У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Лёс ваўка Важака

09.02.2017

Халоднай, студжанай парой пара ваўкоў ціхмяна прабіралася з лесу да чалавечага жылля ў вёсцы Ізбудзішча. Самец – высозны, статны, з трохі абвіслым хвастом, вагой з добрае цяля. Самка – напалову меншая, зграбная, з маленькімі вушкамі. Яны сустрэліся на балоце, так і засталіся адно каля аднаго. Быццам не па воўчых гэта законах: важак павінен быць вольным. Ён жа да яе нікога не падпускаў. Тым больш ведаў, што вясной будуць ваўчаняткі. Уяўляў, як навучыць паляваць і быць незалежнымі.

Мінулай ноччу Важак пранюхаў, што ў крайняй ад лесу хаце ёсць кральчатнік. Але блізка не падыходзіў: акрамя паху кральчатніка, жывёльным інстынктам чуў порах.

…У хаце жыў Міхаіл – дурань і п"яніца, меншы сын у бацькоў, пасля смерці якіх хата засталася яму. Дзве яго сястры жылі ў Мінску. Раней прыязджалі ў вёску, пакуль брат не пачаў піць і выганяць з хаты жонку з дачкой. Цяпер жа наведваліся толькі на Радаўніцу.

Вераніка, жонка Міхаіла, прыгажуня і выдатніца, пайшла замуж прама са школьнай парты. У час выпускнога была ўжо на другім месяцы цяжарнасці. Мацеры нічога не казала: ведала – не адобрыць. Бацькі ў дзяўчыны не было: згарэў на пажары пасля аварыі на ЧАЭС. Міхаіл у той час, прыйшоўшы з арміі, меў круты нораў і любіў выпіць і пабіцца. Нейк спакусіў дзяўчыну. Вераніка паступіла ў Салігорскі горна-хімічны каледж, але вымушана была ўзяць акадэмічны. Увосень згулялі вяселле. Міхаіл усе растраты ўзяў на сябе: працаваў трактарыстам і добра зарабляў.

Дурны нораў праявіўся хутка пасля вяселля. Міхаіл пачаў не толькі прапіваць зарплату, але і Вераніку папракаць. Казаў: «Бацькі мне і хату аставілі з мэбляй. А твае што далі? Галадранка!».

Дзяўчына паспрабавала адзін раз сысці да маці, якая жыла ў завулку, але муж, не застаўшы яе дома, прыгразіў: «Замкну і запалю. Толькі паспрабуй яшчэ раз збегчы!». Так і жыла, баючыся. А калі з"явілася дачушка, той яшчэ больш азвярэў: «Мне ўставаць рана, а выспацца не даяце! Заткні ёй рот!».

У той вечар Міхаіл прыйшоў позна: зімой працы было менш. Уваліўся ў сенцы на добрым падпітку. Прычапіцца не было прычыны, дык наўмысна абярнуў цэбар з вадой, які Вераніка не паспела вынесці. «Жраць хачу! – зароў з парога. – Ты што, аглухла?».

Малюнак: Вера ШутРаптам, нібы маланка пранізала цела, яна ўбачыла, як Міхаіл кінуўся да жалезнай шафы. У наступнае імгненне ў яго руках апынулася ружжо.

«Такога раней не было. Няўжо канец?» – падумала гаротніца, але хутка, згробшы малую ў коўдру, у тапках, рынулася ў дзверы. Выратавала тое, што патроны былі асобна, а п"яная рука не адразу патрапіла ў ствол.

…Важак ужо амаль падкраўся да хаты. Стаіўся за калодзежам на супрацьлеглым баку. Ваўчыцу пакінуў у канцы агарода. Засталося зрабіць крок да кралёў, як раптам злева з бразгатам расчыніліся дзверы і з парога зляцела жанчына са скруткам у руках, з якога чуўся плач. Важак ад нечаканасці сеў. Тут жа ў дзвярах паказалася п"яная постаць, а ў руках…

Воўк пачуў пах пораху і рэзка ўзняўся. Чалавек з паднятым ружжом накіроўваўся да жанчыны з дзіцём.

У той жа момант Міхаіл убачыў перад сваім тварам ашчэраную воўчую пашчу. Удар лапамі ў грудзі быў настолькі нечаканы і балючы, што ён адляцеў, ляпнуўся патыліцай аб цэбар і страціў прытомнасць. Важак куляй рвануў у канец агарода. Самка кінулася да неглыбокай ракі, што аддзяляла вёску ад лесу.

Перад самай ракой Важак абагнаў сяброўку. Магчыма, думаў, што па ўбітых слядах ёй, цяжарнай, лягчэй будзе бегчы. Раптам, скокнуўшы на лёд, ён трапіў пярэднімі лапамі ў рыбацкую лунку. Яна была невялікая, але воўчая вага зрабіла сваю справу: Важак пайшоў на дно. Самка трымалася метраў за тры ззаду і паспела адпрыгнуць ад вадзяной прорвы. У наступны момант над паверхняй паказалася выцягнутая пашча звера. Пярэднія лапы цяжка абрынуліся на край лункі, кіпцюры ўпіліся ў лёд. Самка, убачыўшы марнасць намаганняў сябра, рэзка крутанулася і падставіла свой хвост. Воўк раскрыў пашчу, каб ухапіцца, але ў апошні момант, мабыць, зразумеў, што сцягне яе, а ваўчаняткі… І толькі пашча ўпустую ляпнула над яе хвастом так, што рэхам аддалося ў паветры. Самка азірнулася – Важак пайшоў на дно з адкрытымі вачыма. Ён незваротна адыходзіў і, хутчэй за ўсё, так і не разумеў, чаму ў людзей скруткі плачуць.

Яго сяброўка да ранку хадзіла вакол лункі. Ляжала побач. Калі пачала прымярзаць, устала. Паглядзела на ўжо замёрзлую паверхню ракі і, схіліўшы нізка галаву, пабрыла ў пустое логава.

…Улетку, гуляючы з ваўчаняткамі на ўскрайку ельніку, ваўчыца бачыла жанчыну. Побач, ляпаючы ножкамі па пыльнай дарозе, бегла дзяўчынка з кветкамі ў руках. Людзі ішлі на могілкі.

 

 

Станіслаў ЖЫВІЦКІ,
Малюнак: Вера Шут, газета «Інфа-Кур"ер»


 

 

Судьба волка Вожака

Холодной, студёной порой пара волков тихо пробиралась из леса к человеческому жилью в деревне Избудище. Самец – высоченный, статный, с немного мешковатым хвостом, весом с хорошего телёнка. Самка – наполовину меньше, стройная, с маленькими ушками. Они встретились на болоте, так и остались друг с другом. Вроде бы не по волчьим это законам: вожак должен быть свободным. Он же к ней никого не подпускал. Тем более знал, что весной будут волчата. Представлял, как научит их охотиться и быть независимыми.

Минувшей ночью Вожак пронюхал, что в крайней от леса хате есть крольчатник. Но близко не подходил: кроме запаха кроликов, животным инстинктом чуял порох.

…В доме жил Михаил – дурак и пьяница, меньший сын у родителей, после смерти которых хата досталась ему. Две его сестры жили в Минске. Раньше приезжали в деревню, пока брат не начал пить и выгонять из дома жену с дочкой. Теперь же наведывались только на Радуницу.

Вероника, жена Михаила, красавица и отличница, пошла замуж прямо со школьной скамьи. Во время выпускного была уже на втором месяце беременности. Матери ничего не говорила: знала – не одобрит. Отца у девушки не было: сгорел на пожаре после аварии на ЧАЭС. Михаил в то время, придя из армии, имел крутой нрав и любил выпить и подраться. Как-то соблазнил девушку. Вероника поступила в Солигорский горно-химический колледж, но вынуждена была взять академический. Осенью сыграли свадьбу. Михаил все расходы взял на себя: работал трактористом и хорошо зарабатывал.

Глупый нрав проявился скоро после свадьбы. Михаил начал не только пропивать зарплату, но и Веронику упрекать. Говорил: «Родители мне и дом оставили с мебелью. А твои что дали? Голодранка!»

Девушка попыталась один раз уйти к матери, которая жила в переулке, но муж, не застав её дома, пригрозил: «Запру и подожгу. Только попробуй ещё раз сбежать!» Так и жила, боясь. А когда появилась доченька, то ещё больше озверел: «Мне вставать рано, а выспаться не даёте! Заткни ей рот!»

В тот вечер Михаил пришёл поздно: зимой работы было меньше. Ввалился в сени на хорошем подпитии. Придраться не было причины, так намеренно опрокинул ушат с водой, который Вероника не успела вынести. «Жрать хочу! – заревел с порога. – Ты что, оглохла?»

Вдруг, словно молния пронзила тело, она увидела, как Михаил бросился к железному шкафу. В следующее мгновение в его руках оказалось ружье.

«Такого раньше не было. Неужели конец?» – подумала бедолага, но быстро сгребла дитё в одеяло и в тапочках ринулась в дверь. Спасло то, что патроны были отдельно, а пьяная рука не сразу попала в ствол.

…Вожак уже почти подкрался к дому. Затаился за колодцем на противоположной стороне. Волчицу оставил в конце огорода. Осталось сделать шаг до кроликов, как вдруг слева с лязгом распахнулась дверь и с порога свалилась женщина со свёртком в руках, из которого доносился плач. Вожак от неожиданности присел. Тут же в дверях показалась пьяная фигура, а в руках…

Волк услышал запах пороха и резко поднялся. Человек с поднятым ружьём направлялся к женщине с ребёнком.

В тот же момент Михаил увидел перед своим лицом оскаленную волчью пасть. Удар лапами в грудь был настолько неожиданный и болезненный, что он отлетел, ляпнулся затылком об ушат и потерял сознание. Вожак пулей рванул в конец огорода. Самка бросилась к неглубокой реке, что отделяла деревню от леса.

Перед самой рекой Вожак обогнал подругу. Возможно, думал, что по убитым следам ей, беременной, легче будет бежать. Вдруг, прыгнув на лёд, он попал передними лапами в рыбацкую лунку. Она была небольшая, но волчий вес сделала своё дело: Вожак пошёл на дно. Самка держалась метра за три позади и успела отскочить от водяной пропасти. В следующий момент над поверхностью показалась вытянутая морда зверя. Передние лапы тяжело обрушились на край лунки, когти впились в лёд. Самка, увидев тщетность усилий друга, резко повернулась и подставила свой хвост. Волк раскрыл пасть, чтобы ухватиться, но в последний момент, видимо, понял, что утянет и её, а волчата… И только пасть впустую ляпнула над её хвостом так, что эхом откликнулось в воздухе. Самка оглянулась – Вожак пошёл на дно с открытыми глазами. Он безвозвратно уходил и, скорее всего, так и не понял, почему у людей свёртки плачут.

Его подруга до утра ходила вокруг лунки. Лежала рядом. Когда начала примерзать, встала. Посмотрела на уже замёрзшую поверхность реки и, склонив низко голову, побрела в пустое логово.

…Летом, играя с выводком на опушке елового леса, волчица увидела женщину. Рядом, ляпая ножками по пыльной дороге, бежала девочка с цветами в руках. Люди шли на кладбище.

 

 

Станислав ЖИВИЦКИЙ
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1128. Последнее 2020-05-25 15:29:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by