У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Слуцкія званы

21.01.2015

Тыя часы, калі патрыярхальную цішыню гарадоў парушалі толькі гукі званоў, прайшлі. Цяпер іншыя гукі пануюць у горадзе. Аднак мерныя ўдары звана – як напамін пра нешта, што не звязана з паўсядзённай мітуснёй – можна пачуць і сёння.

У першыню гукі царкоўнага звана над Слуцкам разнясліся, верагодна, у XII ст. Адкуль прывезены былі ў наш горад першыя званы – невядома, магчыма з Кіева – буйнейшага тагачаснага ўсходнеславянскага мастацкага і культурнага цэнтра, з якім Слуцк спачатку звязвалі трывалыя палітычныя, дынастычныя і культурныя сувязі.

Горад з часам разрастаўся, будаваліся новыя храмы. У XVI ст. у Слуцку разам з прадмесцямі можна было налічыць да 14–16 праваслаўных цэркваў, у XVII–XVIII – да 18–20, дзейнічалі некалькі каталіцкіх і пратэстанцкіх храмаў. Акрамя храмавых, для горада былі неабходны набатны, сігнальныя і іншага прызначэння званы, якія размяшчаліся ў замку, у Цытадэлі, на ратушнай вежы. У XVI ст. з"явілася патрэбнасць у вытворчасці званоў на месцы. Спрыяла гэтаму і пашырэнне гандлёвых сувязяў. Метал для ліцця званоў і гармат прывозілі купцы з Заходняй Еўропы.

Вяршыняй майстэрства слуцкіх ліцейшчыкаў-канвісараў стаў вялікі звон, адліты для Слуцкага Троіцкага манастыра. Лёс яго досыць цікавы. Апісанне манастыра за 1678 год звяшчае, што ляжаў ён тады побач са званіцай на зямлі і быў разбітым. Пад час войнаў сярэдзіны XVII ст. манастыр пазнаў разбурэнні, таму верагодна, што быў скінуты звон і атрымаў пашкоджанні тады. Звесткі ў літаратуры дазваляюць прыйсці да высновы, што зрабілі гэты звон у часы князёў Алелькавічаў, гэта значыць у XVI ст. Звестак пра яго ў пазнейшыя часы не знойдзена. Але ў 1799 годзе мясцовыя майстры зноў адлілі вялікі звон для Троіцкага манастыра, які мёў вагу ў 207 пудоў і 10 фунтаў. Можна выказаць меркаванне, што быў гэта той стары, разбіты ў XVII ст. Але нейкім чынам яго захавалі, а пасля знялі форму і пералілі нанава. З таго часу на працягу сарака гадоў ён вісеў на драўлянай манастырскай званіцы. Яго голас далёка разносіўся па наваколлі, а ў святы, дасягаючы горада, служыў сігналам для званароў іншых мясцовых храмаў. У 1840 годзе, калі са Слуцка ў Мінск была перанесена кафедра мітрапаліта і пераведзены ў Мінск Слуцкі Троіцкі манастыр, разам з іншымі манастырскімі каштоўнасцямі ў губернскі цэнтр адправілі і вялікі звон. Недзе па дарозе яго з-за недагляду скінулі з возу і разбілі. У Мінску звон зноў чарговы раз быў пераліты і падняты на званіцу Петрапаўлаўскага сабора.

Дзейнасць мясцовых канвісараў на працягу XVI–XVIII стст. стымулявалася попытам, які, верагодна, быў не малым. Кожны звон мог служыць доўга, тым не менш, за працяглы час зношваўся. Яны маглі быць разбітымі пад час войнаў, атрымліваць пашкоджанні і гінуць пры пажарах. Напрыклад, пры пажары гарадскога Успенскага сабора 29 мая 1702 года, як пра тое пісаў слуцкі святар Юзэф Навумовіч, – «…згарэла таксама званіца. Тры большыя званы толькі разляцеліся (на кавалкі – аўт.), а два меншыя расплавіліся і мала што можна было з іх знайсці».

Колокол Свято-Михайловской церкви, 17 векТут мы можам адзначыць, што асноўным заказчыкам у слуцкіх канвісараў выступала праваслаўная царква. На царкоўных званіцах звычайна вісела ад чатырох да шасці званоў. У XVI ст. у Слуцку разам з прадмесцямі магло быць да дзесяці званіц (адзначым, што не кожная царква мела званіцу), у XVII – да дванаццаці, а ў XVIII да чатырнаццаці. Да таго ж трэба дадаць неабходную колькасць званоў для іншых цэркваў Случчыны, што павінна павялічыць мяркуемую вышэйшымі разлікамі колькасць адпаведна не менш як удвая, і тады мы можам даволі ўмоўна вызначыць неабходную колькасць званоў у кожны перыяд. Трэба ўлічыць таксама і патрабаванні каталіцкіх (іх было да XVII ст. адзін, у XVII–XVIII стст. – чатыры) і двух пратэстантскіх храмаў горада, хаця попыт з іх боку мог быць значна меншым. Званіцы каталіцкіх храмаў змяшчалі ад аднаго да трох званоў. Да таго ж каталіцкія храмы мелі моцныя сувязі з Заходняй Еўропай, і званы для іх маглі быць прывезенымі адтуль. Некаторыя крыніцы прыводзяць апісанні слуцкіх званіц. На кожнай звычайна меўся вялікі, некалькі сярэдніх і малыя званы. Напрыклад, на званіцы гарадскога Успенска-Мікалаеўскага сабора ў XIX ст. віселі шэсць званоў вагою 25; 20; 6; 4; 1 і 0,5 пуды. На званіцу Васкрасенскай царквы ў 1879 годзе падвесілі званы ў 15,5; 7,5; 2 і 1 пуды. Званіца востраўскай Міхайлаўскай царквы ў XIX ст. мела званы ў 30; 15; 8; 1 пуды і 1 звон 30 фунтаў. На званіцы Троіцкага манастыра ў 1678 годзе віселі вялікі, сярэдні і два малыя званы (акрамя ўжо згаданага вышэй самага вялікага, што ляжаў у той час разбітым). А ў 1800 годзе на гэтай званіцы ўжо мелася восем званоў. Шэсць званоў вісела на званіцы Юр"еўскай царквы. На званіцы каталіцкага прыходскага касцёла ў XIX ст. віселі два вялікія званы. Несумненна, што гэта былі адмыслова падабраныя адзін да аднаго званы, і кожная званіца як сапраўдны музычны інструмент, мела свой голас і сваё гучанне.

Колокол Свято-Михайловской церкви, 18 векЗавяршылася вытворчасць званоў у Слуцку ў XIX ст. Прычынай стала змяншэнне попыту. Справа ў тым, што напрацягу XVIII ст. зменшылася колькасць жыхароў горада, да таго ж узрос працэнт яго нехрысціянскага насельніцтва. Таму ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. змяншаецца і колькасць дзейнічаючых слуцкіх цэркваў. Тыя, што засталіся з малымі прыходамі, альбо закрываліся, альбо станавіліся прыпіснымі. А іх маёмасць перадавалася другім храмам. Можна сказаць, што ў XIX ст. назіраецца своеасаблівае перанасычэнне гарадскіх цэркваў, якія засталіся, царкоўнымі прадметамі. Многае вывозілася за межы Случчыны. Напрыклад, уся маёмасць закрытага Ільінскага манастыра была перададзена Пінскаму Варварынскаму манастыру. Амаль уся маёмасць Троіцкага манастыра ў 1840 годзе была забрана ў Мінскі Свята-Духаў манастыр. Ды нават, калі б і з"явілася ў XIX ст. неабходнасць ў званах, то старажытная тэхналогія мясцовых майстроў ужо не змагла б вытрымаць канкурэнцыі з больш развітымі на той час цэнтрамі ліцейнай вытворчасці, што развіліся ў іншых гарадах на новай прамысловай аснове.

Было, аднак, наперадзе і XX стагоддзе. Пад час першага ўсталявання ў Слуцку Савецкай улады ў 1918 годзе са званіцы гарадскога Мікалаеўскага сабора званы былі скінуты. Пазней былі пазбаўлены сваіх галасоў і іншыя храмы.

Тым не менш, вялікая колькасць званоў, нават, калі іх знішчалі і мэтанакіравана, не магла знікнуць поўнасцю і бясследна. Некаторыя знятыя званы знаходзіліся ў слуцкім краязнаўчым музеі, пра што сведчаць здымкі 1920-х гадоў. Захоўваліся яны па вясковых храмах, зберагаліся або хаваліся вернікамі і аматарамі старасвеччыны. Да нядаўняга часу яшчэ спраўна служылі старыя званы, што віселі на званіцы слуцкай Міхайлаўскай царквы. Даўнейшыя званы, якія маглі захавацца, можна сустрэць у некаторых дзейнічаючых храмах, але пераважна іх званіцы цяпер аснашчаюцца новымі званамі, якія у нашай краіне прапануе мінская фірма «Отменное литьё». А старажытныя званы для нас павінны заставацца як на гістарычная каштоўнасць, як помнікі нашай матэрыяльнай і мастацкай культуры.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

Слуцкие колокола

Те времена, когда патриархальную тишину городов нарушали только звуки колоколов, прошли. Сейчас другие звуки царят в городе. Однако мерные удары колокола – как напоминание о чем-то, что не связано с повседневной суетой – можно услышать и сегодня.

Петропавловский собор в МинскеВ впервые звуки церковного колокола над Слуцком разнеслись, вероятно, в XII веке. Откуда привезены были в наш город первые колокола – неизвестно, возможно из Киева – тогда крупнейшего художественного и культурного восточнославянского центра, с которым Слуцк прежде связывали прочные политические, династические и культурные связи.

Город со временем разрастался, строились новые храмы. В XVI веке в Слуцке вместе с предместьями можно было насчитать от 14 до 16 православных церквей, в XVII–XVIII – до 18–20, действовали несколько католических и протестантских храмов. Кроме храмовых, для города были необходимы набатный (для оповещения или тревожного сбора народа – В.Х.), сигнальные и другого назначения колокола, которые располагались в замке, в Цитадели, на ратушной башне. В XVI веке появилась потребность в производстве колоколов на месте. Способствовало этому и расширение торговых связей. Металл для литья колоколов и пушек привозили купцы из Западной Европы.

Петропавловский собор в Минске. КолокольняВершиной мастерства слуцких литейщиков-конвисаров (конвисаром изначально называли ремесленника, занимавшегося отливкой предметов из олова, людвисаром – отливкой пушек – В.Х.) стал большой колокол, отлитый для Слуцкого Троицкого монастыря. Судьба его достаточно интересна. Описание монастыря за 1678 год указывает, что лежал он тогда рядом с колокольней на земле и был разбит. Во время войн середины XVII века монастырь был разрушен, поэтому вероятно то, что колокол был сброшен с колокольни и тогда получил повреждения. Сведения в литературе позволяют прийти к выводу, что сделали этот колокол во времена князей Олельковичей, то есть в XVI веке. Сведений о нём в более поздние времена не найдено. Но в 1799 году местные мастера вновь отлили большой колокол для Троицкого монастыря, который имел вес в 207 пудов и 10 фунтов. Можно предположить, что это был тот старый, разбитый в XVII веке. Но каким-то образом его сохранили, а затем сняли форму и перелили заново. С тех пор в течение сорока лет он висел на деревянной монастырской колокольне. Его напев далеко разносился по окрестностям, а в праздники, достигая города, служил сигналом для звонарей других местных храмов. В 1840 году, когда из Слуцка в Минск была перенесена кафедра митрополита и переведён в Минск Слуцкий Троицкий монастырь, вместе с другими монастырскими ценностями в губернский центр отправили и большой колокол. Где-то по дороге его из-за недосмотра свалили с воза и разбили. В Минске колокол снова очередной раз был перелит и поднят на колокольню Петропавловского собора.

Деятельность местных конвисаров в течение XVII–XVIII веков стимулировалось спросом, который, вероятно, был немалым. Каждый колокол мог служить долго, тем не менее, за длительное время снашивался. Они могли быть разбиты во время войн, получать повреждения и гибнуть при пожарах. Например, при пожаре городского Успенского собора 29 мая 1702 года, как об этом писал Слуцкий священник Юзеф Наумович, – «…сгорела также колокольня. Три больших колокола только разлетелись (на куски – авт.), а два поменьше расплавились и мало что можно было от них найти».

Колокол с образом святой княгини Софии Слуцкой в церкви святого архистратига Михаила д. СорогиЗдесь мы можем отметить, что основным заказчиком у слуцких конвисаров выступала православная церковь. На церковных колокольнях обычно висело от четырёх до шести колоколов. В XVI веке в Слуцке вместе с предместьями могло быть до десяти колоколен (отметим, что не каждая церковь имела колокольню), в XVII – до двенадцати, а в XVIII до четырнадцати. К тому же надо добавить необходимое число колоколов для других церквей Слуцка, что должно увеличить предполагаемое вышеизложенными расчётами количество соответственно не менее чем вдвое, и тогда мы можем довольно условно определить необходимую численность колоколов в каждый период. Нужно учесть также и потребности католических (их было до XVII века один, в XVII–XVIII веках – четыре) и двух протестантских храмов города, хотя спрос с их стороны мог быть значительно меньшим. Колокольни католических храмов помещали от одного до трёх колоколов. К тому же католические храмы имели сильные связи с Западной Европой, и колокола для них могли привозиться оттуда. Некоторые источники приводят описания слуцких колоколен. На каждой обычно имелся большой, несколько средних и малые колокола. Например, на колокольне городского Успенско-Николаевского собора в XIX веке висели шесть колоколов весом 25; 20; 6; 4; 1 и 0,5 пуда. На колокольню Воскресенской церкви в 1879 году подвесили колокола в 15,5; 7,5; 2 и 1 пуд. Колокольня Островской Михайловской церкви в XIX веке имела колокола в 30; 15; 8; 1 пуд и 1 колокол 30 фунтов. На колокольне Троицкого монастыря в 1678 году висели большой, средний и два малых колокола (кроме уже упомянутого выше самого большого, который лежал в то время разбитым). А в 1800 году на этой колокольне уже имелось восемь колоколов. Шесть колоколов висело на колокольне Юрьевской церкви. На колокольне католического приходского костёла в XIX веке висели два больших колокола. Несомненно, что это были специально подобранные друг к другу колокола, и каждая колокольня как настоящий музыкальный инструмент, имела свой голос и своё звучание.

Храм Рождества Пресвятой Богородицы. Освящение колоколовЗавершилось производство колоколов в Слуцке в XIX веке. Причиной стало уменьшение спроса. Дело в том, что на протяжении XVIII века уменьшилось количество жителей города, к тому же вырос процент его нехристианского населения. Поэтому в конце XVIII – первой половине XIX веков уменьшается и количество действующих слуцких церквей. Оставшиеся с малыми приходами, либо закрывались, либо становились приписными. А их имущество передавалось другим храмам. Можно сказать, что в XIX веке наблюдается своеобразное перенасыщение церковной утварью городских церквей, которые остались. Многое вывозилось за пределы Слуцка. Например, все имущество закрытого Ильинского монастыря было передано Пинскому Варваринскому монастырю. Почти все имущество Троицкого монастыря в 1840 году было изъято в Минский Свято-Духов монастырь. Да даже, если бы и появилась в XIX веке необходимость в колоколах, то древняя технология местных мастеров уже не смогла бы выдержать конкуренции с более развитыми в то время центрами литейного производства, что развились в других городах на новой промышленной основе.

Был, однако, впереди и XX век. Во время первого установления в Слуцке Советской власти в 1918 году с колокольни городского Николаевского собора колокола были сброшены. Позже были лишены своих голосов и другие храмы.

Тем не менее, большое количество колоколов, даже, если их уничтожали и целенаправленно, не могло исчезнуть полностью и бесследно. Некоторые снятые колокола находились в слуцком краеведческом музее, о чем свидетельствуют снимки 1920-х годов. Сохранялись они по деревенским храмам, сберегались или прятались верующими и любителями старины. До недавнего времени ещё исправно служили старые колокола, висевшие на колокольне слуцкой Михайловской церкви. Стародавние колокола, которые смогли сохраниться, можно встретить в некоторых действующих храмах, но преимущественно их колокольни сейчас оснащаются новыми колоколами, которые в нашей стране предлагает минская фирма «Отменное литьё». А древние колокола для нас должны оставаться как исторические ценности, как памятники нашей материальной и художественной культуры.

Игорь ТИТКОВСКИЙ

Перевод –
Владимир ХВОРОВ

канвісарства, рамяство па вытворчасці рэчаў з волава. Апрацоўка волава вядома на Русі і Літве са старажытных часоў. У пісьмовых крыніцах ВКЛ слова «канвісар» («конвисаръ», рамеснік, які займаецца К.) упершыню згадваецца ў 1545, паходзіць ад нямецкага Kanngiesser праз польскае пасрэдніцтва (konwisarz). У Вільні майстры-канвісары вядомы з 1545, у 1595 складзены 1-ы статут віленскага канвісарскага цэха, у 1611 кароль польскі і вял. князь літоўскі Жыгімонт ІІІ зацвердзіў статут гэтага цэха, які аб"ядноўваў майстроў нямецкага паходжання. Канвісары ўпамінаюцца ў Магілёве з 1-й пал. 17 ст., у 1635 яны разам з інш. металістамі далучаны да рамеснага цэха злотнікаў, у 1650 утварыўся асобны канвісарскі цэх. У Менску ў 1800 зафіксаваны 42 канвісары. Асноўнай прадукцыяй канвісараў быў алавяны посуд (талеркі, міскі, збаны, куфлі, кубкі), выраблялі таксама лыжкі, шаты, скрынкі, таблічкі, падсвечнікі, труны і інш. Рэчы звычайна спачатку адліваліся, пасля апрацоўваліся (гравіраваліся, паліраваліся, лакіраваліся, пакрываліся шляхетнымі металамі і інш.), некаторыя рэчы выкоўваліся з алавянай бляхі, складаныя рэчы рабіліся шляхам алавянай пайкі дэталяў. Каб волава было больш цякучае і запаўняла дробныя дэталі формы, дя яго дадавалі свінец. Звычайна доля свінца складала 1/10, у больш якасных рэчаў была 1/15, у нехарчовым начынні дасягала 1/6. Пад уздзеяннем марозаў волава губляла свае якасці і ператваралася ў шэры парашок. Звычайна алавянны посуд служыў 30 гадоў. Адносная нетрывалась волава тлумачыць невял. колькасць захаваных вырабаў канвісараў ВКЛ. Волава ў ВКЛ прывозілася з Германіі (Рудные горы), Чэхіі, Польшчы. Звычайна алавянные вырабя кляйміліся, пашыраным еўрапейскім кляймом былі выявы багіні Юстыцыі з шалямі ў руках. У ВКЛ клеймы вядомы ў віленскіх канвісараў з 17 ст., у 18 ст. яны мелі выяву герба «Пагоня», Юстыцыі.

Літаратура:

Doubek F.A. Beiträge zur Geschichte des Deutschtums in Wilna. І. Das Zunftbuch der Wilnaer Zinngiesser // Deutsche Wissenschaftliche Zeitschrift für Polen. Posen, 1929. H. 17;

Яго ж. W sprawie składu narodowościowego i wyznaniowego cechu konwisarskiego w Wilnie // Ateneum Wileńskie. 1930. R. 7. Z. 1–2;

Volkaitė-Kulikauskienė R., Jankauskas K. Iš senosios lietuvių amatininkystės istorijos: (alavas senuosiuose lietuvių papuošaluose) // Lietuvos archeologija. Vilnius, 1992. Kn. 8;

Indriulaitytė R. Vilniaus alavoliejikų cechas XVI – XIX a.: Istorija ir veikla // Menotyra. 1996. № 2.

© Валерый Пазднякоў, 2010
Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»

 

В тему

Пинский Варваринский монастырь. Вход напоминает слуцкий кинотеатр «Беларусь»В Русской Православной Церкви колокола делятся на три основные группы: большие (благовестники), средние и малые колокола.

Благовестники

Благовестники несут сигнальную функцию и, в основном, предназначены для созыва верующих на Богослужение. Их можно подразделить на следующие виды:

Праздничные колокола

Праздничные колокола используются в двунадесятые праздники, праздник Святой Пасхи, при встрече епископа. Настоятель Храма может благословить использование праздничного колокола и в иные дни, например освящение престола в храме. Праздничный колокол должен быть самым большим по весу в наборе колоколов.

Воскресные колокола

Воскресные колокола используются в воскресные дни и в великие праздники. При наличии праздничного, воскресный колокол должен быть вторым по весу.

Постные колокола

Постные колокола используются в качестве благовестника только в Великий пост.

Полиелейные колокола

Полиелейные колокола используются в дни, когда совершаются полиелейное Богослужение (в Типиконе обозначаются особым знаком – красным крестом).

Будничные (простодневные) колокола

Простодневные колокола используются в будние дни седмицы (недели).

Помимо благовеста, большие колокола самостоятельно (без иных колоколов) используются при пении «Честнейшей…» на утрене и к «Достойно…» на Божественной Литургии. Благовестники также используются при перезвонах, переборах, трезвонах. Таким образом, использование того или иного вида благовестника зависит от статуса службы, времени её совершения или момента Богослужения.

Кроме того, в группу благовестников можно включить так называемые часовые колокола, в которые «отбиваются» часы.

Средние колокола

Средние колокола не несут специальной функции и служат только для украшения звона. Самостоятельно средние колокола используются при так называемым звоном «в двои», который осуществляется на Литургию Преждеосвященных Даров в Великий Пост. При отсутствии средних колоколов звон «в двои» осуществляется на подзвонных колоколах.

Средние колокола также используются при перезвонах, переборах, трезвонах.

Малые колокола

К малым колоколам относятся зазвонные и подзвонные колокола.

Зазвонные колокола, как правило, представляют собой колокола небольшого веса, к языкам которых привязаны верёвки, которые связываются между собой. Получается так называемая связка. В связке может быть не менее 2-х колоколов. Как правило, связка состоит из 2-х, 3-х или 4-х колоколов.

Подзвонные колокола по весу больше зазвонных. Подзвонных колоколов может быть любое количество. Верёвки (или цепочки), на которые звонарь нажимает при звоне, крепятся одним концом к языкам подзвонных колоколов, а другим к так называемому звонарскому столбику.

Посредством использования малых колоколов совершается трезвон, который выражает торжество Церкви, а также указывает на совершение определённых частей или моментов Богослужения. Так, к вечерне звонится один трезвон, к утрене – два, к Божественной Литургии – три. Трезвоном отмечается также чтение Св. Евангелия. Трезвоны происходят с участием благовестника.

Храм часто имеют специальную пристройку для размещения колоколов, называемую колокольней или звонницей. До начала массовой постройки высотных зданий колокольни были самыми высокими строениями в любом населённом пункте, что позволяло слышать колокольный звон даже при нахождении в самых удалённых уголках большого города. Иногда колокола размещались непосредственно на здании Храма. Такие церкви назывались «иже под колоколы».

 

Устройство подвесного европейского колокола:

1. хомут, 2. корона, 3. голова, 4. поясок, 5. талия, 6. звуковое кольцо, 7. губа, 8. устье, 9. язык, 10. заплечики

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1234. Последнее 2018-10-12 21:35:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru