Ратуша

Ратуша

29.12.2016

Першая ратуша

Ратуша – будынак, дзе размяшчаліся органы мясцовага самакіравання (магістрат), які ствараўся пасля надання гораду Магдэбургскага права. Першы раз Слуцк атрымаў такое права ў 1441 г. пры князі Аляксандры Уладзіміравічы. На пачатку ХѴІ ст. у сувязі з разбурэннямі, выкліканымі нападамі на горад крымскіх татар, яно было скасавана [1].

Якой была і ў якім месцы размяшчалася ратуша ў названы перыяд, невядома. Магчыма, што разам з гандлёвымі радамі стаяла на плошчы альбо была ўзведзена сярод пасадскай забудовы на ўскрайку гандлёвай плошчы, непадалёку ад фарнага касцёла і Уваскрэсенскай царквы.

Другая ратуша

У 1652 г., калі гаспадаром Слуцкага княства быў Багуслаў Радзівіл, Магдэбургскае права было адноўлена [2]. Гораду вызначаліся вагі і меры, таргі (у панядзелак і суботу; два разы за год – ярмаркі), парадак абрання бургамістра, надаваліся гарадскія герб і пячатка.

Несумненна, што ў хуткім часе была пабудавана і ратуша. Дарэвалюцыйны даследчык Іван Глебаў піша, што стаяла яна ў Старым горадзе непадалёку ад гандлёвай плошчы на правым баку вуліцы Віленскай [3].

Несумненна, што гэта ратуша згадваецца ў інвентары другой паловы ХѴІІ ст. як дом з гадзіннікавай вежай. Адзначаецца і месца яе знаходжання: каля гандлёвай плошчы на пачатку Віленскай вуліцы, насупраць Спаса-Праабражэнскага манастыра. Побач з ёй стаялі «іншыя будынкі пад гадзіннікам», у тым ліку мерніца, пабудаваная «у квадрат» [4]. Зыходзячы з старых планаў горада, гэтым месцам трэба вызначыць пляц на рагу вуліц Віленскай і Саксонскай (магчыма, апошняя тады называлася Прозараўскай).

Беларускі мастацтвазнаўца і гісторык архітэктуры Тамара Габрусь пасля вывучэння архіўных матэрыялаў, атрыбутаваных як малюнкі князя Багуслава Радзівіла, адзначыла, што сярод іх маецца і праект слуцкай ратушы: некалькі замалёвак плана і галоўнага фасада, таксама зрабіла выснову, што і аўтарам яе праекта з"яўляецца слуцкі князь [5].

Князь Багуслаў РадзівілГісторык Мікола Волкаў, даследуючы альбом тых жа малюнкаў, сцвярджае, што гэтыя малюнкі не праекты, а былі зроблены з ужо існуючых рэальных аб"ектаў, але аўтарам іх быў не Багуслаў Радзівіл [6].

Малюнкі сведчаць, што будынак ратушы быў драўляны, прамавугольны ў плане, трохпавярховы, пакрыты высокім двухсхільным дахам. Да сярэдзіны павёрнутага да вуліцы падоўжнага фасада рызалітам прымыкала трох"ярусная вежа. Два яе ніжнія ярусы – чацверыкі, трэці, на ўзроўні трэцяга паверха, – васьмярык, завершаны шлемападобным купалам з вежачкай-альтанкай. Сцены ніжніх паверхаў будынка былі рубленымі, трэці меў фахверкавыя (каркасныя) канструкцыі. Яруснасць будынка падкрэслівалі рытмічныя гарызанталі праходзячых па перыметры міжпавярховых паяскоў-стрэшкаў. Адметная рыса слуцкай ратушы – вялікая колькасць памяшканняў, у якіх размяшчаліся канцылярыя, архіў, казна, важніца, склады, зала пасяджэнняў магістрата, суда і іншыя.

Трэба адзначыць, што на Беларусі драўляныя ратушы былі, як правіла, без вежаў. Прыём злучэння будынка з вежай быў больш характэрны для ратуш мураваных. Таму слуцкая ратуша дае даволі рэдкі прыклад пабудовы з вежай, накшталт мураваных. Але, у адрозненне ад іх, у слуцкай ратушы вежа не перавышала сам будынак [7]. У архітэктуры пабудовы спалучаліся рысы традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства і стылю барока. А прысутнасць фахверка гаворыць і аб выкарыстанні заходнееўрапейскай будаўнічай традыцыі.

Зыходзячы з малюнкаў радзівілаўскага архіва, можна ацаніць архітэктурна-мастацкія асаблівасці будынка, у першую чаргу галоўнага фасада. Ніжні паверх праразаўся сіметрычна размешчанымі адносна вежы прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Другі ўяўляў суцэльную, без аконных праёмаў, сцяну, своеасаблівым акцэнтам якой былі тры аконныя праёмы вежы, сярэдні з якіх быў большым і ўяўляў, верагодна, выхад на балкон. Дэкаратыўная насычанасць трэцяга паверха рашалася рытмам аконных праёмаў і геаметрычнай арнаментыкай фахверкавых канструкцый. Кантрастным вобразна-пластычным акцэнтам фасада з"яўлялася вертыкаль размешчанай пасярэдзіне вежы з уваходным праёмам у ніжнім ярусе, пластыка якой уверсе ўскладнялася, а завяршаючым акордам з"яўляўся фігурны ярусны купал. На фоне неба аб"ёмна-прасторавае рашэнне будынка падкрэслівалі сцяжкі-флюгеры, якія вянчалі вежу і вільчакі бакавых фасадаў. Лаканічнасць архітэктурна-мастацкага рашэння, граматнае і выразнае спалучэнне ўсіх вобразна-пластычных элементаў ставіць будынак слуцкай ратушы ў шэраг значнейшах помнікаў драўлянага дойлідства ў гісторыі нашага горада.

План і фасад ратушы па малюнку XVII ст.Да якога часу стаяў будынак ратушы, невядома. Магчыма, што не стала яго з-за пажару, які ўчыніўся 29 кастрычніка 1669 г., падчас якога выгарэла цэнтральная частка горада разам з гандлёвымі радамі, заезжым дваром і іншымі будынкамі [8]. Але магчыма, што агонь ратушу толькі пашкодзіў, альбо не закрануў увогуле, бо, напрыклад, пра пажар аптэкі, што знаходзілася непадалёку, і пажар Праабражэнскага манастыра, які стаяў цераз дарогу насупраць, нічога не вядома, хаця такія здарэнні ў дакументах, як правіла, фіксаваліся. Тым не менш, у нейкі час гэтага будынка не стала. Цяперашняе месца, дзе некалі стаяла ратуша, прыкладна адпавядае месцу, дзе знаходзіцца школа № 5.

Магдэбургія ў XVIII і XIX стагоддзях

У другой палове – канцы ХѴІІІ ст. магдэбургія размяшчалася ў Новым горадзе, на пачатку вуліцы Шырокай, па суседству з пляцамі праваслаўнай Юр"еўскай царквы і езуіцкага Троіцкага кляштара. Тут жа, побач, пры злучэнні вуліц Навамейскай і мастом цераз Случ, знаходзілася невялікая навамеская гандлёвая плошча [9]. Зыходзячы з планаў горада, быў гэта выцягнуты ў даўжыню прамавугольны ў плане будынак з выступамі-рызалітамі па цэнтры галоўнага і тыльнага фасадаў, у якіх знаходзіліся ўваходныя тамбуры.

Пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі беларускія гарады былі пазбаўлены Магдэбургскага права, а значыць, і самакіравання. Тым не менш, органы мясцовага кіравання ў гарадах дзейнічалі. Па традыцыі яны маглі называцца магістратамі, часам называліся па-руску гарадской думай. У Слуцку органы гарадскога кіравання, у тым ліку і магістрат, размясціліся ў двухпавярховым цагляным будынку прысутных месцаў, узведзеным у 1797 г. за валам Старога горада (цяпер гэта месца занята гандлёвым цэнтрам «Слуцк»). Верагодна, што да 1840 х гадоў адсюль магістрат перамясціўся ў іншае месца. У дакументах за 1864 г. гэты орган кіравання прыводзіцца як магістрат, які ўзначальваўся двума бургамістрамі і чатырма ратманамі з сакратаром. Існаваў магістрат да пачатку ХХ ст. У дакументах за 1870 г. гэты орган згадваецца як гарадская дума з гарадскім галавою ад праваслаўных і гарадскім галавою ад католікаў на начале [10].

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ


 

 

1. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 8, 9, 11.
2. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 17, 18.
3. Глебов И. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна. 1904. С. 19.
4. Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии ХѴІ – середины ХѴІІІ веков. Мн., 1991, с. 308, 309.
5. Габрусь Т. Ушанаванне Багуслава Радзівіла//Спадчына, № 1, 1993, с. 69–75.
Чертежи, планы, черновики князя Богуслава Радзивила. НГАБ ф. 694, воп. 1, спр. 287, № 43.
6. Волкаў М. Да пытання аб аўтарстве калекцый малюнкаў сярэдзіны ХVII ст. з архіва князёў Радзівілаў//Беларускі гістарычны часопіс, № 7, 2012, с. 34–38.
7. Сергачёв С.А. Беларусское народное зодчество. Мн., 1992, с. 171–173.
Якімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся. Мн., 1978, с. 72–73.
8. Тройчанский архив. Сб. Минская старина. Вып. № 4, Мн., 1913, № 125.
9. План горада Слуцка. НГАБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2878
План уездного города Слуцка. Карта «Слуцк турысцкі». Мн., 1996.
10. Памятные книжки Минской губернии на 1864, 1870 гг. Мн., 1864, 1870.


Первая ратуша

Ратуша – здание, где располагались органы местного самоуправления (магистрат), который создавался после получения городом Магдебургского права. Первый раз Слуцк получил такое право в 1441 г. при князе Александре Владимировиче. В начале ХѴІ в. в связи с разрушениями, вызванными налётами на город крымских татар, оно было отменено [1].

Какой была и в каком месте располагалась ратуша в указанный период, неизвестно. Возможно, что вместе с торговыми рядами стояла на площади либо была возведена среди посадской застройки на окраине торговой площади, недалеко от фарного костёла и Воскресенской церкви.

Вторая ратуша

Слуцкая ратуша ў ХVІІ стагоддзі. Графічная рэканструкцыяВ 1652 г., когда владельцем Слуцкого княжества был Богуслав Радзивилл, Магдебургское право было восстановлено [2]. Городу были определены веса и меры, торги (в понедельник и субботу; два раза в год – ярмарки), порядок избрания бургомистра, давались городские герб и печать.

Несомненно, что в скором времени была построена и ратуша. Дореволюционный исследователь Иван Глебов пишет, что стояла она в Старом городе неподалёку от торговой площади на правой стороне улицы Виленской [3].

Несомненно, что эта ратуша упоминается в инвентаре второй половины ХѴІІ в. как дом с часовой башней. Отмечается и место её нахождения: около торговой площади в начале Виленской улицы, напротив Спасо-Преображенского монастыря. Рядом с ней стояли «другие здания под часами», в том числе мерница, построенная «в квадрат» [4]. Исходя из старых планов города, этим местом нужно считать площадь на углу улиц Виленской и Саксонской (возможно, последняя тогда называлась Прозоровской).

Белорусский искусствовед и историк архитектуры Тамара Габрусь после изучения архивных материалов, оценённых как изображения князя Богуслава Радзивилла, отметила, что среди них имеется и проект слуцкой ратуши: несколько зарисовок плана и главного фасада, также сделала вывод, что автором её проекта является слуцкий князь [5].

Историк Николай Волков, исследуя альбом тех же изображений, утверждает, что эти рисунки не проекты, а были сделаны из уже существующих реальных объектов, но автором их был не Богуслав Радзивилл [6].

Рисунки свидетельствуют, что здание ратуши было деревянное, прямоугольное в плане, трёхэтажное, покрытое высокой двускатной крышей. До середины развёрнутого к улице продольного фасада ризалитом примыкала трёхъярусная башня. Два её нижних яруса – четверики, третий, на уровне третьего этажа, – восьмерик, завершённый шлемовидным куполом с вежей-беседкой. Стены нижних этажей здания были рубленными, третий имел фахверковые (каркасные) конструкции. Ярусность здания подчёркивали ритмические горизонтали проходящих по периметру междуэтажных поясов-стрешек (стрешка, стреха – крыша, кровля, её нижний край. – В.Х.). Отличительная черта слуцкой ратуши – большое количество помещений, в которых размещались канцелярия, архив, казна, весовая, склады, зал заседаний магистрата, суда и другие.

Нужно отметить, что в Беларуси деревянные ратуши были, как правило, без башен. Приём соединения здания с башней был более характерен для ратуш каменных. Потому слуцкая ратуша даёт довольно редкий пример постройки с башней, подобно каменной. Но, в отличие от них, в слуцкой ратуши башня не превышала само здание [7]. В архитектуре постройки сочетались черты традиционного народного деревянного зодчества и стиля барокко. А присутствие фахверка говорит и об использовании западноевропейской строительной традиции.

Исходя из изображений радзивилловского архива, можно оценить архитектурно-художественные особенности здания, в первую очередь главного фасада. Нижний этаж прорезался симметрично расположенными относительно башни прямоугольными оконными проёмами. Второй представлял сплошную, без оконных проёмов, стену, своеобразным акцентом которой были три оконных проёма башни, средний из которых был большим и представлял, вероятно, выход на балкон. Декоративная насыщенность третьего этажа решалась ритмом оконных проёмов и геометрической орнаментикой фахверковых конструкций. Контрастным образно-пластическим акцентом фасада являлась вертикаль расположенной посередине башни с входным проёмом в нижнем ярусе, пластика которой вверху осложнялась, а завершающим аккордом являлся ярусный фигурный купол. На фоне неба объёмно-пространственное решение здания подчёркивали флажки-флюгеры, которые венчали башню и коньки боковых фасадов. Лаконичность архитектурно-художественного решения, грамотное и чёткое сочетание всех образно-пластичных элементов ставит здание слуцкой ратуши в ряд важнейших памятников деревянного зодчества в истории нашего города.

До какого времени стояло здание ратуши, неизвестно. Возможно, что не стало его из-за пожара, который произошёл 29 октября 1669 г., во время которого выгорела центральная часть города вместе с торговыми рядами, заезжим двором и другими зданиями [8]. Но возможно, что огонь ратушу только повредил, либо не затронул совсем, так как, например, о пожаре аптеки, что находилась неподалёку, и пожаре Преображенского монастыря, который стоял через дорогу напротив, ничего не известно, хотя такие происшествия в документах, как правило, фиксировались. Тем не менее, в какое-то время этого здания не стало. Сегодняшнее место, где когда-то стояла ратуша, примерно соответствует точке, где находится школа № 5.

Магдебургия в XVIII и XIX веках

Во второй половине – конце ХѴІІІ в. магдебургия располагалась в Новом городе, в начале улицы Широкой, по соседству с площадями православной Юрьевской церкви и иезуитского Троицкого монастыря. Здесь же, рядом, при соединении улиц Новомейской и мостом через Случь, находилась небольшая новомейская торговая площадь [9]. Исходя из планов города, это было вытянутое в длину прямоугольное в плане здание с выступами-ризалитами по центру главного и тыльного фасадов, в которых находились входные тамбуры.

После присоединения белорусских земель к Российской империи белорусские города были лишены Магдебургского права, а значит, и самоуправления. Тем не менее, органы местного управления в городах действовали. По традиции они могли называться магистратами, иногда назывались по-русски городской думой. В Слуцке органы городского управления, в том числе и магистрат, разместились в двухэтажном кирпичном здании присутственных мест, возведённом в 1797 г. за валом Старого города (сейчас это место занято торговым центром «Слуцк»). Вероятно, что до 1840-х годов отсюда магистрат переместился в другое место. В документах за 1864 г. этот орган управления приводится как магистрат, который возглавляется двумя бургомистрами и четырьмя ратманами (выборные члены городских магистратов и управ благочиния. – В.Х.) с секретарём. Существовал магистрат до начала ХХ в. В документах за 1870 г. этот орган упоминается как городская дума с городским головой от православных и городским головой от католиков во главе [10].

 

 

Перевод – Владимир ХВОРОВ