С. 201–202.

5. Штыхов Г.В. Археологическая карта Белоруссии., с. 202; AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 71. Plik 5. Apk. 30.

6. AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 71. Plik 5. Apk. 28.

7. AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 147. Plik 11. Apk. 39–42.

8. Минская старина. Вып. 4. Труды Минской церковной историко-археологической комиссии. Тройчанский архив. Минск, 1913, № 11, с. 4–5.

9. AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 162. Plik 13. Apk. 1–3.

10. Wolff J. Kniazowie litewsko-ruscy od konca czternastego wieku. Warszawa, 1895, s. 509.

11. Минская старина. Вып. 4. Труды Минской церковной историко-археологической комиссии., № 11, с. 4–5.

12. AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 162. Plik 13. Apk. 12, 46–50, 68.

13. Минская старина. Вып. 4. Труды Минской церковной историко-археологической комиссии., № 57, с. 20.

14. Senieji Lietuvos Žemèlapiai iš Vilniaus universiteto bibliotekos rinkinių. Aplankas 1. № 10.

15. Senieji Lietuvos Žemèlapiai iš Vilniaus universiteto bibliotekos rinkinių. Aplankas 1. № 10, 13.

16. Umiastowski R. Geografja wojenna Rzeczypospolitej Polskiej i ziem ościennych. Warszawa. Wojskowy Instytut naukowo-wydawniczy, 1924, s. 131–133; Niezbrzycki J. Polesie. Opis wojskowo-geograficzny i studium terenu. Z pzedmowa pulkownika, dyplomowanego ingenera Henryka Baginskiego. – Warszawa, Wojskowy Instytut naukowo-wydawczy, 1930, s. 186.

17. Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении под общей редакции П.П. Семёнова. Т. 3. Часть 2. Белорусское Полесье. – СПб. – М., 1882, с. 329.

18. Минская старина. Вып. 4. Труды Минской церковной историко-археологической комиссии., № 11, с. 4–5; AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 143. Рlik 6. Аpk. 5–10.

19. AGAD. – AR. Dzial X. Sygn. 142. Аrk. 1–2.

20. AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 143. Plik 7. Aрк. 1–4.

21. AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 162. Plik 13. Apk. 12, 46–50, 68.

22. AGAD. – AR. Dzial XXIII. Teka 143. Plik 9. Apk. 1, 32; Teka 147. Plik 8. Ark. 35.

23. НГАБ. Ф. КМФ 5. Воп. 1. Адз. Зах. Арк. 12–169.

24. НГАБ. Ф. КМФ 5. Воп. 1. Адз. Зах. Арк. 188–242.

25. Историко-статистическое описание Минской епархии составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. – Спб, 1864, с. 70, 121–122.

26. Православные монастыри Беларуси. – Мн., 2003, с. 129.

27. AGAD. AR. Dzial VIII. Sign. 522. Аpk. 2–3.

28. Radziwill H.F. Rzeczy któremi naigodneyszego moge zabawic goscia. – Warszawa, 1999, s. 49.

29. НГАБ. Ф КМФ 5. Воп. 1. Адз. Зах. 4618. Арк. 28.

30. Список населённых мест БССР (бывшей Минской губернии). Мн., 1924, с. 197, 214.

31. Список населённых мест БССР (бывшей Минской губернии)., с. 197, 214.

32. Radziwill H.F. Rzeczy któremi naigodneyszego moge zabawic goscia., s. 49–50.


 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 510. Последнее 2018-12-13 18:29:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru