У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Мураваны скарбец у Верхнім замку ў Слуцку

09.07.2019

Вывучэнне рэзідэнцыянальнага і абарончага будаўніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім у познім сярэднявеччы лічыцца прэрагатывай археолагаў. І сапраўды, захавалася надзвычай мала пісьмовых крыніц, якія б змяшчалі інфармацыю пра будаўніцтва, функцыянаванне і архітэктуру замкаў да сярэдзіны XVI ст. Напрыклад, не ўдалося выявіць ніякіх звестак пра ўзвядзенне ў першай чвэрці XVI ст. маштабных абарончых рэзідэнцый у Геранёнах і Міры. Аднак уважлівая праца з пісьмовымі і іканаграфічнымі крыніцамі пазнейшага часу можа падаць цікавыя звесткі па згаданай праблеме. Гэты артыкул прысвечаны мураванаму скарбцу на Верхнім замку ў Слуцку, выгляд якога вядомы дзякучы інвентарным апісанням і планам XVII–XIX стст. Вывучэнне гэтага будынка дазваляе зрабіць шэраг важных высноў адносна характару познесярэднявечных рэзідэнцый у ВКЛ.

Мураванае будаўніцтва ў старажытным Слуцку было рэдкай з"явай. Ажно да XIX ст. горад заставаўся амаль цалкам драўляным. Дрэва было зручным і танным матэрыялам, таму з яго будавалі ўсё: жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы, храмы і абарончыя збудаванні. Пра нязначнае пашырэнне мураванага будаўніцтва выразна сведчыць план Слуцка 1731 г., на якім пазначаны ўсяго пяць мураваных пабудоў: тры гарадскія брамы, парахавы пограб у цытадэлі, а таксама мураваны скарбец у Верхнім замку [14]. Не было ў горадзе і дасведчаных муляроў, аб чым пісаў у сваіх лістах слуцкі камендант Аляксандр Людвік Шылінг, які займаўся аднаўленнем мураванага скарбца ў 1760–1761 гг. [6; 7]. Агульная няразвітасць мураванага будаўніцтва, з іншага боку, можа сведчыць пра пэўнае значэнне тых нешматлікіх мураваных пабудоў, што існавалі ў Слуцку, для фарміравання архітэктурнага ландшафту і жыццядзейнасці гарадской супольнасці. Найбольш цікавым у гэтым плане быў мураваны скарбец на Верхнім замку. Брамы і парахавы пограб былі збудаваны ў першай палове – сярэдзіне XVII ст. пры Радзівілах і мелі цалкам ваеннае прызначэнне. У сваю чаргу скарбец, па ўсёй верагоднасці, быў пабудаваны яшчэ ў XV–XVI стст., як частка рэзідэнцыянальнага комплексу Алелькавічаў, і мог мець істотнае значэнне.

Верхні замак у Слуцку, вядомы таксама як Высокі ці Горны, паўстаў на месцы дзядзінца XI–XIV стст. пры ўпадзенні невялікай рэчкі Бычок у Случ. Паводле абмераў 1815 г. яго плошча складала 1 морг 245 прутоў (1,3 га). З паўночна-заходняга боку ад яго ў XV–XVI стст. быў збудаваны Ніжні (Нізкі, Дольны) замак, плошча якога складала 2 моргі 189 прутоў (1,9 га) {1 прут у сістэме мер ВКЛ (1766 г.) складаў 23,73 м2, морг – 7100 м2 [5, с. 25, 40]} [10, s. 10–11]. У крыніцах XVII–XVIII стст. комплекс Верхняга і Ніжняга замкаў часта фігуруе пад агульнай назвай Стары замак. Першае вядомае апісанне Старога замка паходзіць з 1642 г. У ім упершыню згадваецца і мураваны скарбец у Верхнім замку [12]. Неўзабаве пасля гэтага інвентара паўстаў накід плана Слуцка з альбома малюнкаў Януша Радзівіла, які па філіграні датуецца 1651–1652 гг. На ім выразна бачны абрыс скарбца [4]. Пра існаванне будынка згадваюць усе інвентары другой паловы XVII–XVIII ст., бачны ён і на ўсіх планах гэтага часу. Істотна на лёс скарбца паўплываў пажар 1745 г., які ахапіў цэнтральную частку горада. У выніку гэтага пажару ўсе драўляныя пабудовы Верхняга замка былі знішчаны. Захаваўся толькі мураваны скарбец, на якім згарэў дах. Дзякуючы гэтаму А. Л. Шылінг, які арганізоўваў людзей на тушэнне агню, здолеў выратаваць архіў, што захоўваўся ў скарбцы. Да 1760–1761 гг., калі пачаліся аднаўленчыя працы, будынак, па ўсёй верагоднасці, стаяў закінуты. Падчас згаданай адбудовы да скарбца быў прыбудаваны дадатковы корпус, названы «новым скарбцам». Пазней існавала ідэя ўзвесці на месцы Верхняга замка мураваны палац, у комплекс якога мог быць уключаны адбудаваны скарбец [11]. Аднак палац узведзены не быў, а да 1791 г. скарбец быў ужо закінуты. Неўзабаве будынак быў аддадзены манахам-бернардзінцам, а тыя разабралі яго на цэглу, якую пусцілі на будаўніцтва свайго кляштара. У інвентары 1815 г. згадваецца, што ад скарбца застаўся толькі кавалак падмурку, у той час як тэрыторыя колішняга Верхняга замка была перададзена праваслаўным [10, s. 10]. У 1817 г. пачалося будаўніцтва Успенска-Мікалаеўскай саборнай царквы, на падмуркі якой пайшлі рэшткі муроў скарбца [3, с. 69].

Комплекс пісьмовых і іканаграфічных крыніц XVII–XVIII стст. дае магчымасць даволі дакладна рэканструяваць выгляд скарбца [9; 13; 15; 16]. Гэта быў аднапавярховы будынак з падвалам. Яго вонкавы памер складаў 25×46 локцяў (16,25×29,9 м) пры таўшчыні сцен у 5 локцяў (3,25 м) {1 літоўскі локаць складаў 0,6496 м [5, с. 9]}. Скарбец стаяў на паўночна-заходнім схіле замкавай гары і быў скіраваны па асі паўночны-захад – паўднёвы-ўсход, выходзячы тарцом на схіл замкавай гары. Ад паўночнага вугла будынка па лініі яго тарцавой сцяны па краі замкавай гары ішла мураваная сцяна даўжынёй каля 30 м. Пра яе існаванне вядома толькі дзякуючы планам першай паловы XVIII ст. [1; 17], а на згаданым вышэй плане 1731 г. выразна бачна, што сцяна была мураванай. Прызначэнне гэтай сцяны невядома. Да тарца скарбца, што выходзіў у бок дзядзінца, была прыстаўлена дзвюхпавярховая драўляная прыбудова з лесвіцай збоку для пад"ёму на другі паверх. Унізе знаходзіліся сенцы, праз якія ўваходзілі на першы паверх, а наверсе – невялікае памяшканне, з якога траплялі на паддашша. Гэтая драўляная прыбудова з лесвіцай збоку выразна бачна на планах замка першай паловы XVIII ст. Уваход у мураваны скарбец ажыццяўляўся праз прыбудаваныя звонку драўляныя сенцы. У сенцах было два акны і акаваныя жалезам дзверы. У сам скарбец вялі дзверы, якія былі цалкам акаваны жалезам. У складальніка інвентара 1733 г. нават склалася ўражанне, што дзверы былі наўпрост зроблены з жалеза. Унутраная прастора першага паверха памерам 15×36 локцяў (9,75×23,4 м), як сведчыць інвентар 1687 г., была падзелена на тры памяшканні. У памяшканні, у якім, паводле таго ж інвентара, захоўваўся порах, вокнаў не было, а ў двух іншых мелася чатыры акны, закрытыя шклом і кратамі. У адным з гэтых памяшканняў быў комін, выведзены над дахам. Памяшканні першага паверха, па ўсёй верагоднасці, былі перакрыты скляпеннямі. Пра неабходнасць узвядзення ці аднаўлення скляпенняў згадваецца ў час адбудовы скарбца ў 1760–1761 гг. [6]. Унізе пад скарбцам меўся падвал, да якога вяла т. зв. «шыя». Верагодна, гэта быў калідор са сходамі, які ішоў звонку паўз адну са сцен будынка, бо, як сведчыць інвентар 1687 г., ён быў накрыты гонтавым дахам асобна ад скарбца. Паводле таго ж інвентара падвал быў падзелены на тры секцыі і меў два акны. Пазней, як можна меркаваць па інвентарах 1733 г. і 1767 г., ён быў падзелены ўжо на пяць секцый і меў пяць вокнаў. Усе вокны, апроч аднаго невялікага, мелі шкло і жалезныя краты. Уваход на паддашша ажыццяўляўся праз невялікае памяшканне з двума вокнамі, што ўзвышалася над драўлянымі сенцамі. У інвентарах рознага часу яно называлася залай ці свіронкам. Перад гэтым памяшканнем на другім паверсе драўлянай прыбудовы меўся невялікі ганак, да якога вялі драўляныя сходы. Зверху скарбец быў накрыты гонтавым дахам. У 1760–1761 гг. з паўночнага ўсходу да будынка скарбца быў прыбудаваны т. зв. «новы скарбец» памерам 19×46 локцяў (12,35×29,9 м). Паміж будынкамі старога і новага скарбцаў было зроблена дадатковае памяшканне шырынёй 13 локцяў (8,45 м). Вонкавыя сцены новаўзведзеных будынкаў мелі таўшчыню 2 локці (1,3 м). Дах новага скарбца быў накрыты дахоўкай. Увесь гэты комплекс прастаяў да канца XVIII – пачатку XIX ст., затым быў разабраны на цэглу.

Цягам XVII–XVIII стст. скарбец, як сведчаць інвентары, выкарыстоўваўся для захавання архіва, а таксама рознага кшталту каштоўнасцей, ваеннай амуніцыі і пораху. Сама назва «скарбец» або «скарбніца», пад якой будынак згадваецца ў пісьмовых крыніцах, выразна сведчыць аб яго прызначэнні ў гэты час. Для захавання каштоўнасцей дзверы ў сенцы, а таксама ў сам скарбец былі акаваны жалезам, а на ўваходзе меўся вартаўнік. У прыватнасці, у рэестры выплат слуцкаму гарнізону 1664 г. згадваецца гайдук, які пільнаваў скарбец [8]. Разам з тым асаблівасці архітэктуры будынка прымушаюць усумніцца, што ён ад пачатку будаваўся выключна для захавання рэчаў.

Найперш варта адзначыць, што будынак скарбца меў надзвычай магутныя вонкавыя сцены таўшчынёй у 5 локцяў (3,25 м). Такую ж таўшчыню, напрыклад, маюць вонкавыя абарончыя сцены Мірскага замка. У той жа час парахавы пограб у слуцкай цытадэлі, збудаваны ў сярэдзіне XVII ст., а таксама ўзведзены ў 1760–1761 гг. новы скарбец у Верхнім замку мелі куды больш тонкія муры таўшчынёй у 2 локці (1,3 м). Пры гэтым варта прыняць пад увагу, што парахавы пограб у цытадэлі быў спецыяльна збудаваны для захавання выбухованебяспечнага пораху і меў мураваныя скляпенні. Экстраардынарную таўшчыню муроў скарбца можна патлумачыць існаваннем яшчэ некалькіх мураваных паверхаў наверсе. Да пачатку XVII ст. яны маглі быць разабраны. Аднапавярховы мураваны будынак, пра які вядома з інвентароў XVII–XVIII стст., такім чынам, мог з"яўляцца толькі часткай ад шмат"яруснай пабудовы, якая магла спалучаць жылыя і абарончыя функцыі. На апошняе ўказвае яго размяшчэнне на схіле замкавай гары, г. зн. будынак быў уключаны ў абарончы перыметр Верхняга замка.

У Вялікім Княстве Літоўскім у XIII–XIV стст. быў пашыраны тып жылых абарончых вежаў, характэрны для Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, вядомы пад французскім тэрмінам «данжон». Аб гэтым сведчаць жылыя вежы ў замках у Медніках, Крэве і Наваградку. Апроч жылых функцый, гэтыя вежы неслі істотную сімвалічную нагрузку. Дамінуючы па вышыні над навакольнай, пераважна драўлянай забудовай, яны сімвалізавалі ўладу вялікага князя альбо феадала над падданымі. Істотнае значэнне, на нашу думку, мела і тое, што вежы былі мураванымі, што магло сімвалізаваць магутнасць і непарушнасць улады. Блізкімі да данжонаў па семантыцы былі шмат"ярусныя палацы, якія таксама маглі мець пэўнае абарончае прызначэнне. Сімвалічным для дэманстрацыі саслоўнай структуры феадальнага грамадства была ўжо наяўнасць т. зв. piano nobile, або другога паверха, прызначанага для жылля феадала. Аб тым, што шмат"ярусныя палацы былі вядомы ў ВКЛ сведчаць прыклады вежападобных палацаў замкаў у Віцебску, Гародні і на паўастраўным замку ў Троках. На нашу думку, у Верхнім замку ў Слуцку якраз мог існаваць мураваны шмат"ярусны палац, які да пачатку XVII ст. быў часткова разабраны і прыстасаваны пад скарбец. На тое, што нават першы паверх скарбца меркавалася выкарыстоўваць у якасці жылля, указвае наяўнасць коміна ў адным з памяшканняў. Магчыма, планы па ўзвядзенні шмат"яруснага мураванага палаца існавалі, аднак з-за недахопу грошай не былі рэалізаваны. У такім выпадку верхні паверх ці паверхі маглі быць узведзены з дрэва, і аднапавярховы будынак ад самага пачатку не выкарыстоўваўся па першасным прызначэнні і быў прыстасаваны пад скарбец.

Аб тым, што ў будынку скарбца першапачаткова павінен быў размясціцца палац, сведчаць яго значны памер: звонку – 25×46 локцяў (16,25×29,9 м), знутры – 15×36 локцяў (9,75×23,4 м). У якасці аналогіі прывядзем палацы Вітаўта ў Трокскім астраўным і сталічным Віленскім замках, якія былі ўзведзены ў канцы XIV – пачатку XV ст. Вонкавыя памеры паўночнага і паўднёвага палацаў, што былі ўключаны ў комплекс канвентхаўза астраўнога замка ў Троках, складаюць адпаведна 10×25 м і 14×25 м, а памеры іх унутраных памяшканняў (без уліку ўнутраных сцен) – 6×20 м і 10×20 м. У сваю чаргу палац Вітаўта на Верхнім замку ў Вільні ў плане мае выгляд перакошанага прамавугольніка памерам 16,5×35 м, а памер яго ўнутранай прасторы складае 10×29 м. Такім чынам, слуцкі скарбец па памерах быў большы за палацы Трокскага астраўнога замка і не нашмат саступаў палацу Вітаўта ў сталіцы дзяржавы. Для параўнання можна прыгадаць таксама парахавы пограб у слуцкай цытадэлі, які ўзвялі ў трэцяй чвэрці XVII ст. і пазней пэўны час выкарыстоўвалі для захавання каштоўнасцей. Звонку ён меў памер 16,5×12,25 локцяў (10,7×8 м) [2, с. 56], а гэта значыць, што па плошчы быў амаль у 6 разоў меншы за скарбец у Верхнім замку.

Увагу варта звярнуць таксама на факт існавання побач са скарбцам мураванай сцяны. Па ўсёй верагоднасці, першапачаткова яна мела абарончы характар, на што ўказвае яе размяшчэнне на самым схіле дзядзінца. Гэтая сцяна таксама магла застацца ад нейкага будынка, які існаваў побач са скарбцам, аднак не захаваўся да пачатку XVII ст. У любым выпадку, існаванне гэтай сцяны сведчыць аб тым, што разам з будаўніцтвам мураванага палаца хтосьці з Алелькавічаў планаваў узвесці яшчэ нейкія мураваныя пабудовы або, магчыма, абвесці Верхні замак кальцом мураваных сцен. Аднак па невядомай прычыне праект па ўзвядзенні мураванай рэзідэнцыі на Верхнім замку не быў скончаны ці ўвогуле спыніўся ўжо на пачатковай стадыі.

Выказаная вышэй гіпотэза, відавочна, патрабуе дадатковай верыфікацыі. Хочацца спадзявацца, што з цягам часу ўдасца выявіць дадатковыя пісьмовыя ці іканаграфічныя крыніцы, якія пральюць святло на гэтае пытанне. Істотна ў гэтай справе маглі б дапамагчы дадатковыя археалагічныя даследаванні тэрыторыі колішняга Верхняга замка. На жаль, у пасляваенны час на месцы Верхняга замка быў узведзены палац культуры, пры гэтым рэшткі замкавай гары былі амаль цалкам знішчаны без адпаведных даследаванняў. Але размяшчэнне скарбца і мураванай сцяны на схіле замкавай гары, які, па ўсёй верагоднасці, не закранулі пры будаўніцтве палаца, а таксама наяўнасць шырокіх падмуркаў пад скарбцам і сцяной дазваляе спадзявацца, што некаторыя рэшткі гэтых мураваных пабудоў зберагліся.

Выпадак слуцкага скарбца сведчыць аб магчымасці вывучэння феномена познесярэднявечнага рэзідэнцыянальнага будаўніцтва на землях ВКЛ з прыцягненнем шырокага комплексу пісьмовых і іканаграфічных крыніц пазнейшага часу.

 

Мікалай ВОЛКАЎ,
кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 

Каменный скарбец на Верхнем замке в Слуцке

План старога і новага скарбцаў. Другая палова XVIII ст.Изучение резиденционального и оборонительного строительства в Великом Княжестве Литовском в позднем средневековье считается прерогативой археологов. И действительно, сохранилось чрезвычайно мало письменных источников, которые бы содержали информацию о строительстве, функционировании и архитектуре замков до середины XVI века. Например, не удалось обнаружить никаких сведений о возведении в первой четверти XVI в. масштабных оборонительных резиденций в Геранёнах и Мире. Однако внимательная работа с письменными и иконографическими источниками более позднего времени может дать интересные сведения по данной проблеме. Эта статья посвящена каменному скарбцу на Верхнем замке в Слуцке, вид которого известен благодаря инвентарным описаниям и планам XVII–XIX вв. Изучение этого здания позволяет сделать ряд важных выводов относительно характера позднесредневековых резиденций в ВКЛ.

Кирпичное строительство в древнем Слуцке было редким явлением. Вплоть до XIX в. город оставался почти полностью деревянным. Дерево было удобным и дешёвым материалом, поэтому из него строили всё: жилые дома и хозяйственные постройки, храмы и оборонительные сооружения. О незначительном распространении каменного строительства четко свидетельствует план Слуцка 1731 года, на котором обозначены всего пять каменных построек: трое городских ворот, пороховой погреб в цитадели, а также каменный скарбец (сокровищница. – В.Х.) на Верхнем замке [14]. Не было в городе и опытных каменщиков, о чём писал в своих письмах слуцкий комендант Александр Людвик Шиллинг, который занимался восстановлением каменного скарбца в 1760–1761 гг. [6; 7]. Общая отсталость каменного строительства, с другой стороны, может свидетельствовать об определенном значении тех немногих каменных построек, существовавших в Слуцке, для формирования архитектурного ландшафта и жизнедеятельности городской общины. Наиболее интересным в этом плане был каменный скарбец на Верхнем замке. Ворота и пороховой погреб были возведены в первой половине – середине XVII в. при Радзивиллах и имели абсолютно военное назначение. В свою очередь скарбец, по всей вероятности, был построен еще в XV–XVI вв., как часть резиденционального комплекса Олельковичей, и мог иметь важнейшее значение.

Верхний замок в Слуцке, известный также как Высокий или Горный, возник на месте детинца XI–XIV вв. при впадении небольшой речки Бычок в Случь. По обмерам 1815 года его площадь составляла 1 морг 245 прутов (1,3 га). С северо-западной стороны от него в XV–XVI вв. был сооружен Нижний (Низкий, Дольный) замок, площадь которого составляла 2 морга 189 прутов (1,9 га) {1 прут в системе мер ВКЛ (1766) составлял 23,73 м2, морг – 7100 м2 [5, с. 25, 40]} [10, s. 10–11]. В источниках XVII–XVIII вв. комплекс Верхнего и Нижнего замков часто фигурирует под общим названием Старый замок. Первое известное описание Старого замка происходит из 1642 г. В нём впервые упоминается и каменный скарбец на Верхнем замке [12]. Вскоре после этого инвентаря возник набросок плана Слуцка из альбома изображений Януша Радзивилла, который по филиграни датируется 1651–1652 гг. На нём отчетливо виден силуэт скарбца [4]. О существовании здания упоминают все инвентари второй половины XVII–XVIII в., виден он и на всех планах этого времени. Существенно на судьбу скарбца повлиял пожар 1745 года, который охватил центральную часть города. В результате этого пожара все деревянные постройки Верхнего замка были уничтожены. Сохранился только каменный скарбец, на котором сгорела крыша. Благодаря этому А.Л. Шиллинг, который организовывал людей на тушение огня, сумел спасти архив, хранившийся в скарбце. До 1760–1761 гг., когда начались восстановительные работы, строение, по всей вероятности, стояло заброшенным. Во время упомянутого восстановления к скарбцу был пристроен дополнительный корпус, названный «новым скарбцом». Позже существовала идея возвести на месте Верхнего замка каменный дворец, в комплекс которого мог быть включен отстроенный скарбец [11]. Однако дворец возведен не был, а к 1791 г. скарбец был уже вовсе заброшен. Вскоре здание было отдано монахам-бернардинцам, а те разобрали его на кирпичи, которые пустили на строительство своего монастыря. В инвентаре 1815 г. упоминается, что от скарбца остался только кусок фундамента, в то время как территория бывшего Верхнего замка была передана православным [10, s. 10]. В 1817 г. началось строительство Успенско-Николаевской соборной церкви, на фундамент которой пошли остатки стен скарбца [3, с. 69].

Комплекс письменных и иконографических источников XVII–XVIII вв. дает возможность довольно точно реконструировать вид скарбца [9; 13; 15; 16]. Это было одноэтажное здание с подвалом. Его внешний размер составлял 25 × 46 локтей (16,25 × 29,9 м) при толщине стен в 5 локтей (3,25 м) {1 литовский локоть составлял 0,6496 м [5, с. 9]}. Скарбец стоял на северо-западном склоне замковой горы и был направлен по оси северо-запад – юго-восток, выходя торцом на склон замковой горы. От северного угла здания по линии его торцевой стены по краю замковой горы шла каменная стена длиной около 30 м. О ее существовании известно лишь благодаря плану первой половины XVIII в. [1; 17], а на упомянутом выше плане 1731 г. отчетливо видно, что стена была каменной. Назначение этой стены неизвестно. К торцу скарбца, что выходил в сторону детинца, примыкала двухэтажная деревянная пристройка с лестницей сбоку для подъема на второй этаж. Внизу находились сени, через которые входили на первый этаж, а наверху – небольшое помещение, из которого попадали на чердак. Эта деревянная пристройка с лестницей сбоку отчетливо видна на планах замка первой половины XVIII в. Вход в каменный скарбец осуществлялся через пристроенные снаружи деревянные сени. В сенях было два окна и окованные железом двери. В сам скарбец вели двери, которые были полностью окованы железом. У составителя инвентаря 1733 г. даже сложилось впечатление, что двери были полностью сделаны из железа. Внутреннее пространство первого этажа размером 15 × 36 локтей (9,75 × 23,4 м), как свидетельствует инвентарь 1687 года, было разделено на три помещения. В помещении, в котором, по словам того же инвентаря, хранился порох, окон не было, а в двух других имелось четыре окна, закрытые стеклом и решетками. В одном из этих помещений был дымоход, выведенный над крышей. Помещения первого этажа, по всей вероятности, были перекрыты сводами. О необходимости возведения или реставрации сводов упоминается во время восстановления скарбца в 1760–1761 гг. [6]. Внизу под скарбцом имелся подвал, к которому вела т. н. «шея». Вероятно, это был коридор со сходами, идущий снаружи мимо одной из стен здания, поскольку, как свидетельствует инвентарь 1687 года, он был накрыт гонтовой крышей отдельно от скарбца. Согласно тому же инвентарю, подвал был разделен на три секции и имел два окна. Позже, как можно судить по инвентарям 1733 и 1767 годов, он был разделен уже на пять секций и имел пять окон. Все окна, кроме одного небольшого, имели стекло и железные решетки. Вход на чердак осуществлялся через небольшое помещение с двумя окнами, что возвышалось над деревянными сенями. В инвентарях разного времени оно называлось залом или амбарчиком. Перед этим помещением на втором этаже деревянной пристройки имелось небольшое крыльцо, к которому вели деревянные сходни. Сверху скарбец был накрыт гонтовой крышей. В 1760–1761 гг. с северо-востока к зданию скарбца был пристроен т. н. «новый скарбец» размером 19 × 46 локтей (12,35 × 29,9 м). Между зданиями старого и нового скарбцов было сделано дополнительное помещение шириной 13 локтей (8,45 м). Наружные стены нововозведенных зданий имели толщину 2 локтя (1,3 м). Крыша нового скарбца была накрыта черепицей. Весь этот комплекс простоял до конца XVIII – начала XIX в., затем был разобран на кирпич.

В течение XVII–XVIII вв. скарбец, как свидетельствуют инвентари, использовался для сохранения архива, а также разного рода ценностей, военной амуниции и пороха. Само название «скарбец» или «скарбніца», под которой здание упоминается в письменных источниках, четко свидетельствует о его назначении в это время. Для сохранения ценностей дверь в сени, а также в сам скарбец были окованы железом, а на входе имелся сторож. В частности, в реестре выплат слуцкому гарнизону 1664 г. упоминается гайдук, который охранял скарбец [8]. Вместе с тем особенности архитектуры здания заставляют усомниться, что оно изначально строилось исключительно для хранения вещей.

Прежде всего следует отметить, что здание скарбца имело чрезвычайно мощные наружные стены толщиной в 5 локтей (3,25 м). Такую же толщину, например, имеют внешние оборонительные стены Мирского замка. В то же время пороховой погреб в слуцкой цитадели, возведенный в середине XVII в., а также возведенный в 1760–1761 гг. новый скарбец в Верхнем замке имели куда более тонкие стены толщиной в 2 локтя (1,3 м). При этом следует принять во внимание, что пороховой погреб в цитадели был специально сооружен для сохранения взрывоопасного пороха и имел каменные своды. Экстраординарную толщину стен скарбца можно объяснить существованием еще нескольких каменных этажей сверху. К началу XVII в. они могли быть разобраны. Одноэтажное каменное здание, о котором известно из инвентарей XVII–XVIII вв., таким образом, могло являться лишь частью от многоярусной постройки, которая могла сочетать жилые и оборонительные функции. На последнее указывает его расположение на склоне замковой горы, т. е. здание было включено в оборонительный периметр Верхнего замка.

В Великом Княжестве Литовском в XIII–XIV вв. был распространён тип жилых оборонительных башен, характерный для Западной и Центральной Европы, известный под французским термином «донжон». Об этом свидетельствуют жилые башни в замках в Медниках, Крево и Новогрудке. Помимо жилых функций, эти башни несли существенную символическую нагрузку. Доминирующие по высоте над окружающей, преимущественно деревянной застройкой, они символизировали власть великого князя или феодала над подданными. Существенное значение, по нашему мнению, имело и то, что башни были каменными, что могло символизировать мощь и нерушимость власти. Близкими к донжонам по семантике были многоярусные дворцы, которые также могли иметь определенное оборонительное назначение. Символическим для демонстрации сословной структуры феодального общества было уже наличие т. н. piano nobile, или второго этажа, предназначенного для жилья феодала. О том, что многоярусные дворцы были известны в ВКЛ свидетельствуют примеры башнеобразных дворцов замков в Витебске, Гродно и на островном замке в Тракае. По нашему мнению, на Верхнем замке в Слуцке как раз мог существовать каменный многоярусный дворец, который до начала XVII в. был частично разобран и приспособлен под скарбец. На то, что даже первый этаж скарбца предполагалось использовать в качестве жилья, указывает наличие дымохода в одном из помещений. Возможно, планы по возведению многоярусного каменного дворца существовали, однако из-за нехватки денег не были реализованы. В таком случае верхний этаж или этажи могли быть возведены из дерева, и одноэтажное здание с самого начала не использовалось по первичному назначению и было приспособлено под скарбец.

О том, что в здании скарбца изначально должен был разместиться дворец, свидетельствует его значительный размер: снаружи – 25 × 46 локтей (16,25 × 29,9 м), изнутри – 15 × 36 локтей (9,75 × 23,4 м). В качестве аналогов приведем дворец Витовта в Трокайском островном и столичном Виленском замках, которые были возведены в конце XIV – начале XV вв. Внешние размеры северного и южного дворцов, которые были включены в комплекс канвентхауза островного замка в Тракае, составляют соответственно 10 × 25 м и 14 × 25 м, а размеры их внутренних помещений (без учета внутренних стен) – 6 × 20 м и 10 × 20 м. В свою очередь дворец Витовта на Верхнем замке в Вильнюсе в плане имеет вид искаженного прямоугольника размером 16,5 × 35 м, а размер его внутреннего пространства составляет 10 × 29 м. Таким образом, слуцкий скарбец по размерам был больше дворца Трокайского островного замка и ненамного уступал дворцу Витовта в столице государства. Для сравнения можно вспомнить также пороховой погреб в слуцкой цитадели, который возвели в третьей четверти XVII в. и позже некоторое время использовали для сохранения ценностей. Снаружи он имел размер 16,5 × 12,25 локтей (10,7 × 8 м) [2, с. 56], а это значит, что по площади был почти в 6 раз меньше скарбца в Верхнем замке.

Внимание следует обратить также на факт существования рядом со скарбцом каменной стены. По всей вероятности, первоначально она имела оборонительный характер, на что указывает ее расположение на самом склоне детинца. Эта стена также могла остаться от какого-то здания, существовавшего рядом со скарбцом, однако не сохранившегося до начала XVII в. В любом случае, существование этой стены свидетельствует о том, что наряду со строительством каменного дворца кто-то из Олельковичей планировал возвести еще какие-то каменные постройки или, возможно, обвести Верхний замок кольцом каменных стен. Однако по неизвестной причине проект по возведению каменной резиденции на Верхнем замке не был закончен или вообще остановился уже на начальной стадии.

Высказанная выше гипотеза, очевидно, требует дополнительной верификации. Хочется надеяться, что со временем удастся обнаружить дополнительные письменные или иконографические источники, которые прольют свет на этот вопрос. Существенно в этом деле могли бы помочь дополнительные археологические исследования территории бывшего Верхнего замка. К сожалению, в послевоенное время на месте Верхнего замка был возведен дворец культуры, при этом остатки замковой горы были почти полностью уничтожены без соответствующих исследований. Но расположение скарбца и каменной стены на склоне замковой горы, который, по всей вероятности, не затронули при строительстве дворца, а также наличие широких фундаментов под скарбцом и стеной позволяет надеяться, что некоторые остатки этих каменных построек сохранились.

Эпизод со слуцким скарбцом свидетельствует о возможности изучения феномена позднесредневекового резиденционального строительства на землях ВКЛ с привлечением широкого комплекса письменных и иконографических источников более позднего времени.

 

Николай ВОЛКОВ,
кандидат исторических наук, старший научный сотрудник отдела публикации документов Национального исторического архива Беларуси, старший научный сотрудник Института истории Национальной академии наук Беларуси.

Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

Крыніцы і літаратура

1. Библиотека Российской академии наук. – Собрание рукописных карт. – № 791. – План Слуцка. Я. Фойгт, 1704.

2. Волкаў, М. Слуцкая цытадэль XVII–XVIII ст. / М. Волкаў // Беларускі гіста¬рычны агляд. – 2012. – Т. 19. Сш. 1–2. – С. 31–66.

3. Волкаў, М. А. Слуцк на старых планах / М. А. Волкаў. – Мінск: Беларусь, 2017. – 159 с.

4. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей – НГАБ). – Ф. 694. – Воп. 1. – Спр. 287. – Матэрыялы да радаводаў кн. Радзівілаў, Храптовічаў і інш. Пераклады з судовых спраў Літоўскай метрыкі кн. 2. Рысункі, планы, чарнавікі кн. Багуслава Радзівіла. – Арк. 40 (План Слуцка).

5. Скурат, К. У. Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз) / К. У. Скурат. – Мінск: Навука і тэхніка, 1974. – 190 с.

6. Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie (далей – AGAD). – Archiwum Radziwiłłów (далей – AR). – Dz. V. – Nr. 15984. – А. Л. Шылінг да М. К. Радзівіла. 06.ХІІ.1760.

7. AGAD. – AR. – Dz. V. – Nr. 15984. – А. Л. Шылінг да М. К. Радзівіла. 10.VII.1761.

8. AGAD. – AR. – Dz. VІІ. – Nr. 678. – S. 105–107. – Рэестр юргельтаў. 15.03.1664.

9. AGAD. – AR. – Dz. ХХV. – Nr. 3839а. – Рэвізія Слуцка. 01.V.1765.

10. AGAD. – AR. – Dz. ХХV. – Nr. 3857. – Апісанне скарбовых дамоў і пляцаў у Слуцку. 18.ІХ.1815.

11. AGAD. – AR. – Dz. ХХIIІ. – T. 133. – Pl. 1. – А. 298. – План Верхняга замка ў Слуцку. б/д.

12. AGAD. – AR. – Dz. ХХIIІ. – T. 139. – Pl. 1. – S. 93–95. – Інвентар Слуцкага замка. 20.VІІ.1642.

13. AGAD. – AR. – Dz. ХХVІ. – Nr. 241. – Апісанне мураванага скарбца ў Старым замку ў Слуцку. Сакавік 1733 г.

14. Hessisches Staatsarchiv Darmstadt. – P. 2 (Kartenwerke). – Sig. 67/101. – План Слуцка. А. Гафо, 1731 г.

15. Inwentarz fortec i zamków słuckich. 20.III.1687 // Opisy zamków białoruskich z inwentarzy dóbr przechowywanych w Archiwum Radziwiłłów w Archiwum Głównym Akt Dawnych / W. Mikulski, J. Zawadzki. – Warszawa : «DiG», 1999. – S. 57–75.

16. Inwentarz miasta Słucka. 14.VIII.1767 // Opisy zamków białoruskich z inwentarzy dóbr przechowywanych w Archiwum Radziwiłłów w Archiwum Głównym Akt Dawnych / W. Mikulski, J. Zawadzki. – Warszawa : «DiG», 1999. – S. 75–88.

17. Sächsische Landesbibliothek. Staats – und Universitätbibliothek Dresden. – Johann Georg Maximilian von Fürstenhoff. Sammlung von Festungsplänen. – Mscr. Dresd. R. 30 m. – Bd. 2. – S. 94. – План Слуцка. Першая палова XVIII ст.

Малюнкі

1. План Верхняга і Ніжняга замкаў. А. Гафо, 1731 г. – на застаўцы.

2. План старога і новага скарбцаў. Другая палова XVIII ст.
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 59. Последнее 2019-07-16 22:41:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru