У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Архітэктурны ансамбль Ніжняга замка

21.08.2017

У работах некаторых даследчыкаў часам з"яўлення Ніжняга (Дольнага) замка прыводзіцца пачатак XV ст. [1] Аднак больш абгрунтаваным выглядае сцвярджэнне, якое адносіць заснаванне замка да пачатку ХVІ ст. [2]

У тыя часы горад аднаўляўся пасля шэрагу нападаў крымскіх татар. Разглядаемыя падзеі звязаны з імем слуцкай княгіні Анастасіі Алелькі: «І зараз княгіня град каля града залажыла, і нізіну раўняць і падвышаць пачала». Гэтыя радкі са Слуцкага летапісу пра заснаванне Ніжняга замка, несумненна, адносяцца да 1509 г.

Заняў замак частку тэрыторыі пасада з гандлёвай плошчай, што выклікала неабходнасць пераносу плошчы на новае месца.

У плане Ніжні замак, які размясціўся побач з Верхнім замкам (дзядзінцам), на ўсход ад яго, уяўляў сабою няправільны прамавугольнік. Ён быў умацаваны земляным валам з драўлянымі сценамі і вежамі. План пачатку ХVІІІ ст. сведчыць, што драўляныя сцены ішлі па грэбню вала толькі з боку пасада. Ад Верхняга замка і пасада аддзяляўся пракапанымі рвамі, якія злучаліся са Случчу і Бычком. Да Верхняга замка цераз роў быў перакінуты мост. Абодва замкі (у ХVІІ – ХVІІІ стст. іх разам называлі «Стары замак») складалі адзіны абаронча-палацавы комплекс [3].

Уяўленне аб выглядзе замкаў у другой палове ХVІ – пачатку ХVІІ стст. можна зрабіць па спрошчанай, але несумненна адпавядаючай сапраўднасці, выяве горада на геаграфічнай карце, зробленай нясвіжскім мастаком Тамашам Макоўскім і выдадзенай князем Мікалаем Радзівілам у 1603 г. і паўторна ў 1613 г. Ніжні замак паказаны тут меншым і ніжэй Верхняга. Па яго баках узвышаюцца дзве вежы (адна высокая, другая крыху ніжэй), накрытыя шатровымі дахамі. Паміж імі будынак палаца. Аснову замкавых умацаванняў складаў вастракол, пазней ён замяняўся гароднямі [4]. Сярэдзіну пляца займала плошча. Пры Алелькавічах быў пабудаваны палац. Па яго баках, уздоўж вала, стаялі гаспадарчыя пабудовы.

Двойчы, у ХVІІ, а потым у ХVІІІ стст. Стары замак, які ўжо не меў абарончага значэння, а з"яўляўся рэзідэнцыяй слуцкіх князёў, перабудоўваўся. Як сведчыць апісанне 1687 г., а таксама планы горада пачатку ХVІІІ ст., у Ніжнім замку тады ўжо меліся тры палацы – манументальныя аднапавярховыя шматпакаёвыя будынкі, размешчаныя ўздоўж вала. Вялікі палац, што прыйшоў на змену ранейшаму палацу Алелькавічаў, стаяў па галоўнай восі ансамбля. Яго пабудавалі для Багуслава Радзівіла ў 1666 г. па праекце архітэктара Тэафіла Спіноўскага. Гэта быў крыты гонтай прамавугольны ў плане будынак, да якога сіметрычна па баках прымыкалі алькежы пад сваімі асобнымі дахамі. Палацавыя пакоі ацяпляліся печкамі, абліцаванымі белай і каляровай кафляй з выявамі гронак вінаграду і чорных арлоў. Палы былі паркетнымі. Побач з вялікім палацам знаходзілася студня, пад валам стаяла скарбніца, над Бычком – лазня, узведзеная ў 1662 г. тым жа архітэктарам Спіноўскім.

Два другія палацы размяшчаліся па баках галоўнай восі, паміж імі ляжала прамавугольная ў плане плошча. Пакоі палаца, што стаяў бліжэй да Верхняга замка, мелі размалёўку. Трэці палац згадваўся як невялікі, з алькежамі, быў атынкаваны. Пры ім меўся невялікі агарод. У адным з двух апошніх палацаў знаходзілася рэзідэнцыя каменданта слуцкага гарнізона, у 1662 г. перанесеная ў цытадэль.

Пры мосце, што вёў да Верхняга замка, стаяў кухонны дом. Уздоўж вала размяшчаліся іншыя гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку стайня і вазоўня. Некалькі гаспадарчых будынкаў (пякарня, стайня, іншыя дамы), да якіх вёў масток з парэнчамі, знаходзіліся на беразе ракі. Над самой вадой размяшчаўся бровар [5].

З горада у замак можна было трапіць па пад"ёмным мосце, упрыгожаным разнымі выявамі львоў і арлоў. Далей у вале ўзвышалася брама, якая ў 1687 г. згадваецца як нядаўна ўзведзеная. У браме меліся памяшканні для варты, на ёй быў усталяваны гадзіннік са звонам, а купал завяршаў флюгер з двума арламі – чорным і чырвоным.

З 1669 па 1744 гг. за замкамі даглядалі княжацкія эканомы, бо гаспадары ў азначаны перыяд жылі ў Германіі.

Пэўнае ажыўленне і новае будаўніцтва назіраюцца тут у 1744–60 гады, калі ўладальнікам горада і княства быў князь Геранім Фларыян Радзівіл. Пасля яго смерці Слуцк перайшоў ва ўласнасць уладароў Нясвіжа, родавым цэнтрам якіх быў Нясвіжскі замак. А ў Слуцкім замаку жыццё пакрысе замірала.

Апошняя рэстаўрацыя слуцкага палаца адбылася ў 1786 г. пад кіраўніцтвам Лявона Лютніцкага – прыдворнага архітэктара князя Караля Станіслава Радзівіла [6]. На планах горада канца ХУІІІ ст. бачым вялікі палац, які цяпер з тыльнага фасаду меў два бакавыя рызаліты і паўкруглы выступ-эркер пасярэдзіне. Другога палаца, што стаяў з боку Верхняга замка, няма. Колішні трэці палац павялічыў свае памеры за кошт бакавых прыбудоў. Цяпер у замак з горада меліся два ўваходы, размешчаныя абапал згаданага палаца. Адна з брам, якая была вышэйшай, мела тры ярусы. Ад яе можна было трапіць на Падзамчышча да Бернардзінскага кляштара і, кіруючы ў бок ракі, па Малому масту выйсці ў Новы горад. Другі выхад быў скіраваны да паўночнага боку Старога горада.

Пасля далучэння краю да Расійскай імперыі замкі апусцелі і паступова прыходзілі ў заняпад. Інвентар за 1815 г. паказвае палацы Старога замка ў паўразбураным стане [7]. Па загаду гарадской адміністрацыі ў 1820 г. вежы, гаспадарчыя і жылыя замкавыя пабудовы былі разабраны, рвы пачалі засыпацца. Засталося толькі некалькі будынкаў, якія выкарыстоўваліся для жылля. Напрыклад, у 1860-я гг. на месцы Ніжняга замка было некалькі жылых дамоў і фруктовы сад, якія знаходзіліся ва ўладанні маршалка слуцкай шляхты Тадэвуша Вайніловіча. Пасля пажару, які знішчыў гэтыя дамы, тэрыторыя
забудоўвалася па-новаму. Да пачатку ХХ ст. ад усяго комплексу Старога замка амаль што нічога ўжо не захавалася [8].

Цяпер тэрыторыю Ніжняга замка займаюць будынкі рэстарана «Вежа града», узведзенага напрыканцы 1980-х гадоў на месцы сталовай № 1 і Цэнтра карэкцыйнага развіцця і навучання (былы дзіцячы садок № 8).

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

Архитектурный ансамбль нижнего замка

В работах некоторых исследователей временем появления Нижнего (Дольного) замка приводится начало XV в. [1] Однако более обоснованным выглядит утверждение, которое относит основание замка к началу XVI в. [2]

В те времена город восстанавливался после ряда нападений крымских татар. Рассматриваемые события связаны с именем Слуцкой княгине Анастасии Олельки: «...И теперь княгиня град около града заложила, и низина равноваты ся и подвышаты ся почала». Эти строки из Слуцкой летописи об основании Нижнего замка, несомненно, относятся к 1509 г.

Занял замок часть территории посада с торговой площадью, что вызвало необходимость переноса площади на новое место.

В плане Нижний замок, который расположился рядом с Верхним замком (детинцем), к востоку от него, представлял собой неправильный прямоугольник. Он был укреплён земляным валом с деревянными стенами и башнями. План начала XVIII в. свидетельствует, что деревянные стены шли по гребню вала только со стороны посада. От Верхнего замка и посада Нижний замок отделялся прорытыми рвами, которые соединялись со Случью и Бычком. К Верхнему замку через ров был перекинут мост. Оба замка (в XVIII–XVIII вв. их вместе называли «Старый замок») составляли единый оборонно-дворцовый комплекс [3].

Представление о виде замков во второй половине XVI – начале XVII вв. можно сделать по упрощённому, но, несомненно, соответствующему действительности, изображению города на географической карте, сделанной несвижским художником Томашем Маковским и изданной князем Николаем Радзивиллом в 1603 году и повторно в 1613 г. Нижний замок показан здесь меньшим и ниже Верхнего. По его бокам возвышаются две башни (одна высокая, другая чуть ниже), накрытые шатровыми крышами. Между ними здание дворца. Основу замковых укреплений составлял острокол, позже он заменился городнями [4]. Середину участка занимала площадь. При Олельковичах был построен дворец. По его бокам, вдоль вала, стояли хозяйственные постройки.

Дважды, в XVIII, а затем в XVIII вв. Старый замок, который уже не имел оборонительного значения, а являлся резиденцией слуцких князей, перестраивался. Как свидетельствует описание 1687 года, а также планы города начала XVIII в., в Нижнем замке тогда уже имелись три дворца – монументальные одноэтажные многокомнатные здания, расположенные вдоль вала. Большой дворец, пришедший на смену прежнему дворцу Олельковичей, стоял по главной оси ансамбля. Его построили для Богуслава Радзивилла в 1666 году по проекту архитектора Теофила Спиновского. Это было крытое гонтом прямоугольное в плане здание, к которому симметрично по бокам примыкали альковы под своими отдельными крышами. Дворцовые комнаты отапливались печками, облицованными белой и цветной плиткой с изображениями гроздей винограда и чёрных орлов. Полы были паркетными. Рядом с большим дворцом находился колодец, под валом стояла сокровищница, над Бычком – баня, возведённая в 1662 г. тем же архитектором Спиновским.

Два других дворца располагались по бокам главной оси, между ними лежала прямоугольная в плане площадь. Комнаты дворца, стоявшего ближе к Верхнему замку, были расписаны красками. Третий дворец упоминался как небольшой, с альковами, был оштукатурен. При нём имелся небольшой огород. В одном из двух последних дворцов находилась резиденция коменданта Слуцкого гарнизона, в 1662 г. она перенесена в цитадель.

Около моста, что вёл к Верхнему замку, стоял кухонный дом. Вдоль вала располагались другие хозяйственные постройки, в том числе конюшня и навесы. Несколько хозяйственных зданий, пекарня, конюшня, другие дома, к которым вёл мостик с перилами, находились на берегу реки. Над самой водой располагалась пивоварня [5].

Из города в замок можно было попасть по подъёмному мосту, украшенному резными изображениями львов и орлов. Далее в валу возвышались ворота, которые в 1687 г. упоминаются, как недавно построенные. В воротах имелись помещения для стражи, на ней были установлены часы со звоном, а купол завершал флюгер с двумя орлами – чёрным и красным.

С 1669 по 1744 гг. за замками присматривали княжеские экономы, ведь хозяева в указанный период жили в Германии.

Определённое оживление и новое строительство наблюдаются здесь в 1744–60 годы, когда владельцем города и княжества был князь Иероним Флориан Радзивилл. После его смерти Слуцк перешёл в собственность владельцев Несвижа, родовым центром которых был Несвижский замок. А в Слуцком замке жизнь понемногу замирала.

Последняя реставрация Слуцкого дворца состоялась в 1786 г. под руководством Леона Лютницкого – придворного архитектора князя Кароля Станислава Радзивилла [6]. На планах города конца XVIII века видим большой дворец, который теперь с тыльного фасада имел два боковых ризалита и полукруглый выступ-эркер посередине. Второго дворца, стоявшего со стороны Верхнего замка, нет. Бывший третий дворец увеличил свои размеры за счёт боковых пристроек. Теперь в замок из города имелись два входа, расположенные с обеих сторон упомянутого дворца. Одни из ворот, которые были выше, имели три яруса. От них можно было попасть на Подзамчище к Бернардинскому монастырю и, направляясь в сторону реки, по Малому мосту выйти в Новый город. Второй выход был направлен к северной стороне Старого города.

После присоединения края к Российской империи замки опустели и постепенно пришли в упадок. Инвентарь за 1815 г. показывает дворец Старого замка в полуразрушенном состоянии [7]. По приказу городской администрации в 1820 г. башни, хозяйственные и жилые замковые постройки были разобраны, рвы начали осыпаться. Осталось только несколько зданий, которые использовались для жилья. Например, в 1860-е гг. на месте Нижнего замка было несколько жилых домов и фруктовый сад, находившихся во владении предводителя слуцкой знати Тадеуша Войниловича. После пожара, уничтожившего эти дома, территория застроилась по-новому. К началу ХХ века от всего комплекса Старого замка почти ничего уже не сохранилось [8].

Сейчас территорию Нижнего замка занимают здания ресторана «Вежа града», возведённого в конце 1980-х годов на месте столовой № 1, и Центра коррекционного развития и обучения (бывший детский сад № 8).

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ

На заставке – Нижний замок на плане начала ХVІІІ века.

 

 

Городня – деревянно-земляная конструкция, часть фортификационного строения. Обычно состояла из отдельного, замкнутого сруба, чаще всего наполненного грунтом. Иногда внутренний объем городни мог заниматься под помещения различного назначения.

Встречающиеся названия «горний» и «дольний», вероятно, происходят от слов Гора и Долина: Горний – Верхний, Дольний – Нижний.


 

 

1. Грицкевич А.П. Слуцк. Мн., 1970.

Грыцкевіч. Слуцк. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. № 5, Мн., 1987, с. 67.

2. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 11.

Рыбчонак С.А. Алелькавічы і Слуцк. Беларускі гістарычны часопіс. 1991, № 1, ст. 60.

3. Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІІІ–ХVІІІ стст. Мн., 1978, с. 108.

4. Сергачёв С.А. Белорусское народное зодчество. Мн., 1992, с. 151.

Якімовіч Ю.А. Слуцкія замкі. ЭЛІМБ. Т. № 5, Мн., 1987, с. 75.

5. Волкаў М. Слуцкая цытадэль у ХVІІ-ХVІІІ стст. // Беларускі Гістарычны Агляд. Т. № 19, снежань 2012, с. 31–66.

Гісторыя беларускага мастацтва. Т. № 2. Мн., 1988, с. 104–105.

Планы г. Слуцка пачатку ХVІІІ ст.: Якуба Фойгта. БРАН СПб., сп. 6/1998, с. 48. (Копія ў Слуцкім краязнаўчым музеі), і са збору Саксонскай зямельнай бібліятэкі, Дрэздэн.

Планы г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.

Якімовіч Ю.А. Слуцкія замкі. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993, с. 450.

Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии ХVI – середины ХVIII веков. Мн. 1991, с. 307.

Mikulski W., Zavadski J. Sluck // Opisi zamkow bialoruskich… Warszawa 1999, s. 58–65.

6. Леан Лютніцкі. ВКЛ. Энцыклапедыя. Т. № 3. Мн., 2005, с. 319.

7. Гісторыя беларускага мастацтва. Т. № 3. Мн., 1989, с. 50.

8. Глебов И.А. Город Слуцк. Исторический очерк. Виленский вестник. 1904.

B.J.K. Wspomnienia o Slucku. Gniezno. 1905. с. 36.

Успаміны Эдварда Вайніловіча // Наша Слова. № 19. 2006, c. 4.



 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 684. Последнее 2020-01-18 21:45:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru