Газета «Інфа-Кур`ер»

Газета «Інфа-Кур`ер»

11.09.2013

Газета «Кур'ер», як скарочана зараз называюць штотыднёвае перыядычнае выданне, зарэгiстраванае Дзяржкамдрукам у сакавiку 2001 года пад назвай «Iнфа-Кур'ер» мае багатую гiсторыю.

Можна сказаць, што газета з'яўляецца пераемнiкам выдання «КIС-Кур'ер», заснаванага дзвюма фiзiчнымi асобамi ў лiстападзе 1998 года. Былi i «пробныя», i «сiгнальныя» бясплатныя нумары, а менавiта як перыядычнае выданне газета «КIС-Кур'ер» з'явiлася ў пастаянным продажы з 27 студзеня 2000 года. Яна выдавалася да канца сакавiка 2001 года. У гэтым жа месяцы асобна адным з прадпрымальнiкаў-заснавальнiкаў «КIС-Кур'ера» паралельна быў зарэгiстраваны цяперашнi штотыднёвiк «Iнфа-Кур'ер», якi ўжо ў красавiку 2001 года паступiў у продаж, а яго папярэднiк сыйшоў з медыйнага рынку. Для чытача ўсё прайшло зусiм незаўважна, бо выданнем абедзвюх газет займаўся адзiн i той жа рэдакцыйны калектыў, касцяк якога i зараз робiць гэту справу.

А сам калектыў i жаданне заняцца выдавецкай справай прыйшло з грамадзянскiх iнiцыятыў. Адно з першых грамадскiх аб'яднанняў Случчыны (яно насiла назву «Вытокi»), iнiцыятарамi стварэння якога сталi некаторыя дэпутаты гарадскога Савета, пад час рэалiзацыi праекта па азнакамляльнаму навучанню жыхароў Случчыны працы з электроннымi сродкамi камунiкацый вельмi творча i адказна аднеслiся да выдання невялiчкага друкаванага бюлетэня.

Зараз можна смела канстатаваць, што менавiта тады з падачы Уладзiмiра Пратасевiча i Сяргея Станкевiча пры практычнай дапамозе камп'ютаршчыкаў Вольгi Мiсюкевiч i Яўгена Волахава, iх калег, якiя, лiчы, стварылi нефармальны клуб камп'ютаршчыкаў прадпрыемстваў горада, i быў пакладзены падмурак новаму слуцкаму выданню.
Станоўчай была i падтрымка першых пазаштатнiкаў, найбольш паслядоўнай i добразычлiвай з якiх стала Ларыса Аляксандраўна Лук'янцава. Яе жаданне больш зрабiць у справе краязнаўства разам з практычнымi эксперыментамi мясцовай паэтэсы Любовi Семяновiч, настаўнiкаў Зоi Падлiпскай, Сяргея Шыловiча i Сяргея Багдашыча дапамаглi праекту атрымаць новы накiрунак – ад «бюлетэня да газеты».

Крыху пазней пры падтрымцы Сяргея Багдашыча i Iгара Цiткоўскага з'явiлася невялiчкая рэдакцыйная калегiя, якая разам з першымi дабраахвотнiкамi Яўгенам Багдановiчам, Алегам Рубчэня (вядомы як Алесь Дастанка), Сяргеем Ганчарэнка, Юлiяй Ганчарэнка дапамагла на хатняй кватэры аднаго з заснавальнiкаў i нарадзiцца новай слуцкай газеце.

Пазнейшае папаўненне штату дабраахвотнiкаў Жаннай Рынкiнай (зараз Аўдзеева), Верай Шут i Уладзiмiрам Амяльчэня (з Салiгорску) прыбавiла творчых сiл, i газета пачала займаць сваё месца на рэгiянальным рынку друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi.

Чаму ж менавiта спачатку быў «КIС-Кур'ер»? Той першы асветнiцкi праект аб'яднання «Вытокi» аўтары мелi намер ператварыць у iншую iнiцыятыву – стварэнне кансультацыйна-iнфармацыйнай службы сацыяльнага накiрунку. Далей, калi паўстала жаданне заняцца газетнай справай, гэта абрэвiятура i знайшла месца ў назве газеты: аўтарам падавалася, што выданнем толькi друкаванага сродку iнфармацыi справа не абмяжуецца, хацелася ўжо пры газеце стварыць такую службу. Аднак практычная дзейнасць уносiла свае карэктывы: выданне газеты сiламi энтузiястаў было справай нялёгкай, i былi часы, калi падавалася, што вось-вось гэтых сiл можа не хапiць не толькi на стварэнне нейкiх службаў, а i на само перыядычнае выданне. Але сёння ўжо канстатуем, што тады вытрымалi: на работу прынялi бухгалтара Наталлю Паўлюкевiч (зараз Сялiцкая), занялiся рэдакцыяй як прадпрымальнiцкай арганiзацыйнай структурай, наладзiлi зваротную сувязь з чытачом.

Асаблiвую ўвагу надалi працы рэкламнага аддзела, падмурак якога заклалi Iгар Губанаў i Людмiла Новiк, да якога крыху пазней далучылiся Людмiла Пратасевiч, Таццяна Халюшкова i Валерый Макоўскi. Можна зазначыць, гэта вельмi дапамагло адваяваць сваё месца на рынку рэгiянальных СМI, стварыць паралельна электронны варыянт газеты ў сетцы Iнтэрнэт.
Сёння прыемна прызнаць, што ўся праца рэдакцыйнай каманды вызначалася (ды i зараз вызначаецца) абранай у той час мiсiяй: калектыў газеты iмкнецца стварыць фiнансава-незалежную кампанiю, здольную рухаць у рэгiёне iдэi прадпрымальнiцтва i стымуляваць цiкавасць жыхароў Случчыны да развiцця i рэалiзацыi грамадзянскiх iнiцыятыў.
Да таго касцяка каманды, якi ўжо ўзгаданы, зараз трэба яшчэ аднесцi Леанiда Шулера, Таццяну Гусеву i нашых надзейных пазаштатных аўтараў Мiхася Тычыну, Кузьму Калiну, Мiхаiла Тарасевiча, Мiхаiла Масюка, Анатоля Барыса i многiх iншых, хто нас падтрымлiвае, хвалiць i крытыкуе. На дзесятым годзе працы ў рэдакцыйны калектыў прыняты Жэня Пятроўская i Андрэй Бяляеў.

Сёння газета «Кур'ер» – гэта 24-х палосны штотыднёвiк фармата А3 з накладам ад 6400 да 7300 экзэмпляраў (улiчваючы сезонныя яго хiстаннi). Распаўсюджваецца праз «Белсаюздрук», па падпiсцы праз «Белпошту», праз прадпрыемствы рознiчнага гандлю. Газета мае даволi жорсткую структуру, якая скiравана на задавальненне цiкавасцi аўдыторыi чытача. Для вывучэння спектру гэтай цiкавасцi штогод рэдакцыя праводзiць анкетаванне. Яго вынiкi дазваляюць карэкцiраваць i змест iнфармацыйных старонак, i напаўненне газеты сервiснай складаючай. З анкетаванняў апошнiх гадоў вынiкае, што прапануемыя матэрыялы задавальняюць попыт шырокага разнаўзроставага кола чытачоў, а адзiн экзэмпляр газеты чытаюць у сярэднiм каля чатырох чалавек.

«Кур'ер» займае добрую нiшу i на рэкламным рынку рэгiёна, супрацоўнiчае з вядучымi аператарамi мабiльных сетак сувязi, з рэкламнымi агенцтвамi краiны, карыстаецца попытам сярод прадпрымальнiкаў. Газета выходзiць i ў электронным варыянце, прычым, лента навiн дзякуючы энтузiязму Алега Рубчэнi (Алесь Дастанка) абнаўляецца ў апошнi час штодзённа.

Унутраная рэдакцыйная палiтыка, акрамя дасягнення прыбытковасцi ў працы, больш скiравана на прадастаўленне магчымасцей супрацоўнiкам газеты для iх творчай самарэалiзацыi.

Кантактныя тэлефоны:

 

– рэдакцыйны аддзел

 (8–01795) 5–24–07, 2–48–46, (8–029) 329–29–34,

 

– аддзел рэкламы

 (8–01795) 2–09–04, 5–78–89, (8–029) 352–09–04,

 

– прыём прыватных абвестак для случчан

 182.


 

По материалам газеты «Інфа-Кур"ер»,
фото предоставлены редакцией