У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

З гісторыі Слуцкай езуіцкай калегіі

20.10.2016

Система образования на территории Беларуси начинает формироваться во второй половине XVI века. К этому времени уже сформировался белорусский народ, оформились социальные группы и сословия, определились основные составляющие материальной и духовной культуры. В это же время на территорию Беларуси проникают идеи Реформации и Возрождения, что приводит к сосуществованию православия, католицизма и протестантизма. Представители всех конфессий стремятся создать свои учебные заведения. Но наиболее стройную систему образования удается выстроить ордену иезуитов.

Еще до создания Речи Посполитой в 1569 г. на белорусских землях появляются первые католические школы при местных костелах: в 1522 г. в Гайне Борисовского уезда и около 1545 г. в Медведицах Слуцкого уезда. Однако активное создание католических школ начинается с появлением на белорусских землях иезуитов, которых поддерживало правительство короля Стефана Батория. Основной задачей иезуитов было ополячивание и окатоличивание православного населения, а также борьба с идеями Реформации и протестантизмом.

Иезуиты сразу же включились в миссионерскую деятельность. Основное внимание они сосредоточили на создании средних учебных заведений — коллегиумов. В Вильно коллегиум был открыт в 1570 г., а через восемь лет он был преобразован в академию. Летом 1580 г. по указу Стефана Батория был открыт Полоцкий иезуитский коллегиум, который стал первым средним учебным заведением на территории современной Беларуси.

Предлагаем статью Тамары Блиновой о Слуцкой иезуитской коллегии, написанную в 1996 году. Позднее, в 2002 году, Т.Б. Блинова выпустила книгу «Иезуиты в Беларуси. Их роль в организации образования и просвещения».

Монография написана на основании большого круга документов, впервые введённых автором в научный оборот. В ней отражены основные этапы педагогической деятельности «Общества Иисуса» в Беларуси в конце XVI в. – 1820 г., определены характерные черты каждого из них. Раскрывается деятельность музыкальных бурс и конвиктов предназначенных для детей шляхты, анализируется состав библиотечных фондов и иезуитских книгохранилищ, организация и основные направления работы Полоцкого музея. Работа размещена в свободном доступе в Интернете. А пока – это.


З гісторыі Слуцкай езуіцкай калегіі

Езуіты з"явіліся ў Слуцку напрыканцы XVII ст. Паводле звестак С. Заленскага, горад быў «пристанищем кальвинистов и лютеран, с давних пор имел достаточно много диссидентов, горстка католиков молилась в деревянном костёле, построенном в 1410 году» [1]. Аднак у разгар рэфармацыйнага руху касцёл быў пераўтвораны ў пратэстанцкую кірху.

З 1666 г. місіянеры ордэна часта запрашаліся ў Слуцк з Нясвіжа. У 1678 г. чашнікі Слонскія ахвяравалі езуітам фальварак Ямінск, 10 тыс. злотых i дом у Слуцку, а ў 1693 г. пачала сваю дзейнасць слуцкая езуіцкая місія [2].

Згодна дадзеным езуіцкіх каталогаў, у 1703 г. [3] (а не ў 1704 г., як сцвярджаў С. Заленскі [4]) на базе місіі ўзнікла рззідэнцыя. Нейбургскі князь Карл Філіп, муж Людвікі Караліны Радзівіл, аддаў ва ўласнасць ордэна фальварак Подзеж (Востраў) [5]. Пажалаванне было зацверджана Галоўным Літоўскім Трыбуналам 7 мая 1718 г.

Асноўную ролю ў стварэнні Слуцкай калегіі, якая вяла сваю гісторыю з 1714 г., адыграў Іеранім Клакоцкі (1664–1721 гг.). Сын паляка і літоўкі, католік па веравызнанню, ён атрымаў адукацыю ў Парыжы, валодаў ведамі па геаметрыі, астраноміі і архітэктуры. Пасля вучобы I. Клакоцкі некаторы час знаходзіўся на розных дзяржаўных пасадах, у прыватнасці, быў рэчыцкім старостам. Усё яго астатняе жыццё было звязана з ордэнам, членам якога I. Клакоцкі стаў 6 жніўня 1707 г. У Віленскай езуіцкай акадэміі ён вывучаў тэалогію. Тут у 1719 г. атрымаў званні доктара тэалогіі і магістра філасофіі. З 1715 г. і да канца жыцця I. Клакоцкі выконваў абавязкі рэктара Слуцкай калегіі [6]. Ён прадаў ордэну ўладанні Рамока, Багужын і Багужынск у Полацкім ваяводстве, маёнтак Уса з вёскамі Навасады, Пасляды, Певіна, Трасцяней, у Мінскім ваяводстве, маёнтак Замосце з вёскамі Замосце, Страхаў і Рудня, маёнтак Кіевічы, Дамантовічы і Падмажжа ў Навагрудскім ваяводстве, двор з агародам у Зарэччы і двор у Слуцку для пабудовы касцёла, манастыра і школы, а таксама ахвяраваў 40 тыс. злотых [7]. Акрамя гэтага, езуіты атрымалі маёнтак Браньчыцы [8], дзе быў размешчаны капітал, які складаў 97 350 злотых [9].

Зямельныя ўладанні Слуцкай езуіцкай калегіі раслі галоўным чынам за кошт розных фінансавых здзелак. Так, у 1703 г. князь Карл Філіп за 7 тыс. польскіх злотых заклаў езуітам фальварак Бокшыцы з вёскай той жа назвы і сёламі Лістападавічы і Капацэвічы [10]. Бокшыцы заставаліся ў руках езуітаў да 1773 г. Некаторы час у залогу ў іх знаходзіліся ўладанні Ванькаўшчына і Ветчыны [11]. У 1715 г. памешчык Ваўрынец Іачынскі за дадзеныя яму ў крэдыт 18 тыс. талераў перадаў калегіі маёнтак Панары [12].

Слуцкая езуіцкая калегія мела значныя грашовыя сродкі з"яўлялася пастаянным крэдыторам прадстаўнікоў пануючага класа. У 1719 г. брэсцкі чашнік Ян Незабудоўскі ўзяў у пазыку ў манахаў 2 тыс. талераў з абавязкам выплаціць адзначаную суму з працэнтамі праз тры гады. Да 1745 г. Кшыштаф Рудоміна, староста радуньскі, запазычыўся езуітам 7 733 польскіх злотых [13].

Маючы значныя матэрыяльныя і грашовыя рэсурсы, калегія за кароткі перыяд пераўтварылася ў адну з буйнейшых у Беларусі.

З 1705 г. члены ордэна мелі ў горадзе сярэднюю школу. Яе першымі настаўнікамі з"яўляліся Міхаіл Рудніцкі (ён выкладаў у першым класе, які меў назву infima), Мікалай Чажасты – прафесар граматыкі і сінтаксісу і Томаш Крыцкі – прафесар паэзіі і рыторыкі. У розны час у школе працавалі Ян Масіні, Францішак Гадкоўскі, Людвіг Сестжавітоўскі (Сестравітоўскі), Ян Рушэўскі, Казімір Канановіч і інш., якія адыгралі вялікую ролю ў яе дзейнасці. На жаль, аўтар не мае звестак аб колькасці вучняў, якія навучаліся ў школе.

Слуцкая езуіцкая школа з пачатку 50-х гг. XVIII ст. чутка рэагавала на ўсе змены ў навучанні, якія адбываліся на Захадзе. Так, у 1750/51 навучальным годзе яе вучні пачалі вывучаць гісторыю пад кіраўніцтвам прафесара Ансельма Забароўскага. У выкладанні гэтага прадмета вялікую дапамогу настаўнікам аказвалі календары Я. Пашакоўскага (1684–1755) – выдатнага вучонага-тэарэтыка каталіцызму, які ў 1735–1739 гг. быў рэктарам Слуцкай калегіі. Разам з гісторыяй у 1753/54 і 1763/64 навучальных гадах слуцкія вучні грунтоўна вывучалі нямецкую мову, а ў 1768/69 навучальным годзе – грэчаскую.

Пры Слуцкай калегіі дзейнічаў канвікт, ці семінарыя, для юнакоў з дробнапамеснай шляхты. Яна была створана I. Клакоцкім, які выдаткаваў 40 тыс. злотых. У семінарыі хлопчыкі жылі, а навучаліся ў школе. За іх выхаваннем у патрэбным для каталіцкай царквы накірунку сачыў рэгенс (дырэктар). Працяглы час гэту пасаду ў семінарыі Клакоцкага займалі Канстанцін Чэрньскі (1694–1747) і Мацей Мілашэўскі (1714 ці 1715–1801).

Слуцкая калегія доўгі час займалася падрыхтоўкай педагагічных кадраў для ордэна. Тут рыхтавалі галоўным чынам настаўнікаў рыторыкі (схаластаў). Для выкладчыцкай працы сярод схаластаў кіраўніцтва Літоўскай правінцыі, у якую з моманту ўтварэння ўваходзіла Слуцкая калегія, накіроўвала высокакваліфікаваных прафесараў. Так, у розныя гады тут працавалі Томаш Нарэвіч, Юзэф Пажоўскі, Юзэф Залескі і інш., якія з"яўляліся цудоўнымі знатакамі рыторыкі. Іх праца станоўча адбівалася на вучэбным працэсе, бо маладыя педагогі мелі магчымасць своечасова атрымаць кансультацыю па пытанню, якое іх цікавіла, а таксама канкрэтную дапамогу ў правядзенні ўрокаў.

Практычным мэтам адукацыі служыў тэатр, які быў утвораны пры Слуцкай школе ў 1715 г. Спектаклі, якія ставіліся на яго падмостках, былі своеасаблівым публічным экзаменам езуіцкіх выхаванцаў па рыторыцы. У падрыхтоўцы спектакляў і іх правядзенні актыўна ўдзельнічалі схаласты, набываючы вопыт педагагічнай працы.

Слуцкая калегія мела добрую бібліятэку. Бібліятэчныя каталогі арганізацый ордэна на Беларусі, якія адклаліся ў розных архівах былога СССР, даюць падставу сцвярджаць, што па колькасці і разнастайнасці кніжных багаццяў, якія былі сканцэнтраваны ў Слуцкай калегіі, яна саступала толькі бібліятэцы Полацкай калегіі. Да 1773 г. у ёй налічвалася 2 995 кніг [14]. Акрамя твораў антычных вучоных і пісьменнікаў, падручнікаў і слоўнікаў, багаслоўскай літаратуры ў ёй былі сканцэнтраваны багатыя зборы кніг па філасофіі, гісторыі, геаграфіі, медыцыне, ваеннай і грамадзянскай архітэктуры, астралогіі і г. д. Некаторыя з іх былі выдадзены ў замежных выдавецтвах. Слуцкая бібліятэка абслугоўвала членаў ордэна, мясцовую шляхту, а таксама заможных гараджан, якія былі цесна звязаны з «Таварыствам Ісуса» не толькі эканамічнымі, але часта і сваяцкімі сувязямі. Яна садзейнічала распаўсюджанню ведаў сярод розных слаёў насельніцтва.

Члены ордэна ў Слуцку валодалі аптэкай, якая была заснавана ў 1715 г. Яе першым аптэкарам быў Іаан Вейхер.

Слуцкая калегія садзейнічала распаўсюджанню і ўмацаванню пазіцый каталіцкай царквы на Беларусі. Яна спыніла сваю дзейнасць у 1773 г. у сувязі з выданнем папай рымскім Кліментам XIV булы, якая забараняла дзейнасць «Таварыства Ісуса». Матэрыяльныя каштоўнасці езуітаў перайшлі пад юрысдыцыю Адукацыйнай камісіі.



1 – Zalęski S. Jezuici w Polsce. Krakow, 1908, s. 235.

2 – Там жа.

3 – Archivum Romanum Societatis Jesu (ARSI), sygn. hith. 57. Catalogis brevis… anni 1703/4.

4 – Zalęski S. Jezuici w Polsce, s. 235.

5 – ДГА Літвы, ф. ДА, спр. 67, aa. 59–60.

6 – Там жа, aa. 5–8; ф. 1280, воп. 1, спр. 2064, аа. 8–9.

7 – РДАСА, ф. 1603, воп. 8, спр. 165, аа. 1–3.

8 – ДГА Літвы, ф. ДА, спр. 67, аа. 81–84.

9 – Там жа, спр. 71, аа. 1013–1014 адв.; спр. 105, а. 551 адв.

10 – Brown G. Biblioteka pisarzów assystencyi Polskiej Towarzystwa jezusowego. Poznań, 1862, s. 329; Polski słownik biograficzny. 1982, ss. 704–707.

11 – Zalęski S. Jezuici w Polsce, s. 235.

12 – Pleckaitis R. Feodalizmo laikotarpio filozofija Lietuwoue. Vilnius, 1975, ss. 454–455; Brown G. Biblioteka pisarzów assystencyi Polskiej Towarzystwa jezusowego, s. 310.

13 – Winlakiewicz S. Teatr kollegiów jezuickich w dawniej Polsce. Krakow, 1922, ss. 3–4.

14 – HA PB, ф. 1781, воп. 27, спр. 538, а. 17 адв.




 

Тамара БЛІНОВА
Беларускі гістарычны часопіс. – № 1. – 1996.


 

БЛІНОВА Тамара Барысаўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Нарадзілася ў 1950 г. у Брэсце. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы (1972 г.).

У 1979 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю. Даследуе дзейнасць ордэна езуітаў на Беларусі.



 

Из истории Слуцкой иезуитской коллегии

Иезуиты появились в Слуцке в конце XVII в. По данным С. Заленского, город был «пристанищем кальвинистов и лютеран, с давних пор имел достаточно много диссидентов, горстка католиков молилась в деревянное костёле, построенном в 1410 году» [1]. Однако в разгар реформационного движения костёл был превращён в протестантскую церковь.

С 1666 г. миссионеры ордена часто приглашались в Слуцк из Несвижа. В 1678 г. чашники Слонимские пожертвовали иезуитам фольварк Яминск, 10 тыс. злотых и дом в Слуцке, а в 1693 г. начала свою деятельность слуцкая иезуитская миссия [2].

Согласно данным иезуитских каталогов, в 1703 г. [3] (а не в 1704 г. как утверждал С. Заленский [4]) на базе миссии возникла резиденция. Нейбургский князь Карл Филипп, муж Людвики Каролины Радзивилл, отдал в собственность ордена фольварк Подеж (Остров) [5]. Пожалование было утверждено Главным Литовском Трибуналом 7 мая 1718 г.

Основную роль в создании Слуцкой коллегии, которая вела свою историю с 1714 года, сыграл Иероним Клакоцкий (1664–1721 гг.). Сын поляка и литовки, католик по вероисповеданию, он получил образование в Париже, обладал знаниями по геометрии, астрономии и архитектуре. После учёбы И. Клакоцкий некоторое время находился на различных государственных должностях, в частности, был речицким старостой. Вся его оставшаяся жизнь была связана с орденом, членом которого И. Клакоцкий стал 6 августа 1707 г. В Виленской иезуитской академии он изучал теологию. Здесь в 1719 году получил звания доктора теологии и магистра философии. С 1715 г. и до конца жизни И. Клакоцкий исполнял обязанности ректора Слуцкой коллегии [6]. Он продал ордену владения Ромока, Богужин и Богужинек в Полоцком воеводстве, имение Усса с деревнями Новосады, Посляды, Певина, Тростенец, в Минском воеводстве, имение Замостье с деревнями Замостье, Страхов и Рудня, имение Киевичи, Домонтовичи и Подмажье в Новогрудском воеводстве, двор с огородом в Заречье и двор в Слуцке для построения храма, монастыря и школы, а также пожертвовал 40 тыс. злотых [7]. Кроме этого, иезуиты получили имение Брянчицы [8], куда был вложен капитал, составлявший 97 350 злотых [9].

Земельные владения Слуцкой иезуитской коллегии росли главным образом за счёт различных финансовых сделок. Так, в 1703 году князь Карл Филипп за 7 тыс. польских злотых заложил иезуитам фольварк Бокшицы с деревней того же названия и сёлами Листопадовичи и Капацевичи [10]. Бокшицы оставались в руках иезуитов до 1773 г. Некоторое время в залоге у них находились владения Ваньковщина и Ветчина [11]. В 1715 г. помещик Вовринец Иачинский за данные ему в кредит 18 тыс. талеров передал коллегии имение Понары [12].

Слуцкая иезуитская коллегия имела значительные денежные средства являлась постоянным кредитором представителей господствующего класса. В 1719 г. брестский чашник Ян Незабудовский взял взаймы у монахов 2 тыс. талеров с обязательством выплатить указанную сумму с процентами через три года. К 1745 г. Кшиштоф Рудомина, староста радуньский, задолжал иезуитам 7733 польских злотых [13].

Имея значительные материальные и денежные ресурсы, коллегия за короткий период превратилась в одну из крупнейших в Беларуси.

С 1705 г. члены ордена имели в городе среднюю школу. Её первыми учителями являлись Михаил Рудницкий (он преподавал в первом классе, который имел название infima), Николай Чажастый – профессор грамматики и синтаксиса и Томаш Критский – профессор поэзии и риторики. В разное время в школе работали Ян Масини, Франтишек Гадковский, Людвиг Сестжавитовский (Сестравитовский), Ян Рушевский, Казимир Кононович и др., которые сыграли большую роль в её деятельности. К сожалению, автор не располагает сведениями о количестве учеников, которые обучались в школе.

Слуцкая иезуитская школа с начала 50-х гг. XVIII в. чутко реагировала на все изменения в обучении, которые происходили на Западе. Так, в 1750/51 учебном году её ученики начали изучать историю под руководством профессора Ансельма Заборовского. В преподавании этого предмета большую помощь учителям оказывали календари Я. Пашаковского (1684–1755) – выдающегося учёного-теоретика католицизма, который в 1735–1739 гг. был ректором Слуцкой коллегии. Вместе с историей в 1753/54 и 1763/64 учебных годах слуцкие ученики основательно изучали немецкий язык, а в 1768/69 учебном году – греческий.

При Слуцкой коллегии действовал конвикт, или семинария, для юношей из мелкопоместной знати. Он был создан И. Клакоцким, который потратил 40 тыс. злотых. В семинарии мальчики жили, а обучались в школе. За их воспитанием в нужном для католической церкви направлении следил регенс (директор). Длительное время эту должность в семинарии Клакоцкого занимали Константин Черньский (1694–1747) и Матей Милошевский (1714 или 1715–1801).

Слуцкая коллегия долгое время занималась подготовкой педагогических кадров для ордена. Здесь готовили в основном учителей риторики (схоластов). Для преподавательской работы среди схоластов руководства Литовской провинции, в которую с момента образования входила Слуцкая коллегия, направляла высококвалифицированных профессоров. Так, в разные годы здесь работали Томаш Наревич, Юзеф Пажовский, Юзеф Залесский и др., которые являлись прекрасными знатоками риторики. Их работа положительно сказывалось на учебном процессе, так как молодые педагоги имели возможность своевременно получить консультацию по вопросу, какой их интересовал, а также конкретную помощь в проведении уроков.

Практическим целям образования служил театр, который был создан при Слуцкой школе в 1715 г. Спектакли, которые ставились на его подмостках, были своеобразным публичным экзаменом иезуитских воспитанников по риторике. В подготовке спектаклей и их проведении активно участвовали схоласты, приобретая опыт педагогической работы.

Слуцкая коллегия имела хорошую библиотеку. Библиотечные каталоги организаций ордена в Беларуси, которые отложились в разных архивах бывшего СССР, дают основание утверждать, что по количеству и разнообразию книжных богатств, которые были сосредоточены в Слуцкой коллегии, она уступала только библиотеке Полоцкой коллегии. К 1773 г. в ней насчитывалось 2995 книг [14]. Кроме произведений античных учёных и писателей, учебников и словарей, богословской литературы в ней были сосредоточены богатые собрания книг по философии, истории, географии, медицине, военной и гражданской архитектуре, астрологии и др. Некоторые из них были изданы в зарубежных издательствах. Слуцкая библиотека обслуживала членов ордена, местную знать, а также состоятельных горожан, которые были тесно связаны с «Обществом Иисуса» не только экономическими, но часто и родственными связями. Она способствовала распространению знаний среди различных слоёв населения.

Члены ордена в Слуцке владели аптекой, которая была основана в 1715 г. её первым аптекарем был Иоанн Вейхер.

Слуцкая коллегия содействовала распространению и укреплению позиций католической церкви в Беларуси. Она прекратила свою деятельность в 1773 г. в связи с изданием папой римским Климентом XIV буллы, запрещающей деятельность «Общества Иисуса». Материальные ценности иезуитов перешли под юрисдикцию Образовательной комиссии.

 

Тамара БЛИНОВА
Перевод – Владимир ХВОРОВ

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1063. Последнее 2019-06-19 23:07:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru