Слуцкая гарадская дзіцячая мастацкая школа
15.09.2014
Слуцкая гарадская дзіцячая мастацкая школа заснавана ў 1977 годзе.
Спачатку, для часовага размяшчэння, ёй вылучылі памяшканне ў цокальным паверсе гарадской бібліятэкі памерам 16 квадратных метраў. Яно стала і вучэбным класам, і настаўніцкай, і кабінетам дырэктара. На наступны год з"явіліся яшчэ асобны пакой для настаўніцкай, клас малюнка, пазней – дзве класныя комнаты на другім паверсе бібліятэкі, падсобка.
Бібліятэка аказалася сапраўдным апекуном школы: па магчымасці дзялілася мэбляй, перадала літаратуру па мастацтву, часам цярпела нязручнасці ад суседства з творчымі пастаяльцамі.
З кожным годам, у сувязі з павелічэннем колькасці навучэнцаў, недахоп памяшканняў адчуваўся больш востра. Часам некаторыя заняткі праводзіліся ў бібліятэчнай зале на чацвёртым паверсе, у падсобных памяшканнях гарадскога Дома культуры і кінатэатра «Цэнтральны», «арэндаваліся» два класныя пакоі ў сярэдняй школе № 3.
У 1991 годзе для ДМШ быў перададзены будынак па вуліцы Віленскай, які перад тым займаў гарадскі Дом піянераў. Тут, па адрасе: вуліца Віленская, 6, школа знаходзіцца і цяпер.
У школе на гэты час займаюцца прыкладна 150 навучэнцаў. Тэрмін навучання разлічаны на 5 гадоў, да нядаўняга часу ён быў чатырохгадовым. Вывучаюцца жывапіс, малюнак, кампазіцыя, скульптура і гісторыя мастацтва. Маецца таксама падрыхтоўчая група. Акрамя засваення вучэбнай праграмы, вучні прымаюць удзелы ў выстаўках і конкурсах, у тым ліку і за мяжой краіны.
Многія выпускнікі мастацкай школы паспяхова працягваюць вучобу ў творчых навучальных установах, іншыя ўжо працуюць мастакамі, архітэктарамі, дызайнерамі, настаўнікамі, мадэльерамі, стылістамі, становяцца актыўнымі ўдзельнікамі мастацкага жыцця краіны.
ДЫРЭКТАРА
Першым дырэктарам школы стаў Георгій Ігнацьевіч Маскалькоў, які перад тым працаваў у мастацкай майстэрні. Ён меў вышэйшую адукацыю, быў выпускніком мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педінстытута. На гэтай пасадзе знаходзіўся да 1985 года, пазней зволіўся і ад"ехаў у Віцебск.
З 1985 па 1995 год установу ўзначальваў Ігар Адамавіч Ціткоўскі, таксама выпускнік Віцебскага педінстытута, які да таго працаваў выкладчыкам ДМШ. Пры ім у 1991 годзе школа перамясцілася з бібліятэчных памяшканняў у асобны будынак па вуліцы Віленскай. За лета быў зроблены рамонт, пад час якога інтэр"еры будынка былі па магчымасці падрыхтаваны і абсталяваны адпаведна неабходнасці правядзення заняткаў па вывучаемых прадметах.
На працягу 1995–2007 гадоў школай кіраваў Аляксей Валер'евіч Драбеня, былы яе выпускнік, які стаў дырэктарам па заканчэнні МГФ Віцебскага педінстытута. У гэты перыяд актывізавалася выставачная дзейнасць і ўдзел у мастацкіх конкурсах у рэспубліцы і за яе межамі. Пазней Аляксей Валер"евіч працаваў выкладчыкам ДМШ, потым зволіўся, цяпер жыве і працуе ў Слуцку.
З 2007 года дырэктарам школы з'яўляецца Таццяна Дзмітрыеўна Лешчанка, таксама выпускніца МГФ Віцебскага педінстытута, якая ўжо мела стаж работы ў сярэдняй школе і ў ДМШ. З гэтага часу пачынаюцца стасункі з гарадской галерэей мастацтваў, у якой штогод адбываюцца выстаўкі работ вучняў і выпускнікоў школы, выстаўкі з удзелам выкладчыкаў ДМШ.
НАСТАЎНІКІ
Уладзімір Іванавіч Наруцкі з"яўляецца адным з заснавальнікаў мастацкай школы. Выпускнік Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава, ён да 1977 года быў выкладчыкам малявання ў гарадской сярэдняй школе. У ДМШ выкладаў малюнак, жывапіс і кампазіцыю. Працаваў да звальнення на пенсію ў 1987 годзе.
Аляксандр Мікалаевіч Адонін, разам з Георгіем Ігнацьевічам Маскальковым і Уладзімірам Іванавічам Наруцкім, з"яўляецца заснавальнікам ДМШ. Выпускнік Краснадарскага мастацкага вучылішча, меў вопыт работы ў Наварасійскай дзіцячай мастацкай школе. Ён даў моцны штуршок да нестандартных, творчых адносін да працы, рабіў цікавыя метадычныя распрацоўкі па кампазіцыі. Выкладаў таксама малюнак, жывапіс, часам скульптуру. Удзельнічаў у гарадскіх выстаўках работ выкладчыкаў Слуцкай ДМШ. Працаваў да 1991 года, цяпер жыве за мяжой, займаецца станковым жывапісам і графікай.
Выпускнік мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута Ігар Адамавіч Ціткоўскі выкладчыкам ДМШ стаў у 1978 годзе. Вёў заняткі па малюнку, жывапісу, кампазіцыі, гісторыі мастацтваў і скульптуры. У 1985 годзе стаў дырэктарам ДМШ, з 1995 года зноў на выкладчыцкай рабоце, вядзе заняткі па гісторыі мастацтва і скульптуры. Удзельнік гарадскіх і рэспубліканскіх мастацкіх выставак, аўтар артыкулаў па мастацтву і краязнаўству Случчыны ў мясцовай і рэспубліканскай прэссе.
Генадзій Іванавіч Траццякоў, выпускнік Бабруйскага мастацкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча, працаваў у ДМШ у 1978–1980 – я гады, вёў пераважна заняткі па скульптуры. Потым працаваў мастаком-афарміцелем у Слуцку. Праз нейкі час ад"ехаў на працу ў Маскву, дзе рэалізаваў сябе як мастак-дызайнер інтэр"ераў грамадскіх памяшканняў.
Гунефа Фёдараўна Мацюшэнкава, выпускніца МГФ Віцебскага педінстытута, у Дзіцячай мастацкай школе працуе з 1985 года. Перад тым выкладала маляванне ў сярэдніх школах горада і раёна. У ДМШ вядзе заняткі па кампазіцыі. Яе дзейнасць на педагагічнай ніве ў 2000 годзе адзначана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь, а ў 2006 годзе стала дыпламантам спецыяльнай прэміі года Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў намінацыі «Выхаванне творчай моладзі», мае шэраг іншых узнагарод за працу. Удзельніца гарадскіх і рэспубліканскіх мастацкіх выставак, арганізавала персанальныя выставы сваіх работ у Слуцку, Мінску, Магілёве, Віцебску.
Уладзімір Сцяпанавіч Кожух працуе выкладчыкам малюнка ў Слуцкай ДМШ з 1987 года. Выпускнік МГФ Віцебскага педінстытута, перад тым працаваў мастаком-афарміцелем, выкладчыкам у Салігорскай Дзіцячай мастацкай школе. Удзельнік гарадскіх і рэспубліканскіх мастацкіх выставак. Творчыя работы выконвае ў тэхніках малюнак на паперы, акварэль, алей.
Таццяна Дзмітрыеўна Лешчанка скончыла МГФ Віцебскага педінстытута. Працавала выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў СШ №11. З 1995 г. на выкладчыцкай рабоце ў Слуцкай гарадской Дзіцячай мастацкай школе, вядзе заняткі па прадмету жывапіс. З 2007 года – дырэктар ДМШ. Удзельнік гарадскіх і групавых мастацкіх выставак.
Алена Уладзіміраўна Мяцельская выпускніца Слуцкай ДМШ. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава і МГФ Віцебскага педінстытута. На выкладчыцкай рабоце ў мастацкай школе з 1992 года. У 2000–2004 гады вяла заняткі ў філіяле школы, які тады дзейнічаў пры Доме культуры моладзі. Цяпер выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю.
Людміла Васільеўна Халамава (Буракова) – былая вучаніца Слуцкай ДМШ. Скончыла аддзяленне скульптуры Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава, пасля якога з 1984 па 1987 год працавала выкладчыкам скульптуры, малюнка і жывапісу ў Слуцкай ДМШ. Прымала ўдзел у гарадской выставе работ выкладчыкаў ДМШ. У 1987 годзе стала студэнткай Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, па сканчэнні якога працавала ў Мінску, цяпер вядзе студыю лепкі ў Слуцкім гарадскім Цэнтры дзіцячай творчасці.
Вера Уладзіміраўна Шут у 1977–1981 гады займалася ў Слуцкай дзіцячай мастацкай школе. Скончыла аддзяленне жывапісу і графікі Маскоўскага Завочнага Народнага Універсітэта Мастацтваў. У 1991–1992 гадах займалася з падрыхтоўчымі групамі пры Слуцкай ДМШ. Цяпер працуе мастаком-афарміцелем прадпрыемства «Слуцкія электрычныя сеткі» (філіал РУП «Мінскэнерга»). Прымае ўдзел у гарадскіх мастацкіх выстаўках.
Алена Уладзіміраўна Хатэнка (Уласік) выпускніца Слуцкай гарадской Дзіцячай мастацкай школы. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. Вяла заняткі ў 1 класе ДМШ у 1989–1991 гадах. Цяпер – кіраўнік гуртка пры Слуцкім Цэнтры дзіцячай творчасці.
Жанна Уладзіміраўна Веракса (Плавінская) вучылася ў Слуцкай ДМШ. Скончыла аддзяленне вытворчасці мастацкай керамікі Бабруйскага мастацкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча. У Слуцкай ДМШ працавала выкладчыкам скульптуры ў 1989–1990 гадах. Цяпер займаецца дэкаратыўнай пластыкай, удзельнічае ў гарадскіх мастацкіх выстаўках.
Наталля Уладзіміраўна Кропатава, выпускніца Котласкага мастацкага вучылішча, працавала ў ДМШ у 1989–1991 гадах. Вяла заняткі ў падрыхтоўчай групе. Прымала ўдзел у другой гарадской выставе творчых работ выкладчыкаў Слуцкай ДМШ. Пасля звальнення ад"ехала ў Краснадар.
Ігар Аляксандравіч Клімаў выпускнік Слуцкай ДМШ. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. Выкладаў малюнак і жывапіс у Слуцкай ДМШ у1992–1994 гадах. Пазней працаваў мастаком на прадпрыемствах і ўстановах горада. Удзельнік гарадскіх і рэспубліканскіх мастацкіх выставак.
Аляксей Валер'евіч Драбеня выпускнік Слуцкай ДМШ. Скончыў МГФ Віцебскага педінстытута. Пасля сыходу з пасады дырэктара ДМШ два гады працаваў выкладчыкам, цяпер працуе на адным з прадпрыемстваў Слуцка.
Жанна Уладзіміраўна Сікорская (Раманоўская) выпускніца Слуцкай ДМШ. Скончыла МГФ Віцебскага педінстытута. У Слуцкай ДМШ працавала выкладчыкам жывапісу і малюнка ў 1995–1997 гады.
Сяргей Генадзьевіч Саламацін скончыў Бабруйскае мастацкае прафесійна-тэхнічнае вычылішча, у 1997 годзе стаў студэнтам МГФ Віцебскага педінстытута. Да 1998 года ў Слуцкай ДМШ працаваў лабарантам, у 1999 -2000 гадах вёў заняткі ў філіяле мастацкай школы. Цяпер працуе на адным з прадпрыемстваў Слуцка.
Алена Юр"еўна Лапіна выпускніца Салігорскай гарадской Дзіцячай мастацкай школы. Скончыла МГФ Віцебскага педінстытута. У Слуцкай ДМШ працуе з 2011 года, вядзе заняткі па малюнку, жывапісу і кампазіцыі.
ЗАНЯТКІ
Заняткі ў школе праходзяць у дзве змены. У залежнасці ад таго, у які клас ходзіць навучэнец, адбываюцца яны тры або чатыры разы на тыдзень, па 2, 3 або 4 гадзіны, у залежнасці ад раскладу, які распрацоўваецца на пачатку кожнага навучальнага года. Пачынаюцца заняткі 1 верасня, заканчываюцца напрыканцы мая, пасля чаго два тыдні адводзяцца на практыку, якая адбываецца на адкрытым паветры. Канец кожнай чвэрці завяршаецца агульнашкольным праглядам, дзе выстаўляюцца выкананыя за чвэрць работы па малюнку, жывапісу і кампазіцыі. Апошняя чвэрць для выпускнікоў адводзіцца на выкананне заключных (экзаменацыйных) работ па малюнку, жывапісу і кампазіцыі.
ВАНДРОЎКІ (Путешествия)
ВЫСТАЎКІ (Выставки)
НАШЫ УЗНАГАРОДЫ (Наши награды)
ВЫПУСКНІКІ РОЗНЫХ ГАДОЎ (Выпускники разных лет)
Ігар ЦІТКОЎСКІ
Слуцкая городская детская художественная школа
Слуцкая городская детская художественная школа (ДХШ) основана в 1977 году.
Сначала, для временного размещения, ей выделили помещение в цокольном этаже городской библиотеки размером 16 квадратных метров. Оно стало и учебным классом, и учительской, и кабинетом директора. На следующий год появились ещё одна отдельная комната для учительской, класс рисунка, позже – две классные комнаты на втором этаже библиотеки, подсобки.
Библиотека оказалась настоящим покровителем школы: по возможности делилась мебелью, передала литературу по искусству, иногда терпела неудобства от соседства с творческими постояльцами.
С каждым годом, в связи с увеличением количества учащихся, недостаток помещений ощущался острее. Иногда некоторые занятия проводились в библиотечном зале на четвёртом этаже, в подсобных помещениях городского Дома культуры и кинотеатра «Центральный», «арендовались» две классных комнаты в средней школе № 3.
В 1991 году для ДХШ было передано здание по улице Виленской, которое перед этим занимал городской Дом пионеров. Здесь, по адресу: улица Виленская, 6, школа находится и сейчас.
В школе в настоящее время занимаются около 150 учащихся. Срок обучения рассчитан на 5 лет, до недавнего времени он был четырёхлетним. Изучаются живопись, рисунок, композиция, скульптура и история искусства. Имеется также подготовительная группа. Кроме усвоения учебной программы, дети принимают участие в выставках и конкурсах, в том числе и за рубежом страны.
Многие выпускники школы успешно продолжают учёбу в художественных учебных заведениях, иные уже работают художниками, архитекторами, дизайнерами, учителями, модельерами, стилистами, становятся активными участниками творческой жизни страны.
ДИРЕКТОРА
Первым директором школы стал Георгий Игнатьевич Москальков, который перед этим работал в художественной студии. Он имел высшее образование, был выпускником художественно-графического факультета Витебского пединститута. На этой должности находился до 1985 года, позже уволился и уехал в Витебск.
С 1985 по 1995 год учреждение возглавлял Игорь Адамович Титковский, также выпускник Витебского пединститута, который до того работал преподавателем ДХШ. При нём в 1991 году школа переместилась из библиотечных помещений в отдельное здание по ул. Виленской. За лето был сделан ремонт, во время которого интерьеры здания были по возможности подготовлены и оборудованы соответственно необходимости проведения занятий по изучаемым предметам.
В течение 1995–2007 годов школой руководил Алексей Валерьевич Дробеня, бывший её выпускник, который стал директором по окончании МГФ Витебского пединститута. В этот период активизировалась выставочная деятельность и участие в художественных конкурсах в республике и за её пределами. Позже Алексей Валерьевич работал преподавателем ДХШ, потом уволился, сейчас живёт и работает в Слуцке.
С 2007 года директором школы является Татьяна Дмитриевна Лещенко, также выпускница МГФ Витебского пединститута, которая уже имела стаж работы в средней школе и в ДХШ. С этого времени начинаются взаимоотношения с городской галереей искусств, в которой ежегодно проходят выставки работ учащихся и выпускников школы, выставки с участием преподавателей ДХШ.
УЧИТЕЛЯ
Владимир Иванович Наруцкий является одним из основателей художественной школы. Выпускник Минского художественного училища имени Глебова, он до 1977 года был преподавателем рисования в городской средней школе. В ДМШ преподавал рисунок, живопись и композицию. Работал до увольнения на пенсию в 1987 году.
Александр Николаевич Адонин, вместе с Георгием Игнатьевич Москальковым и Владимиром Ивановичем Наруцким, является основателем ДХШ. Выпускник Краснодарского художественного училища, имел опыт работы в Новороссийской детской художественной школе. Он дал сильный толчок к нестандартному, творческому отношению к работе, делал интересные методические разработки по композиции. Преподавал также рисунок, живопись, иногда скульптуру. Участвовал в городских выставках работ преподавателей Слуцкой ДХШ. Работал до 1991 года, сейчас живёт за границей, занимается станковой живописью и графикой.
Игорь Адамович Титковский преподавателем ДХШ стал в 1978 году. Выпускник художественно-графического факультета Витебского педагогического института. Вёл занятия по рисунку, живописи, композиции, истории искусств и скульптуры. В 1985 году стал директором ДХШ, с 1995 года вновь на преподавательской работе, ведёт занятия по истории искусства и скульптуры. Участник городских и республиканских художественных выставок, автор статей по искусству и краеведению Слуцка в местной и республиканской прессе.
Геннадий Иванович Третьяков, выпускник Бобруйского художественного профессионально-технического училища, работал в ДХШ в 1978–1980-е годы, вёл преимущественно занятия по скульптуре. Потом работал художником-оформителем в Слуцке. Через некоторое время уехал на работу в Москву, где реализовал себя как художник-дизайнер интерьеров общественных помещений.
Гунефа Фёдоровна Матюшенкова, выпускница МГФ Витебского пединститута, в Детской художественной школе работает с 1985 года. Перед тем преподавала рисование в средних школах города и района. В ДХШ ведёт занятия по композиции. Её деятельность на педагогической ниве в 2000 году отмечена специальной премией Президента Республки Беларусь, а в 2006 году стала дипломантом специальной премии года Минского областного исполнительного комитета в номинации «Воспитание творческой молодёжи», имеет ряд других наград за работу. Участница городских и республиканских художественных выставок, устроила персональные выставки своих работ в Слуцке, Минске, Могилёве, Витебске.
Владимир Степанович Кожух работает преподавателем рисунка в Слуцкой ДХШ с 1987 года. Выпускник МГФ Витебского пединститута, перед тем работал художником-оформителем, преподавателем в Солигорской детской художественной школе. Участник городских и республиканских художественных выставок. Творческие работы выполняет в техниках рисунка на бумаге, акварель, масло.
Татьяна Дмитриевна Лещенко окончила МГФ Витебского пединститута. Работала преподавателем изобразительного искусства в СШ № 11. С 1995 г. на преподавательской работе в Слуцкой городской детской художественной школе, ведёт занятия по предмету живопись. С 2007 года – директор ДХШ. Участник городских и групповых художественных выставок.
Елена Владимировна Метельская выпускница Слуцкой ДХШ. Окончила Минское художественное училище имени Глебова и МГФ Витебского пединститута. На преподавательской работе в художественной школе с 1992 года. В 2000–2004 годы вела занятия в филиале школы, который тогда действовал при Доме культуры молодёжи. Сейчас преподаёт рисунок, живопись и композицию.
Людмила Васильевна Холамова (Буракова) – бывшая ученица Слуцкой ДХШ. Окончила отделение скульптуры Минского художественного училища имени Глебова, после которого с 1984 по 1987 год работала преподавателем скульптуры, рисунка и живописи в Слуцкой ДХШ. Принимала участие в городской выставке работ преподавателей ДХШ. В 1987 году стала студенткой Белорусского театрально-художественного института, по окончании которого работала в Минске, сейчас ведёт студию лепки в Слуцком городском центре детского творчества.
Вера Владимировна Шут в 1977-1981 годы занималась в Слуцкой детской художественной школе. Окончила отделение живописи и графики Московского заочного народного университета искусств. В 1991-1992 годах занималась с подготовительными группами при Слуцкой ДМШ. Сейчас работает художником-оформителем предприятия «Слуцкие электрические сети» (филиал РУП «Минскэнерго»). Принимает участие в городских художественных выставках.
Елена Владимировна Хотенко (Власик) выпускница Слуцкой городской Детской художественной школы. Окончила Минское художественное училище имени Глебова. Вела занятия в 1 классе ДМШ в 1989-1991 годах. Сейчас - руководитель кружка при Слуцком Центре детского творчества.
Жанна Владимировна Веракса (Плавинская) училась в Слуцкой ДХШ. Окончила отделение производства художественной керамики Бобруйского художественного профессионально-технического училища. В Слуцкой ДХШ работала преподавателем скульптуры в 1989–1990 годах. Сейчас занимается декоративной пластикой, участвует в городских художественных выставках.
Наталья Владимировна Кропотова, выпускница Котласского художественного училища, работала в ДХШ в 1989–1991 годах. Вела занятия в подготовительной группе. Принимала участие во второй городской выставке творческих работ преподавателей Слуцкой ДХШ. После увольнения уехала в Краснодар.
Игорь Александрович Климов выпускник Слуцкой ДМШ. Окончил Минское художественное училище имени Глебова. Преподавал рисунок и живопись в Слуцкой ДМШ в 1992-1994 годах. Позже работал художником на предприятиях и учреждениях города. Участник городских и республиканских художественных выставок.
Алексей Валерьевич Дробеня выпускник Слуцкой ДХШ. Окончил МГФ Витебского пединститута. После ухода с поста директора ДХШ два года работал преподавателем, сейчас работает на одном из предприятий Слуцка.
Жанна Владимировна Сикорская (Романовская) выпускница Слуцкой ДМШ. Окончила ИГФ Витебского пединститута. В Слуцкой ДМШ работала преподавателем живописи и рисунка в 1995-1997 годы.
Сергей Геннадьевич Саламатин окончил Бобруйское художественное профессионально-техническое училище, в 1997 году стал студентом МГФ Витебского пединститута. До 1998 года в Слуцкой ДХШ работал лаборантом, в 1999–2000 годах вёл занятия в филиале художественной школы. Сейчас работает на одном из предприятий Слуцка.
Елена Юрьевна Лапина выпускница Солигорской городской детской художественной школы. Окончила МГФ Витебского пединститута. В Слуцкой ДХШ работает с 2011 года, ведёт занятия по рисунку, живописи и композиции.
ЗАНЯТИЯ
Занятия в школе проходят в две смены. В зависимости от того, в какой класс ходит учащийся, проводятся они три или четыре раза в неделю, по 2, 3 или 4 часа, в зависимости от расписания, разрабатываемого в начале каждого учебного года. Начинаются занятия 1 сентября, заканчиваются в конце мая, после чего две недели отводятся на практику, которая проходит на открытом воздухе. Конец каждой четверти завершается общешкольным просмотром, где выставляются выполненные за четверть работы по рисунку, живописи и композиции. Последняя четверть для выпускников отводится на выполнение заключительных (экзаменационных) работ по рисунку, живописи и композиции.
Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ