У нас на сайте
Ссылки

Группа компаний «ТВОЯ СТОЛИЦА»

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Царква Нараджэння Хрыстовага

19.04.2014

Сто гадоў таму сярод драўляных храмаў Слуцка на сябе звяртала ўвагу Раждзественская царква. На той час яна была не самастойнай, а прыпісанай да прыходскай Васкрасенскай царквы. Богаслужэнні тут адбываліся толькі падчас вялікіх святаў, і сярод іх самым урачыстым і значным было свята храмавае – у гонар Нараджэння Хрыстовага.

Царква Нараджэння Хрыстовага з'яўлялася адным з самых старажытных храмаў Слуцка. Пад назвамі Раждзественская, Нараджэння Гасподняга (у польскамоўных крыніцах – Нараджэння Панскага), Хрыстаражджэсцвенская яна згадваецца ў дакументах і літаратурных помніках XVI, XVII і XVIII стагоддзяў. Час заснавання яе невядомы, як невядома і першапачатковае месца яе размяшчэння. У 1578 годзе для паляпшэння стану (яна, верагодна, пацярпела падчас татарскіх нападаў пачатку XVI стагоддзя) слуцкім князем ёй быў дадзены фундуш.

Да сярэдзіны XVII стагоддзя гэта царква знаходзілася на тэрыторыі прадмесця Востраў, стаяла там на мясцовым рыначным пляцы.

У 1655 годзе, падчас падрыхтоўкі Слуцка да абароны ад рускіх войскаў, было прынята рашэнне забудову прадмесця разбурыць. Рабілася гэта для таго, каб тэрыторыя перад абарончымі валамі была свабоднай і абаронцы маглі бачыць падыходзячага ворага без перашкод. Тры востраўскія прыходскія цэрквы, у ліку якіх разам з Раждзественскай яшчэ называюцца Казьмадзям'янаўская і Міхайлаўская, былі перанесены ў горад.

Месца для размяшчэння Раждзественскай царквы выдзялілі на вуліцы Востраўскай, па яе праваму боку, на роўнай адлегласці ад Падзамчышча і да Востраўскай брамы. Цяпер гэта тэрыторыя па Сялянскаму завулку, непадалёку ад Маладзёжнага цэнтра.

Раждзественская царква з боку алтарнай апсіды. Малюнак: Ігар Ціткоўскі (са здымка пачатку XX стагоддзя). Рождественская церковь со стороны алтарной апсиды. Изображение: Игорь Титковский (со снимка начала XX века)Да пачатку XVIII стагоддзя царква, у якой акрамя галоўнага прастола меўся прыдзел Уверавання апостала Фамы, састарэла і патрабавала рамонту. У 1707 годзе дзеля гэтай мэты адзін з заможных жыхароў Слуцка ахвяраваў 500 злотых. Аднак праз нейкі час усё ж паўстала пытанне новага будаўніцтва. У 1762 годзе на тым жа царкоўным пляцы было завершана ўзвядзенне будынка новай Раждзественскай царквы.

Якімі былі па архітэктуры Раждзественскія цэрквы да XVIII ст., невядома.

Узведзеная ў 1762 годзе царква Нараджэння Хрыстовага па памерах была невялікай, складзенай з чэсаных драўляных брусоў. Да квадратнага ў плане галоўнага аб'ёму па баках і з галоўнага фасаду прылягала галерэя, завяршаў яго нязначны па вышыні шырокі вясьмярык, пакрыты вялікім купалападобным шатром з цыбулепадобным купалком на васьмігранным светлавым барабане.

Званіца Раждзественскай царквы. 1921 год. Фота: С. Юхнін (з фонду Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі). Колокольня Рождественской церкви. 1921 год. Фото: С. Юхнина (из фонда Национального музея истории и культуры Беларуси)Алтарная частка таксама ўяўляла сабою двух'ярусную кампазіцыю – чацвярык на чацвярыку, завяршаў яе двухсхільны дах. З абодвух бакоў да яе сіметрычна прымыкалі прамавугольныя аб'ёмы рызніцы і панамарні.

Галоўны і два бакавыя ўваходы былі аформлены аднолькавымі па канструкцыі порцікамі з ганкамі: два слупы падтрымлівалі двухсхільны дах. Сцены галоўнага аб'ёму і галерэі, звонку ашалёваныя дошкамі, праразаліся спаранымі лучковымі вокнамі.

У свой час храм быў упрыгожаны разьбой: і інтэр'ер, і іканастас. У падкупальнай прасторы размяшчалася выразаная з дрэва вялікая ікона Багародзіцы з Дзіцяткам. У XVIII стагоддзі інтэр'ер быў размаляваны манументальным роспісам, зробленым алейнымі фарбамі ў стылі еўрапейскага жывапісу XVII–XVIII стагоддзяў, але ў 1870 я гады яго зафарбавалі, застаўся толькі фрагмент над алтарнай часткай.

Уваход на хоры. Фрагмент інтэрМайстры, якія будавалі царкву, надалі ёй прыгожы жывапісны выгляд. Двух'ярусны сілуэт апсіды, дапоўнены аб'ёмамі і лініямі схільных дахаў бакавых прыбудоў, рытмічна паўтараў формы галоўнага аб'ёму храма з галерэй.

З левага боку на царкоўным пляцы стаяў дом настаяцеля.

З правага боку пры ўваходзе на царкоўны двор стаяла званіца. Яе адкрыты верхні ярус пакрываў чатырохсхільны шатровы дах з купалком. Ніжэйшыя ярусы былі ашаляваны дошкамі. Разам будынкі храма і званіцы стваралі цэльны гарманічны, напоўнены адпаведнай дынамікай, архітэктурны ансамбль, з характэрным рытмам вертыкальных і нахіленых ліній і плоскасцяў.

У 1833 г. «для благолепия» было вырашана зрабіць у царкве новы іканастас.

Раждзественская царква. Рождественская церковьДа 1845 года Раждзественская царква была самастойнай, са сваім прыходам. Аднак у сувязі з тым, што колькасць жыхароў горада змяншалася і прыходы некаторых цэркваў, у тым ліку Раждзественскай, станавіліся малалікімі, яе прыпісалі да гарадской Васкрасенскай царквы, якая знаходзілася непадалёку, на самым пачатку Востраўскай вуліцы.

Архітэктура Раждзественскай царквы ілюстрыруе позні этап развіцця Слуцкай рэгіянальнай школы храмавага дойлідства. Яна адносілася да помнікаў драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока.

У 1926 г. разам з іншымі мясцовымі храмамі і званіцамі Раждзественская царква была ўзята пад ахову дзяржавы, як помнік архітэктуры. Па рэкамендацыі прыбыўшай у горад навуковай камісіі, якая адзначыла культурную і мастацкую каштоўнасць царквы, у ёй у 1930 я гг. стварылі музей народнай творчасці.

У 1941 г., у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, Раждзественская царква разам са званіцай і жылым домам згарэла.

З твораў мастацтва, якія маюць дачыненне да слуцкай Раждзественскай царквы, можна назваць два срэбных абклада для абразоў «Дэісус» і «Старазапаветная Тройца», якія захоўваюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Іх у 1801 г. ахвяраваў царкве слуцкі лаўнік Фёдар Рэўт.

Хочацца спадзявацца, што маглі захавацца і некаторыя іншыя прадметы, якія маюць адносіны да гэтай або іншых слуцкіх цэркваў.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ



 

Церковь Рождества Христова


Сто лет назад среди деревянных храмов Слуцка на себя обращала внимание Рождественская церковь. На то время она была не самостоятельной, а приписана к приходской Воскресенской церкви. Богослужения здесь происходили только во время больших праздников, и среди них самым торжественным и значительным был храмовый праздник – в честь Рождества Христова.

Церковь Рождества Христова являлась одним из древнейших храмов Слуцка. Под названиями Рождественская, Рождества Господня (в польско-язычных источниках – Рождества Панского), Христорождественская она упоминается в документах и литературных источниках XVI, XVII и XVIII веков. Время основания ее неизвестно, как неизвестно и первоначальное место ее расположения. В 1578 году для улучшения состояния (она, вероятно, пострадала во время татарских набегов в начале XVI века) Слуцким князем ей были сделаны благотворительные пожертвования.

До середины XVII века эта церковь находилась на территории предместья Остров, стояла там на местной рыночной площади.

В 1655 году, во время подготовки Слуцка к защите от русских войск, было принято решение застройку предместья уничтожить. Делалось это для того, чтобы территория перед оборонительными валами была чистой, и защитники могли беспрепятственно видеть подходящего врага. Три Островские приходские церкви, в числе которых наряду с Рождественской назывались Косьмодемьяновская и Михайловская, были перенесены в город.

Место для размещения Рождественской церкви выделили на улице Островской, по ее правому краю, на равном расстоянии от Подзамчища и Островских ворот. Сейчас это территория Крестьянского переулка, недалеко от Молодежного центра.

К началу XVIII века церковь, в которой кроме главного престола имелся придел Уверования апостола Фомы, устарела и требовала ремонта. В 1707 году для этих целей один из состоятельных жителей Слуцка пожертвовал 500 злотых. Однако через какое-то время все же встал вопрос нового строительства. В 1762 году на той же церковной площади было завершено строительство здания новой Рождественской церкви.

Какой была по архитектуре Рождественская церковь до XVIII века неизвестно.

Возведенная в 1762 году церковь Рождества Христова по размерам была небольшой, сложенная из тесанного деревянного бруса. К квадратному в плане главному объему по бокам и с главного фасада примыкала галерея, завершал его незначительный по высоте широкий восьмерик, покрытый большим куполообразным шатром с луковице подобным куполком на восьмигранном световом барабане.

Алтарная часть также представляла собой двухъярусную композицию – четверик на четверике, завершала ее двускатная крыша. С обеих сторон к ней симметрично примыкали прямоугольные объемы ризницы и пономарни.

Главный и два боковых входа были оформлены одинаковыми по конструкции портиками с крыльцами: два столба поддерживали двускатную крышу. Стены главного объема и галереи, снаружи обшиты досками, прорезаны спаренными лучковыми окнами.

В свое время храм был украшен резьбой: и интерьер, и иконостас. В подкупольном пространстве располагалась вырезанная из дерева большая икона Богородицы с Младенцем. В XVIII веке интерьер был расписан монументальной росписью, сделанной масляными красками в стиле европейской живописи XVII–XVIII веков, но в 1870 е годы его закрасили, остался только фрагмент над алтарной частью.

Мастера, которые строили церковь, придали ей красивый живописный вид. Двухъярусный силуэт апсиды, дополнен объемами и линиями наклонных крыш боковых пристроек, ритмично повторяющих формы главного объема храма с галереей.

С левой стороны на церковной площади стоял дом настоятеля.

С правой стороны при входе на церковный двор стояла колокольня. Ее открытый верхний ярус покрывала четырехскатная шатровая крыша с куполком. Низшие ярусы были обшитый досками. Вместе здания храма и колокольни создавали цельный гармоничный, наполненный соответствующей динамикой, архитектурный ансамбль, с характерным ритмом вертикальных и наклонных линий и плоскостей.

В 1833 г. «для благолепия» было решено сделать в церкви новый иконостас.

До 1845 года Рождественская церковь была самостоятельной, со своим приходом. Однако в связи с тем, что количество жителей города уменьшалось и приходы некоторых церквей, в том числе Рождественской, становились малочисленными, ее приписали к городской Воскресенской церкви, которая находилась неподалеку, в самом начале Островской улицы.

Архитектура Рождественской церкви иллюстрирует поздний этап развития Слуцкой региональной школы храмового зодчества. Она относилась к памятникам деревянного зодчества с чертами стиля барокко.

В 1926 г. вместе с другими местными храмами и колокольнями Рождественская церковь была взята под охрану государства, как памятник архитектуры. По рекомендации прибывшей в город научной комиссии, которая отметила культурную и художественную ценность церкви, в ней в 1930 е гг. создали музей народного творчества.

В 1941 году, в первые дни Великой Отечественной войны, Рождественская церковь вместе со звонницей и жилым домом сгорела.

Из сохранившихся произведений искусства, имеющих отношение к Слуцкой Рождественской церкви, можно назвать два серебряных оклада для икон «Деисус» и «Ветхозаветная Троица», которые хранятся в Национальном музее истории и культуры Беларуси. Их в 1801 году пожертвовал церкви Слуцкий присяжный Федор Реут.

Хочется надеяться, что сохранились и некоторые другие предметы, имеющие отношение к этой или другим слуцким церквям.

 

Перевод - Владимир ХВОРОВ



 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1108. Последнее 2018-01-20 07:07:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru