У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Царква Архангела Міхаіла

15.03.2018

Народнае паданне, якое ў горадзе захоўвалася да пачатку ХХ ст., час заснавання Міхайлаўскай царквы адносіла да ХІІІ ст. [1] Гісторык Іван Глебаў апіраецца на звесткі, што Міхайлаўская царква на Востраве існавала ў ХІV ст. [2] Найранейшая дакладная дата, якая адзначана ў дакументах нясвіжскага архіва князёў Радзівілаў, адносіцца да 1392 г. [3] Царква архангела Міхаіла неаднойчы згадваецца ў слуцкіх дакументах пазнейшых часоў [4].

На пачатку ХХ ст. прыхаджанамі царквы былі рамеснікі і сяляне – жыхары прадмесця Востраў і дзевяці вёсак: Вясея, Боркі, Збудзішча, Мялешкавічы, Падзера, Папоўцы, Хранова, Таліца і Лошыца.

З даўніх часоў пры Міхайлаўскай царкве групаваліся рамесныя цэхі. Да пачатку ХХ ст. у ёй захоўваліся харугвы ганчарнага (1833 г.), сталярнага і стэльмахскага (1845 г.), гарбарскага (1854 г., на ім мелася выява архістраціга Міхаіла) рамесных цэхаў. У 2-й палове ХІХ ст. да яе нейкі час былі прыпісаны могілкавая Варварынская царква і Георгіеўская царква ў вёсцы Хранова [5].

За сямісотгадовую гісторыю храма мелася некалькі будаваных з дрэва царкоўных будынкаў, што прыходзілі на змену адзін аднаму. Прычынай таму маглі быць разбурэнні пад час войнаў, пажары, або натуральнае старэнне драўляных канструкцый.

Да сярэдзіны ХVІІ ст. храм знаходзіўся ў прадмесці Востраў. Стаяў на вуліцы Міхайлаўскай, што адыходзіла ад востраўскай гандлёвай плошчы. Прадмесце на тыя часы было даволі абшырным і мнагалюдным пасяленнем з трыма прыходскімі цэрквамі. У ХVІІ ст. яго забудова шчыльна прыблізілася да мяжы горада.

Падчас падрыхтоўкі Слуцка да абароны ад рускіх войскаў у сярэдзіне стагоддзя па жаданні князя Багуслава Радзівіла вызвалялася тэрыторыя перад горадам. Патрабавалася, каб было не менш як 800 крокаў свабоднай тэрыторыі перад гарадскімі валамі. Блізкая да горада забудова востраўскага прадмесця ліквідавалася. Тады з прадмесця ў горад былі перанесены цэрквы Касма-Даміянаўская, Нараджэння Хрыстова (Раждзественская) і Міхаіла Архангела [6]. Несумненна, што падчас ваеннай небяспекі ў першую чаргу ратавалася царкоўная маёмасць, аднак, хутчэй за ўсё, паспелі разабраць і перавезці і будынкі храмаў. Нездарма ў хуткім часе пасля згаданых падзей храмы з такімі назвамі ўжо стаялі ў той частцы Старога Слуцка, што прымыкала да Востраўскай брамы.

Прадмесце «Востраў» на плане канца ХVІІІ ст.: А – гарадскі вал, Б – прадмесце, В – гандлёвая плошча, Г – царкоўны пляцМіхайлаўскую царкву, якая заставалася прыходскай, паставілі на вуліцы Востраўскай [7].

На Востраў пасля вайны і адбудовы прадмесця вярнулася толькі Міхайлаўская царква. Касма-Даміянаўская і Раждзественская засталіся ў горадзе і толькі часам згадваліся як тыя, што некалі размяшчаліся на прадмесці [8].

Да ХVІІ ст. адносяцца звесткі і пра царкву святых цара Канстанціна і царыцы Алены, якая мела адносіны да Вострава, яна тады лічылася філіяльнай (прыпісанай да мясцовага прыхода).

Бакавы фасад і план Міхайлаўскай царквыЗвестак, якой была Міхайлаўская царква ў даўнейшыя часы, не захавалася. Аб яе выглядзе ў ХVІІІ ст. можна меркаваць па апісанні царкоўнага іканастаса: ён быў шасціярусным, з чатырнаццацю абразамі [9]. Зыходзячы з апісання, відавочна, што ў кожным ярусе змяшчалася ад чатырох да аднаго абраза, адкуль вынікае, што па памерах іканастас быў вузкі і высокі. Прапорцыі іканастаса заўсёды вызначаюцца характарам унутранай прасторы храма, таму верагодна, што і царква была невялікай, але высокай, яе галоўны аб"ём развіваўся ўверх і, несумненна, складаўся з некалькіх ярусаў.

На тым жа царкоўным пляцы стаяла невялікіх памераў драўляная цёплая царква, названая ў гонар архангела Гаўрыіла.

У прадмесце з горада ў 2-й палове ХVІІІ ст., магчыма з мэтай арганізацыі другога прыхода, была перанесена царква святых цара Канстанціна і царыцы Алены.

Михайловская церков на плане предместья Остров 1838 годаУ 1793 г. будынак Міхайлаўскай царквы быў, як сведчыць тагачасны дакумент, ужо стары, але не трухлявы і для богаслужэння годны [10]. Тым не менш, у 1794 г. яе закрылі, а на наступны год фундуш, храмавыя абразы, рэчы і званы перадалі Цара-Канстанцінаўскай царкве. Апошнюю пераасвяцілі і надалі імя святога архангела Міхаіла. Працэс перамяшчэння маёмасці заняў, верагодна, пэўны час, таму ў гістарычнай літаратуры, акрамя вышэй названых дат, сустракаецца таксама 1798 г. [11] Былой Цара-Канстанцінаўскай, а цяпер ужо Міхайлаўскай царкве ў спадчыну дасталася таксама маёмасць раней існаваўшай у прадмесці, а потым перанесенай у горад Касма-Даміянаўскай царквы.

Міхайлаўская царква цяпер з"яўляецца адным з самых значных помнікаў архітэктуры Слуцка. Узведзена ў ХVІІІ ст. спачатку як Цара-Канстанцінаўская стаяла ў Старым горадзе на вуліцы Капыльскай, у 2-й палове ХVІІІ ст. перанесена ў прадмесце. Яе архітэктура вырашана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока. Адносіцца да групы пабудоў ярусна-восевай кампазіцыі. Царква складалася з двух прамавугольных у плане зрубаў: галоўнага і меншага алтарнага, абнесеных па перыметры ніжэйшай за іх галерэяй, раскрытай унутр. Чацвярык алтарнай часткі завяршаецца чацверыковым барабанам са шлемападобным купалам. Другі (калі ўлічваць галерэю, то звонку атрымліваецца трэці) ярус галоўнага аб"ёму таксама ўяўляе сабой чацвярык, завершаны светлавым васьмерыковым барабанам з цыбулепадобным купалам. Абодвы купалы двух"ярусныя, з невялікімі цыбулепадобнымі галоўкамі на глухіх барабанах. Да галоўнага фасада спачатку прымыкаў невялікі ўваходны тамбур, пазней яго замяніла званіца. Сцены галерэі і чацверыкоў праразаюць арачныя аконныя праёмы. Стаяла царква на каменным падмурку, мела тры ўваходныя дзверы. Сцены былі нефарбаваныя. Дах і купалы пакрывала гонта.

Пасля пераносу на Востраў у куце царкоўнага пляца была ўзведзена драўляная званіца. На ёй мелася пяць званоў у 30, 15, 8, 1 пуд і 30 фунтаў. У 1833 г. званіцу адрамантавалі і пакрылі новай гонтай. Але апорныя канструкцыі яе састарэлі, і ў 1879 г. яна была павалена ветрам, таму ўзнікла неабходнасць у будаўніцтве новай.

Церковь Архангела Михаила при священнике Кульчицком. Фото из архива А.ПоповаНовая званіца з"явілася ў 1880-я гг. Паставілі яе па галоўнай восі храма на месцы ўваходнага тамбура. Яна ўяўляе сабою 3-ярусную кампазіцыю: чацвярык на чацверыку, завяршаецца чацверыком са зрэзанымі вугламі, які накрыты шлемападобным купалам са шпілем. На характар прыбудовы аказаў уплыў стыль «класіцызм» [12]. Чацвярык ніжняга яруса, дзе знаходзіцца ўваходны праём, атрымаў значэнне прытвора. Дойліды знайшлі гарманічныя суадносіны прапорцый званіцы і храма. Цяпер для храмавага комплексу характэрна паступовае нарастанне размешчаных па адной восі аб"ёмаў уверх, якое ўрэшце завершаецца рухам ад алтарнага купала да шпіля званіцы.

Па апісанні 1879 г., царква мела стары 4-ярусны іканастас з пілястрамі і калонкамі, пафарбаванымі алейнымі фарбамі ў белы колер, і з залачонымі карнізамі. У ім размяшчаліся чатырнаццаць абразоў «старога простага пісьма» і шэсць – «новага жывапісу».

Интерьер Михайловской церквиДа 1932 г. настаяцелем храма быў ураджэнец вёскі Бранавічы Васіль Паўлюкевіч, а пасля яго смерці на змену прыйшоў святар Крывадубскі. Протадыяканам служыў Пракофій Жданко. Усе яны беспадстаўна падазраваліся мясцовым НКУС як літоўскія, а потым польскія шпіёны.

Крывадубскі і Жданко ў 1933 г. былі падвергнуты рэпрэсіі як контррэвалюцыянеры і сасланы. Царква ў тым жа 1933 г. была закрыта, іканастас з абразамі вынесены. Будынак стаў выкарыстоўвацца пад гаспадарчыя патрэбы і для жылля.

Аднавіліся набажэнствы ў храме пад час Айчыннай вайны. У 1941 г. замест знішчанага іканастаса быў зроблены новы. У сціплай рэалістычна-акадэмічнай манеры алейнымі фарбамі на палатне напісаны абразы.

Надпіс, астаўлены на адной з дэталяў канструкцыі, паведамляе, што працавалі над іканастасам А. Маркевіч, К. Скрыпко і Д. Скрыпко.

Могила священника Нила Кульчицкого на прихрамовой территории церкви Архангела Михаила. 2012 г. фото - В.ХворовЦяперашні адрас Міхайлаўскай царквы – вуліца Сацыялістычная, 90. Яе сцены звонку пафарбаваны ў блакітны колер. Каменны падмурак абліцаваны мармуровай пліткай. Падчас рамонту 2012 г. купалы храма атрымалі новае пакрыццё, у сувязі з чым змяніўся іх колер з сярэбрана-шэрага на залаціста-жоўты.

У тым жа 2012 г. замест папярэдняга з"явіўся новы трох"ярусны іканастас. У ім размяшчаюцца 20 абразоў (8 – у першым; 11, з «Тайнай вячэрай» пасярэдзіне, – у другім; 1, з выявай Бога-Айца, – у трэцім), якія напісаў на ліпавых дошках з захаваннем старажытнай тэхналогіі і выкарыстаннем сусальнага золата мінскі мастак-іканапісец Анатоль Мацяш.

У інтэр"еры звяртаюць на сябе ўвагу зробленыя мясцовымі майстрамі (І. Крывашэй, І. Давідоўскі) два разныя драўляныя кіоты з абразамі Маці Божай. На званіцы вісяць 7 рознай велічыні званоў.

Знак - историко-культурная ценность Республики Беларусь На царкоўнай тэрыторыі ў 1990 г. з боку вуліцы па праекце архітэктара А. Яроменкі ўзведзена мураваная капліца-іконная лаўка, асвечаная ў гонар іконы Маці Божай Уладзімірскай. Выгляд капліцы вырашаны ў традыцыях рускай праваслаўнай архітэктуры. Яна квадратная ў плане, тры сцяны маюць слаба выяўленую пукатую лінію. Пакрыта гранёным купалам, абліцаваным меднымі лістамі, завяршае яго цыбулепадобны купалок на васьмігранным глухім барабане. Звернутая да царкоўнага двара ўсходняя сцяна мае прамавугольную нішу з мазаічнай выявай Маці Божай Уладзімірскай, над ёй – рэльефная выява Святой Тройцы. Перад уваходным арачным праёмам і мазаічным абразом маюцца паўкруглыя прыступкі.

Церковь Архангела Михаила. 2011 г. фото - В.ХворовУ глыбіні двара па праекце таго ж архітэктара ў 1991 г. узведзены двухпавярховы мураваны корпус духоўна-асветніцкага і адміністратыўнага цэнтра, дзе размясціліся хрысцільня, бібліятэка, класы нядзельнай школы і іншыя памяшканні. У характары гэтага будынка спалучаюцца рысы традыцыйнай і сучаснай архітэктуры. З 1994 г. тут знаходзіцца рэдакцыя выдаваемай храмам духоўна-асветніцкай газеты «Преображение».

Архітэктурны ансамбль дапаўняюць невялікі домік для вартаўніка, гараж і іншыя будынкі. Тэрыторыя абгароджана чугуннай літой фігурнай рашоткай з мураванымі слупамі. Храм мае цяпер статус Свята-Міхайлаўскага сабора, пры ім знаходзіцца цэнтр Слуцкага благачыння. З 1989 па 2015 гг. настаяцелем храма з"яўляўся протаіерэй айцец Міхаіл Вейга, ён жа ў той перыяд благачынны Слуцкай царкоўнай акругі і галоўны рэдактар газеты «Преображение». Яго папярэднікам быў протаіерэй Лявонцій Кульчыцкі, які служыў у храме з 1956 г.

З 2015 г., у сувязі з арганізацыяй Слуцкай епархіі на чале з епіскапам Антоніем, Свята-Міхайлаўскі сабор становіцца кафедральным.

Будынак Міхайлаўскай царквы ахоўваецца дзяржавай. Гэта ўзор палескай школы драўлянага дойлідства з рысамі стыляў барока і класіцызма, помнік архітэктуры ХVІІІ–ХІХ стст.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

 

Церковь Архангела Михаила

Церковь Архангела Михаила. 2011 г. фото - В.ХворовНародное предание, которое в городе сохранялось до начала ХХ в., время основания Михайловской церкви относило к XIII в. [1] Историк Иван Глебов опирается на сведения, что Михайловская церковь на Острове существовала в XIV в. [2] Первая точная дата, которая отмечена в документах несвижского архива князей Радзивиллов, относится к 1392 г. [3] Церковь архангела Михаила не раз упоминается в слуцких документах поздних времён [4].

В начале ХХ в. прихожанами церкви были ремесленники и крестьяне – жители предместья Остров и девяти деревень: Весея, Борки, Збудище, Мелешковичи, Падерь, Поповцы, Хреново, Талица и Лошица.

Церковь Архангела Михаила и дом священника. 2013 г. фото - В.ХворовС давних времён при Михайловской церкви группировались ремесленные цехи. К началу ХХ в. в ней сохранялись хоругви гончарного (1833 г.), столярного и стельмахского (1845), кожевенничского (1854, на нем имелось изображение архистратига Михаила) ремесленных цехов. Во 2-й половине XIX в. к ней какое-то время были приписаны кладбищенская Варваринская церковь и Георгиевская церковь в деревне Хреново [5].

За семисотлетнюю историю храма имелось несколько построенных из дерева церковных зданий, которые приходили на смену друг другу. Причиной тому могли быть разрушения во время войн, пожары, или естественное старение деревянных конструкций.

Поклонный крест на территории храма Архангела Михаила. 2013 г. фото - В.ХворовК середине XVII в. храм находился в предместье Остров. Стоял на улице Михайловской, что отходила от Островской торговой площади. Предместье в те времена было очень обширным и многолюдным поселением с тремя приходскими церквями. В XVII в. его застройка плотно приблизилась к границе города.

Во время подготовки Слуцка к защите от русских войск в середине века по указанию князя Богуслава Радзивилла была освобождена территория перед городом. Требовалось, чтобы было не менее 800 шагов свободной территории перед городскими валами. Близко к городу застройка Островского предместья была ликвидирована. Тогда из предместья в город были перенесены церкви Космо-Дамиановская, Рождества Христова (Рождественская) и Михаила Архангела [6]. Несомненно, что во время военной опасности в первую очередь спасалось церковное имущество, однако, скорее всего, успели разобрать и перевезти и здания храмов. Недаром вскоре после упомянутых событий храмы с такими названиями уже стояли в той части Старого Слуцка, что примыкала к Островским воротам.

Захоронение на территории храма Архангела Михаила. 2012 г. фото - В.ХворовМихайловскую церковь, которая оставалась приходской, поставили на улице Островской [7].

На Остров после войны и восстановления предместья вернулась только Михайловская церковь. Космо-Дамиановская и Рождественская остались в городе и лишь иногда упоминались как те, что когда-то располагались в предместье [8].

К XVII в. относятся сведения и о церкви святых царя Константина и царицы Елены, которая имела отношение к Острову, она тогда считалось филиальной (приписана к местному приходу).

Корпус духовно-просветительского и административного центра. 2013 г. Фото - В.ХворовСведений, какой была Михайловская церковь в прежние времена, не сохранилось. О её виде в XVIII в. можно судить по описанию церковного иконостаса: он был шести ярусный, с четырнадцатью иконами [9]. Исходя из описания, очевидно, что в каждом ярусе помещалось от четырёх до одной иконы, откуда следует, что по размерам иконостас был узкий и высокий. Пропорции иконостаса всегда определяются характером внутреннего пространства храма, поэтому вероятно, что и церковь была небольшой, но высокой, её главный объем развивался вверх и, несомненно, состоял из нескольких ярусов.

На той же церковной площади стояла небольших размеров деревянная тёплая церковь, названная в честь архангела Гавриила.

Церковь Архангела Михаила. Шпиль колокольни, украшенный иконой. 2016 г. Фото В.ХворовВ предместье из города во 2-й половине XVIII в., возможно с целью организации второго прихода, была перенесена церковь святых царя Константина и царицы Елены.

В 1793 г. здание Михайловской церкви было, как свидетельствует тогдашний документ, уже старое, но не ветхое и для богослужения достойное [10]. Тем не менее, в 1794 г. её закрыли, а на следующий год фундуш, храмовые иконы, утварь и колокола передали Царе-Константиновской церкви. Последнюю переосвятили и присвоили имя святого архангела Михаила. Процесс перемещения имущества занял, вероятно, некоторое время, поэтому в исторической литературе, кроме вышеуказанных дат, встречается также 1798 г. [11] Бывшей Царе-Константиновской, а сейчас уже Михайловской церкви в наследство досталось также имущество ранее существовавшей в предместье, а потом перенесённой в город Космо-Дамиановской церкви.

Михайловская церковь сейчас является одним из самых важнейших памятников архитектуры Слуцка. Возведённая в XVIII в., сначала как Царе-Константиновская стояла в Старом городе на улице Копыльской, во 2-й половине XVIII в. перенесена в предместье. Её архитектура решена в традициях народного деревянного зодчества с элементами стиля барокко. Относится к группе построек ярусно-осевой композиции. Церковь состояла из двух прямоугольных в плане срубов: главного и меньшего алтарного, обнесённых по периметру ниже их галереей, раскрытой внутрь. Четверик алтарной части завершается четвериковым барабаном со шлемовидным куполом. Второй (если учитывать галерею, то снаружи получается третий) ярус главного объёма также представляет собой четверик, завершённый световым восьмериковым барабаном с луковице подобным куполом. Оба купола двухъярусные, с небольшими луковице подобными головками на глухих барабанах. К главному фасаду сначала примыкал небольшой входной тамбур, позже его заменила колокольня. Стены галереи и четвериков прорезают арочные оконные проёмы. Стояла церковь на каменном фундаменте, имела три входные двери. Стены были некрашеные. Крышу и купола покрывал гонт.

После переноса на Остров в углу церковной площади была возведена деревянная колокольня. На ней имелось пять колоколов в 30, 15, 8, 1 пуд и 30 фунтов. В 1833 г. колокольню отремонтировали и покрыли новым гонтом. Но несущие конструкции её состарились, и в 1879 г. она была повержена ветром, поэтому возникла необходимость в строительстве новой.

Мозаичное изображение Богоматери Владимирской, над ней – рельефное изображение Святой Троицы на стене часовни. 2012 г. Фото В.ХворовНовая колокольня появилась в 1880-е гг. Поставили её по главной оси храма на месте входного тамбура. Она представляет собой 3-ярусную композицию: четверик на четверике, завершается четвериком со срезанными углами, который накрыт шлемовидным куполом со шпилем. На характер пристройки оказал влияние стиль «классицизм» [12]. Четверик нижнего яруса, где находится входной проем, получил значение притвора. Зодчие нашли гармоничные соотношение пропорций колокольни и храма. Сейчас для храмового комплекса характерно постепенное нарастание расположенных по одной оси объёмов вверх, которое в конце концов завершается движением от алтарного купола до шпиля колокольни.

По описанию 1879 года, церковь имела старый 4-ярусный иконостас с пилястрами и колонками, окрашенными масляными красками в белый цвет, и с золотистыми карнизами. В нём располагались четырнадцать икон «старого простого письма» и шесть – «новой живописи».

До 1932 г. настоятелем храма был уроженец села Барановичи Василий Павлюкевич, а после его смерти на смену пришёл священник Криводубский. Протодиаконом служил Прокофий Жданко. Все они безосновательно подозревались местным НКВД как литовские, а потом польские шпионы.

Криводубский и Жданко в 1933 г. были подвергнуты репрессии как контрреволюционеры и сосланы. Церковь в том же 1933 г. была закрыта, иконостас с иконами вынесен. Здание стало использоваться под хозяйственные нужды и для жилья.

Возобновились богослужения в храме во время Великой Отечественной войны. В 1941 г. вместо уничтоженного иконостаса был сделан новый. В скромной реалистично-академичной манере масляными красками на холсте написаны иконы.

С 1989 по 2015 гг. настоятелем храма являлся протоиерей отец Михаил Вейго, он же в тот период благочинный Слуцкого церковного округа и главный редактор газеты «Преображение»Надпись, оставленная на одной из деталей конструкции, сообщает, что работали над иконостасом А. Маркевич, К. Скрипко и Д. Скрипко.

Нынешний адрес Михайловской церкви – улица Социалистическая, 90. Её стены снаружи окрашены в голубой цвет. Каменный фундамент облицован мраморной плиткой. Во время ремонта 2012 г. купола храма получили новое покрытие, в связи с чем изменился их цвет с серебряно-серого на золотисто-жёлтый.

В том же 2012 г. вместо предшествующего появился новый трёхъярусный иконостас. В нём располагаются 20 икон (8 – в первом; 11, с «Тайной вечерей» посередине, – во втором; 1, с изображением Бога-Отца, – в третьем), которые написал на липовых досках с соблюдением старинной технологии и использованием сусального золота минский художник-иконописец Анатолий Матяш.

В интерьере обращают на себя внимание сделанные местными мастерами (И. Кривошей, И. Давидовский) два резных деревянных киота с иконами Богоматери. На колокольне висят 7 разной величины колоколов.

На церковной территории в 1990 г. по стороны улицы по проекту архитектора А. Еременко возведена каменная часовня-иконная лавка, освящённая в честь иконы Божией Матери Владимирской. Вид часовни решён в традициях русской православной архитектуры. Она квадратная в плане, три стены имеют слабо выраженную выпуклыми линию. Покрыта гранёным куполом, облицованным медными листами, завершает его луковице подобный куполок на восьмигранном глухом барабане. Обращённая к церковному двору восточная стена имеет прямоугольную нишу с мозаичным изображением Богоматери Владимирской, над ней – рельефное изображение Святой Троицы. Перед входным арочным проёмом и мозаичной иконой имеются полукруглые ступени.

Церковь Архангела Михаила. Вид со стороны д. Ячево. 2016 г. Фото В.ХворовВ глубине двора по проекту того же архитектора в 1991 г. возведён двухэтажный каменный корпус духовно-просветительского и административного центра, где расположились купель, библиотека, классы воскресной школы и другие помещения. В характере этого здания сочетаются черты традиционной и современной архитектуры. С 1994 г. здесь находится редакция выпускаемой храмом духовно-просветительской газеты «Преображение».

Архитектурный ансамбль дополняют небольшой домик для сторожа, гараж и другие здания. Территория огорожена чугунной литой фигурной решёткой с каменными столбами. Храм имеет сейчас статус Свято-Михайловского собора, при нём находится центр Слуцкого благочиния. С 1989 по 2015 гг. настоятелем храма являлся протоиерей отец Михаил Вейго, он же в тот период благочинный Слуцкого церковного округа и главный редактор газеты «Преображение». Его предшественником был протоиерей Леонтий Кульчицкий, который служил в храме с 1956 г.

С 2015 г., в связи с организацией Слуцкой епархии во главе с епископом Антонием, Свято-Михайловский собор становится кафедральным.

Здание Михайловской церкви охраняется государством. Это образец полесской школы деревянного зодчества с чертами стилей барокко и классицизма, памятник архитектуры XVIII–XIX вв.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ


 

 

Стельмахский цех - от немецкого слова Stellmach(er) — колёсных дел мастер.


1. Снитко А.К. Описание рукописей и старопечатных книг в Слуцком Тройчанском монастыре. СПб.,
1911 г. 21.
2. Глебов И. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна, 1904, с. 31.
3. Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Мн., 2012 (факсімільнае перавыданне 1926 г.).
Запіс Слуцкага князя Аляксандра слуцкай царкве Міхайлы, 1392 г., с. 124.
Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3, Мн., 1879 г.
Николай архимандрит. Историко-статистическое описание Минской епархии. СПб.1864, с. 21.
Батюшков П. Белоруссия и Литва (Исторические судьбы Северо-Западного края) СПб. 1890,
4. Гаусман М.А. Исторический очерк г. Слуцка. «Минские губернские ведомости», № 8–12, 1878 г.
Тройчанский архив. Сб. «Минская старина», вып. № 4, Мн., 1913 г.
5. Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн., 1903, с. 162.
6. Глебов И. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна, 1904 г.
Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ–ХVІІІ стст., Мн., 1978г., с. 108.
Rafal Degiel. Protestantci i prawoslawni. Patronat wyznaniowy Radziwillow birzanskich nad Cerkwia prawoslawna w ksiestwe Sluckim w XVII w. Warszawa 2000, с. 122.
Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии ХVI – середины ХVIII веков. Мн., 1991, с. 312.
7. Rafal Degiel. Protestantci i prawoslawni. Patronat wyznaniowy Radziwillow birzanskich nad Cerkwia prawoslawna w ksiestwe Sluckim w XVII w. Warszawa 2000, с. 138.
8. Rafal Degiel. Protestantci i prawoslawni. Patronat wyznaniowy Radziwillow birzanskich nad Cerkwia prawoslawna w ksiestwe Sluckim w XVII w. Warszawa 2000, с. 139.
9. Іканапіс Беларусі ХV–ХVІІІ стагоддзяў. Складальнік Н.Ф. Высоцкая, Мн., 1992 г., с. 227.
10. «Дело с ведомостями о состоянии церквей ... Слуцкой протопопии», 1793 г. НГА РБ ф. 136, воп. 1, спр. 344.
11. «Дело об упразднении малоприходных церквей в г.Слуцк. НГА РБ ф.299, воп. 2, спр. 85.
Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3, Мн., 1879 г.
Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн., 1903, с. 156.
12. Якімовіч Ю.А. Слуцкая Міхайлаўская царква. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн. 1993 г., с. 449.

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 889. Последнее 2020-08-13 20:59:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by