З гісторыі будаўніцтва горада

З гісторыі будаўніцтва горада

29.08.2016

Археалагічныя раскопкі сведчаць, што заснаваны Слуцк быў на мяжы XI і XII стагоддзяў. Ад пачатковых часоў і да сярэдзіны XIX ст. яго забудова была фактычна суцэльна драўлянаю. Узводзіліся і мураваныя аб"екты, але было іх мала і яны не ўплывалі на агульны выгляд горада.

Даўней драўлянае будаўніцтва на Беларусі прадстаўляла сабою народную дзейнасць. З"яўляліся зрэдку прафесійныя калектывы, але яны, як правіла, былі вандроўнымі і перамяшчаліся ў пошуках заказаў, альбо мелі часовы характар і пасля завяршэння работы расфарміроўваліся. А ў работах, якія мелі важнае грамадскае значэнне і былі вялікімі па аб"ёму, удзел прымалі ўсе мясцовыя працаздольныя жыхары.

Недаўгавечнасць драўляных будынкаў (акрамя натуральнага старэння, здараліся пажары і войны), а таксама рост насельніцтва гарадоў, спрыялі трываламу попыту на будаўнічыя работы.

З агульнай масы прадстаўнікоў народнай будаўнічай творчасці з часам пачалі выдзяляцца адмысловыя спецыялісты – архітэктары («дойліды») і цесляры («цеслі»). З XVI ст. у сувязі з удасканаленнем будаўнічай тэхнікі і павелічэннем аб"ёму работ пачалі з"яўляцца прафесійныя дойліды, фарміраваліся мясцовыя будаўнічыя калектывы. З гэтага часу сустракаюцца аб"яднанні, у склад якіх уваходзілі дойліды, цесляры, муляры, печнікі, разьбяры, сталяры, кавалі і іншыя. Яны выконвалі ўсю работу: ад нарыхтоўкі матэрыялу да аддзелкі пабудоў.

Інвентар Слуцка за 1683 г. сведчыць, што ў горадзе тады існаваў шматлікі кантынгент будаўнікоў. Сярод іх згадваецца дойлід Іван, які жыў на прадмесці «Востраў» па вуліцы Глухой, прыводзяцца імёны 22 цесляроў, а таксама муляр Андрэй Бялевіч. Мураваныя аб"екты ўзводзіліся рэдка, таму і прафесійных каменшчыкаў («муляраў») было мала. Тым не менш, іх праца ў Слуцку таксама знаходзіла прымяненне. Аб гэтым сведчаць узведзеныя ў XVI ст. мураваныя манастырскі Троіцкі сабор, гарадскія Віленская, Капыльская і Востраўская брамы. З цэглы рабіліся печы і коміны ў жылых дамах, ёй масціліся палы ў некаторых будынках і храмах. Да 1630 гадоў адносіцца складзены для князя Крыштофа Радзівіла рэестр цагельных і вапнавых прадпрыемстваў у Слуцкім княстве.

Мураванае будаўніцтва ў Слуцку значна пашыраецца з XIX ст., пашыраецца і попыт на цэглу. Да 1865 г. адносяцца звесткі пра тры цагельныя заводы. А ў 1869 г. працавалі два цагельныя заводы ў горадзе і чатыры ў павеце. Праз дзесяць гадоў у горадзе дзейнічалі тры цагельні. У другой палове XIX – пачатку XX ст. цагельні працавалі ў вёсках Бязверхавічы, Баслаўцы, Сліва, Хранова. Раней, у 1743 г., упамінаецца цагельны завод у вёсцы Замошша. Прадпрыемствы гэтыя былі не вялікімі, налічвалі па 5–6 рабочых.

Храмавая архітэктура

Малюнак Слуцкай надбрамнай царквы XVII ст.Рысы Слуцкай рэгіянальнай школы драўлянага дойлідства, якая ўваходзіць у склад больш абшырнага арэала дойлідства Беларускага Палесся, пачалі фарміравацца з XVI ст. Росквіту школа дасягнула ў XVII–XVIII стст. Найлепшым чынам яе дасягненні праявіліся ў архітэктуры храмаў.

На царкоўную архітэктуру накладвалі адбітак працяглыя і цесныя кантакты праваслаўнай Случчыны з Кіевам. Гэта можна заўважыць у яруснай пабудове аб"ёмаў і купалоў слуцкіх храмаў: яны пераклікаюцца з архітэктурай мураваных цэркваў Кіева. Характэрным таксама было прымяненне галерэй, што абкружалі храмы па перыметры. Тыя, што былі раскрыты ўнутр, павялічвалі іх прастору.

Звестак пра архітэктуру храмаў да XVIII ст. захавалася мала. Каштоўнымі з гэтай нагоды становяцца малюнкі з альбома Б. Радзівіла з Нацыянальнага гістарычнага архіва. Сярод іх бачым замалёўкі слуцкіх надбрамных цэркваў, подпісы пад якімі даводзяць, што адна з іх знаходзілася побач з пляцам пана Сасноўскага, другая непадалёку ад рынка. Гэта квадратныя ў плане збудаванні, першым ярусам якіх была праезжая брама, а другім – царква з алтарным выступам, які падтрымлівалі падкосы. Па перыметры іх абкружала адкрытая галерэя, завяршаліся храмы шатровымі дахамі з купалкамі.

Сустракаем прыклады, калі храмы адной альбо розных канфесій узводзіліся на агульнай тэрыторыі, альбо непадалёку адзін ад аднаго. Напрыклад, у свой час побач з Навамейскай брамай, на вуліцы Іванаўскай, на агульным пляцы стаялі праваслаўныя Іванаўская, Касма-Даміанаўская, Крыжаўзвіжанская і Сімяонаўская цэрквы. Сілуэт Падзамчышча ў XVII–XVIII стагоддзях фарміравалі вярхі каталіцкіх фарнага і бернардзінскага Антоніеўскага касцёлаў, праваслаўных Уваскрэсенскай, Варварынскай, Увядзенскай і Святых Айцоў цэркваў. На вуліцы Сенатарскай непадалёку адзін ад аднаго знаходзіліся рэфармацкі збор, езуіцкі Троіцкі касцёл і праваслаўная Юр"еўская царква.

Некаторыя драўляныя цэрквы па розных прычынах не раз пераносіліся, з-за чаго ў дакументах розных часоў адзін і той жа храм можа прыводзіцца ў прывязцы да розных месцаў. Мянялі месца размяшчэння, напрыклад, Крыжаўзвіжанская, Раждзественская, Благавешчанская цэрквы.

План Слуцка канца XVIII ст.Ёсць храмы, якія пераасвячаліся і атрымлівалі новае імя, з-за чаго можна сустрэць такі храм і пад новай і пад старой назвамі. Напрыклад, царква святых цара Канстанціна і царыцы Алены, перанесеная з горада на Востраў, у канцы XVIII ст. афіцыйна была перайменавана ў Міхайлаўскую, аднак яшчэ і на пачатку XIX ст. яе «па старой памяці» часам згадвалі як Канстанцінаўскую. Таксама Благавешчанская царква, перанесеная з Троіцкага манастыра ў Ільінскі, на новым месцы атрымала назву ў гонар Іаана Залатавуснага, аднак вернікі і яе маглі называць па старому Благавешчанскай. Антоніеўскі касцёл закрытага бернардзінскага кляштара пазней стаў парафіяльным, але яго другой (фактычна афіцыйнай) назвай заставалася «пабернардзінскі».

Малюнак гарадскога сілуэта

Для найранейшага перыяду развіцця народнай архітэктуры на Случчыне характэрны жылыя драўляныя пабудовы, якія мелі набліжаны да квадрата цэнтрычны план і шатровае або пірамідальнае пакрыццё. Такі тып пабудоў шырока выкарыстоўваўся на працягу многіх стагоддзяў рознымі народамі, што жылі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, у тым ліку і славянамі, што рассяліліся з VIII ст. Ён знаходзіў прымяненне пры ўзвядзенні абарончых, гаспадарчых, культавых аб"ектаў. Пазней распаўсюдзіўся тып прамавугольных у плане будынкаў з вальмавымі дахамі. Для накрыцця выкарыстоўвалася салома, дошкі, гонта, з XVIII ст. стала прымяняцца бляха. Складаныя па канструкцыі і маляўнічыя па сілуэце ярусныя і ламаныя дахі былі пашыраны ў XVII–XVIII стагоддзях, у эпоху барока. Забудова Слуцка ХІХ-ХХ стагоддзяў дае прыклады выкарыстання вальмавых, паўвальмавых і двухсхільных дахаў. З другой паловы ХХ ст. узводзілася вялікая колькасць мураваных, з выкарыстаннем жалезабетонных канструкцый, шматпавярховых дамоў з плоскімі дахамі. З 1990-х гадоў назіраецца вяртанне да схільных дахаў, з шыферным, металачарапічным і іншым сучасным дахавым пакрыццём.

Горад у часе і прасторы


Гісторыя горада пачынаецца са старажытнага пасялення на выспе ў сутоцы Случы і Бычка. Яно ператварылася ў дзядзінец (град), а на паўночны ўсход ад яго фарміраваўся гандлёва-рамесны пасад. У XV ст. пасадская забудова перайшла на правы бераг Бычка і разрасталася ў паўночным і заходнім напрамках, абкружаючы град з усіх бакоў. З"явілася пасяленне і на другім беразе Случы, яго называлі «Зарэчча», або «Новае месца».

План Слуцка і ваколіц 1930-х гг.Архітэктурна-планіровачная структура Слуцка развівалася ў рэчышчы традыцыйнай, характэрнай для большасці старажытнаславянскіх гарадоў, схемы: дзядзінец (град) – пасад (альбо вакольны горад) з размешчанай паміж імі гандлёвай плошчай. Забудова вялася ў пэўнай меры стыхійна, залежыла і адпавядала магчымасцям, якія прадастаўляў натуральны рэльеф мясцовасці. Цэнтрам пасялення быў дзядзінец. Паволі складалася радыяльна-кальцавая сістэма вуліц і жылых кварталаў, пры якой галоўныя вуліцы веерам разыходзіліся ад цэнтра.

Ад тых часоў у Слуцку захаваліся адпаведныя той схеме вуліцы Віленская, Капыльская, Чырвонаармейская (колішняя Усцінаўская, у XIX ст. Казачая).

З пачатку XVI ст., калі гандлёвую плошчу перанеслі на захад ад дзяцінца і па-новаму пачала фарміравацца гарадская забудова, назіраецца прымяненне горадабудаўнічай схемы, якую цяпер прынята называць гатычнай. Новым гарадскім цэнтрам (раней гэта быў дзядзінец) стала гандлёвая плошча, якая цяпер мела прамавугольную форму з адыходзячымі ад яе бакоў вуліцамі.

У XVII–XVIII стагоддзях гарадская тэрыторыя была абмежавана лініямі абарончых земляных валоў, размяшчалася на абодвух баках Случы і ў плане нагадвала няправільны круг. Пачатак фарміравання такой схемы адносіцца да другой паловы XVI ст., канчаткова сфарміравалася ў сярэдзіне XVII ст. У пэўнай меры тут была рэалізавана рэнесансная ідэя стварэння «ідэальнага горада». Планіроўка Старога Слуцка тады захоўвала элементы старажытнах радыяльна-кальцавой і гатычнай планіровачных схем, планіроўка ж Новага Слуцка вызначалася рэнесанснай рацыянальнасцю і логікай трасіроўкі прамых вуліц і прамавугольных жылых кварталаў.

Побач з горадам (месцам), на правым беразе Случы, вышэй і ніжэй па яе цячэнні знаходзіліся два неўмацаваныя прадмесці – «Востраў» і «Трайчаны». Пакрысе за межамі абарончага валу непадалёку ад гарадскіх брамаў з"яўляліся і іншыя пасяленні. У XVIIIXIX сташддзях за Навамейскай брамай сфарміравалася трэцяе прадмесце – «Выгода». Як прадмесце ў дакументах з сярэдзіны XIX ст. згадваюцца і «Сёлкі» – пасяленне (фольварак) за Капыльскай брамай па дарозе на Лучнікі.

Эпоха барока фактычна не прынесла значных змяненняў у агульнай горадабудаўнічай схеме. Актыўны выхад гарадской забудовы за лінію сярэдневяковых умацаванняў пачаўся ў XIX ст. У межы горада ўключаліся былыя прадмесці. Асобныя часткі горада захоўвалі свае назвы: Востраў, Калонія, Крывасёлкі, Выгода, Трайчаны, Школішча.

Праектны план Георгія Парсаданава 1947 г.У 1823 г. для Слуцка (у ліку іншых, далучаных да Расійскай імперыі, гарадоў) быў зроблены праект новага плана, рэалізацыя якога павінна была б карэнным чынам змяніць выгляд горада ў адпаведнасці з прынцыпамі класіцызму. Рэканструкцыі ў асноўным падлягалі кварталы Старога горада, дзе замест старадаўняй планіроўкі павінна была з"явіцца сетка прамых вуліц і прамавугольных кварталаў з гандлёвай плошчай. Гэты план не быў рэалізаваны. У ім не былі ўлічаны рэальныя тапаграфічныя асаблівасці мясцовасці. А ў хуткім часе па тэрыторыі Старога горада пачалі пракладваць не прадугледжаную планам новую дарогу, якая ўяўляла сабою фрагмент шашы Масква – Варшава. Яна стала галоўнай гарадской магістраллю і ў прывязцы да яе ўжо пачалі фарміравацца новыя вуліцы і жылыя кварталы, альбо карэктаваўся характар старых вуліц і кварталаў. Гандлёвая плошча крыху перамясцілася на поўнач, у месца злучэння новай вуліцы Шасэйнай з вуліцай Капыльскай. Вакол плошчы і ўздоўж адыходзячых ад яе вуліц пачалі з"яўляцца мураваныя будынкі.

У савецкі час, у 1938–1940 гадах, першы Генеральны план забудовы Слуцка быў зроблены ў Белдзяржпраекце архітэктарам Георгіем Парсаданавым, аднак з усёй дакументацыяй ён прапаў падчас вайны. У 1947 г. гэты план з адпаведнымі карэктыроўкамі ім быў адноўлены і ў 1948 г. прыняты да рэалізацыі. Трэба адзначыць, што Парсаданаў вельмі ашчадна ставіўся да гістарычнай планіроўкі кварталаў і вуліц Слуцка. Ён не толькі амаль без значных змяненняў уключаў яе ў свой план, але і праектуемую забудову фактычна прывязваў да яе. Нажаль план Парсаданава рэалізаваны быў не поўнасцю.

З другой паловы XX ст. назіраецца значнае пашырэнне межаў горада. З"яўляліся новыя мікрараёны (з іх першы – Паўднёва-Заходні або прамысловы фарміраваўся на працягу 1966–1987 гг.), шэраг навакольных вёсак (Лучнікі, Бранавічы, Малое Журава) практычна зліліся з горадам.

У 1956 г. з"явіўся новы Генплан Слуцка, распрацаваны калектывам мінскіх архітэктараў пад началам Акцябрына Сідзельнікава.

На змену яму ў 1966 г. прыйшоў Генплан забудовы, распрацаваны ўраджэнцам Слуцка Віктарам Сушчыцам у сааўтарстве з А. Сідзельнікавым і В. Вайбовіч. Гэты план у 1971 г. карэктавалі Р. Шэліхава, Т. Купрэвіч.

Наступны Генплан Слуцка, разлічаны да 2000 г., быў распрацаваны ў Рэспубліканскім інстытуце праектаў горадабудаўніцтва ў 1977–1979 гады калектывам аўтараў пад кіраўніцтвам Міхаіла Мызнікава, у 1989 г. адбылася яго карэктыроўка.

Забудова вуліцы Шасэйнай. 1910-я гг.Генеральны план развіцця Слуцка на 2010–2020 гады з"яўляецца вынікам распрацоўкі аўтарскага калектыву праектнай майстэрні «Беларускі навукова-даследчы інстытут праектавання горадабудаўніцтва», якой кіруе Уладзімір Папоў (распрацоўшчыкі: Т. Пракаповіч, Ю. Патапаў, М. Цюшко, Л. Смірнова, Я. Кавалеўскі).

Цяпер Слуцк складаецца з цэнтральнай часткі, якая адпавядае гістарычнаму ядру, і некалькіх мікрараёнаў, адны з якіх маюць традыцыйныя назвы (Востраў), некаторыя – па назве вайсковых гарадкоў (1-шы, 10-ты, 11-ты, 12-ты), іншыя – па назве галоўных вуліц (Чэхава, Жукава), або прадпрыемстваў. Адны з іх новыя, уяўляюць шматпавярховую, з цэглы і жалезабетону, забудову (напрыклад, раён вуліцы Чэхава). Значная тэрыторыя горада занята прыватнай, з прысядзібнымі ўчасткамі, забудовай.

У часы, калі Слуцк быў прыватнаўласніцкім горадам, будаўніцтва ў ім залежыла ад волі гаспадароў або княскай адміністрацыі, а таксама гарадскога магістрату, і назначаных імі на адпаведныя пасады архітэктараў. Гістарычныя крыніцы даносяць імя Юрыя Немеца – замкавага цесляра князя Крыштофа Радзівіла. Стварэнне слуцкай фартэцыі ў часы Багуслава Радзівіла адбывалася з удзелам архітэктара-фартыфікатара Тэафіла Спіноўскага.

З пераходам горада ў дзяржаўную ўласнасць клопат аб яго архітэктуры перайшоў да дзяржаўных, у першую чаргу, сталічных устаноў. Аднак гэта не змяншала важнасці мясцовых архітэктурных служб у справах рэалізацыі планаў забудовы горада.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі горад ляжаў у руінах, пры гарвыканкаме было створана бюро тэхнічнай інвентарызацыі, якое стала фактычна першай гарадской архітэктурнай службай. Яго кіраўніком з 1945 г. стаў Віктар Варлашын. На змену яму ў 1951 г. прыйшоў Георгій Гусак. Цяпер гэта Слуцкі філіял РУП «Мінскага абласнога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру», які абслугоўвае 6 раёнаў. Яго кіраўніком з 1991 г. з"яўляецца Уладзімір Паўлейчык.

У структуры гарвыканкама з 1975 г. існавала пасада галоўнага архітэктара горада. Першым стаў С.В. Дзічкоўскі, на змену якому ў снежні 1976 г. прыйшоў Уладзімір Дзмітрычэнка. Пасля яго да 2005 г. гэту пасаду займала Алена Бруй. Пры галоўным архітэктары дзейнічала гаспадарча-разліковая архітэктурная група.

Гарадскія і раённыя выканаўчыя структуры ў 2005 г. аб"яднаны ў агульны райвыканкам. Пры ім быў заснаваны архітэктурна-будаўнічы аддзел з пасадай галоўнага архітэктара раёна, які да 2012 г. узначальвала Марына Токарава.

Працяглы час у структуры выканкама існавала ўпраўленне капітальнага будаўніцтва. Цяпер яно рэарганізавана ў камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Будінвест-Слуцк».

Гістарычны краявід мовай лічбаў

Узведзены ў 1930-я гг. дом па вуліцы ВіленскайУ Слуцку ў 1593 г. было прыблізна 1100 двароў;
у 1650 г. – 930 «дымоў»;
у 1667 г. – 1086 «дымоў»;
у 1683 г. – 1403 дамы;
у 1690 г. – 872 «дымы»;
у 1717 г. – 812 «дымоў»;
у 1728 г. – 1177 жылых дамоў, 1010 «дымоў»;
у 1785 г. – 833 жылыя дамы;
у 1792 г. – 780 «дымоў»;
у 1800 г. – 686 жылых дамоў.

«Дымамі» называліся гарадскія двары, з якіх браўся «падымны» падатак. Акрамя іх былі сядзібы прывілеяваных асобаў, царкоўныя ўладанні і іншыя, з якіх такі падатак не браўся. Такім чынам, колькасць «дымоў» не можа даць дакладнай лічбы гарадскіх будынкаў, тым не менш, па прычыне адсутнасці іншай інфармацыі яна дазваляе прасачыць дынаміку росту або змяншэння гарадской забудовы ў адпаведныя перыяды.

Па апісанні 1825 г. можна зрабіць уяўленне аб тагачасным Слуцку: мелася 13 цэркваў і 3 манастыры, 3 вучэбныя ўстановы, 2 богаўгодныя ўстановы, 1 фабрыка (паясоў), 20 лавак, 70 піцейных устаноў, і лазня, іо садоў. Пражывала 2342 мужчыны і 2365 жанчын. Было 706 драўляных і 6 мураваных дамоў.

У 1861 г. было ўжо 1010 драўляных і 22 мураваныя дамы, а ў 1904 г. – 1905 драўляных і 58 мураваных.

Вялікія страты панёс горад у выніку Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 г. мелася 779 драўляных і 18 мураваных дамоў. Да 1956 г. даваенны жыллёвы фонд аднавілі. У 1961 г. было 381 мураваны і 3486 драўляных дамоў.

Жывая нітка архітэктуры

Прафесійна- тэхнічны коледж перапрацоўчай прамысловасці. 2011 г.Самыя старажытныя пабудовы Слуцка знойдзены падчас правядзення археалагічных раскопак на Замкавай горцы. Былі адкрыты ніжнія вянцы зрубаў драўляных жылых і гаспадарчых памяшканняў, маставыя. Даследаванні паказалі, што дахі будынкаў пакрываліся дошкамі, асобныя сядзібы аддзяляліся адна ад другой вастраколам.

Самымі багатымі і прыгожымі да другой паловы XVIII ст. былі палацы слуцкіх князёў, што знаходзіліся ў Старым замку. На месцы заснаванага ў 1710–20 гады езуіцкага кляштара на вуліцы Сенатарскай раней была сядзіба шляхціца Клакоцкага. Фасады яго двухпавярховага драўлянага палаца мелі разную аздобу з выявамі вензеляў гаспадара. Гэты цікавы, узведзены ў стылі барока будынак меў анфіладную планіроўку пакояў, уключаў парадныя сенцы, кабінеты, спальні, на другім паверсе – залу і іншыя памяшканні. Завяршаўся складаным ламаным дахам. Шляхта, купцы і рамеснікі мелі сядзібы, памеры і выгляд якіх залежылі як ад узроўню заможнасці, так і ад густу гаспадароў. Жыллё менш забяспечаных жыхароў цяснілася далей ад цэнтра. У дакументах сярод пабудоў XVIII ст. называюцца дамы, халупы, халупы мізэрныя і халупы ўбогія.

У XIX ст. цэнтр і галоўныя вуліцы (Шасэйная, Маставая, Капыльская) забудоўваліся мураванымі дамамі. Іх выгляд фарміраваўся пад уплывам стылю «класіцызм». Цэнтру горада і плошчы своеасаблівы характэр надавалі мураваныя аднапавярховыя будынкі гандлёвых радоў.

У канцы XIX – пачатку XX стст. узводзіліся мураваныя дамы, фасады якіх апрацоўваліся фігурнымі ліштвамі, карнізамі, нішамі і іншымі элементамі. Гэта так званая «цагляная архітэктура», у якой у той ці іншай меры можна заўважыць прысутнасць рысаў стылю «мадэрн». Нязначная колькасць такіх пабудоў захавалася па вуліцах Капыльскай, Манахава, у іншых месцах.

У 1930-я гады па тыповых праектах узводзіліся жылыя мураваныя двухпавярховыя дамы для вайскоўцаў па вуліцах Леніна, Віленскай, Сацыялістычнай, М. Багдановіча. На сцяне такога дома на вуліцы Л. Талстога, у якім у 1930-я гады жыў Г.К. Жукаў, у памяць знакамітага савецкага ваеннаначальніка ў 1984 г. усталявана мемарыяльная шыльда. У тыя ж часы з"явіўся карпус Дома Чырвонай арміі (пазней Дом Афіцэраў, цяпер Цэнтр вольнага часу), а таксама будынкі, якія пасля вайны сфарміравалі комплекс вайсковага шпіталя на ўсходняй ускраіне горада, будынкі СШ № 5 (1935 г.), СШ № 9 (1937 г.), № 10 (1938 г.). Для іх характэрны выразны сілуэт, выкарыстанне дэкору ў выглядзе лапатак, пілястраў, рустоўкі, прамавугольных ліштваў.

З другой паловы 1930-х да 1950-х гадоў шырока выкарыстоўваліся традыцыі стылю «класіцызм». Пэўная колькасць будынкаў, якія сустрэнем у цэнтры горада, узведзены тады. План і галоўны фасад у іх сіметрычныя, сярэдзіна звычайна вылучаецца франтонам або іншым элементам. У іх ліку пошта і паліклініка (у першай цяпер знаходзіцца аддзяленне сувязі № 7, у другой – станцыя хуткай дапамогі), чыгуначнага вакзала (1950 г.), стары корпус Дома культуры (завершаны ў 1951–52 г.), будынак дзяржбанка (цяпер тут ПМК), кінатэатр «Беларусь» (1959 г.), адміністрацыйны корпус кансервавага завода, шэраг жылых дамоў.

З 1960-х гадоў вядзецца будаўніцтва з цэглы і жалезабетонных канструкцый, вырабленых на прамысловай аснове. Яно працягваецца і цяпер. Будынкі гэтага перыяду фарміруюць сучасны воблік горада. У 1965 г. у Слуцку мелася 4 пяціпавярховых, 9 чатырохпавярховых, 11 трохпавярховых, 82 двухпавярховых, 398 аднапавярховых мураваных (цагляных) дамоў. Драўляных было 3675 будынкаў.

У 1962 г. з"явіліся карпусы Дома піянераў і СШ № 2, у 1963 г. – СШ № 4, у 1966 – кінатэатр «Цэнтральны» на 6оо месцаў (цяпер Маладзёжны цэнтр). Чатырох – і пяціпавярховыя дамы ўзводзіліся па вуліцах Леніна, Сацыялістычнай, Гагарына, К. Лібкнехта (Віленскай).

У сямідзесятыя гады назіраецца актывізацыя будаўніцтва. З 1970 г. пачалося ўзвядзенне першага дзевяціпавярховага дома па вуліцы Урыцкага (Капыльскай), у 1974 г. пабудаваны другі дзевяціпавярховы дом. У 1973 г. з"явіўся будынак СШ № 7, у 1977 – СШ № 8. У 1979 г. па праекце Валерыя Гразнова (з сааўтарамі) узведзены новы будынак райканторы Дзяржбанка СССР (цяпер рэканструяваны Белаграпрамбанк). У 1981 г. па праекце Івана Зорына скончылася рэканструкцыя ўнівермага (цяпер Дом гандлю). У 1982 г. узведзены корпус прафесійна-тэхнічнага каледжа пераапрацоўчай прамысловасці, у 1985 г. – новы будынак телефоннай станцыі, у 1985–86 гады з"явіліся прыбудова да Слуцкага філіала Мінскага праектнага інстытута Мінсксельбуд (праект Уладзіміра Кулевіча) і новы корпус Слуцкага райвыканкама (праект Івана Васілевіча). На пачатку лістапада 1987 г. адкрыты новы корпус Дома культуры (праект Івана Зорына з сааўтарамі). У той жа год з"явіліся прыбудовы з вучэбнымі памяшканнямі, актавай і спартыўнай заламі ў СШ № 10, новыя карпусы гасцініцы (архітэктар Валерый Рондзель) і Дом Быту.

З 1970-х гадоў пачалі фарміравацца мікрараёны са шматпавярховай забудовай па вуліцах Урыцкага (Капыльскай) і Жукава, Валадарскага (М. Багдановіча) і Чайкоўскага, Леніна і 14 Партызан.

З 1988 г. фарміруецца раён катэджаў каля цукровага камбіната, пазней для іх выдзелены ўчасткі на паўднёвым і паўночна-заходнім ускрайнах горада.

У новым будаўніцтве ў першую чаргу дамінавала функцыянальная неабходнасць, што накладвала адбітак на выгляд пабудоў. Тым не менш, шэраг аб"ектаў, што з"явіліся ў тыя часы, уяўляюць досыць цікавыя ўзоры дойлідства. Сярод іх некалькі гандлёвых цэнтраў, цэнтральная аптэка № 80, стаматалагічная паліклініка (1982 г., праект Аляксандра Івашкова).

Частку горада займае прыватная забудова. Тут таксама сустрэнем цікавыя прыклады як традыцыйнага народнага будаўніцтва, так і арыентаванага на навейшыя архітэктурныя ідэі.

З 1990-х гадоў ажывілася храмавае будаўніцтва. У цэнтры горада па вул. М. Багдановіча ў 1996 г. узведзена драўляная Варварынская капліца (архітэктар Аляксандр Верычаў).

У лепшы бок змяніўся выгляд горада падчас падрыхтоўкі да правядзення Рэспубліканскага свята «Дажынкі – 2005». Былі рэканструяваны або абноўлены 286 аб"ектаў, укладзена 32 тысячы кв. м тратуарнай пліткі. Па праекце мясцовага архітэктара Наталлі Воранавай пабудавана гарадская лазня (у 2014 г. па яе праекце таксама ўзведзены адміністрацыйна-спартыўны корпус гарстадыёна). У горадзе працавалі арганізацыі як рэспубліканскага, так абласнога і мясцовага падпарадкавання.

Драўляны будынак па вуліцы Леніна. 1999 г.З мясцовых будаўнічых арганізацый у пасляваенныя гады першым быў арганізаваны ў Слуцку 30 кастрычніка 1944 г. будаўнічы ўчастак, які ў 1953 г. рэарганізаваны ў прарабскі ўчастак і далучаны да Бабруйскага будтрэста. На яго базе ў 1955 г. было створана будаўнічае упраўленне № 15, праз два гады перайменаванае ва ўпраўленне наладачных работ № 15, а з 1961 г. – зноў БУ № 15. У 1967 г. у горадзе мелася тры будаўнічыя арганізацыі. З 1968 дзейнічае ПМК-80. У 1967 г. арганізаваны трэст «Слуцксельбуд», у склад якога з часам увайшлі размешчаныя ў горадзе і раёне будаўнічыя арганізацыі, у тым ліку ПМК-10, ПМК-16, ПМК-66, ПМК-80, ПМК-96, ПМК-102, ПМК-139, ПМК-164, завод жалезабетонных вырабаў, ДСУ-9. Дзейнасць трэста была пашырана на некалькі раёнаў Мінскай вобласці. Узводзімымі аб"ектамі з"яўляліся школьныя і дашкольныя ўстановы, клубы, бальніцы, прамысловыя аб"екты, жыллё.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў адбываліся рэфармаванні і рэарганізацыі структуры многіх будаўнічых арганізацый. Па меры неабходнасці ў горадзе і раёне, акрамя мясцовых, выкарыстоўваюцца магчымасці будаўнічых арганізацый іншых рэгіёнаў. Напрыклад, у 2003 г. ААТ «Салігорскпрамбуд» завяршыла ўзвядзенне ў Слуцку трохпавярховага будынка школы-інтэрната (цяпер кадзетскі каледж). Цяпер будаўнічая галіна Слуцкага раёна прадстаўлена чатырнаццацю будаўнічымі і будаўнічарамонтнымі арганізацыямі, у ліку якіх буйнейшымі з"яўляюцца ПМК-71, ПМК-223, ПМК-225, ПМК-226.

Наладжаная сістэма чыгуначных і шасэйных шляхоў зносін дазваляе карыстацца будаўнічымі матэрыяламі, якія дастаўляюцца з розных месцаў. Напрыклад, для ўзвядзення пяці – і дзевяціпавярховых дамоў выкарыстоўваецца, як правіла, прадукцыя Салігорскага домабудаўнічага камбіната.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

Из истории строительства города

Археологические раскопки свидетельствуют, что Слуцк был основан на границе XI и XII веков. С древних времён и до середины XIX в. его застройка была фактически полностью деревянной. Возводились и кирпичные объекты, но было их мало, и они не влияли на общий вид города.

В старину деревянное строительство в Беларуси было народным занятием. Появлялись изредка профессиональные коллективы, но они, как правило, были странствующими и перемещались в поисках заказов, либо имели временный характер и после завершения работы распадались. А в работах, которые имели важное общественное значение и были большими по объёму, участие принимали все местные трудоспособные жители.

Недолговечность деревянных зданий (кроме естественного старения случались пожары и войны), а также рост населения городов, способствовали постоянному спросу на строителей.

Наберажная ракі Бычок з відам на Дом культуры. 2011 г.Из общей массы представителей народного строительного творчества со временем начали выделяться особые специалисты – архитекторы («зодчие») и плотники («работники»). С XVI в. в связи с совершенствованием строительной техники и увеличением объёмов работ начали появляться профессиональные зодчие, формировались местные строительные бригады. Отныне встречались артели, в состав которых входили зодчие, плотники, каменщики, печники, резчики, столяры, кузнецы и другие. Они выполняли всю работу: от заготовки материала до отделки строений.

Инвентарь г. Слуцка за 1683 г. свидетельствует, что в городе тогда существовал многочисленный контингент строителей. Среди них упоминается зодчий Иван, который жил в предместье «Остров» по улице Глухой, приводятся имена 22 плотников, а также каменщик Андрей Белевич. Каменные (кирпичные) объекты возводились редко, поэтому и профессиональных каменщиков («муляров») было мало. Тем не менее, их труд в Слуцке также находил применение. Об этом свидетельствуют возведённые в XVI в. кирпичный монастырский Троицкий собор, городские Виленские, Копыльские и Островские ворота. Из кирпича делались печи и дымоходы в жилых домах, им мостились полы в некоторых зданиях и храмах. К 1630 году относится составленный для князя Христофора Радзивилла реестр кирпичных и известковых предприятий в Слуцком княжестве.

Кирпичное строительство в Слуцке значительно расширяется с XIX в., расширяется и спрос на кирпич. К 1865 г. относятся сведения о трёх кирпичных заводах. А в 1869 году работали два кирпичных завода в городе и четыре в уезде. Через десять лет в городе действовали уже три кирпичных завода. Во второй половине XIX – начале XX в. кирпичные заводы работали в деревнях Безверховичи, Басловцы, Слива, Храново. Ранее, в 1743 г. упоминается кирпичный завод в деревне Замошье. Предприятия эти были не большими, насчитывали по 5–6 рабочих.

Храмовая архитектура

Черты Слуцкой региональной школы деревянного зодчества, которая входит в состав более обширного ареала зодчества Белорусского Полесья, начали формироваться с XVI в. Расцвета школа достигла в XVII–XVIII вв. Наилучшим образом её достижения проявились в архитектуре храмов.

На церковную архитектуру накладывали отпечаток длительные и тесные контакты православной Случчины с Киевом. Это можно заметить в ярусном построении объёмов и куполов слуцких церквей: они перекликаются с архитектурой кирпичных церквей Киева. Характерным также было применение галерей, которые окружали храмы по периметру. Те, что были открыты внутрь, увеличивали их пространство.

Сведений об архитектуре храмов до XVIII в. сохранилось мало. Ценными по этому поводу становятся рисунки из альбома Б. Радзивилла Национального исторического архива. Среди них видим эскизы слуцких надвратных церквей, подписи под которыми доказывают, что одна из них находилась рядом с площадью пана Сосновского, вторая неподалёку от рынка. Это квадратные в плане сооружения первым ярусом которых были проезжие ворота, а вторым – церковь с алтарным выступом, который поддерживали подкосы. По периметру их окружала открытая галерея, завершались храмы шатровыми крышами с куполками.

Встречаются примеры, когда храмы одной или разных конфессий возводились на общей территории, либо недалеко друг от друга. Например, в своё время рядом с Новомейскими воротами, на улице Ивановской, на общей площади стояли православные Ивановская, Космо-Дамиановская, Крестовоздвиженская и Симеоновская церкви. Силуэт Подзамчища в XVII–XVIII веках формировали верхушки католических фарного и бернардинского Антониевского костёлов, православных Воскресенской, Варваринской, Введенской и Святых Отцов церквей. На улице Сенаторской неподалёку друг от друга находились реформаторский збор (под збором понимается протестантский храм и протестантская община. – В.Х.), иезуитский Троицкий костёл и православная Юрьевская церковь.

Некоторые деревянные церкви по разным причинам не раз переносились, из-за чего в документах разных времён один и тот же храм может приводиться в привязке к различным местам. Меняли место размещения, например, Крестовоздвиженская, Рождественская, Благовещенская церкви.

Есть храмы, которые переосвящались и получали новое имя, из-за чего можно встретить такой храм и под новым и под старым названием. Например, церковь святых царя Константина и царицы Елены, перенесённая из города на Остров, в конце XVIII в. официально была переименована в Михайловскую, однако ещё и в начале XIX в. её «по старой памяти» иногда упоминали как Константиновскую. Также Благовещенская церковь, перенесённая из Троицкого монастыря в Ильинский, на новом месте получила название в честь Иоанна Златоуста, однако верующие и её называли по старому Благовещенской. Антониевский костёл закрытого бернардинского монастыря позже стал приходским, но его вторым (фактически официальным) названием оставалось «по-бернардински».

Описание городского силуэта

Для раннего периода развития народной архитектуры на Случчине характерны жилые деревянные постройки, имевшие приближенный к квадрату центрический план и шатровое или пирамидальное покрытие. Такой тип построек широко использовался на протяжении многих веков различными народами, которые жили на территории нынешней Беларуси, в том числе и славянами, что расселялись с VIII в. Он находил применение при возведении оборонительных, хозяйственных, культовых объектов. Позже распространился тип прямоугольных в плане зданий с вальмовыми крышами. Для покрытия использовалась солома, доски, гонт, с XVIII в. стала применяться жесть. Сложные по конструкции и красочные по силуэту ярусные и ломаные крыши были распространены в XVII–XVIII веках, в эпоху барокко. Застройка Слуцка XIX–XX веков даёт примеры использования вальмовых, полувальмовых (голландских) и двускатных крыш. Со второй половины ХХ в. возводилось большое количество кирпичных, с использованием железобетонных конструкций, многоэтажных домов с плоскими крышами. С 1990-х годов наблюдается возвращение к склонным крышам, с шиферным, металлочерепичным или другим современным кровельным покрытием.

Город во времени и пространстве

История города начинается с древнего поселения на острове в слиянии Случи и Бычка. Оно превратилось в детинец (град), а на северо-восток от него сформировался торгово-ремесленный посад. В XV в. посадская застройка перешла на правый берег Бычка и, увеличиваясь в северном и западном направлениях, окружила град со всех сторон. Появилось поселение и на другом берегу Случи, его называли «Заречье», или «Новое место».

Архитектурно-планировочная структура Слуцка развивалась в русле традиционной, характерной для большинства древнеславянских городов, схемы: детинец (град) – посад (или окольный город) с расположенной между ними торговой площадью. Застройка велась в определённой мере стихийно, зависела и соответствовала возможностям, которые предоставлял естественный рельеф местности. Центром поселения был детинец. Постепенно сформировалась радиально-кольцевая система улиц и жилых кварталов, при которой главные улицы веером расходились от центра.

С тех пор в Слуцке сохранились соответствующие той схеме улицы Виленская, Копыльская, Красноармейская (бывшая Устиновская, в XIX в. – Казачья).

С начала XVI в., когда торговую площадь перенесли западнее детинца и по-новому начала формироваться городская застройка, наблюдается применение градостроительной схемы, которую сейчас принято называть готической. Новым городским центром (раньше это был детинец) стала торговая площадь, которая теперь имела прямоугольную форму с отходящими от её сторон улицами.

В XVII–XVIII веках городская территория была ограничена линиями оборонительных земляных валов, располагалась на обеих сторонах Случи и в плане напоминала неправильный круг. Начало формирования такой схемы относится ко второй половине XVI в., а окончательно она сформировалась в середине XVII в. В определённой мере здесь была реализована ренессансная идея создания «идеального города». Планировка Старого Слуцка тогда сохраняла элементы древней радиально-кольцевой и готической планировочных схем, планировка же Нового Слуцка определялась ренессансной рациональностью и логикой трассировки прямых улиц и прямоугольных жилых кварталов.

Рядом с городом (местом), на правом берегу Случи, выше и ниже по её течению находились два неукреплённых предместья – «Остров» и «Тройчаны». Понемногу за пределами оборонительного вала недалеко от городских ворот появлялись и другие поселения. В XVIII–XIX веках за Новомейскими воротами сформировалось третье предместье – «Выгода». Как предместье в документах с середины XIX в. упоминаются и «Сёлки» – поселение (фольварк) за Копыльскими воротами по дороге на Лучники.

Эпоха барокко фактически не принесла значительных изменений в общей градостроительной схеме. Активный выход городской застройки за линию средневековых укреплений начался в XIX в. В пределы города включались бывшие предместья. Отдельные части города сохраняли свои названия: Остров, Колония, Кривосёлки, Выгода, Тройчаны, Школище.

В 1823 году для Слуцка (в числе других присоединённых к Российской империи городов) был сделан проект нового плана застройки, реализация которого должна была бы коренным образом изменить вид города в соответствии с принципами классицизма. Реконструкции в основном подлежали кварталы Старого города, где вместо старинной планировки должна была появиться сеть прямых улиц и прямоугольных кварталов с торговой площадью. Этот план не был реализован. В нем не были учтены реальные топографические особенности местности. А в скором времени по территории Старого города начали прокладывать не предусмотренную планом новую дорогу, которая представляла собой фрагмент шоссе Москва – Варшава. Она стала главной городской магистралью и в привязке к ней уже начали формироваться новые улицы и жилые кварталы, либо корректировался характер старых улиц и кварталов. Торговая площадь чуть переместилась на север, в место соединения новой улицы Шоссейной с улицей Копыльской. Вокруг площади и вдоль отходящих от неё улиц начали появляться кирпичные здания.

В советское время, в 1938–1940 годах, первый Генеральный план застройки Слуцка был сделан в Белгоспроекте архитектором Георгием Парсадановым, однако со всей документацией он пропал во время войны. В 1947 г. этот план с соответствующими корректировками им был восстановлен и в 1948 г. принят к реализации. Надо отметить, что Парсаданов очень бережно относился к планировке кварталов и улиц Слуцка. Он не только почти без значительных изменений включал её в свой план, но и проектируемую застройку фактически привязывал к ней. Увы, план Парсаданова реализован был не полностью.

Со второй половины XX в. наблюдается значительное расширение границ города. Появлялись новые микрорайоны (из них первый – Юго-Западный или промышленный, формировался в течение 1966–1987 гг.), Ряд окрестных деревень (Лучники, Брановичи, Малое Журово) практически слились с городом.

В 1956 г. появился новый Генплан Слуцка, разработанный коллективом минских архитекторов под началом Октябрина Сидельникова.

На смену ему в 1966 г. пришёл Генплан застройки, разработанный уроженцем Слуцка Виктором Сущицем в соавторстве с А. Сидельниковым и В. Вайбовичем. Этот план в 1971 г. корректировали Р. Шелихова, Т. Купревич.

Следующий Генплан Слуцка, рассчитанный до 2000 года, был разработан в Республиканском институте проектов градостроительства в 1977–1979 годы коллективом авторов под руководством Михаила Мызникова, в 1989 г. состоялась его корректировка.

Генеральный план развития Слуцка на 2010–2020 годы является результатом разработки авторского коллектива проектной мастерской «Белорусский научно-исследовательский институт проектирования градостроительства», которой руководит Владимир Попов (разработчики: Т. Прокопович, Ю. Потапов, М. Юшко, Л. Смирнова, Е. Ковалевский).

Наберажная Случы з капліцай св. ВарварыСейчас Слуцк состоит из центральной части, соответствующей историческому ядру, и нескольких микрорайонов, одни из которых имеют традиционные названия (Остров), некоторые – по названию военных городков (1-й, 10-й, 11-й, 12-й), другие – по названию главных улиц (Чехова, Жукова), или предприятий. Одни из них новые, представляют многоэтажную, из кирпича и железобетона, застройку (например, район улицы Чехова). Значительная территория города занята частной, с приусадебными участками, застройкой.

Во времена, когда Слуцк был частновладельческим городом, строительство в нем зависело от воли хозяев или княжеской администрации, а также городского магистрата, и назначенных ими на соответствующие должности архитекторов. Исторические источники донесли имя Юрия Немца – замкового плотника князя Христофора Радзивилла. Создание слуцкой крепости во времена Богуслава Радзивилла происходило с участием архитектора-фортификатора Теофила Спиновского.

С переходом города в государственную собственность забота о его архитектуре перешла к государственным, в первую очередь, столичным заведениям. Однако это не снижало важности местных архитектурных служб в делах реализации планов застройки города.

После Великой Отечественной войны, когда город лежал в руинах, при горисполкоме было создано бюро технической инвентаризации, которое стало фактически первой городской архитектурной службой. Его руководителем с 1945 года стал Виктор Варлашин. На смену ему в 1951 г. пришёл Георгий Гусак. Сейчас это Слуцкий филиал РУП «Минское областное агентство по государственной регистрации и земельному кадастру», который обслуживает 6 районов. Его руководителем с 1991 года является Владимир Павлейчик.

В структуре горисполкома с 1975 г. существовала должность главного архитектора города. Первым стал С.В. Дичковский, на смену которому в декабре 1976 г. пришёл Владимир Дмитриченко. После него до 2005 г. эту должность занимала Елена Бруй. При главном архитекторе действовала хозяйственно-расчётная архитектурная группа.

В 2005 году Слуцкий район и город Слуцк были объединены в одну административно-территориальную единицу – Слуцкий район. В структуре райисполкома был организован отдел архитектуры и строительства с должностью главного архитектора района, который до 2012 г. возглавляла Марина Токарева.

Длительное время в структуре исполкома существовало управление капитального строительства. Теперь оно реорганизовано в коммунальное унитарное предприятие «Стройинвест-Слуцк».

Исторический взгляд языком цифр

В Слуцке в 1593 г. было приблизительно 1100 дворов;
в 1650 г. – 930 «дымов»;
в 1667 г. – 1086 «дымов»;
в 1683 г. – 1403 дома;
в 1690 г. – 872 «дыма»;
в 1717 г. – 812 «дымов»;
в 1728 г. – 1177 жилых домов, 1010 «дымов»;
в 1785 г. – 833 жилых дома;
в 1792 г. – 780 «дымов»;
в 1800 г. – 686 жилых домов.

«Дымами» назывались городские дворы, с которых брался «подымный» налог. Кроме них были усадьбы привилегированных лиц, церковные владения и другие, с которых такой налог не брался. Таким образом, количество «дымов» не может дать точной цифры городских зданий, тем не менее, по причине отсутствия другой информации оно позволяет проследить динамику роста или уменьшения городской застройки в соответствующие периоды.

По описанию 1825 г. можно сделать представление о тогдашнем Слуцке: имелось 13 церквей и 3 монастыря, 3 учебных заведения, 2 богоугодных заведения, 1 фабрика (поясов), 20 торговых лавок, 70 питейных заведений, 1 баня, 10 садов. Проживало 2342 мужчины и 2365 женщин. Было 706 деревянных и 6 кирпичных домов.

В 1861 г. было уже 1010 деревянных и 22 кирпичных дома, а в 1904 г. – 1905 деревянных и 58 кирпичных.

Большие потери понёс город в результате Великой Отечественной войны. В 1945 г. имелось 779 деревянных и 18 кирпичных домов. К 1956 г. довоенный жилищный фонд восстановили. В 1961 г. было 381 кирпичный и 3486 деревянных домов.

Живая нить архитектуры

Корпус стаматалагічнай паліклінікі па вуліцы Леніна. 2011 г.Самые древние постройки Слуцка обнаружены во время проведения археологических раскопок на Замковой горе. Были открыты нижние венцы срубов деревянных жилых и хозяйственных помещений, мостовые. Исследования показали, что крыши зданий покрывались досками, отдельные усадьбы отделялись друг от друга остроколом.

Самыми богатыми и красивыми до второй половины XVIII в. были дворцы слуцких князей, находившиеся в Старом замке. На месте основанного в 1710–20 годы иезуитского монастыря на улице Сенаторской раньше была усадьба шляхтича Клакоцкого. Фасады его двухэтажного деревянного дворца имели многообразную отделку с изображениями вензелей хозяина. Это интересное, возведённое в стиле барокко здание имело анфиладную планировку комнат, включало парадные сени, кабинеты, спальни, на втором этаже – зал и другие помещения. Здание завершалось сложной ломанной крышей. Знать, купцы и ремесленники имели усадьбы, размеры и вид которых зависели как от уровня состоятельности, так и от вкуса хозяев. Жилье менее обеспеченных жителей теснилось вдали от центра. В документах среди построек XVIII в. называются дома, хаты, халупы мизерные и лачуги убогие.

В XIX в. центр и главные улицы (Шоссейная, Мостовая, Копыльская) застраивались кирпичными домами. Их вид формировался под влиянием стиля «классицизм». Центру города и площади своеобразный характер придавали кирпичные одноэтажные здания торговых рядов.

В конце XIX – начале XX вв. возводились кирпичные дома, фасады которых украшались фигурными наличниками, карнизами, нишами и другими элементами. Это так называемая «кирпичная архитектура», в которой в той или иной мере можно заметить присутствие черт стиля «модерн». Незначительное количество таких построек сохранилось по улицам Копыльской, Монахова, в других местах.

В 1930-е годы по типовым проектам возводились жилые кирпичные двухэтажные дома для военнослужащих по улицам Ленина, Виленской, Социалистической, М. Богдановича. На стене такого дома на улице Л. Толстого, в котором в 1930-е годы жил Г.К. Жуков, в память о знаменитом советском военачальнике в 1984 г. установлена мемориальная табличка. В то же время появились корпуса Дома Красной Армии (позднее Дом Офицеров, сейчас Центр досуга, Социалистическая улица, 129), а также здания, которые после войны сформировали комплекс военного госпиталя на восточной окраине города, здания СШ № 5 (1935 г.), СШ № 9 (1937 г.), № 10 (1938 г.). Для них характерен чёткий силуэт, использование декора в виде лопаток, пилястр, рустовки, прямоугольного плинтуса.

Со второй половины 1930-х до 1950-х годов широко использовались традиции стиля «классицизм». Определённое количество зданий, которые встречаются в центре города, возведены тогда. План и главный фасад у них симметричны, середина обычно выделяется фронтоном или другим элементом. В их числе почта и поликлиника (в первой сейчас находится отделение связи № 7, в другой – станция скорой помощи), железнодорожного вокзала (1950 г.), старый корпус Дома культуры (завершён в 1951–52 г.), здание госбанка (сейчас здесь ПМК-226, ул. Копыльская, 7), кинотеатр «Беларусь» (1959 г.), административный корпус консервного завода, ряд жилых домов.

С 1960-х годов ведётся строительство из кирпича и железобетонных конструкций, изготовленных на промышленной основе. Оно продолжается и сейчас. Здания этого периода формируют современный облик города. В 1965 г. в Слуцке имелось 4 пятиэтажных, 9 четырёхэтажных, 11 трёхэтажных, 82 двухэтажных, 398 одноэтажных кирпичных домов. Деревянных было 3675 домов.

В 1962 г. появились корпуса Дома пионеров и СШ № 2, в 1963 г. – СШ № 4, в 1966 – кинотеатр «Центральный» на 600 мест (сейчас Молодёжный центр). Четырёх- и пятиэтажные дома возводились по улицам Ленина, Социалистической, Гагарина, К. Либкнехта (Виленской).

В семидесятые годы наблюдается активизация строительства. С 1970 г. началось возведение первого девятиэтажного дома по улице Урицкого (Копыльской), в 1974 г. построен второй девятиэтажный дом. В 1973 г. появилось здание СШ № 7, в 1977-ом – СШ № 8. В 1979 году по проекту Валерия Грязнова (с соавторами) возведено новое здание райконторы Госбанка СССР (ныне реконструированный Белагропромбанк). В 1981 году по проекту Ивана Зорина закончилась реконструкция универмага (ныне Дом торговли). В 1982 г. возведён корпус профессионально-технического колледжа перерабатывающей промышленности, в 1985 г. – новое здание телефонной станции, в 1985–86 годы появилась пристройка к Слуцкому филиалу Минского проектного института Минсксельстрой (проект Владимира Кулевича) и новый корпус Слуцкого райисполкома (проект Ивана Васильевича). В начале ноября 1987 г. открыт новый корпус Дома культуры (проект Ивана Зорина с соавторами). В тот же год появились пристройки с учебными помещениями, актовым и спортивным залами в СШ № 10, новые корпуса гостиницы (архитектор Валерий Рондель) и Дом быта.

С 1970-х годов начали формироваться микрорайоны со многоэтажной застройкой по улицам Урицкого (Копыльской) и Жукова, Володарского (М. Богдановича) и Чайковского, Ленина и 14-ти Партизан.

С 1988 г. формируется зона коттеджей в районе сахарного комбината, позже для них выделены участки на южной и северо-западной окраинах города.

В новом строительстве в первую очередь доминировала функциональная необходимость, что накладывало отпечаток на вид построек. Тем не менее, ряд объектов, появившихся в те времена, представляют достаточно интересные образцы зодчества. Среди них несколько торговых центров, Центральная аптека № 80, Стоматологическая поликлиника (1982 г., проект Александра Ивашкова).

Часть города занимает частная застройка. Тут также встречаются интересные примеры как традиционного народного строительства, так и ориентированного на более прогрессивные архитектурные идеи.

С 1990-х годов оживилось храмовое строительство. В центре города по ул. М. Богдановича в 1996 г. возведена деревянная Варваринская часовня (архитектор Александр Веричев).

В лучшую сторону изменился вид города во время подготовки к проведению Республиканского праздника «Дожинки – 2005». Были реконструированы или обновлены 286 объектов, уложено 32 тысячи кв. м тротуарной плитки. По проекту местного архитектора Натальи Вороновой построена городская баня (позже, в 2014 году по её проекту также возведён административно-спортивный корпус городского стадиона). В городе вели работы организации как республиканского, так областного и местного подчинения.

30 октября 1944 года из местных строительных организаций Слуцка первым в послевоенные годы был организован строительный участок, который в 1953 г. реорганизован в прорабский участок и присоединён к Бобруйскому стройтресту. На его базе в 1955 г. было создано строительное управление № 15, через два года переименованное в управление наладочных работ № 15, а с 1961 г. – вновь СУ № 15. В 1967 г. в городе было три строительных предприятия. С 1968 г. начинает работу ПМК-80. В 1967 г. организован трест «Слуцксельстрой», в состав которого со временем вошли расположенные в городе и районе строительные организации, в том числе ПМК-10, ПМК-16, ПМК-66, ПМК-80, ПМК-96, ПМК-102, ПМК-139, ПМК-164, завод железобетонных изделий, ДСУ-9. Деятельность треста была расширена на несколько районов Минской области. Возводимыми объектами являлись школьные и дошкольные учреждения, клубы, больницы, промышленные объекты, жилье.

В течение последних десятилетий происходило реформирование и реорганизация структуры многих строительных организаций. По мере необходимости в городе и районе, кроме местных, используются возможности строительных предприятий других регионов. Например, в 2003 г. ОАО «Солигорскпромстрой» завершило возведение в Слуцке трёхэтажного здания школы-интерната (ныне ГУО «Минское областное кадетское училище»). Сейчас строительная отрасль Слуцкого района представлена четырнадцатью строительными и строительно-ремонтными организациями, в числе которых крупнейшими являются ПМК-71, ПМК-223, ПМК-225, ПМК-226.

Налаженная система железнодорожных и шоссейных путей сообщения позволяет использовать любые строительные материалы, которые доставляются из разных мест. Например, для возведения пяти- и девятиэтажных домов используется, как правило, продукция Солигорского домостроительного комбината.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ