У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Царква Сімяона-Стоўпніка

05.09.2016

Гарадская Сімяонаўская царква


Звестак пра слуцкую Сімяонаўскую царкву захавалася мала, і яны ня поўныя. Даследчык і папулярызатар гісторыі Беларусі М. Гаўсман прыводзіць яе ў пераліку слуцкіх цэркваў ХVІ–ХVІІ стст. Аднак, на якія крыніцы ён абапіраецца, невядома. Пра святароў Сімяонаўскай царквы ў даўнейшых дакументах упамінанні не сустракаюцца, з чаго можна зрабіць выснову, што яна магла быць царквой прыпісной. А калі і дапусціць, што мела свой прыход, то хутчэй за ўсё непрацяглы час.

У завяшчанні Рэгіны Гарватавай ад 1748 г. прыводзіцца пералік слуцкіх цэркваў, у якім сустрэнем і Сімяонаўскую. На яе ўтрыманне ў адпаведнасці з завяшчаннем вылучалася 40 злотых. Гэта адна з ранейшых дакладных дат, якія адносяцца да Сімяонаўскай царквы.

Тым не менш, можна дапусціць, што заснаваным храм мог быць у ХVІ ст., магчыма ў другой палове. У сувязі з тым, што некалькі князёў з роду Алелькавічаў мелі такое імя, у тым ліку і апошні – Сімяон ІV Юр"евіч (1560–1592, пасля пераходу ў каталіцтва Ян-Сімяон), царква пры асвячэнні і магла атрымаць найменаванне ў гонар Сімяона-Стоўпніка – нябеснага апекуна згаданых князёў. Дарэчы, Сімяону ІV у выніку падзелу горада ў 1582 г. дасталася Новае места (Новы горад), дзе знаходзілася царква.

Стаяла царква ў Новым горадзе непадалёку ад Навамейскай брамы на вуліцы Іванаўскай, побач з царквой Іаана Хрысціцеля.

На працягу другой паловы ХVІІІ ст. колькасць насельніцтва Слуцка змяншалася. Некаторыя царкоўныя прыходы станавіліся малалікімі, з-за чаго іх прыпісвалі да буйнейшых, а апусцеўшыя цэрквы выкарыстоўвалі па меры неабходнасці, альбо разбіралі, калі яны былі старымі. Верагодна ў гэтым можна бачыць прычыну, чаму ў 1799 г. з горада Сімяонаўскую царкву перавезлі ў сяло Баславічы (у рускамоўных дакументах XIX ст. сустракаецца назва Баслаўцы, у даўнейшых дакументах – Байлаўцы. Цяпер гэта вёска Барок).

Царква ў Баславічах

Абраз «Хрыстос Уседзяржыцель» ХVІІІ ст. з іканастаса баславіцкай Сімяонаўскай царквыБаславічы – адно са старажытных паселішчаў Слуцкага княства. Праваслаўны прыход тут існаваў здаўна. Баславіцкая царква ўпамінаецца з ХVІ ст. (1556 г.), у дакументах ХVІІ ст. прыводзіцца пад найменаваннем Сімяонаўскай. У 1794 г. яна пацярпела ад пажару, таму праз нейкі час было вырашана перанесці ў Баславічы з горада аднайменную царкву, неабходнасці ў якой ў горадзе ў той час не было.

На новым месцы ў 1865 г. адбыўся рамонт храма, у куце царкоўнага пляца ўзведзена новая драўляная двух"ярусная шатровая званіца, на якой мелася пяць званоў.

У 1912 г. на змену драўлянай царкве пачалося будаўніцтва мураванага храма, якое ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, а потым рэвалюцыйнымі падзеямі, не было завершана.

На пачатку 1930-х гадоў прыход у Баславічах быў скасаваны. Недабудаваны мураваны храм стаў выкарыстоўвацца як складское памяшканне, а старая драўляная царква, у якой да гэтага часу працягваліся набажэнствы, была разабрана.

Абраз «Увераванне апостала Фамы» ХVІІ ст. з баславіцкай Сімяонаўскай царквыДраўляная Сімяонаўская царква па архітэктуры адносілася да групы драўляных трохзрубных храмаў ярусна-восевай кампазіцыі з трыма вярхамі. Меншыя па памерах, зрубы алтарнай апсіды і бабінца былі пакрыты аднолькавымі па вышыні шатрамі. Галоўны аб"ём – нязначна вылучаны па вышыні васьмярык на чацверыку, завершаны светлавым васьмігранным барабанам са шлемападобным купалам. Высокі сярэдні купал і шатры вянчалі невялікія цыбулепадобныя купалкі на глухіх барабанах. Галоўны і два бакавыя ўваходы ўяўлялі сабой невялікія тамбуры пад двухсхільнымі дахамі. Да апсіды з абодвух бакоў далучаліся ўдвая меншыя за яе па вышыні рызніца і панамарня. Сцены звонку былі пафарбаваны ў чырвоны колер.

Царква з"яўлялася помнікам народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Хутчэй за ўсё, разам з храмам з горада быў перавезены і іканастас. Як сведчыць зробленае ў другой палове ХІХ ст. апісанне, быў ён трох"ярусным, пафарбаваным у блакітны колер з залатой аддзелкай, змяшчаў 40 абразоў у «італьянскім стылі». У фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь захоўваюцца некалькі абразоў з Сімяонаўскай царквы вёскі Барок Слуцкага раёна. У тым ліку «Божая Маці Адзігітрыя» і «Спас Уседзяржыцель». Яны адрэстаўрыраваны, датуюцца ХVІІІ ст. Мяркуецца, што абодва абразы ўваходзілі ў склад царкоўнага іканастаса.

Захаваліся звесткі, што ў баславіцкую царкву былі ў свой час перанесены абразы з закрытых крыху раней цэркваў у вёсцы Раманава (цяпер вёска Леніна Слуцкага раёна).

Адзначым, што на Случчыне драўляныя трохзрубныя з трыма вярхамі цэрквы былі даволі распаўсюджаны. Напрыклад, старая Раждзественская царква ў Грэску па архітэктуры была такая ж, як Сімяонаўская, толькі па перыметры яшчэ мела невысокую крытую галерэю. Падобнай архітэктуры была і старая драўляная царква ў вёсцы Залужжа цяперашняга Старадарожскага раёна. Выявы драўляных трохзрубных цэркваў з трыма вярхамі сустракаюцца сярод архітэктурных замалёвак у альбоме слуцкага князя Багуслава Радзівіла.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

Церковь Симеона-Столпника

Городская Симеоновская церковь

Сімяонаўская царква. Пачатак ХІХ ст. Ігар ЦіткоўскіСведений о слуцкой Симеоновской церкви сохранилось мало, и они не глубокие. Исследователь и популяризатор истории Беларуси М. Гаусман приводит её в перечне слуцких церквей XVI–XVIII вв. Однако, на какие источники он опирается, неизвестно. Священники Симеоновской церкви в старых документах не упоминаются, из чего можно сделать вывод, что церковь могла быть приписной. А если и допустить, что она имела свой приход, то скорее всего непродолжительное время.

В завещании Регины Горватовой от 1748 г. приводится перечень слуцких церквей, в котором встретим и Симеоновскую. На её содержание в соответствии с завещанием выделялось 40 злотых. Это одна из прежних точных дат, относящихся к Симеоновской церкви.

Тем не менее, можно допустить, что храм мог быть основан во второй половине XVI века. В связи с тем, что несколько князей из рода Олельковичей имели такое имя, в том числе и последний – Симеон IV Юрьевич (1560–1592, после перехода в католичество – Ян-Симеон), церковь при освящении могла получить наименование в честь Симеона-Столпника – небесного покровителя упомянутых князей. Кстати, Симеону IV в результате раздела города по наследству согласно завещанию отца в 1582 г. досталось Новое место (Новый город), где находилась церковь.

Стояла церковь в Новом городе неподалёку от Новомейских ворот на улице Ивановской, рядом с церковью Иоанна Крестителя.

В течение второй половины XVIII в. численность населения Слуцка постепенно уменьшалась. Некоторые церковные приходы становились малочисленными, из-за чего их приписывали к более крупным, а опустевшие церкви использовали по мере необходимости, либо разбирали, если они были старыми. Вероятно, в этом можно видеть причину, почему в 1799 г. из города Симеоновскую церковь перевезли в село Басловичи (в русскоязычных документах XIX в. встречается название Басловцы, в старых документах – Байловцы. Сейчас это деревня Борок).

Церковь в Басловичах

Абраз «Святы Iлля з жыцiем» ХVІІІ ст. з іканастаса баславіцкай Сімяонаўскай царквыБасловичи – одно из древних поселений Слуцкого княжества. Православный приход здесь существовал издавна. Басловичская церковь упоминается с XVI в. (1556), в документах XVII в. приводится под наименованием Симеоновской. В 1794 г. она пострадала от пожара, поэтому через какое-то время было решено перенести в Басловичи из Слуцка одноименную церковь, которая в то время в городе не использовалась.

На новом месте в 1865 г. был сделан ремонт храма, в углу церковной площади возведена новая деревянная двухъярусная шатровая колокольня, на которой было пять колоколов.

В 1912 г. на смену деревянной церкви началось строительство каменного храма, которое в связи с началом Первой мировой войны, а потом революционными событиями, не было завершено.

В начале 1930-х годов приход в Басловичах был упразднён. Недостроенный каменный храм стал использоваться как складское помещение, а старая деревянная церковь, в которой до тех пор продолжались богослужения, была разобрана.

Современная Симеоновская церковь в д. Борок Слуцкого районаДеревянная Симеоновская церковь по архитектуре относилось к группе деревянных трёхсрубных храмов ярусно-осевой композиции с тремя верхами. Меньшие по размерам срубы алтарной апсиды и притвора были покрыты одинаковыми по высоте шатрами. Главный объем – незначительно выделенный по высоте восьмерик на четверике, завершён световым восьмигранным барабаном со шлемовидным куполом. Высокий средний купол и шатры венчали небольшие луковице подобные куполки на глухих барабанах. Главный и два боковых входа представляли собой небольшие тамбуры под двускатными крышами. К апсиде с обеих сторон присоединялись вдвое меньше её по высоте ризница и пономарня. Стены снаружи были окрашены в красный цвет.

Церковь являлась памятником народного зодчества с чертами стиля барокко. Скорее всего, вместе с храмом из города был перевезён и иконостас. Как свидетельствует сделанное во второй половине XIX в. описание, был он трёхъярусный, окрашенный в голубой цвет с золотой отделкой, содержал 40 икон в «итальянском стиле». В фондах Национального художественного музея Республики Беларусь хранятся несколько икон из Симеоновской церкви деревни Борок Слуцкого района. В том числе «Богоматерь Одигитрия» и «Спас Вседержитель». Они отреставрированы, датируются XVIII в. Предполагается, что оба образа входили в состав церковного иконостаса.

Сохранились сведения, что в басловичскую церковь были в своё время перенесены иконы из закрытых ранее церквей в селе Романово (ныне деревня Ленино Слуцкого района).

Отметим, что на Случчине деревянные трёхсрубные с тремя верхами церкви были довольно распространены. Например, старая Рождественская церковь в Греске по архитектуре была такая же, как Симеоновская, только по периметру ещё имела невысокую крытую галерею. Подобной архитектуры была и старая деревянная церковь в деревне Залужье нынешнего Стародорожского района. Изображения деревянных трёхсрубных церквей с тремя верхами встречаются среди архитектурных зарисовок в альбоме Слуцкого князя Богуслава Радзивилла.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ


На заставке – графическая реконструкция И.Титковского общего вида деревянной Симеоновской церкви, цветовое решение и компьютерная обработка – В.Хворов.

Официальный сайт прихода церкви преподобного Симеона Столпника д. Борок


 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1074. Последнее 2020-01-18 20:00:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru