У нас на сайте
Ссылки

Группа компаний «ТВОЯ СТОЛИЦА»

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Будынак на Трайчанах

05.12.2014

У гістарычным кутку Слуцка, раней званым Трайчаны, стаіць стары будынак, лёс якога звязаны з цікавымі старонкамі гісторыі адукацыі ў нашым горадзе. Цяпер у ім размяшчаецца медыцынскае вучылішча, а некалі ўзводзіўся ён для вучылішча духоўнага.

З'яўленне будынка некаторыя цяперашнія даведнікі адносяць да 1767 года. Веданне гісторыі Слуцкага духоўнага вучылішча, аднак, дазваляе ўсумніцца ў дакладнасці гэтай даты. У №№ 14–18 «Минских епархиальных ведомостей» за 1885 год гаворыцца, напрыклад, што 14 чэрвеня 1885 года ў Слуцк прыбыў епіскап Мінскі і Тураўскі Варлаам з мэтай закладкі будынкаў духоўнага вучылішча і новага мураванага саборнага храма. На наступны дзень, у прамове пры залажэнні галоўнага корпуса вучылішча, уладыка адзначыў, што неабходнасць у такім будынку існавала даўно. Аднак, прыведзеная спачатку дата таксама мае падставу для існавання. Яна звязана з гісторыяй Слуцкага духоўнага вучылішча.

Навучальныя ўстановы ў ранейшыя часы звычайна існавалі пры храмах або манастырах. Так стала і са Слуцкім вучылішчам. У 1600 годзе Слуцкае Праабражэнскае брацтва ініцыявала заснаванне пры Праабражэнскай царкве мужчынскага манастыра. У адрозненне ад двух княжацкіх праваслаўных манастыроў, якія ўжо былі, гэты атрымаў статус брацкага. Неўзабаве намаганнямі братчыкаў з'явілася пры ім школа для мяшчанскіх дзяцей. А ў 1728 годзе, адкрылася і духоўная школа – «калегіўм» для навучання дзяцей духоўнага звання. Умовы для дзейнасці ўстановы не заўсёды былі спрыяльнымі, і вучэбны працэс мог спыняцца. Заняткі пасля чарговага перапынку распачаліся ў 1767 годзе.

Слуцкае духоўнае вучылішча (пачатак XX ст.) Здымак зроблены Самірам Юхніным, уладальнікам слуцкага фотасалонаУ 1785 годзе пачала стварацца Мінская праваслаўная епархія. Для размяшчэння яе кіраўніцтва выбралі Слуцкі Троіцкі манастыр. Справамі займаўся слуцкі архімандрыт Віктар Садкоўскі. Па яго ініцыятыве ў Праабражэнскім манастыры тады з'явілася навучальная ўстанова, якую назвалі «Набожная Слуцкая праасвяшчэннага Віктара Садкоўскага семінарыя». Семінарыі, як бачым, папярэднічала дзейнасць вучылішча. Ды і сама семінарыя, нягледзячы на назву, у першыя гады па сутнасці адпавядала вучылішчу – калегіўму. Там былі толькі ніжэйшы і вышэйшы граматычныя класы і вучыліся 25 чалавек. Але да 1790 года колькасць навучэнцаў павялічылася да 100 чалавек. Выкладчыкамі працавалі настаўнікі, прыбыўшыя з Кіеўскай духоўнай акадэміі.

З-за таго, што Віктара Садкоўскага арыштавалі (улады Рэчы Паспалітай абвінялі яго ў шпіянажы на карысць Расіі), у ліпені 1790 года навучальную ўстанову зноў закрылі. У Слуцк Садкоўскі вярнуўся ў 1793 годзе, калі Случчына ўжо знаходзілася ў складзе Расіі. У студзені таго ж года аднавіліся і заняткі ў семінарыі. А ў хуткім часе яе перавялі з Праабражэнскага манастыра ў Троіцкі. У адноўленай семінарыі было пяць класаў. Заняткі праходзілі ў манастырскім будынку, уласна семінарскія карпусы з'явіліся крыху пазней. У сувязі са стварэннем Мінскай епархіі, з красавіка 1793 года семінарыю сталі называць «Мінскай».

З 1816 года, калі заняткі, спыненыя французскай акупацыяй, аднавіліся поўнасцю, у Слуцку пачалі дзейнічаць тры праваслаўныя навучальныя ўстановы – Мінская духоўная семінарыя і падначаленыя ёй прыхадское і павятовае духоўныя вучылішчы. Установы карысталіся агульнай матэрыяльнай базай. Настаўнікі і навучэнцы квартаравалі ў трайчанскіх мяшчанаў.

План 1-го этажа зданияУ сувязі з перамяшчэннем кафедры архіепіскапа ў Мінск, туды да 1 верасня 1840 года перавялі і семінарыю. А вучылішчы ў хуткім часе аб'ядналіся ў адзінае Слуцкае павятовае трохкласнае духоўнае вучылішча. Старыя драўляныя карпусы правядзенню заняткаў не задавальнялі, таму па праекту епархіяльнага архітэктара Л. Садоўскага ў 1885 годзе пачалося ўзвядзенне новага мураванага двухпавярховага вучэбнага корпуса. Месца выбралі побач з манастыром, на левым баку вуліцы Трайчанскай (цяпер вуліца Віленская, 45). Архітэктурны вобраз будынка, які атрымаўся даволі сціплым, але выразным, вырашаны ў традыцыях позняга класіцызму. Ён П-падобны ў плане, з бакавымі выступамі-рызалітамі з боку галоўнага фасаду. Цэнтральная частка выдзялялася ўваходным тамбурам і ступенчатым атыкам. Акрамя вучэбных класаў і адміністрацыйных пакояў, там былі і памяшканні для пражывання настаўнікаў.

У Слуцку рыхтаваліся кадры для духоўных устаноў рэгіёна. Лепшыя выпускнікі мелі магчымасць паступаць у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы – пераважна духоўныя, але падрыхтоўка (асабліва семінарская) дазваляла здаць экзамены і ў свецкія. Некаторыя працягвалі вучобу ў медыцынскіх навучальных ўстановах. Можна знайсці і тых, хто пазней праявіў сябе ў іншых сферах дзейнасці. Уладзімір Тэраўскі (1871–1938), які скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча ў 1889 годзе, напрыклад, стаў этнаграфам, кампазітарам і дырыжорам, пачынальнікам сучаснай беларускай прафесійнай музыкі, аўтарам першай беларускай нацыянальнай оперы. У першай палове 1830-х гадоў, пад час знаходжання ў Слуцку семінарыі, яе скончыў вядомы навуковец і дыпламат, даследчык усходніх культур, першы расійскі консул у Японіі Іосіф Гашкевіч (1814–1872), а раней, у 1829 годзе, выпускніком семінарыі стаў Іван Барычэўскі (1810–1887), які пазней праявіў сябе на ніве археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, фалькларыстыкі і як перакладчык.

Слуцкий архимандрит Виктор СадковскийПасля ўсталявання Савецкай улады духоўнага вучылішча не стала. Будынак разам з карпусамі закрытага Троіцкага манастыра прыстасавалі пад казармы пяхотнага палка Чырвонай Арміі. З гэтага часу замест старажытнага тапоніма «Трайчаны» пачаў ужывацца новы, якім карыстаюцца і цяпер, – «Першы вайсковы гарадок».

Падчас Айчыннай вайны былое духоўнае вучылішча ўцалела. Пасля вызвалення ў ім размясцілі педагагічнае вучылішча, даваенны корпус якога стаяў у руінах.

Сістэма Народнай адукацыі пачала аднаўляцца адразу, але не хапала педагогаў. Арганізацыйныя работы вёў назначаны дырэктарам педвучылішча былы партызан, педагог па адукацыі Сяргей Савельевіч Шаўчук. Яму дапамагаў прыняты завучам былы франтавік, афіцэр-адстаўнік Памфіл Емяльянавіч Бераснеў. З верасня 1944 года навучальная ўстанова запрацавала. Дзейнічалі два аддзяленні: трохгадовае дзённае, на базе васьмі класаў, і завочнае, на якім займаліся настаўнікі пачатковых класаў. Акрамя таго, на першым паверсе левага крыла будынка размясціліся кінатэатр «Радзіма» і хлебная крама. Другі паверх крыла да 1961 года займалі вучэбныя класы СШ № 2.

Педагагічнае вучылішча ў 1954 годзе перавялі ў Бабруйск, будынак перадалі сельскаму прафтэхвучылішчу. З восені 1965 года яго частка, а з 1974 года ўвесь корпус быў заняты медыцынскім вучылішчам, якое рыхтавала медсёстраў і фельдшараў. Цяпер адсюль выходзяць спецыялісты сярэдняга медперсанала чатырох спецыяльнасцяў. У вучылішчы на працягу 1990-х гадоў зроблены рамонт, адноўлены некалі разбураны мураваны ўваходны тамбур, новую каляровую афарбоўку атрымалі фасады, добраўпарадкавана і ўпрыгожана кветкамі прылягаючая тэрыторыя. Сам будынак, сведка цікавай старонкі гісторыі адукацыі, знаходзіцца пад аховай дзяржавы, як помнік архітэктуры і гісторыі.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
Газета «Інфа-Кур"ер», 2005

P.S. Аўтар выказвае ўдзячнасць Ларысе Лук'янцавай, былому бібліятэкару Слуцкага педвучылішча, і Тамары Рыжкоўскай, выкладчыку Слуцкага медвучылішча, за прадастаўленыя матэрыялы па гісторыі вышэйназваных навучальных устаноў.


 

Строение на Тройчанах

В историческом уголке Слуцка, ранее называемом Тройчаны, стоит старое здание, судьба которого связана с интересными страницами истории системы образования в нашем городе. Сейчас в нём располагается медицинское училище, а когда-то возводилось оно для училища духовного.

Владимир Теравский (1871–1938)Появление здания некоторые нынешние справочники относят к 1767 году. Знание истории Слуцкого духовного училища, однако, позволяет усомниться в точности этой даты. В №№ 14–18 «Минских епархиальных ведомостей» за 1885 год говорится, например, что 14 июня 1885 года в Слуцк прибыл епископ Минский и Туровский Варлаам с целью закладки зданий духовного училища и нового каменного соборного храма. На следующий день, в речи при закладке главного корпуса училища, владыка отметил, что необходимость в таком здании существовала давно. Однако, приведённая сначала дата тоже имеет основание для существования. Она связана с историей Слуцкого духовного училища.

Учебные учреждения в прежние времена обычно существовали при храмах или монастырях. Так стало и со Слуцким училищем. В 1600 году Слуцкое Преображенской братство инициировало учреждение при Преображенской церкви мужского монастыря. В отличие от двух княжеских православных монастырей, которые уже были, этот получил статус братского. Вскоре усилиями братчиков появилась при нём школа для мещанских детей. А в 1728 году, открылась и духовная школа – «Коллегиум» для обучения детей духовного звания. Условия для деятельности учреждения не всегда были благоприятными, и учебный процесс мог останавливаться. Занятия после очередного перерыва начались в 1767 году.

В 1785 году начала создаваться Минская православная епархия. Для размещения её руководства выбрали Слуцкий Троицкий монастырь. Делами занимался Слуцкий архимандрит Виктор Садковский. По его инициативе в Преображенском монастыре тогда появилось учебное заведение, которое назвали «Благочестивая Слуцкая преосвященного Виктора Садковского семинария». Семинарияи как видим, предшествовала деятельность училища. Да и сама семинария, несмотря на название, в первые годы по сути соответствовала училищу – коллегиуму. Там были только младшие и старшие грамматические классы и училось 25 человек. Но к 1790 году число учащихся увеличилось до 100 человек. Преподавателями работали учителя, прибывшие из Киевской духовной академии.

Из-за того, что Виктора Садковского арестовали (власти Речи Посполитой обвиняли его в шпионаже в пользу России), в июле 1790 года учебное заведение снова закрыли. В Слуцк Садковский вернулся в 1793 году, когда Случчина уже находилась в составе России. В январе того же года возобновились и занятия в семинарии. А в скором времени её перевели из Преображенского монастыря в Троицкий. В восстановленной семинарии было пять классов. Занятия проходили в монастырском здании, собственно семинарские корпуса появились чуть позже. В связи с созданием Минской епархии, с апреля 1793 года семинарию стали называть «Минской».

Иосиф Гошкевич (1814–1872)С 1816 года, когда занятия, прекращённые из-за французской оккупации, возобновились полностью, в Слуцке начали действовать три православных учебных заведения – Минская духовная семинария и подчинённые ей приходское и уездное духовные училища. Учреждения пользовались общей материальной базой. Учителя и учащиеся квартировались у тройчанских мещан.

Сергей Савельевич ШевчукВ связи с перемещением кафедры архиепископа в Минск, туда к 1 сентября 1840 года перевели и семинарию. А училище вскоре объединились в единое Слуцкое уездное трёхклассное духовное училище. Старые деревянные корпуса проведению занятий не соответствовали, поэтому по проекту епархиального архитектора Л. Садовского в 1885 году началось возведение нового каменного двухэтажного учебного корпуса. Место выбрали рядом с монастырём, на левой стороне улицы Тройчанской (ныне улица Виленская, 45). Архитектурный образ здания, который получился довольно скромным, но выразительным, решён в традициях позднего классицизма. Он П-образный в плане, с боковыми выступами-ризалитами со стороны главного фасада. Центральная часть выделялась входным тамбуром и ступенчатым аттиком. Кроме учебных классов и административных кабинетов, там были и помещения для проживания учителей.

В Слуцке готовились кадры для духовных заведений региона. Лучшие выпускники имели возможность поступать в средние и высшие учебные заведения – преимущественно духовные, но подготовка, особенно семинарская, позволяла сдать экзамены и в светские. Некоторые продолжали учёбу в медицинских учебных учреждениях. Можно найти и тех, кто позже проявил себя в других сферах деятельности. Владимир Теравский (1871–1938), который окончил Слуцкое духовное училище в 1889 году, например, стал этнографом, композитором и дирижёром, родоначальником современной белорусской профессиональной музыки, автором первой белорусской национальной оперы. В первой половине 1830-х годов, Слуцкую семинарию закончил известный учёный и дипломат, исследователь восточных культур, первый российский консул в Японии Иосиф Гошкевич (1814–1872), а ранее, в 1829 году, выпускником семинарии стал Иван Боричевский (1810–1887), который позже проявил себя на ниве археологии, истории, этнографии, фольклористики и как переводчик.

После прихода Советской власти духовного училища не стало. Здание вместе с корпусами закрытого Троицкого монастыря приспособили под казармы пехотного полка Красной Армии. Отныне вместо древнего топонима «Тройчаны» начал применяться новый, которым пользуются и сейчас, – «Первый военный городок».

Учащиеся медколледжа на практических занятияхВо время Отечественной войны бывшее духовное училище уцелело. После освобождения в нем разместили педагогическое училище, довоенный корпус которого стоял в руинах.

Система народного образования начала восстанавливаться сразу, но не хватало педагогов. Организационные мероприятия осуществлял назначенный директором педучилища бывший партизан, педагог по образованию Сергей Савельевич Шевчук. Ему помогал принятый на работу завучем бывший фронтовик, офицер-отставник Памфил Емельянович Береснёв. С сентября 1944 года учебное заведение заработало. Действовали два отделения: трёхлетнее дневное, на базе восьми классов, и заочное, на котором занимались учителя начальных классов. Кроме того, на первом этаже левого крыла здания расположились кинотеатр «Родина» и хлебная лавка. Второй этаж крыла до 1961 года занимали учебные классы СШ № 2.

Педагогическое училище в 1954 году перевели в Бобруйск, здание передали сельскому профтехучилищу. С осени 1965 года его часть, а с 1974 года весь корпус был занят медицинским училищем, которое готовило медсестёр и фельдшеров. Сейчас отсюда выходят специалисты среднего медперсонала четырёх специальностей. В училище в течение 1990-х годов сделан ремонт, восстановлен некогда разрушенный каменный входной тамбур, новую цветовую окраску получили фасады, благоустроена и украшена цветами прилегающая территория. Само здание, свидетель интересной страницы истории образования, находится под охраной государства, как памятник архитектуры и истории.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

 

P.S. Автор выражает благодарность Ларисе Лукьянцевой, бывшему библиотекарю Слуцкого педучилища, и Тамаре Рыжковской, преподавателю Слуцкого медучилища, за предоставленные материалы по истории вышеназванных учебных заведений.

Официальный сайт учреждения образования «Слуцкий государственный медицинский колледж» –www.slutskmedkol.by

 

Перевод и подбор иллюстраций –
Владимир ХВОРОВ
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1281. Последнее 2018-04-27 06:18:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru