У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Юр"еўская (Свята-Георгіеўская) царква

12.06.2017

Даўнейшыя звесткі

Юр"еўская царква была, верагодна, першым храмам, які з"явіўся ў Новым месцы (Зарэччы). Дакладны час заснавання яе невядомы, але адбылося гэта, несумненна, у XV ст., калі пачалося актыўнае засяленне левага берага Случы [1].

Царкоўны пляц размяшчаўся каля ракі. Цяпер гэту тэрыторыю займаюць новы корпус гарадской гімназіі № 1 і зялёная зона за ім. А да пачатку ХХ ст. гэтая тэрыторыя належыла кальвіністам, якія тут мелі свой храм і вучылішча [2].

Насупраць, на правым беразе Случы, размяшчалася гандлёвая плошча з прыстанню, вакол якой з аднаго боку мясцілася забудова старамесцкага пасада, а з другога боку ўзвышаліся ўмацаванні дзядзінца. Берагі злучала пераправа, пазней тут пабудавалі мост. Да сярэдзіны ХХ ст. ён быў праезджы, зараз пешаходны.

Першае ўпамінанне пра царкву ў літаратуры адносіцца да канца жніўня 1503 г. Звязана яно з нападам крымскіх татар. Тады, як паведамляе «Хроніка Быхаўца», князь Слуцкі Сімяон Міхайлавіч «…толькі паглядзеў з горада на месца за раку Случ з царквой святога Юр"я і ўбачыў татар, скачучых на конях…» [3]. Адзначым, што «Хроніка Быхаўца» спачатку была напісана кірыліцай, аднак да нашага часу захаваўся яе пазнейшы спіс, зроблены на старабеларускай мове лацінкай. Некаторыя цяперашнія навукоўцы, перакладаючы гэтыя радкі на сучасную мову, пішуць, што слуцкі князь убачыў татар з Юр"еўскай царквы, з чаго робіцца памылковая выснова, што стаяла гэта царква ў той час на дзядзінцы [4].

У 1582 г., у адпаведнасці з завяшчаннем князя Юрыя ІІ Юр"евіча Алелькавіча, горад і княства былі падзелены паміж яго трыма сынамі на тры часткі. Зарэчча (Новы Слуцк альбо Новае месца) дасталося сярэдняму сыну Сімяону IV (пасля пераходу з праваслаўя ў каталіцызм ён меў імя Ян-Сімяон).

У 1587 г. па загаддзе князя ЯнаСімяона з берага ракі Юр"еўскую царкву перамясцілі ў іншае месца, бліжэй да Бабруйскага тракта (пазней яго частка стала Навамейскай вуліцай), дзе на адведзеным для яе пляцы ўзвялі новы будынак храма [5].

Пакінутая старая царква стаяла яшчэ доўга. Апошнія ўпамінанні пра яе прыводзяцца ў 1617 г. [6] Па загадзе слуцкага князя Януша VI Радзівіла на тым жа пляцы, паблізу гэтага апусцеўшага храма, заклалі кальвінскі збор. А царкву, у сувязі з новым будаўніцтвам, разабралі. Апісання яе архітэктуры не захавалася.

Другі храм

Князь Ян-Сімяон Алелькавіч. Фрагмент партрэта чатырох князёў СлуцкіхВыдзелены для Юр"еўскай царквы новы пляц знаходзіўся паміж вуліцамі Шырокай (у ХVII-ХVІІІ стагоддзях сустракаюцца назвы Шырокая Навамейская і Сенатарская, цяпер вуліца Камсамольская) і Юр"еўскай (цяпер – імя Льва Талстога). Яны абедзве пад прамым вуглом адыходзілі ад Навамейскай (у ХІХ ст. – вуліца Маставая, цяпер – імя Максіма Багдановіча) і, ідучы паралельна, вялі да цытадэлі [7].

З інвентара Юр"еўскай царквы, сладзенага ў 1691 г. можна даведацца, што ў ёй меліся тры алтары. Галоўны (вялікі) алтар быў асвечаны ў гонар святога Юрыя, размешчаны з правага боку алтар прысвячаўся прасвятой Багародзіцы, з левага – святому Саве [8]. З гэтага можна зрабіць выснову, што ў царквы было два прыдзелы, а па архітэктуры яна адносілася да тыпу храмаў крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі і магла завяршацца некалькімі купаламі.

У канцы XVIII ст. Юр"еўская царква мела ўжо выгляд даволі састарэлы. У апісанні 1793 г. яна адзначалася як «не новая и не ветхая, в богослужении годящая» [9]. Асобна ад яе стаяла высокая драўляная званіца. З паўднёвага боку ад царквы, на пагосце, знаходзіўся шпіталь. З ХVІІ ст. пры ёй дзейнічала царкоўная школа [10].

Трэці храм

Узведзеная князем Янам-Сімяонам Юр"еўская царква прастаяла больш за дзвесце гадоў і да ХІХ ст. моцна састарэла. Таму яе разабралі, а з 1822 па 1829 год на тым жа пляцы вялося будаўніцтва новага храма. У 1833 г. было вырашана адрамантаваць царкоўны прытвор і ўзвесці новую званіцу [11]. На працягу 1865–74 гадоў рабіўся капітальны рамонт храма. Як можна даведацца з апісанняў, з гэтага часу Юр"еўская царква мела выгляд квадратнага ў плане аб"ёму (28 саж. [2]), з бакавымі прыдзеламі, з алтарнай часткай і прыбудаванымі да яе па баках рызніцай і панамарняй (усе па 12 саж. [2]), вялікім з боку галоўнага ўваходу прытворам. Яе завяршаў адзін, на барабане з васьмю вокнамі, купал. Сцены ўнутры і звонку мелі шалёўку. Дах быў пакрыты гонтай, а купал – бляхай. Звонку сцены былі пафарбаваны ў белы колер, а дах – мядзянкай. Унутры дашчатая столь з купальным васьмігранным скляпеннем пасярэдзіне і алтарная столь мелі блакітна-зялёны (лазурны) колер, сцены – перламутравы. Сцены галоўнага аб"ёму, апсіды і бакавых прыдзелаў праразалі 20 ваконных праёмаў. Трапіць у царкву можна было праз трое ўваходных дзвярэй. Як сведчаць планы горада, размяшчалася царква ў цэнтры царкоўнага пляца, пры ўваходзе з боку вуліцы Юр"еўскай узвышалася званіца [12].

Як прыводзяць крыніцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, у спадчыну храму засталіся старажытныя абразы і кнігі, посуд і іншае начынне, а таксама іканастас ад існаваўшых раней аднайменных цэркваў. Самымі старымі абразамі былі напісаныя ў візантыйскай манеры іконы Збавіцеля, Багародзіцы і дванаццаці апосталаў. У 1833 г. было вырашана папоўніць іканастас новымі абразамі [13].

Фрагмент плана конца XVIII в .: - площадь Юрьевской церкви, - площадь езуицкого комплексаУ храме можна было сустрэць і свецкія помнікі даўніны з досыць цікавай і даўняй гісторыяй. Напрыклад, скураны рыцарскі пояс з набіванымі срэбранымі звёнамі памерам 4,5 на 6 см. Згодна з паданнем, ён некалі належаў вялікаму князю літоўскаму Альгерду. Гэта была каштоўная рэліквія, памяць пра колішніх праваслаўных гаспадароў Случчыны – князёў Алелькавічаў, якія вялі свой радавод ад Альгерда [14]. Да перабудовы ў 1829 г. непадалёку ад алтара віселі некалькі жывапісных партрэтаў знатных прыхаджан са слуцкага купецкага роду Мелянтовічаў. Пачыналася партрэтная галерэя з купца, які вёў гандаль з Масковіяй яшчэ пры цары Аляксею Міхайлавічу [15]. Верагодна, гэткім чынам былі адзначаны нейкія, невядомыя нам цяпер, заслугі слуцкіх купцоў перад храмам. У 1856 г. з Масквы сюды выпісалі новы, пакрыты перламутравай фарбай, трох"ярусны іканастас з трыццаццю абразамі, пісанымі ў стылі «новага жывапісу», з пілястрамі, залачонымі карнізамі і разьбой [16]. Аднак захоўваўся ў царкве і старадаўні разны іканастас, выкананы мясцовымі майстрамі. Несумненна, гэта яго, у першую чаргу, меў на ўвазе даследчык Андрэй Снітка, які наведаў Слуцк у 1910 г. Ён пісаў: «Иконостасы в большинстве случаев перенесены из старых, не существующих уже церквей. Посетитель может любоваться искусной резьбой по дереву, характерными колонками, вырезанными Бог знает как давно. Местами встречаются совершенно ажурные колонки, свидетельствующие о высокой степени развития в Слуцке искусства резьбы по дереву» [17]. Той стары разны іканастас у 1918 г. бачыў нямецкі мастацтвазнавец Альберт Іпель. Ён пісаў, што гэта – «сапраўдны вянок беларускага мастацтва, краса беларускіх цэркваў» [18].

На паўднёвай частцы храмавай тэрыторыі, на пагосце, у 1868 г. замест састарэлай была ўзведзена новая званіца. На ёй вісела шэсць званоў вагой 15, 8, 4, 3, 2,25, 1,75 пуда. Тэрыторыя, дзе побач з храмам стаялі яшчэ тры жылыя дамы і дзве павеці, баранілася драўлянай агароджай [19].

Прыход Юр"еўскай царквы з даўнейшых часоў складалі купцы і рамеснікі, што жылі ў Новым Месцы. Тое, што пры храме ўтрымліваўся шпіталь, сведчыць пра шматлікасць прыхода і яго заможнасць. У XIX ст. прыхаджанамі былі жыхары Зарэчча і шасці вёсак: Ячава, Лесуноў, Бандароў, Казловічаў, Вялікай Слівы, Навадворцаў. У іх лік уваходзілі і былыя прыхаджане раней самастойных Крыжаўзвіжанскай і Іаана-Прадцечанскай цэркваў. Апошнія таксама стаялі ў Зарэччы, але з"явіліся пазней за Юр"еўскую. Прыходы Крыжаўзвіжанскай у 1793 г., а Іаанаўскай у 1853 г. былі прыпісаны да Юр"еўскай, а цэрквы, кожная ў свой час, потым разабраны з-за старасці. Да пачатку XX ст. у Юр"еўскай царкве меліся кнігі, іконы і прадметы, перададзеныя ёй пасля закрыцця згаданых цэркваў [20]. У канцы ХІХ ст. да Юр"еўскай была прыпісана пабудаваная ў 1859 г. могілкавая Пакроўская царква ў вёсцы Сярагі і пяць капліц у вёсках Казловічы, Навадворцы, Лесуны, Агароднікі і Бандары [21].

Узведзеная ў 1829 г. Юр"еўская царква стала фактычна апошнім, пабудаваным у Слуцку да рэвалюцыі, драўляным храмам (калі не лічыць Богаяўленскую, прыпісаную да сабора царкву, пабудаваную ў 1861 г. на Замкавай горцы, архітэктура якой не вызначалася арыгінальнасцю). Таму можна з упэўненасцю сказаць, што на Юр"еўскай царкве завяршылася больш чым 300-гадовая гісторыя развіцця Слуцкай рэгіянальнай школы драўлянага храмавага дойлідства. Перыяд росквіту ўжо быў у мінулым, аднак традыцыі, несумненна, былі выкарыстаны і тут. У адрозненне ад старадаўніх, барочных па характары слуцкіх драўляных цэркваў, на знешні выгляд Юр"еўскай царквы ўжо наклаў адбітак пашыраны ў XIX ст. класіцызм.

З чарады слуцкіх храмаў, для якіх лёс не быў літасцівы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, Юр"еўская царква стала першай ахвярай трагічнага ХХ ст. Яна загінула ад агню 15 ліпеня 1920 г., калі разам з усёй маёмасцю была спалена пры адступленні з горада акупацыйных польскіх войскаў [22]. Аднак некаторыя прадметы з Юр"еўскай царквы тады не прапалі. Напрыклад, згаданы вышэй рыцарскі пояс, які пазней нейкім чынам трапіў у Львоў, а адно звяно з яго ў 1930-я гг. аказалася ў музеі Івана Луцкевіча ў Вільні [23]. Верагодна, што былі вынесеныя з агню і некаторыя іншыя царкоўныя прадметы, у тым ліку і тыя, якія можна бачыць на фотаздымку, што цяпер захоўваецца ў фондзе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Пасля ўсталявання Савецкай улады вуліцу Юр"еўскую, на якую выходзіў царкоўны пляц, перайменавалі. Ёй далі імя рускага пісьменніка Льва Талстога.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ


 

 

Юрьевская (Свято-Георгиевская) церковь

Давнишние сведения


Юрьевская церковь была, вероятно, первым храмом, который появился в Новом месте (в Заречье). Точное время основания её неизвестно, но произошло это, несомненно, в XV в., когда началось активное заселение левого берега Случи [1].

Церковный плац располагался около реки. Сейчас эту территорию занимают новый корпус городской гимназии № 1 и зелёная зона за ним. А к началу ХХ в. эта территория принадлежала кальвинистам, у которых здесь был свой храм и училище [2].

Площадь Юрьевской церкви на плане начала XIX в.Напротив, на правом берегу Случи, располагалась торговая площадь с пристанью, вокруг которой с одной стороны размещалась застройка старинного посада, а с другой стороны возвышались укрепления детинца. Берега соединяла переправа, позже здесь построили мост. До середины ХХ в. он был проезжим, сейчас пешеходный.

Первое упоминание о церкви в литературе относится к концу августа 1503 г. Связано оно с нападением крымских татар. Тогда, как сообщает «Хроника Быховца», князь Симеон Слуцкий Михайлович «…только посмотрел с города на место за реку Случь с церковью святого Юрия и увидел татар, скачущих на лошадях…» [3]. Отметим, что «Хроника Быховца» сначала была написана кириллицей, однако до нашего времени сохранился её более поздний список, сделанный на старобелорусском языке латиницей. Некоторые нынешние учёные, переводя эти строки на современный язык, пишут, что слуцкий князь увидел татар с Юрьевской церкви, из чего делается ошибочная вывод, что эта церковь стояла в то время на детинце [4].

В 1582 г., в соответствии с завещанием князя Юрия II Юрьевича Олельковича, город и княжество были поделены между его тремя сыновьями на три части. Заречье (Новый Слуцк или Новое место) досталось среднему сыну Симеону IV, после перехода из православия в католицизм он имел имя Ян-Симеон.

В 1587 г. по указанию князя Яна-Симеона с берега реки Юрьевскую церковь переместили в другое место, ближе к Бобруйскому тракту (позже его часть стала Новомейской улицей), где на отведённой для неё площади возвели новое здание храма [5].

Оставленая старая церковь стояла ещё долго. Последние упоминания о ней приводятся в 1617 г. [6] По приказу слуцкого князя Януша VI Радзивилла на том же плацу, вблизи этого опустевшего храма, заложили кальвинский собор. А церковь, в связи с новым строительством, разобрали. Описания её архитектуры не сохранилось.

Второй храм

Выделенный для Юрьевской церкви новый плац находился между улицами Широкой (в ХVII–ХVІІІ веках встречаются названия Широкая Новомейская и Сенаторская, ныне улица Комсомольская) и Юрьевской (сейчас – имени Льва Толстого). Они обе под прямым углом отходили от Новомейской (в ХІХ в. – улица Мостовая, теперь – имени Максима Богдановича) и, идя параллельно, вели к цитадели [7].

Из инвентаря Юрьевской церкви, составленного в 1691 г. можно узнать, что в ней имелись три алтаря. Главный (большой) алтарь был освящён в честь святого Юрия, размещенный с правой стороны алтарь посвящался пресвятой Богородице, с левой – святому Савве [8]. Из этого можно сделать вывод, что в церкви было два придела, а по архитектуре она относилась к типу храмов крестово-центричной композиции и могла завершаться несколькими куполами.

В конце XVIII в. Юрьевская церковь имела уже вид довольно состарившейся. В описании 1793 г. она отмечалась как «не новая и не ветхая, в богослужении годящая» [9]. Отдельно от неё стояла высокая деревянная колокольня. С южной стороны от церкви, на погосте, находился госпиталь. С ХVІІ в. при ней действовала церковная школа [10].

Третий храм

Утварь из Юрьевской церкви. 1920-е гг.Возведённая князем Яном-Симеоном Юрьевская церковь простояла более двухсот лет и к XIX в. сильно состарилась. Поэтому её разобрали, а с 1822 по 1829 год на том же плацу велось строительство нового храма. В 1833 г. было решено отремонтировать церковный притвор и возвести новую колокольню [11]. На протяжении 1865–74 годов делался капитальный ремонт храма. Как можно узнать из описаний, с этого времени Юрьевская церковь имела вид квадратного в плане объёма (28 саж. [2]), с боковыми приделами, с алтарной частью и пристроенными к ней по бокам ризницей и пономарней (всё по 12 саж. [2]), большим со стороны главного входа притвором. Её завершал один, на барабане с восемью окнами, купол. Стены внутри и снаружи имели обшивку. Крыша была покрыта гонтом, а купол – жестью. Снаружи стены были окрашены в белый цвет, а крыша – медянкой. Внутри дощатый потолок с купольным восьмигранным сводом посередине и алтарный потолок имели голубовато-зелёный (лазурный) цвет, стены – перламутровый. Стены главного объёма, апсиды и боковых приделов прорезали 20 оконных проёмов. Попасть в церковь можно было через трое входных дверей. Как свидетельствуют планы города, располагалась церковь в центре церковной площади, при входе со стороны улицы Юрьевской возвышалась колокольня [12].

Как указывают источники ХІХ – начала ХХ веков, в наследство храму остались древние иконы и книги, посуда и другое снаряжение, а также иконостас от существовавших ранее одноименных церквей. Самыми старыми иконами были написанные в византийской манере иконы Спасителя, Богородицы и двенадцати апостолов. В 1833 г. было решено пополнить иконостас новыми иконами [13].

В храме можно было встретить и светские памятники старины с достаточно интересной и давней историей. Например, кожаный рыцарский пояс из кованых серебряных звеньев размером 4,5 на 6 см. Согласно преданию, он некогда принадлежал великому князю литовскому Ольгерду. Это была ценная реликвия, память о прежних православных хозяевах Слуцка – князях Олельковичах, которые вели свою родословную от Ольгерда [14]. До перестройки в 1829 г. неподалёку от алтаря висели несколько живописных портретов знатных прихожан слуцкого купеческого рода Мелентовичей. Начиналась портретная галерея с купца, который вёл торговлю с Московией ещё при царе Алексее Михайловиче [15]. Вероятно, таким образом были отмечены какие-то, неизвестные нам сейчас, заслуги слуцких купцов перед храмом. В 1856 г. из Москвы сюда выписали новый, покрытый перламутровой краской, трёхъярусный иконостас с тридцатью иконами, писанными в стиле «новой живописи», с пилястрами, золочёными карнизами и резьбой [16]. Однако хранился в церкви и старинный резной иконостас, выполненный местными мастерами. Несомненно, это его, в первую очередь, имел в виду исследователь Андрей Снитко, который посетил Слуцк в 1910 г. Он писал: «Иконостасы в большинстве случаев перенесены из старых, не существующих уже церквей. Посетитель может любоваться искусной резьбой по дереву, характерными колонками, вырезанными Бог знает, как давно. Местами встречаются совершенно ажурные колонки, свидетельствующие о высокой степени развития в Слуцке искусства резьбы по дереву» [17]. Тот старый резной иконостас в 1918 г. видел немецкий искусствовед Альберт Ипель. Он писал, что это – «настоящий венец белорусского искусства, краса белорусских церквей» [18].

На южной части храмовой территории, на погосте, в 1868 г. вместо устаревшей была возведена новая колокольня. На ней висело шесть колоколов весом 15, 8, 4, 3, 2,25, 1,75 пуда. Территория, где рядом с храмом стояли ещё три жилых дома и два сарая, была огорожена деревянным забором [19].

Приход Юрьевской церкви с давних времён составляли купцы и ремесленники, которые жили в Новом Месте. То, что при храме содержался госпиталь, свидетельствует о многочисленности прихода и его состоятельности. В XIX в. прихожанами были жители Заречья и шести деревень: Ячева, Лесунов, Бондарей, Козловичей, Большой Сливы, Новодворцев. В их число входили и бывшие прихожане ранее самостоятельных Крестовоздвиженской и Иоанно-Предтеченской церквей. Последние также стояли в Заречье, но появились позднее Юрьевской. Приходы Крестовоздвиженской в 1793 г., а Иоановской в 1853 г., были приписаны к Юрьевской, а церкви, каждая в своё время, потом разобраны из-за ветхости. До начала XX в. в Юрьевской церкви имелись книги, иконы и предметы, переданные ей после закрытия упомянутых церквей [20]. В конце XIX в. к Юрьевской была приписана построенная в 1859 г. кладбищенская Покровская церковь в деревне Серяги и пять часовен в деревнях Козловичи, Новодворцы, Лесуны, Огородники и Бондари [21].

Возведённая в 1829 г. Юрьевская церковь стала фактически последним, построенным в Слуцке до революции, деревянным храмом (если не считать Богоявленскую, приписанную к собору церковь, построенную в 1861 г. на Замковой горке, архитектура которой не отличалась оригинальностью). Поэтому можно с уверенностью сказать, что на Юрьевской церкви завершилась более чем 300-летняя история развития Слуцкой региональной школы деревянного храмового зодчества. Период расцвета уже был в прошлом, однако традиции, несомненно, были использованы и здесь. В отличие от старинных, барочных по характеру слуцких деревянных церквей, на внешний вид Юрьевской церкви уже наложил отпечаток расширившийся в XIX в. классицизм.

Из череды слуцких храмов, к которым судьба не была милостива после Октябрьской революции, Юрьевская церковь стала первой жертвой трагического ХХ века. Она погибла от огня 15 июля 1920 г., когда вместе со всем имуществом была сожжена при отступлении из города оккупационных польских войск [22]. Однако некоторые предметы из Юрьевской церкви тогда не пропали. Например, упомянутый выше рыцарский пояс, который позже каким-то образом попал во Львов, а одно звено из него в 1930-е гг. оказалось в музее Ивана Луцкевича в Вильно [23]. Вероятно, что были вынесены из огня и некоторые другие церковные предметы, в том числе и те, которые можно видеть на фотографии, что сейчас хранится в фонде Национального исторического музея Республики Беларусь в Минске.

После установления Советской власти улицу Юрьевскую, на которую выходила церковная площадь, переименовали. Ей дали имя русского писателя Льва Толстого.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ

На заставке - Юр"еўская царква ў ХІХ – ХХ стст.
Графічная рэканструкцыя,
Ігар ЦІТКОЎСКІ.


 

 

1. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 11.

2. Глебов И. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна, 1904 г., с. 20, 70.

3. Хроника Быховца. ПСРЛ, т. № 32. М. 1975, с. 169.

4. Канановіч У.І. Случчына і напады крымскіх татараў. 3б. Случчына: мінулае і сучаснасць. Слуцк, 1995, с. 53.

Канановіч У.І. Набегі крымскіх татар на Случчыну // Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн. 1. Мн., 2000, с. 42, 43.

5. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879.

Глебов И.А. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна. 1904. с. 31.

6. Глебов И.А. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна, 1904 г.

Глебов И.А. Историческое описание о Слуцкой гимназии 1617–30–1901. Вильно. 1903. с. 2, 169.

7. План города Слуцка. НГАБ ф 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.

8. Inwentarz cerkwi Swętego Jerzego w miescu Słuckim będącey… (1691). Архіўны матэрыял са збору Юрыя Піскуна.

9. Дело с ведомостями о состоянии церквей Слуцкой протопопии. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 344.

Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн. 1903, с. 156.

10. Тройчанский архив. Сб. Минская старина. Вып. № 4, Мн., 1913, № 531.

Rafal Degiel. Protestantci i prawoslawni. Patronat wyznaniowy Radziwillow birzanskich nad Cerkwia prawoslawna w ksiestwe Sluckim w XVII w. Warszawa 2000, с. 138.

11. Дело о ремонте церквей в Слуцком уезде. НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 10347)

12. Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн. 1903, с. 161.

Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3, Мн., 1879.

«План части земли… в г. Слуцке. 1865 г.» в книге И. Глебова «Историческая записка о слуцкой гимназии с 1617–30–1901 гг.» Вильно. 1903.

B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905, с. 68.

13. Дело о ремонте церквей в Слуцком уезде. НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 10347.

14. Інвэнтарная кніга музэю… у Вільні // Спадчына. 1995. № 2, с. 85.

15. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905, с. 68.

16. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879.

17. Снитко А.К. Из Слуцкой старины. Минская старина. Вып. 2. Мн., 1910, с. 153–155.

18. Шматаў В. Ля вытокаў // Спадчына. 1992. № 2, с. 10.

Іпель А. Беларускае мастацтва (пераклад з нямецкай мовы З. Гарбаўца і М. Касьпяровіча) // Спадчына. № 3. 1996, с. 276.

19. Описание церквей и приходов…

20. Снитко А.К. Описание рукописей и старопечатных книг в Слуцком Тройчанском монастыре. Мн. 1911.

21. Товаров А. Историко – статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн. 1903, с. 156, 161.

Описание церквей и приходов…

22. Даклад Слуцкага павятовага рэўкома // Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн. 1. Мн., 2000, с. 177.

23. Інвентарная кніга музэю імя І. Луцкевіча // Спадчына, 1995. № 2, с. 85.

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1121. Последнее 2020-08-14 01:27:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by