У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Дом, які пабудаваў B.S

30.04.2014

Вядомым помнікам архітэктуры ў Слуцку з'яўляецца галоўны корпус гарадскога краязнаўчага музея. Ён размяшчаецца навідавоку, на цэнтральнай вуліцы. Цяпер гэты будынак стаў нават своеасаблівым сімвалам старажытнасці нашага горада.

Музейная экспазіцыя ў ім размяшчаецца з 1966 года, а перад тым тут знаходзіліся клуб ПМК, рэдакцыя раённай газеты, райкам камсамола. Пасля рэвалюцыі таксама дзейнічаў рабочы клуб. Але пра яго дарэвалюцыйнае мінулае звесткі захаваліся сціплыя. У 2-й палове XIX стагоддзя быў ён Домам дваранскага сходу. Пра тых, хто тут бавіў час на пачатку XX стагоддзя, у гумарыстычнай форме апавядаецца ў напісанай тагачасным слуцкім чыноўнікам паэме «Файнбергада», і папулярызацыі якой ужо ў недалёкі ад нас час спрычыніўся слуцкі краязнаўца Рыгор Родчанка. Па волі лёсу будынак цяпер становіцца аб'ектам павышанай увагі, таму хацелася б ведаць і пра яго пачатак, і пра прычыну з'яўлення.

Узводзіўся ён як загарадны панскі асабняк. Часам пабудовы называюцца 1789 або 1798 гады. У выдадзеных у 1904 годзе ў Гнезна на польскай мове «Успамінах пра Слуцк» можна коратка даведацца і пра яго. Тут аўтар не толькі характарызуе першага ўладальніка, але і падрабязна апісвае ўсю гаспадарку, закранае гісторыю пабудовы.

Першым гаспадаром асабняка быў адстаўны вайсковец, немец па нацыянальнасці, родам з Франконіі. Згадваецца ён, аднак, толькі ініцыяламі: «пан B.S.», і чым выклікана такая сціпласць у інфармацыі з боку аўтара – невядома. Аднак характарызуецца пан В.S. вельмі станоўча. Быў ён выпускніком Візбургскага ўніверсітэта, знаў некалькі моў, цікавіўся літаратурай, сабраў добрую бібліятэку. З'яўляючыся жыхаром Слуцка, у Ільінскага жаночага манастыра за горадам, на пустым і балоцістым месцы, набыў каля 3-х дзесяцін зямлі і ўзвёў там мураваны дом. Побач заклаў аранжарэю і гаспадарчыя пабудовы. Частка тэрыторыі адышла пад агарод, з паўднёвага боку ад якога раслі таполі і бярозы. Агарод быў распланаваны на асобыя партэры, засаджаныя кветкамі, частка адышла пад сад з фруктовымі дрэвамі. Для асушэння месца выкапалі сажалку, а з выбранай зямлі насыпалі досыць высокую горку, з вяршыні якой можна было азіраць засеяныя збожжам навакольныя раўніны, бачыць бліжэйшыя хутары і вярхі храма Троіцкага манастыра. Сядзіба была адкрыта для сяброў і добрых знаёмых, тут можна было без перашкод паласавацца дарамі сада і агарода. Аднак пасля смерці ўладальніка маёнтак запусцеў.

У нашым гістарычным падарожжы своеасаблівая інтрыга хаваецца ў тым, што, расказваючы пра Слуцк, у тым ліку і пра пана B.S., аўтар успамінаў і сам пажадаў застацца невядомым, падпісаўся толькі ініцыяламі B.J.K.

Сучасны даследчык беларускай мінуўшчыны Адам Мальдзіс у артыкуле «Таямнічы аўтар», які змясціў у выдадзенай у 1969 годзе кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе», раскрывае імя аўтара ўспамінаў. Гэта быў барон Сталь (або Стаэль ці Шталь). Аказваецца, што ў свой час быў Сталь слуцкім гараднічым, апошнія гады жыцця правёў у Вільні або Навагрудку, дзе ў 1886 годзе і напісаў успаміны.

Наступнае адкрыццё можа чакаць таго, хто цікавіцца планамі Слуцка XIX стагоддзя. На тых, што адносяцца да 1-й паловы стагоддзя, непадалёку ад прысутных месцаў і гарадскога астрога, бачым і разглядаемы намі будынак, з абазначэннем, што гэта прыватны дом і сад барона Шталя. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што аўтар ўспамінаў пра Слуцк – слуцкі гараднічы барон Шталь, які стаў другім гаспадаром асабняка, набыўшы яго, верагодна, у нашчадкаў пана В.S. У гэтым мы бачым і прычыну, чаму так дакладна і ў дэталях апісаны і першы ўладальнік асабняка, і ўся яго гаспадарка.

Нарадзіўся барон Шталь у Слуцку прыблізна ў 1799 годзе. Ва ўступным слове да ўспамінаў гаворыцца, што хаця і меў ён нямецкае імя, але душа была «літоўскай». Зыходзячы з тэксту, можна прыйсці да высновы, што апісвае Шталь Слуцк 1820–40-х гадоў, калі, верагодна, і займаў у горадзе кіруючую пасаду. Прыводзіць і кароткія звесткі пра падзеі, якім быў сведкам у маленстве, а таксама і пра тое, што адбылося пасля таго, як пакінуў горад.

Успаміны будуюцца ў выглядзе падарожжа па гораду – ад Трайчанскага прадмесця па вуліцы Віленскай і цераз увесь горад, з аглядам самых цікавых аб'ектаў. А тое, што Шталь іх ведаў добра, можна не сумнявацца. Акрамя апісання тагачаснага горада, аўтар робіць цікавы гістарычны экскурс у мінулае Слуцка, падзеі апісвае лаканічна, але трапна і змястоўна. Гэта дае яму гонар і ставіць у прыклад многім цяперашнім нашым кіраўнікам, якія, аддаючы больш увагі эканамічным і сацыяльным праблемам, часам слаба ведаюць гісторыю свайго горада.

Можна думаць, што пакінуў горад Шталь на пачатку 1850-х гадоў. Да гэтага часу яго дом ужо знаходзіўся ў межах горада, побач прайшла вуліца Шашэйная. Верагодна, што пасля ад'езду Шталя дом і перайшоў у гарадскую ўласнасць, стаў Домам дваранскага сходу. Вядома, што з 2-й паловы XIX стагоддзя большасць кіраўнікоў горада месцам пражывання мелі іншы адрас – вуліцу Садовую.

Звяртаючы ўвагу на першых гаспадароў будынка, у вочы кідаюцца некаторыя асаблівасці, якія выклікаюць цікаўнасць і жаданне зрабіць адпаведныя высновы, якія з-за недаказанасці застаюцца на ўзроўні гіпотэзы. Зашмат агульнага можна знайсці паміж гэтымі гаспадарамі. Напрыклад, акрамя таго, што паслядоўна валодалі адным і тым жа будынкам, абодва ў літаратуры засталіся пад ініцыяламі, якія не раскрываюць іх прозвішчаў. І першы, і другі былі немцамі. У Слуцку з'яўляліся людзьмі прыкметнымі. А паспрабаваўшы расшыфраваць ініцыялы B.S., у іх можна ўбачыць скарочанае «барон Сталь», і адсюль лагічна вынікае, што першы ўладальнік асабняка, «пан B.S.», і слуцкі гараднічы маглі быць сваякамі з адным і тым жа прозвішчам. Калі параўнаць узросты, гараднічы мог быць унукам B.S., а разглядаемы асабняк перайсці яму ў спадчыну. У гэтым можна бачыць і прычыну, чаму аўтар успамінаў рашыў прывесці і першага ўладальніка пад ініцыяламі і сам падпісаўся трыма літарамі, першая з якіх таксама можа быць прачытана як «барон». Аднак гэта толькі меркаванне аўтара, магчыма рэальныя архіўныя матэрыялы прынясуць яснасць і альбо падтвердзяць яго, альбо скарэкціруюць.

У 1983–87 гадах у будынку музея былі праведзены рамонтныя работы з элементамі рэстаўрацыі. Падчас іх адкрылася цікавая падрабязнасць, якая тлумачыла добрую захаванасць будынка. Узведзены на балоцістай мясцовасці, яго падмурак па перыметры звонку і ўнутры быў абкладзены добрым слоем гліны, што засцерагала сцены ад пранікнення вільгаці. Аднак падчас апошніх работ праслужыўшая столькі гадоў ізаляцыя была парушана, частка гліны выкінута, а новую дрэнажную сістэму зрабілі не якасна. У выніку падмурак пачаў набіраць вільгаць. Да таго ж дадалася яшчэ адна навала – побач пабудавалі гандлёвы цэнтр. Адносна гістарычнага будынка паступілі не тактычна: для магазіна зрабілі значную падсыпку грунта, з-за чаго музей па ўзроўню аказаўся ніжэй і цяпер дажджавая і талая вада сцякае да яго. У выніку памяшканні паўпадвальнага паверха, дзе меркавалася размяшчаць экспазіцыі і захоўваць фонды, стаяць сырымі. Гэта праблема патрабуе рашэння, бо падмурак, а за ім і сцены з-за сырасці з часам прыйдуць у нягоднасць. І ў такім выпадку на нашых вачах загіне гістарычны будынак, які ў свой час пабудаваў пан B.S.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
kurjer.info, 2010




 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1600. Последнее 2018-10-21 10:27:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru