Стэфанаўская царква

Стэфанаўская царква

03.04.2018

Прыходская Стэфанаўская царква

Дакладны час з"яўлення царквы святога першапакутніка архідыякана Стэфана невядомы. Магчыма, што яна была заснавана ў XVI або ў першай палове XVII ст. як прыходская для жыхароў Трайчанскага прадмесця.

У дакументах звесткі пра яе сустракаюцца з другой паловы ХVІІ ст.: адна з найранейшых дат – 1657 г. А ў 1661 г. яна згадваецца як збяднелая і пераданая пад апеку Спаскага брацтва [1]. Пры царкве ў тыя часы меўся шпіталь для ўтрымання хворых і ўбогіх, які захоўваўся і пазней [2].

Прыходскую Стэфанаўскую царкву неаднойчы прыводзяць дакументы ў пераліку слуцкіх цэркваў ХVІІІ ст. [3] Размяшчаўся царкоўны пляц у прадмесці Трайчаны, па правым баку Трайчанскай вуліцы перад Трайчанскім ручаём [4]. На плане Слуцка канца ХVІІІ ст. царква паказана алтарнай часткай да вуліцы (на паўднёвы ўсход), правей ад яе знаходзілася квадратная ў плане званіца.

Семінарская Стэфанаўская царква

На пачатку ХІХ ст. царква свайго прыхода ўжо не мела [5]. Таму, калі наладзілася дзейнасць заснаванай пры Троіцкім манастыры духоўнай семінарыі (спачатку мела назву «Слуцкая», пазней перайменавана ў «Мінскую»), была пераведзена ў падпарадкаванне гэтай навучальнай установе [6]. У якасці семінарскай дзейнічала да 1840 г. На плане часткі Трайчанскага прадмесця, які можна датаваць пачаткам ХІХ стагоддзя, хаця і схематычна, аднак даволі падрабязна паказаны царкоўны пляц. Храм і званіца знаходзіліся бліжэй да вуліцы. Царкоўны фасад выяўлены галоўны, з уваходам у выглядзе прамавугольнага праёму з двухстворчатымі дзвярыма. Завяршае храм чатырохсхільны шатровы дах з невялікім купалам. З правага боку ад храма меншая па вышыні званіца, верагодна двух"ярусная, таксама пакрыта шатром. У глыбіні двара знаходзіліся два будынкі: у адным размяшчалася семінарскае праўленне, другі быў вучэбным корпусам. Хутчэй за ўсё, што раней гэта былі жылы дом прыходскага святара і шпітальны корпус [7].

Могілкавая Стэфанаўская царква

Фрагмент плана Слуцка канца XVIII ст. з Трайчанамі і пляцам Стэфанаўскай царквы (№10)Пасля таго, як духоўную семінарыю са Слуцка перавялі ў Мінск, зноў апусцеўшую царкву перанеслі далей ад горада, за манастыр, на Трайчанскія могілкі [8]. З гэтага часу Стэфанаўская царква вядома як могілкавая трайчанская, прыпісаная да гарадской Уваскрэсенскай царквы.

Несумненна, што за час існавання царква мяняла свой выгляд. Тым не менш, можна думаць, што першапачатковыя асноўныя аб"ёмы захоўваліся, у тым ліку і пры пераносе з прадмесця на могілкі. Аднак пасля пераносу ёй прыдалі від, у пэўнай меры адпаведны распрацаваным у той час «ўзорным» праектам невялікіх драўляных цэркваў, якія прадугледжвалі алтарную частку, галоўны аб"ём і прытвор, завершаны званіцай [9].

Па ўспамінах старажылаў, у першай палове XX ст. Стэфанаўская царква мела выгляд трохзрубнага храма ярусна-восевага тыпу. Да амаль квадратнага ў плане зруба асноўнага аб"ёма, пакрытага чатырохсхільным гонтавым дахам і завершаным светлавым барабанам з купалам, з захаду далучаўся прытвор. Над прытворам другім ярусам узвышалася шатровая, з невялікім купалком, званіца. З усходу храм меў прамавугольную ў плане апсіду з прыбудаванымі да яе сіметрычна па баках, на шырыню асноўнага аб"ёма, рызніцай і панамарняй. Абшытыя дошкамі фасады члянілі аконныя праёмы.

У зборы Нацыянальнага гістарычнага музея захоўваецца зроблены, верагодна, у 1920-я гады здымак царкоўнага іканастаса. Ён меў адзін галоўны (мясцовы) ярус, падзелены на часткі шасцю дэкаратыўнымі разнымі калонкамі. Цэнтральная і бакавыя часткі – арачныя брамы. Цэнтральная (Царская) брама – двухстворчатая, аздобленая барочнай рэльефнай разьбой, з шасцю медальёнамі з выявамі Дабравешчання і евангелістаў. Абапал Царскай брамы абразы Багародзіцы з дзіцем і Збавіцеля ў поўны рост. Бакавыя брамы аднастворчатыя, з маляванымі фігурамі святых дыяканаў (на правай святы Стэфан) таксама ва ўвесь рост.

Пляц Стэфанаўскай царквы на плане часткі Трайчанскага прадмесця пачатка XIX ст.: 2 – семінарскае праўленне, 3 – званіца, 4 – царква, 5 – вучэбны корпусДругім ярусам служыў размешчаны над цэнтральнай брамай картуш. Гэта фігурны, барочнага характару, драўляны разны шчыт з авальным медальёнам пасярэдзіне, на якім мелася жывапісная выява «Тайнай вячэры». Па баках кар-туша, на капітэлях калонак, сіметрычна былі расстаўлены чатыры невялікія абразкі.

Дадатковы трэці ярус уяўляў сабою рашотку з вертыкальна пастаўленых рэек, на якой былі замацаваны сілуэтныя, невысокага рэльефу, фігуры ва ўвесь рост: шэсць прарокаў з Хрыстом-Пантакратарам пасярэдзіне.

У храме меліся абразы ХVІІ і ХVІІІ стагоддзяў, у тым ліку напісаныя ў сярэдзіне ХVІІІ ст. слуцкім малерам Васілём Маркіянавічам [10].

У 1932 г. Стэфанаўская царква была закрыта, яе пачалі разбураць. У паўразбураным стане заставалася да пачатку 1950-х гадоў, потым яе разабралі.

Падчас навукова-этнаграфічнай экспедыцыі 1921 г. у Слуцк і Слуцкі раён з гэтай царквы была ўзята ікона ХVІІ ст. «Узнясенне», якая цяпер знаходзіцца ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея [11].

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

Стефановская церковь

Приходская Стефановская церковь


Точное время появления церкви святого первомученика архидиакона Стефана неизвестно. Возможно, что она была основана в XVI или в первой половине XVII в. как приходская для жителей Свято-Троицкого предместья.

План Стэфанаўскай царквы на пачатку XX ст.В документах сведения о ней встречаются со второй половины XVII в.: одна из ранних дат – 1657 г. А в 1661 г. она упоминается как обедневшая и переданная под опеку Спасского братства [1]. При церкви в те времена имелся госпиталь для содержания больных и убогих, который сохранялся и позже [2].

Приходскую Стефановскую церковь неоднократно приводят документы в перечислении слуцких церквей XVIII в. [3] Располагалась церковная площадь в предместье Тройчаны, по правой стороне Тройчанской улицы перед Тройчанским ручьём [4]. На плане Слуцка конца XVIII в. церковь показана алтарной частью к улице (на юго-восток), правее от неё находилась квадратная в плане колокольня.

Семинарская Стефановская церковь

В начале XIX в. церковь своего прихода уже не имела [5]. Поэтому, когда наладилась деятельность основанной при Троицком монастыре духовной семинарии (сначала называлась «Слуцкая», позже переименована в «Минскую»), была переведена в подчинение этому учебному заведению [6]. В качестве семинарской действовала до 1840 г. На плане части Тройчанского предместья, который можно датировать началом XIX века, хотя и схематично, однако довольно подробно показана церковная площадь. Храм и колокольня находились ближе к улице. Церковный фасад выражен главный, с входом в виде прямоугольного проёма с двустворчатыми дверями. Завершает храм четырехскатная шатровая крыша с небольшим куполом. С правой стороны от храма меньше по высоте колокольня, вероятно двухъярусная, также покрыта шатром. В глубине двора находились два здания: в одном размещалось семинарское правление, второе было учебным корпусом. Скорее всего, что раньше это были жилые дома приходского священника и больничный корпус [7].

Кладбищенская Стефановская церковь

Ікона «Узнясенне» XVII ст.После того, как духовную семинарию из Слуцка перевели в Минск, опять опустевшую церковь перенесли подальше от города, за монастырь, на Тройчанское кладбище [8]. Отныне Стефановская церковь известна как кладбищенская Тройчанская, приписана к городской Воскресенской церкви.

Несомненно, что за время существования церковь меняла свой вид. Тем не менее, можно думать, что первоначальные основные объёмы сохранялись, в том числе и при переносе с предместья на кладбище. Однако после переноса ей придают вид, в определённой мере соответствующий разработанным в то время «образцовым» проектам небольших деревянных церквей, которые предусматривали алтарную часть, главный объем и притвор, завершённый колокольней [9].

По воспоминаниям старожилов, в первой половине XX в. Стефановская церковь имела вид трёхсрубного храма ярусная-осевого типа. К почти квадратному в плане срубу основного объёма, покрытого четырёхскатной гонтовой крышей и законченным световым барабаном с куполом, с запада присоединялся притвор. Над притвором вторым ярусом возвышалась шатровая, с небольшим купалком, колокольня. С востока храм имел прямоугольную в плане апсиду с пристроенными к ней симметрично по бокам, на ширину основного объёма, ризницей и пономарней. Обшитые досками фасады прорезали оконные проёмы.

В собрании Национального исторического музея хранится сделанный, вероятно, в 1920-е годы снимок церковного иконостаса. Он имел один главный (местный) ярус, разделённый на части шестью декоративными резными колонками. Центральная и боковые части – арочные ворота. Центральные (Царские) ворота – двустворчатые, отделанные барочной рельефной резьбой, с шестью медальонами с изображениями Благовещения и евангелистов. С обеих сторон Царских ворот иконы Богородицы с ребёнком и Спасителя в полный рост. Боковые ворота одностворчатые, с рисованными фигурами святых диаконов (на правой святой Стефан) также во весь рост.

Фрагмент плана горада 1930-х гадоў з Трайчанамі і Трайчанскімі могілкаміВторым ярусом служил расположенный над центральными воротами картуш. Это фигурный, барочного характера, деревянный резной щит с овальным медальоном посередине, на котором имелся живописный образ «Тайной вечери». По бокам картуша, на капителях колонок, симметрично были расставлены четыре небольшие иконки.

Дополнительный третий ярус представлял собой решётку из вертикально поставленных реек, на которой были закреплены силуэтные, невысокого рельефа, фигуры во весь рост: шесть пророков с Христом-Пантократором посередине.

В храме имелись иконы XVII и XVIII веков, в том числе написанные в середине XVIII в. слуцким художником Василием Маркияновичем [10].

В 1932 г. Стефановская церковь была закрыта, её начали разрушать. В полуразрушенном состоянии оставалась до 1950хх годов, потом её разобрали.

Во время научно-этнографической экспедиции 1921 г. в Слуцк и Слуцкий район с этой церкви была взята икона XVII в. «Вознесение», которая сейчас находится в экспозиции Национального художественного музея [11].

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

Перевод – Владимир ХВОРОВ

На заставке: иконостас Стефановской церкви. Начало XX в.