Цэнтральная гарадская аптэка

Цэнтральная гарадская аптэка

17.07.2017

З гісторыі аптэкарскай справы

У старажытнасці хворых лячылі знахары. Яны ведалі і захоўвалі назапашаны стагоддзямі вопыт лячэння прыроднымі сродкамі. У хрысціянскія часы іх замянілі падрыхтаваныя лекары-манахі, а потым і свецкія дактары. Прыгатаваныя спецыялістамі сродкі альбо прыродныя лекі рэалізоўваліся насельніцтву адмысловымі гандлярамі на рынках, пазней у аптэках.

Найранейшыя звесткі пра аптэку ў Слуцку знаходзяцца ў дакуменце 1621 г. [1]

Больш дакладна вядома пра аптэку, створаную дзеля «паратавання здароўя людскога» слуцкім князем Багуславам Радзівілам. 29 студзеня 1648 г. ім была выдадзена грамата, у якой гаворыцца аб заснаванні ў Слуцку агульнадаступнай аптэкі і аб забароне з гэтага часу слуцкім лавачнікам прадаваць у сваіх лаўках аптэчныя тавары і атруту.

На Ільінскай вуліцы, насупраць гасціннага двара (цяпер месца паміж СШ № 5 і Домам сувязі), князь набыў дом з зямельным пляцам і перадаў яго ў пажыццёвае карыстанне кандыдату медыцыны Крыштофу Вінклеру і аптэкару Маціашу Валяр"яну Батлігеру.

Больш дакладна вядома пра аптэку, створаную дзеля «паратавання здароўя людскога» слуцкім князем Багуславам РадзівіламЗ 1652 г. Вінклер з"яўляўся ўжо адзіным уладальнікам аптэкі. У 1668 г. ён звярнуўся да князя за дазволам, каб пабудаваць на старым месцы для сваёй установы новы будынак. Завяшчаў ён аптэку Слуцкай лютэранскай царкве. Верагодна, што і самі ўладальнікі аптэкі былі лютэранамі, а прозвішчы сведчаць пра іх іншаземнае паходжанне.

Заснаваная Радзівілам і адбудаваная Вінклерам аптэка ў пазнейшыя часы перыядычна здавалася ў арэнду. Тут працавалі правізар і адзін або два вучні. У маі 1843 г. драўляны будынак гэтай аптэкі згарэў. Пасля пажару гарадская аптэка размяшчалася ў наёмных памяшканнях [2].

Аптечная бутыль Старевского стекольного заводаУ 1746 г. была адкрыта прыдворная аптэка, якая абслугоўвала слуцкага князя Гераніма Фларыяна Радзівіла і яго блізкіх. Аптэкарам там быў Ян Тадземрэхт. Яму князь вызначыў двух хлопцаў для навукі, якія дапамагалі і вучыліся аптэчнай справе [3]. Пасля смерці князя прыдворнай аптэкі ў Слуцку не стала.

З 1715 г. утрымлівалі аптэку і манахі-езуіты ў Троіцкім кляштары ў Новым горадзе. Яна размяшчалася ў драўляным будынку з мезанінам і алькежамі, былі там жылы пакой для аптэкара, лабараторыя, кухня, зала. Першым аптэкарам быў Іаган Вейхер. Разам з іншымі кляштарнымі будынкамі гэта аптэка згарэла ў 1804 г. [4] Пазней, прыкладна на тым жа месцы, зноў з"явілася аптэка. На плане горада, зробленым па матэрыялах 1810-х гадоў, яна паказана побач з каталіцкай студэнцкай капліцай і называецца прывілеяванай аптэкай [5]. У 1820–40-я гады была вядома як аптэка Навасільскага [6]. Напрыканцы ХІХ ст. яе гаспадаром стаў аптэкар Рамашка, які меў свой пляц і аптэкарскі агарод на пачатку Шырокай вуліцы [7].

На пачатку XX ст. у горадзе былі дзве аптэкі і чатыры аптэчныя крамы [8]. Адна з іх – аптэчная крама Карміліна – размяшчалася на рагу вуліц Шасэйнай і Капыльскай [9].

Пасля рэвалюцыі аптэкі ў краіне аб"явілі дзяржаўнай уласнасцю. Першая савецкая аптэка ў Слуцку з"явілася ў жніўні 1920 г., неўзабаве пасля вызвалення горада ад польскіх войскаў [10]. На Замкавай горцы да канца 1930-х гадоў знаходзіўся аптэчны магазін.

Рог вуліц Пралетарскай і Садовай. На першым плане будынак, дзе размяшчалася цэнтральная аптэка. 1950-я гг.На пачатку 1940 г. быў узведзены новы гарадскі будынак аптэкі, аднак у 1944 г., пры адступленні з горада немцаў, ён быў імі разрабаваны і ўзарваны [11].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны аптэчныя тавары прадаваліся са стала па вуліцы Манахава, побач з цяперашнім Домам дзіцяці. Пазней па той жа вуліцы, каля будынка пажарнай аховы, для продажу было вылучана адмысловае памяшканне.

Летам 1949 г. закончыўся капітальны рамонт аднапавярховага дарэвалюцыйнага мураванага будынка, што стаяў на рагу вуліц Пралетарскай і Садовай. Тады ў яго левым крыле з асобным уваходам з боку Пралетарскай размясцілася цэнтральная гарадская аптэка [12].

У 1960-я гады ў горадзе мелася дзве аптэкі. Другім пунктам рэалізацыі лекаў стаў узведзены ў 1956 г. па вуліцы Уласаўца драўляны будынак «фінскага тыпу» аптэкі № 79. У 1980 г. адбыўся яго рамонт, на пачатку 1990-х быў абкладзены белай цэглай. Пры падрыхтоўцы да свята «Дажынкі-2005» будынак быў атынкаваны і пафарбаваны, складаны сілуэт набыла дахавае пакрыццё. У 2006 г. новы выгляд набыў інтэр"ер аптэкі, яна была аснашчана сучасным абсталяваннем [13].

Сёння ў горадзе дзейнічаюць чатыры дзяржаўныя аптэкі: па вуліцы Леніна – цэнтральная № 80; побач з дзіцячай паліклінікай па вуліцы Уласаўца – № 79; у памяшканні райпаліклінікі па вуліцы Чайкоўскага – № 186; на вуліцы Сацыялістычнай – № 175. Працуюць таксама некалькі аптэчных кіёскаў. Свае паслугі прапануе і ветаптэка. З 1990-х гадоў у раёне вакзала распачала працу першая прыватная аптэка. Да гэтага часу колькасць прыватных аптэк павялічылася.

Будынак цэнтральнай аптэкі

Фрагмент карты Слуцка, где размещалась старая аптека Сучасны будынак цэнтральнай аптэкі № 80 на вуліцы Леніна стаіць на месцы дарэвалюцыйнага корпуса. У тым прыземістым будынку з тоўстымі сценамі ў 1950–70-я гады размяшчаліся кулінарыя, прадуктовая крама, а левы край з боку вуліцы Леніна займала аптэка. Перад будаўніцтвам новага аптэчнага корпуса ён быў разабраны.

Будынак цяперашняй аптэкі № 80 узведзены з цэглы і жалезабетону ў 1978 г. Архітэктура яго вырашана ў традыцыях стылю «функцыяналізм». Ён двухпавярховы, са склепам, накрыты гарызантальным плоскім дахам. У плане ўяўляе квадратную пабудову са складаным, ступенчатай формы зрэзам левага тыльнага вугла, прымыкаючага да жылых будынкаў і двара. Атынкаваны, у афарбоўцы выкарыстоўваюцца пераважна светлыя, шэра-блакітныя колеры. Для фасадаў характэрны гарызантальныя рытмы. Яны ўтвараюцца дакладнай гранёнай формай навіслага над першым паверхам выступа аб"ёма другога паверха, які праходзіць па ўсёй лініі галоўнага і правага бакавога фасадаў, а таксама дзвюма прамавугольнымі нішамі-галерэямі, размешчанымі ў згаданых выступах, лініямі аконных праёмаў. Кампазіцыя галоўнага фасада будуецца за кошт супрацьпастаўлення і кантрасту яго элементаў: часткі сцяны першага паверха, суцэльна зашклёнай на шырыню залы для абслугоўвання наведвальнікаў; размешчанай над ёй нішай другога паверха і фактурыстай паверхні сцен. Паглыбленая сцяна нішы бакавога фасада першапачаткова мела чырвона-карычневую афарбоўку, яна прарэзана квадратнымі аконнымі праёмамі. Нішу галоўнага фасада спачатку займалі чатыры буйныя квадратныя элементы з медыцынскай сімволікай і пастаўленым пасярэдзіне прамавугольным элементам з набраным аб"ёмнымі дэкаратыўнымі літарамі надпісам. Пасярэдзіне тыльнага фасада размешчаны вертыкальны аб"ём лесвічнага марша, які з"яўляецца высотнай дамінантай. Скругленым бокам ён выступае за лінію сцяны і з"яўляецца кантрастным вобразна-пластычным акцэнтам, які дапамагае стварэнню выразнага сілуэта з супрацьлеглага ад вуліцы боку. Пастаўлены ў межах гістарычнага ядра горада, будынак удала ўпісаўся ў сілуэт забудовы цэнтральнай вуліцы. Знешні выгляд і планіроўка залы для наведвальнікаў змяніліся ў 2005 г.

Калектыў работнікаў аптэкі складаецца з 34 чалавек. На працягу апошніх трыццаці гадоў яго ўзначальвала Галіна Мікуліч. З пачатку 2012 г. загадчыцай аптэкі з"яўляецца Марыя Леановіч.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

 

 

Центральная городская аптека

 

 

Из истории аптекарского дела

Калектыў работнікаў цэнтральнай аптэкі. 1950-я гг.В древности больных лечили знахари. Они знали и хранили накопленный веками опыт лечения природными снадобьями. В христианские времена их заменили подготовленные врачи-монахи, а потом и светские врачи. Приготовленные специалистами средства либо природные лекарства реализовывались населению специальными торговцами на рынках, позже в аптеках.

Первые сведения об аптеке в Слуцке находятся в документе 1621 г. [1]

Более точно известно об аптеке, созданной для «спасения здоровья людского» слуцким князем Богуславом Радзивиллом. 29 января 1648 г. им была выдана грамота, в которой говорится об учреждении в Слуцке общедоступной аптеки и о запрете отныне слуцким лавочникам продавать в своих лавках аптечные товары и отраву.

Здание Слуцкой аптеки №80 по ул. Ленина до 1975 года. Фото http://www.minfarm.byНа Ильинской улице, напротив гостиного двора (ныне место между СШ № 5 и Домом связи), князь приобрёл дом с земельным участком и передал его в пожизненное пользование кандидату медицины Крыштофу Винклеру и аптекарю Мациашу Валериану Батлигеру.

С 1652 г. Винклер являлся уже единственным владельцем аптеки. В 1668 году он обратился к князю за разрешением, чтобы построить на старом месте для своего учреждения новое здание. Завещал он аптеку Слуцкой лютеранской церкви. Вероятно, что и сами владельцы аптеки были лютеранами, а фамилии свидетельствуют об их иноземном происхождении.

Основанная Радзивиллом и отстроенная Винклером аптека в более поздние времена периодически сдавалась в аренду. Здесь работали провизор и один или два ученика. В мае 1843 г. деревянное здание этой аптеки сгорело. После пожара городская аптека располагалась в наёмных помещениях [2].

В 1746 г. была открыта придворная аптека, которая обслуживала Слуцкого князя Иеронима Флориана Радзивилла и его близких. Аптекарем там был Ян Тадемрехт. Ему князь определил двух парней для науки, которые помогали и учились аптечному делу [3]. После смерти князя придворной аптеки в Слуцке не стало.

Аптека на ул. Уласовца. Фото - В.ХворовС 1715 г. содержали аптеку и монахи-иезуиты в Троицком монастыре в Новом городе. Она располагалась в деревянном здании с мезонином и альковами, были там жилая комната для аптекаря, лаборатория, кухня, зал. Первым аптекарем был Иоганн Вейхер. Вместе с другими монастырскими постройками эта аптека сгорела в 1804 г. [4] Позже, примерно на том же месте, опять появилась аптека. На плане города, сделанном по материалам 1810-х годов, она показана рядом с католической студенческой часовней и называется привилегированной аптекой [5]. В 1820–40-е годы была известна как аптека Новосильского [6]. В конце XIX в. её хозяином стал аптекарь Ромашко, который имел свой участок и аптекарский огород в начале Широкой улицы [7].

В начале XX в. в городе было две аптеки и четыре аптечных магазина [8]. Один из них – аптечный магазин Кармилина – располагался на углу улиц Шоссейной и Копыльской [9].

Центральная районная аптека №80 г. Слуцка, 1978 г. Фото http://www.minfarm.byПосле революции аптеки в стране объявили государственной собственностью. Первая советская аптека в Слуцке появилась в августе 1920 года, вскоре после освобождения города от польских войск [10]. На Замковой горе до конца 1930-х годов находился аптечный магазин.

В начале 1940 года было возведено новое городское здание аптеки, однако в 1944 г. при отступлении из города немцев, оно было ими разграблено и взорвано [11].

После Великой Отечественной войны аптечные товары продавались со стола по улице Монахова, рядом с нынешним Домом ребёнка. Позже по той же улице, у здания пожарной охраны, для продажи было выделено специальное помещение.

Летом 1949 г. закончился капитальный ремонт одноэтажного дореволюционного каменного здания, стоящего на углу улиц Пролетарской и Садовой. Тогда в его левом крыле с отдельным входом со стороны Пролетарской расположилась центральная городская аптека [12].

В 1960-е годы в городе имелось две аптеки. Вторым пунктом реализации лекарств стало возведённое в 1956 г. по улице Уласовца деревянное здание «финского типа» аптеки № 79. В 1980 г. был сделан его ремонт, в начале 1990-х оно было обложено белым кирпичом. При подготовке к празднику «Дожинки-2005» здание было оштукатурено и окрашено, сложный силуэт приобрело кровельное покрытие. В 2006 году новый вид приобрёл интерьер аптеки, она была оснащена современным оборудованием [13].

Сегодня в городе действуют четыре государственные аптеки: по улице Ленина – центральная № 80; рядом с детской поликлиникой по улице Уласовца – № 79; в помещении районной поликлиники по улице Чайковского – № 186; на улице Социалистической – № 175. Работают также несколько аптечных киосков. Свои услуги предлагает и ветеринарная аптека. С 1990-х годов в районе вокзала начала работу первая частная аптека. До сих пор количество частных аптек увеличивается.

Здание центральной аптеки

Современное здание центральной аптеки № 80 на улице Ленина стоит на месте дореволюционного корпуса. В том приземистом здании с толстыми стенами в 1950–70-е годы располагались кулинария, продуктовый магазин, а левый край со стороны улицы Ленина занимала аптека. Перед строительством нового аптечного корпуса оно было разобрано.

Галоўны фасад цэнтральнай аптэкі № 80. 2011 г.Галоўны фасад цэнтральнай аптэкі № 80. 2011 г.Цэнтральная аптэка № 80 з боку вуліцы Садовай. 2010 г.



Здание нынешней аптеки № 80 возведено из кирпича и железобетона в 1978 г. Архитектура его решена в традициях стиля «функционализм». Оно двухэтажное, с подвалом, накрыто горизонтальной плоской крышей. В плане представляет квадратную постройку со сложным, ступенчатой формы срезом левого тыльного угла, примыкающего к жилым зданиям и двору. Оштукатурено, в окраске используются преимущественно светлые, серо-голубые цвета. Для фасадов характерны горизонтальные ритмы. Они образуются точной гранёной формой нависшего над первым этажом выступа объёма второго этажа, который проходит по всей линии главного и правого бокового фасадов, а также двумя прямоугольными нишами-галереями, расположенными в упомянутых выступах, линиями оконных проёмов. Композиция главного фасада строится за счёт противопоставления и контраста его элементов: части стены первого этажа, полностью застеклённой на ширину зала для обслуживания посетителей; расположенной над ней нишей второго этажа и фактурной поверхностью стен. Углублённая стена ниши бокового фасада изначально имела красно-коричневую окраску, она прорезана квадратными оконными проёмами. Нишу главного фасада сначала занимали четыре крупных квадратных элемента с медицинской символикой и поставленным посередине прямоугольным элементом с набранной объёмными декоративными буквами надписью. Посередине тыльного фасада расположен вертикальный объем лестничного марша, который является высотной доминантой. Скруглённой стороной он выступает за линию стены и является контрастным образно-пластическим акцентом, который помогает формированию чёткого силуэта с противоположной от улицы стороны. Поставленное в пределах исторического ядра города, здание удачно вписалось в силуэт застройки центральной улицы. Внешний вид и планировка зала для посетителей изменились в 2005 г.

Коллектив работников аптеки состоит из 34 человек. В течение последних тридцати лет его возглавляла Галина Микулич. С начала 2012 г. заведующей аптеки является Мария Леонович.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ, фото из архива автора
Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

 

1. Грицкевич А.П. Социальная борьба горожан Белоруссии в XVI–XVIII вв. Мн., 1975, с. 61.

2. Ляонцьева Т., Бравер І. Першыя аптэкі на Случчыне // Шлях Ільіча. 13 ліпеня 1968 г.

3. Ляонцьева Т., Бравер І. Першыя аптэкі на Случчыне // Шлях Ільіча. 13 ліпеня 1968 г.

4. Блинова Т.Б. Из истории Слуцкой иезуицкой коллегии. Зб. Случчына. Мінулае і сучаснасць. Вып.1. Слуцк. 1995, с. 70.

Якімовіч Ю.А. Слуцкія касцёлы і калегіум езуітаў. Энцыклапедыя «Архітэктура Беларусі». Мн., 1993, с. 451.

5. План Слуцка. НГАБ, ф. 1477, воп. 1, спр. 2877.

6. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905, с. 66.

7. Глебов И. Историческая записка о слуцкой гимназии с 1617–30–1901 гг. Вильно. 1903 (план ул. Сенаторской – Широкой).

8. Документы и материалы по истории Белоруссии. Т. № 3 (под ред. Перцева В.Н.), Мн., 1953, с. 246.

9. Відлога В. Па старых адрасах // Слуцкі край. № 50, 2002.

10. Даклад Слуцкага павятовага рэўкома аб дзейнасці з 13 па 20 жніўня. Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кніга 1. Мн., 2000, с. 175.

11. Мурашка І.А. Ёсць у горадзе аптэка // Слуцкі край. № 30. 15 красавіка 1998 г.

12. 22 ліпеня 1949 г. // Гісторыя газетным радком. Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кніга 2. Мн., 2001, с. 413.

13. Богдашич С. Аптеку-юбиляра обновят // Інфа-Кур"ер. № 27. 6 ліпеня 2006.

Ражанец В. Аптэка – на сучасны лад // Слуцкі край. № 242. 11 снежня 2007.