Камедыхаўз (будынак тэатра)

Камедыхаўз (будынак тэатра)

07.02.2019

Гісторыя тэатральнага мастацтва ў Слуцку пачынаецца з арганізацыі школьных тэатраў. Спачатку ў 1686 г. з"явіўся тэатр у кальвінскай гімназіі, з 1715 г. па 1756 г. дзейнічаў школьны тэатр пры Слуцкай іезуіцкай калегй [1].

Прафесійны тэатр быў заснаваны па ініцыятыве князя Гераніма Фларыяна Радзівіла ў 1751 г. і стаў адным з першых прафесійных тэатраў на Беларусь.

Па загадзе князя для пастановак прыстасавалі манеж – будынак, які, па словах самога князя, даўжынёй і вышынёй быў роўны з вялікім касцёлам. Акрамя яго, крыху пазней выкарыстоўвалася i памяшканне збройнай палаты, што знаходзілася ў замку [2].

У 1752 г. пад тэатр перабудавалі «судны дом», які стаяў у Старым горадзе за бернардзінскім касцёлам. Спектаклі тут ішлі да 1756 г.

На працягу 1758–59 гадоў замест гэтага будынка, які быў разабраны, на тым жа месцы быў ўзведзены новы «дом для оперы і камедыі» [3]. Пабудавалі яго з чэсаных брусоў, накрыл i гонтавым дахам. Аб"ём тэатра складаўся з двух частак: неглыбокай сцэны, з месцам для аркестра перад ёй, i ступенчатага партэра, вакол якога другім ярусам ішоў балкон, там жа было i месца для хора. Сцены вышэй балкона праразаліся 36-цю вокнамі з каляровым шклом. З балкона быў зроблены выхад на галерэю, што звонку апаясвала ўвесь будынак па перыметры i мела прыступкі на падворак. За сцэнай меліся два пакоі з печкамі для артыстаў.

Звонку, як прыводзяць крыніцы, камедыхаўз меў характар камерны, а дэкарыроўку даволі сціплую. Вядома, што балюстрада галерэі галоўнага фасада была размалявана.

В 1751 году в Слуцке появился профессиональный театр. Основал его слуцкий князь Иероним Флориан РадзивиллБольш увагі надавалася аздабленню інтэр"ера: столь была абабіта палатном і расфарбавана, роспіс упрыгожваў дзверы i рамы. На сценах глядзельнай залы віселі люстэркі, асвятлялася зала дзевяццю шклянымі люстрамі. Для простых гледачоў меліся аббітыя каляровым сукном лаўкі, а для знатных – адмысловыя ложы, упрыгожаныя галунамі, бахрамой і тасьмой. Несумненна, што тут знаходзілі прымяненне вырабы радзівілаўскіх прадпрыемстваў: ткацкіх майстэрняў Слуцка і Нясвіжа, Урэчскай і Налібоцкай шкляных мануфактур.

Па баках тэатральнага будынка сіметрычна размяшчаліся два аднолькавыя дамы для акцёраў – «афіцыны». Камедыхаўз і афіцыны разам складалі адзіны архітэктурны ансамбль. Увесь комплекс фронтам быў павернуты да вуліцы [4].

Пры тэатры з 1753 г. дзейшчала балетная школа, дзе вучыліся будучыя артысты з ліку дзяцей слуцкіх мяшчан. Па ўспамінах сучаснікаў, самыя лепшыя выступленні слуцкага балета адбыліся ў снежні 1759 г.

З 1753 па 1758 гг. дзейнічаў тэатр марыянетак. Паказы суправаджаў прыдворны аркестр (капэла), у склад якога ўваходзілі пераважна замежныя музыканты. Для капэлы таксама рыхтаваліся музыканты з ліку гарадскіх і вясковых жыхароў у спецыяльна створанай музычнай школе [5].

Такім чынам, у слуцкім тэатры знаходзілі прымяненне творчыя здольнасці іншаземных і мясцовых артыстаў – акцёраў, танцораў, спевакоў, музыкантаў. Афармленнем сцэны і дэкарацыямі займаліся замежны мастак Іаган Фрыдрых Дзіц і прыгонны радзівілаўскі мастак Стэфан Цыбульскі.

«Гмах вялікі, як для операў, гэтак і для камедыяў, – так пісаў пра свой бельскі тэатр князь Геранім Фларыян Радзівіл, – другі, яшчэ лепшы, ёсць у Слуцку, дзе оперы і камедыі ўпраўляю я з пахвалою і пацяшэннем ды ўсялякаю выгодаю як для актораў, так i для панства і спектатараў граныя» [6].
Пасля смерці Гераніма Фларыяна Радзівіла новы ўладальшк горада князь Міхаіл V Казімір Радзівіл слуцкі тэатр закрыў, а акцёраў у траўні 1760 г. перавёў у Нясвіж.

Апусцеўшы будынак Слуцкага «камедыхаўза» пазней згарэў, або, магчыма, яго разабралі.

З апісання месца размяшчэння тэатра вынікае, што знаходзіўся ён на вуліце Усцінаўскай (цяпер Чырвонаармейскай).

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

Камедихауз (здание театра)

История театрального искусства в Слуцке начинается с организации школьных театров. Сначала в 1686 г. появился театр в кальвинистской гимназии, с 1715 по 1756 год действовал школьный театр при Слуцкой иезуитской коллеги [1].

Профессиональный театр был основан по инициативе князя Иеронима Флориана Радзивилла в 1751 г. и стал одним из первых профессиональных театров в Беларуси.

По приказу князя для постановок приспособили манеж – здание, которое, по словам самого князя, длиной и высотой сравнивалось с большим костёлом. Кроме него, чуть позже использовалось и помещение оружейной палаты, которая находилась в замке [2].

В 1752 году под театр перестроили «судный дом», который стоял в Старом городе за бернардинским костёлом. Спектакли здесь шли до 1756 г.

В течение 1758–59 годов вместо этого здания, которое было разобрано, на том же месте был возведён новый «дом для оперы и комедии» [3]. Построили его из тёсаных брусьев, накрыли гонтовой крышей. Объём театра состоял из двух частей: неглубокой сцены, с местом для оркестра перед ней, и ступенчатого партера, вокруг которого вторым ярусом шёл балкон, там же было и место для хора. Стены выше балкона прорезались 36-ю окнами с цветными стёклами. С балкона был сделан выход на галерею, которая снаружи опоясывала всё здание по периметру и имела лестницу во двор. За сценой имелись две комнаты с печками для артистов.

Снаружи, как свидетельствуют источники, камедихауз имел характер камерный, а декорировку довольно скромную. Известно, что балюстрада галереи главного фасада была раскрашена.

Больше внимания было уделено отделке интерьера: потолок был обшит полотном и раскрашен, роспись украшала дверь и рамы. На стенах зрительного зала висели зеркала, освещался зал девятью стеклянными люстрами. Для простых зрителей имелись обитые цветным сукном скамьи, а для знатных – специальные ложи, украшенные галунами, бахромой и тесьмой. Несомненно, что здесь нашли применение изделия радзивилловских предприятий: ткацких мастерских Слуцка и Несвижа, Уречской и Налибокской стеклянных мануфактур.

По бокам театрального здания симметрично располагались два одинаковых дома для актёров – «официны». Камедихауз и официны вместе составляли единый архитектурный ансамбль. Весь комплекс фронтом был обращён к улице [4].

При театре с 1753 г. действовала балетная школа, где учились будущие артисты из числа детей слуцких мещан. По воспоминаниям современников, самые лучшие выступления Слуцкого балета состоялись в декабре 1759 г.

С 1753 по 1758 гг. действовал театр марионеток. Показы сопровождал придворный оркестр (капелла), в состав которого входили преимущественно иностранные музыканты. Для капеллы также готовились музыканты из числа городских и сельских жителей в специально созданной музыкальной школе [5].

Таким образом, в слуцком театре находили применение творческие способности иноземных и местных артистов – актёров, танцоров, певцов, музыкантов. Оформлением сцены и декорациями занимались иностранный художник Иоганн Фридрих Диц и крепостной радзивилловский художник Стефан Цибульский.

«Высотой большой, как для опер, так и для комедий, – так писал о своём бельском театре князь Иероним Флориан Радзивилл, – второй, ещё лучше, есть в Слуцке, где оперы и комедии управляю я с похвалой, потехой и всяческими благами как для актёров, так и для дворянства и спектатаров играющих» [6].

После смерти Иеронима Флориана Радзивилла новый владелец города князь Михаил V Казимир Радзивилл слуцкий театр закрыл, а актёров в мае 1760 г. перевёл в Несвиж.

Опустевшее здание Слуцкого «камедихауза» позже сгорело, или, возможно, его разобрали.

Из описания места расположения театра следует, что находился он на улице Устиновской (ныне Красноармейской).

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

Перевод и подбор иллюстраций –
Владимир ХВОРОВ

 

 

1. Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии ХVІІІ века. Мн., 1992, с. 16
Блинова Т.Б. Из истории Слуцкого иезуицкого коллегиума. Зб. Случчына, мінулае і сучаснасць. Слуцк. 1995, с. 69.
2. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 119–120.
Барышаў Г. Прыгонная Тэрпсіхора Слуцка // Літаратура і мастацтва, 1 жніўня 1980.
3. Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии ХVІІІ века. Мн. 1992, с. 220–223, 231.
4. Сергачёв С.А. Белорусское народное зодчество. Мн., 1992, с. 171–174.
Радзівіл Г.Ф. Рэчы, якімі годна магу забавіць госця // Спадчына. 2000, № 3, с. 124, 125.
5. Барышев Г.И. Театральная культура Белоруссии ХVІІІ века. Мн., 1992, с. 94, 193.
Дадзіёмава В.У. Слуцкая балетная школа. Слуцкая капэла Радзівіла. Слуцкі тэатр Радзівіла. ЭЛІМБ. Т. № 5. Мн., 1987, с. 69, 71, 74.
6. Радзівіл Г.Ф. Рэчы, якімі годна магу забавіць госця // Спадчына. 2000. № 3, с. 120, 124, 125.
Bienkowska I. Organizacja zycia teatralnego w Slucku w latach 1752–1760 //Przeglad muzykologicny. 2006. № 6, s. 78–79.