У нас на сайте
Ссылки

Группа компаний «ТВОЯ СТОЛИЦА»

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Случчына гістарычная

06.05.2014

...альбо Аб нашым рэгіёне ў шырокім сэнсе слова

Калі свядомыя людзі гавораць пра Случчыну, то звычайна маюць на ўвазе нешта большае, чым сучасная тэрыторыя Слуцкага раёна. Але Случчына – не толькі назва вялікага рэгіёна. Гэта, бясспрэчна, гістарычная, эканамічная, моўная і культурная з"ява на Беларусі. Аб ёй мы і паспрабуем распавесці ў шырокім сэнсе слова.

Беларускі гісторык Анатоль Сідарэвіч у адным са сваіх артыкулаў заўважыў: «Я заўсёды смяюся, калі чую ўсе гэтыя «Ганцаўшчына», «Лунінеччына», «Ляхаўшчына». Бо гістарычна Ляхаўшчына – гэта Наваградчына, Лунінеччына – частка Піншчыны і Мазыршчыны. А што такое Ганцавічы, якія даюць імя субрэгіёну? Хіба могуць яны параўнацца са старажытным Пінскам, Наваградкам, Слуцкам?»

Заўвагу Сідарэвіча можна справядліва аднесці і да такіх распаўсюджаных сёння тэрмінаў, як Салігоршчына, Старадарожчына, Любаншчына і шэраг іншых. У адрозненне ад іх паняцце «Случчына» пытанняў не выклікае. А вось чаму, – адказы паспрабуем знайсці ў гісторыі.

Дзе слуцкае
Тэрыторыя Случчыны пачынае складацца яшчэ з часоў Турава-Пінскага княства. У канцы XII стагоддзя ад яго адасабляецца Слуцкае княства. У наступным стагоддзі яно становіцца ўдзельным уладаннем літоўскай вялікакняжацкай дынастыіі Гедымінавічаў.

Нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча – князі Алелькавічы – валодалі княствам да 1612 года. На падставе граматы вялікага літоўскага князя Аляксандра (1499), дзе пералічаны найбольш буйныя населенные пункты, можна зрабіць выснову, што ў Слуцкае княства ўваходзілі тэрыторыі сучасных Слуцкага, Капыльскага, Салігорскага, Любанскага, Старадарожскага, частак Уздзенскага, Глускага, Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў.

У пачатку XVI стагоддзя ўдзельныя княствы ў ВКЛ былі ліквідаваны, але Слуцкае як адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка захавалася да 1791 года. У лістападзе гэтага ж года Слуцкае княства было ліквідавана пастановай сейма Рэчы Паспалітай. Але Слуцк стаў цэнтрам Случарэцкага павета Навагрудскага ваяводства.

Большая частка павета заставалася ва ўладаннях Радзівілаў, якім Слуцкае княства належыла з 1612 года. Са студзеня 1793 года Слуцк і яго павятовыя землі сталі часткай Расійскай імперыі, а Слуцк ператварыўся ў павятовы цэнтр Мінскай губерніі.

Як бачна, Случчына ў якасці рэгіянальнай з"явы фарміравалася і існавала на працягу некалькіх стагоддзяў. Гэта не магло не адбіцца і на іншым аспекце яе жыцця, у прыватнасці эканамічным.

Адзіны арганізм
Слуцкія землі былі неаднолькавыя па сваёй урадлівасці, але яны заўсёды лічыліся багатым краем. Случчына мела не толькі значны зямельны і людскі рэсурс: у яе жыцці велізарную ролю адыгрывалі рамёслы і гандаль.

Як адзначае беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч, Слуцк быў цэнтрам вялікай латыфундыі, куды звозіліся сельскагаспадарчыя прадукты і вырабы рамеснікаў з усяго княства. Паспяховаму развіццю цесных сувязей паміж часткамі Слуцкага княства садзейнічалі рэгулярныя ярмаркі ў Слуцку.
Сюды свае тавары прывозілі таксама купцы з Мінска, Гродна, Магілёва, Брэста, Вільно. Нярэдкімі гасцямі былі і іншаземныя гандляры.

Слуцкія купцы ў XVI–XVII стагоддзях пастаянна гандлявалі са шматлікімі гарадамі Польшчы, Украіны, Маскоўскай дзяржавы. Праз прыстань «Пясочнае» на Нёмане яны вывозілі слуцкія тавары ў Кралявец (Кенігсберг). Як сведчаць дакументы, вываз тавараў са Слуцка быў вялікім па аб"ёме і адрозніваўся значнай удзельнай вагой мясцовых вырабаў.

Можна сцвярджаць, што гаспадарчае жыццё Случчыны на працягу шэрагу стагоддзяў уяўляла сабой даволі ўстойлівы адзіны арганізм.

Слуцкая гаворка
Цесныя гаспадарчыя сувязі паміж часткамі Случчыны (Слуцкага княства) садзейнічалі з"яўленню агульных рыс у жыцці яго насельніцтва. Закранём, напрыклад, моўны аспект.

Пачынаючы з 1948 года, беларускія вучоныя праводзяць на тэрыторыі Беларусі дыялекталагічныя экспедыцыі. Сабраныя матэрыялы дазволілі вызначыць два асноўныя дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні.

Случчына адносіцца да апошняга. Але ў межах паўднёва-заходняга дыялекту лінгвісты выдзяляюць так званую слуцкую гаворку. Яна распаўсюджана якраз на былой тэрыторыі Слуцкага княства. Навуковая праца ў гэтым накірунку працягваецца і сёння. З 1962 года збіраецца матэрыял для рэгіянальнага слоўніка слуцкіх гаворак.

Пад кіраўніцтвам філолага П.А. Міхайлава ўжо апрацаваны і сістэматызаваны фактычны матэрыял, распрацоўваюцца слоўнікавыя артыкулы і рыхтуецца да друку «Слоўнік гаворак Случчыны». Гэта будзе цікавая кніга.

Культурны феномен
Чытачы, якія цікавяцца гісторыяй, добра ведаюць наколькі Случчына багата вядомымі пісьменнікамі, мастакамі, вучонымі і выдатнымі культурнымі з"явамі. Заўважым, што гаворка ідзе у асноўным пра ўраджэнцаў сучаснага Слуцкага раёна. А калі браць за аснову гістарычнае паняцце «Случчына», то гэты спіс значна павялічыцца.

На самай справе гістарычны і эканамічны падмуркі спрыялі нараджэнню слуцкага культурнага феномена. Тут было ўсё, што лічылася атрыбутам тагачаснай цывілізацыі: друкарні, бібліятэкі, тэатр з аркестрам і нават балет, разнастайныя ўстановы адукацыі, уключаючы знакамітую Слуцкую гімназію.

А чаго каштуюць адны слуцкія паясы! Можна смела гаварыць аб унікальнасці слуцкіх абарончых збудаванняў, аб высокаразвітой ваенна-інжынернай справе.

З цягам часу ў мясцовых жыхароў выпрацаваўся талерантны падыход да сумеснага існавання прадстаўнікоў разнастайных канфесій, што да цяперашняга часу з"яўляецца верхам цывілізаванасці.

Гэты спіс можна працягваць яшчэ доўга. Культурныя дасягненні Случчыны замацававлі цэласнасць рэгіёна і назаўсёды занеслі яго ў лік выдатных гістарычных з"яў Беларусі.

І няхай не крыўдзяцца прадстаўнікі суседніх раёнаў, якія адлічваюць сваю гісторыю ад нядаўніх пастаноў савецкіх часоў. Так ці інакш – ва ўсіх іх слуцкія карані.

Каментарыі у тэму
Валянціна Шуракова, дырэктар Капыльскага краязнаўчага музея: «Жыццё Слуцка і Капыля цесна пераплецена паміж сабой са старадаўніх часоў, і сёння справядліва казаць аб нашай сумеснай славутай гісторыі. Напрыклад, першай рэзідэнцыяй князёў Алелькавічаў быў менавіта Капыль, а ў іх тытуле значылася: князі Слуцкія і Капыльскія.

Я пераканана, што сусветнавядомая традыцыя мясцовага ткацтва пайшла з Цімкавіч і Семежава, але носіць яна назву «Слуцкая», бо Слуцк у адрозненні ад гэтых мястэчкаў – своеасаблівы гістарычны брэнд. Многія вядомыя дзеячы культуры і навукі нарадзіліся на капыльскай зямлі, а вучыліся ў знакамітай Слуцкай гімназіі.

Гэта справядліва, што аб іх дзейнасці расказваюць экспазіцыі краязнаўчых музеяў і ў Капылі, і Слуцку. Два нашыя гарады ў гісторыі непарыўныя, як Зямля і Луна».

 

 

Што думаюць салігорцы
Наталля Тупека, старэйшы навуковы супрацоўнік Салігорскага краязнаўчага музея: «Безумоўна, на воблік сённяшняй Салігоршчыны багатая гісторыя Случчыны аказала сур"ёзны адбітак. Яе ўплыў у гэтым сэнсе на працягу стагоддзяў не вызывае сумнення. Шмат сучасных здабыткаў і дасягненняў салігорцаў можна разглядаць як працяг слуцкай культурнай традыцыі.

Але малады горад Салігорск ужо сам прэтэндуе на рэгіянальнае лідарства, і не толькі ў плане эканомікі. Сёння гэта буйны навуковы і культурны цэнтр Мінскай вобласці са своеасаблівымі рысамі. На маю думку, Слуцк і Салігорск у перспектыве будуць арганічна дапаўняюць адзін аднаго».

 

Сяргей БАГДАШЫЧ


 

Случчина историческая или О нашем регионе в широком смысле слова

Если знатоки говорят о Случчине, то обычно имеют в виду нечто большее, чем современная территория Слуцкого района. Но Случчина – не только название большого региона. Это, бесспорно, историческое, экономическое, языковое и культурное явление в Беларуси. О ней мы и постараемся рассказать в широком смысле слова.

Белорусский историк Анатолий Сидоревич в одной из своих статей заметил:

«Я всегда смеюсь, когда слышу все эти «Ганцевщина», «Лунинетчина», «Ляховщина». Ведь исторически Ляховщина – это Новогрудчина, Лунинетчина – часть Пинщины и Мозырщины. А что такое Ганцевичи, которые дают имя субрегиону? Разве могут они сравниться с древним Пинском, Новогрудком, Слуцком?»

Замечание Сидоревича можно справедливо отнести и к таким распространенным сегодня терминам, как Солигорщина, Стародорожчина, Любанщина и ряд других. В отличие от них понятие «Случчина» вопросов не вызывает. А вот почему, – ответы попробуем найти в истории.

Территория Случчины начинает складываться еще со времен Турово-Пинского княжества. В конце XII века от него обособляется Слуцкое княжество. В следующем веке оно становится удельным владением литовской великокняжеской династии Гедиминовичей.

Потомки Владимира Ольгердовича – князья Олельковичи – владели княжеством до 1612 года. На основании грамоты великого литовского князя Александра (1499), где перечислены наиболее крупные населенные пункты, можно сделать вывод, что в Слуцкое княжество входили территории современных Слуцкого, Копыльского, Солигорского, Любанского, Стародорожского, частей Узденского, Глусского, Петриковского и Житковичского районов.

В начале XVI века удельные княжества в ВКЛ были упразднены, но Слуцкое, как административно-территориальная единица, сохранилось до 1791 года. В ноябре этого же года Слуцкое княжество было ликвидировано постановлением сейма Речи Посполитой. Но Слуцк стал центром Случерецкого повета Новогрудского воеводства.

Большая часть уезда оставалась во владениях Радзивиллов, которым Слуцкое княжество принадлежало с 1612 года. С января 1793 года Слуцк и его уездные земли стали частью Российской империи, а Слуцк превратился в уездный центр Минской губернии.

Как видим, Случчина в качестве регионального образования формировалась и существовала на протяжении нескольких веков. Это не могло не отразиться и на другом аспекте ее жизни, в частности экономическим.

Слуцкие земли были разнообразны по своему плодородию, но они всегда считались богатым краем. Случчина имела не только значительные земельные и людские ресурсы: в ее жизни огромную роль играли ремёсла и торговля.

Как отмечает историк Анатолий Грицкевич, Слуцк был центром большой латифундии, куда свозились сельскохозяйственные продукты и изделия ремесленников со всего княжества. Успешному развитию тесных связей между частями Слуцкого княжества способствовали регулярные ярмарки в Слуцке.

Сюда свои товары привозили также купцы из Минска, Гродно, Могилева, Бреста, Вильно. Нередкими гостями были и иноземные торговцы.

Слуцкие купцы в XVI–XVII веках постоянно торговали со многими городами Польши, Украины, Московского государства. Через пристань «Песочное» на Немане они вывозили Слуцкие товары в Кролевец (Кенигсберг). Как свидетельствуют документы, вывоз товаров из Слуцка был большим по объему и отличался значительным удельным весом местных изделий.

Можно утверждать, что хозяйственная жизнь Слуцка в течение ряда веков представляла собой довольно устойчивый единый организм.

Тесные хозяйственные связи между частями Слуцка и Слуцкого княжества способствовали появлению общих черт в жизни его населения. Затронем, например, языковый аспект.

Начиная с 1948 года, белорусские ученые проводят на территории Беларуси диалектологические экспедиции. Собранные материалы позволили определить два основных диалекта: северный и южный.

Случчина относится к последнему. Но в пределах юго-западного диалекта лингвисты выделяют так называемую слуцкую речь. Она распространена как раз на бывшей территории Слуцкого княжества. Научная работа в этом направлении продолжается и сегодня. С 1962 года собирается материал для регионального словаря слуцких говоров.

Под руководством филолога П.А. Михайлова уже обработан и систематизирован фактический материал, разрабатываются словарные статьи и готовится к печати «Словарь говоров Слуцка». Это будет интересная книга.

Читатели, интересующиеся историей, хорошо знают насколько Случчина богата известными писателями, художниками, учеными и выдающимися культурными событиями. Заметим, что речь идет в основном об уроженцах современного Слуцкого района. А если брать за основу историческую территорию «Случчина», то этот список значительно увеличится.

На самом деле исторический и экономический фундаменты способствовали рождению Слуцкого культурного феномена. Здесь было все, что считалось атрибутом тогдашней цивилизации: типографии, библиотеки, театр с оркестром и даже балет, всевозможные учреждения образования, включая знаменитую Слуцкую гимназию.

А чего стоят одни Слуцкие пояса! Можно смело говорить об уникальности слуцких оборонительных сооружений, о высокоразвитом военно-инженерном деле.

С течением времени у местных жителей выработался толерантный подход к совместному существованию представителей различных конфессий, что до настоящего времени является верхом цивилизованности.

Этот список можно продолжать еще долго. Культурные достижения Случчины сформировали целостность региона и навсегда внесли его в число выдающихся исторических явлений Беларуси.

И пусть не обижаются представители соседних районов, которые отсчитывают свою историю от недавних постановлений советских времен. Так или иначе – у них всех Слуцкие корни.



Комментарии в тему

Валентина Шуракова, директор Копыльского краеведческого музея:

«Жизнь Слуцка и Копыля тесно переплетены между собой с древних времен, и сегодня справедливо говорить о нашей общей славной истории. Например, первой резиденцией князей Олельковичей был именно Копыль, а в их титуле значилось: князья Слуцкие и Копыльские.

Я убеждена, что всемирно известная традиция местного ткачества пошла с Тимковичей и Семежава, но носит она название «Слуцкая», так как Слуцк в отличие от этих городков – своеобразный исторический бренд. Многие известные деятели культуры и науки родились на копыльской земле, а учились в знаменитой Слуцкой гимназии.

Это справедливо, что об их жизнедеятельности рассказывают экспозиции краеведческих музеев и в Копыле, и Слуцке. Два наши города в истории неразрывны, как Земля и Луна».

Наталья Тупеко, старший научный сотрудник Солигорского краеведческого музея:

«Безусловно, на облик сегодняшней Солигорщины богатая история Случчины оказала серьезное влияние. Ее отпечаток на протяжении столетий не вызывает сомнения. Множество современных достижений и культурное достояние Солигорска можно рассматривать как продолжение слуцкой культурной традиции.

Но молодой город Солигорск уже сам претендует на региональное лидерство, и не только в плане экономики. Сегодня это крупный научный и культурный центр Минской области со своеобразными чертами. По моему мнению, Слуцк и Солигорск в перспективе будут органично дополняют друг друга».

 

Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

На карце: Межы. Землі Случчыны дасягалі Нясвіжа на захадзе і Глуска на ўсходзе.

На поўдзень рэгіён доўжыўся да Прыпяці (Жыткавічы, Петрыкаў).

Паводле мапы XVI стагоддзя

На карте: Границы. Земли Случчины достигали Несвижа на западе и Глуска на востоке.

На юг регион простирался до Припяти (Житковичи, Петриков).

По карте XVI века
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 2140. Последнее 2018-01-15 10:56:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru