У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Праваслаўе на Случчыне

16.04.2013

Звесткі далёкіх часоў
Праведзеныя на Слуцкім замчышчы ў 1984–85-я гг. раскопкі дазволілі археолагу Лявону Калядзінскаму прыйсці да высновы, што тут у XII ст. стаяла мураваная царква. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што на працягу практычна ўсёй гісторыі горада на тэрыторыі Верхнягя замка (былога дзядзінца) знаходзіўся гарадскі праваслаўны Успенскі сабор. У XV–XIX стст. ён быў драўляным. А ў 1885 г. замест драўлянага Успенска-Мікалаеўскага з"явіўся мураваны Мікалаеўскі сабор.

Акрамя замкавай, будаваліся цэрквы на пасадзе і прадмесцях. Ад пачатку ўваходзілі слуцкія цэрквы ў склад Тураўскай епархіі.

Пачынаючы з 1502 года Случчына не раз падвярглася нападам крымскіх татар. Пасля іх гаспадарам краю прышлося адбудоўваць горад. Тэрыторыя Слуцка пашыралася, расло насельніцтва. Напрыканцы XVI ст. у горадзе жыло прыкладна 7 тысяч чалавек, напрыканцы XVII ст. каля 9 тысяч. Тады аднаўляліся пацярпеўшыя ад ворага храмы, узводзіліся і новыя. У 2-й палове XVI ст. у Слуцку можна было налічыць 10 праваслаўных прыходскіх і 2 манастырскія царквы.

Слуцкія князі Алелькавічы, якія валодалі Случчынай з канца XIV да пачатку XVII ст., былі аднымі з самых магутных апекуноў Праваслаў"я ў Вялікім княстве Літоўскім. Некаторыя прадстаўнікі іх роду пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў княгіня Сафія Слуцкая далучана да ліку святых. Пад іх уладай праваслаўная царква на Случыне мела моцныя пазіцыі. Калі ў 1596 годзе была аб"вешчана Унія – аб"яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад вяршэнствам Рыма, усе прыходы горада і края Уніі не падтрымалі. З ліку слуцкіх святароў толькі адзін выказаў згоду і яго ўніяцкі мітрапаліт Міхаіл Рагоза назначыў у Слуцк сваім намеснікам. Але перад гэтым святаром мяшчане зачынілі гарадскую браму і не пусцілі у горад. З тых часоў спробы пашыраць Унію на Случчыне поспехаў не мелі.

Царква і мастацтва
Практычна ўсе слуцкія цэрквы былі драўлянымі. Іх – манастырскіх, прыходскіх, прыпісных і невялікіх надбрамных у Слуцку XVII ст. можна было налічыць 20, а ў XVIII ст. – 23. Будаўніцтва храмаў у горадзе і ў краі, неабходнасць аздабляць іх, сталі прычынай развіцця рэгіянальнай Слуцкай архітэктурна-мастацкай школы. Росквіт яе прышоўся на XVII – XVIII стст. Як сведчаць апісанні, узводзіліся цэрквы розных тыпаў, але агульнай іх прыкметай стала яруснасць аб"ёмаў. Двух…, або трох"яруснымі былі і царкоўныя купалы. На пачатку XX ст. кіраўнік Мінскага царкоўна-археалагічнага музея Андрэй Снітка (1866–1920) вывучаў помнікі слуцкай старасвеччыны. Калі заходзіў у старыя цэрквы, асаблівую ўвагу звяртаў на іканастасы, дзівіўся мастацтву старадаўніх майстроў разьбы па дрэву. А нямецкі мастацтвазнавец Альберт Іпель, калі ўбачыў стары разны іканастас слуцкай Юр"еўскай царквы, назваў яго сапраўдным вянком беларускага мастацтва, красой беларускіх цэркваў. Акрамя разьбы, развівалася мастацтва апрацоўкі металу – чаканіліся і гравіраваліся абклады для абразоў і кніг, адліваліся і апрацоўваліся царкоўны посуд, крыжы, званы. Квітнела ткацтва і залаташвейнае мастацтва, над рукапіснымі кнігамі працавалі перапішчыкі і ілюстратары, мастакі пісалі абразы.

Праваслаўны цэнтр
Цэнтрам праваслаўнага жыцця краю быў Троіцкі манастыр. Слуцкаму архімандрыту падпарадкоўваліся гарадскія Праабражэнскі (да 1620 г.) і Ільінскі манастыры, а таксама Іаана-Багаслоўскі і Мікалаеўскі манастыры ў мястэчку Грозава, Старчыцкі Петра-Паўлаўскі, Морацкі Успенскі.

На кароткі перыяд, з 1596 г., калі праваслаўнай Кіеўскай мітраполіі, у склад якой тады ўваходзілі слуцкія цэрквы, у выніку абвяшчэння Уніі не стала, і да 1620 г., калі яна была адноўлена, слуцкія архімандрыты, фармальна знаходзячыся ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярха, фактычна засталіся самастойнымі царкоўнымі кіраўнікамі на падуладнай ім тэрыторыі. А з 1659 г. слуцкія архімандрыты сталі намеснікамі Кіеўскага праваслаўнага мітраполіта, тады ж у манастыры быў створаны кіруючы орган – духоўная кансісторыя. Аўтарытэт слуцкіх іерархаў быў даволі высокім. У 1678 архімандрыт Слуцкага Троіцкага манастыра Феадосій Васілевіч быў высвячаны ў сан епіскапа Беларускага і Магілёўскага, а з 1700 г. гэтую пасаду займаў слуцкі архімандрыт Серапіён Палхоўскі. З сярэдзіны XVIII ст. гаспадарамі краю былі католікі Радзівілы. Яны не толькі добразычліва ставіліся да сваіх падуладных праваслаўных вернікаў, але і імкнуліся выкарыстаць вагу Слуцка ў праваслаўным асяроддзі на сваю карысць. Князь Геранім Фларыян Радзівіл, напрыклад, дазволіў архімандрыту Міхаілу Казачынскаму перанесці ў 1755 г. у Троіцкі манастыр мошчы святога Гаўрыіла Беластоцкага (Заблудаўскага), што пашырыла вядомасць манастыра. Князь Караль Станіслаў Радзівіл у 1784 г. прыкладаў дыпламатычныя намаганні, каб зрабіць слуцкіх архімандрытаў кіраўнікамі ўсіх праваслаўных цэркваў Літвы і Польшчы. Тым больш, што падстава была – на парцягу паміж першым (1772) і другім (1793) падзеламі Рэчы Паспалітай, калі Магілёўская праваслаўная епархія апынулася ў межах Расійскай імперыі, Слуцк зноў заставаўся галоўным цэнтрам Праваслаў"я ў Рэчы Паспалітай.

У 1785 г. па ініцыятыве архіепіскапа Беларускага і Магілёўскага Георгія Каніскага ў Слуцку была заснавана епіскапія. Першым епіскапам стаў назначаны ў 1783 г. архімандрытам Троіцкага манастыра Віктар Садкоўскі. Епіскап Віктар адразу прыступіў да працы па арганізацыі Мінскай епархіі. Пры ім завяршылася адбудова раней разбуранай мураванай царквы Троіцкага манастыра, палепшыўся стан шэрагу гарадскіх цэркваў, пры гарадскім Праабражэнскім манастыры ў 1785 г. заснавана «Набожная Слуцкая праасвяшчэннага Віктара Садкоўскага семінарыя». Напрыканцы стагоддзя семінарыя была перанесена ў Троіцкі манастыр і неўзабаве, у сувязі з арганізацыяй у 1793 г. Мінскай епархіі, стала называцца Мінскай.

Ператварэнне ў правінцыю
Паволі, напарацягу XIX ст. царкоўнае значэнне Слуцка змяншалася. З Троіцкага манастыра ў Мінск перамясціліся епіскапская кафедра і духоўная кансісторыя (хаця адзначым, што манастыр заставаўся фактычным месцам прэбывання Мінскіх архіепіскапаў да 1840 г.). У 1840 г. у Мінск перавялі духоўную семінарыю. Напрыканцы 1860 х гг. і першакласны Слуцкі Троіцкі манастыр перавялі ў Мінск, а на яго месцы размясціўся трэццякласны Іаана-Багаслоўскі, які да таго быў у мястэчку Грозава.

Тут адзначым, што напрацягу XVIII ст. колькасць жыхароў Слуцка змяншалася. Калі ў 1712 г. жыло 8 тысяч чалавек, то к пачатку XIX ст. было ўжо менш 4 тысяч. Праваслаўныя вернікі напрацягу XIX ст. складалі прыблізна 40% жыхароў. Змяншалася і колькасць гарадскіх праваслаўных храмаў. Цэрквы з малалікімі прыходамі прыпісваліся да буйнейшых, іншыя цэрквы не аднаўляліся пасля пажараў, або, калі станавіліся састарэлымі, разбіраліся. У канцы XIX ст. у горадзе меліся тры прыходскія цэрквы, тры прыпісныя, Мікалаеўскі сабор і Трайчанскі манастыр (як вядома, Троіцкі манастыр перавялі ў Мінск, на яго месцы быў Іаана-Багаслоўскі. Тым не менш, па традыцыі ў горадзе яго называлі Троіцкім, а ў тагачаснай літаратуры выкарыстоўвалася назва «Трайчанскі» з-за размяшчэння манастыра на Трайчанскім прадмесці). Слуцкага мужчынскага Праабражэнскага манастыра не стала ў 1797 г, жаночы Ільінскі закрылі ў 1854 г.

Тым не менш, царкоўнае жыццё не спынялася. У 1867 г. у манастыры на змену драўляным келлям пабудавалі мураваны двухпавярховы жылы корпус, у 1870 г. з"явілася надбрамная Іаана-Багаслоўская царква. У 2 й палове 1880 х гадоў былі ўзведзены мураваныя гарадскі Мікалаеўскі сабор і будынак духоўнага вучылішча. Напачатку XX ст. Трайчанскі манастыр быў ужо першакласным. У 1910 г. было створана Слуцкае вікарыянства з месцам размяшчэння вікарнага епіскапа, якім стаў настаяцель гарадскога сабора Мікалай Шэмеціла, у Троіцкім манастыры. У 1922 г. на Мінскім памесным саборы было прынята рашэнне аб заснаванні новых беларускіх епархій, у тым ліку Слуцкай.

XX стагоддзе
Да заняпаду царкоўнага жыцця прывяла разгарнутая Савецкай уладай атэістычная барацьба. У 1925 г. закрылі Троіцкі манастыр, у 1930 г. спыніліся службы ў былой манастырскай Троіцкай царкве. Па сфальсіфікаванаму абвіненню ў 1933 г. быў арыштаваны Слуцкі епіскап Мікалай Шэмеціла, а цераз год узарваны Мікалаеўскі сабор. Дзейнічала толькі Варварынская царква на могілках. Іншыя закрылі. З іх Юр"еўская, Васкрасенская, Раждзественская ў розныя часы згарэлі, Стэфанаўскую разабралі. Напрацягу 1930–1960 х гг. разбураліся будынкі Троіцкага манастыра.

Падчас Айчыннай вайны аднавіліся службы ў Міхайлаўскай царкве, якая захавалася ад разбурэнняў з-за таго, што знаходзілася на ўскраіне – на прадмесці Востраў. Яе не закрылі і пасля вайны. Але ў 1956 г. згарэла Варварынская царква, таму ў горадзе зноў застаўся адзін адкрыты храм.

Цяпер царква Міхаіла-архангела (помнік архітэктуры XVIII-XIX ст.) мае статус саборнага храма. Яго настаяцель протаіерэй айцец Міхаіл Вейга з"яўляецца благачынным Слуцкай праваслаўнай царкоўнай акругі. Ён жа і галоўны рэдактар выдаваемай пры храме духоўна-асветніцкай газеты «Преображение». На царкоўным пляцы на пачатку 1990 х гг. узведзены мураваныя будынкі капліцы-іконнай лаўкі і адміністрацыйна-асветніцкага цэнтра, дзе размясціліся хрышчэльня, бібліятэка, дзіцячая нядзельная школа. У 1993 г. на вуліцы Максіма Багдановіча з"явіўся яшчэ адзін праваслаўны храм, асвечаны ў гонар Касмы і Даміяна, настаяцелем якога з часу заснавання служыць протаіерэй айцец Мікалай Коржыч. К гэтаму часу падрыхтаваны праект будаўніцтва гарадскога сабора, архітэктурны комплекс якога павінен размясціцца ў цэнтры горада. Усяго ў Слуцкім раёне (разам з гарадам) дзейнічаюць дванаццаць абшчын Беларускай праваслаўнай царквы. Уваходзяць слуцкія цэрквы ў склад Мінскай праваслаўнай епархіі, кіраўніком якой з 1978 г. з"яўляецца мітрапаліт мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт. Прысутнасць у цітуле ўладыкі слава «слуцкі», як бачым, з"яўляецца не выпадковым – вытокі Мінскай епархіі ідуць са Слуцка – горада, у якім праваслаўныя традыцыі не перарываліся ніколі.

 

 

Ігар Ціткоўскі
Краязнаўчая газета, №13 (126), красавік 2006 г.

Читайте по теме:

Действующие храмы Случчины

Священнослужители Случчины




 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1869. Последнее 2019-09-16 17:43:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru