У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

З гісторыі населеных пунктаў

30.08.2017

СЛУЦК, горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Слуцкага раёна, на р. Случ і яе прытоку Бычок. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Беларусі, на поўдзень ад Мінска. З часоў першага ўпамінання ў «Аповесці мінулых гадоў» (1116) назва горада гучала па-рознаму: Случаск, Слуцак, Слуцк. Паходзіць, напэўна, ад назвы ракі. Случ – славянскае слова, вытворнае ад слова «лука» (злуч, злучына). Тэрмін шырока прадстаўлены ў пісьмовых дакументах, дзе «случйй – изогнутый», ад гэтага і слова «лук» – від зброі. Рака Случ мае шмат лук, выгінаў – адсюль і яе назва.

У XII ст. цэнтр удзельнага княства, у складзе Турава-Шнскага, у канцы стагоддзя цэнтр утворанага Слуцкага княства. У XIV ст. у складзе Вялікага княства Літоўскага, з 1569 г. у складзе Рэчы Паспалітай. У XVI ст. горад складаўся з трох частак: Стары горад («Старое места») – самая старажытная частка, размяшчалася на правым беразе Случы (былі 2 замкі); Новы горад («Новае места») – левабярэжная паўднёвая частка (утваралася прамавугольная сетка вуліц з найболын буйнымі кварталамі); Востраў – прадмесце Слуцка, знаходзіўся на паўночны ўсход ад горада. На правым беразе Случы было другое прадмесце – Трайчаны [(пасяленне вакол Троіцкага (Трайчанскага) праваслаўнага манастыра (у раёне сучаснага медыцынскага вучылінгча)]. У 1630–1640-я гады Слуцк – горад-крэпасць з ваенным гарнізонам (1048 чалавек). У 1791 г. Слуцкае княства ліквідавана, і Слуцк становіцца цэнтрам новаўтворанага Случарэцкага павета Навагрудскага ваяводства. Са студзеня 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, павятовы цэнтр Мінскай губерні.

У 1767 г. у горадзе 44 вуліцы і завулкі, 929 дымоў, каля 6 тыс. жыхароў. З часам асобныя раёны горада атрымалі назвы: Выгода (азначае «дабро, добрае месца», раён вуліцы М. Багдановіча і 10-га ваеннага гарадка), Каленія (паселініча, раён СШ № 1, вуліцы Вечаркевіча), Школішча (пасяленне на месцы былой школы, у раёне макаронная фабрыкі і СШ № 6, у асноўным жылі яўрэі), Крывасёлкі (назва звязана з асаблівасцю планіроўкі забудовы, раён вуліцы 8 Сакавіка). У пачатку XX ст. асноўныя вуліцы горада Шашэйная (Леніна), Казачая (Чырвонаармейская), Падвальная (Працоўная), Кладбішчанская (14 Партызан), Шырокая (Камсамольская), Іванаўская (Р. Люксембург), Востраўская (Сацыялістычная), Віленская, Капыльская, Казначэйская (П. Корзуна), Кажэвенная (Смаленская), Турэмная (імя Манахава) і інш. Былі перапланаваны і не захаваліся вуліцы Юр"еўская, Мопраўская, Фарская, Сенатарская, Лекерта.

У 1617 г. у Слуцку існавалі кальвінісцкая гімназія (з 1868 г. класічная гімназія, дзейнічала да 1918 г.), школа для дзяцей мяшчан. Дзейнічалі: у 1672–1705 гг. друкарня, у 1738–1823 гг. суконная мануфактура, у 1740–1846 гг. мануфактура шаўковых паясоў, у 1715–1736 гг. тэатр пры езуіцкай калегіі (заснаваны ў 1707 г.), у 1751–1760 гг. пры двары І.Ф. Радзівіла, 3 мукамольныя (1884–1914), спіртаачышчальнае (1897–1908) прадпрыемствы, 2 друкарні (1877–1913) і інш. У 1897 г. у Слуцку налічвалася 14,3 тыс. жыхароў.

8.11.1917 г. устаноўлена савецкая ўлада. У 1918 г. горад акупіраваны польскімі легіянерамі Доўбар-Мусніцкага, войскамі кайзераўскай Германій у 1919–1920 гт. – войскамі буржуазнай Польшчы, 29.11.1920 г. вызвалены часцямі Чырвонай арміі.

З 27.9.1938 г. Слуцк – горад абласнога падпарадкавання. У 1938–1944 гг. у складзе Мінскай, у 1944–1954 гг. – Бабруйскай, з 1954 г. – зноў Мінскай абласцей.

З 26.6.1941 г. па 29.6.1944 г. горад акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Былі створаны лагер для савецкіх ваеннапалонных і мірнага насельніцтва (загінула звыш 14 тыс. чалавек), гета. З кастрычніка 1941 г. па сакавік 1943 г. дзейнічала Слуцкае падполле. Горад вызвалены 30.6.1944 г. Да пачатку вайны ў Слуцку налічвалася 21 947 жыхароў, пасля вызвалення – 6829. У пасляваенны час працавалі млынарны завод «Прагрэс», прамысловыя і харчовыя арцелі – «Пралетарый», «Першае Мая», «Іскра», «Прагрэсіўная праца», ліцейна-механічны завод, масласыразавод, лесазавод «Усход», электрастанцыя і інш. У красавіку 1948 г. у Слуцку адкрыты аўтобусны рух. Сучасная плошча горада 2460 га. Размешчаны ў межах Слуцкай раўніны. Паверхня – плоская, па даліне Случы нізінная, забалочаная. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені -6,3 °С, у ліпені 18 °С. Колькасць жыхароў, паводле перапісу насельніцтва 1999 г., –63 439. Першы план забудовы горада распрацаваны ў 1823 г., генеральныя планы ў 1937–1940, 1947, 1962, 1977 гг. Гістарычна складзеная структура Слуцка значна змянілася, і сучасная забудова вядзецца адпаведна плана 1988 г. У цэнтральнай частцы горада радыкальна-кальцавая, у сумежных з цэнтрам – прамавугольныя сеткі вуліц (разам з завулкамі іх звыш 280). Цэнтральная вуліца Леніна (ранейшыя яе назвы: Раманаўская, Шашэйная, Пралетарская). У дэнтры горада ў асноўным малапавярховыя забудовы, у мікрараёнах – шматпавярховыя. Тэрыторыя Слуцка падзяляецца на жыллевую, прамысловую і зялёную зоны. Вядучыя галіны народнай гаспадаркі: харчовая, перапрацоўчая і лёгкая прамысловасць. Прадпрыемствы: цукрарафінадны, сыраробны, піваварны, кансервавы заводы, мясакамбінат, хлебазавод, макаронная фабрыка, камбінат хлебапрадуктаў, фабрыка мастацкіх вырабаў, тэкстыльнае вытворчае аб"яднанне, аўтарамонтны завод, заводы «Эмальпосуд», «Модуль», прамыслова-гандлёвае прадпрыемства «Ландыш» і інш. У горадзе 12 сярэдніх, вячэрняя, спартыўная школы, 20 дзіцячых садоў, медыцынскае вучылішча, прафесійнатэхнічнае вучылішча (№ 132) і прафесійна-тэхнічны каледж перапрацоўчай прамьгсловасці, прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 209 сельскагаспадарчай прамысловасці, раённыя бальніца і паліклініка, стаматалагічная і дзіцячая паліклінікі, жаночая кансультацыя, скурна-венералагічны і супрацьтуберкулёзны дыспансеры, санітарна-эпідэміялагічная станцыя, станцыя пералівання крыві, цэнтр здароўя, дом дзіцяці, звыш 20 пунктаў аховы здароўя, метэаралагічная станцыя, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музей, дзіцячыя му зычная і мастацкая школы, Дом культуры, Дом моладзі, цэнтры – эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, вольнага часу, моладзі, парк культуры і адпачынку, спартыўны комплекс «Дэльфін», 2 басейны і інш.

На тэрыторыі горада знаходзяцца помнікі: археалогіі – гарадзішча старажытнага Слуцка (даследавалі вучоныя Загарульскі, Лысенка, Калядзінскі), архітэктуры – Свята-Міхайлаўскі сабор (XVII–XVIII ст.), будынкі дваранскага сходу (XVIII ст., цяпер краязнаўчы музей), духоўнага вучылішча (XVIII ст., цяпер медыцынскае вучылішча), мужчынскай гімназіі (XIX ст., цяпер СШ № 1), паштовай станцыі (XIX ст.), Дома культуры (1950-я гады). Сучасная культавая архітэктура прадстаўлена праваслаўнымі царквой Святых Казьмы і Дзям"яна, капліцамі – у гонар абраза Божай Маці Уладзіміраўскай, Святой Варвары; каталідкім касцёлам Святога Антонія. Гістарычныя помнікі: У.І. Леніну, у гонар 20-годдзя перамогі над фашысцкай Германіяй, у гонар 50-годдзя савецкай улады; 14 слуцкім партизанам, расстраляным у 1920 г., мемарыяльны комплекс, пабудаваны да 30-годдзя перамогі, вызваліцелям, на брацкіх магілах савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, настаўнікам і вучням СШ № 1, Маршалу Савецкага Саюза Г.К. Жукаву, украінскаму пісьменніку Т.Р. Шаўчэнку, загінуўшым воінамафганцам, у гонар заснавання горада ў сувязі з яго 880-годдзем; магілы – падпольшчыцы Н. Маглыш, Героя Савецкага Саюза В. Леваняна, ахвяр фашызму, брацкія савецкіх воінаў, партызан, ваеннапалонных і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пісьменніка А. Абуховіча, Герояў Сацыалістычнай Працы В.П. Козела і С.Ф. Рубанава, воіна-афганца С.М. Іванковіча; мемарыяльныя дошкі – Маршалу Савецкага Саюза Г.К. Жукаву (вул. Талстога, 26), кіраўніку падпольнай трупы П.Я. Маглышу (вул. П. Маглыша, 15), партызанам атрада М.І. Жукоўскага (вул. Леніна, 187), савецкім воінам (вул. Леніна, 191), у гонар антыфашысцкай групы, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на масласыразаводзе (вул. М. Багдановіча, 136), чырвонагвардзейскага атрада (вул. Леніна, 151).

Слуцк – радзіма вучоных Л.Г. Барабанава, С.А. Баркоўскага, Г.А. Барташэвіч, Л.І. Гурскай, І.І. Каржанеўскага, С.А. Косберга, А.А. Ляўковіча, І.І. Равіча, Д.Я. Разенгаўза, А.І. Слупскага, А.У. Фядзюшына, В.К. Цзраскага, Я.Г. Шулякоўскага, М.М. Шэйнмана, А.П. Ярэміча; генерала П.С. Бранявіцкага; дзяржаўнага дзеяча В.А. Казлова; творцаў М.С. Басалыгі, У.С. Басалыгі, Ю.П. Гаўрука, У.П. Голуба, В.А. Дубінкі, В.Л. Дылы, У.П. Хадаровіча, У.Я. Цеслера, Ф.Г. Шантыра.

АГАРОДНІКІ, веска ў Казловіцкім сельсавеце. Адносілася да вёсак слуцкіх выбранцаў. У пачатку XX ст. у складзе Цараўскай воласці Слуцкага павета, 65 двароў, звыш 400 жыхароў. На 1.1.1998 г. 132 двары, 308 жыхароў. Базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. На могілках 2 брацкія магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1969 г. і 1975 г. пастаўлены абеліск і стала. Радзіма вучонагафілосафа І.М. Лушчыцкага.

АДАМОВА, веска ў Покрашаўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 14 двароў, 69 жыхароў. У 1921 г. 9 двароў, 47 жыхароў. На 1.1.1998 г. 26 двароў, 60 жыхароў. Брацкая магіла партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (у 1975 г. пастаўлена стала); магілы ахвяр фашызму (пахаваны 190 жыхароў вёскі, спаленыя 23.2.1943 г.); на паўночнай ускраіне вёскі помнік ахвярам фашызму (пастаўлены ў 1975 г.).

АЗЯРЦЫ, вёска ў Гацукоўскім сельсавеце. У пісьмовых дакументах сустракаецца пад назвай Езерцы. У XIX ст. у складзе Ігуменскага павета, адносілася да Буда-Грэскага маёнтка (уладанні князёў Вітгенштэйнаў). Паводле выкупных актаў 1866–1870 гг., у вёсцы было 18 двароў, 425 дзесяцін зямлі, гадавы аброк сяляне плацілі 358 рублёў. Прозвінгчы сялян – Дубовік, Давідоўскі, Казючыц, Бурак, Рыбачок. У маёнтку сяляне высявалі ў асноўным жыта, пшаніцу, ячмень. У спісе царкоўна-прыходскіх школ Мінскай епархіі за 1911 г. значыцца школа граматы ў в. Азярцы, 26 вучняў, настаўнік Андрэй Ясемчык. На могілках магіла савецкага воіна, які загінуў у 1941 г., у 1975 г. пастаўлена стала; за 1,5 км на захад ад вёскі брацкая магіла 2 партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у 1975 г. пастаўлена стала. На 1.1.1998 г. 54 двары, 109 жыхароў.

АКЦЯБР, вёска ў Акцябрскім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Чкалава. Да 1949 г. называлася Трактар, па назве арганізаванага ў 1927 г. калгаса на базе былога маёнтка Іваніхі. Вёска заснавана ў 1927 г. У 1969 г. 60 двароў, 211 жыхароў. На 1.1.1998 г. 114 двароў, 370 жыхароў. Базавая школа, школьны гісторыка-краязнаўчы музей, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарскаакушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. Каля будынка нпсолы помнік 136 землякам, якія загінулі ў грамадзянскую (1918–1920), савецка-фінляндскую (1939–1940) і Вялікую Айчынную (1941–1945) войны. У 1969 г. пастаўлена стала.

АМГОВІЧЫ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса «Краіна Саветаў». Паводле падания, землі гэтай акругі належалі княгіні Вользе, а потым яе нашчадкам. Упамінаецца ў 1499 г. у грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра як адзін з найболын населеных пунктаў Слуцкага княства. У пачатку XX ст. вёска, у складзе Горкаўскай воласці Бабруйскага павета, 169 двароў, 1150 жыхароў. На 1.1.1998 г. 193 двары, 505 жыхароў. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, бальніца, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама, лясніцтва. Помнікі: археалогіі – гарадзішча, за 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, сярод поля, каля ручая, адносіцца да мілаградскай і штрыхаванай керамікі культуры ранняга жалезнага веку (адкрыта ў 1928 г. У. Мікіцінскім, даследавалі Ю. Драгун, Э. Загарульскі, А. Егарэйчанка), гісторыі – брацкая магіла 153 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (у 1979 г. пастаўлены абеліск), помнік землякам, на ўшанаванне памяці 167 чалавек, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (пастаўлены ў цэнтры вёскі, у скверы, у 1966 г.; выява воіна, абапал – стэлы з імёнамі загінуўшых).

АНУФРАВІЧЫ, вёска ў Покрашаўскім сельсавеце. У канцы XIX ст. 29 двароў, 306 жыхароў. У пачатку XX ст. у складзе Грэскай воласці Слуцкага павета, 75 двароў, 846 жыхароў. На 1.1.1998 г. 101 двор, 198 жыхароў; крама.

АПАЛІНЫ, вёска ў Першамайскім сельсавеце. Назва ад беларускага слова «абпаліна» (апаліна). У пачатку XX ст. засценак, у складзе Грэскай воласді Слуцкага павета, 5 двароў, 39 жыхароў. У сакавіку 1943 г. карнікамі спалены 48 двароў, 31 чалавек. Адноўлена пасля вайны. На 1.1.1998 г. 45 двароў, 83 жыхары; крама.

АСТРАВОК, веска ў Грэскім сельсавеце. Назва ад слова «востраў» шырокага значэння: востраў на рацэ; узвышша сярод балота, грудок; участак, які вылучаецца чым-небудзь сярод навакольнай мясцовасці; заараны кавалак зямлі сярод лесу. На 1.1.1998 г. 38 двароў, 63 жыхары; крама.

АСТУПІШЧА, вёска ў Сорагскім сельсавеце. Назва ад слова «уступ» – частка чаго-небудзь, якая ўтварае ступень, выемку. У пачатку XX ст. засценак у Горкаўскай воласці Бабруйскага павета, 12 двароў, 100 жыхароў. Цяпер у складзе Амговіцкага сельсавета. На 1.1.1998 г. 1 двор, 2 жыхары. Аступішча Круглае (пад такой назвай сустракаецца ў болын ранніх пісьмовых крыніцах), засценак у Бабруйскім павеце. У пачатку XX ст. 32 двары, 120 жыхароў. На 1.1.1998 г. 2 двары, 3 жыхары.

БАБОВІШЧЫ, вёска ў Покрашаўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, у складзе Грэскай воласці Слуцкага павета, 8 двароў, 30 жыхароў. На 1.1.1998 г. 21 двор, 43 жыхары.

БАЛОТЧЫЦЫ, вёска ў Беліцкім сельсавеце, цэнтр калгаса «Праўда». У пачатку XX ст. вёска, 178 двароў, 1181 жыхар; засценак, 34 двары, 250 жыхароў. Паводле ўспамінаў старажылаў вёскі, засценак належаў графу Людвігу Развадоўскаму, магістру філасофіі, які закончыў Віленскі універсітэт і, прыехаўшы сюды, адкрыў сялянскую школу. Дзейнічалі царква і касцёл. Непадалёку ад вёскі былі залежы мелу. Сяляне рабілі з яго галкі (кругляшы), сушылі і на працягу года прадавалі на кірмашы. Гэтым промыслам яны займаліся аж да пачатку 1970-х гадоў. На 1.1.1998 г. 277 двароў, 575 жыхароў. Базавая школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, крама, СвятаПраабражэнская царква. Помнікі археалогіі: курган на поўнач ад вёскі, каля могілак, сярод поля (вядомы з 1924 г., даследаваў Г. Залашка); курганны могільнік – на могілках, 29 насыпаў (даследавалі Г. Залашка, А. Егарэйчанка). На могілках магілы і помнікі партызанам, якія загінулі ў 1943 г. Каля будынка праўлення калгаса помнік на ўшанаванне памяці 115 землякоў, якія загінулі ў грамадзянскую (1918–1920), савецка-фінляндскую (19391940) і Вялікую Айчынную (1941–1945) войны. Радзіма пісьменніка А.А. Алешкі і мастака У. М. Вішнеўскага.

БАРАВАЯ, вёска ў Першамайскім сельсавеце. На 1.1.1998 г. 25 двароў, 69 жыхароў. Пачатковая школа, фельчарскаакушэрскі пункт, крама. У цэнтры вёскі помнік 87 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (стэла з барэльефнай выявай маці, пастаўлена ў 1978 г.).

БАРОК, вёска ў Знаменскім сельсавеце. Да 1964 г. называлася Баславічы, у болын ранніх пісьмовых крыніцах – Баслаўцы. У грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра ў 1499 г. Баслаўцы ўпамінаюцца як адзін з найбольш населеных пунктаў Слуцкага княства. У пачатку XX ст. вёска, 36 двароў, 195 жыхароў. На 1.1.1998 г. 105 двароў, 224 жыхары. Клуб, крама, СвятаСімяонаўская царква. Помнік на ўшанаванне памяці 63 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, помнік воіну Чырвонай арміі П. Сіроціну, які загінуў у 1941 г. Радзіма вучоных С.І. Ліхадзіеўскага і П.Ф. Пратасені.

БЕЛАЯ ЛУЖА, вёска ў Гацукоўскім сельсавеце. Паводле падання, у далёкія часы ў гэтых мясцінах былі непраходныя лясы, у якіх вадзілася шмат звяроў i птушак. Аднойчы на паляванне прыехаў князь Радзівіл са сваей світай. У полі іх зроку аказалася ласіная сям"я. Лось, адчуўшы небяспеку, стаў адцягваць увагу на сябе, але паляўнічыя першай заўважылі ласіху. Грымнуў стрэл, і куля трапіла ў вымя. Пацякло малако на зямлю, утварылася вялікая белая лужа. Здзіўлена пазіралі ўсе на паміраючую ласіху, якая ляжала ў белай лужы. Паляўнічыя і князь адчувалі сябе вінаватымі. Каб неяк крыху загладзіць віну, князь загадаў пасяліць тут людзей і месца назваць Белай Лужай. У хуткім часе з"явіліся і пасяленцы. У дакументах 1862 г. значыцца як Белалужжа Ігуменскага павета, 59 чалавек мужчынскага полу. У 1866–1870 гг. 12 двароў, 300 дзесяцін зямлі. Аброк сяляне плацілі 266 рублёў. Прозвішчы сялян – Чачко, Крыжаноўскі, Дубовік, Давідоўскі. На 1.1.1998 г. 64 двары, 124 жыхары. Фельчарска-акушэрскі пункт, крама. Помнікі на магілах загінуўшых партызан у Вялікую Айчынную вайну (2 брацкія магілы), воіна Чырвонай арміі, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну.

БЕЛІЧЫ, веска, цэнтр сельсавета. Вядома як сяло пры рацэ Беліца. У XIX ст. 67 двароў, 714 жыхароў. У XX ст. 181 двор, 1256 жыхароў. На 1.1.1998 г. 135 двароў, 258 жыхароў. Сярэдняя школа, клуб, бальніца, аддзяленне сувязі, крама. Помнікі: загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны 139 землякам (скульптура ўкленчанай жанчыны з пальмавай галінкай ва ўзнятых руках), на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, на брацкай магіле чырвонаармейцаў, якія загінулі ў жніўні 1920 г. у барацьбе супраць польскіх інтэрвентаў.

БЕЛЫ БОР, веска ў Гацукоўскім сельсавеце. У 1917 г. у складзе СлабадаПырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 25 двароў, 150 жыхароў. На 1.1.1998 г. 22 двары, 47 жыхароў. Помнікі: на могілках палкоўніку Чырвонай арміі МЛ. Макееву (загінуў у 1941) і партызану атрада імя 26-годдзя Кастрычніка І.Т. Русаковічу (загінуў у 1944); на ўсходняй ускраіне вёскі ў гонар партызанскіх атрадаў імя 26-годдзя Кастрычніка і імя А.М. Матросава, што размяшчаліся паблізу вёскі са снежня 1943 г. па ліпень 1944 г.

БЛІЖНІЯ БАНДАРЫ, веска ў Казловіцкім сельсавеце. На 1.1.1998 г. 63 двары, 146 жыхароў. Клуб, крама.

БОКШЫЦЫ, веска, цэнтр сельсавета і калгаса імя Дзяржынскага. Назва паходзіць ад прозвішча Бокша (Богша), якое было распаўсюджана ў старажытныя часы на Беларусі. У пачатку XX ст. 55 двароў, 346 жыхароў. На 1.1.1998 г. 82 двары, 199 жыхароў. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

БОРКІ, веска ў Вясейскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 17 двароў, 83 жыхары. На 1.1.1998 г. 24 двары, 60 жыхароў; крама.

БРАНАВА, веска ў Сяражскім сельсавеце. Існуюць два варыянты назвы: ад слова «браны», што азначае вытканы ўзорамі, магчыма, калісьці тут жылі ткачы, майстры перабіранак (посцілак) – бранаўцы; ад слова «браня» – у старажытнасці засцерагальнае металічнае адзенне воіна: панцыр, латы, кальчуга. У пачатку XX ст. 61 двор, 391 жыхар. На 1.1.1998 г. 32 двары, 52 жыхары; крама.

БРАНАВІЧЫ, веска ў Сяражскім сельсавеце. Адносілася да вёсак слуцкіх выбранцаў. У пачатку XX ст. 118 двароў, 970 жыхароў. На 1.1.1998 г. 394 двары, 1064 жыхары. Бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, Народны дом, крама.

БУДА ГРЭСКАЯ, веска ў Гацукоўскім сельсавеце. У 1862 г. у Будзе Грэскай быў маёнтак князёў Вітгенштэйнаў, куды ўваходзілі вёскі Гацук, Залессе, Белая Лужа, Азярцы, Крывая Града. У 1917 г. у складзе Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета, 21 двор, 152 жыхары. На 1.1.1998 г. 62 двары, 150 жыхароў; крама. Помнікі на магілах савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (1941).

БУСЛАЎКА, веска ў Вясейскім сельсавеце. У пачатку XX ст. урочышча, 4 двары, 27 жыхароў. На 1.1.1998 г. 8 двароў, 13 жыхароў.

БЫКАВА ВЯЛІКАЕ, веска ў Ісернскім сельсавеце. У пачатку XX ст. 129 двароў, 882 жыхары. На 1.1.1998 г. 124 двары, 225 жыхароў.

БЫКАВА МАЛОЕ, веска ў Ісернскім сельсавеце. У пачатку XX ст. 66 двароў, 446 жыхароў. На 1.1.1998 г. 47 двароў, 72 жыхары.

БЯЗВЕРХАВІЧЫ, веска ў Акцябрскім сельсавеце. У пачатку XX ст. 125 двароў, 909 жыхароў. На 1.1.1998 г. 34 двары, 76 жыхароў. Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, 2 крамы. Радзіма пісьменніка Р.Д. Мурашкі. Каля дома, у якім нарадзіўся пісьменнік, устаноўлена ў 1974 г. мемарыяльная дошка.

БЯЛЕВІЧЫ, веска ў Рачкавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. сяло, 129 двароў, 993 жыхары. На 1.1.1998 г. 114 двароў, 237 жыхароў. Фельчарска-акушэрскі пункт, крама. Радзіма генерал-лейтэнанта Дз. Дз. Зубовіча, этнографа і фалькларыста А. К. Сержпутоўскага.

БЯРОЗАЎКА, веска ў Вясейскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 7 двароў, 40 жыхароў. На 1.1.1998 г. 69 двароў, 138 жыхароў; крама.

ВАЛАТЫ, веска ў Казловіцкім сельсавеце. Назва ад слова «волат» – дужы, вялікага росту і сілы чалавек. Вядомы этнограф М. Каспяровіч лічыў волатаў продкамі сучасных беларусаў. У пачатку XX ст. вёска, 16 двароў, 122 жыхары. На 1.1.1998 г. 31 двор, 45 жыхароў. Помнік на брацкай магіле партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ВАНЬКОЎШЧЫНА, вёска ў Знаменскій сельсавеце. У пачатку XX ст. маёнтак Ванькаўшчызна, 1 двор, 44 жыхары. На 1.1.1998 г. 11 двароў, 25 жыхароў. Пачатковая школа, крама. Помнікі: археалогіі – 3 курганныя могільнікі (даследавалі Г. Залашка, А. Егарэйчанка, Т. Скрыпчанка), знаходзяцца на ўсход ад вёскі; гісторыі – на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г.

ВАРАБ"ЁВА, вёска ў Грэскім сельсавеце. У пачатку XX ст. у складзе Грэскай воласці Слуцкага павета, 26 двароў, 150 жыхароў. У 1908–1913 гг. дзейнічала лесапільнае прадпрыемства, на якім працавалі 35 чалавек. У год рэалізоўвалася прадукцыі на 10 тыс. рублёў. На 1.1.1998 г. 18 двароў, 39 жыхароў. Крама, лясніцтва.

ВАРКАВІЧЫ, вёска ў Сяражскім сельсавеце. Адносілася да вёсак слуцкіх выбранцаў. На 1.1.1998 г. 202 двары, 417 жыхароў. Пачатковая школа, бібліятэка, крама. Радзіма вучонага М.І. Касцюкевіча.

ВАСІЛІНКІ, вёска ў Бокшыцкім сельсавеце. У 2-й палавіне XIX ст. вёска, 86 двароў, 530 жыхароў, у 1909 г. 116 двароў, 530 жыхароў. На 1.1.1998 г. 158 двароў, 406 жыхароў. Клуб, крама. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ВЕТКА, вёска ў Маяцкім сельсавеце. Да 1964 г. вёска Хранова. У пачатку XX ст. 82 двары, 522 жыхары. У 1917 г. у складзе Грозаўскай воласці Слуцкага павета, 108 двароў, 605 жыхароў. На 1.1.1998 г. 98 двароў, 204 жыхары; крама. Помнік археалогіі – курганны могільнік на паўночны захад ад вёскі, сярод поля (даследаваў Г. Залашка).

ВОЛАШАВА, вёска ў Сорагскім сельсавеце. На 1.1.1998 г. 39 двароў, 76 жыхароў, крама. Помнікі на магіле ахвяр фашызму (5 чалавек), якіх у 1941 г. загубілі нямецкафашысцкія захопнікі, і на магіле партызана П.М. Няронскага, які загінуў у 1944 г.

ВЫНІСЦЫ, вёска ў Покрашаўскім сельсавеце. У часы, калі слуцкія землі былі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, трупа палякаў за нейкую правіннасць была выселена з Польшчы і паселена асобна ў Слуцкім княстве. Пра іх можна сказаць, што яны былі вынішчаны, бо назаўжды выселены з родных мясцін. Адсюль і атрымала вёска сваю першапачатковую назву Вынішчы. У пісьмовых крыніцах пачатку XX ст. вёска ў складзе Грэскай воласці Слуцкага павета, 83 двары, 594 жахары. На 1.1.1998 г. 143 двары, 276 жыхароў. Клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, касцёл.

ВЯЛІКАЕ ЖУРАВА, вёска ў Кіраўскім сельсавеце. У аснове назвы Журава слова «жур» – негусты аўсяны кісель, ці словы «жораў, журавель». У пачатку XX ст. у складзе Слуцкай воласці былі Журава-1, 26 двароў, 180 жыхароў; Журава-2 (Малое), 8 двароў, 47 жыхароў; Журава-3 (Салдацкая Слабада), 8 двароў, 65 жыхароў. 3 часам вёскі зліліся. На 1.1.1998 г. 80 двароў, 153 жыхары; крама.

ВЯЛІКАЯ СЛІВА, вёска ў Казловіцкім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Красіна. Старажылы сваю вёску часта называюць не Сліва, а Слеў, Слева (Вялікі Слеў). Тэта дае падставы меркаваць, што вёска ўзнікла на месцы зліцця рэк. Слова «зліў» азначае месца, дзе зліваюцца рэкі. У пачатку XX ст. у складзе Цараўскай воласці Слуцкага павета, 216 двароў, 1349 жыхароў. На 1.1.1998 г. 343 двары, 739 жыхароў. Клуб, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, крама. Помнікі: археалогіі – гарадзішча мілаградскай культуры ранняга жалезнага веку, якое знаходзіцца за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, на прыродным узвышшы (вядома з XIX ст., даследавалі А. Ляўданскі, С. Дубінскі, Ю. Кухарэнка, В. Сядоў); гісторыі – на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; на ўшанаванне памяці 154 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (скульптурная кампазіцыя – воін, партызан і дзяўчынка), бюст дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Л.Б. Красіна. Радзіма вучонага С.Е. Савіцкага, генерал-маёра С.А. Самусевіча, празаіка В.А. Санько.

ВЯСЕЯ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса імя Арджанікідзе. Пасяленне вядома раней XV ст. У розныя часы знаходзілася ва ўладаннях князёў Алелькавічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў. Жыхары прымалі ўдзел у Паўночнай вайне са шведамі, з арміяй Напалеона. У 1812 г. ва ўрочыіпчы Касцянёўка, што каля вёскі, адбыўся бой з французамі рускага атрада пад камандаваннем Дзяніса Давыдава. 3 1846 г. вясейскія землі належалі памешчыкам Песляку і Кандратовічу. Пасля смерці Песляка яго зямля перайшла да арандатара Бараноўскага. У пачатку XX ст. вёска ў складзе Слуцкай воласці, 83 двары, 645 жыхароў. Кузня, ветраны млын, капліца, школа. На 1.1.1998 г. 486 двароў, 1500 жыхароў. ААТ «Слут цсгахсервіс», сярэдняя, дзіцячая музычная школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аддзяленне сувязі, 3 крамы, сталовая. Помнікі: на ўшанаванне памяці 150 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні раёна, бюст Р.К. Арджанікідзе, імя якога носіць калгас. Радзіма вучонага С.С. Абрамцава.

ГАРАДЗІШЧА, вёска ў Бокшыцкім сельсавеце. У «Спісе населеных пунктаў Мінскай губерні за 1909 г.» значыцца як вёска, 47 двароў, 360 жыхароў. На 1.1.1998 г. 175 двароў, 414 жыхароў. Пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, крама. Помнікі на магілах партызана, воіна Чырвонай арміі, жыхаркі вёскі М. Грак, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ГАРОХАЎКА, вёска ў Бокшыцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 15 двароў, 94 жыхары; фальварак, 1 двор, 5 жыхароў. На 1.1.1998 г. 21 двор, 37 жыхароў.

ГАЦУК, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса «Беларусь». У XIX ст. вёска адносілася да Буда-Грэскага маёнтка, у складзе Слабада-Пырашаўскай воласці Ігуменскага павета. Уладанні князёў Вітгенштэйнаў. У 1866–1870 гг. 7 двароў, 175 дзесяцін зямлі, сяляне плацілі аброк 155 рублёў. У пачатку XX ст. 29 двароў, 170 жыхароў. Прозвішчы сялян – Каляда, Заяц, Хацько, Казючыц. У «Памятных кніжках Мінскай губерні за 1914–1917 гг.» значыцца Гацукоўскае народнае вучылішча, настаўнік Іван Нікановіч. На 1.1.1998 г. 378 двароў, 1136 жыхароў. Торфазавод, сярэдняя, дзіцячая музычная школы, Дом фальклору, дзіцячы сад, урачэбная амбулаторыя, аддзяленне сувязі, 3 крамы, сталовая. Помнік на магіле партызана В.В. Грыба, які загінуў у 1943 г.

ГОЛЬЧЫЦЫ, вёска, цэнтр Першамайскага сельсавета і калгаса «Радзіма». Назва вёскі паходзіць або ад слова «голь» – галота, бедната, або ад слова «голец» – чыстае бязлеснае месца. Магчыма, першыя пасяленцы і асталяваліся на такім месцы. У пачатку XX ст. існавалі з такой назвай маёнтак, 3 двары, 42 жыхары, і вёска, 53 двары, 340 жыхароў. На 1.1.1998 г. 314 двароў, 757 жыхароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, аддзяленне сувязі, дзіцячы сад, 3 крамы, лясніцгва. Помнік археалогіі – гарадзішча, якое датуецца VII–II ст. да н. э., знаходзіцца за 3 км на поўнач ад вёскі, у лесе (адкрыў у 1963 г. Ю. Драгун, даследаваў Г. Залашка). Радзіма вучонага Я. Івашкевіча.

ГОРКІ, вёска ў Беліцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. у Слуцкай воласці, маёнтак, 1 двор, 7 жыхароў. На 1.1.1998 г. 72 двары, 126 жыхароў. Клуб, крама. Помнік археалогіі – курганны могільнік, за 1 км на поўнач ад вёскі, 19 насыпаў (адкрыў і даследаваў у 1979 г. Г. Залашка). Радзіма вучонага У.С. Адзярыхі.

ГРЭСК, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса «Гігант». Першае ўпамінанне адносіцца да 1480 г. У 1536 г. Грэск належаў каралеве Боне і з"яўляўся цэнтрам воласці ў Троідкім ваяводстве. У 2-й палавіне XVI ст. маёнтак, належаў Валадковічу, потым слуцкім князям Алелькавічам, з канца XVI ст. у складзе радзівілаўскіх уладанняў. У 1590 г. мястэчка, 34 рыначныя пляцы, 35 вулічных, царква, карчма, млын. У 1654 г. 95 двароў, рынак, 6 вуліц. У 1721 г. 69 двароў. У 1771 г. 88 двароў. У канцы XIX ст. цэнтр воласці Слуцкага і іавета, 122 двары, 1068 жыхароў (аб гісторыі Грэска болын падрабязна гл. артыкул «Мястэчка Грэск у XVI–XVIII ст.»). У пачатку XX ст. вёска, 273 двары, 1519 жыхароў; маёнтак, 28 жыхароў. У 1917 г. 365 двароў. 3 20.8.1924 г. цэнтр сельсавета. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1929–1938 гг. мястэчка. 3 12.2.1935 г. цэнтр Грэскага раёна. У 1935 г. створана МТС, якая абслугоўвала 21 калгас. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі (27.6.1941 – 1.7.1944) часткова спалены. 3 1957 г. у складзе Слуцкага раёна. У 1961 г. да Грэска далучаны пас. Някрасаўка. У 1971 г. 617 двароў, 2192 жыхары. На 1.1.1998 г. 819 двароў, 2197 жыхароў. ААТ «ПМК-71», сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, дзіцячы сад, бальніца, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, 7 крам, кандытарскі цэх, сталовая, 2 кафэ. Помнік археалогіі – гарадзішча ранняга жалезнага веку, у цэнтры вёскі, на беразе невялікага азярца (вядома з канца XIX ст., даследавалі Ляўданскі, В. Перхаўка, А. Егарэйчанка, Т. Скрыпчанка). Помнікі на магіле савецкіх воінаў і ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; землякам (206 чалавек), якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе супраць захопнікаў; мемарыяльная дошка на будынку бальніцы, дзе з ліпеня па чэрвень 1941 г. дзейнічала падпольная антыфашысцкая група (кіраўнік Ю.Г. Войчык), якая ўваходзіла ў склад Грэскага камуністычнага падполля. Радзіма мастака У.І. Вітко, пісьменніка М.І. Клебановіча, вучоных У. Мяцельскага і Е.С. Мяцельскай.

ГУЛЯЕВА (ранейшая назва Каты), вёска ў Ісернскім сельсавеце. На 1.1.1998 г. 77 двароў, 144 жыхары. Крама, клуб. У 1970-я гады перайменавана ў гонар Героя Савецкага Саюза Дз. Ц. Гуляева, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Помнік на магіле сувязнога партызанскага атрада імя Сталіна К.З. Башуры.

ГУТНІЦА, вёска ў Амговіцкім сельсавеце. У аснове назвы слова «гута» – невялікі шклозавод. У Беларусі тэты тэрмін з"явіўся ў XIV–XVI ст. На 1.1.1998 г. 14 двароў, 33 жыхары. Помнікі на магіле партызан братоў Матусевічаў, якія загінулі ў 1943 г.; у гонар савецкіх разведчыкаў, якія ў складзе разведгрупы штаба Заходняга фронту дыслацыраваліся ў раёне вёскі (1942–1944).

ДАЛЬНІЯ БАНДАРЫ, веска ў Казловіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. 429 жыхароў. На 1.1.1998 г. 61 двор, 188 жыхароў.

ДВОРЫШЧА, вёска ў Амговіцкім сельсавеце. У аснове назвы словьі «двор», «дворышча» – месца былога двара, сядзібы. У той жа час на Беларусі дворышча было адной ca старажытных формаў калектыўнага земляробства. У пачатку XX ст. урочышча, 1 двор, 9 жыхароў; хутар, 1 двор, 7 жыхароў. На 1.1.1998 г. 30 двароў, 85 жыхароў.

ДУБРОВА, вёска ў Знаменскім сельсавеце. У пачатку XX ст. урочышча, 1 двор, 10 жыхароў. На 1.1.1998 г. 16 двароў, 29 жыхароў.

ЕЎЛІЧЫ, вёска ў Акцябрскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска ў Чапліцкай воласці Слуцкага павета, 123 двары, 872 жыхары. На 1.1.1998 г. 107 двароў, 228 жыхароў. Пачатковая школа, крама. Помнік археалогіі – курганны могільнік на паўднёвы ўсход ад вёскі, на могілках, 17 насыпаў (вядомы з 1924 г., даследаваў Г. Залашка). Помнік на магіле партызанскай сувязной Л.І. Стральчэні, якая загінула ў 1942 г. Радзіма пісьменніка В. Віткі, вучонага А.М. Філіповіча.

ЖЫЛІН БРОД, вёска ў Першамайскім сельсавеце. У «Списке населенных мест Минской губернии» (1909) значыцца Брод-Жылін, хутар, 2 двары, 12 жыхароў; засценак, 11 двароў, 53 жыхары. У 1930 г. сяляне в. Жылін-Брод і в. Шантароўінчына арганізавалі калгас «8 Сакавіка». У гады Вялікай Айчыннай вайны спалена з часткай насельніцтва. На 1.1.1998 г. 77 двароў, 237 жыхароў. Працуе вытворчы ўчастак Слуцкага лясгаса. Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, крама, лясніцтва, сталовая. Помнікі на магілах ахвяр фашызму, у гонар партызанскага атрада імя М.А. Астроўскага (дыслацыраваўся ў 1943–1944 гг.). У цэнтры вёскі партызанскія могілкі.

ЗАБЕЛЫ, вёска ў Грэскім сельсавеце. У XIX ст. у складзе Слуцкага павета. На 1.1.1998 г. 14 двароў, 18 жыхароў. Радзіма грамадскага дзеяча М.М. Гуткоўскага (1886–1938) і мастака-графіка П.М. Гуткоўскага (1893–1962).

ЗАГРАДДЗЕ, вёска ў Паўстынскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 51 двор, 245 жыхароў. У 1908 г. адбылося хваляванне сялян супраць валасных улад і паліцыі. Удзел прымалі каля 150 сялян. На 1.1.1998 г. 77 двароў, 160 жыхароў, крама. Помнікі археалогіі: гарадзішча, якое адносіцца да мілаградскай і штрыхаванай керамікі культуры ранняга жалезнага веку (адкрыта ў 1929 г., даследавалі В. Сядоў, А. Егарэйчанка) і курганны могільнік на ўскрайку лесу, 18 насыпаў (выяўлены ў 1961 г. В. Сядовым, даследаваў А. Егарэйчанка). Помнікі ў гонар выступления сялян у 1908 г.; на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1944 г.

ЗАЛЕССЕ, вёска ў Гацукоўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. 35 двароў, 240 жыхароў. На 1.1.1998 г. 25 двароў, 45 жыхароў.

ЗАМОСЦЕ, вёска ў Покрашаўскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Чырвоны Кастрьгчнік». У пачатку XX ст. 111 двароў, 658 жыхароў. На 1.1.1998 г. 282 двары, 687 жыхароў. Сярэдняя школа, дзіцячая музычная школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аддзяленне сувязі, 3 крамы. Помнік археалогіі – гарадзішча, адносіцца да ранняга жалезнага веку, знаходзіцца за 3 км ад вёскі, на правым беразе р. Жалязніца. Вядома з XIX ст., даследаваў А. Егарэйчанка. Помнік архітэктуры XVII ст. – касцёл езуітаў. Помнікі землякам і на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма беларускага і пбльскага пісьменніка, выдаўца А. Плуга.

ЗНАМЯ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса «Прамень камуны» (да 1964 г. называлася Старцавічы). У дакументальных крыніцах вёска ўпамінаецца ў 1861 г. Капліца. У 1886 г. 64 двары, 616 жыхароў. У пачатку XX ст. 139 двароў, 899 жыхароў. У 1914 г. была адкрыта земская школа. На 1.1.1998 г. 261 двор, 641 жыхар. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, бальніца, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма беларускіх вучоных К.Ф. Барысаўца, К.А. Валасовіча, Т.М. Дасаевай, пісьменніка П.А. Місько, мастака І.М. Пратасені.

ІВАНЬ, вёска ў Кіраўскім сельсавеце. У грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра ўпамінаецца ў 1499 г. як найболын вялікі населены пункт. У 1838–1881 гг. маёнтак. Цукровы завод, на якім у 1868 г. прадавалі 105 рабочых. У 1894–1913 гг. дзейнічала вінакурнае прадпрыемства. У пачатку XX ст. засценак, 1 двор, 3 жыхары; маёнтак, 1 двор, 35 жыхароў; сяло, 4 двары, 28 жыхароў. На 1.1.1998 г. 35 двароў, 72 жыхары. Помнік археалогіі – гарадзішча ранняга жалезнага веку, якое датуецца VI ст. да н. э. – II–III ст. н. э. Вядома з канца XIX ст., даследавалі А. Ляўданскі, В. Мельнікоўская, В. Сядоў, А. Егарэйчанка. Помнік на магіле партызана Я.П. Іванова, які загінуў у 1943 г.

ІЗБУДЗІШЧА, вёска ў Вясейскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак у Грэскай воласці, 16 двароў, 73 жыхары. На 1.1.1998 г. 55 двароў, 125 жыхароў. Клуб, крама. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ІСЕРНА, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса імя Мічурына. Назва паходзіць, магчыма, ад татарскага «ісар» – крэпасць, пасяленне, абнесенае сцяной. Ужо ў канцы XVI ст. значыцца маёнтак Ісерна. У пачатку XX ст. вёска Пагосцкай воласці Слуцкага павета, 110 двароў, 624 жыхары. На 1.1.1998 г. 174 двары, 428 жыхароў. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, аддзяленне сувязі, крама. Помнікі землякам – жыхарам вёсак Гуляева, Калініна, Нячаеўка, Ісерна, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; партызанам атрада імя 14 Слуцкіх партызан брыгады імя В.П. Чкалава, якія загінулі ў 1944 г.; на брацкай магіле савецкіх воінаў; на магілах сувязнога партызанскага атрада імя 14 Слуцкіх партызан Я.С. Каракі, партызан В.Я. Храстафорава і М.П. Самусевіча, якія загінулі ў 1943 г.; на магіле грамадскай дзяячкі БССР В.Ц. Капацэвіч.

КАВЕРЖЫЦЫ, вёска ў Рачкавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 15 двароў, 82 жыхары; маёнтак, 1 двор, 19 жыхароў, у Чапліцкай воласці. Жыхароў у вёсцы няма, выкарыстоўваецца пад дачы. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 г.

КАЖУШКІ, вёска ў Ленінскім сельсавеце. У 1909 г. засценак у Раманаўскай воласці Слуцкага павета, 36 двароў, 217 жыхароў. На 1.1.1998 г. 37 двароў, 92 жыхары.

КАЗЛОВІЧЫ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. У пачатку XX ст. вёска ў Цараўскай воласці Слуцкага павета, за 8 вёрстаў ад Слуцка, 88 двароў, 779 жыхароў. У 1971 г. 326 двароў, 1170 жыхароў. На 1.1.1998 г. г. 403 двары, 982 жыхары. Сокавы завод, сярэдняя школа, школа мастацтва, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, гандлёвы цэнтр, аддзяленне сувязі, басейн, музей баявой і працоўнай славы, народны хор. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (430 чалавек), на брацкіх магілах савецкіх воінаў, С.М. Кіраву. Радзіма беларускага крытыка А.А. Марціновіча, Героя Сацыялістычнай Працы І.Л. Сінягуба.

КАЛІТА, вёска ў Амговіцкім сельсавеце. Слова «каліта» азначала грошы, багацце, пазней сумку для грошай ці паходную торбу. На 1.1.1998 г. 35 двароў, 66 жыхароў.

КАЛЬЧЫЦЫ, вёска ў Першамайскім сельсавеце. У другой палавіне XIX ст. вёска Калічыцы пры р. Вясейка, 21 двор, 214 жыхароў. У пачатку XX ст. у Грэскай воласці Слуцкага павета, 65 двароў, 425 жыхароў. У 1905 г. сяляне знішчылі ўзброены атрад памешчыка Мельніка ва ўрочыдічы Раманцава. У 1929 г. арганізаваны калгас «Расія». На 1.1.1998 г. 84 двары, Іббжыхароў. Турбаза, клуб, крама. Помнікі на магіле забітага ў 1941 г. П.І. Ляха і загінуўшага ў 1944 г. партызана А.Г. Страховіча.

КАЧАЛАВА, вёска ў Сяражскім сельсавеце. Назва паходзіць ад слова «качаць». Паводле расказаў жыхароў, даўней у гэтых мясцінах былі вялікія сенажаці. Сяляне нарыхтоўвалі (качалі) сена. У пачатку XX ст. засценак, 8 двароў, 50 жыхароў; фальварак, 1 двор, 6 жыхароў. Да 1917 г. працавала народнае вучылішча. На 1.1.1998 г. г. 5 двароў, 9 жыхароў.

КВАСЫНІЧЫ, веска ў Беліцкім сельсавеце. У 1909 г. вёска, 62 двары, 448 жыхароў, у Цараўскай воласці. На 1.1.1998 г. 135 двароў, 258 жыхароў. Помнікі на магілах 2 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 г.

КІРАВА, вёска, цэнтр сельсавета (да 1935 г. Цараўцы). У 1909 г. сяло пры р. Случ, 124 двары, 776 жыхароў, 2 праваслаўныя царквы, бальніца, школа. На 1.1.1998 г. 214 двароў, 460 жыхароў. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама, дзіцячы санаторый «Случ», СвятаІаанаўская царква. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, на магіле партызана М. Д. Васілевіча. Радзіма вучоных В.К. Бандарчыка і А.Р. Мурашкі.

КЛЕШАВА, вёска ў Маяцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак у Грозаўскай воласці Слуцкага павета, 102 двары, 556 жыхароў. На 1.1.1998 г. 88 двароў, 207 жыхароў. Крама. Помнік археалогіі – курганны могільнік, знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе р. Лакнея (3 насыпы, вядомы з 1924 г. Абследаваў Г. Залашка). Радзіма пісьменніка А.А. Жука, генерал-лейтэнанта П.П. Корзуна.

КЛЯПЧАНЫ, вёска ў Кіраўскім сельсавеце. На Случчыне так называліся бондары, якія з клёпкі рабілі бочкі, дзежкі, кадушкі, вёдры і інш. У вёсцы жылі бондары-кляпчаны. У пачатку XX ст. вёска Цараўскай воласці, 82 двары, 536 жыхароў. На 1.1.1998 г. 209 двароў, 459 жыхароў. Базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы В.П. Козела.

КРАСНАЕ, вёска ў Амговіцкім сельсавеце. Ад слова «красны» – прыгожы. У пачатку XX ст. засценак у Грэскай воласці Слуцкага павета, 6 двароў, 40 жыхароў. На 1.1.1998 г. 4 двары, 5 жыхароў. Помнік на брацкай магіле партызан, якія загінулі ў 1943 г.

КРЫВАЯ ГРАДА, вёска ў Гацукоўскім сельсавеце. Згодна з ўстаўнай граматай 1862 г. вёска адносілася да маёнтка Буда-Грэская Ігуменскага павета, уладанне князёў Вітгенштэйнаў. У 1866–1870 гг. 4 двары, 22 мужчыны, 88 дзесяцін зямлі. На 1.1.1998 г. 31 двор, 81 жыхар. Працуе адкрытае акцыянернае таварыства «Крывая града». Помнік у гонар партызанскага атрада Канстанцінава, які дыслацыраваўся на ўсходняй ускраіне вёскі з ліпеня 1941 г. да лютага 1942 г.

КУБЛІШЧА, вёска ў Паўстынскім сельсавеце. Назва ад слова «кубел» – бочачка з вушкамі і накрыўкай, куды складвалі сала або іншы розны пажытак, адзенне. Размешчана вёска на невялікім пясчаным узгорку сярод тарфянікаў, калісьці непраходных балот. Расказваюць, што тэта месца доўгі час служыла сялянам в. Паўстынь для таго, каб хаваць свой невялікі скарб ад рабаўнікоў, якія часта наведвалі вёску. У перыяд войнаў, паўстанняў везлі сяляне па балотах свой скарб на тэты пясчаны ўзгорак і закопвалі ў кублах. А пазней, калі пасяліліся першыя жыхары, веска пачала называцца Кублішча. На 1.1.1998 г. 11 двароў, 24 жыхары. Помнік на месцы загубы 33 мірных жыхароў, якія 17.6.1943 г. былі расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

КУЛІКІ, вёска ў Першамайскім сельсавеце. У пачатку XX ст. былі 2 фальваркі ў Грэскай воласці за 12 вёрстаў ад Слуцка: Кулікі-1, 1 двор, 50 жыхароў, Кулікі-2, 61 двор, 35 жыхароў. На 1.1.1998 г. 26 двароў, 41 жыхар. Радзіма вучонага П.Я. Пятроўскага.

КУХТЫ, вёска ў Бокшыцкім сельсавеце. У аснове – устарэлы тэрмін з сэнсавым значэннем «кухар». У часы сярэднявечча на Беларусі кухта быў прыслужнікам, дзяншчыком у час паходаў, палявання і г.д. У пачатку XX ст. вёска, 88 двароў, 475 жыхароў. На 1.1.1998 г. 102 двары, 231 жыхар.

ЛАПАЦІЧЫ, вёска ў Знаменскім сельсавеце. Узнікла ў канцы XVIII ст. на зямлі памешчыка Мажаеўскага. Урочышча тэта мела форму лапаты і называлася Лапатаўшчына. Ад яго назвы і назва вёскі. У 1860 г. улетку ўзнік вялікі пажар, які знінічыў усе сялянскія пабудовы і царкву. Людзі пачалі будавацца на новым месцы, дзе цяпер вёска. У пачатку XX ст. вёска ў Раманаўскай воласці, 88 двароў, 559 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны сялянамі калгас «Пераможац». Былі пабудаваны лазня, школа, зернясклад, жывёлагадоўчыя двары. На 1.1.1998 г. 81 двор, 150 жыхароў. Клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. На будынку клуба мемарыяльная дошка ў гонар І.І. Бачко, удзельніка грамадзянскай вайны і старшыні падпольнага камітэта партыі, які ўзначаліў барацьбу працоўных Случчыны супраць польскіх інтэрвентаў (1919–1920). Мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза А.І. Уласаўца. Радзіма І.І. Бачко, А.І. Уласаўца.

ЛЕНІНА, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса імя К. Маркса (да 1921 г. Раманава). Упамінаецца ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра ад 1499 г. у ліку найбольш вялікіх населеных пунктаў Слуцкага княства. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Слуцкага павета. У 1812 г. каля мястэчка адбыўся бой казацкага корпуса пад камандаваннем генерала М.І. Платава 2-й рускай арміі П.І. Баграціёна з французскімі войскамі. У 1866–1867 гг. на сродкі сялян было пабудавана памяшканне для народнага вучылішча. 3 1876 г. народнае вучылішча стала двухкласным. Прымалі ў яго па два хлопчыкі ад кожнага населенага пункта. У 1898 г. пабудавана другое двухкласнае вучылішча, у якое ўжо прымалі і дзяўчынак. На пачатку XX ст. мястэчка, 260 двароў, 1481 жыхар. У 1921 г. заснавана першая ў Слуцкім павеце камуна. На 1.1.1998 г. 214 двароў, 523 жыхары. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 крамы. Помнік археалогіі – гарадзішча на паўночнай ускраіне вёскі, на левым беразе Морачы. Мясцовая назва Замак. Вядома з канца XIX ст. (Абследаваў А. Егарэйчанка, даследаваў М. Гурын). Матэрыялы раскопак сведчаць, што гарадзішча было на месцы неўмацаванага паселішча і адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Помнікі на месцы бою 1812 г.; 103 землякам і на брацкай магіле 12 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; на магіле старшага лейтэнанта П.Я. Гарунова, які загінуў у 1944 г. Радзіма вучонага А.П. Гладкага, майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва А.А. Кіш, кампазітара і фалькларыста У. В. Тэраўскага.

ЛЕНЬКІ, вёска ў Покрашаўскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Рассвет». У пачатку XX ст. вёска ў Грэскай воласці, 102 двары, 649 жыхароў. На 1.1.1998 г. 203 двары, 476 жыхароў. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, крама. Помнікі на месцы бою каля аўтамабільнай дарогі Мінск – Слуцк (10.6.1943 г. трупа партызан знішчыла нямецкі дзот і яго варту), на брацкіх магілах савецкіх воінаў i 142 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ЛЕСУНЫ, вёска ў Казловіцкім сельсавеце. У стараславянскай міфалогіі лясун – жыхар лесу, лясны дух. Першыя пасяленцы пасяліліся ў гушчары лесу і вакол сваіх пабудоў распрацоўвалі зямлю. 3 часам лясы ўсё болын і болып высякаліся, паселішча расло. А вёска атрымала адпаведную назву. У наваколлі сучаснай вёскі лясоў ужо няма. У пачатку XX ст. вёска, 43 двары, 281 жыхар, у Слуцкай воласці. На 1.1.1998 г. 82 двары, 167 жыхароў, крама. Помнік на брацкай магіле 8 савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма генерал-маёра Л.С. Калядкі.

ЛЕТКАЎШЧЫНА, вёска ў Маяцкім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Леніна. У пачатку XX ст. вёска, 41 двор, 273 жыхары, маёнтак, 1 двор, 41 жыхар. На 1.1.1998 г. 109 двароў, 295 жыхароў. Фельчарскаакушэрскі пункт, дзіцячы сад, крама.

ЛІПНІКІ, вёска ў Вясейскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 5 двароў, 45 жыхароў. На 1.1.1998 г. 6 двароў, 12 жыхароў. Радзіма беларускай пісьменніцы А.С. Васілевіч.

ЛОШЫЦА, вёска ў Вясейскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак Слуцкай воласці, 14 двароў, 38 жыхароў. На 1.1.1998 г. 17 двароў, 23 жыхары. Помнік на магіле воіна Чырвонай арміі І.Ф. Зайцева, які загінуў у 1941 г.

ЛУЧНІКІ, вёска ў Сяражскім сельсавеце, цэнтр калгаса «Ленінскі шлях». Вёска слуцкіх выбранцаў. Назва паходзіць ад слова «лучнікі» – ваенна-служылыя людзі, узброеныя лукамі, а таксама рамеснікі, якія рабілі лукі. У пачатку XX ст. веска Слуцкай воласці, 241 двор, 1426 жыхароў. На 1.1.1998 г. 659 двароў, 1705 жыхароў. Базавая школа, Цэнтр культуры, раённая бібліятэка, музычная школа, дзіцячы сад, адцзяленне сувязі, урачэбная амбулаторыя, гандлёвы цэнтр, рэстаран, 2 крамы. Помнік 200 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, мемарыяльная дошка ў гонар прафесійных рэвалюцыянераў і грамадскіх дзеячаў братоў Басалыгаў.

ЛЯДНА, веска ў Рачкавіцкім сельсавеце, цэнтр калгаса «Рачкавічы». Назва ад слоў «ляда», «лядзіна» – дзялянка высечанага лесу, так званыя высечкі. У геаграфічным слоўніку 1888 г. значыцца: «Лядна… мясцовасць хвалістая, глеба ўраджайная, мае 30 паўнадзельных участкаў зямлі. Жывуць 729 жыхароў абодвух полаў, 106 двароў». На 1.1.1998 г. 289 двароў, 770 жыхароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, народны гісторыкакраязнаўчы музей, бальніца, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, крама, сталовая. Помнікі на брацкай магіле 44 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; на магіле воінаў Чырвонай арміі Д.П. Курапені і Я.Н. Ходыса, якія загінулі ў 1941 г.

ЛЯСІШЧА, вёска ў Кіраўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак у Цараўскай воласці, 17 двароў, 120 жыхароў. На 1.1.1998 г. 47 двароў, 69 жыхароў. Крама. Радзіма беларускай пісьменніцы Г.А. Каржанеўскай.

МАЛАЯ ПАДЗЕР, вёска ў Кіраўскім сельсавеце. Вёска слуцкіх выбранцаў. Назва Падзер ад польскага слова «падок», што азначае агароджанае месца, дзе стаяць коні перад скачкамі. Падзёры – даглядчыкі коней, конюхі. У пачатку XX ст. вёска Паздзёрж, 21 двор, 165 жыхароў; засценак Падзёр Малы, 29 двароў, 189 жыхароў; фальварак Паздёрж, 1 двор, 12 жыхароў. На 1.1.1998 г. 37 двароў, 86 жыхароў. Клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, крама.

МАЛАЯ СЛІЎКА, вёска ў Казловіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак у Цараўскай воласці Слуцкага павета пад назвай Сліўка Малая, 32 двары, 185 жыхароў. На 1.1.1998 г. 38 двароў, 80 жыхароў.

МАЛЫШЭВІЧЫ, вёска ў Рачкавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. сяло, 100 двароў, 623 жыхары. На 1.1.1998 г. 79 двароў, 138 жыхароў. Крама. Помнікі 266 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; на магіле І.І. Бірыча, расстралянага нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 г.; на магіле воіна Чырвонай арміі А.Х. Гаяка, які загінуў у 1944 г.

МАРОЗЫ, вёска ў Грэскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак Грэскай воласці Слуцкага павета, 48 двароў, 254 жыхары. На 1.1.1998 г. 20 двароў, 40 жыхароў.

МАШЧЫЦЫ, вёска ў Акцябрскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак Машчыцы Вялікія, 54 двары, 348 жыхароў і засценак Машчыцы Малыя, 46 двароў, 262 жыхары. На 1.1.1998 г. 59 двароў, 102 жыхары. Крама. Помнік археалогіі – курганны могільнік за 2 км на поўдзень ад вёскі (4 насыпы, вядомы з 1924 г., абследаваў Г. Задатка). Радзіма вучонага і паэта А.С. Вечара.

МАЯК (ранейшая назва Дзюдзева), веска, цэнтр сельсавета і калгаса «Маяк». У пачатку XX ст. вёска, 77 двароў, 544 жыхары. На 1.1.1998 г. 167 двароў, 365 жыхароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма мастака Н.Г. Бранаўца.

МЕРАШЫНО, вёска ў Паўстынскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 6 двароў, 33 жыхары. На 1.1.1998 г. 74 двары, 146 жыхароў. Клуб, крама. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

МІХАЙЛАУКА, пасёлак у Знаменскім сельсавеце. У пачатку XX ст. фальварак у Раманаўскай воласці, 1 двор, 17 жыхароў. На 1.1.1998 г. 8 двароў, 20 жыхароў.

МІХЕЙКІ, вёска ў Бокшыцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска, 90 двароў, 661 жыхар. На 1.1.1998 г. 179 двароў, 423 жыхары. Пачатковая школа, крама. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

МЛЫНКА, вёска ў Беліцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. у Цараўскай воласці засценак Млынка Вялікая, 25 двароў, 294 жыхары і засценак Млынка Малая, 23 двары, 227 жыхароў. На 1.1.1998 г. 45 двароў, 72 жыхары.

МУСІЧЫ, вёска ў Маяцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска, 62 двары, 359 жыхароў; маёнтак, 3 двары, 18 жыхароў, у Грозаўскай воласці Слуцкага павета. На 1.1.1998 г. 72 двары, 143 жыхары. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама. Помнік 109 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

МЯЛЕШКІ, вёска ў Вясейскім сельсавеце, цэнтр калгаса імя Калініна. Назва ад прозвішча Мялешка, утворанага ад слова «мяла» – тое, што і таўкач. Ужываецца для характарыстыкі чалавека няспрытнага, непаваротлівага. У дакументальных крыніцах пачатку XX ст. значыцца вёска Мялешкавічы, 50 двароў, 300 жыхароў; млын. Непадалёку ад вёскі быў маёнтак пана Бардзенкі. На 1.1.1998 г. 220 двароў, 571 жыхар. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, народны музей працоўнай і баявой славы, бальніца, алтэка, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр. Помнік 124 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

НАБУШАВА, вёска ў Вясейскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 31 двор, 129 жыхароў. На 1.1.1998 г. 28 двароў, 58 жыхароў. Крама. Помнік археалогіі – курган, знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі (вядомы з 1924 г., абследаваў Г. Залашка). Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; на магілах В.В. Кавальскага і С.П. Кавальскага, загубленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 г.

НАВАДВОРЦЫ, вёска ў Кіраўскім сельсавеце, цэнтр калгаса «1 Мая». У пачатку XX ст. вёска, 62 двары, 374 жыхары. У 1999 г. 281 двор, 728 жыхароў. Базавая школа, бібліятэка, аддзяленне сувязі, 4 крамы, раённы кааператыў па нарыхтоўках. Помнік 475 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; мемарыяльная дошка ў гонар падпольнай партыйнакамсамольскай трупы (кіраўнік М.І. Багуноў) і падпольнай патрыятычнай трупы моладзі (кіраўнік М.Г. Радзюк), якія дзейнічалі з 1941 г. па 1943 г.

НАВІНКІ, вёска ў Першамайскім сельсавеце. У 1909 г. засценак, 9 двароў, 90 жыхароў. На 1.1.1998 г. 57 двароў, 155 жыхароў. Падсобная сельская гаспадарка «Мір», клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, крама.

НЕЖАЎКА, вёска ў Ісернскім сельсавеце. У 1917 г. вёска, 40 двароў, 248 жыхароў; маёнтак пана Палонскага, 1 двор, 30 жыхароў, у Пагосцкай воласці. На 1.1.1998 г. 70 двароў, 147 жыхароў, крама.

НІВА, вёска ў Першамайскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска, 63 двары, 361 жыхар. У 1917 г. 65 двароў, 452 жыхары. На 1.1.1998 г. 65 двароў, 128 жыхароў. Помнік археалогіі – курганны могільнік за 2 км на поўнач ад вёскі (40 насыпаў. Абследаваў у 1985 г. А. Егарэйчанка).

НОВЫ ГУТКОЎ, вёска ў Амговіцкім сельсавеце. Назва «Гуткоў» звязана з тэрмінам «гута», што азначае невялікі шклозавод. Упамінаецца ў 1917 г. як вёска Гуткоў Новы ў Горкаўскай воласці Бабруйскага павета, 54 двары, 320 жыхароў. На 1.1.1998 г. 36 двароў, 59 жыхароў. Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і магіле партызана І.Ф. Івашкевіча, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Крама.

НОВЫЯ РАЧКАВІЧЫ, веска, цэнтр Рачкавіцкага сельсавета. У 1973 г. камбінат бытавога абслугоўвантія, лесапільня, млын. Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны. На 1.1.1998 г. 185 двароў, 425 жыхароў, спіртзавод, клуб, бібліятэка, крама.

НЯВЯЗЦЫ, вёска ў Ленінскім сельсавеце. Паводле расказаў старажылаў, вёска была акружана балотамі. Каб ажыццяўляць сувязь з суседнімі паселішчамі людзям даводзілася звязваць вязанкі з саломы, галля і масціць дарогу. У 1920 г. вёска ў Раманаўская воласці Слуцкага павета, 60 двароў, 279 жыхароў. На 1.1.1998 г. 65 двароў, 153 жыхары. Клуб, крама.

ПАДЛЕССЕ, вёска ў Ленінскім сельсавеце, дэнтр калгаса імя Энгельса. У пачатку XX ст. вёска, 80 двароў, 567 жыхароў. На 1.1.1998 г. 181 двор, 468 жыхароў. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, фельчарскаакушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 крамы. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма вучонага У.П. Лемеша.

ПАДЛІПЦЫ, вёска ў Сяражскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска, 72 двары, 591 жыхар. У 1917 г. 99 двароў, 606 жыхароў, млын. На 1.1.1998 г. 131 двор, 262 жыхары. Клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. Помнік археалогіі – курганны могільнік за 1 км на ўсход ад вёскі (70 насыпаў, вядомы з 1924 г., абследавалі Г. Залашка, А. Егарэйчанка).

ПАЛІКАРАЎКА, вёска ў Першамайскім сельсавеце. У 1917 г. вёска ў Грэскай воласці, 24 двары, 134 жыхары. У 1930 г. быў арганізаваны калгас імя Сталіна. На 1.1.1998 г. 10 двароў, 16 жыхароў. Помнікі на брацкай магіле 16 партызан, якія загінулі ў 1941–1944 гг.; на магілах ахвяр фашызму – 96 жыхароў в. Палікараўкі i 15 жыхароў в. Крушнік, спаленых у 1943 г.; у гонар Грэскага падпольнага РК КП(б)Б і 225-й партызанскай брыгады імя А.В. Суворава.

ПАНІЧЫ, вёска ў Ісернскім сельсавеце. Узнікла прыкладна ў XVII – пачатку XVIII ст. У пачатку XX ст. 29 двароў, 219 жыхароў. У 1939 г. вёска была перайменавана ў гонар дзяржаўнага дзеяча М.І. Калініна і называлася Калініна. У 1990-я гады вернута ранейшая назва. На 1.1.1998 г. 22 двары, 32 жыхары. Дом сацыяльных паслуг. Помнікі на брацкай магіле партызан, якія загінулі ў 1943 г., i на месцы гібелі Героя Савецкага Саюза Дз. Ц. Гуляева.

ПАПОЎЦЫ, вёска ў Вясейскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска, 36 двароў, 244 жыхары. На 1.1.1998 г. 123 двары, 303 жыхары. 2 крамы. Магіла партызана А.Р. Савановіча, які загінуў у 1944 г. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы С.    С. Паляшчука.

ПАЎЛАЎКА, вёска ў Амговіцкім сельсавеце. Назва пайшла ад імя Паўла Салановіча, які пабудаваўся крыху далей ад в. Хорашава, у лесе. На 1.1.1998 г. 14 двароў, 20 жыхароў. Абеліск на магіле ахвяр фашызму – членаў сям"і Пенязь, загубленых у 1943 г. немецка-фашысцкімі акупантамі.

ПАЎЛАЎКА, вёска ў Сяражскім сельсавеце. На 1.1.1998 г. 21 двор, 40 жыхароў. Помнік археалогіі – курганны могільнік за 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі (70 насыпаў, абследавалі А. Егарэйчанка, Т. Скрыпчанка).

ПАЎСТЫНЬ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса імя Тэльмана. У пачатку XX ст. вёска, 107 двароў, 619 жыхароў. На 1.1.1998 г. 207 двароў, 529 жыхароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарскаакушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, крама. Помнікі 158 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, і Э. Тэльману, дзеячу нямецкага і міжнароднага рабочага і камуністычнага руху.

ПОКРАШАВА, вёска, цэнтр сельсавета. У пачатку XX ст. вёска, 54 двары, 306 жыхароў; маёнтак, 6 двароў, 57 жыхароў. У 1911 г. пабудаваны спіртзавод. Сутачная выпрацоўка яго не перавышала 40 – 45 дэкалітраў. У 1917 г. вёска, 59 двароў, 413 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 111 жыхароў. На 1.1.1998 г. 226 двароў, 527 жыхароў. Воцатны завод, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы, бар. Помнікі на брацкіх магілах савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных Герой Савецкага Саюза А.М. Губін.

ПРАГРЭС, вёска ў Грэскім сельсавеце. 3 пачатку заснавання і да 1964 г. называлася Ліхадзеі. У пачатку XX ст. у Грэскай воласці, маёнтак, 1 двор, 76 жыхароў. На 1.1.1998 г. 9 двароў, 12 жыхароў.

ПРАЦАВІЧЫ, вёска ў Кіраўскім сельсавеце. Паводле расказаў старажылаў, у канды мінулага стагоддзя на землях магната Радзівіла пасяліліся 10 сем"яў, нашчадкаў беларускай шляхты. Іх прозвішчы – Бараноўскія, Крукоўскія, Расічы, Беразоўскія і інш. Кожны двор меў па 10 – 15 дзесяцін зямлі. У агульным карыстанні было каля 30 гектараў лесу. Тэта быў засценак Працавічы. У 1930 г. жыхары засценка былі выселены, а маёмасць іх перададзена створанаму ў в. Іграева калгасу «Случ», дамы разабраны. У пачатку XX ст. былі яшчэ вёска, 135 двароў, 870 жыхароў; маёнтак, 6 двароў, 50 жыхароў. На 1.1.1998 г. 253 двары, 500 жыхароў. Помнік Ю.А. Гагарину, першаму ў свеце касманаўту. Радзіма беларускага паэта Л.І. Шырына.

ПРОШЧЫЦЫ, вёска ў Бокшыцкім сельсавеце. Назва ўтворана ад слоў «прашча» – старадаўняя зброя для кідання камянёў або «прошча» – месца, надзеленае надзвычайнай сілай. У пачатку XX ст. вёска, 88 двароў, 588 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 27 жыхароў. На 1.1.1998 г. 209 двароў, 473 жыхары. Базавая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. Помнік археалогіі – курганны могільнік (8 насыпаў, вядомы з 1929 г., абследаваў Г. Залашка). Помнік на магіле савецкага воіна, які загінуў у 1941 г.

ПРЫДЗІРКІ, вёска ў Рачкавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. у Чапліцкай воласці фальварак Гаркавых, 3 двары, 12 жыхароў. На 1.1.1998 г. 11 двароў, 15 жыхароў, крама.

ПЯТНІЦЫ, вёска ў Рачкавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак у Чапліцкай воласці, 21 двор, 121 жыхар. На 1.1.1998 г. 15 двароў, 21 жыхар. Помнік археалогіі – курган за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, вядомы з 1924 г., абследаваў Г. Залашка.

РАБАК, вёска ў Паўстынскім сельсавеце. Назва ад прозвішча Рабацкі. Гісторыя ўзнікнення вёскі наступная: за непакорнасць царскім уладам з в. Сорагі была выселена частка сялян. Людзі былі вымушаны купіць зямлю ў пана Рабацкага. У дакументальных крыніцах пачатку XX ст. у Слуцкім павеце значацца 2 урочышчы з такой назвай. На 1.1.1998 г. 87 двароў, 189 жыхароў. Клуб, крама. Помнік археалогіі курганны могільнік за 0,9 км на захад ад вёскі, сярод поля (55 насыпаў, абследаваў Г. Залашка).

РАЧКАВІЧЫ, вёска ў Рачкавіцкім сельсавеце. У 1888 г. значыцца ў Старобінскай акрузе Чапліцкай воласці, за 1 вярсту ад станцыі Сініца. У пачатку XX ст. вёска, 34 двары, 230 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 56 жыхароў, належаў шляхціцам Залескім. У 1891–1913 гг. працавала вінакурнае прадпрыемства. На 1.1.1998 г. 44 двары, 81 жыхар. Крама. Радзіма беларускага і польскага мастака і пісьменніка Б.Ф. Залескага.

РЖАЎКА, вёска ў Першамайскім сельсавеце. Назва ад слоў «іржа», «руда», якія маюць адпаведнасці ва ўсіх славянскіх мовах і азначаюць: стаячае балота, месца з выхадам вокіслаў жалеза, вада рудога колеру. У пачатку XX ст. хутар у Слуцкім павеце, 1 двор, 5 жыхароў. На 1.1.1998 г. 32 двары, 72 жыхары. Помнік у гонар партызанскага атрада імя К.К. Ракасоўскага, які з верасня 1943 г. да ліпеня 1944 г. дыслацыраваўся ў вёсцы.

РУДНЯ, вёска ў Покрашаўскім сельсавеце. Назва ад слова «руда». Паселішча ўзнікла на месцы здабычы руды, з якой выплаўлялі жалеза. У пачатку XX ст. у Грэскай воласці, 46 двароў, 320 жыхароў. У 1901–1913 гг. працавала вінакурнае прадпрыемства. На 1.1.1998 г. 92 двары, 229 жыхароў. Дзіцячы санаторый «Сонейка», крама.

СВАБОДНЫ, пасёлак у Знаменскім сельсавеце. З"явіўся ў першыя гады савецкай улады. На 1.1.1998 г. 8 двароў, 17 жыхароў.

СЕЛІШЧА, вёска, цэнтр Акцябрскага сельсавета і калектыўнай гаспадаркі добраахвотнага аб"яднання сялян «Селішча». У пачатку XX ст. у Раманаўскай воласці, 161 двор, 1043 жыхары. На 1.1.1998 г. 290 двароў, 713 жыхароў. Сярэдняя і дзіцячая мастацкая школы, крама, фельчарскаакушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, Дом культуры, лазня. Помнікі на брацкіх магілах савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 г. і ў 1944 г., і на магіле ахвяр фашизму ва ўрочышчы Гараваха. Радзіма дзяржаўнага дзеяча Беларусі, вучонага І.А. Інсарава.

СЛАБАДА, вёска ў Вясейскім сельсавеце. На 1.1.1998 г. 14 двароў, 21 жыхар. СЛАВІНСК, вёска ў Ленінскім сельсавеце. На 1.1.1998 г. 34 двары, 86 жыхароў. Крама, клуб, лазня. Радзіма беларускага пісьменніка В. Б. Дайліды.

СЛІЎКА, вёска ў Амговіцкім сельсавеце. На 1.1.1998 г. 11 двароў, 26 жыхароў.

СОРАГІ, веска, дэнтр Сорагскага сельсовета і калгаса «III Інтэрнацыянал». На 1.1.1998 г. 295 двароў, 699 жыхароў. Сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарскаакушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, крама, Свята-Міхайлаўская царква. Помнікі археалогіі – два курганныя могільнікі на поўнач ад вёскі, у полі (адзін – 32 насыпы, другі – 72). Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (117 чалавек). Радзіма генерал-палкоўніка К.В. Герчыка і вучонага Л.С. Сеўрука.

СТАРЫ ГУТКОЎ, веска ў Амговіцкім сельсавеце. У 1917 г. значыцца як вёска Гуткоў Стары ў Горкаўскай воласці Бабруйскага павета, 37 двароў, 180 жыхароў. На 1.1.1998 г. 47 двароў, 117 жыхароў. Клуб, бібліятэка, крама.

СТАРЫНА, вёска ў Грэскім сельсавеце. Назва ад старазаворанай, былой у аблозе зямлі. У пачатку XX ст. у Грэскай воласці, засценак, 17 двароў, 110 жыхароў; маёнтак, 5 двароў, 48 жыхароў. На 1.1.1998 г. 18 двароў, 28 жыхароў.

СТАРЭВА, вёска ў Амговіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска ў Бабруйскім павеце Горкаўскай воласці, за 90 вёрстаў ад Бабруйска і за 186 вёрстаў ад Мінска, 24 двары, 132 жыхары; завод, за 85 вёрстаў ад Бабруйска, 175 вёрстаў ад Мінска, НЗдвароў, 662 жыхары. У 1897–1913 гг. дзейнічала лесапільнае прадпрыемства, якое мела свой лакамабіль, працавала 35 чалавек, у сярэднім у год рэалізоўвалася прадукцыі на 50 тыс. рублёў. У 1897–1925 гг. дзейнічаў шклозавод. Вырабляліся лямпавае шкло, чарніліцы, бутэлькі, слоікі, хрустальныя вырабы. У 1910 г. на шклозаводзе меліся паравы рухавік і паравы кацёл. У 1913 г. асноўны калітал складаў 36,1 тыс. рублёў, працавалі 108 рабочых. У 1907 г. адбылася стачка рабочых завода. У 1908 г. на міжнароднай выстаўцы ў Марселі прадукцыя завода ўдастоена Гран-пры. Сталага насельніцтва ў вёсцы няма, выкарыстоўваецца пад дачы. Помнік ахвярам фашызму на паўночнай ускраіне вёскі. Радзіма літаратуразнаўцы С.К. Майхровіча.

СТРОХАВА, вёска ў Першамайскім сельсавеце. У дакументальных крыніцах пачатку XX ст. значыцца як вёска ў Грэскай воласці, за 21 вярсту ад Слуцка, 28 двароў, 172 жыхары. Першапачатковая назва Страхава ад слова «страха» – верхняя, звычайна саламяная, частка будынка, якая накрывае яго і засцерагае ад атмасферных з"яў. Раней пабудовы накрываліся саломай. Назва магла пайсці і ад прозвішча. У 1917 г. 34 двары, 236 жыхароў. На 1.1.1998 г. 48 двароў, 97 жыхароў. Базавая школа, крама. Помнікі на магіле ахвяр фашызму і невядомага савецкага воіна, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

СЦЯПКОВА, вёска ў Грэскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска ў Грэскай воласці, 69 двароў, 416 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 26 жыхароў. На 1.1.1998 г. 47 двароў, 104 жыхары. Клуб, крама.

СЯРАГІ, вёска, цэнтр сельсавета і калгаса імя Куйбышава. Вёска слуцкіх выбранцаў. У асобных гістарычных дакументах сустракаецца назва не Сярагі, а Серож (Сераж). У 1886 г. 70 двароў, 170 жыхароў. У пачатку XX ст. 144 двары, 841 жыхар. На 1.1.1998 г. 305 двароў, 712 жыхароў. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама. Помнікі на брацкай магіле партызан і савецкага воіна, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, і 86 землякам, што загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы С. I. Шклярэўскага.

СЯРЭДНІКІ, вёска ў Знаменскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска, 92 двары, 615 жыхароў; хутар, 1 двор, 3 жыхары. На 1.1.1998 г. 41 двор, 69 жыхароў. Клуб, крама. Помнік на магіле воіна Чырвонай арміі А.Р. Хаценкі, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Радзіма вучонага В.Я. Гапановіча.

ТАКОВІШЧА, вёска ў Першамайскім сельсавеце. У аснове назвы слова «Такавішча» – месца, дзе такуюць птушкі. У 1909 г. у Грэскай воласці былі 2 засценкі: Таковішчы Вялікія, 9 двароў, 38 жыхароў і Таковішчы Малыя, 4 двары, 40 жыхароў. На 1.1.1998 г. 23 двары, 46 жыхароў.

ТАЛІЦА, вёска ў Вясейскім сельсавеце. Назва ад слоў «таліца», «талец» – незамярзаючая крынічка. У пачатку XX ст. засценак, 11 двароў, 37 жыхароў. На 1.1.1998 г. 5 двароў, 8 жыхароў. Помнік на магіле савецкага воіна, лётчыка, які загінуў 26.6.1941 г. у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

ТАНЕЖЫЦЫ, вёска ў Рачкаўскім сельсавеце, дэнтр эксперыментальнай базы «Танежыцы». Назва, магчыма, звязана з перасяленцамі з вёскі Тонеж (Гомельская вобласць). У аснове назвы слова «тонь» – топкае, глыбокае месца. У пачатку XX ст. у Чапліцкай воласці, вёска, 92 двары, 584 жыхары; засценак, 79 двароў, 482 жыхары. На 1.1.1998 г. 255 двароў, 701 жыхар. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 крамы. Помнік археалогіі – курганны могільнік за калгасным садам (2 насыпы, вядомы з 1924 г., абследаваў Г. Залашка). Помнікі на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; на магіле партызана М.Ф. Герасімовіча; землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма вучоных А.Ю. Бранавіцкага і П.П. Шубы, генерал-лейтэнанта Дз. А. Гапановіча, мастака П.М. Герасімовіча.

УЛАНАВА, веска ў Бокшыцкім сельсавеце. Назва паходзіць ад слова «улан», «уланы» – род войскаў, від лёгкай кавалерыі. Уланы існавалі ў XVI ст. у войску Рэчы Паспалітай. У Расіі першы ўланскі полк быў сфарміраваны ў 1803 г. Узнікла ў пачатку XVIII ст. Першае пасяленне складалася з 9 двароў, потым пабудаваліся яшчэ 6 сямей з Варкавіч. На пачатку XX ст. вёска ў Грэскай воласці, 19 двароў, 130 жыхароў. На 1.1.1998 г. 39 двароў, 89 жыхароў. Помнікі на магілах загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну воінаў Чырвонай арміі І.І. Любецкага, І.Я. Блебуша і партызана А.Г. Барэйчанкі.

УСТРАНЬ, вёска у Кіраўскім сельсавеце. Устрань (Устронь) – пасяленне ў баку ад асноўнай дарогі. У пачатку XX ст. у Цараўскай воласці, за 10 вёрстаў ад Слуцка, фальварак, 3 двары, 35 жыхароў. На 1.1.1998 г. 38 двароў, 57 жыхароў. Крама.

УШАЛОВІЧЫ, вёска ў Бокшыцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска, 32 двары, 180 жыхароў; маёнтак, 3 двары, 9 жыхароў; хутар, 1 двор, 4 жыхары; фальварак Каменкі, 1 двор, 6 жыхароў; фальварак Віткоўскага, 1 двор, 5 жыхароў, у Грэскай воласці. На 1.1.1998 г. 50 двароў, 96 жыхароў. Радзіма беларускага пісьменніка М.А. Лазарука.

ХІНОЛАЎКА, вёска ў Амговіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак у Горкаўскай воласці Бабруйскага павета, 26 двароў, 136 жыхароў. На 1.1.1998 г. 6 двароў, 7 жыхароў.

ХОРАШАВА, вёска ў Амговіцкім сельсавеце. На 1.1.1998 г. 22 двары, 37 жыхароў. Крама.

ЦАЛЕВІЧЫ, вёска ў Акцябрскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вёска, 178 двароў, 1109 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 29 жыхароў, у Чапліцкай воласці. На 1.1.1998 г. 144 двары, 261 жыхар. Крама.

ЦЯРАСПАЛЬ, вёска ў Ленінскім сельсавеце. У пачатку XX ст. маёнтак, 1 двор, 85 жыхароў. На 1.1.1998 г. 46 двароў, 116 жыхароў. Клуб, крама. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы А.П. Вашкевіча.

ЧАЙЧЫЦЫ, пасёлак у Рачкавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вядомы як Чачыцы, засценак у Чапліцкай воласці, 15 двароў, 64 жыхары. На 1.1.1998 г. 2 двары, 2 жыхары.

ЧАПЛІЦЫ, вёска ў Рачкавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. сяло, 75 двароў, 585 жыхароў; маёнтак, 18 двароў, 78 жыхароў. У сяле былі 3 карчмы, 2 кузні, 3 ветраныя млыны, 2 царквы. Два разы на тыдзень прыходзіла пошта, якая дастаўляла 2 газеты на ўсіх жыхароў. Пры царкве дзейнічала царкоўна-прыходскае вучылішча. У 1872 г. было адкрыта народнае вучылішча з аддзяленнямі (класамі). На яго ўтрыманне адпускалася ў год 25 рублёў з казны, 418 рублёў з сельскай абшчыны. Першы настаўнік – Вяронскі, які закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У 1900–1910 гг. вучылішча было пераўтворана ў 2-класнае. У сяле жыў доктар, які абслугоўваў жыхароў 13 населеных пунктаў. На 1.1.1998 г. 115 двароў, 235 жыхароў. Клуб, крама. Помнік партызанскаму сувязному П.Ф. Долбіку, які загінуў у 1943 г. Радзіма беларускага пісьменніка М.П. Лобана.

ЧАПЛІЦЫ, пасёлак у Рачкаўскім сельсавеце. На 1.1.1998 г. 21 двор, 43 жыхары.

ЧЫЖОЎКА, вёска ў Беліцкім сельсавеце. У 1909 г. вёска ў Цараўскай воласці, 102 двары, 780 жыхароў. На 1.1.1998 г. 129 двароў, 257 жыхароў. Клуб, крама. Помнік на магіле загінуўшага ў 1943 г. партызана А. А. Ку л ьбідкага.

ШАЛАВІЧЫ, веска ў Ленінскім сельсавеце. У 1909 г. веска ў Раманаўскай воласці, 87 двароў, 541 жыхар. У 1920-я гады 84 двары, 481 жыхар. На 1.1.1998 г. 84 двары, 198 жыхароў. Клуб, крама.

ШАНТАРОЎШЧЫНА, веска ў Перша майскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 11 двароў, 70 жыхароў. На 1.1.1998 г. 26 двароў, 54 жыхары. Дом лесніка, крама. Помнік у гонар партызанскіх атрадаў імя С.М. Будзённага i Ф.Э. Дзяржынскага, якія дыслацыраваліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

ШВЯДЫ (ШВЕДЫ), веска ў Грэскім сельсавеце. У пачатку XX ст. веска ў Грозаўскай воласці Слуцкага павета, 29 двароў, 170 жыхароў; хутар, 1 двор, 6 жыхароў. На 1.1.1998 г. 42 двары, 83 жыхары. Клуб, крама. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 г.

ШУЛЯКІ, веска ў Маяцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. веска ў Грозаўскай воласці Слуцкага павета, 61 двор, 513 жыхароў. На 1.1.1998 г. 45 двароў, 72 жыхары. Крама. Радзіма вучонага В.А. Мохарта.

ШЫШЧЫЦЫ, веска ў Грэскім сельсавеце, цэнтр калгаса «XVI партз"езд». У пачатку XX ст. веска ў Грэскай воласці, 73 двары, 450 жыхароў. На 1.1.1998 г. 169 двароў, 424 жыхары. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 3 крамы, сталовая, бар. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (104 чалавекі); на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

ЮЛІСІНА, веска ў Рачкавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. у дакументальных крыніцах значыцца фальварак Юлісін, 2 двары, 21 жыхар, у Чапліцкай воласці, за 16 вёрстаў ад Слуцка. На 1.1.1998 г. 11 двароў, 20 жыхароў.

ЯЎЛАДАВІЧЫ, веска ў Грэскім сельсавеце. У пачатку XX ст. веска ў Грэскай воласці, за 22 вярсты ад Слуцка, 16 двароў, 95 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 77 жыхароў. На 1.1.1998 г. 18 двароў, 36 жыхароў.

ЯЧАВА, веска ў Казловіцкім сельсавеце. Назва, магчыма, ад слова «ячны», што мае дачыненне да ячменю, або слова «ячнішча» – поле, з якога сабралі ячмень. У дакументальных крыніцах XX ст. сустракаецца назва вёскі Ячава-Плябанцы. Назва Плябанцы мае прамую сувязь са словамі «плябан», «плябанія» – пробашч (ксёндз), які кіруе вясковай парафіяй, плябаніяй. У 1909 г. веска, 71 двор, 502 жыхары. На 1.1.1998 г. 201 двор, 478 жыхароў. Пачатковая школа, народны ансамбль «Ячаўскія вячоркі», крама. Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Радзіма генерал-маёра В.П. Русака, Героя Сацыялістычнай Працы У.Ю. Мірончыка.

 

 

В.С. ВІДЛОГА, І.Р. ПІСАРЫК, В.Б. ШАГІМУРАТАЎ.
Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 2.
Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках

Фото на заставке - д. Борок. Алесь Достанко
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 463. Последнее 2018-07-19 02:24:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru