У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Варварынская царква

20.03.2017

Старажытная Варварынская царква

Царква святой пакутніцы Варвары была заснавана верагодна ў XV ст. Адна з ранейшых дат, калі сустракаецца ўпамінанне пра яе – 1482 г., калі царква атрымала фундуш ад княгіні Слуцкай Ганны [1]. Яна магла пацярпець падчас аднаго з нападаў на Слуцк татар у 1503 ці ў 1505 гг. [2]

Звестка пра Варварынскую царкву, якой чарговы раз надаваўся фундуш, прыводзіцца ў грамаце князя Юрыя ІІ Юр"евіча Алелькавіча за 1572 г. [3] Яна была драўлянай, стаяла ў Старым горадзе на левым баку Усцінаўскай вуліцы непадалёку ад Уваскрэсенскай царквы [4].

На адной са старонак знакамітага Слуцкага Евангелля, напісанага князем Юрыем ІІІ Алелькавічам у 1582 г., пасля смерці князя зрабіў прыпіску поп Варварынскай царквы Малахвей. Гэта прыпіска для цяперашніх даследчыкаў даносіць важную інфармацыю. Сам святар быў, верагодна, духаўніком і спавядальнікам князя. Магчыма, што ён хрысціў і яго дачку Сафію.

Варварынская царква згадваецца ў гарадскіх дакументах ХVІІ-ХVІІІ стст. [5] На жаль, пра выгляд яе звестак не прыводзіцца. 20 снежня 1792 г. царква была пашкоджана пажарам і не адноўленая ў 1797 г. скасавана. Яе імя і фундуш у 1798 г. былі нададзены новай царкве, пабудаванай на могілках [6].

Варварынская царква на могілках

На одной из страниц знаменитого Слуцкого Евангелия, написанного князем Юрием III Олельковичем в 1582 г., после смерти князя сделал приписку поп Варваринской церкви МалахвейВарварынская царква на могілках, размешчаных на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, узводзілася ў 1794–99 гг. Загад аб будаўніцтве быў зроблены ў 1794 г., пачаліся работы ў 1796 г., да 1800 г. была поўнасцю закончана і аздоблена [7]. Акрамя галоўнага прастола, у ёй на хорах размяшчаўся яшчэ адзін – у імя Усіх Святых.

У 1868 г. быў праведзены рамонт, пасля чаго царква атрымала выгляд, які захоўваўся да сярэдзіны XX ст.

Па архітэктуры могілкавая Варварынская царква адносілася да тыпу драўляных трохзрубных храмаў ярусна-восевай кампазіцыі з вылучаным цэнтральным верхам. Галоўны цэнтральны аб"ём уяўляў сабою ярусную кампазіцыю: чацвярык на чацверыку, які завяршаўся васьмерыковым светлавым барабанам са шлемападобным купалам. Прамавугольныя ў плане, амаль аднолькавыя па аб"ёму прытвор і алтарная апсіда (у апсіды былі зрэзаны вуглы, таму яна яна мела выгляд пяцігранніка), па шырыні меншыя, а па вышыні роўныя са зрубам сярэдняга чацверыка, пакрываліся падобнымі схільнымі дахамі з вальмамі па тарцах. Купал, а таксама дахі апсіды і бабінца ўпрыгожвалі тры дэкаратыўныя цыбулепадобныя купалкі. Сцены звонку мелі шалёўку вертыкальна пастаўленымі дошкамі. Галоўны ўваход меў выгляд порціка: два слупы-апоры падтрымлівалі выступаючы над ганкам навес з франтонам і двухсхільным дахам, на якім пасярэдзіне мясцілася шатровая вежачка. Меліся яшчэ ўваходы з абодвух бакоў галоўнага аб"ёма, вылучаныя двухслуповымі порцікамі пад двухсхільнымі дахамі. Спалучэнне ўсіх частак пабудовы ўтварала прыгожую гарманічную архітэктурную кампазіцыю. Характэрным для яе было пачуццё павольнага руху ад ніжэйшых бакавых аб"ёмаў да цэнтра, завершанага ўзнесеным над будынкам крыжам. Да алтарнай часткі з правага боку далучалася невялікая па аб"ёму рызніца. Унутры плоская столь пераходзіла ў падкупальныя скляпенні праз ветразі. Меўся старажытны чатырох"ярусны іканастас, члянёны пілястрамі і калонкамі белай афарбоўкі з пазалотай. У ім размяшчаліся 20 абразоў.

Варварынская царква на могілках уяўляла сабою помнік народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Хутчэй за ўсё, пасля рамонту ў XIX ст. з"явіліся тры ганкі са слуповымі порцікамі, якія прыдалі фасадам рысы класіцызму, а самому будынку – крыжовы выгляд.

Варварынская царква. 1950 г.Царкоўная званіца стаяла асобна: з правага боку ад уваходнай брамы на могілкі. Яна была пабудавана (магчыма, адноўлена) у 1875 г. [8]

Са сваім духавенствам, прыходам і правам карыстацца фундушам, нададзеным яшчэ ў старажытнасці князем Юрыем Алелькавічам, царква заставалася да пачатку 1870-х гг. Пазней была пазбаўлена самастойнасці і да 1885 г. з"яўлялася прыпісанай да Успенска-Мікалаеўскага сабора. Потым яе прыпісалі да Уваскрэсенскай, а пазней – да востраўскай Міхайлаўскай царквы [9].

Пад час Вялікай Айчыннай вайны пры ёй зноў арганізаваўся прыход і аднавіліся набажэнствы. З 1944 г. па 1948 г. настаяцелем тут быў протаіерэй Сергій Шахновіч, а пасля яго ад"езду – протаіерэй айцец Міхаіл Мар"янскі, які аказаўся апошнім настаяцелем Варварынскай царквы [10].

У ноч з 7 на 8 красавіка 1953 г. Варварынская царква з усёй маёмасцю згарэла [11]. Па афіцыйных дадзеных, адбыўся пажар з-за няякаснай электраправодкі. Аднак тое, што здарыўся пажар напярэдадні Вялікадня, дае падставу думаць, што тут усё ж меў месца наўмысны падпал, зроблены атэістамі.

Дадатковым сведчаннем таму, што на лёсе храма адбілася тагачасная дзяржаўная палітыка, з"яўляецца і далейшая гісторыя Варварынскага прыхода. Прыхаджане на свае сродкі непадалёку ад згарэўшага храма, на другім баку вуліцы 14-ці Партызан, набылі прыватны дом, у якім набажэнствы аднавіліся зноў. Аб дзейнасці царквы на новым месцы дакументы захаваліся да 1961 г. Аднак праз нейкі час улады прыход скасавалі, а памяшканне было перададзена для арганізацыі клуба грамадства сляпых.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ


 

 

Варваринская церковь

Стародавняя Варваринская церковь


Варварынская царква. Здымак да 1950 г.Церковь святой мученицы Варвары была основана вероятно в XV в. Одна из давнишних дат, когда встречается упоминание о ней – 1482 г., когда церковь получила фундуш (пожертвование. – В.Х.) от княгини Слуцкой Анны [1]. Она могла пострадать во время одного из нападений на Слуцк татар в 1503 или в 1505 гг. [2]

Сведения о Варваринской церкви, которой в очередной раз предоставлялся фундуш, приводятся в грамоте князя Юрия II Юрьевича Олельковича за 1572 г. [3] Она была деревянной, стояла в Старом городе на левой стороне Устиновской улицы неподалёку от Воскресенской церкви [4].

На одной из страниц знаменитого Слуцкого Евангелия, написанного князем Юрием III Олельковичем в 1582 г., после смерти князя сделал приписку поп Варваринской церкви Малахвей. Эта приписка для нынешних исследователей доносить важную информацию. Сам священник был, вероятно, духовником и исповедником князя. Возможно, что он крестил и его дочь Софию.

Варваринская церковь упоминается в городских документах ХVІІ–ХVІІІ вв. [5] К сожалению, про обличье её сведений не приводится. 20 декабря 1792 г. церковь была повреждена пожаром, так и не восстановленная была упразднена в 1797 году. Её имя и имущество в 1798 г. были переданы новой церкви, построенной на кладбище [6].

Варваринская церковь на кладбище

Варваринская церковь на кладбище, расположенном на северо-восточной окраине города, возводилась в 1794–99 гг. Приказ о строительстве был издан в 1794 г., начались работы в 1796 г., к 1800 г. была полностью закончена и отделана [7]. Кроме главного престола, в ней на хорах располагался ещё один – во имя Всех Святых.

В 1868 г. был проведён ремонт, после чего церковь получила вид, который сохранялся до середины XX в.

По архитектуре кладбищенская Варваринская церковь относилась к типу деревянных трёхсрубных храмов ярусно-осевой композиции с выделенным центральным верхом. Главный центральный объём представлял собой ярусную композицию: четверик на четверике, который завершался восьмериковым световым барабаном со шлемовидным куполом. Прямоугольные в плане, почти одинаковые по объёму притвор и алтарная апсида (в апсиде были срезаны углы, поэтому она имела вид пятигранника), по ширине меньше, а по высоте равные со срубом среднего четверика, покрывались схожими склонными крышами с вальмами по торцам. Купол, а также крыши апсиды и притвора украшали три декоративных луковице подобных куполка. Стены снаружи имели обшивку вертикально поставленными досками. Главный вход имел вид портика: два столба-опоры поддерживали, выступая над крыльцом, навес с фронтоном и двускатной крышей, на которой посередине разместилась шатровая башенка. Имелись ещё входы с обеих сторон главного объёма, выделенные двухстолбовыми портиками под двускатными крышами. Сочетание всех частей строения образовывало красивую гармоничную архитектурную композицию. Характерным для неё было чувство медленного движения от низших боковых объёмов к центру, завершённому вознесённым над зданием крестом. К алтарной части с правой стороны присоединялась небольшая по объёму ризница. Внутри плоский потолок переходил в подкупольные своды через паруса. Имелся древний четырёхъярусный иконостас, разделённый пилястрами и колонками белой окраски с позолотой. В нем размещались 20 икон.

Варваринская церковь на кладбище представляла собой памятник народного деревянного зодчества с чертами стиля барокко. Скорее всего, после ремонта в XIX в. появились три ганка (крыльца. – В.Х.) со столбовыми портиками, которые придали фасадам черты классицизма, а самому зданию – крестовый внешний вид.

Церковная колокольня стояла отдельно: с правой стороны от входных ворот на кладбище. Она была построена (возможно, восстановлена) в 1875 г. [8]

Уникальный крест был найден в ризнице Михайловского кафедрального собора Слуцка. Кресты такого типа полагаются под престол во время освящения храма епископом.Со своим духовенством, приходом и правом пользоваться имуществом, наделённым ещё в древности князем Юрием Олельковичем, церковь оставалась до начала 1870-х гг. Позже была лишена самостоятельности и к 1885 г. являлась приписанной к Успенско-Николаевскому собору. Потом её приписали к Воскресенской, а позже – к островской Михайловской церкви [9].

Во время Великой Отечественной войны при ней снова организовался приход и возобновились богослужения. С 1944 г. по 1948 г. настоятелем здесь был протоиерей Сергий Шахнович, а после его отъезда – протоиерей отец Михаил Марьянский, который оказался последним настоятелем Варваринской церкви [10].

В ночь с 7 на 8 апреля 1953 г. Варваринская церковь со всем имуществом сгорела [11]. По официальным данным, произошёл пожар из-за некачественной электропроводки. Однако то, что случился пожар накануне Пасхи, даёт основание думать, что здесь все же имел место умышленный поджог, сделаны атеистами.

Дополнительным свидетельством тому, что на судьбе храма отразилась тогдашняя государственная политика, является и дальнейшая история Варваринского прихода. Прихожане на свои средства недалеко от сгоревшего храма, на другой стороне улицы 14-ти Партизан, приобрели частный дом, в котором богослужения возобновились снова. О деятельности церкви на новом месте документы сохранились до 1961 г. Однако через какое-то время власти приход закрыли, а помещение было передано для организации клуба общества слепых.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ


 

 

1. Скеп"ян А.А. Князі Слуцкія. Мн., 2013, с. 22.

2. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 10.

3. Дело с ведомостями о состоянии церквей Слуцкой протопопии, 1793, НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 344, арк. 5.

4. План г. Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2878.

Планы г. Слуцка. РГА ВМФ ф. 3/л, оп. 26, е. хр. 3232, 3233.

5. Гаусман М.А. Исторический очерк г. Слуцка // Минские губернские ведомости. № 8–12, 1878. Тройчанский архив. Сб. Минская старина. Вып. 4, Мн., 1913.

Rafal Degiel. Protestantci i prawosławni. Patronat wyznaniowy Radziwillow birzanskich nad Cerkwią prawosławna w ksiestwe Sluckim w XVII w. Warszawa 2000, с. 138.

6. Дело об упразднении малоприходных церквей в г. Слуцке. НГАБ ф. 299, воп. 2, спр. 85.

7. Дело о разрешении строительства Слуцкой Варваринской церкви. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 572.

Дело об освящении Слуцкой кладбищенской Варваринской церкви после постройки. 1800. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 1323.

Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн., 1903, с. 155, 156, 162.

8. Кулагін А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі. Мн., 2007, с. 585.

9. Описание церквей и приходов Минской епархии. Мн. 1879 г.

Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн., 1903, с. 161.

10. Лукьянцева Л.А. Из истории слуцкого церковного хора. Преображение. 1995, № 3, с. 16. Преображение, 1996, № 6, с. 15.

Лукьянцева Л.А. Варваринская церковь // Інфа-Кур"ер, 2002, № 39.

11. О пожаре слуцкой Варваринской церкви. ДАМВ ф. 3196, воп. 1, спр. 92.


В тему

Святая Варвара на Случчине

Обнаружен уникальный подпрестольный крест
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1394. Последнее 2020-08-08 08:53:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by