У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Лютэранская кірха

16.10.2017

Лютэранства – адзін з напрамкаў пратэстантызму. У яго аснову пакладзена вучэнне дзеяча нямецкай Рэфармацыі Марціна Лютэра (1483–1546). Узнікла яно ў ХVІ ст. у Германіі.

У Вялікае Княства Літоўскае лютэранскія ідэі пранікалі з Польшчы, а таксама з Германіі, Чэхіі, Прусіі, Лівоніі.

У Слуцку лютэране з"явіліся даволі рана. Захаваліся сведчанні, што ўжо ў 1535 г. князь Слуцкі Юрый Сямёнавіч Алелькавіч выдзеліў для іх пражывання ў горадзе зямельны ўчастак. У той жа год лютэране прыступілі да будаўніцтва кірхі. У сярэдзіне ХVІ ст. у Слуцку ўжо існавала значная лютэранская суполка [1].

Можам сустрэць звесткі, што лютэранскі храм быў заснаваны, альбо пабудаваны князем слуцкім Багуславам Радзівілам у 1654 г. (альбо 1653) [2]. Магчыма, падставай для такога сцвярджэння стаў пажар раней узведзенага драўлянага лютэранскага храма, на аднаўленне якога ахвяраваў сродкі слуцкі князь, альбо іншая прычына, якая выклікала неабходнасць узвядзення замест ранейшага храма новага. Вядома, што за сваю гісторыю кірха некалькі разоў аднаўлялася пасля пажараў. Напрыклад, даследчык беларускай культуры Адам Мальдзіс таксама піша: «Геранім Фларыян Радзівіл у сярэдзіне ХVІІІ ст. адчыніў у Слуцку кірху, дзе слухаў казанні на нямецкай мове» [3]. Несумненна, што і тут трэба разумець не заснаванне, а аднаўленне храма альбо пасля рамонту, альбо пасля пажару.

Месца, дзе пражывалі лютэране, знаходзілася ў Старым горадзе па левы бок ад вуліцы Капыльскай, непадалёку ад Капыльскай брамы. Пасярэдзіне іх квартала знаходзілася плошча, на якой стаяла кірха [4]. Спачатку плошчу называлі Саксонскай або Саскай, пазней – Лютэранскай [5]. Гэта сведчыць, што першыя лютэране ў нашым горадзе былі выхадцамі з Нямеччыны (як, дарэчы, і ў іншых гарадах, напрыклад, у Вільні, дзе яны жылі на Нямецкай вуліцы). У богаслужэннях і справаводстве лютэранскага прыходу да XIX ст. выкарыстоўвалася нямецкая мова.

Князь Багуслаў РадзівілАд цэнтра горада да Лютэранскай плошчы вяла вуліца Саксонская (магчыма, ў нейкі час мела назву Прозараўская).

Падрабязных апісанняў архітэктурных асаблівасцей кірхі не захавалася. Зыходзячы з умоўных яе выяў на планах горада канца ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзяў, можна прыйсці да высновы, што мела пакрыты схільным дахам прамавугольны ў плане аб"ём, з алтарным выступам, а ўваходны тамбур на галоўным фасадзе завяршаўся шатровай вежай. Адзін з аўтараў сваіх успамінаў пра Слуцк пісаў, што яшчэ ў 1-й палове XIX ст. «каля валоў, непадалёку ад Капыльскай брамы, узносіла сябе лютэранская кірха, драўляная, з алтаром, як у католікаў, і распяццем». Побач з ёй стаяў дом для пастара і дзяка [6].

ХVІІ стагоддзе, калі ў краі гаспадарылі князі Радзівілы: Януш, Багуслаў, Людвіка-Караліна, якія самі з"яўляліся пратэстантамі, для слуцкіх лютэранаў было найбольш спрыяльным. Разам з Вільняй і Біржамі Слуцк з"яўляўся адным з трох буйнейшых цэнтраў лютэранства ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Часы працвітання пратэстантаў у Слуцку скончыліся ў XVIII ст. Напрыканцы яго лютэран у Слуцку было 105 чалавек, яны складалі 3,3 % з ліку жыхароў горада. А ў 1852 г. іх было ўсяго 18 чалавек (0,7 % сярод хрысціянскага насельніцтва горада) [7]. У тыя часы лютэранская царква ў Слуцку існавала за кошт грашовых фундушоў з двух маёнткаў абшарніка (памешчыка) Бяркевіча. Грашамі дапамагаў і Слуцкі рэфармацкі збор [8].

У другой палове XIX ст. нешматлікая слуцкая лютэранская суполка ўжо з"яўлялася філіялам мінскай лютэранскай абшчыны [9].

У дакументах за 1858 г. адсутнічаюць звесткі пра лютэранскага пастара, а за 1864 г. не згадваецца і лютэранскі прыход [10]. Хутчэй за ўсё, што гісторыя слуцкай лютэранскай абшчыны скончылася напрыканцы 1850-х гадоў.

Храм лютэранскі, верагодна ўжо апусцеўшы, яшчэ прыводзіцца ў ліку слуцкіх цэркваў і іншых богаслужэбных будынкаў за 1858 г., аднак у дакументах 1860-х гадоў не ўпамінаецца. Ён, хутчэй за ўсё, згарэў падчас пажару, што адбыўся ў 1860 г. [11]

З часам на нашых землях пачалі распаўсюджвацца новыя пратэстантскія вучэнні. На пачатку XX ст. у Слуцку з"явіліся баптысты. Магчыма, што апошнія слуцкія лютэране папоўнілі іх шэрагі.

Плошча Лютэранская доўгі час захоўвалася. Трапіць на яе ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў можна было з Шасэйнай вуліцы (цяпер вуліца Леніна) па Паліцэйскаму завулку, а потым, звярнуўшы направа, па Лютэранскай вуліцы [12]. У сувязі з тым, што галоўная гандлёвая плошча Старога места пасля правядзення цераз горад шашы крыху змясцілася на поўнач, Лютэранская плошча аказалася ад яе непадалёку, аддзялялася нязначнай забудовай. Таму ў другой палове ХІХ ст. яна таксама была прыстасавана для гандлю. Тут прадаваліся пераважна дровы, быдла і коні.

Падчас усталявання Савецкай улады ў 1919 г. Лютэранскую плошчу было вырашана перайменаваць у Красную [13].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны раён былой Лютэранскай плошчы, да таго ўжо заняты прыватнай драўлянай забудовай, моцна пацярпеў. Цяпер месца колішняй плошчы – гэта тэрыторыя па правы бок ад вуліцы Канановіча (былой Падвальнай), за кінатэатрам «Беларусь», на пляцы паміж узведзенай ў 2005 г. гарадской лазняй і магазінам «Вясна». Яна занята жылой шматпавярховай забудовай.

Сёння памяццю пра трохсотгадовую гісторыю слуцкіх лютэранаў з"яўляюцца лютэранскія могілкі: частка старых гарадскіх могілак па вуліцы 14 Партызан.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

Лютеранская кирха

Лютеранство – одно из направлений протестантизма. В его основу положено учение деятеля немецкой Реформации Мартина Лютера (1483–1546). Возникло оно в ХVІ в. в Германии.

В Великое княжество Литовское лютеранские идеи проникали из Польши, а также из Германии, Чехии, Пруссии, Ливонии.

Княгіня Людвіка Караліна РадзівілВ Слуцке лютеране появились довольно рано. Сохранились свидетельства, что уже в 1535 г. князь Слуцкий Юрий Семёнович Олелькович выделил для их проживания в городе земельный участок. В тот же год лютеране приступили к строительству церкви. В середине ХVІ в. в Слуцке уже существовала значительная лютеранская община [1].

Можем встретить сведения, что лютеранский храм был основан, либо построен князем слуцким Богуславом Радзивиллом в 1654 г. (или 1653) [2]. Возможно, поводом для такого утверждения стал пожар ранее возведённого деревянного лютеранского храма, на восстановление которого пожертвовал средства слуцкий князь, либо другая причина, вызвавшая необходимость возведения вместо прежнего храма нового. Известно, что за свою историю кирха несколько раз восстанавливалась после пожаров. Например, исследователь белорусской культуры Адам Мальдис также пишет: «Иероним Флориан Радзивилл в середине ХVІІІ в. открыл в Слуцке церковь, где слушал проповеди на немецком языке» [3]. Несомненно, что и здесь надо понимать не основание, а восстановление храма или после ремонта, либо после пожара.

Место, где проживали лютеране, находилось в Старом городе по левую сторону от улицы Копыльской, недалеко от Копыльских ворот. Посредине их квартала находилась площадь, на которой стояла кирха [4]. Сначала площадь называли Саксонской или Сакской, позже – Лютеранской [5]. Это свидетельствует о том, что первые лютеране в нашем городе были выходцами из Германии (как, кстати, и в других городах, например, в Вильне, где они жили на Немецкой улице). В богослужениях и делопроизводстве лютеранского прихода до XIX в. использовался немецкий язык.

От центра города до Лютеранской площади вела улица Саксонская (возможно, в какое-то время имела название Прозоровская).

Подробных описаний архитектурных особенностей церкви не сохранилось. Исходя из условных её обозначений на планах города конца ХVІІІ – начала XIX веков, можно прийти к выводу, что она имела покрытый скатной крышей прямоугольный в плане объём, с алтарным выступом, а входной тамбур на главном фасаде завершался шатровой башней. Один из авторов своих воспоминаний о Слуцке писал, что ещё в 1-й половине XIX в. «около валов, недалеко от Копыльских ворот, возносила себя лютеранская кирха, деревянная, с алтарём, как у католиков, и распятием». Рядом с ней стоял дом для пастора и дьякона [6].

ХVІІ век, когда в крае хозяйничали князья Радзивиллы: Януш, Богуслав, Людвика-Каролина, которые сами являлись протестантами, для слуцких лютеран был наиболее благоприятным. Вместе с Вильной и Биржами Слуцк являлся одним из трёх крупнейших центров лютеранства в Великом княжестве Литовском.

Времена процветания протестантов в Слуцке закончились в XVIII в. В конце его лютеран в Слуцке было 105 человек, они составляли 3,3% из числа жителей города. А в 1852 г. их было всего 18 человек (0,7% среди христианского населения города) [7]. В те времена лютеранская церковь в Слуцке существовала за счёт денежных вкладов из двух имений землевладельца (помещика) Бяркевича. Деньгами помогал и Слуцкий реформаторский союз [8].

Во второй половине XIX в. немногочисленная слуцкая лютеранская община уже являлась филиалом минской лютеранской общины [9].

В документах за 1858 г. отсутствуют сведения о лютеранском пасторе, а за 1864 г. не упоминается и лютеранский приход [10]. Скорее всего, что история слуцкой лютеранской общины закончилось в конце 1850-х годов.

Лютэранская плошча (№ 12) на плане Слуцка 1811 г.Храм лютеранский, вероятно уже опустевший, ещё приводится в числе слуцких церквей и других богослужебных зданий за 1858 г., однако в документах 1860-х годов не упоминается. Он, скорее всего, сгорел во время пожара, произошедшего в 1860 г. [11]

Со временем на наших землях начали распространяться новые протестантские учения. В начале XX в. в Слуцке появились баптисты. Возможно, что последние слуцкие лютеране пополнили их ряды.

Площадь Лютеранская долгое время сохранялась. Попасть на неё во второй половине XIX – начале XX веков можно было с Шоссейной улицы (ныне улица Ленина) по Полицейскому переулку, а потом, повернув направо, по Лютеранской улице [12]. В связи с тем, что главная торговая площадь Старого города после проведения через город шоссе чуть сместилась на север, Лютеранская площадь оказалась от неё неподалёку, отделялась незначительной застройкой. Поэтому во второй половине XIX в. она также была приспособлена для торговли. Здесь продавались преимущественно дрова, скот и лошади.

Во время установления Советской власти в 1919 г. Лютеранскую площадь было решено переименовать в Красную [13].

Во время Великой Отечественной войны район бывшей Лютеранской площади, до этого уже занятый частной деревянной застройкой, сильно пострадал. Сейчас место бывшей площади – это территория по правую сторону от улицы Кононовича (бывшей Подвальной), за кинотеатром «Беларусь», на площади между возведённой в 2005 г. городской баней и магазином «Весна». Она занята жилой многоэтажной застройкой.

Сегодня памятью о трёхсотлетней истории слуцких лютеран являются лютеранское кладбище: часть старого городского кладбища по улице 14 Партизан.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ

На заставке – Роза Лютера (эмблема лютеранских церквей)  на фоне креста в цветах, используемых немецкими протестантами.

 

 

1. Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы. Мн., 1970, с. 41.

Грушавы Г., Шалькевіч В. Рэфармацыя. ЭГБ. т. №6, кн. 1. Мн., 2001, с. 177.

Казуля С., Шалькевіч В. Лютэранства. ЭГБ, т. № 4, Мн., 1997, с. 420.

2. Глебов И. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна. 1904, с. 70.

Катлярчук А. У ценю Польшчы і Расеі. 2009, с. 61 (асобная адбітка з «ARCHE». 2008, №7–8).

3. Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVІІІ стагоддзя. Мн. 1982, с. 108.

4. План г. Слуцка. НГА РБ ф. 1477, воп. 1, спр. 2877, 2878.

5. Slownik Geografi czny Krolewstwa Polskiego i innyh krajow slowianskich. Т. №10, Warszawa, 1889. (Sluck).

Глебов И. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна. 1904., с. 20

6. B.J.K. Wspomnienia o Slucku. Gniezno. 1905, с. 47.

7. Чепко В.В. Города Белоруссии в первой половине ХІХ века. Мн. 1981.

8. Пачкаеў М. Гісторыя славянскага лютэранства//Спадчына. № 1, 2003.

Грыгор"ева В.В., Філатава А.М. Пратэстантская царква ў Беларусі ў канцы ХVІІ–пачатку ХІХ

стагоддзяў//Беларускі гістарычны часопіс. 2001. № 2, с. 57, 58.

9. Пачкаеў М. Слуцкі лютэранскі збор. ВКЛ. Энцыклапедычны даведнік. Т. № 2, с. 594. Мн. 2006.

10. Памятная книжка Минской губернии на 1860 г. Мн., 1860.

Зелинский И. Материалы для географии и статистики России, составленные офицерами ген. штаба. Минская губерния. Ч. 1, СПб. 1864, с. 578. Ч. 2, с. 676.

11. Памятная книжка Минской губернии на 1860 г. Мн., 1860.

Успаміны Эдварда Вайніловіча//Наша Слова, № 19, 2006, c. 4.

12. План части Слуцка, составленный в 1887 г. НГАБ, ф № 22, воп. 2, спр. 9.

13. Відлога В. Па старых адрасах//Слуцкі край, 6 лістапада 2003.


 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 780. Последнее 2019-10-15 16:57:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru