У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Слуцк і Капыль – дзве старажытныя сталіцы

22.12.2014

Слуцк і Капыль – старажытныя беларускія гарады, якія некалі ўзніклі як паўночныя фарпосты ў арэале рассялення ўсходнеславянскага племяннога саюза дрэгавічаў. У гістарычным лёсе яны маюць шмат агульнага. Таму любы сённяшні даследчык, які вывучае мінулае аднаго горада, не зможа абыйсціся без звяртання да гісторыі другога.

Абодва гарады з"яўляліся буйнейшымі населенымі месцамі існаваўшага з канца XII стагоддзя ўдзельнага княства. Яго сталіцаю быў Слуцк, гаспадары княства, нашчадкі кіеўскага князя Ізяслава Яраславіча – Ізяславічы, называліся князямі слуцкімі. Упершыню на старонках летапісу Капыль з"явіўся пазней, чым Слуцк. Яго можна лічыць малодшым братам Слуцка, ствараецца нават уражанне, што і слава яго быццам-бы хаваецца ў цяні славы старэйшага брата. Тым не менш, калі напрыканцы XIV стагоддзя замест Ізяславічаў на Случчыне з"явіліся новыя гаспадары – прадстаўнікі роду вялікага князя літоўскага Альгерда, то ў летапісе гэту падзею зафіксавалі так: «…князю Володимиру Ольгердовичу, тогда бывшу в Киеве, и не всхте покоры учинити и челом ударити великому князю Витовту… того же лета на осень князь великий Витовт выведе его ис Киева и даст ему Копыль…» Радкі гэтыя сведчаць што галоўным горадам краю тады з"яўляўся Капыль.

Наўрад ці існавала саперніцтва паміж гарадамі за лідарства, але пачынаючы з XVI стагоддзя і пазней менавіта Капыль не раз разглядаўся альбо як галоўны горад краю, альбо раўназначны Слуцку. Ва ўсялякім разе многія важныя падзеі ў абодвух гарадах разгортваліся паралельна ці адначасова. Напрыклад, Капылём было атрымана Магдэбургскае права. У тым жа 1652 годзе са згоды князя слуцкага і капыльскага Багуслава Радзівіла Магдэбургскае права было атрымана і Слуцкам. Праўда адзначым, што Слуцк тады хутчэй не атрымаў, а аднавіў тое права. Бо ўпершыню яно было дадзена гораду ў 1441 годзе пры князю Аляксандры Алелькі і дзейнічала да пачатку XVI стагоддзя, калі ў сувязі з татарскімі нападамі яго адмяніў унук Алелькі князь Сімяон Міхайлавіч.

Современный герб г. СлуцкаКнязь Алелька (1380–1454) імкнуўся вярнуць адабранае ў яго бацькі Кіеўскае княства, чаго ўрэшце дамогся. І калі ў 1443 годзе адправіўся ў Кіеў, то ў Слуцкім княстве, якое таксама заставалася ў яго, намеснікамі пакінуў сыноў. Старэйшаму Сімяону даверыў Слуцк, малодшаму Міхаілу – Капыль. Гэта сведчыць, што Слуцк зноў стаў галоўным горадам краю. Падцвярджэннем таму з"яўляецца ўпамінанне Слуцка ў тагачасным пераліку 15-ці буйнейшых гарадоў Вялікага княства Літоўскага, а таксама тое, што ён трэцім з беларускіх гарадоў стаў уладальнікам Магдэбургскага права.

Калі ж вярнуцца да Капыля, то менавіта з гаспадарання ў ім Міхаіла Алелькавіча сучасныя гісторыкі пачынаюць размову пра Капыльскагае княства, якое ўяўляла сабою невялікі ўдзел у межах княства Слуцкага.

Пасля смерці бацькі, у 1454 годзе старэйшы сын Алелькі Сімяон І Аляксандравіч (1420–1470) замест яго адправіўся ў Кіеў, а гаспадаром аб'яднанай Случчыны стаў малодшы Міхаіл Аляксандравіч (1425–1481). Хутчэй за ўсё, што ён добра ўладкаваўся ў Капылі, таму княжацкая сям"я не пакінула яго дзеля Слуцка. З Капыля ў Слуцк, ужо пасля смерці Міхаіла, пераехаў яго сын Сімяон II Алелькавіч (1460–1505) і вельмі добра ўмацаваў слуцкі дзядзінец, ператварыўшы яго ў непрыступную крэпасць, якая на пачатку XVI стагоддзя вытрымала неаднаразовыя напады ворагаў. Аб"яднаная ж Случчына з цэнтрам у Капылі да пераезду Алелькавічаў у Слуц, называлася Капыльска-Слуцкім княствам.

Калі кіеўскага князя Сімяона І Аляксандравіча не стала, вялікі князь літоўскі замест Кіеўскага княства даў яго нашчадкам – жонцы Марыі і дзецям – княства Пінскае. Але княгіня Марыя Пінскам была не задаволена і захацела вярнуцца ў Слуцк, дзе жыла да ад"езду ў Кіеў. Зноў з"явілася пагроза падзелу Слуцкага княства на ўдзелы. У Міхаіла Алелькавіча абмежавацца толькі Капыльшчынай жадання не было, ён выступіў супраць вяртання сям"і старэйшага брата. Спрэчку паміж сваякамі разглядаў вялікакняжацкі суд, які вынес рашэнне: за княгіняй Марыяй і яе дзецьмі замацаваць Пінскае княства – яно станавілася спадчынай старэйшай галіны роду Алелькавічаў, а за князем Міхаілам Алелькавічам і яго дзецьмі – княства Слуцкае, якое аб"яўлялася спадчынай малодшай галіны роду Алелькавічаў.

Такім чынам мы бачым, што ў Слуцка-Капыльскім (альбо Капыльска-Слуцкім) княстве існавалі дзе сталіцы. І ў Капылі, і ў Слуцку былі замкі з княскімі палацамі.

Современный герб г. КопыляЗноў самастойнымі цэнтрамі Слуцк і Капыль сталі пасля смерці слуцкага князя Юрыя І Сімяонавіча (1492–1542), калі Слуцкае княства падзялілі яго сыны. Старэйшы Юрый II Юр'евіч (1530–1578) атрымаў Слуцк, Капыль – малодшы Сімяон III Юр'евіч (? – 1560). Аднак як і раней, Капыльскае княства заставалася адміністратыўнай адзінкай у межах агульнага Слуцкага княства. Абодва браты разам пастаўлялі ад сваіх уладанняў войска ў склад літоўскага войска. Тым не менш, гістарычныя дакументы сведчаць, што адносіны між братамі не заўсёды былі бясхмарнымі. Напрыклад, Архіў канцылярыі вялікага князя літоўскага за 1557 год зафіксаваў скаргу князя Сімяона на слуг свайго старэйшага брата князя Юрыя з той нагоды, што праяжзджаючы 20 сакавіка 1557 года разам са сваімі служэбнікамі паўз замак слуцкі, яны былі абстраляны адтуль з гармат і рушніц, і ледзь не атрымалі шкоду свайму здароўю.

Пасля смерці малодшага брата, у якога не засталося спадчыннікаў, Капыльскае княства далучылася да ўладанняў Юрыя II Юр"евіча. Аднак напрыканцы свайго жыцця гэтаму князю зноў прыйшлося дзяліць княства паміж сваімі трыма сынамі. Большыя часткі Слуцка і Случчына дасталіся Юрыю III (1559–1586), меншая частка Слуцка (Зарэчча), Капыль і Капыльшчына – сярэдняму Сімяону IV (Яну-Сімяону) (1560–1592), а малодшаму Аляксандру II (1563–1591) – слуцкае прадмесце Востраў і шэраг маёнткаў. Пасля смерці ўсіх братоў падзеленае Слуцкае княства зноў аб'ядналася ў руках адзінай спадчынніцы Сафіі Алелькавіч (1585–1612). Яна стала жонкай Януша Радзівіла і з тых часоў Случчына знаходзілася ўжо ў ліку ўладанняў Радзівілаў, прадстаўнікі роду якіх у сваіх тытулах, згадвалі, што яны, акрамя іншага, з"яўляюцца і князямі Слуцкімі і Капыльскімі.

За доўгую гісторыю значэнне Слуцка і Капыля не зменшылася. Цяпер яны з'яўляюцца адміністратыўнымі цэнтрамі адпаведных раёнаў.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ
Газета «Iнфа-Кур'ер»

 

 

Слуцк и Копыль – две древние столицы

Слуцк и Копыль – древние белорусские города, которые некогда возникли как северные форпосты в ареале расселения восточнославянского племенного союза дреговичей. В исторической судьбе они имеют много общего. Поэтому любой сегодняшний исследователь, изучающий прошлое одного города, не сможет обойтись без обращения к истории другого.

Один из немногих сохранившихся памятников Слуцка - Свято-Михайловская церковьОба города являлись крупнейшими населёнными пунктами существовавшего с конца XII века удельного княжества. Его столицей был Слуцк, хозяева княжества, потомки киевского князя Изяслава Ярославича – Изяславичи, назывались князьями слуцкими. Впервые на страницах летописей Копыль появился позже, чем Слуцк. Его можно считать младшим братом Слуцка, создаётся даже впечатление, что и слава его будто бы скрывается в тени славы старшего брата. Тем не менее, когда в конце XIV столетия вместо Изяславичей в Слуцке появились новые хозяева – представители рода великого князя литовского Ольгерда, то в летописи это событие зафиксировали так: «…князю Володимиру Ольгердовичю, тогда бывши в Киеве, и не всхоте покоры учинити и чолом ударити великому князю Витовту… Тогож лета на осень князь великий Витовт выведе его из Киева и дасть ему Копыл…» Строки эти свидетельствуют, что главным городом края тогда являлся Копыль.

Вряд ли существовало соперничество между городами за лидерство, но начиная с XVI века и позже именно Копыль не раз рассматривался либо как главный город края, либо равнозначный Слуцку. Во всяком случае, многие важные события в обоих городах разворачивались параллельно или одновременно. Например, Копылем было получено Магдебургское право. В том же 1652 году с согласия князя слуцкого и копыльского Богуслава Радзивилла Магдебургское право было получено и Слуцком. Правда, отметим, что Слуцк тогда скорее не получил, а восстановил это право. Ведь впервые оно было дано городу в 1441 году при князе Александре Олельке и действовало до начала XVI века, когда в связи с татарскими нападениями его отменил внук Олельки князь Симеон Михайлович.

Князь Олелько (1380–1454) стремился вернуть отобранное у его отца Киевское княжество, чего, в конце концов, добился. И когда в 1443 году отправился в Киев, то в Слуцком княжестве, которое также принадлежало ему, наместниками оставил сыновей. Старшему Симеону доверил Слуцк, младшему Михаилу – Копыль. Это свидетельствует, что Слуцк снова стал главным городом края. Подтверждением тому является упоминание Слуцка в тогдашнем перечне 15-ти крупнейших городов Великого княжества Литовского, а также то, что он третьим из белорусских городов стал обладателем Магдебургского права.

Если же вернуться к Копылю, то именно с хозяйствования в нем Михаила Олельковича современные историки начинают разговор о Копыльском княжестве, которое представляло собой небольшую часть в пределах княжества Слуцкого.

После смерти отца, в 1454 году старший сын Олельки Симеон I Александрович (1420–1470) вместо него отправился в Киев, а хозяином объединённой Случчины стал младший Михаил Александрович (1425–1481). Скорее всего, он хорошо устроился в Копыле, поэтому княжеская семья не променяла его на Слуцк. Из Копыля в Слуцк, уже после смерти Михаила, переехал его сын Симеон II Олелькович (1460–1505) и очень хорошо укрепил Слуцкую внутреннюю городскую крепость – детинец, превратив его в неприступную твердыню, которая в начале XVI века выдержала неоднократные нападения врагов. Объединённая же Случчина с центром в Копыле до переезда Олельковичей в Слуцк, называлась Копыльско-Слуцким княжеством.

Когда киевского князя Симеона II Александровича не стало, великий князь литовский вместо Киевского княжества дал его потомкам – жене Марии и детям – княжество Пинское. Но княгиня Мария Пинском была не удовлетворена и захотела вернуться в Слуцк, где жила до отъезда в Киев. Вновь появилась угроза разделения Слуцкого княжества на уделы. У Михаила Олельковича ограничиться только Копыльщиной желания не было, он выступил против возвращения семьи старшего брата. Спор между родственниками рассматривал великокняжеский суд, который вынес решение: за княгиней Марией и её детьми закрепить Пинское княжество – оно становилось наследством старшей ветви рода Олельковичей, а за князем Михаилом Олельковичем и его детьми – княжество Слуцкое, которое объявлялось наследством младшей ветви рода Олельковичей.

Таким образом, мы видим, что у Слуцко-Копыльского (либо Копыльско-Слуцкого) княжества существовали две столицы. И в Копыле, и в Слуцке были замки с княжескими дворцами.

Один из немногих сохранившихся памятников Копыля - Церковь Вознесения ГосподняСнова самостоятельными центрами Слуцк и Копыль стали после смерти Слуцкого князя Юрия I Семёновича (1492–1542), когда Слуцкое княжество поделили его сыновья. Старший Юрий II Юрьевич (1530–1578) получил Слуцк, Копыль – младший Симеон III Юрьевич (? -1560). Однако, как и прежде, Копыльское княжество оставалось административной единицей в рамках общего Слуцкого княжества. Оба брата вместе выставляли от своих владений войска в состав литовской армии. Тем не менее, исторические документы свидетельствуют, что отношения между братьями не всегда были безоблачными. Например, Архив канцелярии великого князя литовского за 1557 год зафиксировал жалобу Семёна на слуг своего старшего брата князя Юрия по поводу того, что проезжая 20 марта 1557 года вместе со своими служителями мимо слуцкого замка, они были обстреляны оттуда из миномётов и пушек, и чуть не получили вред своему здоровью.

После смерти младшего брата, у которого не осталось наследников, Копыльское княжество присоединилось к владениям Юрия II Юрьевича. Однако в конце своей жизни этому князю снова пришлось делить княжества между своими тремя сыновьями. Большая часть Слуцка и Случчины достались Юрию III (1559–1586), меньшая часть Слуцка (Заречье), Копыль и Копыльщина – среднему Симеону IV (Яну-Симеону) (1560–1592), а младшему Александру II (1563–1591) – слуцкое предместье Остров и ряд имений. После смерти всех братьев разделённое Слуцкое княжество вновь объединилось в руках единственной наследницы Софии Олелькович (1585–1612). Она стала женой Януша Радзивилла и с тех пор Случчина находилась уже в числе владений Радзивиллов, представители рода которых в своих титулах упоминали, что они, помимо прочего, являются и князьями Слуцкими и Копыльскими.

За долгую историю значение Слуцка и Копыля не уменьшилась. Теперь они являются административными центрами соответствующих районов.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод –
Владимир ХВОРОВ

 



Назад
Комментариев: 2

admin 2014-12-23 21:35:02

Интересный поворот. Думаю, что многоуважаемый Игорь Адамович пояснит, как такое могло случиться!

ingenegr 2014-12-23 19:14:16

Осмелюсь чуть-чуть поправить автора. Прочитав акт №83 от 22 июля 1483 г. и акт №163 от 16 января 1499 г. в Актах,относящихся к истории Западной России, собранных и изданных археографическою комиссиею т.1 1340-1846 г.г. изданных в С. Петербурге в 1846 г.можно сделать вывод. Казимиром Ягелловичем в 1483 г. была дана послушная грамота вдове казнённого в 1481 г. Михаила Алельковича княжне Анне с подтверждением, чтобы Слуцкие князья и бояре служили ей так же, как служили её мужу при его жизни. Когда вдова Семёна 1-го Алельковича Мария подала иск на право владеть частью слуцких земель мне не известно, но в 1499 г. Великий князь Литовский Александр, отписал судной грамотой право владения Слуцком и Копылем князю Семёну 2-му Михайловичу с отделением от того Пинской княжны Марии и её дочери. Обосновано это было следующим: у Семена Михайловича было завещание его отца на право владением отчинными землями. У княгини Марии было завещание князя Семёна Алельковича на право владеть Киевом и грамота Казимира Ягелловича на право владения Пинском в замен Киева.

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 2266. Последнее 2018-09-22 17:40:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru