У нас на сайте
Ссылки

 

 

 

 

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Газета “Слуцкі край” 13.04.2012

У кнігу «Памяць»

НЯРОНСКІ Васіль Сільвестравіч, н. у 1892 годзе ў в. Ліпнікі, удзельнік 1-й сусветнай вайны, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам, загінуў у 1916 годзе ў Карпатах.
ПАДЛІПСКІ Самуіл Іванавіч, н. у 1893 годзе ў в. Лучнікі, служыў у царскай арміі, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памёр у 1982 годзе.
ПАЛЯШЧУК Мікалай Сяргеевіч, н. у 1897 годзе ў в. Белічы, удзельнік грамадзянскай вайны, змагаўся пад Смаленскам у каменданцкім атрадзе па барацьбе з бандытызмам.
ПАРХІМОВІЧ Мікалай Іванавіч, н. у 1897 годзе ў в. Селішча, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую – стралок 25-й Чапаеўскай дывізіі.
ПАЎЛЕНКА Фёдар Раманавіч, н. у 1896 годзе ў в. Альшаніца Кіеўскай вобл., удзельнік грамадзянскай вайны, стралок. Жыў у Слуцку.
ПАЎЛОЎСКІ Лук"ян Антонавіч, н. у 1901 годзе ў в. Лучнікі, удзельнік грамадзянскай вайны. Памёр у 1979 годзе.
ПЕНЯЗЬ Васіль Афанасьевіч, н. у в. Ніва, удзельнік 1-й сусветнай вайны.
ПЕНЯЗЬ Пётр Раманавіч, н. у 1897 годзе ў в. Амговічы, удзельнік грамадзянскай вайны, радавы. Жыў у Слуцку.
ПЛЯШКОЎ Аксён Паўлавіч, н. у в. Азярцы, удзельнік  1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў.
ПЛЯШКОЎ Фёдар Паўлавіч, н. у в. Азярцы, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў.
ПРЫМА Максім Якаўлевіч, н. у 1902 годзе ў в. Заўшыцы Салігорскага раёна, удзельнік грамадзянскай вайны, служыў у часцях асобага назначэння. Жыў у Слуцку.
ПУНЧЫК Цімафей Трафімавіч, н. у 1893 годзе ў в. Падліпцы, удзельнік грамадзянскай вайны.
РАСІЧ Фёдар Сцяпанавіч, н. у в. Кублішча, дзе і жыў, удзельнік 1-й сусветнай вайны. Загінуў.
РУДАМІНСКІ Віктар Раманавіч, н. у в. Белая Лужа, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Загінуў.
РУСАКОВІЧ Пракоп Аляксеевіч, н. у 1896 годзе, удзельнік 1-й сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У гады грамадзянскай – кавалерыст, служыў у кавалерыіі Будзённага, у гады Вялікай Айчыннай вайны – сувязны партызанскіх атрадаў «26 лет Октября», імя Матросава, радавы, на фронце – з 1944-га па 1945 год. Памёр у 1974 годзе.
САВАНОВІЧ Аляксандр Пятровіч, н. у 1893 годзе, удзельнік 1-й сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1-ю сусветную (1914 – 1918) – стралок 256-га Заходняга стралковага палка, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам ІV ступені. Памёр у 1982 годзе.
САВАНОВІЧ Павел Піліпавіч, н. у в. Варкавічы, удзельнік 1-й сусветнай вайны. Жыў у в. Лучнікі.
САДОЎСКІ Абрам Ісанзелінавіч, н. у Слуцку, удзельнік грамадзянскай вайны, стралок 40-й сібірскай стралковай дывізіі з 1917-га па 1921 год. Жыў у Слуцку.
САКОВІЧ Ігнат Іванавіч, н. у 1894 годзе ў в. Еўлічы, удзельнік грамадзянскай і  Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую – артылерыст, ваяваў у Карпатах.
СЕЛЯНКОВІЧ Іван Трафімавіч, н. у 1896 годзе ў в. Радкава Салігорскага раёна, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыіі, грамадзянскай вайны, у 1919 – 1921 гады – камандзір узвода, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1943), узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга. Жыў у Слуцку.
СІВЕЦ Герасім Фаміч, н. у 1898 годзе ў в. Шышчыцы, у грамадзянскую вайну – стралок 25-й Чапаеўскай дывізіі. Жыў у Шышчыцах.
СЛАВАШЭВІЧ Мацвей Сцяпанавіч, н. у 1897 годзе ў в. Варкавічы, удзельнік грамадзянскай вайны.
СУКАЧ Іван Максімавіч, н. у в. Прошчыцы, прызваны ў царскую армію ў 1912 годзе, сапёр-пантоншчык, унтэр-афіцэр у 1-ю сусветную вайну, узнагароджаны трыма крыжамі Св. Георгія, двума медалямі. Удельнік грамадзянскай вайны. У 1930-я гады – адзін з арганізатараў калгаса. Жыў у в. Малоткава. Памёр пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
СУЧОК Раман Іванавіч, н. у 1895 годзе ў в. Лучнікі, удзельнік грамадзянскай вайны.
УЛАСЕВІЧ Іван Міхайлавіч, н. у 1886 годзе ў в. Навагрудак, удзельнік грамадзянскай вайны (1917 – 1919), унтэр-афіцэр, камандзір атрада 10-й арміі (Варашылава), ваяваў пад Растовам, Царыцыным.
ХАРОШКА Сцяпан, н. у в. Балотчыцы, удзельнік грамадзянскай вайны.
ХАРЧАНКА Павел Емяльянавіч, н. у 1895 годзе ў в. Нікалаеўка Днепрапятроўскай вобласці, удзельнік грамадзянскай вайны, чырвоны партызан у Алтайскім краі, Слаўгародскай акрузе. Змагаўся супраць войск Керанскага, Калчака. Жыў у Грэску.
ХЛЕБКА Фёдар Данілавіч, н. у в. Мусічы, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У грамадзянскую вайну – чырвонаармеец 220-га стралковага палка.
ЦЫМБАРЭВІЧ Вікенцій Іосіфавіч, удзельнік грамадзянскай вайны. Жыў у Слуцку.
ЧУЙКА Піліп Фёдаравіч, н. у 1897 годзе ў в. Сярагі, удзельнік грамадзянскай вайны, камісар стралковай роты, змагаўся супраць Калчака, на Заходнім фронце, пад Крандштатам.
ЧЫГІР Рыгор Емяльянавіч, н. у 1899 годзе ў в. Малышэвічы, удзельнік грамадзянскай вайны, стралок 141-га батальёна АГПУ.
ШАХНОВІЧ Трафім Міхайлавіч, н. у 1900 годзе, удзельнік грамадзянскай вайны, ваяваў на Заходнім фронце з 1919 года.
ШУЛЯК Міхаіл Максімавіч, н. у Слуцку, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, трыма баявымі медалямі.
ЯНОВІЧ Іван Васільевіч, н. у в. Волашава, удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў.



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1595. Последнее 2022-08-13 09:54:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by