Рэха далёкай вайны. Вёска Белая Лужа

Рэха далёкай вайны. Вёска Белая Лужа

24.06.2016

 

«Боль вайны не сціхае, варушыць
Незагойнаю ранаю душы.
Памяць жахі ўсе ўзнаўляе
І падзеі тых дзён адкрывае,
Каб і ў сённяшні мірны век
Ведаў, помніў вайну чалавек».

Г.А. Балахоўская

 

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам адыходзяць усё далей у мінулае. Гэты адрэзак часу можа быць роўны чалавечаму жыццю. Для многіх частка жыццёвага шляху назаўсёды засталася за рысай, імя якой – вайна.

Мінаюць гады, забываюцца многія факты. Але нават час не здолеў сцерці ў памяці людзей тыя далёкія падзеі ваеннага ліхалецця.

Неаднаразовыя экспедыцыі да старэйшых жыхароў вёскі Белая Лужа з мэтай збору экспанатаў для музея «Беларуская хатка», цікавыя аповеды жыхароў вёскі пра падзеі гадоў Вялікай Айчыннай вайны далі магчымасць заняцца даследчай работай.

І невыпадкова тэмай навукова-практычнай работы былі абраны падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі вёскі Белая Лужа, так як мала хто ведае старонкі тых падзей у гэтай мясціне.

Нямецкі гарнізон у вёсцы Белая Лужа. Жыццё людзей у акупацыі

Вёска Белая Лужа размешчана побач з аўтамагістраллю Мінск-Мікашэвічы. Деревня Белая Лужа расположена рядом с автомагистралью Минск-Микашевичи.Ад прадзедаў у спадчыну нам засталася легенда, якая нагадвае, адкуль пайшла назва вёскі Белая Лужа.

Даўно гэта было. Вакол былі непраходныя лясы ды балоты. Але ў лясах вадзілася шмат жывёлы, а на балотах – шмат птушак. Аднойчы на паляванне ў нашы лясы прыехаў сам князь Радзівіл. Паляваў ён са сваёй світай на магутных ласёў. І вось убачылі паляўнічыя сям"ю ласёў. Бацька-лось, адчуўшы небяспеку, адразу пачаў адцягваць увагу на сябе, але князі заўважылі і ласіху. Грымнуў стрэл. Куля папала ў вымя ласіхі. Пацякло малако – утварылася лужа. Здзіўлена пазіралі ўсе на паміраючую ласіху, вакол якой расцякалася белая лужа. Вінаватымі адчулі сябе паляўнічыя. Князь загадаў, каб тое месца назвалі Белай Лужай. З тае пары тут пасяліліся людзі і вёску сваю назвалі Белай Лужай.

Вёска Белая Лужа размешчана побач з аўтамагістраллю Мінск – Мікашэвічы, на 66 кіламетры на поўдзень ад Мінска.

У 1931 годзе ў вёсцы быў створаны калгас «Ударнік». У калгасе налічвалася 90 гаспадарак і пражывала каля 400 чалавек.

Ціха і спакойна жылі і працавалі людзі. Але мірнае жыццё перарвала вайна, што пачалася 22 чэрвеня 1941 года.

Месца, дзе размяшчалася нямецкая камендатура. Место, где располагалась немецкая комендатура.Праз некалькі дзён нямецка-фашысцкія захопнікі ўварваліся ў вёску. Яны хутка ўстанавілі свой парадак. Вёска ператварылася ў нямецкі гарнізон, у якім налічвалася 90 нямецкіх салдат. Калгасную канюшню яны часткова прыстасавалі пад казарму, а хату Дубовіка П.Н., якую той толькі пабудаваў перад самай вайной, і яшчэ сам не паспеў засяліцца, занялі пад камендатуру. Побач паставілі вышку, на якой заўсёды быў нямецкі вартавы. І камендатура, і казарма былі агароджаны калючым дротам. Каля ўрочышча Лясішча, што побач з вёскай і шашой, немцы абгрунтавалі «бункер» – назіральны пункт. У вёсцы ўвялі каменданцкі час: ні ў якім разе людзі не павінны былі знаходзіцца на вуліцы пасля 21:00. Па вёсцы хадзіў патруль. Фашысты рабавалі насельніцтва: забіралі жывёлу, прадукты харчавання, цёплае адзенне. Жыхароў вёскі ганялі на работу ў камендатуру, на дарогу.

Месца, дзе размяшчалася нямецкая камендатура. Место, где располагалась немецкая комендатура.З першых дзён акупацыі людзі падняліся на барацьбу супраць ворага. Жыхары ішлі ў партызаны. На фронце і ў партызанскіх атрадах змагалася больш за 70 вяскоўцаў. Тыя, што засталіся ў вёсцы, дапамагалі лясным мсціўцам. Трымалі сувязь з партызанамі Дубовік В. Дз., Дубовік І.В., Дубовік М.Р., Нямковіч А.Ф., Нямковіч У.А., Давідоўскі Ю.Ю.

У ліпені 1941 года ў нашых лясах з"явілася група байцоў і камандзіраў на чале з генерал-маёрам М.П. Канстанцінавым. Так быў створаны асобны атрад пад камандаваннем Канстанцінава. Цесную сувязь з гэтым атрадам трымаў А.Ф. Нямковіч. Ён забяспечваў партызан прадуктамі, зброяй, з Уздзенскай бальніцы пастаўляў медыкаменты, якія перадаваў урач Круглік Н.С.

Урочышча Лясішча. Урочище Лясишча.Як напамін аб тых далёкіх падзеях і як пашана воінам атрада Канстанцінава ў вёсцы Крывая Града, крыху далей за кіламетр на ўсход ад вёскі Белая Лужа, стаіць помнік.

З красавіка 1942 года да чэрвеня 1944 года ў нашых лясах дзейнічаў атрад асобага прызначэння «Местные». Камандзірам атрада быў Ваўпшасаў С.А., падпольная мянушка – Градаў. З гэтым атрадам трымалі цесную сувязь Нямковіч У.А., Нямковіч А.Ф. і іншыя.

Канстанцінаў М.П., генерал-маёр Чырвонай Арміі, камандзір асобнага атрада. Константинов М.П., генерал-майор Красной Армии, командир отдельного отряда.Аднойчы для гарнізона Белай Лужы немцы прыгналі жывёлу, прывезлі шмат сала, масла, яек і мукі. Даведаўшыся аб гэтым ад людзей, якія трымалі сувязь з гэтым атрадам, кіраўніцтва атрада «Местные» вырашыла ўсё гэта забраць. Пад прыкрыццём непагадзі гэтая аперацыя ўдалася.

Атрад імя Суворава, які быў арганізаваны ў ліпені 1942 года, таксама дзейнічаў у нашых лясах, а ў канцы 1942 года на базе партызанскіх атрадаў была сфарміравана 225-ая партызанская брыгада імя А.В. Суворава, камісар якой са жніўня 1943 года па чэрвень 1944 года быў Уладзімір Іванавіч Заяц. Ён, жыхар вёскі Гацук, 1911 года нараджэння, быў арганізатарам і кіраўніком Грэскага і Гацукоўскага партыйна-камсамольскага падполля.

Пра дапамогу партызанам мы даведваемся з успамінаў жыхароў вёскі Белая Лужа.

Вось як успамінае Дубовік Марыя Іосіфаўна, 1924 года нараджэння:

Памятник в честь партизанского отряда М.П.Константинова«Нас, жыхароў вёскі, немцы ганялі на работу ў камендатуру. Працуючы ў немцаў, мы з сяброўкай Галінай кралі з яшчыкаў патроны, хавалі іх на сваім целе і так праносілі. Пра страх і не думалася, толькі пасля вайны дайшло, што рызыкавалі жыццём. Здабытае хавалі ў спецыяльным месцы, адкуль забіралі партызаны. Вядома, гэта рабілася праз тых людзей, якія трымалі з імі сувязь… Я яшчэ памятаю нямецкага салдата, якога звалі Франц. Ён не быў немцам па паходжанню, а аўстрыйцам і нядрэнна размаўляў на рускай мове. Гэты салдат сябраваў з вясковымі хлопцамі, а асабліва – з Дубовікам Васілем Дзянісавічам. Як сустрэнуцца нашы хлопцы з гэтым салдатам, дык ужо размовы вяліся да самага каменданцкага часу. І мы заўважалі, што не так сабе гэта сяброўства завялося. Здагадваліся, што мелі яны сувязь з партызанамі, і пасля такіх сустрэч ад Васіля ды Юльяна што-небудзь новенькае ведалі. Ведалі, што час вызвалення набліжаецца з кожным днём. Але ўсё гэта рабілася вельмі асцярожна».

Нямковіч А.Ф. (Немкович А.Ф.)Васіль Дзянісавіч Дубовік усю вайну, аж да студзеня 1944 года, вёў дзённік, аб якім ніхто не ведаў, і толькі ў 1953 годзе яго родныя выпадкова знайшлі ў шафе два агульныя сшыткі. Запісы на адным з іх былі зроблены на 24 старонках. Сшытак за № 2 пачынаецца з ліпеня 1942 года і заканчваецца студзенем 1944 года – гэта ўжо працяг першага сшытка. Сшытак-дзённік за № 1 быў перададзены родным Васіля і дзе ён зараз – невядома. Вось некаторыя запісы з дзённіка-сшытка № 2. У гэтым дзённіку ёсць запіс, які сведчыць аб сяброўстве вясковых хлопцаў і нямецкага салдата, які нават пакінуў свой адрас.

Васіль Дзянісавіч у ліпені 1944 года, калі вызвалілі вёску, пайшоў на фронт і 8 кастрычніка гэтага ж года загінуў у Польшчы, быў пахаваны ў Варшаўскім ваяводстве. Аб гэтым сведчыць уведамленне. Цёпла аб ім адзываюцца аднавяскоўцы. Дапамагалі народным мсціўцам не толькі мужчыны, хлопцы, але і дзяўчаты, жанчыны.

Ваўпшасаў С.А. – камандзір атрада асобага прызначэння «Местные», падпольная мянушка «Градаў». Ваупшасов С.А. – Командир отряда особого назначения «Местные», подпольная кличка «Градов».Вось аб гэтым і нагадала нам Дубовік Марыя Антонаўна, 1922 года нараджэння.

«Я вязала партызанам рукавіцы, і зайшлі два немцы ў хату. Адзін з іх наставіў на мяне аўтамат ды кажа: «Партизан!» (бо рукавіцу вязала з трыма пальцамі, каб зручней было страляць). Але я не разгубілася і раскідала на вачах у гэтага немца сваё вязанне. Памахаў ён на мяне пальцам і са сваім напарнікам выйшаў з хаты… Таксама з мамай я пякла хлеб партызанам і перадавала цераз Дубовіка Івана Васільевіча. Пяклі і баяліся, хаця б немцы не зайшлі. Пяклі па 2–3 булкі…»

І яшчэ добра памятаюць у вёсцы Белая Лужа нямецкага афіцэра, які добра размаўляў на рускай мове. Аб гэтым цікава расказала Стэльмах Марыя Лук"янаўна, 1923 года нараджэння.

«Гэта быў афіцэр, обер-лейтэнант, высокага росту, са светлымі валасамі, а звалі яго, здаецца, Генры. Ён часта раніцай хадзіў адзін паляваць на рабчыкаў. Аднак мы здагадваліся, якое гэта было «паляванне»… Ён прыходзіў да Дубовік Марыі Сцяпанаўны, па мужу яе прозвішча Ратнік. Яна са сваёй дачкой Лідай, якой было 4–5 гадоў, прыехала да бацькоў з Мінска ды так і засталася ў вёсцы, бо пачалася вайна. Аднойчы дзяўчынка напявала сабе штосьці пад нос, а афіцэр прыслухаўся і кажа: «Лідачка, спой песеньку мне». Лідачка, доўга не думаючы, стала на табурэтку і давай гаварыць-спяваць:

«Сталін едзе на машыне,
Гітлер едзе на быку,
А куды ж ты, кравапіец, едзеш?
У Расію на муку.
Ты ж казаў, што ты багаты,
Нядоўга будзеш ваяваць.
Не прайшло і два гады,
Як пайшоў ты жабраваць:
«Матка, яйкі, бацька, шпэк,
Я, нямецкі чалавек».

Заяц У.І. – арганізатар і кіраўнік Грэскага партыйна-камсамольскага падполля, сакратар Грэскага РК КП(б)Б, камісар 225-ай партызанскай брыгады ім. А.В. Суворава. Заяц В.И. – Организатор и руководитель Греского партийно-комсомольского подполья, секретарь Греского РК КП(б)Б, комиссар 225-й партизанской бригады им. А.В. Суворова.Мы, жанчыны, ад пачутага здзервянелі, а ён жа як пачне смяяцца, тады і мы павесялелі. Лідачка яму яшчэ раз спявала. Пачаставаўшы дзяўчынку шакаладкай, афіцэр загадаў, каб болей нікому не спявала, бо расстраляюць фашысты… Казалі, што гэты афіцэр быў звязаны з партызанамі, і каля вёскі Валяр"яны яго самі немцы і расстралялі».


«Мая цётка Анэта, жыхарка вёскі Залессе Слуцкага раёна, – распачала свой аповед Дубовік Ніна Цімафееўна, 1937 года нараджэння, – мне расказвала, як гэты афіцэр выратаваў жыццё яе аднавяскоўцам, якіх немцы сагналі ў хату і хацелі спаліць. Вышэйшае нямецкае камандаванне засталося не задаволеным такім учынкам свайго афіцэра, і ў хуткім часе, мабыць, за ім ужо наладзілі слежку, каля вёскі Валяр"яны яго расстралялі. У якім годзе гэта было, запамятавала».

Заяц У.І. – арганізатар і кіраўнік Грэскага партыйна-камсамольскага падполля, сакратар Грэскага РК КП(б)Б, камісар 225-ай партызанскай брыгады ім. А.В. Суворава. Заяц В.И. – Организатор и руководитель Греского партийно-комсомольского подполья, секретарь Греского РК КП(б)Б, комиссар 225-й партизанской бригады им. А.В. Суворова.І яшчэ ў памяці людской засталіся чатыры невядомыя партызаны, якіх немцы прывезлі ў вёску. Аднаго з іх прывязалі да каня і волакам цягнулі па зямлі. Людзі прыходзілі і глядзелі, але хто гэтыя партызаны і адкуль яны было невядома. Людзі папрасілі ў немцаў дазвол пахаваць партызан на мясцовых могілках. Аб гэтым нам расказвалі ўсе старэйшыя жыхары вёскі Белая Лужа. І як сведка аб той падзеі на магіле, дзе пахаваны невядомыя партызаны, стаіць помнік.

Бой каля вёскі Белая Лужа

Набліжаўся дзень наступлення Чырвонай Арміі. Стаўкай Вярхоўнага Галоўнага камандавання была распрацавана аперацыя пад кодавай назвай «Баграціён». Мэтай гэтай аперацыі было вызваленне беларускай зямлі ад фашысцкай навалы. І вось надышоў доўгачаканы дзень.

Дубовік М.І. (Дубовик М.И.)«…Войска 1-го Белорусского фронта в течение 1 июля на Минском направлении вели упорные бои.

65-ая армия, развивая наступление в западном направлении, главными силами к исходу 1 июля вышла на рубеж южной окраины н.п. Заболотье (10 км вост. н.п. Лоша) – Белая Лужа – Буда Гресская – Греск – Старина – Уланово – Василинки» [1; с. 157].

«1 июля 1944 года части 44-ой стрелковой дивизии 65-ой армии генерал-полковника П.И. Батова во взаимодействии с партизанами 225-ой бригады имени А.В. Суворова освободили Греск, а в конце дня деревню Белая Лужа» [2; с. 298].

Немцы ўпарта супраціўляліся, не хацелі прапускаць часці Чырвонай Арміі к Мінску і каля вёскі Белая Лужа ўступілі ў бой.

Сваімі успамінамі дзеліцца Нямковіч Іван Аляксеевіч, 1926 года нараджэння:

Дубовик Н.Т. (Дубовік Н.Ц.)«За некалькі дзён да наступлення нашых войск у гарнізон немцы прыслалі падмацаванне: даставілі пушкі, браневікі. Гарматы ўсталявалі ўздоўж шашы Мінск – Слуцк. На вышцы стаяў нямецкі кулямётчык. Першыя нашы снарады разарваліся за вёскай Крывая Града, але потым агонь быў скарэкціраваны на вёску Белая Лужа. Гудзела і грымела ўсё наўкол. Імкліва набліжалася наша армія, і як ні супраціўляліся нямецкія ваякі, убачыўшы нашу пяхоту, яны кінулі сваю тэхніку і разбегліся. Нямецкія браневікі і пушкі былі пакінуты немцамі на паўночным ўсходзе ад вёскі, месца тое ў нас завуць Палякоўшчына. Я добра памятаю, калі ўсё сціхла, мы пайшлі глядзець. З нашага боку было некалькі загінуўшых салдат і параненыя. Аднаго цяжка параненага салдата я помню прозвішча – Яічнікаў Анатоль. Ён памёр, пахавалі яго на мясцовых могілках. За раненымі прылятаў санітарны самалёт, садзіўся ён на невялікім полі, побач з шашой Мінск – Слуцк. А зараз гэта месца ў вёсцы і завуць «аэрадром». Бачыў я нямецкага салдата, які выйшаў з лесу з паднятымі ўгору рукамі. Яго забралі нашы салдаты. Як толькі вызвалілі нашу вёску, мяне прызвалі ў Чырвоную Армію».

Ад Марыі Лук"янаўны Стэльмах мы пачулі наступнае:

Старонка з дзенніка Дубовіка В. Дз. Страница с Дневника Дубовика В.Д.«У пачатку нашай вёскі немцы пачалі рыць акопы, высцілаць іх ільном, каб мякчэй было. Мабыць, доўга збіраліся сядзець у гэтых ямах. Неўзабаве з боку шашы данёсся моцны гул. Я выскачыла на вуліцу, затым – на шашу. Думала, што ўжо нашы салдацікі-вызваліцелі, ажно не. Па шашы рухаліся нямецкія машыны. Я бягом дамоў. Гляджу, а там салдацік цягне на вышкі маёй хаты кулямёт. Я кінулася яму дапамагчы, але ён на мяне насварыўся, каб не перашкаджала. Я пабегла хавацца ў склеп. І тут пачалася такая страляніна, запахла паленым, раздаваліся выбухі, кулямётныя чэргі, здавалася, што зямля расколецца. Немцы моцна заселі каля камендатуры, умацаваліся на вышцы. Стралялі з пушак і цэліліся ў шчыты хат. Запалілі 10 хат. Бой ішоў гадзіны дзве, калі не болей. І нашы салдацікі таксама гінулі. Аднаго мёртвага салдаціка знайшлі на выгане (месца выпасу жывёл), ляжаў бедненькі, а затым яшчэ дваіх. За шашой аднаго забітага бачыла. Не дай бог нікому тое ўбачыць, што давялося нам. На нашых вясковых могілках пахаваны салдацікі, але не ведаю колькі іх, ужо забыла».

Воінскія захараненні на могілках вёскі Белая Лужа

Помнікі загінуўшым воінам і партызанам на могілках у в. Белая Лужа. Памятники погибшим воинам и партизанам на кладбище в д. Белая Лужа.Марыя Іосіфаўна Дубовік нагадала, што ў брацкай магіле, што на могілках вёскі Белая Лужа, пахаваны капітан Савецкай Арміі, але яго прывезлі з-пад вёскі Валяр"яны Уздзенскага раёна. «Я добра памятаю, – гаворыць Марыя Іосіфаўна, – што ён ляжаў накрыты плашч-накідкай. За асфальтам забітага салдаціка знайшлі, і на выгане двух, а болей не ведаю».

А Мікалай Адамавіч Чэчка, 1927 года нараджэння, расказваў, што прывозілі хаваць салдат на нашы могілкі з-пад Самахвалавіч. На вялікі жаль, гэтага чалавека ўжо няма, як і няма ўжо многіх удзельнікаў тых далёкіх ваенных гадоў. Аднак памяць аб іх жыве ў сэрцы нашчадкаў.

Помнік аднавяскоўцам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайныНа помніку загінуўшым аднавяскоўцам, які знаходзіцца ў цэнтры вёскі Гацук, на адной з пліт высечаны прозвішчы і імёны загінуўшых пры вызваленні нашай мясцовасці. Іх трынаццаць: Балабака П.У., Бернатовіч К.І., Быліна С.І., Грыб В.В., Дзямідчык І.Т., Корзун І.Р., Макеяў М.І., Мінашкін У.М., Місючэнка П.М., Міхно С.Р., Пракаповіч У.П., Федаровіч У.М., Краўчанка К.І.

Але сярод загінуўшых няма прозвішчаў Яічнікава Анатоля, Жогалева В.П., якія пахаваны на могілках вёскі Белая Лужа. Магчыма, што сярод прозвішчаў загінуўшых ёсць і пахаваныя на могілках вёскі Белая Лужа.

Пліта, на якой змешчаны імёны воінаў, якія загінулі пры вызваленні Гацукоўскага  сельскага саветаНаша зямля шчодра паліта людской крывёю. І напамінам аб тых цяжкіх ваенных гадах, аб падзеях таго далёкага і блізкага часу стаяць помнікі на могілках вёскі Белая Лужа, пад якімі вечным сном спяць сыны Айчыны.

І мы не можам, не маем права забыць тых, хто цаной свайго жыцця заплаціў за шчасце людское, за мірнае неба над галавой.

Памяць аб усіх, хто загінуў, абараняючы сваю зямлю, свяшчэнна. Яна – галоўны фактар дзяржавы. У французаў ёсць выдатная прыказка: «У краіне, дзе не шануюць мёртвых, не могуць любіць і жывых».

Нізкі паклон і вялікі дзякуй жыхарам вёскі Белая Лужа за іх памяць, боль і смутак, бо іх успаміны – гэта наказ нам, маладым, каб не забылі нічога і нікога, каб ніколі не паўтарыўся той жахлівы час.


Спіс літаратуры:

Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии. – М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2004. – 488 с.: ил. – (Архив).

Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 1-я. – Мн.: БЕЛТА, 2000. – 464 с.: іл.


 

Павел БАТУРЭВІЧ, вучань 9 класа ДУА «Гацукоўская СШ»
Навуковы кіраўнік: Сямёнова Святлана Аляксандраўна – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Гацукоўская СШ»


 

Эхо далёкой войны. Деревня Белая Лужа

 

«Боль войны не стихает,
Ворошит незажившую рану души.
Память ужасы все повторяет
И дела прошлых дней выявляет,
Чтоб в сегодняшний мирный век
Знал и помнил войну человек».

Г.А. Болоховская

 

События Великой Отечественной войны с каждым годом уходят все дальше в прошлое. Этот отрезок времени может быть равен человеческой жизни. Для многих часть жизненного пути навсегда осталась за чертой, имя которой – война.

Проходят годы, забываются многие факты. Но даже время не смогло стереть в памяти людей те далёкие события военного лихолетья.

Неоднократные экспедиции к старожилам села Белая Лужа с целью сбора экспонатов для музея «Белорусская хатка», интересные рассказы жителей деревни о событиях Великой Отечественной войны дали возможность заняться исследовательской работой.

И неслучайно темой научно-практической работы были выбраны события Великой Отечественной войны на территории села Белая Лужа, так как мало кто знает страницы тех событий в этих местах.

Немецкий гарнизон в деревне Белая Лужа. Жизнь людей в оккупации

От предков в наследство нам осталась легенда, напоминающая, откуда пошло название села Белая Лужа.

Давно это было. Вокруг были непроходимые леса и болота. Но в лесах водилось много дичи, а на болотах – много птиц. Однажды на охоту в наши леса приехал сам князь Радзивилл. Охотился он со своей свитой на могучих лосей. И вот завидели охотники семью лосей. Отец-лось, почувствовав опасность, сразу начал отвлекать охотников на себя, но князья заприметили и лосиху. Грянул выстрел. Пуля попала в вымя лосихи. Потекло молоко – образовалась лужа. С удивлением смотрели все на умирающую мать, вокруг которой растекалась белая лужа. Виноватыми почувствовали себя охотники. Князь приказал, чтобы то место назвали Белой Лужей. С тех пор здесь поселились люди и деревню свою назвали Белая Лужа.

Деревня Белая Лужа расположена рядом с автомагистралью Минск – Микашевичи, на 66 километре к югу от Минска.

В 1931 году в деревне был создан колхоз «Ударник». В колхозе насчитывалось 90 хозяйств и проживало около 400 человек.

Тихо и спокойно жили и работали люди. Но мирную жизнь прервала война, которая началась 22 июня 1941 года.

Через несколько дней немецко-фашистские захватчики ворвались в деревню. Они быстро установили свой порядок. Деревня превратилась в немецкий гарнизон, в котором насчитывалось 90 немецких солдат. Колхозную конюшню они частично приспособили под казарму, а дом Дубовика П.Н., который тот только что построил перед самой войной, и ещё сам не успел заселиться, заняли под комендатуру. Рядом поставили вышку, на которой всегда был немецкий часовой. И комендатура, и казарма были огорожены колючей проволокой. Возле урочища Лесище, что рядом с деревней и шоссе, немцы обосновали «бункер» – наблюдательный пункт. В деревне ввели комендантский час: ни в коем случае люди не должны были находиться на улице после 21:00. По деревне ходил патруль. Фашисты грабили население: забирали скот, продукты питания, тёплую одежду. Жителей деревни гоняли на работу в комендатуру, на дорогу.

С первых дней оккупации люди поднялись на борьбу против врага. Жители шли в партизаны. На фронте и в партизанских отрядах сражалось более 70 сельчан. Оставшиеся в деревне, помогали лесным мстителям. Держали связь с партизанами Дубовик В.Д., Дубовик И.В., Дубовик М.Г., Немкович А.Ф., Немкович В.А., Давидовский Ю.Ю.

В июле 1941 года в наших лесах появилась группа бойцов и командиров во главе с генералом-майором М.П. Константиновым. Так был создан отдельный отряд под его командованием. Тесную связь с этим отрядом держал А.Ф. Немкович. Он обеспечивал партизан продуктами, оружием, из Узденской больницы поставлял медикаменты, которые передавал врач Н.С. Круглик.

Как напоминание о тех далёких событиях и как поклонение воинам отряда Константинова в деревне Кривая Гряда, чуть более километра на восток от деревни Белая Лужа стоит памятник.

С апреля 1942 года до июня 1944 года в наших лесах действовал отряд особого назначения «Местные». Командиром отряда был Ваупшасов С.А. (Станислав Алексеевич Ваупшасов (27 июля 1899 – 19 ноября 1976) – советский разведчик, Герой Советского Союза (1944), полковник), подпольная кличка – Градов. С этим отрядом держали тесную связь Немкович В.А., Немкович А.Ф. и другие.

Однажды для гарнизона Белой Лужи немцы пригнали скот, привезли много сала, масла, яиц и муки. Узнав об этом от людей, которые были связаны с этим отрядом, руководство отряда «Местные» решило всё это забрать. Под прикрытием непогоды эта операция удалась.

Отряд имени Суворова, который был организован в июле 1942 года, также действовал в наших лесах, а в конце 1942 года на базе партизанских отрядов была сформирована 225-я партизанская бригада имени А.В. Суворова, комиссаром которой с августа 1943 года по июнь 1944 года был Владимир Иванович Заяц. Он, житель деревни Гацук, 1911 года рождения, был организатором и руководителем Греского и Гацуковского партийно-комсомольского подполья.

О помощи партизанам мы узнаём из воспоминаний жителей села Белая Лужа.

Вот что вспоминает Дубовик Мария Иосифовна, 1924 года рождения:

Старонка з дзенніка Дубовіка В. Дз. Страница с Дневника Дубовика В.Д.«Нас, жителей села, немцы гоняли на работу в комендатуру. Работая у немцев, мы с подругой Галиной воровали из ящиков патроны, прятали их на своём теле и так проносили. О страхе и не думалось, только после войны дошло, что рисковали жизнью. Добытое прятали в особом месте, откуда забирали их партизаны. Конечно, это делалось через тех людей, которые держали с ними связь… Я ещё помню немецкого солдата, которого звали Франц. Он не был немцем по происхождению, а австрийцем и неплохо говорил на русском языке. Этот солдат дружил с деревенскими ребятами, а особенно – с Дубовиком Василием Денисовичем. Как встретятся наши ребята с этим солдатом, то уже разговоры велись до самого комендантского часа. И мы заметили, что не так просто это дружба завелась. Догадывались, что они имели связь с партизанами, и после таких встреч от Василия и Юлиана что-нибудь новенькое узнавали. Знали, что время освобождения приближается с каждым днём. Но все это делалось очень осторожно».

Старонка з дзенніка Дубовіка В. Дз. Страница с Дневника Дубовика В.Д.Василий Денисович Дубовик всю войну, вплоть до января 1944 года, вёл дневник, о котором никто не знал, и только в 1953 году его родные случайно нашли в шкафу две общие тетради. Записи в одной из них были сделаны на 24 страницах. Тетрадь за № 2 начинается с июля 1942 года и заканчивается январём 1944 года – это уже продолжение первой тетради. Тетрадь-дневник за № 1 была передана родственникам Василия и где она сейчас – неизвестно. Вот некоторые записи из дневника-тетради № 2. В этом дневнике есть запись, которая свидетельствует о дружбе деревенских парней и немецкого солдата, который даже оставил свой адрес.

Старонка з дзенніка Дубовіка В. Дз., на якой змешчаны адрас нямецкага салдата. Страница с Дневника Дубовика В.Д., на которой помещён адрес немецкого солдата.Василий Денисович в июле 1944 года, когда освободили деревню, пошёл на фронт и 8 октября того же года погиб в Польше, был похоронен в Варшавском воеводстве. Об этом свидетельствует уведомление. Тепло о нём отзываются односельчане. Помогали народным мстителям не только мужчины, парни, но и девушки, женщины.

Вот об этом и напомнила нам Дубовик Мария Антоновна, 1922 года рождения.

Пахаванка. Похоронка.«Я вязала партизанам рукавицы, и зашли два немца в дом. Один из них наставил на меня автомат и говорит: «Партизан» (так как рукавицу вязала с тремя пальцами, чтобы удобнее было стрелять). Но я не растерялась и разбросала на глазах у этого немца своё вязание. Погрозил он мне пальцем и со своим напарником вышел из дома… Также с мамой я пекла хлеб партизанам и передавала через Дубовика Ивана Васильевича. Пекли и боялись, хотя бы немцы не зашли. Пекли по 2–3 булки…»

И ещё хорошо помнят в деревне Белая Лужа немецкого офицера, который хорошо говорил на русском языке. Об этом интересно рассказала Стельмах Мария Лукьяновна, 1923 года рождения.

«Это был офицер, обер-лейтенант, высокого роста, со светлыми волосами, а звали его, кажется, Генрих. Он часто утром ходил один охотиться на рябчиков. Однако мы догадывались, какая это была «охота»… Он заходил к Дубовик Марии Степановне, по мужу её фамилия Ратник. Она со своей дочерью Лидой, которой было 4–5 лет, приехала к родителям из Минска да так и осталась в деревне, так как началась война. Однажды девочка напевала себе что-то под нос, а офицер прислушался и говорит: «Лидочка, спой песенку мне». Лидочка, долго не думая, встала на табуретку и давай говорить-петь:

«Сталин едет на машине,
Гитлер едет на быке,
- А куда ж ты, кровопивец, едешь?
- В Россию по муку.
- Ты же сказал, что ты богатый,
Недолго будешь воевать.
Не прошло же и двух лет,
Как пошёл ты побираться:
«Мамка, яйца, батька, шпик,
Я, немецкий человек».

Стэльмах М. Л.Мы, женщины, от услышанного остолбенели, а он как начнёт смеяться, тогда и мы повеселели. Лидочка ему ещё раз спела. Угостив девочку шоколадкой, офицер приказал, чтобы больше никому не пела, потому что расстреляют фашисты… Говорили, что этот офицер был связан с партизанами, и у деревни Валерьяны его сами немцы расстреляли».

«Моя тётя Анюта, жительница деревни Залесье Слуцкого района, – начала свой рассказ Дубовик Нина Тимофеевна, 1937 года рождения, – мне рассказывала, как этот офицер спас жизнь её односельчанам, которых немцы согнали в дом и хотели сжечь. Высшее немецкое командование осталось не довольным таким поступком своего офицера, и в скором времени, видимо, за ним уже наладили слежку, у деревни Валерьяны его расстреляли. В каком году это было, забыли».

И ещё в памяти людской остались четыре неизвестных партизана, которых немцы привезли в деревню. Одного из них привязали к лошади и волоком тащили по земле. Люди приходили и смотрели, но кто эти партизаны и откуда они были - неизвестно. Люди попросили у немцев разрешение похоронить партизан на местном кладбище. Об этом нам рассказывали все старожилы деревни Белая Лужа. И как свидетельство о том событии на могиле, где похоронены неизвестные партизаны, стоит памятник.

Бой у села Белая Лужа

Нямковіч І.А. (Немкович И.А.)Приближался день наступления Красной Армии. Ставкой Верховного Главного командования была разработана операция под кодовым названием «Багратион». Целью этой операции было освобождение белорусской земли от фашистского нашествия. И вот настал долгожданный день.

«…Войска 1-го Белорусского фронта в течение 1 июля на Минском направлении вели упорные бои.

65-ая армия, развивая наступление в западном направлении, главными силами к исходу 1 июля вышла на рубеж южной окраины н.п. Заболотье (10 км вост. н.п. Лоша) – Белая Лужа – Буда Гресская – Греск – Старина – Уланово – Василинки» [1; с. 157].

«1 июля 1944 года части 44-ой стрелковой дивизии 65-ой армии генерал-полковника П.И. Батова во взаимодействии с партизанами 225-ой бригады имени А.В. Суворова освободили Греск, а в конце дня деревню Белая Лужа» [2; с. 298].

Немцы упорно сопротивлялись, не хотели пропускать части Красной Армии к Минску и возле деревни Белая Лужа вступили в бой.

Своими воспоминаниями делится Немкович Иван Алексеевич, 1926 года рождения:

Нямецкія браневікі і пушкі былі пакінуты немцамі на паўночным ўсходзе ад вёскі. Месца тое ў нас завуць Палякоўшчына. «За несколько дней до наступления наших войск в гарнизон немцы прислали подкрепление: доставили пушки, броневики. Пушки установили вдоль шоссе Минск – Слуцк. На вышке стоял немецкий пулемётчик. Первые наши снаряды разорвались за деревней Кривая Гряда, но потом огонь был скорректирован на деревню Белая Лужа. Гудело и гремело все вокруг. Стремительно приближалась наша армия, и как ни сопротивлялись немецкие вояки, увидев нашу пехоту, они бросили свою технику и разбежались. Немецкие броневики и пушки были оставлены немцами на северо-востоке от деревни, место то у нас называют Поляковщина. Я хорошо помню, когда все стихло, мы пошли смотреть. С нашей стороны было несколько погибших солдат и раненые. Одного тяжело раненного солдата я помню фамилию – Яичников Анатолий. Он умер, похоронили его на местном кладбище. За ранеными прилетал санитарный самолёт, садился он на небольшом поле, рядом с трассой Минск – Слуцк. А теперь это место в деревне называют «аэродром». Видел я немецкого солдата, который вышел из леса с поднятыми вверх руками. Его арестовали наши солдаты. Как только освободили нашу деревню, меня призвали в Красную Армию».

От Марии Лукьяновны Стельмах мы услышали следующее:

Нямецкія браневікі і пушкі былі пакінуты немцамі на паўночным ўсходзе ад вёскі. Месца тое ў нас завуць Палякоўшчына. «В начале нашей деревни немцы начали рыть окопы, выстилать их льном, чтобы мягче было. Видимо, долго собирались сидеть в этих ямах. Вскоре со стороны шоссе донёсся сильный гул. Я выскочила на улицу, затем – на шоссе. Думала, что уже наши солдатики-освободители, ан нет. По шоссе двигались немецкие машины. Я бегом домой. Смотрю, а там солдатик тянет на верх моего дома пулемёт. Я бросилась ему помочь, но он на меня осерчал, чтобы не мешала. Я побежала прятаться в подвал. И тут началась такая стрельба, запахло палёным, раздавались взрывы, пулемётные очереди, казалось, что земля расколется. Немцы основательно засели около комендатуры, укрепились на вышке. Стреляли из пушек и целились в стены домов. Подожгли 10 домов. Бой шёл часа два, если не больше. И наши солдатики также погибали. Одного мёртвого солдатика нашли на выгоне, лежал бедненький, а затем ещё двоих. За шоссе одного убитого видела. Не дай Бог никому это увидеть, что пришлось нам. На нашем деревенском кладбище похоронены солдатики, но не знаю сколько их, уже забыла».

Воинские захоронения на кладбище деревни Белая Лужа

Месца, дзе садзіўся санітарны самалет, якое і зараз называюць «аэрадром». Место, где садился санитарный самолёт, которое и сейчас называют «аэродром».Мария Иосифовна Дубовик напомнила, что в братской могиле, что на кладбище села Белая Лужа, похоронен капитан Советской Армии, но его привезли из-под села Валерьяны Узденского района. «Я хорошо помню, – говорит Мария Иосифовна, – что он лежал накрытый плащ-накидкой. За асфальтом убитого солдатика нашли, и на выгоне двух, а больше не знаю».

А Николай Адамович Чечко, 1927 года рождения, рассказывал, что привозили хоронить солдат на наши кладбища из-под Самохвалович. К сожалению, этого человека уже нет, как и нет уже многих участников боёв тех далёких военных лет. Однако память о них живёт в сердцах потомков.

На памятнике погибшим односельчанам, который находится в центре деревни Гацук, на одной из плит высечены фамилии и имена погибших при освобождении нашей местности. Их тринадцать: Болобока П.В., Бернотович К.И., Былина С.И., Гриб В.В., Демидчик И.Т., Корзун И.Р., Макей М.И., Минашкин В.М., Мисюченко П.М., Михно С.Р., Прокопович В.П., Федорович В.М., Кравченко К.И.

Помнікі загінуўшым воінам і партызанам на могілках у в. Белая Лужа. Памятники погибшим воинам и партизанам на кладбище в д. Белая Лужа.Но среди погибших нет фамилий Анатолия Яичникова и В.П. Жоголева, которые покоятся на кладбище села Белая Лужа. Возможно, что среди фамилий погибших есть и похороненные на кладбище села Белая Лужа.

Наша земля щедро полита человеческой кровью. И напоминанием о тех тяжёлых военных годах, о событиях того далёкого и близкого времени стоят памятники на кладбище деревни Белая Лужа, под которыми вечным сном спят сыновья Отечества.

И мы не можем, не имеем права забыть тех, кто ценой своей жизни заплатил за счастье людское, за мирное небо над головой.

Память о всех, кто погиб, защищая свою землю, священна. Она – главный фактор государства. У французов есть прекрасная пословица: «В стране, где не ценят мёртвых, не могут любить и живых».

Низкий поклон и большое спасибо жителям деревни Белая Лужа за их память, боль и печаль, так как их воспоминания – это наказ нам, молодым, чтобы не забыли ничего и никого, чтобы никогда не повторилось то страшное время.


 

Конкурсная работа ученика 9 класса ГУО «Гацуковская СШ» Павела БАТУРЕВИЧА,
(руководитель - учитель истории и обществоведения Светлана Александровна Семёнова)

Редакционная правка материала, перевод и подготовка иллюстраций – Владимир ХВОРОВ