Кальвінскі збор

Кальвінскі збор

24.04.2018

У Заходняй Еўропе ў ХVI ст. на аснове грамадска-палітычнага канфлікту ўзнік рэфармацыйны рэлігійны рух, які ў выніку прывёў да паўстання незалежных ад Рыма пратэстантскіх цэркваў. У аснову новых вучэнняў былі пакладзены рэфармаваныя погляды на веру і царкоўную арганізацыю. Адной з іх была евангелічная рэфармацкая царква, альбо кальвінская, названая так па імені дзеяча Рэфармацыі – тэолага Жана Кальвіна (1509–1564). На Беларусі кальвінізм называўся таксама гельвецкай (швейцарскай) царквой [1].

У Вялікім княстве Літоўскім да Рэфармацыі прыхільна ставіліся шматлікія прадстаўнікі вярхоў грамадства. Сярод іх найбольш уплывовымі былі князі Радзівілы – нясвіжскі Мікалай «Чорны» (1515–1565) і біржайскі Мікалай «Руды» (1512–1584). Менавіта Мікалай Радзівіл Чорны ў 1553 г. заснаваў у Брэсце першы на беларускіх землях кальвінскі збор з друкарняй [2].

У кальвінізме многія магнаты і шляхта бачылі ідэйную падтрымку яшчэ большай сваёй вольнасці. Некаторыя шукалі магчымасць заснавання нацыянальнай царквы, якая магла б садзейнічаць палітычнай незалежнасці і ад каталіцкай Польшчы, і ад праваслаўнай Масквы [3]. Адміністрацыйна кальвіністы Рэчы Паспалітай дзяліліся на Вялікапольскую, Малапольскую і Літоўскую правінцыі. Цэнтрам апошняй была Вільня.

У пачатку ХVІІ ст. рэфармацыйная хваля ў Рэчы Паспалітай пад націскам каталіцкай контррэфармацыі, якую ўзначалілі езуіты, ужо ішла на спад. Многія магнаты і шляхта адыходзілі ад Рэфармацыі. Змяншалася колькасць рэфармацкіх збораў: у 1640 г. іх было ў ВКЛ 140, у 1655 – 110, у 1696 – 51 [4].

Ёсць звесткі, што ў Слуцку кальвінская суполка ўзнікла ў канцы 1550-х гадоў [5]. Пасля таго, як па загадзе князя слуцкага Сімяона ІV Алелькавіча ў Зарэччы ў 1587 г. была ўзведзена новая Юр"еўская царква, мясцовыя кальвіністы звярталіся да яго з просьбай атрымаць для сябе стары будынак храма, які застаўся на беразе Случы. Тады, у 1587 г., пры той царкве і была афіцыйна заснавана кальвінская абшчына [6]. Аднак, наколькі яна з"яўлялася трывалай і як дзейнічала, невядома. Бо калі на пачатку ХVІІ ст. князь Януш VІ Радзівіл збіраўся пабудаваць у Слуцку кальвінскі збор, то ў сваёй грамаце згадваў: «Пабудаваць… побач з разбуранай, старой і закінутай царквой, якую пад імем св. Юрыя… Сімяон Алелькавіч перанёс у больш прасторнае месца…».

Князі Радзівілы – нашчадкі Мікалая «Рудога», што гаспадарылі на Случчыне з 1612 г., – не толькі самі былі кальвіністамі, але і з"яўляліся магутнымі апекунамі ўсіх пратэстантаў у ВКЛ. Яны ператварылі Слуцк у адзін з галоўных тагачасных рэфармацкіх цэнтраў Літвы. Сюды сцякаліся шматлікія, ганімыя з іншых месцаў і нават з-за мяжы, прадстаўнікі розных яго накірункаў.

Першы храм

Князь Януш VІ РадзівілПершы ў Слуцку ўласна кальвінскі храм, які стаў у Літоўскай правінцыі кафедральным, быў заснаваны князем Янушам VІ Радзівілам у 1617 г. [7] Пабудавалі яго ў Новым горадзе на беразе ракі Случ [8]. Паўстаў ён на пляцы колішняй Юр"еўскай царквы, пакінуты будынак якой яшчэ стаяў, але ў сувязі з новым будаўніцтвам быў разабраны.

Уяўленне аб выглядзе першага кальвінскага храма можна атрымаць з дакумента, што захоўваецца ў Літоўскім гістарычным архіве, які, аднак, атрыбутаваны памылкова як план бернардзінскага касцёла [9]. Польскі даследчык Войцэх Баберскі гэтую памылку выпраўляе [10].

Зыходзячы з праекта, створанага цесляром Мікалаем Прусаком, гэта быў адносна невялікі па памерах прамавугольны ў плане будынак, завершаны стромкім схільным дахам. За кошт зрэзу ўсходіх тарцовых сцен утвараўся трохгранны алтарны выступ. Да сярэдзіны галоўнага фасада прымыкала квадратная ў плане вежа-званіца з уваходным праёмам у ніжнім ярусе. Польскі даследчык прыходзіць да высновы, што будынак мусіў быць узведзены ў тэхніцы «прускага муру» (іншая назва – «фахверк»), калі выкарыстоўваўся драўляны каркас, у якім прамежкі паміж брусамі запаўняліся цэглай, глінай альбо каменем. Аднак, як пабудавалі храм у сапраўднасці – альбо традыцыйна з дрэва, альбо па прапанове аўтара праекта «па-пруску», – дакладна невядома. У выпадку, калі будаўніцтва вялося адпаведна праекту, яго, хутчэй за ўсё, можна лічыць першым на Случчыне збудаваннем у тэхніцы «прускага муру». Пра ўзведзеныя «па-пруску» будынкі ў гарадскіх дакументах пазнейшых часоў звесткі ўжо сустракаюцца.

Звернем увагу і на аўтара праекта. Прозвішча Прусак на Случчыне вядома і цяпер. Недалёка ад горада ёсць вёска Прусы, з чаго можна прыйсці да высновы, што гэта мог быць мясцовы жыхар. Аднак магчыма, што прозвішча ўтварылася ад месца паходжання майстра – Прусіі, дзе факверкавыя збудаванні, атрымаўшыя на нашых землях назву «прускі мур», былі вядомы здаўна.

Другі храм

Праектны чарцёж першага кальвінскага храмаПраз нейкі час побач з узведзеным па загадзе Януша Радзівіла зборам, быў узведзны новы, большы па памерах, драўляны збор. Інвентар збору Слуцкага, школы і плябані за 1623 г. ужо гаворыць пра два кальвінскія храмы: вялікі і малы [11]. Пра тое ж сведчаць і іншыя дакументы: «…ідучы ад замка, праз мост Малы да Новага горада… на левым баку… над ставамі ракі Случ стаяць два зборы – вялікі і малы» [12]. Яны абодва за сваю гісторыю цярпелі ад пажараў, а потым аднаўляліся [13]. Пры зборы па загадзе Крыштофа Радзівіла, акрамя школы, быў закладзены і шпіталь.

Фрагмент плана Слуцка канца ХІХ ст. 6 – кальвінскі храмУ інвентарах слуцкіх збораў за 1623 і 1685 гады прыводзіцца апісанне вялікага збора. Падаецца ён як будынак з дванаццацю вокнамі, пакрыты гонтай, з жалезным крыжом на даху. Да яго прымыкала званіца. Падлога была зроблена з тэракотавай і паліванай кафлі. Пасля рамонту, што адбыўся ў другой палове ХVІІ ст., сцены былі пафарбаваны, а інтэр"ер упрыгожаны карцінамі, напісанымі на палатне на тэмы Свяшчэннага Пісання. З іх дзевяць размясцілі над мужчынскімі і жаночымі лавамі, а дванаццаць – у алтарнай частцы (там жа знаходзіліся і напісаныя золатам павучэнні-афарызмы). Меліся выразаныя з дрэва і пазалочаныя кафедры для казанняў. Хоры, дзе спявалі студэнты, таксама былі разнымі. За кафедрай знаходзіліся шафы з бібліятэчнымі кнігамі і архівам [14].

Да ХІХ ст. застаўся толькі большы драўляны збор. Ён стаяў у глыбіні адведзенай для рэфарматаў пляцоўкі, на беразе Случы. Быў прамавугольны ў плане, на галоўным фасадзе меў стромкую вежу, а з супрацьлеглага боку – выступаючую апсіду. Унутры замест алтара стаяў стол, пакрыты чырвоным сукном з Бібліяй, друкаванай у Брэсце ў 1563 г. Сталы стаялі і па баках алтарнай часткі, за якімі падчас набажэнстваў засядалі духоўныя старэйшыны. Пад аркай, ва ўсходняй частцы прэсбітэрыума (прастора паміж алтаром і галоўным аб"ёмам), быў амбон. Духоўныя спевы суправаджаў арган.

Непадалёку ад храма на дзядзінцы стаялі тры жылыя дамы для служыцеляў, канвікт, дзе жылі семінарысты і размяшчаліся старэйшыя пяты і шосты класы, а таксама будынак гімназіі, у якім займаліся чатыры малодшыя класы [15].

Мураваны храм

3.20. План будынкаў скасаванага езуіцкага калегіума. Д. Пятроўскі, Г. Мілеўскі. 1804 г. (а — касцёл, b — званіца, с — вароты, d — афіцыны, е — фортка,/— ганак, g — усходы, h — школы, i — агароды, k — студні, I — дзядзінец, ł — бровар, т — стайні, п — вазоўні, о — вялікі мураваны склад, р — малы мураваны склад, q — рэфектарый, г — вялікая кухня, s — сені, t — калегіум, v — калідоры, w — могілкі, х — мураваны паркан, у — драўляны паркан, агароджаны каламі па пажары, ż — шопа, z — агулъныя месцы) LVIA. Е 567. Ар. 27. В. 9.На змену драўлянаму, па праекце губернскага архітэктара Казіміра Хршчановіча, у 1850–51 гадах быў узведзены мураваны будынак збора [16]. Паставілі яго не на беразе ракі, а побач з гімназіяй. Галоўным фасадам ён выходзіў на вуліцу Шырокую (Сенатарскую).

Новы мураваны храм уяўляў сабою прамавугольны ў плане аб"ём, пакрыты вальмавым дахам, без выступаючай алтарнай апсіды (як было прадугледжана праектам), з шатровай трох"яруснай вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Чацверыковыя ярусы вежы аддзяляліся прафіляванымі карнізамі. Па вышыні першы ярус быў роўны асноўнаму аб"ёму, а яго ніжняя частка мела выгляд адкрытага тамбура з галоўным і двума бакавымі арачнымі ўваходнымі праёмамі. Невысокі сярэдні ярус з боку вуліцы ўпрыгожваўся паўкруглым сандрыкам, які служыў абрамленнем круглага па форме гадзінніка. Сцены чацверыка трэцяга яруса праразаліся парнымі аконнымі праёмамі. Завяршаў вежу высокі васьмігранны шацёр з чацверыковымі шатровымі вежачкамі-пінаклямі, якія стаялі па вуглах і па перыметры злучаліся між сабою фігурнай металічнай рашоткай. Вуглы вежы і асноўнага аб"ёму былі апрацаваны пілястрамі, пілястры члянілі таксама бакавыя сцены будынка. Выцягнутыя ўгору трохлапасцёвыя аконныя праёмы абрамлялі стрэлападобныя ліштвы. Прысутнасць элементаў, уласцівых раманскаму, гатычнаму і класіцыстычнаму стылям, гаворыць аб эклектычным характары архітэктуры будынка. Аднак дамінаванне сярод іх выцягнутых уверх стрэлападобных формаў надавала яму ў цэлым гатычны выгляд. Упрыгожваннем горада называлі сучаснікі гэты храм. Кальвінскі збор і будынак мужчынскай гімназіі стваралі адзін з галоўных архітэктурных ансамбляў Новага горада.

Пэўны час на рэфармацкім пляцы стаялі два зборы: драўляны і новы мураваны. Да 1865 г. драўлянага збора ўжо не было.

У дзейнасці кальвінскія храмы падпарадкоўваліся свайму сіноду ў Вільні. Там жа праходзілі і рэфармацкія сходы (сесіі), аднак некалькі разоў яны адбываліся ў іншых месцах, у тым ліку ў Слуцку і Капылі. У пачатку XIX cт. з"явіліся рэфармацкія акругі – дыстрыкты, якія ўзначальваў суперінтэндант. Слуцкі і Капыльскі зборы ўвайшлі ў Беларускі дыстрыкт. Слуцк стаў месцам размяшчэння Беларускага суперінтэнданта, ён жа з"яўляўся і пастарам Слуцкага збора. Яму падпарадкоўваліся прапаведнік слуцкага прыхода, прапаведнік капыльскага прыхода і пастар койданаўскай рэфармацкай царквы [17].

Напрыканцы ХVІІІ ст. кальвіністаў у Слуцку было 547 чалавек, яны складалі 17,4 % жыхароў горада. Цераз стагоддзе, у 1891 г., іх налічвалася 49 чалавек [18].

Усталяванне Савецкай улады ў 1920 г. прывяло да ліквідацыі рэфармацкіх збораў. Слуцкі быў закрыты ў 1921 г. Пастар Феліцыян Курнатоўскі і іншыя служыцелі, а таксама прафесары Слуцкай гімназіі эмігрыравалі.

Новыя ўлады ў 1925 г. прыстасавалі будынак збора для электрастанцыі.

З 1927 г. тут працавалі дызелі з генератарамі 150 і 75 кВт. Храмавая бібліятэка трапіла ў Слуцкі акруговы краязнаўчы музей. Арган быў разабраны, архіў знішчаны [19].

У Вялікую Айчынную вайну, падчас партызанскай дыверсіі, ноччу з на 7 снежня 1943 г., будынак збора, дзе і тады размяшчалася электрастанцыя, быў узарваны [20]. Засталася толькі званіца, яе разабралі ў 1950-я гады.

Цяпер на месцы мураванага кальвінскага збора арганізавана школьная дзіцячая пляцоўка і разбіты клумбы.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

 

Кальвинский сбор

В Западной Европе в XVI в. на основе общественно-политического конфликта возникло реформационное религиозное движение, которое в последствии привело к восстанию независимых от Рима протестантских церквей. В основу новых учений были положены реформированные взгляды на веру и церковную организацию. Одной из них была евангельская реформаторская церковь, либо кальвинистская, названная так по имени деятеля Реформации – теолога Жана Кальвина (1509–1564). В Беларуси кальвинизм назывался также гельвецкой (швейцарской) церковью [1].

Комплекс кальвінскіх храма і гімназіі на вуліцы Сенатарскай. 2-я палова ХІХ ст.В Великом княжестве Литовском к Реформации благосклонно относились многие представители верхов общества. Среди них наиболее влиятельными были князья Радзивиллы – несвижский Николай «Чёрный» (1515–1565) и Биржанский Николай «Рыжий» (1512–1584). Именно Николай Радзивилл Чёрный в 1553 г. основал в Бресте первый на белорусских землях кальвинский сбор (храм. – В.Х.) с типографией [2].

В кальвинизме многие магнаты и шляхта видели идейную поддержку ещё большей своей вольности. Некоторые искали возможность основания национальной церкви, которая могла бы способствовать политической независимости и от католической Польши, и от православной Москвы [3]. Административно кальвинисты Речи Посполитой делились на Великопольскую, Малопольскую и Литовскую провинции. Центром последней была Вильна.

В начале XVII в. реформационная волна в Речи Посполитой под давлением католической контрреформации, которую возглавили иезуиты, уже шла на спад. Многие магнаты и шляхта отходили от Реформации. Уменьшалось количество реформаторских сборов: в 1640 г. их было в ВКЛ 140, в 1655 – 110, в 1696 – 51 [4].

Есть сведения, что в Слуцке кальвинистская община возникла в конце 1550-х годов [5]. После того, как по приказу князя Слуцкого Симеона IV Олельковича в Заречье в 1587 г. была возведена новая Юрьевская церковь, местные кальвинисты обращались к нему с просьбой получить для себя старое здание храма, которое осталось на берегу Случи. Тогда, в 1587 г. при той церкви и была официально основана кальвинистская община [6]. Однако, насколько она являлась прочной и как действовала, неизвестно. Ведь когда в начале XVII в. князь Януш VІ Радзивилл собирался построить в Слуцке кальвинский сбор, то в своей грамоте упоминал: «Построить… рядом с разрушенной, старой и заброшенной церковью, которую под именем св. Юрия… Симеон Олелькович перенёс в более просторное место…».

Князья Радзивиллы – потомки Николая «Рыжего», что хозяйничали на Случчине с 1612 года, – не только сами были кальвинистами, но и являлись мощными покровителями всех протестантов в ВКЛ. Они превратили Слуцк в один из главных тогдашних реформаторских центров Литвы. Сюда стекались многочисленные, гонимые из других мест и даже из-за рубежа, представители различных его направлений.

Первый храм

Вид на Кальвинский сбор и Слуцкую гимназию. Конец XIX — начало XX века. Реконструкция: Сергей Богдашич, Игорь Титковский, компьютерная графика: Евгений МатюшинПервый в Слуцке собственно кальвинский храм, ставший в Литовской провинции кафедральным, был основан князем Янушем VІ Радзивиллом в 1617 г. [7] Построили его в Новом городе на берегу реки Случь [8]. Возник он на площади бывшей Юрьевской церкви, покинутое здание которой ещё стояло, но в связи с новым строительством было разобрано.

Представление о виде первого кальвинского храма можно получить из документа, хранящегося в Литовском историческом архиве, который, однако, атрибутован ошибочно как план бернардинского костёла [9]. Польский исследователь Войцех Баберский эту ошибку исправляет [10].

Исходя из проекта, созданного плотником Николаем Прусаком, это было относительно небольшое по размерам прямоугольное в плане здание, завершённое крутой скатной крышей. За счёт среза восточных торцовых стен образовывался трёхгранный алтарный выступ. К центру главного фасада примыкала квадратная в плане башня-колокольня с входным проёмом в нижнем ярусе. Польский исследователь приходит к выводу, что здание должно было быть построено в технике «прусской стены» (другое название – «фахверк»), когда использовался деревянный каркас, в котором промежутки между брусьями заполнялись кирпичом, глиной или камнем. Однако, как построили храм в действительности-либо традиционно из дерева, либо по предложению автора проекта «по-прусски», – точно неизвестно. В случае, если строительство велось согласно проекту, его, скорее всего, можно считать первым на Случчине сооружением в технике «прусской стены». О возведённых «по-прусски» зданиях в городских документах поздних времён сведения уже встречаются.

Обратим внимание и на автора проекта. Фамилия Прусак на Случчине известно и сейчас. Недалеко от города есть деревня Пруссы, из чего можно прийти к выводу, что это мог быть местный житель. Однако возможно, что фамилия образовалась от места происхождения мастера – Пруссии, где фахверковые сооружения, получившие на наших землях название «прусская стена», были известны издавна.

Второй храм

Вуліца Шырокая. 1910-я гг.Через какое-то время рядом с возведённым по приказу Януша Радзивилла сбором, был построен новый, больший по размерам, деревянный сбор. Инвентарь сбора Слуцкого, школы и плебании за 1623 г. уже говорит о двух кальвинистских храмах: большом и малом. [11] О том же свидетельствуют и другие документы: «…идя от замка, через мост Малый до Нового города… на левой стороне… над берегами реки Случь стоят два сбора – большой и малый» [12]. Они оба за свою историю страдали от пожаров, а потом восстанавливались [13]. При сборе по приказу Кристофа Радзивилла, кроме школы, был заложен и госпиталь.

В инвентарях слуцких сборов за 1623 и 1685 годы приводится описание большого сбора. Подаётся он как здание с двенадцатью окнами, покрытое гонтом, с железным крестом на крыше. К нему примыкала колокольня. Пол был сделан из терракотовой и глазурованной керамической плитки. После ремонта, который прошёл во второй половине XVII в., стены были окрашены, а интерьер украшен картинами, написанными на холсте на темы Священного Писания. Из них девять разместили над мужскими и женскими скамьями, а двенадцать – в алтарной части (там же находились и написанные золотом поучения-афоризмы). Имелись вырезанные из дерева и позолоченные кафедры для проповедей. Хоры, где пели студенты, также были резными. За кафедрой находились шкафы с библиотечными книгами и архивом [14].

К XIX в. остался только больший деревянный сбор. Он стоял в глубине отведённой для реформатов площадки, на берегу Случи. Был прямоугольный в плане, на главном фасаде имел крутую башню, а с противоположной стороны – выступающую апсиду. Внутри вместо алтаря стоял стол, покрытый красным сукном с Библией, печатанной в Бресте в 1563 г. Столы стояли и по бокам алтарной части, за которыми во время богослужений заседали духовные старейшины. Под аркой, в восточной части пресбитерия (пространство между алтарём и главным объёмом), был амвон. Духовные песнопения сопровождал орган.

Неподалёку от храма на детинце стояли три жилых дома для служителей, конвикт (общежитие. – В.Х.), где жили семинаристы и располагались старшие пятый и шестой классы, а также здание гимназии, в котором занимались четыре младших класса [15].

Каменный храм

Руіны званіцы храма. 1950-я гг.На смену деревянному, по проекту губернского архитектора Казимира Хршчановича, в 1850–51 годах был возведено каменное здание сбора [16]. Поставили его не на берегу реки, а рядом с гимназией. Главным фасадом он выходил на улицу Широкую (Сенаторскую).

Новый каменный храм представлял собой прямоугольный в плане объем, покрытый вальмовой крышей, без выступающей алтарной апсиды (как было предусмотрено проектом), с шатровой трёхъярусной башней-колокольней на главном фасаде. Четвериковые ярусы башни отделялись профилированными карнизами. По высоте первый ярус был равен основному объёму, а его нижняя часть имела вид открытого тамбура с главным и двумя боковыми арочными входными проёмами. Невысокий средний ярус со стороны улицы украшался полукруглым сандриком, служившим обрамлением круглых по форме часов. Стены четвериков третьего яруса прорезались парными оконными проёмами. Завершал башню высокий восьмигранный шатёр с четвериковыми шатровыми башенками – пинаклями (Пинакль – в романской и готической архитектуре – декоративная копьевидная башенка. – В.Х.), которые стояли по углам и по периметру соединялись между собой фигурной металлической решёткой. Углы башни и основного объёма были обработаны пилястрами, пилястры разрезали также боковые стены здания. Вытянутые вверх трёхлопастёвые оконные проёмы обрамляли стрелообразными плинтусами. Присутствие элементов, присущих романскому, готическому и классическому стилям, говорит о эклектичным характере архитектуры здания. Однако доминирование среди них вытянутых вверх стрелообразных форм придавало ему в целом готический вид. Украшением города называли современники этот храм. Кальвинский сбор и здание мужской гимназии создавали один из главных архитектурных ансамблей Нового города.

Некоторое время на реформаторской площади стояли два сбора: деревянный и новый каменный. К 1865 г. деревянного сбора уже не было.

Современный вид на Слуцкую гимназию. 2017. В.ХворовВ деятельности кальвинистские храмы подчинялись своему синоду в Вильне. Там же проходили и реформатские собрания (сессии), однако несколько раз они проходили в других местах, в том числе в Слуцке и Копыле. В начале XIX в. появились реформатские округа – дистрикты, которые возглавлял суперинтендант. Слуцкий и Копыльский сборы вошли в Белорусский дистрикт. Слуцк стал местом размещения Белорусского суперинтенданта, он же являлся и пастором Слуцкого сбора. Ему подчинялись проповедник слуцкого прихода, проповедник копыльского прихода и пастор койдановской реформатской церкви [17].

В конце XVIII в. кальвинистов в Слуцке было 547 человек, они составляли 17,4% жителей города. Через столетие, в 1891 г. их насчитывалось 49 человек [18].

Установление Советской власти в 1920 г. привело к ликвидации реформаторских сборов. Слуцкий был закрыт в 1921 г. Пастор Фелициан Курнатовский и другие служители, а также профессора Слуцкой гимназии эмигрировали.

Новые власти в 1925 г. приспособили здание сбора для электростанции.

С 1927 года здесь работали дизели с генераторами 150 и 75 кВт. Храмовая библиотека попала в Слуцкий окружной краеведческий музей. Орган был разобран, архив уничтожен [19].

В Великую Отечественную войну, во время партизанской диверсии, в ночь на 7 декабря 1943 года, здание сбора, где тогда располагалась электростанция, было взорвано [20]. Осталась только колокольня, её разобрали в 1950-е годы.

Сейчас на месте каменного кальвинского сбора организована школьная детская площадка и разбиты клумбы.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Слуцк. История города в памятниках архитектуры, 2015
Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

 

1. Шасцюк А. Кальвінства//Беларуская мінуўшчына. 1995. № 4, с. 62–64.

2. Казуля С. Кальвінізм. ЭГБ. Т. № 4. Мн., 1997, с. 36.

3. Катлярчук А. У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны ХVІІ ст.// «ARCHE». 2008. № 7–8.
Катлярчук А. У ценю Польшчы і Расеі. Асобнае выданне. 2009, с 49–71.

4. Грыцкевіч А. Дзейнасць Віленскага сінода рэфармацкіх абшчын у ВКЛ. Зб. Беларусіка, Кн. 4. Мн., 1995, с.362.

5. Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10. Warszawa. 1889. (Sluck).

6. Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы. Мн., 1970, с. 43.

7. Глебов И.А. Историческая записка о Слуцкой гимназии с 1617–1910 гг. Вильно. 1903.
Глебов И.А. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна. 1904.
Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10. Warszawa. 1889. (Sluck).

8. План г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.

9. План костёла бернардинцев в Слуцке с запиской о договоре на его постройку с плотником Николаем Прусаком и о количестве нужных материалов. ЛГИА, ф. № 1280 (Радивилы-князья). Ч. 1, д. 2053.

10. Boberski W. «Proekt zboru kalwinskiego w Slucku z warsztatu XVII-wiecnego ciesli. Зб. Sztuka ziem wschodnich Rzeczypospolitej XVI – XVII w. Lublin. 2000, ss. 253–267.

11. Глебов И. Историческая записка о Слуцкой гимназии с 1617–30–1910 гг. Вильно. 1903. с. 4, 5.

12. Іванова Л.С. Рэфармацыя ў Слуцку. Зб. Случчына: мінулае і сучаснасць. Слуцк. 1995, с. 57.

13. Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. №10. Warszawa. 1889. (Sluck).

14. Скеп"ян Н.А. Кальвінісцкая гімназія ў Слуцку ў ХVІІ ст. Беларускі гістарычны часопіс. № 2, 2012, с. 27.

15. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905, с.57.
Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck).

16. Грыцкевіч А.П. Слуцк. Арыкул у ЭЛІМБ. Т. № 5. Мн., 1987, с. 68.
Описание церквей и приходов Минской епархии. Мн., Т № 3. 1879.

17. B.J.K. Wspomnienia o Slucku. Gniezno. 1905, с. 56–57.
Грыгор"ева В., Філатава А. Пратэстантская царква ў Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX стст.// Беларускі гістарычны часопіс. 2001. № 2, с. 59.
Зелинский И. Материалы для географии и статистики России, составленные офицерами ген. штаба. Минская губерния. ч. I, СПб. 1864, с. 578–579.

18. Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине ХІХ века. Мн., 1981.
Серно-Соловьевич. Ф. Древнерусский город Слуцк… Вильна. 1896.

19. Будзімер В. Случчына //Спадчына. 1999. № 3, с. 193.
Ліпень Л. Эвангелічная рэфармацкая царква ў Беларусі//Інфармацыйна-культурны бюлетэнь «Форум». 1996. № 3, с. 54–56.

20. Грицкевич А.П. Слуцк. Мн., 1970, с. 79.