У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Комплекс будынкаў паштовай станцыі

22.10.2019

Старадаўнія шляхі зносін

Ад пачатку сваёй гісторыі Слуцк ляжаў на перакрыжаваннях шляхоў, што вялі з Кіеўскіх земляў на Полаччыну і з Прыдняпроўя на Панямонне. Найбольш старажытнымі ў нашым краі былі дарогі, што злучалі Слуцк з Мінскам, Нава-грудкам, Петрыкавам, Глускам, Давыд-гарадком. Вядомым тады быў «Слуцкі гасцінец» («Слуцкая дарога»), што ішоў з Мінска цераз Слуцк да Кажан-гарадка.

У XVI ст. важнейшае дзяржаўнае значэнне належыла шляхам з Варшавы цераз Вільню на Маскву, з Кенігсберга на Чарнігаў, з Ноўгарада на Кіеў. А «Слуцкі гасцінец» у тыя часы ўжо меў рэгіянальнае значэнне [1].

Рэгулярнай паштовай сувязі не існавала. Для дастаўкі карэспандэнцыі ўдзельныя і вялікія князі мелі спецыяльных ганцоў-кур'ераў.

Пастаянная паштовая сувязь паміж Вільняй і Варшавай была наладжана ў 1558 г. Пачатак дзяржаўнай паштовай сувязі прыходзіцца на 1620–1640-я гады.

Тады з'явілася сувязь паміж буйнымі гарадамі краіны. Па паштовых трактах пошту перавозілі каралеўскія дваране.

У 1667 г. была арганізавана паштовая служба па шляху Варшава – Вільня – Масква [2].

Галоўныя шляхі зносін у XIV-XVI стагоддзяхУ часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай па галоўных накірунках дзяржаўных і замежных зносін ляжалі дарогі, якія называліся паштовымі, або трактамі. У гарадах, асобных мястэчках і замках, цераз якія праходзілі тракты, меліся паштова-кур'ерскія станцыі, але ўзводзіліся яны без загадзя абумоўленых правілаў. Адпачыць або застацца на начлег можна было і ў прыдарожных корчмах. Дзяржаўную пошту вазілі спецыяльныя кур'еры. Узначальваў паштовую службу паштмістр княства Літоўскага. Ён адказваў і за стан паштовых дарог. Жыхары гарадоў і мястэчак, цераз якія праходзілі паштовыя тракты, плацілі паштовы налог, неабходны для падтрымкі дарог у належным стане. Таксама яны былі абавязаны пастаўляць у выпадку неабходнасці фурманкі [3].

Слуцкая паштовая станцыя ў XIX стагоддзі. Графічная рэканструкцыяПрыватная недзяржаўная карэспандэнцыя арганізоўвалася ў залежнасці ад магчымасцей адправіцеля. Напрыклад, з дакумента 1650 г. вядома, што баярам аднаго з пасяленняў зацвярджаліся павіннасці, сярод якіх меўся абавязак ездзіць з пісьмамі магната туды, куды ім загадаюць [4].

Рэгулярныя паштова-кур'ерскія і дыліжансавыя зносіны па транзітных шляхах, што праходзілі па тэрыторыі Беларусі, пачалі наладжвацца з 1717 г. У 1778 г. адкрыўся паштовы тракт «Полацк – Рыга» [5].

На Гарадзенскім сейме 1736 г. было прынята рашэнне аб стварэнні пошты ў Навагрудскім ваяводстве, у склад якога ўваходзіла Слуцкае княства [6].

Новыя шляхі


Почтовый кабриолет. 1842 г.У выніку падзелу Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст. усходняя і цэнтральная частка яе зямель была далучана да Расіі. Узнікла неабходнасць злучыць добрымі шляхамі цэнтральныя раёны Расійскай імперыі з новымі тэрыторыямі. Расійскімі ўладамі пачалі прыводзіцца ў парадак старыя і стварацца новыя паштовыя дарогі. У той час цераз Слуцк праходзіла паштовая дарога Рагачоў – Нясвіж.

Адным з новых створаных «гасцінцаў» была шасэйная дарога Масква – Варшава (Варшаўка), адрэзак якой – Бабруйск – Брэст – прайшоў цераз Слуцк. У межах Слуцкага павета ён быў завершаны да 1831 г., а канчаткова ўступіў у эксплуатацыю ў 1846 г. У 1832 г. быў створаны Слуцкі паштовы тракт. Да пачатку Першай сусветнай вайны па ім раз за суткі правозілася пошта.

Почтовая карета. 1841 г.У цэлым жа рух па новай дарозе ўводзіўся па ўчастках. Напрыклад, паміж Брэстам і Бабруйскам быў адкрыты ў 1848 г., паміж Бабруйскам і Масквой ў 1851 г.

Новую дарогу ў Слуцку праводзілі па Старым месцы, адначасова руйнуючы гістарычна складзеную радыяльна-кальцавую сярэдневяковую планіроўку [7]. Яна стала галоўнай магістраллю і атрымала назву «вуліца Шасэйная». У 1913 г. была перайменавана ў Раманаўскую, пасля рэвалюцыі названа Пралетарскай, цяпер носіць імя В.І. Леніна.

Па ўсёй даўжыні новых дарог праз пэўныя інтэрвалы, роўныя аднаму коннаму перагону (прыкладна 20 вёрст), па загадзя распрацаваных «узорных» праектах узводзіліся паштовыя станцыі. У вялікіх населеных месцах, як правіла, узводзіліся станцыі першага разраду, прыкладна пасярэдзіне шляху паміж імі знаходзіліся станцыі другога разраду, а на працягу двух або трох конных перагонаў паміж станцыямі другога і першага разраду размяшчаліся станцыі трэцяга разраду. Станцыямі карысталіся паштовыя кур'еры, якія перавозілі дзяржаўную карэспандэнцыю: пісьмы, пасылкі, пакеты. Тут таксама маглі астанавіцца і тыя, хто рухаўся па службовых справах і меў адпаведны дакумент – «падарожную». На станцыі можна было адпачыць, паесці, замяніць коней. За рухам даглядалі наглядчыкі, якія жылі пры станцыях.

За праезд па шашы на спецыяльных заставах браліся грошы, якія ішлі на падтрымку дарогі ў належным стане. Платнымі былі і паштовыя паслугі. Казённыя перасылкі каштавалі 12 капеек за аднаго каня на кожныя 10 вёрст. За прыватныя перасылкі плацілі даражэй: 18 капеек за каня.

Беларускія паштальёны мелі сваю форму: чырвоны суконны кафтан з зялёнымі абшлагамі, на галаве зялёны картуз, на грудзі – зроблены з медзі дзяржаўны герб. Цераз правае плячо быў перакінуты на чырвона-жоўтым шнурку паштовы ражок [8].

Слуцкая станцыя

Форма почтовых чинов 19 векаУ Слуцку комплекс паштовай станцыі быў узведзены з цэглы і дрэва паводле «ўзорнага праекта» 1846 г. Пабудавалі яго на правым боку шашы на выездзе з горада ў бок Брэста (цяпер знаходзіцца па адрасе: вуліца Леніна, дамы № 153, 155, 157, 159) у другой палове 1840-х гадоў. Як раз да 1847 г. было канчаткова вырашана пытанне набыцця Слуцка дзяржавай з прыватнай уласнасці князя Льва Вітгенштэйна [9]. Верагодна, пасля гэтага па тэрыторыі Старога Слуцка і была пракладзена новая дарога – шаша, бо зроблены да 1840 г. вопіс горада, які рыхтаваўся ў сувязі з продажам яго дзяржаве, новай дарогі яшчэ не згадвае, а прыводзіць пералік вуліц у адпаведнасці са старой планіроўкай [10].

Надпіс з указаннем адлегласці да Амухавіч. 2005 г.Фронтам комплекс станцыі павернуты да дарогі. Яго архітэктурная кампазіцыя сіметрычная. Галоўны корпус, што знаходзіцца пасярэдзіне, уключае памяшканні для наглядчыка, афармлення дакументаў, месца для падарожнікаў. Па яго баках сіметрычна пастаўлены два аднолькавыя флігелі: адзін для фурманаў, другі выкарыстоўваўся як кладоўка для захавання неабходных у гаспадарцы прылад. Будынкі злучаны між сабой мураванымі сценкамі з уязднымі брамамі. За імі – прамавугольны двор, які некалі быў брукаваным і меў пасярэдзіне калодзеж. З тылу комплекс замыкае «П» падобны гаспадарчы будынак, у якім у свой час знаходзіліся стайні, паветка для фурманак, захоўвалася сена. Усе пабудовы аднапавярховыя, пакрытыя вальмавымі дахамі, іх фасады апрацаваны пілястрамі. Уваход у галоўны корпус з боку вуліцы вёў у калідор, з якога можна трапіць у бакавыя памяшканні, а таксама на двор. Уваход вылучаўся атыкавым фігурным франтонам. Галоўны корпус першапачаткова меў пакрыццё бляхай, а флігелі і стайня – гонтай. Цалкам цагляным быў галоўны цэнтральны корпус. Бакавыя флігелі мелі цаглянымі толькі павернутыя да вуліцы фасадныя сцены. Іншыя сцены, як і сцены гаспадарчага будынка, былі складзены з бярвенняў у тэхніцы «ў шулы» з выкарыстаннем цагляных слупоў.

Па рангу Слуцкая станцыя адносілася да трэцяга класа, які патрабаваў, каб пры ёй на стайні мелася 18–19 коней. Лічба гэта магла карэкціравацца. Напрыклад, звесткі за 1865 г. прыводзяць, што на Слуцкай станцыі мелася 25 коней, а службу пры ёй неслі 9 фурманаў [11].

На працягу другой паловы XIX ст. значэнне паштовых станцый паволі змяншалася ў сувязі з пашырэннем сеткі чыгуначных дарог і развіццём тэлеграфнай сувязі.

У пазнейшыя часы ў будынках Слуцкай паштовай станцыі размяшчаліся розныя дарожныя службы. Цяпер частка будынкаў занята пад жыллё, іншыя перыядычна здаюцца ў арэнду розным установам.

Слуцкая паштовая станцыя з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму, знаходзіцца пад аховай дзяржавы [12].

Некалі насупраць станцыі, бліжэй да дарогі, стаяў слуп, на якім мелася шыльда з вызначэннем адлегласці да канчатковых пунктаў: у адзін бок – да Масквы (738 вёрст), у другі – да Варшавы (457 вёрст). У 2005 г., падчас расчысткі фасадаў будынкаў перад падрыхтоўкай горада да свята «Дажынкі-2005», па баках галоўнага корпуса былі выяўлены надпісы: «до Омухович 14 ½» і «до Сенницы 16 ½», якія паказвалі адлегласць у вёрстах да бліжэйшых станцый у абодвы бакі.

Іншыя помнікі дарожнай архітэктуры

Непадалёку ад Слуцка, па трасе старой «Варшаўкі», таксама знаходзяцца помнікі дарожнай архітэктуры. У напрамку Старых Дарог, за Вясеяй, у Амухавічах (цяпер перайменаваны ў Чырвонае Сяло) да 2006 г. стаяла, захоўваючы першапачатковыя формы, дарожная (паштовая) станцыя. Яна была ўзведзена па праекту 1843 г., адносілася да трэццяга класа і мела агульныя рысы са слуцкай. На яе стайні, як і ў Слуцку, стаяла 25 коней, мелася дзевяць фурманаў. У 2006 г. яе галоўны цагляны корпус перабудавалі, а флігелі, бакавыя сцены якіх складаліся з бярвенняў, былі разбураны.

Яшчэ адзін дарожны помнік – узведзены ў 1840–50-я гады ў стылі класіцызм будынак заставы каля вёскі Івань, дзе ў свой час размяшчалася варта, што назірала за рухам па дарозе.

Рухаючыся ад Івані далей, у бок Брэста, неўзабаве можна на тым жа правым баку дарогі заўважыць старую паштовую станцыю ў Сенніцы. Тут захаваліся галоўны станцыйны корпус і гаспадарчыя пабудовы.

Паштовая станцыя ў Амухавічах (Чырвонае сяло). 2001 г.Паштовая станцыя ў Амухавічах (Чырвонае сяло). 2001 г.Паштовая станцыя ў Сенніцы. 2012 г.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры. – Мінск: Смэлтак, 2015

 

1. Лакотка А.І. Дойлідства. Серыя «Беларусы», Т. 2, Мн., 1997, с. 58, 106.
Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (1522–1552), кн. 28, Мн., 2000, с. 102–103.
Сардаров А.А. История и архитектура дорог Белоруссии. Мн., 1978, с. 11,12.
2. Коласаў Л. Пошта. ЭГБ, т. № 5, Мн., 1999, с. 552.
Грыцкевіч А.П. Памяць. Мінск. Кн.І, Мн., 2001, с. 287.
Музей гісторыі пошты // Літаратура і мастацтва. № 33, 2004, с. 5 (1649 г.).
3. Игнатенко А.П. Борьба белорусского народа за воссоединение с Россией. Мн., 1974, с. 36,37,39. Коласаў Л. Пошта. – // -, с. 552.
4. Белоруссия в эпоху феодализма. Т.1, Мн., 1959, с. 257.
5. Музей гісторыі пошты // Літаратура і мастацтва. № 33. 2004, с. 5.
6. Коласаў Л. Пошта. – // -, с. 553.
Грыцкевіч А.П. Памяць. Мінск. Кн.І, Мн., 2001, с. 287.
7. Грыцкевіч А.П. Слуцк. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. Т. № 5, Мн., 1987, с. 68.
Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 35.
Зеленский И. Материалы для географии и статистики России… Ч. 1. СПб. 1864, с. 284.
8. Асіноўскі С. Вялікі галоўны гасцінец // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 2, с. 41–44.
Без-Корнилович. Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии. СПб. 1855, с. 264, 265.
Сардараў А.С. Архітэктура шляхоў зносін у другой палове XVIII – першай палове XIX ст. Архітэктура Беларусі. Т. № 3, кн. 1. Мн., 2007, с. 483–495.
9. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 35.
10. Опись города Слуцка при продаже князем Витгенштейном. 1840 г. НГАБ, ф. № 147, воп. 3, спр. 17822.
11. Зеленский И. Материалы для географии и статистики России… Ч. 1. СПб. 1864, с. 284.
12. Будземір В. Случчына // Спадчына. 1998. № 5, с. 217–219.
Габрусь Т.В. Слуцкая паштовая станцыя. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, с. 448.
Сардаров А.С. История и архитектура дорог Белоруссии. Мн., 1978, с. 29, 45, 47–49, 51.



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 175. Последнее 2019-11-14 01:44:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru