У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Князья Слуцкие

16.08.2014

12 июня 2014 года в информационно-выставочном центре Центральной научной библиотеки имени Я. Коласа НАН Беларуси состоялась презентация книги Анастасии Скепьян «Князі Слуцкія», вышедшей в 2013 г. в издательстве «Беларусь» в серии «Беларуская гісторыя» тиражом всего лишь 1000 экземпляров. К сожалению, книга выша только на одном языке – белорусском.

Анастасия Анатольевна Скепьян – старший научный сотрудник, кандидат исторических наук, доцент.

Родилась 12 октября 1974 г. в Минске. В 1996 г. окончила с отличием исторический факультет Белорусского государственного университета. В 2000 г. защитила кандидатскую дисертацию «Шляхецкае мецэнацтва ў ВКЛ у XVI – першай паловы XVII ст.». В 2012 г. ей присвоено учёное звание доцента.

C 1999 г. работает в Институте истории: 1999–2006 гг. – младший научный сотрудник в отделе истории Беларуси XIII–XVIII стст.; 2006–2012 г. – научный сотрудник, с 2012 г. – старший научный сотрудник в отделе истории Средних веков и начала Нового времени.

Сфера научных интересов учёного: история ВКЛ, история культуры, история повседневности в ВКЛ в XIV – первой половины XVII в., история магнатских родов ВКЛ и их резиденций, международные связи ВКЛ.

Анастасия Анатольевна – автор более 70 научных работ, в том числе 2 монографий: «Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV–XVII стст.» (Мінск, 2011) и Князі Слуцкія (Мінск, 2013).

Получила научные гранты и стипендии: Летняя Восточная Школа при Варшавском университете, Касса имени Юзефа Мяновского, Польский комитет по делам ЮНЕСКО, Фонд королевы Ядвиги Ягеллонского университета (Краков).

Имеет научные награды: Благодарность Председателя Президиума НАН Беларуси. Грамота Министерства культуры за участие в музеефикации замково-дворцового комплекса «Мир».

Тел.: (+375 17) 284–16–31; e-mail: nasta_sk@mail.ru


Знаем, что многие наши читатели увлекаются историй родного края. Поэтому с целью ознакомления с книгой приводим ее вступительную часть на белорусском и русском языках.


УВОДЗІНЫ

Князі Алелькавічы належаць да тых гістарычных асоб, чые імёны сталі своеасаблівымі сімваламі нацыянальнай гісторыі, больш таго, гісторыі ўсіх зямель, якія ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Прыклад слуцкіх князёў тым больш паказальны, паколькі князі Алелькавічы трывалы час знаходзіліся ў эпіцэнтры знакавых падзей, што адлюстроўвае іх ролю ў акцыях дзяржаўнага, мясцовага і прыватнага ўзроўняў. Але ўжо іх блізкія нашчадкі не мелі адэкватных партрэтаў сваіх продкаў, забываліся пра падзеі і даты з іх жыцця, блыталі імёны князёў.

Адзін з самых славутых родаў у гісторыі Беларусі XIV–XVI стст., князі крыві, уладальнікі велізарных зямельных абшараў, пакінуў пра сябе не так і шмат помнікаў. Але і большасць з іх, звязаная з імёнамі прадстаўнікоў розных пакаленняў князёў Алелькавічаў-Слуцкіх, аказалася загубленай з-за людской нядбайнасці. Былі страчаны нават пахаванні князёў (як надмагіллі, так і самі рэшткі). Родавая пахавальня ў Кіева-Пячэрскай лаўры была разбурана падчас Другой сусветнай вайны разам з велічным Успенскім саборам, у крыптах якога яна знаходзілася. Пахаванне Юрыя III згінула разам з замкавым саборам у Слуцку. Крыпта, дзе знаходзілася цела Яна Сімяона, была перабудавана, а труна апошняй прадстаўніцы роду пераносілася з месца на месца на працягу амаль 400 гадоў, якія прайшлі пасля яе смерці. З шматлікіх слуцкіх цэркваў, касцёла і манастыроў да нас не дайшла ні адна. Лёс партрэтаў, вядомых нам па фотаздымках пачатку XX ст., дагэтуль да канца не высветлены. Тым каштоўней здаюцца дакументальныя крыніцы, што захаваліся, яны дазваляюць нам прасачыць жыццё і дзейнасць князёў Алелькавічаў.

У пошуках вобразу князёў Алелькавічаў быў пройдзены доўгі шлях некалькімі пакаленнямі гісторыкаў. Ён паказвае, як уяўленне пра іх мянялася пад пяром розных аўтараў. Цікавасць да князёў Слуцкіх на працягу даволі доўгага часу сведчыць пра патрэбу ў стварэнні пэўнага вобразу, якая дыктавалася ўладай, царквой, грамадствам і асабістай зацікаўленасцю прадстаўнікоў розных канфесій да некаторых асоб славутага роду. Гэта адзін з найяскравейшых прыкладаў відавочнай барацьбы розных пакаленняў гісторыкаў з гістарычнымі міфамі.

Спачатку цікавасць да дабрачыннай і рэлігійнай дзейнасці князёў Слуцкіх праявілі расійскія гісторыкі царквы, яны абгрунтавалі першынства праваслаўнага веравызнання на тэрыторыі ВКЛ і падабралі дакументы, якія даказвалі вернасць праваслаўю ўсіх прадстаўнікоў гэтага роду.

Першыя прадстаўнікі роду дачакаліся хаця не навуковых манаграфій, то асобных артыкулаў у біяграфічных слоўніках ці зборных працах па генеалогіі княжацкіх і шляхецкіх родаў (Ё. Вольф, А. Банецкі, Б. Папроцкі). Некаторым палітычным і ваенным падзеям, у якіх князі Алелькавічы прымалі актыўны ўдзел, прысвечаны асобныя артыкулы. Абставіны страты спадчыннага месца ў вышэйшым прадстаўнічым органе ўлады і барацьба вакол яго вяртання не маглі застацца без увагі даследчыкаў палітычнай гісторыі ВКЛ. Вельмі падрабязна перыпетыі гэтага змагання пададзены ў працах X. Люлевіча і Т. Кемпы.

Пра князёў Слуцкіх, што жылі ў другой палове XVI – пачатку XVII ст., узгадак і звестак было значна менш. Доўгі час пра іх саміх і іх акружэнне было вядома літаральна некалькі радкоў у артыкулах, прысвечаных іх продкам. Пэўныя ўзгадкі былі раскіданыя па розных навуковых творах. У пёршую чаргу гэта былі працы, звязаныя з адукацыйнымі падарожжамі шляхецкай моладзі з зямель Рэчы Паспалітай. Канешне, браты Юрый, Ян Сімяон і Аляксандр Юр"евічы Алелькавічы не адыгрывалі той палітычнай, ваеннай і рэлігійнай ролі ў грамадстве, як іх продкі. Аднак час іх жыцця і лёс апошніх князёў Слуцкіх быў вельмі багатым на падзеі. Нездарма менавіта апошнія з Алелькавічаў прыцягнулі ўвагу пісьменнікаў і паэтаў эпохі рамантызму.

У найноўшай гісторыі манаграфіі, прысвечаныя арыстакратычным родам ці іх асобным прадстаўнікам, займаюць ганаровае месца ў гістарыяграфіі Германii, Польшчы, Украіны і Расіі. Сярод іх ёсць шэраг прысвечаных асобам, напрамую звязаным з нашымі героямі. Мы можам прыгадаць толькі некаторыя з іх. Гэта даследаванні Т. Кемпы, Р. Рагаўскенэ, М. Ферэнца, А. Чволека, В. Ульяноўскага. У той жа час у айчыннай гістарыяграфіі няма ні адной навуковай працы, прысвечанай князям Слуцкім. Пэўныя звесткі пра ўладальнікаў Слуцка прыводзіў у сваіх працах пра гісторыю гэтага горада А.П. Грыцкевіч. Некаторую ўвагу ім надавалі даследчыкі творчасці М. Стрыйкоўскага, вучоныя, якія займаліся гісторыяй развіцця кірылічнага кнігадрукавання і літаратуры.

400-годдзе з моманту смерці апошняй прадстаўніцы гэтага роду Соф"і Юр"еўны Алелькавіч у 2012 г. суправаджалася святкаваннямі з боку праваслаўнай царквы і выклікала хвалю публікацый. Яе біяграфія без належнага навуковага вывучэння стала тэмай для напісання твораў папулярна-агіяграфічнага і мастацкага характару. Першыя, нягледзячы на наяўнасць крыніц, створаны з адзінай мэтай – праслаўлення Соф"і Слуцкай як праваслаўнай святой.

Гэта абумоўлівае і спосаб падачы матэрыялу, і падыходы да аналізу крыніц, і высновы. Аўтары дапускаюць шмат факталагічных памылак, асабліва ў тых частках, якія звязаны з іншымі прадстаўнікамі гэтага роду. Нягледзячы на такі інтарэс да князёў Слуцкіх з боку праваслаўнай царквы, дагэтуль няма спецыяльнага манаграфічнага даследавання, прысвечанага прадстаўнікам гэтага роду.

Для разумения месца і ролі князёў Алелькавічаў у айчыннай гісторыі варта пазнаёміцца з усімі прадстаўнікамі гэтага роду, паколькі для княжацкага роду традыцыя і роднасць з правячымі дынастыямі з"яўляліся асновай яго светаўспрымання.

У нашу задачу ўваходзіла выявіць тыя штампы, якія цесна ўпляліся не толькі ў гістарычную, але і навуковую свядомасць, і знайсці ісціну. Для таго каб не толькі выявіць, але і прааналізаваць крыніцы асноўных міфаў пра князёў Слуцкіх, нам былі неабходны не толькі новыя крыніцы. Існавала патрэба перагледзіць усе вядомыя дагэтуль дакументы і матэрыялы, якія раней прыцягвалі мала ўвагі гісторыкаў. Царкоўныя гісторыкі часта не ставілі сваёй задачай выяўленне даставернасці крыніц, цытуя іх без спасылак і аналізу. Трэба ўсё ж адзначыць, што імі былі сабраны і апублікаваны амаль усе вядомыя на сёння фундушы князёў Алелькавічаў на карысць розных праваслаўных манастыроў і цэркваў. З іх адразу можна выявіць некалькі тэндэнцый. Пажалаванні рабіліся на карысць Кіева-Пячэрскага манастыра ці рэлігійных устаноў у сваіх уладаннях. Як гэта ні дзіўна, мы не ведаем ні аднаго запісу на карысць праваслаўных храмаў у Вільні, Полацку, Віцебску ці іншых буйных гарадах ВКЛ. Фактычна пра праваслаўную царкву, у адрозненне ад князёў Астрожскіх, князі Алелькавічы клапаціліся толькі ў сваіх уладаннях. Такі ж падыход адрозніваў іх і ў іншых сферах жыцця. На першым месцы былі інтарэсы сям"і і толькі потым дзяржавы.

Пры вывучэнні гісторыі роду мы сутыкнуліся з некаторым дысбалансам крыніц. Колькасць крыніц для розных гістарычных перыядаў непараўнальна розная. Для атрымання звестак па гісторыі роду ў XV ст. мы пераважна мусілі абапірацца на розныя спісы агульнарускіх летапісаў, беларуска-літоўскіх хронік і вельмі невялікую групу дакументаў маёмаснага характару.

Сярод летапісаў можна вылучыць Увараўскі, ці Слуцкі, спіс, які пераважна ўтрымлівае звесткі па гісторыі ВКЛ. У дадатак у ім было зроблена некалькі запісаў прыватнага характару пра хрышчэнне і смерць некаторых прадстаўнікоў роду князёў Алелькавічаў. Несумненную цікавасць уяўляюць першыя працы па гісторыі Польшчы і ВКЛ, створаныя ў XVI ст., у пёршую чаргу Марціна і Іаахіма Бельскіх, А. Гваньіні, М. Стрыйкоўскага, які карыстаўся архівамі арыстакратычных родаў Рэчы Паспалітай, у тым ліку і Алелькавічаў. У іх распараджэнні была пэўная група гістарычных матэрыялаў, якая не дайшла да нашых дзён, што дазваляе пашырыць кола крыніц, вядомых сёння.

Галоўнай крыніцай для вывучэння ўдзелу князёў Алелькавічаў у грамадска-палітычным жыцці з"яўляюцца акты Літоўскай метрыкі. У іх ліку ёсць пастановы і рашэнні соймаў, лісты на скліканне войска і рэестры рассылкі гаспадарскіх лістоў, судовыя рашэнні, пры прыняцці якіх прысутнічалі ці самі князі Слуцкія, ці іх прадстаўнікі. Большасць дакументаў, якія захоўваюцца ў кнігах Літоўскай метрыкі, носяць прыватна-прававы характар, што дазваляе нам даведацца пра маёмасныя набыткі князёў Алелькавічаў, межы іх уладанняў і асоб, што кіравалі асобнымі маёнткамі. Соймавыя пастановы і каралеўскія лісты, апублікаваныя ў «Актах Таміцыяна» і «Актах з"ездаў стану», «Актах уніі Польшчы і Літвою», дазваляюць зразумець, наколькі актыўным быў удзел князёў Алелькавічаў у публічным жыцці дзяржавы.

Наступную групу крыніц складаюць прыватныя паперы з родавых архіваў. Каштоўны архіў Хадкевічаў, які знаходзіўся ў адной з польскіх рэзідэнцый гэтага славутага роду ў Млынаве, змяшчае і дакументы князёў Слуцкіх, а таксама асоб, звязаных з імі роднаснымі ці прыяцельскімі сувязямі. Аднак у параўнанні з радзівілаўскім архівам, дзе знаходзіцца болыпасць вядомых на сёння лістоў князёў Слуцкіх, тут пераважаюць маёмасныя паперы. Найбольш старажытныя звязаны са шлюбам Гелены Радзівіл з князем Юрыем Сямёнавічам. Асноўны блок дакументаў датычыцца спраў апекі Гераніма і Юрыя Хадкевічаў над апошняй прадстаўніцай гэтага роду князёўнай Соф"яй Юр"еўнай Алелькавіч-Слуцкай. Там утрымліваюцца копіі кантрактаў на шлюб паміж Соф"яй Слуцкай і Янушам Радзівілам за 1595–1600 гг., лісты, якія рэгулявалі спрэчныя пытанні кіравання маёмасцю князёў Слуцкіх Хадкевічамі, дакументы князёў Слуцкіх, якія датычыліся маёнткаў, што перайшлі ва ўласнасць Хадкевічаў: Петрыкова і Колна. Частка дакументаў, асабліва звязаных з дамоўленасцямі пра шлюб з Радзівіламі, перадачай маёнткаў Хадкевічам, з"яўляецца другім экземплярам ад тых, што меліся ў архіве біржайскай галіны роду Радзівілаў, а зараз захоўваюцца ў Варшаве. Там жа знаходзяцца паперы Кацярыны з Тэнчынскіх, якая другім шлюбам была за Крыштафам Радзівілам, і дакументы зямельных наданняў слугам князёў Алелькавічаў у Слуцкім і Капыльскім княствах.

Рэлігійная дзейнасць князёў Алелькавічаў знайшла сваё адлюстраванне ў публікацыі іх лістоў на наданне маёмасці, прызначэнне святароў у розныя цэрквы Слуцкага княства ў актавых матэрыялах, выдадзеных ў XIX ст. Можна меркаваць, што, паколькі дагэтуль не знойдзены архіў архімандрытаў Трайчанскага манастыра, нас чакае яшчэ нямала дакументаў, якія ўзбагацяць нашы веды пра гэты бок дзейнасці князёў Слуцкіх.

Неспадзявана шмат інфармацыі ўтрымліваецца ў прыватных лістах розных асоб. Перапіска Алелькавічаў з прускімі герцагамі даволі багата прадстаўлена ў берлінскіх зборах, куды яна трапіла ў складзе знакамітага «Таемнага архіва прускай спадчыны». Збор лістоў прадстаўнікоў апошняга пакалення князёў Алелькавічаў з Радзівіламі захоўваецца ў Варшаве ў Бібліятэцы Нарадовай і АГАД, Бібліятэцы Чартарыйскіх (Кракаў). Там жа знаходзяцца лісты слуг і карэспандэнтаў са знатных польскіх і літоўскіх родаў да Кацярыны з Тэнчынскіх, дзе падрабязна расказваецца пра публічнае і прыватнае жыццё яе сыноў. Некаторая колькасць папер Алелькавічаў знаходзіцца ў зборах розных магнацкіх родаў у архівах Любліна, Вільнюса, Мінска, Кіева, Львова, Пецярбурга і Масквы. Частка з іх раней была апублікавана ў такіх зборніках, як «Архіў дому Радзівілаў», «Архіў дому Сапегаў».

Немалаважнымі з"яўляюцца і сведчанні сучаснікаў князёў Слуцкіх пра эпоху, падзеі, у якіх яны прымалі ўдзел, іх саміх. Цікавую групу крыніц ствараюць друкі, прысвечаныя князям Слуцкім. На жаль, акрамя перапіскі магнатаў захавалася не вельмі шмат іншых сведчанняў. Сярод найбольш цікавых мы можам назваць успаміны Крыштафа Зяновіча, які быў сведкам канфлікту паміж Радзівіламі і Хадкевічамі, і ананімную хроніку кракаўскага мешчаніна, а таксама гістарычныя творы Л. Гуркі, М. Стрыйкоўскага, А. Гваньіні. Неабходна таксама ўспомніць панегірыкі, прысвечаныя Кацярыне з Тэнчынскіх і яе сыну Яну Сімяону Алелькавічу. Публікацыі, створаныя ў XVI ст., заставаліся на стагоддзі, тады як рукапісныя акты асядалі ў павятовых і родавых архівах і мала каго цікавілі. Прываблівасць старадрукаў і зараз застаецца для нас вельмі высокай, бо сама прысутнасць у іх князёў стварала вобраз, які прыдворныя інтэлектуалы навязвалі не толькі сваім сучаснікам, але і наступным пакаленням.

А куды ж падзеўся ўласны родавы архіў князёў Алелькавічаў? Ён павінен быць не меншым, чым аналагічныя архівы іншых родаў. Аналіз дакументаў паказвае, што цалкам, як сабранне дакументаў усіх пакаленняў роду, ён ніколі не існаваў. Паперы князёў Слуцкіх сталі разыходзіцца па розных месцах яшчэ з сярэдзіны XVI ст. У архіве князёў Астрожскіх захоўваліся дакументы князя Сямёна Міхайлавіча, запіс вена яго жонкі (у рэестры яна названа чамусьці Наталляй, хіба гэта памылка пазнейшага перапісчыка), куды яны маглі патрапіць дзякуючы шлюбу княгіні Аляксандры Сямёнаўны з Канстанцінам Астрожскім. Спісы дакументаў князёў Слуцкіх, якія былі складзены ў канцы XVI ст., сведчаць, што ў Слуцку знаходзіліся толькі паперы з сярэдзіны XVI ст., а больш раннія адсутнічалі. Тыя, што перайшлі ў рукі Хадкевічаў, захаваліся амаль цалкам у зборы з Млынава, тады як біржайскі архіў Радзівілаў, зыходзячы з інвентароў канца XVII ст., быў больш боагаты.

Усе пісьмовыя крыніцы, выяўленыя рознымі даследчыкамі і намі, ствараюць дастаткова вялікі пласт. Гэта дае нам магчымасць з пэўнай доляй верагоднасці аднавіць асабістыя партрэты апошніх прадстаўнікоў гэтай славутай дынастыі. У той жа час малая колькасць прыватнай інфармацыі пра першых князёў з гэтага роду пакідае вельмі шырокае поле дзейнасці ў накірунку вывучэння як асобных арыстакратычных родаў ВКЛ, так і кожнай канкрэтнай асобы з княжацкага роду князёў Слуцкіх.

Ідэя напісаць кнігу пра князёў Алелькавічаў-Слуцкіх у аўтара існавала даўно. Для таго каб уявіць сабе карціну жыцця некалькіх пакаленняў князёў Алелькавічаў, нам спатрэбілася больш дзесяці гадоў.

Новыя архіўныя і малавядомыя звесткі дазволілі перагледзіць традыцыйныя погляды на ролю, якую адыгрывалі князі Слуцкія ў грамадстве XV–XVI стст.

Гістарычныя асобы не павінны пераўтварацца ў нейкі недатыкальны вобраз, помнік у нашай свядомасці. Іх варта «пабачыць» ва ўсіх жыццёвых праявах – грамадскім, палітычным, рэлігійным, сямейным жыцці. Болыпасць прадстаўнікоў гэтага роду былі асобамі неардынарнымі, таленавітымі ваеначальнікамі, але не вельмі ўдалымі палітыкамі. Як мы ўжо казалі, удзел у грамадска-палітычным жыцці ВКЛ першых прадстаўнікоў роду разглядаўся ў розных працах, тады як асабістае жыццё заставалася па-за сферай інтарэсаў даследчыкаў. Не было дакладна вядома, як доўга яны жылі, што было прычынай іх ранніх смярцей, колькі дзяцей не дажыло да паўналецця і што стала прычынай страты не толькі палітычнага ўплыву, але і згасання самога роду. Таму нам было асабліва цікава даведацца пра рысы характару і ўчынкі, якія былі ўласцівы толькі канкрэтным князям Слуцкім, пра тое, што адрознівала іх ад іншых прадстаўнікоў арыстакратычных родаў ВКЛ.

Інфармацыі пра прыватнае жыццё любога прадстаўніка арыстакратычнага роду ў публічных крыніцах не знойдзеш. Яе можна атрымаць толькі з прыватнай перапіскі і згадак сучаснікаў. Тым цікавей на падставе дакументальных крыніц апісаць шлях жыцця прадстаўнікоў двух апошніх пакаленняў князёў Слуцкіх – братоў Юрыя, Яна Сімяона, Аляксандра Юр"евіча і іх адзінай спадчынніцы Соф"і Юр"еўны. Таму асноўная ўвага ў нашай кнізе будзе сканцэнтравана на гэтых асобах. Мы паспрабавалі максімальна (зыходзячы з вядомых нам на сёння крыніц) аднавіць іх жыццё, позіркі і дзейнасць.

Іх нядоўгі час жыцця не быў чымсьці незвычайным у тыя часы. Сярэдняя працягласць жыцця арыстакратаў еўрапейскіх краін складала 45–47 гадоў. Сярод прадстаўнікоў знатных сямей ВКЛ мы таксама не знойдзем шмат доўгажыхароў. Фактычна па пальцах можна пералічыць асоб, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту. I яшчэ радзей бывала, каб муж з жонкай, якія ўступілі ў першы шлюб, разам дачакаліся старасці. Жыццё мужчын скарачалі ўдзел у ваенных дзеяннях і ўмовы жыцця іх часу. Воіну была не да твару раскоша. Таму спалі хоць і ў шатрах, але на зямлі (калі-некалі пасцяліўшы каберцы), падклаўшы пад галаву сядло. Доўгія пераезды, адсутнасць цёплай ежы, сама структура харчавання і інфекцыйныя захворванні хутка падрывалі здароўе самых магутных асоб. Жанчыны цярпелі ад частых цяжарнасцей і нізкай культуры дапамогі пры нараджэнні дзіцяці. Князі Слуцкія ўкладваліся ў гэтую статыстыку, жывучы каля 50–55 гадоў. Аднак толькі да канца XVI ст. апошнія Алелькавічы памёрлі ва ўзросце 26–32 гадоў. Аднымі з прычын згасання роду сталі адносна позні, у параўнанні з прадстаўнікамі іншых арыстакратычных родаў, час уступлення ў шлюб i малая колькасць выжыўшых дзяцей. У адрозненне ад іншых сямей князі Слуцкія былі жанаты толькі адзін раз. Усе шлюбы Алелькавічаў былі заключаны пасля 25 гадоў, і ў кожным пакаленні мы бачым не больш за трох нашчадкаў. Канешне, гэта без уліку тых малых дзяцей, якія не дажылі да паўналецця.

Нягледзячы на лес гісторыі, які не быў вельмі спрыяльным, мы ведаем усіх жанчын Слуцкіх. У той час жанчыны паміралі маладымі, не дасягнуўшы і 30-годдзя, але княгіні Слуцкія ўсе перажылі сваіх мужоў і здолелі выхаваць дзяцей. Хаця ні адна з іх таксама не памерла ў глыбокай старасці. Даўжэй за ўсіх, не менш за 60–65 гадоў, пражылі жонка Алелькі Анастасія Васільеўна і дачка Сямёна Слуцкага Аляксандра. Астатнія на момант смерці мелі 40–50 гадоў. Дочкі, сёстры, жонкі і маці Алелькавічаў пакінулі значны след у гісторыі свайго роду. Яны не проста ўмацоўвалі роднасныя і палітычныя сувязі амбіцыйных князёў Алелькавічаў у XV – першай палове XVI ст. Маёмасны дабрабыт – той падмурак, на якім стаялі князі Слуцкія, захоўвалі і памнажалі жанчыны.

Пёршая глава працы з"яўляецца фактычна ўступнай часткай, якая паказвае пачаткі роду і час, калі была закладзена магутнасць роду. Аднак падзеі XV ст. дастаткова шырока асвятляліся ў працах, прысвечаных панаванню Казіміра Ягелончыка і яго сыноў, і таму мы падаем толькі асноўную інфармацыю, якая дапаможа разабрацца ў роднасных сувязях, крыніцах уплыву і прычынах існавання пэўных традыцый, звязаных з князямі Слуцкімі.

Другая глава прысвечана пакаленню князёў Слуцкіх, што жылі ў 30–70-я гг. XVI ст. Іх асобы цікавы тым, што пры наяўнасці эканамічнай і палітычнай магутнасці князі Слуцкія былі выключаны з палітычнага жыцця краіны. У выніку, нягледзячы на наяўнасць інтэлектуалаў (пісьменнікаў, багасловаў, гістарыёграфаў) у атачэнні Юрыя II, якая, уласна кажучы, і забяспечвае змест гістарычнай памяці пра мецэната, гісторыя Алелькавічаў даволі хутка забылася.

У трэцяй главе гаворка пойдзе пра трох братоў Алелькавічаў Юрыя, Яна Сімяона і Аляксандра. Да гэтага ніхто не спрабаваў рэканструяваць іх гаспадарчую, палітычную і рэлігійную дзейнасць. Мы спадзяёмся, што ўдакладненыя біяграфічныя звесткі і абставіны кароткага жыцця князёў Слуцкіх дазволяць папоўніць нашы веды пра іх.

У чацвёртай главе мы паспрабавалі, не развязваючы дыскусіі пра наяўнасць падстаў для кананізацыі княгіні Соф"і Алелькавіч і падзеі, звязаныя з гэтым, разгледзіць яе жыццёвы шлях ад нараджэння да смерці і нават перыпетыі яе пахаванняў. Дзякуючы вялікай колькасці судовых крыніц, нам удалося аднавіць некаторыя этапы яе жыцця літаральна па днях. Мы спадзяёмся, што звесткі, прыведзеныя ў тэксце, дазволяць зняць болыпасць дыскусійных пытанняў, звязаных з яе асобай. Для гэтага ў дадатку мы прывялі шэраг дакументаў, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра абставіны яе шлюбу.

Канешне, нам не ўдалося цалкам асвяціць усе бакі дзейнасці князёў Алелькавічаў. Штосьці засталося па-за ўвагай з-за фармату самой працы, штосьці – з-за недаказанасці некаторых меркаванняў.

Асобныя палажэнні працы былі апрабаваны падчас дыскусій і выступленняў на канферэнцыях. Сабраныя разам вынікі шматгадовых пошукаў і сталі асновай прадстаўленай кнігі. Даследчыцкая праца па тэме ў замежных архівах і бібліятэках была б немагчыма без фінансавай падтрымкі наступных навуковых фондаў:

Kaca падтрымкі навукі імя Ю. Мяноўскага, фундацыя каралевы Ядвігі (Кракаўскі ўніверсітэт), стыпендыя польскага камітэта ЮНЕСКА.

Кніга з"явілася на свет дзякуючы падтрымцы многіх асоб, і ў пёршую чаргу сям"і аўтара, якая давала магчымасць праводзіць даследаванні ў замежных архівах і была першым чытачом рукапісу і крытыкам незразумелых для шырокага чытача момантаў.

Аўтар сардэчна дзякуе за дапамогу ў працы ўсім супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Многія дакументы былі знойдзены намі дзякуючы зычлівасці і дапамозе розных асоб, якія далі шмат каштоўных парад як пры пошуку дакументаў, што датычыліся гісторыі роду князёў Слуцкіх, так і пры напісанні тэксту. Асабліва хацелася б падзякаваць усім калегам, якія дзяліліся сваімі напрацоўкамі па гісторыі ВКЛ: М. Яніцкага, А. Радамана, Д. Шульца, М. Волкава, А. Шаланду.

Асобная падзяка супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія аказалі дапамогу ў зборы ілюстрацыйнага матэрыялу да гэтай кнігі.


ВВЕДЕНИЕ

Князья Олельковичи относятся к числу исторических личностей, чьи имена стали своеобразными символами национальной истории, более того, истории всех земель, входивших в состав Великого княжества Литовского и Речи Посполитой. Пример слуцких князей тем более показателен, так как князья Олельковичи долгое время находились в эпицентре знаковых событий, что отражает их роль в жизни государственного, местного и частного уровней. Однако уже их ближайшие потомки не имели адекватных портретов своих предков, забывали о событиях и датах из их жизни, путали имена князей.

Один из самых знаменитых родов в истории Беларуси XIV–XVI вв., князья крови, владельцы огромных земельных угодий, оставили о себе не так много памятников. Но и большинство из них, связанных с именами представителей разных поколений князей Олельковичей-Слуцких, оказалось загубленными из-за людской небрежности. Были утрачены даже захоронения князей (как надгробия, так и сами останки). Родовая усыпальница в Киево-Печерской лавре была разрушена во время Второй мировой войны вместе с величественным Успенским собором, в крипте которого она находилась. Захоронение Юрия III сгинула вместе с замковым собором в Слуцке. Крипта, где находилось тело Яна Симеона, была перестроена, а гроб последней представительницы рода переносился с места на место в течение почти 400 лет, прошедших после её смерти. Из многих слуцких церквей, костёлов и монастырей до нас не дошёл ни один. Судьба портретов, известных нам по фотографиям начала XX в., до сих пор до конца не выяснена. Тем ценнее кажутся документальные источники, что сохранились, они позволяют нам проследить жизнь и деятельность князей Олельковичей.

В поисках образов князей Олельковичей был пройден долгий путь несколькими поколениями историков. Он показывает, как представление о них менялась под пером разных авторов. Интерес к князьям Слуцким в течение довольно длительного времени свидетельствует о необходимости в создании определённого образа, которая диктовалась властью, церковью, обществом и личной заинтересованностью представителей различных конфессий к отдельным лицам знаменитого рода. Это один из ярчайших примеров явной борьбы разных поколений историков с историческими мифами.

Сначала интерес к благотворительной и религиозной деятельности князей Слуцких проявили российские церковные историки, они обосновали главенство православного вероисповедания на территории ВКЛ и подобрали документы, которые доказывали верность православию всех представителей этого рода.

Первые представители рода дождались хоть и не научных монографий, но отдельных статей в биографических словарях или сборных работах по генеалогии княжеских и шляхетских родов (Й. Вольф, А. Банецкий, Б. Попроцкий). Некоторым политическим и военным событиям, в которых князья Олельковичи принимали активное участие, посвящены отдельные статьи. Обстоятельства потери родового места в высшем представительном органе власти и борьба вокруг его возвращения не могли остаться без внимания исследователей политической истории ВКЛ. Очень подробно перипетии этой борьбы подан в работах X. Люлевича и Т. Кемпа.

О князьях Слуцких, живших во второй половине XVI – начале XVII в., упоминаний и сведений было значительно меньше. Долгое время о них самих и их окружении было известно буквально несколько строк в статьях, посвящённых их предкам. Определённые упоминания разбросанны по различным научным произведениям. В первую очередь это были работы, связанные с образовательными путешествиями дворянской молодёжи из земель Речи Посполитой. Конечно, братья Юрий, Ян Симеон и Александр Юрьевичи Олельковичи не играли той политической, военной и религиозной роли в обществе, как их предки. Однако время их жизни и судьба последних князей Слуцких были очень богатым на события. Недаром именно последние из Олельковичей привлекли внимание писателей и поэтов эпохи романтизма.

В новейшей истории монографии, посвящённые аристократическим родам или их отдельным представителям, занимают почётное место в историографии Германии, Польши, Украины и России. Среди них есть ряд посвящённых лицам, напрямую связанным с нашими героями. Мы можем вспомнить лишь некоторые из них. Это исследования Т. Кемпа, Р. Рагаeскенэ, М. Ференца, А. Чволека, В. Ульяновского. В то же время в отечественной историографии нет ни одной научной работы, посвящённой князьям Слуцким. Определённые сведения о владельцах Слуцка приводил в своих трудах об истории этого города А.П. Грицкевич. Некоторое внимание им уделяли исследователи творчества М. Стрыйковского, учёные, занимавшиеся историей развития кириллического книгопечатания и литературы.

400-летие с момента смерти последней представительницы этого рода Софьи Юрьевны Олелькович в 2012 г. сопровождалось празднованием со стороны православной церкви и вызвало волну публикаций. Её биография без должного научного изучения стала темой для написания произведений популярно-автобиографического и художественного характера. Первые, несмотря на наличие источников, созданы с единственной целью – прославления Софьи Слуцкой как православной святой.

Это обуславливает и способ подачи материала, и подходы к анализу источников, и выводы. Авторы допускают много фактологических ошибок, особенно в тех частях, которые связаны с другими представителями этого рода. Несмотря на такой интерес к князьям Слуцким со стороны православной церкви, до сих пор нет специального монографического исследования, посвящённого представителям этого рода.

Для понимания места и роли князей Олельковичей в отечественной истории следует познакомиться со всеми представителями этого рода, поскольку для княжеского рода традиция и родство с правящими династиями являлись основой его мировосприятия.

В нашу задачу входило выявить те штампы, которые тесно вплелись не только в историческое, но и научное сознание, и найти истину. Для того чтобы не только выявить, но и проанализировать истоки основных мифов о князьях Слуцких, нам были необходимы не только новые источники. Существовала потребность пересмотреть все известные до сих пор документы и материалы, которые ранее привлекали мало внимания историков. Церковные историки часто не ставили своей задачей выявление достоверности источников, цитировали их без ссылок и анализа. Надо все же отметить, что ими были собраны и опубликованы почти все известные на сегодня пожертвования князей Олельковичей в пользу различных православных монастырей и церквей. Из них сразу можно выявить несколько тенденций. Пожертвования делались в пользу Киево-Печерского монастыря или религиозных учреждений в своих владениях. Как это ни странно, мы не знаем ни одной записи в пользу православных храмов в Вильнюсе, Полоцке, Витебске или других крупных городах ВКЛ. Фактически о православной церкви, в отличие от князей Острожских, князья Олельковичи заботились только в своих владениях. Такой же подход отличал их и в других сферах жизни. На первом месте были интересы семьи и только потом государства.

При изучении истории рода мы столкнулись с некоторым дисбалансом источников. Количество источников для различных исторических периодов несравненно разное. Для получения сведений по истории рода в XV в. мы преимущественно должны были опираться на различные списки общерусских летописей, белорусско-литовских хроник и очень небольшую группу документов имущественного характера.

Среди летописей можно выделить Уваровский, или Слуцкий, список, который преимущественно содержит сведения по истории ВКЛ. Вдобавок в нем было сделано несколько записей частного характера о крещении и смерти некоторых представителей рода князей Олельковичей. Несомненный интерес представляют первые работы по истории Польши и ВКЛ, созданные в XVI в., в первую очередь Мартина и Иоахима Бельских, А. Гваньини, М. Стрыйковского, который пользовался архивами аристократических родов Речи Посполитой, в том числе и Олельковичей. В их распоряжении была определённая группа исторических материалов, которая не дошла до наших дней, что позволяет расширить круг источников, известных сегодня.

Главным источником для изучения участия князей Олельковичей в общественно-политической жизни являются акты Литовской метрики. В их числе есть постановления и решения сеймов, письма на созыв армии и реестры рассылки хозяйских писем, судебные решения, при принятии которых присутствовали или сами князья Слуцкие, или их представители. Большинство документов, хранящихся в книгах Литовской метрики, носят частно-правовой характер, что позволяет нам узнать о имущественных приобретениях князей Олельковичей, границах их владений и лицах, управлявших отдельными поместьями. Сеймовые постановления и королевские письма, опубликованные в «Актах Таміцыяна» и «Актах з"ездаў стану», «Актах уніі Польшчы і Літвою», позволяют понять, насколько активным было участие князей Олельковичей в публичной жизни государства.

Следующую группу источников составляют частные бумаги из родовых архивов. Ценный архив Ходкевичей, который находился в одной из польских резиденций этого славного рода в Млынове, содержит и документы князей Слуцких, и лиц, связанных с ними родственными или приятельскими связями. Однако по сравнению с радзивилловским архивом, где находится большинство известных на сегодня писем князей Слуцких, здесь преобладают имущественные бумаги. Наиболее древние связаны с браком Гелены Радзивилл с князем Юрием Семёновичем. Основной блок документов касается дел опеки Иеронима и Юрия Ходкевичей над последней представительницей этого рода княжной Софьей Юрьевной Олелькович-Слуцкой. Там содержатся копии контрактов на брак между Софьей Слуцкой и Янушем Радзивиллом за 1595–1600 гг., письма, которые регулировали спорные вопросы управления имуществом князей Слуцких Ходкевичами, документы князей Слуцких, которые касались имений, перешедших в собственность Ходкевичей: Петрикова и Колны. Часть документов, особенно связанных с договорённостями о браке с Радзивиллами, передачей имений Ходкевичам, является вторыми экземплярами тех, что имелись в архиве Биржайской ветви рода Радзивиллов, а сейчас хранятся в Варшаве. Там же находятся бумаги Екатерины из Тенчинских, которая вторым браком была за Христофором Радзивиллом, и документы земельных пожалований слугам князей Олельковичей в Слуцком и Копыльском княжествах.

Религиозная деятельность князей Олельковичей нашла своё отражение в публикации их писем на передачу имущества, назначение священников в разные церкви Слуцкого княжества в актовых материалах, изданных в XIX в. Можно предположить, что, поскольку до сих пор не найден архив архимандритов Свято-Троицкого монастыря, нас ждёт ещё немало документов, которые обогатят наши знания об этой стороне деятельности князей Слуцких.

Неожиданно много информации содержится в частных письмах разных лиц. Переписка Олельковичей с прусскими герцогами довольно обильно представлена в берлинских собраниях, куда она попала в составе знаменитого «Тайного архива прусского наследия». Собрание писем представителей последнего поколения князей Олельковичей с Радзивиллами хранится в Варшаве в Национальной библиотеке и Центральном архиве исторических документов (ЦАИД), Библиотеке Чарторийских (Краков). Там же находятся письма слуг и корреспондентов из знатных польских и литовских родов к Екатерине из Тенчинских, где подробно рассказывается об общественной и личной жизни её сыновей. Некоторое количество бумаг Олельковичей находится в собраниях различных магнатских родов в архивах Люблина, Вильнюса, Минска, Киева, Львова, Петербурга и Москвы. Часть из них ранее была опубликована в таких сборниках, как «Архив дома Радзивиллов», «Архив дома Сапег».

Немаловажными являются и свидетельства современников князей Слуцких об эпохе, событиях, в которых они принимали участие, их самих. Интересную группу источников создают печатные издания, посвящённая князьям Слуцким. К сожалению, кроме переписки магнатов сохранилось не очень много других свидетельств. Среди наиболее интересных мы можем назвать воспоминания Христофора Зеновича, который был свидетелем конфликта между Радзивиллами и Ходкевичами, и анонимную хронику краковского мещанина, а также исторические произведения Л. Гурки, М. Стрыйковского, А. Гваньини. Необходимо также вспомнить панегирики, посвящённые Екатерине из Тенчинских и её сыну Яну Симеону Олельковичу. Публикации, созданные в XVI в., оставались на века, тогда как рукописные акты оседали в уездных и родовых архивах и мало кого интересовали. Привлекательность старопечатнного и сейчас остаётся для нас очень высокой, ибо само присутствие в них князей создавало образ, который придворные интеллектуалы навязывали не только своим современникам, но и последующим поколениям.

А куда же подевался собственный родовой архив князей Олельковичей? Он должен быть не меньшим, чем аналогичные архивы других родов. Анализ документов показывает, что полностью, как собрание документов всех поколений рода, он никогда не существовал. Бумаги князей Слуцких стали расходиться по разным местам ещё с середины XVI в. В архиве князей Острожских хранились документы князя Семена Михайловича, записи его жены (в реестре она названа почему-то Натальей, может это ошибка позднейшего переписчика), куда они могли попасть благодаря браку княгини Александры Семёновны с Константином Острожским. Списки документов князей Слуцких, которые были составлены в конце XVI в., свидетельствуют, что в Слуцке находились только бумаги с середины XVI в., а более ранние отсутствовали. Те, что перешли в руки Ходкевичей, сохранились почти полностью в собрании в Млынове, тогда как Биржайский архив Радзивиллов, исходя из инвентарей конца XVII в., был богаче.

Все письменные источники, открытые различными исследователями и нами, создают достаточно большой пласт. Это даёт нам возможность с определённой долей вероятности восстановить личные портреты последних представителей этой славной династии. В то же время малое количество частной информации о первых князях из этого рода оставляют широчайшее поле деятельности в направлении изучения как отдельных аристократических родов ВКЛ, так и каждой конкретной личности из княжеского рода князей Слуцких.

Идея написать книгу о князях Олельковичах-Слуцких у автора существовала давно. Для того чтобы представить себе картину жизни нескольких поколений князей Олельковичей, нам понадобилось более десяти лет.

Новые архивные и малоизвестные сведения позволили пересмотреть традиционные взгляды на роль, которую играли князья Слуцкие в обществе XV–XVI вв.

Исторические лица не должны превращаться в некий неприкосновенный образ, монумент в нашем сознании. Их следует «увидить» во всех жизненных проявлениях – общественном, политическом, религиозном, семейной жизни. Большинство представителей этого рода были лицами неординарными, талантливыми военачальниками, но не очень удачными политиками. Как мы уже говорили, участие в общественно-политической жизни ВКЛ первых представителей рода рассматривалось в различных работах, тогда как личная жизнь оставалась вне сферы интересов исследователей. Не было точно известно, как долго они жили, что было причиной их ранних смертей, сколько детей не дожило до совершеннолетия и что стало причиной потери не только политического влияния, но и угасания самого рода. Поэтому нам было особенно интересно узнать черты характера и поступки, которые были присущи только конкретным князьям Слуцким, о том, что отличало их от других представителей аристократических родов ВКЛ.

Информации о частной жизни любого представителя аристократического рода в публичных источниках не найдёшь. Её можно получить только из частной переписки и воспоминаний современников. Тем интереснее на основании документальных источников описать путь жизни представителей двух последних поколений князей Слуцких – братьев Юрия, Яна Симеона, Александра Юрьевича и их единственной наследницы Софьи Юрьевны. Поэтому основное внимание в нашей книге будет сосредоточено на этих личностях. Мы постарались максимально (исходя из известных нам на сегодня источников) восстановить их жизнь, взгляды и деятельность.

Их недолгое время жизни не был чем-то необычным в те времена. Средняя продолжительность жизни аристократов европейских стран составляла 45–47 лет. Среди представителей знатных семей ВКЛ мы тоже не найдём много долгожителей. Фактически по пальцам можно пересчитать лиц, достигших 70-летнего возраста. И ещё реже бывало, чтобы муж с женой, вступившие в первый брак, вместе дождались старости. Жизнь мужчин сокращали участие в военных действиях и условия жизни того времени. Воину не подобала роскошь. Поэтому спали хотя и в шатрах, но на земле (иногда подстелив коврик), подложив под голову седло. Длинные переезды, отсутствие тёплой пищи, сама структура питания и инфекционные заболевания быстро подрывали здоровье самых могучих личностей. Женщины страдали от частых беременностей и низкой культуры помощи при рождении ребёнка. Князья Слуцкие укладывались в эту статистику, живя около 50–55 лет. Однако только к концу XVI в. последние Олельковичи умерли в возрасте 26–32 лет. Одними из причин угасания рода стали относительно позднее, по сравнению с представителями других аристократических родов, время вступления в брак и малое количество выживших детей. В отличие от других семей князья Слуцкие были женаты только один раз. Все браки Олельковичей были заключены после 25 лет, и в каждом поколении мы видим не более трёх потомков. Конечно, это без учёта тех маленьких детей, которые не дожили до совершеннолетия.

Несмотря на историческую судьбу, которая не была очень благоприятной, мы знаем всех жён Слуцких. В то время женщины умирали молодыми, не достигнув и 30-летия, но княгини Слуцкие все пережили своих мужей и сумели воспитать детей. Хотя ни одна из них тоже не умерла в глубокой старости. Дольше всех, не менее 60–65 лет, прожили жена Олельки Анастасия Васильевна и дочь Семена Слуцкого Александра. Остальным на момент смерти было 40–50 лет. Дочери, сестры, жены и матери Олельковичей оставили значительный след в истории своего рода. Они не просто укрепляли родственные и политические связи амбициозных князей Олельковичей в XV – первой половине XVI в. Имущественное благополучие – тот фундамент, на котором стояли князья Слуцкие, сохраняли и умножали женщины.

Первая глава работы является фактически вводной частью, которая показывает начало рода и время, когда была заложена мощность рода. Однако события XV в. достаточно широко освещены в работах, посвящённых правлению Казимира IV и его сыновей, и поэтому мы приводим только основную информацию, которая поможет разобраться в родственных связях, источниках влияния и причинах существования определённых традиций, связанных с князьями Слуцкими.

Вторая глава посвящена поколению князей Слуцких, живших в 30–70-е гг. XVI в. Их личности интересны тем, что при наличии экономической и политической мощи князья Слуцкие были исключены из политической жизни страны. В результате, несмотря на наличие интеллектуалов (писателей, богословов, историографа) в окружении Юрия II, которые, собственно говоря, и обеспечивают содержание исторической памяти о меценате, история Олельковичей довольно быстро забыта.

В третьей главе речь пойдёт о трёх братьях Олельковичах – Юрии, Яне Симеоне и Александре. До этого никто не пытался реконструировать их хозяйственную, политическую и религиозную деятельность. Мы надеемся, что уточнённые биографические сведения и обстоятельства короткой жизни князей Слуцких позволит пополнить наши знания о них.

В четвёртой главе мы попробовали, не развязывая дискуссии о наличии оснований для канонизации княгини Софьи Олелькович и событиях, связанных с этим, рассмотреть её жизненный путь от рождения до смерти и даже перипетии её похорон. Благодаря большому количеству судебных источников, нам удалось восстановить некоторые этапы её жизни буквально по дням. Мы надеемся, что сведения, приведённые в тексте, позволят снять большинство дискуссионных вопросов, связанных с её личностью. Для этого в приложении мы привели ряд документов, которые содержат информацию об обстоятельствах её брака.

Конечно, нам не удалось полностью осветить все стороны деятельности князей Олельковичей. Что-то осталось без внимания из-за формата самой работы, что-то – за недоказанностью некоторых соображений.

Отдельные положения работы были апробированы в ходе дискуссий и выступлений на конференциях. Собранные вместе результаты многолетних поисков и стали основой представленной книги. Исследовательская работа по теме в зарубежных архивах и библиотеках была бы невозможна без финансовой поддержки следующих научных фондов:

Kacсa поддержки науки имени Ю. Мяновского, Фонд королевы Ядвиги (Краковский университет), Стипендия польского комитета ЮНЕСКО.

Книга появилась на свет благодаря поддержке многих лиц, и в первую очередь семьи автора, которая давала возможность проводить исследования в зарубежных архивах и была первым читателем рукописи и критиком непонятных для широкого читателя моментов.

Автор сердечно благодарит за помощь в работе всех сотрудников отдела истории Беларуси средних веков и начала Нового времени Института истории Национальной академии наук Беларуси. Многие документы были найдены нами благодаря доброжелательности и помощи различных лиц, которые дали много ценных советов как при поиске документов, касающиеся истории рода князей Слуцких, так и при написании текста. Особенно хотелось бы поблагодарить всех коллег, которые делились своими наработками по истории ВКЛ: М. Яницкого, А. Радомана, Д. Шульца, Н. Волкова, А. Шаланду.

Отдельная благодарность сотрудникам Национального художественного музея Республики Беларусь, которые оказали помощь в сборе иллюстративного материала к этой книге.

 

Перевод Владимир ХВОРОВ

 

 

Для озникомления и исключительно личного использования предлагается PDF-версия книги «Князі Слуцкія» – 22.6 Mb
 



Назад
Комментариев: 1

ingenegr 2014-12-06 22:54:46

Книга очень интересная. Госпожой Скепьян проделана огромная работа по систематизации труднодоступных редких источников, что позволяет ярко представить особенности жизни рассмотренного периода, характеры героев. Множество новых подробностей из жизни князей Слуцких заставляет ещё раз пересмотреть установившиеся факты. Надеюсь госпожа автор не ставила перед собой цель подложить бомбу под один из столпов Православия в современной Беларуси, а имела желание донести до читателя документально подтвержденные исторические факты и позволить ему самому сделать выводы. Не понравилось то, что автор использовала в своей работе не подтверждённые факты (сплетни - информация со словами "возможно","вероятно","якобы"),касающиеся болезни Святой Софии Слуцкой и её морального поведения. Вместе с тем убедился, что именно благодаря решению Софии Юрьевны вступить в брак с Янушем Радивилом Православная Церковь на случчине сохранила свои традиции в соответствии с политикой, проводимой Алельковичами на протяжении более 200 лет. Что касается католического вероисповедания Святой, то в конечном итоге о людях судят по результатам их дел.

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1277. Последнее 2019-10-21 08:43:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru