У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Царква святых цара Канстанціна і царыцы Алены

22.06.2018

Царква святых цара Канстанціна і царыцы Алены (у дакументах называецца таксама Канстанцінаўскай, Цара-Канстанцінаўскай) прыводзіцца ў пераліку слуцкіх цэркваў ХVІ–ХVІІ і ХVІІІ стагоддзяў [1]. Магчыма, што адпачатку яна была самастойнай, са сваім прыходам. У 2-й палове ХVІІ ст. згадваецца як філіяльная да прадмесця Востраў [2]. Дакладны час з"яўлення царквы невядомы. Можна выказаць меркаванне, што заснаванне яе прыпадае на перыяд цесных кантактаў Слуцка з Канстанцінопалем, што пачаліся пасля Берасцейскай царкоўнай Уніі, якую праваслаўныя цэрквы і прыходы Случчыны не падтрымалі. Тады, на працягу 1596–1620-х гг., з-за часовай адсутнасці Кіеўскай праваслаўнай мітраполіі (яна ў выніку Уніі ператварылася ва уніяцкую) кіраўніцтва праваслаўных цэркваў Случчыны трымала сувязь з Канстанцінопальскім патрыярхам напрамую. Гэта сувязь захоўвалася і пазней, калі ў горадзе дзейнічалі стаўропігіяльныя брацкі Праабражэнскі манастыр і Спаса-Праабражэнскае брацтва. Заснаванне царквы ў гонар візантыйскага імператара Канстанціна і яго маці Алены ў тыя часы, несумненна, мела пэўную палітычную афарбоўку, магло дэманстраваць прывержанасць сваёй веры і захаванне традыцыйных сувязяў з Канстанцінопалем (у той час, як уніяты павярнуліся да Рыма). Верагодна, што ў Слуцку маглі знайсці прытулак праваслаўныя з разгромленай туркамі Візантыі і стаць прыхаджанамі гэтай царквы. Зыходзячы з такіх разважанняў, часам заснавання Канстанцінаўскай царквы можна назваць канец ХVІ ст. або першую палову ХVІІ ст. [3]

Царква стаяла ў Старым горадзе на левым баку вуліцы Капыльскай (цяпер раён гарадской бібліятэкі і банка). Можам выказаць меркаванне, што першы будынак храма прастаяў каля сотні гадоў і ў ХVІІІ ст. быў заменены на новы.

Архітэктар А. Яроменка, які займаўся гісторыяй праваслаўных храмаў Случчыны, вызначыў, што адбыцца гэта магло ў 1736 г. [4]

У другой палове ХVІІІ ст. царква з горада была перанесена ў прадмесце «Востраў» [5]. У 1798 г. у сувязі з закрыццём старой востраўскай Міхайлаўскай царквы Цара-Канстанцінаўскую пераасвяцілі, надаўшы ёй традыцыйнае для востраўскага прыходскага храма імя святога Міхаіла-архангела [6].

Па архітэктуры царква адносіцца да тыпу двухзрубных драўляных храмаў ярусна-восевай кампазіцыі. Па перыметры абнесена раскрытай унутр галерэяй. Двух"ярусны галоўны аб"ём (чацвярык на чацверыку) завяршаецца цыбулепадобным, на светлавым васьмігранным барабане, купалам. Чацвярык алтарнай часткі завяршаецца чацверыком са шлемападобным купалам. Галоўны ўваход меў выгляд невялікага тамбура. У 1880-я гады замест яго была прыбудавана званіца з уваходным праёмам у ніжнім ярусе. Маюцца таксама яшчэ дзве бакавыя ўваходныя дзверы. Спачатку была пакрыта гонтай, цяпер – бляхай.

Адзначым, што храмы, па архітэктуры падобныя на Цара-Канстанцінаўскую, на Случчыне былі даволі пашыранымі. Пра гэта сведчыць зроблены ў 1860-я гады мастаком Дзмітрыем Струкавым малюнак Юр"еўскай царквы, што стаяла ў мястэчку Раманава (цяпер вёска Леніна Слуцкага раёна). На малюнку паказаны двухзрубны ярусна-восевай кампазіцыі храм з купальнымі завяршэннямі асноўнага і алтарнага аб"ёмаў. Аналогію можна заўважыць і ў архітэктуры слуцкай Раждзественскай царквы ХVІІІ ст.

Дзмітрый Струкаў. «Юр"еўская царква ў Раманаве». 1864 г.Дзмітрый Струкаў. Мікалаеўская царква ў Раманаве. Фрагмент акварэлі «Раманаўскі замак». 1864 г.



Будынак былой Цара-Канстанцінаўскай (цяпер Міхайлаўскай) царквы з"яўляецца адзіным захаваўшымся да нашага часу прыкладам квітнеючай некалі рэгіянальнай Слуцкай школы драўлянага дойлідства. Гэта помнік драўлянай архітэктуры XVIII ст. з рысамі стылю барока. Сёння вядомы як Свята-Міхайлаўскі саборны храм.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ



 

Церковь святых царя Константина и царицы Елены

Церковь святых царя Константина и царицы Елены (в документах называется также Константиновской, Царе-Константиновской) приводится в перечне слуцких церквей XVI–XVIII и XVIII веков [1]. Возможно, что изначально она была самостоятельной, со своим приходом. Во 2-ой половине XVII в. упоминается как филиальная предместья Остров [2]. Точное время появления церкви неизвестно. Можно предположить, что основание её приходится на период тесных контактов Слуцка с Константинополем, начавшихся после Брестской церковной унии, которую православные церкви и приходы Слуцка не поддержали. Тогда, в течение 1596–1620 гг., из-за временного отсутствия Киевской православной митрополии (она в итоге Унии превратилась в униатскую) руководство православных церквей Случчины держало связь с Константинопольским патриархом напрямую. Эта связь сохранялась и позже, когда в городе действовали ставропигиальные братский Преображенский монастырь и Спасо-Преображенское братство. Основание церкви в честь византийского императора Константина и его матери Елены в те времена, несомненно, имело определённую политическую окраску, могло демонстрировать приверженность своей вере и сохранение традиционных связей с Константинополем (в то время, как униаты обратились к Риму). Вероятно, что в Слуцке могли найти убежище православные из разгромленной турками Византии и стать прихожанами этой церкви. Исходя из таких рассуждений, временем основания Константиновской церкви можно назвать конец XVI в. или первую половину XVII в. [3]

Церковь стояла в Старом городе на левой стороне улицы Копыльской (сейчас – место районной библиотеки и Агропромбанка). Можем предположить, что первое здание храма простояло около сотни лет и в XVIII в. было заменено на новое.

Архитектор А. Еременко, который занимался историей православных храмов Слуцка, определил, что произойти это могло в 1736 г. [4]

Во второй половине XVIII в. церковь из города была перенесена в предместье Остров [5]. В 1798 г. в связи с закрытием старой Островской Михайловской церкви Царе-Константиновскую переосвятили, придав ей традиционное для Островского приходского храма имя святого Михаила-архангела [6].

По архитектуре церковь относится к типу двухсрубных деревянных храмов ярусно-осевой композиции. По периметру обнесена открытой внутрь галереей. Двухъярусный главный объем (четверик на четверике) завершается луковице подобным, на световом восьмигранном барабане, куполом. Четверик алтарной части завершается четвериком со шлемовидным куполом. Главный вход имел вид небольшого тамбура. В 1880-е годы вместо него была пристроена колокольня с входным проёмом в нижнем ярусе. Имеются также ещё две боковые входные двери. Сначала была покрыта гонтом, сейчас – жестью.

План Михайловской церкви в Слуцке. Схема из книги В.А. Чантурия. «Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Беларусии». – Мн., 1988.Боковой фасад Михайловской церкви в Слуцке. Схема из книги В.А. Чантурия. «Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Беларусии». – Мн., 1988.Разрез Михайловской церкви в Слуцке. Схема из книги В.А. Чантурия. «Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Беларусии». – Мн., 1988.Главный фасад Михайловской церкви в Слуцке. Схема из книги В.А. Чантурия. «Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Беларусии». – Мн., 1988.



Отметим, что храмы, по архитектуре похожие на Царе-Константиновскую, в Слуцком районе были довольно распространёнными. Об этом свидетельствует сделанное в 1860-е годы художником Дмитрием Струковым изображение Юрьевской церкви, что стояла в местечке Романово (ныне деревня Ленино Слуцкого района). На рисунке показан двухсрубный ярусно-осевой композиции храм с купольным завершением основного и алтарного объёмов. Аналогию можно заметить и в архитектуре слуцкой Рождественской церкви XVIII в.

Здание бывшей Царе-Константиновской (сейчас Михайловской) церкви является единственным сохранившимся до нашего времени примером процветающей некогда региональной Слуцкой школы деревянного зодчества. Это памятник деревянной архитектуры XVIII в. с чертами стиля барокко. Сегодня известен как Свято-Михайловский соборный храм.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ


 

1. Гаусман М.А. Исторический очерк г. Слуцка // Минские губернские ведомости. 1878. № 8, с. 112.

Серно-Соловьевич Ф. Ф. Древне-русский город Слуцк и его святыни. Вильно. 1896, с. 7.

2. Rafal Degiel. Protestantci i prawoslawni. Patronat wyznaniowy Radziwillow birzanskich nad Cerkwia prawoslawna w ksiestwe Sluckim w XVII w. Warszawa, 2000, с. 122, 138, 139.

3. Ціткоўскі І. Абразок з візантыйскімі святымі // Культура. 2007. № 13, с. 22.

Ціткоўскі І. Храм на Востраве // Преображение. 2007. № 5, с. 2,3.

Ціткоўскі І. З гісторыі слуцкага храма на Востраве // Краязнаўчая газета. 2007, № 19.

4. Ерёменко А. Слуцкий Свято-Михайловский собор // Преображение. 1997. № 11, с. 1–3.

5. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879.

Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн., 1903, с. 156.

6. Дело об упразднении малоприходных церквей в г. Слуцке. НГАБ ф. 299, воп. 2, спр. 85.


 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 170. Последнее 2018-09-22 20:18:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru