У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Жаночая гімназія

13.06.2019

У адрозненне ад выхавання хлопчыкаў, якія з часам павінны былі заняць дзяржаўныя, вайсковыя, духоўныя і іншыя пасады і для якіх існавалі адпаведныя навучальныя ўстановы, у дзяўчынак даўней адукацыя пераважна абмяжоўвалася хатнім выхаваннем. Яна залежыла ад стану і ўмоў жыцця бацькоў. У некаторых жаночых каталіцкіх кляштарах, што дзейнічалі ў ХVII–ХVIIІ стагоддзях у гарадах Беларусі, існавалі жаночыя пансіёны. Спачатку там выкладалі найбольш неабходныя прадметы, а з сярэдзіны ХVIIІ ст. пачалася арыентацыя на ўзровень тагачаснай французскай культуры.

У Слуцку ў 1-й палове ХІХ ст. выхаваннем дзяўчат-сірот займаліся манахіні праваслаўнага жаночага Ільінскага манастыра. На працягу 1819–1840 гадоў на базе закрытага іезуіцкага Свята-Духаўскага кляштара працавалі каталіцкія манашкі-марыявіткі, галоўнай справай якіх таксама было выхаванне дзяўчат.

З сярэдзіны ХІХ ст. у сувязі з індустрыялізацыяй і павелічэннем насельніцтва гарадоў, з"яўлення новых прафесій і спецыяльнасцей, што дазвалялі прымяняць працу жанчын, а таксама распаўсюджваннем ідэй эмансіпацыі, з"явілася неабходнасць у пашырэнні і ўдасканаленні жаночай адукацыі. Спачатку, з-за адсутнасці ў гэтай справе ініцыятывы дзяржавы, з"ўляліся прыватныя ўстановы. Напрыклад, у Слуцку з 1844 г. пачаў дзейнічаць прыватны чатырохкласны жаночы пансіён спадарыні Гелены Кавальніцкай. Знаходзіўся пансіён у арандаваным Кавальніцкай фальварку Сёлкі (цяпер тэрыторыя горада каля металааб"яднання). Тут вывучаліся Закон Божы, руская, нямецкая, французская і польская мовы, гісторыя, геаграфія, арыфметыка, чыстапісанне, маляванне, спевы, танцы, рукадзелле. За навуку бралася плата 150 рублёў у год. Мелася 13–14 настаўнікаў і ад 36 да 50 выхаванак. Установа зачынілася ў 1865 г.

З сярэдзіны 1870-х гадоў дзейнічаў жаночы пансіён Марыі Адамовіч [1]. Хутчэй за ўсё, гэта той пансіён, што знаходзіўся на Трайчанах і вядомы па здымку Саміра Юхніна.

Прыватная гімназія

У 1907 г. у Слуцку з"явілася прыватная жаночая гімназія Антона Струкоўскага (установа часам згадваецца як жаночае вучылішча першага разрада). Такім чынам мясцовыя дзяўчаты ў правах атрымання сярэдняй адукацыі былі ўраўнаваны з хлопчыкамі. Яны атрымлівалі веды, якія дазвалялі працягваць вучобу далей або заняцца выкладаннем засвоеных прадметаў у якасці хатняга настаўніка. Установа ўтрымлівалася за кошт платы за навучанне і гарадской субсідыі. Не стала яе ў сувязі са з"яўленнем дзяржаўнай жаночай гімназіі, куды перайшлі на працу многія выкладчыкі гімназіі Струкоўскага.

Дзяржаўная гімназія

У жніўні 1912 г. распачала дзейнасць дзяржаўная жаночая гімназія. Тут было сем асноўных і адзін падрыхтоўчы клас. Вывучаліся практычна тыя ж прадметы, што і ў гімназіі Струкоўскага: Закон Божы, руская, нямецкая і французская мовы (дадаткова меўся платны курс яўрэйскай), матэматыка, фізіка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне, асновы педагогікі, касмагонія, спевы, маляванне, гімнастыка, рукадзелле. Заняткі вялі трынаццаць выкладчыкаў – выхаванцаў Пецярбургскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў, Віленскіх Марыінскіх вышэйшых жаночых курсаў і яўрэйскага настаўніцкага інстытута, Мінскай духоўнай семінарыі і Пецярбургскай духоўнай акадэміі, Строганаўскага мастацка-прамысловага вучылішча і іншых устаноў. Працавалі таксама ўрач і дантыст, сем класных наглядчыц, пяць законанастаўнікаў, галоўны наглядчык і начальнік установы. Па выніках уступнага экзамену можна было паступаць не абавязкова ў першы клас, але і ў наступныя. Па заканчэнні адбываліся экзаменацыйныя іспыты, на падставе чаго выдаваўся Атэстат слуцкай жаночай гімназіі. Але і без экзамена выпускніцы маглі атрымаць пасведчанне на званне дамашняй настаўніцы па тых прадметах, па якіх пад час вучобы мелі добрыя адзнакі.

На ўтрыманне гімназіі выкарыстоўваліся сродкі з вучнёўскай платы за навучанне (50–80 рублёў штогод) і казённыя, што выдзяляла дзяржава. Штогод займалася прыблізна чатырыста дзяўчат [2].

Звесткі пра ўстанову

Слуцкі жаночы пансіён. Пачатак XX стагоддзяКалі прыняць да ўвагі зробленыя прыкладна ў 1910–1912-я гады слуцкім фатографам Самірам Юхніным здымкі, то можна выказаць меркаванне, што дзяржаўная гімназія размясцілася ў тых жа карпусах, якія раней займала прыватная гімназія Струкоўскага.

Знаходзілася яна на рагу вуліц Зімняй і Фарскай (цяпер вуліцы Зімняя і Рэвалюцыйная, непадалёку ад Маладзёжнага цэнтра) 3. На першым здымку мы бачым два выцягнутыя ўздоўж вуліцы аднапавярховыя драўляны і мураваны будынкі, якія злучае размешчаны паміж імі цагляны ўваходны тамбур. Фасад тамбура, узведзены ў стылі мадэрн, быў сіметрычны, з уваходам пасярэдзіне і двума аконнымі арачнымі праёмамі. Над уваходам узвышаўся складанай формы франтон з круглым слухавым акном, а па вуглах меліся два слупкі – падстаўкі для круглых ліхтарыкаў.

Фасадную сцяну драўлянага корпуса праразалі сем вокнаў, абрамлённых ліштвамі з сандрыкамі. Дзесяць вокнаў мураванага корпуса, як і ўвесь яго фасад, не мелі ніякай аздобы. Пабудовы пакрывалі аднолькавай вышыні двухсхільныя дахі.

Пазнейшы здымак, зроблены ў 1912–13-я гады, паказвае гімназію з боку драўлянага корпуса (ранейшы зроблены з супрацьлеглага). Ён сведчыць, што мураваны корпус да гэтага часу ўжо быў надбудаваны другім драўляным паверхам, сярэдзіна якога завяршалася стромкім франтонам.

Слуцкая жаночая гімназія. 1910-я гадыПершы здымак, на нашу думку, адносіцца да часоў, калі тут размяшчалася прыватная ўстанова, а другі – калі ў ім ужо размяшчалася дзяржаўная гімназія.

У Слуцку жаночая гімназія афіцыйна дзейнічала да 1918 г. (з 1915 г. знаходзілася ў эвакуацыі ў горадзе Пензе, а яе памяшканні займаў штаб III арміі Заходняга фронту).

Пасля ўсталявання Савецкай улады ў будынку былой жаночай гімназіі размясцілася гарадская агульнаадукацыйная яўрэйская школа, якой прысвоілі № 3 (тады ў БССР былі чатыры дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская і яўрэйская).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны будынак школы № 3 (былой жаночай гімназіі) быў зруйнаваны [4].

Пасля вайны сярэдняя школа, якой прысвоілі № 3, дзейнасць аднавіла. У 1957 г. для яе быў узведзены трохпавярховы цагляны корпус па вуліцы Леніна, непадалёку ад месца, дзе размяшчалася даваенная. У 2013 г. гэту школу закрылі, у яе будынку размясціўся Цэнтр дзіцячай тэхнічнай творчасці.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ


 

 

Женская гимназия

Слуцкая жаночая гімназія. Здымак пасля 1912 годаВ отличие от воспитания мальчиков, которые со временем должны были занять государственные, военные, духовные и другие должности и для которых существовали соответствующие учебные заведения, у девочек раньше образование преимущественно ограничивалась домашним воспитанием. Оно зависело от состояния и условий жизни родителей. В некоторых женских католических монастырях, действовавших в ХVII–ХVII веках в городах Беларуси, существовали женские пансионы. Сначала там преподавали наиболее необходимые предметы, а с середины ХVII в. началась ориентация на уровень тогдашней французской культуры.

В Слуцке в 1-й половине XIX в. воспитанием девушек-сирот занимались монахини православного женского Ильинского монастыря. В течение 1819–1840 годов на базе закрытого иезуитского Свято-Духовского монастыря работали католические монахини-мариявитки, главным делом которых также было воспитание девушек.

С середины XIX в. в связи с индустриализацией и увеличением населения городов, появлением новых профессий и специальностей, которые позволяли применять работу женщин, а также распространением идей эмансипации, появилась необходимость в расширении и совершенствовании женского образования. Сначала, из-за отсутствия в этом деле инициативы государства, появлялись частные учреждения. Например, в Слуцке с 1844 году начал действовать частный четырёх классный женский пансион госпожи Елены Ковальницкой. Находился пансион в арендованном Ковальницкой поместье Сёлки (сейчас территория города около металлообъединения). Здесь изучались Закон Божий, русский, немецкий, французский и польский языки, история, география, арифметика, чистописание, рисование, пение, танцы, рукоделие. За науку взималась плата 150 рублей в год. Имелось 13–14 учителей и от 36 до 50 воспитанниц. Учреждение закрылось в 1865 г.

С середины 1870-х годов действовал женский пансион Марии Адамович [1]. Скорее всего, это тот пансион, что находился на Тройчанах и известный по снимку Сомира Юхнина.

Частная гимназия


В 1907 г. в Слуцке появилась частная женская гимназия Антона Струковского (учреждение иногда упоминается как женское училище первого разряда). Таким образом местные девушки в праве получения среднего образования были уравнены с мальчиками. Они получали знания, которые позволяли продолжать учёбу дальше или заняться преподаванием освоенных предметов в качестве домашнего учителя. Учреждение содержалось за счёт платы за обучение и городской субсидии. Не стало её в связи с появлением государственной женской гимназии, куда перешли на работу многие преподаватели гимназии Струковского.

Государственная гимназия

Фрагмент атэстата жаночай гімназііВ августе 1912 г. начала деятельность государственная женская гимназия. Здесь было семь основных и один подготовительный класс. Изучались практически те же предметы, что и в гимназии Струковского: Закон Божий, русский, немецкий и французский языки (дополнительно имелся платный курс еврейского), математика, физика, история, география, естествознание, чистописание, основы педагогики, космогония, пение, рисование, гимнастика, рукоделие. Занятия вели тринадцать преподавателей – воспитанников Петербургского и Харьковского университетов, Виленских Мариинских высших женских курсов и еврейского учительского института, Минской духовной семинарии и Петербургской духовной академии, Строгановского художественно-промышленного училища и других учреждений. Работали также врач и дантист, семь классных воспитателей, пять законоучителей, главный надзиратель и начальник учреждения. По результатам вступительного экзамена можно было поступать не обязательно в первый класс, но и в последующие. По окончании проходили экзаменационные испытания, на основании чего выдавался Аттестат слуцкой женской гимназии. Но и без экзамена выпускницы могли получить свидетельство на звание домашней учительницы по тем предметам, по которым во время учёбы имелись хорошие оценки.
На содержание гимназии использовались средства из ученической платы за обучение (50–80 рублей ежегодно) и казённые, что выделяла государство. Ежегодно занималось приблизительно четыреста девиц [2].

Сведения об учреждении

Если принять во внимание сделанные примерно в 1910–1912-е годы слуцким фотографом Сомиром Юхниным снимки, то можно предположить, что государственная гимназия разместилась в тех же корпусах, которые ранее занимала частная гимназия Струковского.

Находилась она на углу улиц Зимней и Фарской (ныне улице Зимняя и Революционная, недалеко от Молодёжного центра) [3]. На первом снимке мы видим два вытянутых вдоль улицы одноэтажных деревянное и каменное здания, которые соединяет расположенный между ними кирпичный входной тамбур. Фасад тамбура, возведённый в стиле модерн, был симметричный, со входом посередине и двумя оконными арочными проёмами. Над входом возвышался сложной формы фронтон с круглым слуховым окном, а по углам имелись два столба – подставки для круглых фонариков.

Фрагмент атэстата жаночай гімназіі з пячаткай установыФасадную стену деревянного корпуса прорезают семь окон, обрамлённых наличниками с сандриками. Десять окон каменного корпуса, как и весь его фасад, не имели никакой отделки. Постройки покрывали одинаковой высоты двускатные крыши.

Поздний снимок, сделанный в 1912–13-е годы, показывает гимназию со стороны деревянного корпуса (прежний сделан с противоположной). Он свидетельствует, что каменный корпус к этому времени уже был надстроен вторым деревянным этажом, середина которого завершалась крутым фронтоном.

Первый снимок, по нашему мнению, относится ко временам, когда здесь располагалась частное учреждение, а второй – когда в нём уже располагалась государственная гимназия.

В Слуцке женская гимназия официально действовала до 1918 г. (с 1915 г. находилась в эвакуации в городе Пензе, а её помещения занимал штаб III армии Западного фронта).

После установления Советской власти в здании бывшей женской гимназии расположилась городская общеобразовательная еврейская школа, которой присвоили № 3 (тогда в БССР было четыре государственных языка: белорусский, русский, польский и еврейский).

Во время Великой Отечественной войны здание школы № 3 (бывшей женской гимназии) было разрушено [4].

После войны средняя школа, которой присвоили № 3, деятельность возобновила. В 1957 г. для неё был возведён трёхэтажный кирпичный корпус по улице Ленина, недалеко от места, где располагалась довоенная. В 2013 г. эту школу закрыли, в неё здании разместился Центр детского технического творчества.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
«Слуцк. История города в памятниках архитектуры» (2015 год).

Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

1. Ельскі А. Выбранае. Мн. 2004, с. 35.
Зеленский И. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами ген. штаба. Ч. 2. СПб. 1864.
Памятные книжки Минской губернии на 1878, 1880, 1887, 1891 гг. Мн., 1878, 1880, 1887, 1891.
2. Самусік А. Слуцкія жаночыя гімназіі. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. № 6, кн. 1. Мн., 2001, с. 354.
3. Глухих С.Л. Из истории народного просвещения на Случчине (1617–1984, машинописное издание). Слуцк. 1984.
4. Ціткоўскі І. Слуцкая жаночая гімназія // Інфа-Кур"ер. 2007, № 28, 12 ліпеня, с. 8.
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 165. Последнее 2019-11-15 04:21:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru