У нас на сайте
Новое на сайте
Ссылки

Группа компаний «ТВОЯ СТОЛИЦА»

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

З тапанімічных паданняў Слуцкага раёна

10.11.2017

Прыведзеныя ніжэй узоры тапанімічных паданняў Случчыны захоўваюцца ў фальклорным архіве Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.

Запісаны яны ў розныя гады ў час фальклорнай практыкі студэнтаў.

Азерцы (Азярцы)
Каля в. Белы Бор, паміж балотамі, калісьці працякала рэчка Іспалока. Разліваючыся вясною, яна ўтварыла невялікае возера, а так як пасяленне было створана на высокім месцы каля гэтага возера, то і веска пачала называцца Азерцы.
Запісала Вольга Пятніца.

Белы Бор
Непадалёку ад Гацука быў выкуплены кусок зямлі. Знаходзіўся ён сярод прыгожага бору, у якім раслі маладыя і стромкія дрэвы, а таксама тут было шмат белых грыбоў. Гэта веска пачала называцца Белы Бор.
Запісала Вольга Пятніца.

Васілінкі
Харошыя там землі. Самыя лепшыя ў калхозе. Людзі багацей жывуць, чым у нас. Чаму Васілінкі? Дык жа кажуць, што первы там Васіль пасяліўся. Там і цяпер Васілёў многа. Mo адны Васілі пашці.
Запісаў Андрэй Рогаль ад М.І. Гурыновіч, 60 гадоў, жыхаркі в. Малоткава.

Гацук
У 1900 г., а можа і раней, 7 сямей выкупілі ў князя Радзівіла 7 кускоў зямлі на высокім месцы ў лесе, сярод балот. Лес выкарчавалі, і на гэтым месцы ўзнікла пасяленне, якое стала называцца Гацук. Назва пайшла ад слова «гаць». Вакол было непраходнае балота, але з цягам часу балоты пачалі асушаць і пракладваць там дарогі.
Запісала Вольга Пятніца.

Гольчыцы
Магчыма, назва вёскі паходзіць ад прозвішча Гольцаў. Але ёсць яшчэ адно меркаванне. З вуснаў старажылаў пачула, што некалі па тэрыторыі, дзе зараз стаіць веска, працякала рака Голька.
Запісала Ганна Сурмачэўская.

Грэск
У аснове назвы, мабыць, слова Арэса, але Грэск знаходзіцца ўдалечыні ад гэтай ракі. У народзе бытуе больш простае раскрыццё назвы. Людзі кажуць, быццам у старажытныя часы на гэтай тэрыторыі сеялі і вырошчвалі многа грэчкі. Адсюль і Грэск, а мясцовых жыхароў называлі грэсчанамі.

Праз Грэск працякае рака Сова. Раней яна была шырокая, паўнаводная. З пакалення ў пакаленне перадаецца цікавая легенда. Быццам, жылі ў паселішчы бедны, «просты» юнак і прыгажуня-дзяўчына Святаслава. Была яна родам не з «простата люду». Маладыя пакахалі адзін аднаго. Казалі, такой цудоўнай пары трэба было яшчэ пашукаць. Але не доўга прыйшлося ім счасціцца. Дазналася пра іх сустрэчы маці Святаславы. Вельмі была яна абурана, калі даведалася, што дачка сустракаецца з «мужыком-лапатнікам», і вырашыла хутчэй аддаць замуж за багатага. Не вынесла такога «прыгавору» дзяўчына і пайшла тапіцца. Прыбег да рэчкі і яе каханы, але не паспеў яе выратаваць, было ўжо позна. Доўга стаяў на беразе ракі юнак і клікаў Святаславу. А рэха адносіла яго кліч: «Святаслава. С-вятасл-ава. Свята-слава-Сава». З таго часу і пачалі людзі называць рэчку Савай. Некаторыя яшчэ гавораць, што адзін раз у год, менавіта восенню, уначы, можна пачуць ледзьве гучны голас нібы таго хлопца, які паўтарае імя сваёй каханай. I калі ўлюбёная пара пачуе гэты голас-шэпт, то заўсёды будзе разам, нішто і ніхто іх не разлучыць.
Запісала Наталля Сцец.

* * *

Даўно ўжэ ў нашай вёсцы людзі вырошчвалі рознае. Але самы вялікі даход прыносілі грэцкія арэхі. Людзі ўсё садзілі і садзілі такія дрэўцы, а пасля арэхі прадавалі, малі ад гэтага грошы. Сначала сушылі арэхі, а патом прадавалі. Ну патом вёску назвалі Грэскам, мабыць жа з-за грэцкіх арэхаў. I шчас у Грэску ёсць некалькі дрэўцаў з грэцкімі арэхамі.
Запісала Алена Майко ад Н.Н. Давідоўскай, 1920 года нараджэння, жыхаркі в. Грэск.

Нявязцы
Даўным даўно на невялікім узгорку, сярод балот, стаяла некалькі хат, якія ўтварылі вёсачку. Яна была відаць здалёк, і таму людзі, якія ішлі сюды, арыентаваліся на ўзгорак і ніколі не вязлі ў балоце. Ну вось і людзей гэтай вёскі пачалі зваць невязцамі – тыя, хто не вязне ў балоце.
Запісала Таццяна Тарасеня ад В.А. Кароннай, 68 гадоў, жыхаркі в. Цяраспаль.

Паўстынь
Калісьці было невялікае паўстанне. Адзін з паўстанцаў уцёк сюды, пабудаваў сабе зямлянку, а пазней хату.
Запісала Іна Бырліба ад Г.С. Сакавой, жыхаркі в. Рабак.

Старцавічы (цяпер в. Знамя)
Гэтая веска размешчана непадалёку ад Сярэднік, але ўжо тут сяліліся людзі, у якіх нічога не было. Некаторыя з гэтай вёскі нават хадзілі жабраваць. I іх называлі жабракамі або старцамі, а мястэчка, дзе яны сяліліся, Старцавічамі. Але ў савецкі час, мабыць, нехта палічыў, што такая назва ганьбіць вёску, і яе перайменавалі ў Знамя.
Запісала Таццяна Тарасеня ад В.А. Кароннай, 68 гадоу, жыхаркі в. Цяраспаль.

Сцяпкова
Старэйшыя людзі расказвалі, што прыйшлі некалі даўным-даўно сюды людзі і пасяліліся во тут, недалёка ад Грэска. Яны многа хадзілі ўсюды, думалі, што можа шчасце дзе нойдуць. Сразу яны ўсюды жылі: і ў лесе, і ў пустыні, і ў сцяпях. Ліцы ў гэтых людзей былі красныя, як абветраныя гэтым сцяпным ветрам. Людзей пачалі называць сцяпкоўцамі, а іх вёску патом, пазней, Сцяпковам.
Запісала Алена Майко ад Л.П. Майко, 1927 года нараджэння, жыхаркі в. Сцяпкова.

Ульянаўка
Раней гэта была вялікая веска, жылі тут і багатыя, і бедныя. У адной невялічкай хатцы жыла бабулька Ульяна. Усе жыхары яе вельмі любілі. Яна была добрая. Ніколі нічога не шкадавала, а яшчэ была знахаркай. Летам збірала розныя травы, каб вылечваць людзей. Побач з яе хатай стаяў прыгожы, вялікі дом, дзе жыў самы багаты чалавек. Яго жонка доўга не мела дзяцей. I вось аднойчы яна паведаміла, што ў яе будзе дзіця. Колькі радасці было! Прайшоў год. Дзіця цяжка захварэла. Ніхто не ведаў, што ў яго такое. Пазвалі бабку Ульяну. Яна ўзяла гэтае дзіцё і панесла к сабе дамоў. Ніхто не бачыў, чым і як яна лячыла, але вылечыла. I вось у яе чэсць і назвалі вёску Ульянаўка.
Запісала Ірына Барысевіч.

Ушаловічы
Даўней каля Ушалоў лясок быў і рэчачка ніштаватая цякла. Казалі людзі, у ляску ведзьмы жылі. Яны там ноччу шалы (баль, празмернае вяселле) вытваралі. Вецер тады падымаўся, а лес шумець пачынаў. Месца там некае плахое было. Сяло на ўзгорку стаяла, а гразі-та было. Пройдзе во малюсенькі дождж, а ў гразі ўжэ пашці што танулі. Нядобрае месца.
Запісаў Андрэй Рогаль ад М.І. Гурыновіч, 60 гадоў, жыхаркі в. Малоткава.

Цараўцы (цяпер в. Кірава)
Па расказах старых людзей, веска атрымала гэту назву таму, што цар, аглядаючы свае землі, засяродзіў увагу на прыгажосці месца і працавітасці людзей. Ён адпачываў на беразе Случы 6 дзён. Месца гэта пачалі называць царскім, а з гадамі – Цараўцы.
Запісала Наталля Мелянчук.

Цяраспаль
Наша веска раней называлася Боцьвіна, таму што яна была ўласнасцю пана Боцьвіна. Але ў савецкі час яе перайменавалі ў Цяраспаль. Каб дайсці да нашай вёскі ад Брэсцкай шашы, то трэба перайсці поле. Праз гэтае поле праклалі дарогу. Ну вось адсюль і ўтварылася слова Цяраспаль.
Запісала Таццяна Тарасеня ад В.А. Кароннай, 68 гадоў, жыхаркі в. Цяраспаль.

Публікацыя У.А. Васілевіча.

Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 2. Стр. 546–547.

 

Из топонимических легенд Слуцкого района

Приведённые ниже образцы топонимических преданий Случчины хранятся в фольклорном архиве Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка.

Записаны они в разные годы во время фольклорной практики студентов.

Озерцы
Около д. Белый Бор, между болотами, когда-то протекала речка Исполока. Разливаясь весной, она образовала небольшое озеро, а так как поселение было основано на высоком месте около этого озера, то и деревня стала называться Озерцы.
Записала Ольга Пятница.

Белый Бор
Неподалёку от Гацука был выкуплен кусок земли. Находился он среди прекрасного бора, в котором росли молодые и стройные деревья, а также здесь было много белых грибов. Это деревня стала называться Белый Бор.
Записала Ольга Пятница.

Василинки
Хорошие там земли. Самые лучшие в колхозе. Люди богаче живут, чем у нас. Почему Василинки? Так же говорят, что первым там Василий поселился. Там и сейчас Василиев много. Moжет одни Василии почти.
Записал Андрей Рогаль от М.И. Гуринович, 60 лет, жительницы д. Молотково.

Гацук
В 1900 году, а может и раньше, 7 семей выкупили у князя Радзивилла 7 кусков земли на высоком месте в лесу, среди болот. Лес выкорчевали, и на этом месте возникло поселение, которое стало называться Гацук. Название пошло от слова «гать». Вокруг было непроходимое болото, но с течением времени болота начали осушать и прокладывать там дороги.
Записала Ольга Пятница.

Гольчичи
Возможно, название деревни происходит от фамилии Гольцов. Но есть ещё одно соображение. Из уст старожилов услышала, что некогда по территории, где сейчас стоит деревня, протекала река Голька.
Записала Анна Сурмачевская.

Греск
В основе названия, видимо, слово Ареса, но Греск находится вдали от этой реки. В народе бытует более простое раскрытие названия. Люди говорят, будто в древние времена на этой территории сеяли и выращивали много гречки. Отсюда и Греск, а местных жителей называли гресчанами.

Через Греск протекает река Сова. Ранее она была широкая, полноводная. Из поколения в поколение передаётся интересная легенда. Вроде, жили в селении бедный, «простой» юноша и красавица-девушка Святослава. Была она родом не из «простого люда». Молодые полюбили друг друга. Говорили, такой прекрасной пары нужно было ещё поискать. Но не долгим было их счастье. Узнала об их встречах мать Святославы. Очень была она возмущена, когда узнала, что дочь встречается с «мужиком-лапотником», и решила скорее отдать замуж за богатого. Не вынесла такого «приговора» девушка и пошла топиться. Прибежал к речке и её любимый, но не успел её спасти, было уже поздно. Долго стоял на берегу реки юноша и звал Святославу. А эхо относило его клич: «Святослава. С-вятасл-ава. Свято-слава-Сова». С того времени и начали люди называть речку Совой. Некоторые ещё говорят, что один раз в год, именно осенью, ночью, можно услышать едва слышный голос как бы того парня, который повторяет имя своей возлюбленной. И если любимая пара услышит этот голос-шёпот, то всегда будет вместе, ничто и никто их не разлучит.
Записала Наталья Стец.

* * *

Давно уже в нашей деревне люди выращивали разное. Но самый большой доход приносили грецкие орехи. Люди всё сажали и сажали такие деревца, а после орехи продавали, имели от этого деньги. Сначала сушили орехи, а потом продавали. Ну, а потом деревню назвали Греск, наверно же из-за грецких орехов. И сейчас в Греске есть несколько деревьев с грецкими орехами.
Записала Елена Майко от Н.Н. Давидовской, 1920 года рождения, жительницы д. Греск.

Невязцы
Давным-давно на небольшом холме, среди болот, стояло несколько домов, которые образовали деревушку. Она была видна издалека, и поэтому люди, которые шли сюда, ориентировались на холм и никогда не вязли в болоте. Ну вот и людей этой деревни стали называть невязцами – те, кто не вязнут в болоте.
Записала Татьяна Тарасеня от В.А. Коронной, 68 лет, жительницы д. Терасполь.

Повстынь
Когда-то было небольшое восстание. Один из повстанцев бежал сюда, построил себе землянку, а позднее дом.
Записала Инна Бырлиба от Г.С. Саковой, жительницы д. Рабак.

Старцевичи (ныне д. Знамя)
Эта деревня расположена недалеко от Средников, но уже здесь селились люди, у которых ничего не было. Некоторые из этой деревни даже ходили побираться. И их называли нищими или старцами, а мкестечко, где они селились, Старцевичами. Но в советское время, видимо, кто-то посчитал, что такое название позорит деревню, и её переименовали в Знамя.
Записала Татьяна Тарасеня от В.А. Коронной, 68 лет, жительницы д. Терасполь.

Степково
Старики рассказывали, что пришли некогда давным-давно сюда люди и поселились вот тут, недалеко от Греска. Они много ходили везде, думали, что может счастье где найдут. Сразу они везде жили: и в лесу, и в пустыне, и в степях. Лица у этих людей были красные, как обветренные этим степным ветром. Людей начали называть степковцами, а их деревню потом, позже, Степковом.
Записала Елена Майко от Л.П. Майко, 1927 года рождения, жительницы д. Степково.

Ульяновка
Раньше это была большая деревня, жили здесь и богатые, и бедные. В одной небольшой избушке жила старушка Ульяна. Все жители её очень любили. Она была добрая. Никогда ничего не жалела, а ещё была знахаркой. Летом собирала разные травы, чтобы исцелять людей. Рядом с её домом стоял красивый, большой дом, где жил самый богатый человек. Его жена долго не имела детей. И вот однажды она сообщила, что у неё будет ребёнок. Сколько радости было! Прошёл год. Ребёнок тяжело заболел. Никто не знал, что у него такое. Позвали бабушку Ульяну. Она взяла этого ребёнка и понесла к себе домой. Никто не видел, чем и как она лечила, но вылечила. И вот в её честь и назвали деревню Ульяновка.
Записала Ирина Борисевич.

Ушаловичи
В старину около Ушалов лесок был, и речка терпимая текла. Говорили люди, в лесу ведьмы жили. Они там ночью шабаш (бал, чрезмерное веселье) вытворяли. Ветер тогда поднимался, а лес шуметь начинал. Место там некогда плохое было. Село на холме стояло, а грязи-то было. Пройдёт малюсенький дождь, а в грязи уж почти что тонули. Недоброе место.
Записал Андрей Рогаль от М.И. Гуринович, 60 лет, жительницы д. Молотково.

Царевцы (ныне д. Кирово)
По рассказам старых людей, деревня получила это название потому, что царь, осматривая свои земли, заострил внимание на красоте места и трудолюбии людей. Он отдыхал на берегу Случи 6 дней. Место это стали называть царским, а с годами – Царевцы.
Записала Наталья Меленчук.

Терасполь
Наша деревня раньше называлась Ботвино, потому что она была собственностью господина Ботвина. Но в советское время её переименовали в Терасполь. Чтобы дойти до нашей деревни от Брестского шоссе, то нужно перейти поле. Через это поле проложили дорогу. Ну вот отсюда и произошло слово Терасполь.
Записала Татьяна Тарасеня от В.А. Коронной, 68 лет, жительницы д. Терасполь.

 

 

Перевод – Владимир ХВОРОВ



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 129. Последнее 2017-11-23 10:41:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru