У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Ансамбль езуіцкага кляштара ў Новым горадзе

10.09.2018

Свой другі кляштарны комплекс езуіты ўзводзілі ў 1710–20-я гады ў Новым горадзе. Размясціўся ён па правым баку вуліцы Сенатарскай (Шырокай), на месцы былой сядзібы Гераніма Клакоцкага, якую той падараваў ордэну.

Галоўным будынкам комплексу стаў касцёл Святой Тройцы. Ён будаваўся на працягу 1710–15 гг. па праекце архітэктара Рыгора Энгеля. Гэта быў складзены з драўляных брусоў прамавугольны ў плане будынак, пастаўлены на цагляны падмурак. Да яго зрэзаных вуглоў прылягалі чатыры квадратныя ў плане вежападобныя капліцы. Галоўны аб"ём, які меў зальны характар і быў перакрыты скляпеннем, завяршаўся прамавугольным, са зрэзанымі вугламі, светлавым барабанам з купалам. Купальны барабан абкружала балюстрадная галерэя з глядзельнай пляцоўкай.

Прымыкаючыя да вуглоў капліцы завяршаліся чацверыковымі вежамі з купалкамі. Да пяціграннай алтарнай апсіды з прэсбітэрыем (аб"ёмам перад апсідай) з абодвух бакоў далучаліся сакрысціі (прыдзелы). Уваходны тамбур меў выгляд трапецыі, яго завяршаў складанай формы аб"ём (там былі памяшканне для хору, над ім – памяшканне для музыкаў) і невысокая вежачка з драўлянай скульптурай Маці Боскай з Дзіцем. Агульная вышыня касцёла, на цэнтральным купале якога мясціўся купалок-банька з фігурным крыжом, была 37 метраў. Галоўным фасадам быў арыентаваны да вуліцы Сенатарскай (Шырокай). Інтэр"ер упрыгожвалі манументальны роспіс, зроблены ў 1715–1717 гадах мастаком Якубам Брэтзерам (Брэтцарам), а таксама свяцільні-жырандолі, меліся адзінаццаць алтароў, арган. На адной з вежаў у 1717 г. майстрам Міхалам Гёнерам быў усталяваны гадзіннік.

З правага боку касцёла стаяў перабудаваны ў 1710 г. з жылога дома (былога палаца Клакоцкіх) двухпавярховы будынак калегіума. Ён быў прамавугольны ў плане, пакрыты высокім, складанай формы, дахам. Па перыметры будынка ішла адкрытая галерэя з падчэнямі. На другім паверсе калегіума размяшчаліся кабінеты, над слупавым ганкам, аформленым балюстрадай, была зала. Меліся тут, а таксама на першым паверсе і келлі.

Пляц езуіцкага Троіцкага кляштара на плане канца XVIII ст. З кнігі Мікалая Волкава «Слуцк на старых планах»У комплекс уваходзіў узведзены ў 1713 г. аднапавярховы, прамавугольны ў плане флігель з мезанінам, накрыты гонтавым дахам. Цікавым па архітэктуры быў другі флігель. У яго цэнтры мелася брама, над ёй, другім паверхам, – мезанін (дзе размяшчаліся дзве залы), завершаны купалам са звонам. Аднапавярховыя крылы абапал брамы займалі жылыя пакоі.

У 1732 г. побач з касцёлам і калегіумам з"явілася званіца.

План будынкаў скасаванага езуіцкага калегіума. Д. Пятроўскі, Г. Мілеўскі. 1804 г. (а – касцёл, b – званіца, c – вароты, d – афіцыны, е – фортка, f – ганак, g – усходы, h – школы, i – агароды, k – студні, l – дзядзінeц, ł – бровар, m – стайні, n – вазоўні, о – вялікі мураваны склад, р – малы мураваны склад, q – рэфектарый, r – вялікая кухня, s – сені, t – калегіум, ѵ – калідоры, w – могілкі, х – мураваны паркан, у – драўляны паркан, агароджаны каламі па пажары, ż – шопа, z – агульныя месцы) LVIA. F. 567. Ар. 27. В. 9. З кнігі Мікалая Волкава «Слуцк на старых планах».У глыбіні тэрыторыі стаялі крыжовы ў плане школьны корпус, аднапавярховы прамавугольны будынак бурсы. У асобным будынку з мезанінам размяшчалася аптэка. Адзінай мураванай пабудовай з"яўлялася скарбніца, пастаўленая ў глыбіні асобна ад іншых карпусоў у 1724 г. З"явілася яна па ініцыятыве рэктара калегіума Анастаза Людвіка Керсніцкага. Тут размяшчалася бібліятэка.

Уздоўж агароджы стаялі гаспадарчыя пабудовы: пякарня, стайня, кузня, хлявы і іншыя. Тэрыторыя баранілася драўляным парканам, пазней з трох бакоў замененым мураванай сцяной [1].

Гісторыя Слуцкай езуіцкай калегіі пачынаецца з 1714 г. Яе дзейнасць была пераважна накіравана на падрыхтоўку педагагічных кадраў для ордэна. Пры калегіуме дзейнічаў студэнцкі тэатр. Калегіяльная бібліятэка па колькасці фондаў на Беларусі саступала толькі бібліятэцы Полацкай калегіі. Да года закрыцця ў ёй налічвалася 2995 кніг.

Першым рэктарам калегіі стаў Геранім Клакоцкі (1664–1721), меўшы званне доктара тэалогіі і магістра філасофіі. З 1735 па 1739 г. яе ўзначальваў вучоны, тэарэтык каталіцызму Ян Пашакоўскі (1684–1757). Нейкі час калегію ўзначальваў і выкладаў у ёй публіцыст Анастаз Людвік Керсніцкі (1678–1733), за красамоўства празваны Перыклам; філасофію выкладаў Антон Скарульскі (1715–1780), які ў 1772 г. стаў рэктарам, а з 1774 г. ужо быў дэканам тэалагічнага факультэта Віленскай акадэміі. У 1733 г. Слуцкую езуіцкую калегію скончыў Міхаіл Карыцкі (1714–1784) – грамадзянскі дзеяч, паэт, педагог. Вучыўся і потым у 1763–64 гг. выкладаў грамадскі дзеяч і гісторык Юрый Князевіч (1737–1804). Тут таксама вучыўся дзеяч каталіцкай царквы і педагог Тадэвуш Бжазоўскі (1749–1820), які з 1805 г. стаў генералам ордэна езуітаў [2].

Пасля 1773 г., калі езуіцкі ордэн скасавалі, усе будынкі перайшлі ў падпарадкаванне Камісіі народнай адукацыі і Віленскага ўніверсітэта. Тут размясцілася каталіцкае павятовае вучылішча, якое ўтрымлівалася каталіцкім духавенствам і залежала ад Прыказа грамадскай апекі.

Падчас рэарганізацыі расійскай сістэмы адукацыі на пачатку ХІХ ст. палічылі не мэтазгодным дзейнасць у горадзе двух амаль аднолькавых навучальных устаноў: каталіцкага і евангеліцкага вучылішчаў, якія, дарэчы, і размяшчаліся побач. Таму каталіцкае вучылішча было вырашана перавесці ў Нясвіж. Па дамове Літоўскага евангеліцкага сінода і Віленскага ўніверсітэта ўсе будынкі і тэрыторыя былога езуіцкага калегіума, з дазволу князя Дамініка Радзівіла, перадаваліся Слуцкаму евангеліцкаму вучылішчу [3].

У 1804 г. увесь комплекс былога езуіцкага Троіцкага кляштара, акрамя скарбніцы, згарэў.

На паезуіцкім пляцы пазней была ўзведзена вучылішчная (студэнцкая) мураваная капліца, з"явілася прыватная аптэка. Ва ўцалеўшым каменным будынку скарбніцы было вылучана месца для пражывання настаўнікаў, на ніжнім яе паверсе да 1855 г. размяшчалася вучылішчная (гімназічная) бібліятэка [4].

Сёння тэрыторыю, дзе размяшчаўся кляштар, займаюць карпусы гарадской камунальнай кацельні № 1.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
«Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры» (2015).

 

План езуіцкага Троіцкага касцёлаРыгор Энгель. Праект Троіцкага касцёла езуітаў у Слуцку. План. Пачатак XVIII ст.Рыгор Энгель. Праект Троіцкага касцёла езуітаў у Слуцку. Папярочны разрэз. Пачатак XVIII ст.Езуіцкі Троіцкі касцёл. Графічная рэканструкцыя

 

 

Ансамбль иезуитского монастыря в Новом городе

Свой второй монастырский комплекс иезуиты возвели в 1710–20-е годы в Новом городе. Расположился он по правой стороне улицы Сенаторской (Широкой), на месте бывшей усадьбы Иеронима Клакоцкого, которую тот подарил ордену.

Главным зданием комплекса стал костёл Святой Троицы. Он строился в течение 1710–15 гг. по проекту архитектора Григория Энгеля. Это было составленное из деревянных брусьев прямоугольное в плане здание, поставленное на кирпичный фундамент. К его срезанным углам прилегали четыре квадратные в плане башнеобразные каплицы. Главный объем, который имел зальный характер и был перекрыт сводом, завершался прямоугольным, со срезанными углами, световым барабаном с куполом. Купальный барабан окружала балюстрадная галерея со зрительной площадкой.

Примыкающие к углам каплицы завершались четвериковыми башнями с куполками. К пятигранной алтарной апсиде с пресбитерий (объёмом перед апсидой) с обеих сторон присоединялись сакристии (приделы). Входной тамбур имел вид трапеции, его завершал сложной формы объем (там было помещение для хора, над ним – помещение для музыкантов) и невысокая башенка с деревянной скульптурой Божией Матери с Ребёнком. Общая высота храма, на центральном куполе которого размещался куполок-банька с фигурным крестом, была 37 метров. Главным фасадом был ориентирован к улице Сенаторской (Широкой). Интерьер украшала монументальная роспись, сделанная в 1715–1717 годах художником Якубом Бретзером (Бретцером), а также светильники-люстры, имелось одиннадцать алтарей, орган. На одной из башен в 1717 г. мастером Михалом Гёнером были установлены часы.

С правой стороны храма стояло перестроенное в 1710 г. из жилого дома (бывшего дворца Клакоцкого) двухэтажное здание коллегиума. Оно было прямоугольное в плане, покрыто высокой, сложной формы, крышей. По периметру здания шла открытая галерея с падсенями (падчэни или падсени – открытая галерея в деревянных сооружениях. Выглядела как навес с выносом 1,5–2,0 м на столбах круглого или квадратного сечения, скреплённых укосинами с горизонтальной балкой. – В.Х.). На втором этаже коллегиума располагались кабинеты, над столбовым крыльцом, украшенным балюстрадой, был зал. Имелись здесь, а также на первом этаже и кельи.

В комплекс входил возведённый в 1713 г. одноэтажный, прямоугольный в плане флигель с мезонином, накрытый гонтовой крышей. Интересным по архитектуре был второй флигель. В его центре имелись ворота, над ними, вторым этажом, – мезонин где располагались два зала, завершённый куполом со звоном. Одноэтажные крылья по бокам ворот занимали жилые комнаты.

В 1732 г. наряду с костёлом и коллегиумом появилась колокольня.

В глубине территории стояли крестовый в плане школьный корпус, одноэтажное прямоугольное здание бурсы (общежития. – В.Х.). В отдельном здании с мезонином располагалась аптека. Единственной каменной постройкой являлась сокровищница, поставленная в глубине отдельно от других корпусов в 1724 г. Появилась она по инициативе ректора коллегиума Анастаза Людвика Керсницкого. Здесь располагалась библиотека.

Вдоль ограды стояли хозяйственные постройки: пекарня, конюшня, кузница, сараи и другие. Территория огорожена деревянным забором, позже с трёх сторон заменённым каменной стеной [1].

История Слуцкой иезуитской коллегии начинается с 1714 г. Её деятельность была преимущественно направлена на подготовку педагогических кадров для ордена. При коллегиуме действовал студенческий театр. Коллегиальная библиотека по количеству фондов в Беларуси уступала только библиотеке Полоцкой коллегии. К году закрытия в ней насчитывалось 2995 книг.

Первым ректором коллегии стал Иероним Клакоцкий (1664–1721), имевший звание доктора теологии и магистра философии. С 1735 по 1739 г. её возглавлял учёный, теоретик католицизма Ян Пашаковский (1684–1757). Какое-то время коллегию возглавлял и преподавал в ней публицист Анастаз Людвик Керсницкий (1678–1733), за красноречие прозванный Периклом; философию преподавал Антон Скарульский (1715–1780), который в 1772 году стал ректором, а с 1774 г. уже был деканом теологического факультета Вильнюсской академии. В 1733 г. Слуцкую иезуитскую коллегию окончил Михаил Корицкий (1714–1784) – гражданский деятель, поэт, педагог. Учился и потом в 1763–64 гг. преподавал общественный деятель и историк Юрий Князевич (1737–1804). Здесь также учился деятель католической церкви и педагог Тадеуш Бжозовский (1749–1820), который с 1805 года стал генералом ордена иезуитов [2].

После 1773 г., когда иезуитский орден упразднили, все здания перешли в подчинение Комиссии народного образования и Виленского университета. Здесь расположилось католическое уездное училище, которое содержалось католическим духовенством и зависело от Приказа общественного попечения.

Во время реорганизации российской системы образования в начале XIX в. деятельность в городе двух почти одинаковых учебных заведений – католического и евангелического училищ, которые, кстати, и располагались рядом – посчитали нецелесообразной. Поэтому католическое училище было решено перевести в Несвиж. По договору Литовского евангелическое синода и Виленского университета все здания и территория бывшего иезуитского коллегиума, с позволения князя Доминика Радзивилла, передавались Слуцкому евангелистскому училищу [3].

В 1804 г. весь комплекс бывшего иезуитского Троицкого монастыря, кроме сокровищницы, сгорел.

На иезуитской площадке позже была возведена училищная (студенческая) каменная часовня, появилась частная аптека. В уцелевшем каменном здании сокровищницы было выделено место для проживания учителей, на нижнем её этаже до 1855 г. размещалась училищная (гимназическая) библиотека [4].

Сегодня территорию, где располагался монастырь, занимают корпуса городской коммунальной котельной № 1.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
«Слуцк. История города в памятниках архитектуры» (2015 год).

Перевод – Владимир ХВОРОВ

1. Якімовіч Ю.А. Слуцкія касцёлы і калегіум езуітаў. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.
Т. № 5. Мн. 1987, с. 74–75.

Якімовіч Ю.А. Слуцкія касцёлы і калегіум езуітаў. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, с. 450–451.

Габрусь Т.В. Цуд з дрэва. Слуцкі Троіцкі касцёл езуітаў. // Мастацтва. 1994. № 2, с. 65–68.; той жа матэрыял у зборніку «Случчына. Мінулае і сучаснасць». Вып. № 1, с. 71–72.

Планы г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.

2. Блінова Т. З гісторыі Слуцкай езуіцкай калегіі. // Беларускі гістарычны часопіс. 1996, № 1, с. 67–70.

Асветнікі зямлі Беларускай. Энцыклапедычны даведнік. Мн. 2001, с. 58, 214, 226, 325, 387.

3. Глебов И. Историческая записка о Слуцкой гимназии с 1617 – 1630–1901 гг. Вильна., 1903, с. 23, 36, 37, 39, 41.

4. Глебов И. Историческая записка о Слуцкой гимназии с 1617–1630–1901 гг. Вильна., 1903, с. 56, 112.




Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 28. Последнее 2018-09-20 11:15:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru