Царква cвятога Мікалая

Царква cвятога Мікалая

19.04.2017

Старажытная Мікалаеўская царква

Найранейшыя звесткі пра Мікалаеўскую царкву адносяцца да 1494 г. У гістарычным дакуменце яе фундатарам называецца князь Міхаіл Алелькавіч, часы кіравання якога Слуцкам прыходзяцца на 1454–1481 гг. [1]

Мікалаеўская царква і яе святары згадваюцца ў слуцкіх дакументах ХVІ–ХVІІІ стагоддзяў [2]. Стаяла царква ў Старым горадзе на левым баку Капыльскай вуліцы, непадалёку ад гандлёвай плошчы. У некаторых дакументах яна і згадваецца як рынкавая царква святога Мікалая [3]. Цяпер гэта тэрыторыя па Капыльскай вуліцы ў раёне гарадской бібліятэкі і банка. У тыя часы пры ёй мелася школа з адным настаўнікам [4].

Складзены ў 1669 г. інвентар царквы праводзіць пералік храмавай маёмасці, а таксама дазваляе атрымаць сціплае ўяўленне аб выглядзе храмавага пляца і будынкаў. Мікалаеўская царква адносілася да тыпу крыжова-цэнтрычных храмаў, мела два прыдзелы. Правы прыдзел быў асвечаны ў гонар Пакрова Багародзіцы, у левым знаходзіўся прастол у гонар святых Пятра і Паўла. Пра колькасць купалоў не згадваецца. У храме, як прыводзіць інвентар, меліся новыя і старыя абразы разьбяна-жывапіснай работы (хутчэй за ўсё гэта абразы з рэльефным разным фонам, хаця можна дапусціць, што былі і рэльефныя абразы). Многія абразы былі з пазалочанымі сярэбранымі абкладамі.

Побач на тым жа цвінтары стаяла новазбудаваная (на той час) цёплая царква, асвечаная ў гонар святой Ганны, будынак школы і два старыя жылыя дамы з сенцамі. Над уваходнай брамай узвышалася незадоўга перад тым рэстаўраваная званіца, на якой віселі сем малых і вялікіх званоў. Прыход у той час складалі жыхары места і сяляне з вёсак Лучнікі, Варкавічы, Сярагі, Акранава, Падліпцы і Мусічы.

З-за таго, што замкавага Успенскага сабора з канца 1660-х гадоў і да 1673 г. не было (ён, верагодна, пацярпеў ад пажару), то ў згаданы перыяд Мікалаеўская царква мела статус гарадскога сабора [5].

У 1774 г. Мікалаеўская царква была пашкоджана пажарам, які перакінуўся ад загарэўшыхся суседніх хат. У разбураным стане яна прастаяла да 1793 г., а потым была разабрана.

Новая Мікалаеўская царква на Капыльскай вуліцы

Пляц Мікалаеўскай царквы на плане канца ХVІІІ ст.Праз нейкі час пасля пажару на тым жа царкоўным пляцы пачалося ўзвядзенне з сасновых бярвенняў новай Мікалаеўскай царквы. Будаўніцтва было завершана ў 1786 г. У параўнанні з папярэдняй гэта царква па памерах была большай, мела крыжова-цэнтрычную кампазіцыю; прастолы двух бакавых прыдзелаў былі, як і ў ранейшай, асвечаны ў гонар Пакрова Багародзіцы і святых Пятра і Паўла. Стаяла яна на каменным падмурку, завяршалася пяццю купаламі з невялікімі купалкамі-банькамі. Дах быў пакрыты гонтай, а купалы – фарбаванай бляхай. Вянчалі храм жалезныя пафарбаваныя і пазалочаныя крыжы [6]. Аздабленне храма было часткова новае, у значнай меры выкарыстаны абразы і дэталі іканастаса папярэдняй, пашкоджанай пажарам, Мікалаеўскай царквы.

Цэнтральны іканастас зрабілі новы, без рэльефнай разьбы, яго толькі пафарбавалі. Брама для яго была ўзята старая, з праразной прыгожай разьбою. Мясцовыя і храмавыя абразы былі старыя і «благопристойные». Старыя абразы размяшчаліся на горнім столішчы і алтарных сценах.

Іканастас правага прыдзела таксама змяшчаў старыя прыгожыя абразы, заставалася тут і старая брама з праразной разьбою. Старыя абразы меліся і ў алтары – на горнім месцы і па баках.

У сувязі з тым, што Успенскі замкавы сабор у 1745 г. пацярпеў ад пажару і працяглы час не аднаўляўся, у хуткім часе пасля адбудовы Мікалаеўская царква чарговы раз стала гарадскім кафедральным саборным храмам [7]. А ў другой палове 1790-х гадоў з Капыльскай вуліцы яе перанеслі на тэрыторыю Верхняга замка, дзе па традыцыі і павінен быў знаходзіцца сабор [8]. На царкоўным пляцы па Капыльскай вуліцы, які апусцеў, была ўзведзена драўляная капліца [9].

На новым месцы Мікалаеўская царква, на жаль, прастаяла нядоўга: ад моцнага пажару, што ўтварыўся ў горадзе 9 ліпеня 1811 г., разам са званіцай і дамамі, што стаялі побач, яна згарэла. Дакументы прыводзяць, што храмавае начынне, іканастас і званы захаваліся [10].

Успенска-Мікалаеўскі сабор

На працягу 1816–1819-х гадоў у цэнтры Саборнай горкі вялося будаўніцтва новага Успенска-Мікалаеўскага сабора. Узводзіўся ён з драўлянага бруса. Будынак стаяў на каменным падмурку, меў крыжова-цэнтрычную кампазіцыю, завяршаўся адным, на светлавым барабане, купалам. Былі ў ім два прыдзелы і тры апсіды, па перыметры яго абкружала глухая галерэя. Гонтавы дах пазней быў пакрыты бляхай і пафарбаваны ў зялёны колер, а сцены – у чырвоны. У храме былі чатыры ўваходныя дзверы. Вокны ішлі ў тры ярусы.

Масіўны пяціярусны іканастас складаўся з трох частак і ўтрымліваў 38 абразоў, пісаных у старажытнай візантыйскай манеры. Большасць з гэтых, а таксама іншых храмавых абразоў, засталіся ў спадчыну ад ранейшых Мікалаеўскай і Успенскай цэркваў. Па ўспамінах сучаснікаў, былі яны вельмі прыгожымі. У храме мелася шмат рукапісаў і іншых гістарычных дакументаў [11].

У 1833 г. было прынята рашэнне:

сцены сабора абшыць, перабудаваць ганак, напісаць для іканастаса новыя абразы і прыбудаваць новую званіцу [12]. Новая драўляная трох"ярусная купальная званіца паўстала злева ад уваходу ў 1869–70 гады. На ёй вісела шэсць званоў [13].

Да Успенска-Мікалаеўскага сабора былі прыпісаны дзве могілкавыя цэрквы: Варварынская і Стэфанаўская трайчанская.

У дакументах 1880-х гадоў прыводзяцца звесткі, што будынак сабора да таго часу ўжо моцна састарэў і меў непрывабны выгляд. Таму ў 1885 г. замест яго пачалося ўзвядзенне мураванага Свята-Мікалаеўскага сабора.

Мураваны Мікалаеўскі сабор

Мікалаеўская царква ў канцы ХVІІІ ст. Графічная рэканструкцыя. Ігар ЦІТКОЎСКІБудаўніцтва мураванага Мікалаеўскага сабора было завершана ў 1889 г. [14] Праект падрыхтавалі ў майстэрні епархіальнага архітэктара. За будаўніцтвам з 1886 г. наглядаў мясцовы інжынер-будаўнік Нектарыеўскі [15].

Узвялі сабор у руска-візантыйскім стылі. Адносіўся ён да традыцыйнага ў праваслаўным дойлідстве крыжова-купальнага тыпу. Да галоўнага кубападобнага аб"ёму далучаліся пакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі бабінец, два бакавыя прыдзелы і паўкруглая ў плане апсіда. Чацвярык галоўнага аб"ёму за кошт паступовага зрэзу вуглоў ператвараўся ў шматгранны светлавы барабан, які пакрываў паўсферычны гранёны купал. Па галоўнай восі да храма прымыкала купальная трох"ярусная званіца: завершаны васьмерыком чацвярык са зрэзанымі вугламі на чацвярыку. У ніжнім ярусе званіцы меўся арачны ўваходны праём, да яго вялі прыступкі. Таксама былі два бакавыя ўваходы ў прыдзелах. Да алтарнай апсіды з бакоў былі прыбудаваны два невялікія аб"ёмы рызніцы і панамарні.

Чырвоны колер сцен будынка спалучаўся з атынкаванымі і выбеленымі дэталямі: паяскамі, сандрыкамі, паўкалонамі і інш. Дах, купалы храма і званіцы мелі зялёную афарбоўку, а крыжы былі пазалочанымі. З-за колеру купалоў у народзе храм называлі «Зялёны сабор». Яго вярхі можна было заўважыць з самых аддаленых частак горада.

Унутраная прастора мела манументальную размалёўку, цэнтральны купал упрыгожвала выява святога Мікалая [16].

Да сабора была прыпісана цёплая Богаяўленская царква, узведзеная побач, на саборным пагосце ў 1862 г., а таксама Успенская могілкавая царква, пабудаваная ў 1896 г. у вёсцы Варкавічы [17].

Пасля ўсталявання Савецкай улады сабор закрылі. Падзеі былі звязаны з распачатай новымі ўладамі барацьбой з рэлігіяй. Але фармальнай падставай стала «раскрыццё» у 1933 г. АДПУ-НКУС БССР «контррэвалюцыйнай царкоўнай арганізацыі», якая быццам бы складалася з трох філіялаў, адным з якіх называўся Слуцк на чале з епіскапам слуцкім Мікалаем Шамяцілам. Тады ж быў арыштаваны і настаяцель сабора Генадзій Захарэвіч. Усе арыштаваныя, якія праходзілі па гэтай справе, атрымалі розныя тэрміны пакарання і былі высланы ў папраўча-працоўныя лагеры [18].

Самы вялікі храмавы звон быў скінуты адступаючымі з горада бальшавікамі яшчэ ў 1918 г. Пры гэтым, як пазней успаміналі старажылы, адбыўся трагічны выпадак: ад падзення звона спружыніў дашчаты насціл, на якім стаяў чырвоны камандзір, кіраваўшы гэтымі работамі; яго падкінула ўверх, і ён разбіўся.

Пасля закрыцця сабор быў ператвораны ў склад, а летам 1934 г. Разбураны [19]. Храмавыя абразы перад знішчэннем былі вынесеныя, таму ёсць надзея, што некаторыя з іх захаваліся. Тады ж вырашылі зняць і купальныя крыжы, бо яны ўяўлялі сабою выдатныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

На падмурку разбуранага сабора пачалося ўзвядзенне Дома культуры, якое завяршылася пасля Вялікай Айчыннай вайны.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ



 

 

Церковь святого Николая

 

Древняя Николаевская церковь

Галоўны фасад Мікалаеўскага сабора. Пачатак ХХ ст.Первые сведения о Николаевской церкви относятся к 1494 г. В историческом документе её фундатором называется князь Михаил Олелькович, времена правления которого Слуцком приходятся на 1454–1481 гг. [1]

Николаевская церковь и её священники упоминаются в слуцких документах XVI–XVIII веков [2]. Стояла церковь в Старом городе на левой стороне Копыльской улицы, недалеко от торговой площади. В некоторых документах она и упоминается как рыночная церковь святого Николая [3]. Сейчас это территория по Копыльской улице в районе городской библиотеки и банка. В те времена при ней имелась школа с одним учителем [4].

Составленный в 1669 г. инвентарь церкви приводит перечень храмового имущества, а также позволяет получить некоторое представление о виде храмовой площади и построек. Николаевская церковь относилась к типу крестово-центрических храмов, имела два придела. Правый придел был освящён в честь Покрова Богородицы, в левом находился престол в честь святых Петра и Павла. О количестве куполов не упоминается. В храме, как приводит инвентарь, имелись новые и старые иконы резьбово-живописной работы (скорее всего это иконы с рельефным резным фоном, хотя можно допустить, что были и рельефные иконы). Многие иконы были с позолоченными серебряными окладами.

Рядом, на том же подворье стояла вновь построенная (на то время) тёплая церковь, освящённая в честь святой Анны, здание школы и два старых жилых дома с сенями. Над входными воротами возвышалась отреставрированная незадолго перед тем колокольня, на которой висели семь малых и больших колоколов. Приход в то время составляли жители города и крестьяне из деревень Лучники, Варковичи, Серяги, Окраново, Подлипцы и Мусичи.

Из-за того, что замкового Успенского собора с конца 1660-х годов и до 1673 г. не было (он, вероятно, пострадал от пожара), то в указанный период Николаевская церковь имела статус городского собора [5].

В 1774 г. Николаевская церковь пострадала от пожара, который перекинулся от загоревшихся соседних домов. В разрушенном состоянии она простояла до 1793 г., а потом была разобрана.

Новая Николаевская церковь на Копыльской улице

Через какое-то время после пожара на той же церковной площади началось возведение из сосновых брёвен новой Николаевской церкви. Строительство было завершено в 1786 г. В сравнении с предыдущей, эта церковь по размерам была больше, имела крестово-центрическую композицию; престолы двух боковых приделов были, как и в прежней, освящены в честь Покрова Богородицы и святых Петра и Павла. Стояла она на кирпичном фундаменте, завершалась пятью куполами с небольшими куполками-баньками. Крыша была покрыта гонтом, а купола – крашеной жестью. Венчали храм железные покрашенные и позолоченные кресты [6]. Отделка храма была частично новая, в значительной мере использованы иконы и детали иконостаса предыдущей, повреждённой пожаром, Николаевской церкви.

Центральный иконостас сделали новый, без рельефной резьбы, его только покрасили. Ворота для него были взяты старые, с прорезной красивой резьбой. Местные и храмовые иконы были старые и «благопристойные». Старые иконы размещались на горнем престоле и алтарных стенах.

Иконостас правого придела также имел старые красивые иконы, оставались здесь и старые ворота со сквозной резьбой. Старые иконы имелись и в алтаре – на горнем месте и по бокам.

В связи с тем, что Успенский замковый собор в 1745 г. потерпел от пожара и длительное время не восстанавливался, в скором времени после восстановления Николаевская церковь в очередной раз стала городским кафедральным соборным храмом [7]. А во второй половине 1790-х годов с Копыльской улицы её перенесли на территорию Верхнего замка, где по традиции и должен был находиться собор [8]. На церковной площади по Копыльской улице, которая опустела, была возведена деревянная часовня [9].

На новом месте Николаевская церковь, к сожалению, простояла недолго: от сильного пожара, случившегося в городе 9 июля 1811 года, вместе с колокольней и домами, стоявшими рядом, она сгорела. Документы свидетельствуют, что храмовая утварь, иконостас и колокола сохранились [10].

Успенско-Николаевский собор

В течение 1816–1819-х годов в центре Соборной горки велось строительство нового Успенско-Николаевского собора. Возводился он из деревянного бруса. Здание стояло на кирпичном фундаменте, имело крестово-центрическую композицию, завершалось одним, на световом барабане, куполом. Были в нём два придела и три апсиды, по периметру его окружала глухая галерея. Гонтовую крышу позже покрыли жестью и окрасили в зелёный цвет, а стены – в красный. В храме были четыре входные двери. Окна шли в три яруса.

Массивный пятиярусный иконостас состоял из трёх частей и содержал 38 икон, написанных в древней византийской манере. Большинство из этих, а также других храмовых икон, оставшиеся в наследство от прежних Николаевской и Успенской церквей. По воспоминаниям современников, были они очень красивыми. В храме имелось много рукописей и других исторических документов [11].

В 1833 г. было принято решение:

стены собора обшить, перестроить крыльцо, написать для иконостаса новые образа и пристроить новую колокольню [12]. Новая деревянная трёхъярусная купольная колокольня появилась слева от входа в 1869–70 годы. На ней висело шесть колоколов [13].

К Успенско-Николаевскому собору были приписаны две кладбищенские церкви: Варваринская и Стефановская тройчанская.

В документах 1880-х годов приводятся сведения, что здание собора к тому времени уже сильно устарело и имело неприглядный вид. Поэтому в 1885 г. вместо него началось возведение кирпичного Свято-Николаевского собора.

Кирпичный Николаевский собор

Мікалаеўская царква ў канцы ХVІІІ ст. Графічная рэканструкцыя. Ігар ЦІТКОЎСКІСтроительство кирпичного Николаевского собора было завершено в 1889 г. [14] Проект подготовили в мастерской епархиальные архитектора. За строительством с 1886 г. наблюдал местный инженер-строитель Нектариевский [15].

Возвели собор в русско-византийском стиле. Относился он к традиционному в православном зодчестве крестово-купольному типу. К главному кубовидному объёму присоединялись покрытые цилиндрическими сводами притвор, два боковых придела и полукруглая в плане апсида. Четверик главного объёма за счёт постепенного среза углов превращался в многогранный световой барабан, который покрывал полусферический гранёный купол. По главной оси к храму примыкала купольная трёхъярусная колокольня: завершённый восьмериком четверик со срезанными углами на четверике. В нижнем ярусе колокольни имелся арочный входной проём, к нему вели ступени. Также было два боковых входа в приделах. К алтарной апсиде с боков были пристроены два небольших объёма ризницы и пономарни.

Красный цвет стен здания сочетался с оштукатуренными и выбеленными деталями: поясками, сандриками, полуколоннами и др. Крыша, купола храма и колокольни имели зелёную окраску, а кресты были позолоченными. Из-за цвета куполов в народе храм называли «Зелёный собор». Его верхушку можно было заметить из самых отдалённых частей города.

Внутреннее пространство имело монументальную роспись, центральный купол украшало изображение святого Николая [16].

К собору была приписана тёплая Богоявленская церковь, возведённая рядом, на соборном кладбище в 1862 года, а также Успенская кладбищенская церковь, построенная в 1896 г. в деревне Варковичи [17].

После установления Советской власти собор закрыли. События были связаны с начавшейся новыми властями борьбой с религией. Но формальным основанием стало «раскрытие» в 1933 г. ОГПУ-НКВД БССР «контрреволюционной церковной организации», которая будто бы состояла из трёх филиалов, одним из которых назывался Слуцк во главе с епископом слуцким Николаем Шеметилло. Тогда же был арестован и настоятель собора Геннадий Захаревич. Все арестованные, проходивших по этому делу, получили различные сроки наказания и были высланы в исправительно-трудовые лагеря [18].

Самый большой храмовый колокол был сброшен отступающими из города большевиками ещё в 1918 г. При этом, как позже вспоминали старожилы, произошёл трагический случай: от падения колокола спружинил дощатый настил, на котором стоял красный командир, руководивший этими работами; его подбросило вверх, и он разбился.

После закрытия собор был превращён в склад, а летом 1934 г. разрушен [19]. Храмовые иконы перед уничтожением были вынесены, поэтому есть надежда, что некоторые из них сохранились. Тогда же решили снять и купольные кресты, так как они представляли собой выдающиеся произведения декоративно-прикладного искусства.

На фундаменте разрушенного собора началось возведение Дома культуры, которое завершилось после Великой Отечественной войны.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ


 

 

1. Скеп"ян А.А. Князі Слуцкія. Мн., 2013, с. 21.

Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн. 1985, с. 7.

2. Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10, Warszawa, 1889. (Sluck.1553 г.)

Гаусман М.А. Исторический очерк г. Слуцка. «Минские губернские ведомости». 1878, № 8–12.

Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии (1553 г.). Мн., 1848, № 141.

Тройчанский архив. Сб. Минская старина, вып. № 4. Мн., 1913, № 271, 286, 388.

3. План г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2878.

Скепп"ян А.А. Князі Слуцкія. Мн., 2013, с. 40.

4. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 131.

5. Inventarz Cerkwi Swętego Mikołaja Słuckiey. (1669). Архіўны матэрыял са збору Юрыя Піскуна.

Піскун Ю. Слуцкія цэрквы XVII стагоддзя паводле архіўных крыніц. Верныя веры бацькоў. Зборнік матэрыялаў царкоўна-навуковай канферэнцыі. Мн., 2013, с. 66.

6. Описание церквей и приходов Минской епархии. Мн., 1879. Т. № 3.

Описание архитектуры и внутреннего убранства Слуцкой Николаевской церкви. 1786. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 36.

Дело об освящении Слуцкой Николаевской церкви после ремонта. НГАБ. ф. № 136, воп. 1, спр. 36.

Дело с ведомостями о состоянии церквей Слуцкой протопопии. 1793. НГА РБ ф. 136, воп. 1, спр. 344, с. 2.

7. План г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2878.

План г. Слуцка. ЦГА ВМФ России ф. 3/л, воп. 26, спр. 3233.

8. План г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877.

Глебов И. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна. 1904.

9. Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древне-русский город Слуцк и его святыни. Вильна, 1896, с. 6.

10. Дело о строительстве каменной Успенско-Николаевской церкви в г. Слуцке. 1816. НГА РБ ф. 136, воп. 1, спр. 3977.

11. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн. 1879, с. 13–21.

Гісторыя беларускага мастацтва. Т. № 3. Мн. 1989, с. 56.

12. Дело о ремонте церквей в Слуцком уезде. НГАБ, 136,1,10347.

13. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн. 1879, с. 13–21.

14. Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. № 10. Warszawa. 1889. (Sluck).

Минские епархиальные ведомости, 1885, №№ 14, 18.

Преображение. Слуцк. 1995. № 5, с. 16.

15. Минские епархиальные ведомости. 1886. № 3, с. 34–35.

16. Лукьянцева Л. О Николаевском соборе и его настоятеле // Інфа-Кур"ер. 2001. № 31, с. 4.

17. Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн. 1903, с. 161.

18. Процька Т. Становление советской таталитарной системы в БССР. Мн. 2002, с. 307.

19. Тычина М. Взрыватель храмов // Інфа-Кур"ер. № 15. 2004, с. 6.

Будзімер Б. Случчына // Спадчына. 1999. № 3, с. 192.