Народнае ткацтва Случчыны

Народнае ткацтва Случчыны

25.04.2014

Недавно к нам попал журнал «Беларусь» за 1959 год. Этот литературно-художественный и общественно-политический журнал являлся в своё время органом Союза писателей БССР и выходил на белорусском языке. Тираж нашего экземпляра составил 19165 штук. Стоил журнал не дёшево – 3 рубля.

Примечательно, что не смотря на то, что 25 февраля 1956 года, на закрытом утреннем заседании XX съезда КПСС Н.С. Хрущёв выступил с докладом «О культе личности и его последствиях», который был посвящён осуждению культа личности И.В. Сталина, журнал печатался в типографии, которая всё ещё носила его имя.

Являясь органом Союза писателей БССР журнал не ограничивался литературными публикациями. По сути в нем печатались все новости культуры Беларуси. Здесь и творчество скульпторов, художников, музыкантов, циркачей, новости моды, биографии знаменитых людей. Видим на страницах журнала несколько очерков о передовых колхозах, о электросварщице из Гомеля…

На одной из страниц наше внимание привлёк материал Н. Камсюк о мастерах Случчины. Предлагаем ознакомиться с ним.



 
Выдатнымі творамі народных майстроў Случчыны XVIII стагоддзя з'яўляюцца вядомыя ўсяму свету слуцкія паясы. Яны цікавыя па тэхніцы выканання і мастацкаму майстэрству.

У мястэчках Капыль, Цімкавічы, у вёсках Плешчаніцы, Гараднікі, Жавалкі, Лешня і ў вёсках Гулевічы, Семежава, Падмажжа, Макраны, Філіпавічы яшчэ ў нядаўні час (да 1917 г.) вытворчасць абрусаў і сурвэтак была асноўным заняткам значнай часткі насельніцтва.

Обложка журнала «Беларусь», 1959 г.У вытворчасці мастацкіх дэкаратыўных тканін сялянкі-ткачыхі дарэвалюцыйнай Беларусі дабіліся вялікіх поспехаў, аднак поўнага росквіту іх майстэрства дасягнула толькі ў гады Савецкай улады.

Калгасніцы-ткачыхі Случчыны беражліва захоўваюць нацыянальныя традыцыі мінулага, гэта сапраўдныя мастакі. Ва ўсёй рэспубліцы, ды і за яе межамі добра вядомы імёны лепшых ткачых.

Заслужанай павагай і любоўю карыстаецца Аляксандра Нікіфараўна Мяшэчак з в. Гулевічы. Яе работы неаднаразова экспанаваліся на раённых, абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках майстроў прыкладнога мастацтва і атрымлівалі высокую ацэнку грамадскасці.

Ільняны ручнік, вытканы з дапамогай перасоўнай дошчачкі калгасніцай В. Кiеняй з вёскі Кіевічы, Мінскай вобласці За добра выкананыя абрусы, ручнікі, посцілкі, дываны А.Н. Мяшэчак узнагароджана двума Граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ганаровай Граматай удзельніка Усесаюзнай выстаўкі майстроў народнага выяўленчага мастацтва 1948 года, некалькімі граматамі абласнога Савета дэпутатаў працоўных і грашовымі прэміямі.

У 1939–1940 гг. А.Н. Мяшэчак з групай лепшых ткачых Беларусі прымала актыўны ўдзел у афармленні павільёна Беларускай ССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы.

У гады нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі А.Н. Мяшэчак тайком, начамі пры лучыне, выткала ў падарунак Савецкай Арміі багата дэкарыраваны ўзорысты абрус.

Лепшыя з работ А.Н. Мяшэчак экспануюцца ў Дзяржаўным этнаграфічным музеі народаў СССР і ў краязнаўчым музеі Бабруйска.

Ільняная посцілка, вытканая з дапамогай перасоўнай дошчачкі калгасніцай О. Цягака з вёскі БялевічыДасканала валодаючы тэхнікай ткацтва, маючы тонкі густ і мастацкую фантазію, А.Н. Мяшэчак з любоўю і веданнем справы перадае сваё майстэрства моладзі. Яе добра ведаюць усе ткачыхі Случчыны – яна іх лепшы настаўнік і кансультант.

Не менш вядома ў рэспубліцы імя Аляксандры Сямёнаўны Серады з в. Семежава. Работы яе вызначаюцца высокай якасцю выканання, багаццем арнаментальных матываў і арыгінальнасцю сюжэтаў.

З групай ткачых А.С. Серада ў 1940 годзе выткала габелен-партрэт У.I. Леніна. Гэта работа экспануецца ў адным з музеяў горада Пекіна як падарунак беларускіх калгасніц жанчынам краін Усходу.

У пасляваенныя гады А.С. Серада працуе над стварэннем новых мастацкіх тканін. Яна з радасцю перадае багаты практычны вопыт і веды маладым калгасным ткачыхам.

Добра ведаюць на Случчыне і імя Настассі Кандрацьеўны Чэркас – калгасніцы Капыльскага раёна, Мінскай вобласці. За творчыя дасягненні і актыўны ўдзел у развіцці мастацкага ткацтва Н.К. Чэркас таксама неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і грашовымі прэміямі.

Многа таленавітых майстроў і сярод маладых калгасных ткачых Случчыны. З іх можна назваць дачку А.С. Серады – М. Русак, З. Рамашка з в. Старына, В. Кіеню з в. Кіенічы і многіх іншых.

Орнамент для вышивки, представленный на цветном вкладыше журналаВырабы калгасных ткачых Беларусі разам з фабрычнымі дэкаратыўнымі тканінамі выкарыстоўваюцца для ўпрыгожвання кватэр і грамадскіх памяшканняў.

У хатнім ужытку беларускіх сялян вядома некалькі відаў ручнікоў. На Спуччыне яны падзяляюцца, адпаведна прызначэнню, на «сціркі», «уціркі» і «ручнікі». Для выцірання рук і твару служыць «уцірка», а для посуду – «сцірка».

«Ручнікі» – узорыстыя ручнікі, з багата ўпрыгожанымі карункамі, стужкамі і палоскамі фабрычнай тканіны канцамі-«хвастамі», – прымяняюцца толькі ў дэкаратыўных мэтах. У дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы яны часта называліся «набожнікамі», бо выкарыстоўваліся для ўпрыгожвання кута ў хаце, дзе звычайна знаходзіліся абразы. Акрамя таго, узорыстыя ручнікі ў мінулым ігралі відную ролю у абраднасці, асабліва вясельнай. Яны складалі значную частку пасагу нявесты, на ручніку адбываўся абрад вянчання, на ім дзялілі вясельны каравай і г. д.

Дэкаратыўная роля ўзорчатага ручніка захавалася і зараз у быту калгаснікаў Беларусі, у прыватнасці, на Случчыне. Амаль у кожнай хаце можна сустрэць мастацкія багата арнаментаваныя ручнікі, што ў прыгожай камбінацыі развешаны па сценах.

Вялікую ролю ў быту беларускага сялянства Случчыны іграе і ўзорысты абрус.

У святочныя дні ў хатах калгаснікаў часта можна ўбачыць своеасаблівую выстаўку абрусаў: на Случчыне прынята засцілаць стол адразу некалькімі абрусамі – двума-трыма і больш, але так, каб быў бачны край кожнага з іх. Робіцца гэта з мэтай паказу разнастайнасці малюнкаў абрусаў і майстэрства ткачыхі.

Акрамя абрусаў, для ўпрыгожвання жылля калгаснікі Случчыны шырока выкарыстоўваюць даматканыя ільняныя сурвэткі.

Шырока ўжываецца ў быту калгаснікаў Случчыны, як i ўсёй Беларусі, і такі від мастацкай тканіны, як посцілка. У дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы посцілка служыла для розных бытавых і гаспадарчых патрэб. У асноўным яна ўжывалася як коўдра. Падношанай посцілкай накрывалі сена, салому на возе або санях, у непагоду ёю накрывалі каня, яна служыла і тарай пры пераносцы сена, саломы, мякіны, на ёй прасушвалі збожжа.

Разам з фабрычнымі байкавымі, пікейнымі і іншымі пакрываламі для пасцелі ўжываецца таксама даматканая, багата дэкараваная посцілка, якая называецца ў гэтым выпадку на Случчыне «капай».

Ва ўмовах калгаснага ладу народныя майстры Беларускай ССР атрымалі шырокія магчымасці ткаць і такія складаныя мастацкія рэчы, як габелены.

Характэрнай асаблівасцю сучаснага габеленнага ткацтва ў Беларусі з'яўляецца яго новая тэматыка. Калгасныя ткачыхі ў сваіх творах імкнуцца праўдзіва расказаць аб сацыялістычных пераўтварэннях, якія адбыліся ў жыцці нашай краіны. З асаблівай любоўю і майстэрствам ствараюць яны габелены-партрэты У.I. Леніна.

Орнамент для вышивки, представленный на цветном вкладыше журналаУ мастацкім ткацтве Случчыны, як і ўсёй Беларусі, часцей за ўсё ўжываецца геаметрычны арнамент. Складаецца ён з прасцейшых элементаў: кропак, рысак, ліній, палосак і многавугольнікаў. Важнейшым элементам, які складае беларускі геаметрычны арнамент, з'яўляецца ромб і яго часткі.

Побач з геаметрычным арнаментам для ўпрыгожвання тканіны ў Беларусі бытуе раслінны і жывёльны арнаменты, з дапамогай якіх адлюстроўваецца багатая прырода і жывёльны свет Беларусі.

Зрэдку сустракаецца чалавечая фігурка, моцна стылізаваная.

За гады Савецкай улады ў беларускі народны арнамент пранікаюць новыя элементы – серп і молат, пяціканцовая зорка, колас пшаніцы, кветка ільну, сноп і г. д.

Захоўваючы традыцыю ў расфарбоўцы ручнікоў і абрусаў – іх двухкаляровасць, ткачыхі Случчыны, акрамя спалучэння белага колеру з чырвоным, шырока ўводзяць у расфарбоўку гэтых тканін і такія спалучэнні, як белы з сінім, белы з блакітным, белы з фіялетавым, белы з зялёным і г. д., што амаль не сустракаецца ў іншых раёнах Беларусі.

Для ўпрыгожвання мастацкіх тканін на Случчыне бытуюць усе віды арнамента, характэрныя для Беларусі ў цэлым, г. зн. геаметрычны, раслінны і жывёльны. Аднак у геаметрычным арнаменце Случчыны ёсць такія элементы, якіх няма ў іншых месцах Беларусі. Гэта так званая «шпора» (усечаны ў вострых вуглах ромб), «шурпа» (палова ўсечанага ромба), «малаты» (арнаментальны матыў у форме літары «т» са злучэння прамавугольнікаў) і інш.

Узорыстыя тканіны Случчыны, яркія па расфарбоўцы, багатыя па арнаментальных матывах і арыгінальныя па кампазіцыях і сюжэтах, з'яўляюцца неацанімым здабыткам беларускага народа. Іх збіранне і вывучэнне неабходна для далейшага навуковага даследавання як у цэлым багатай культуры беларускага народа, так і яго таленавітага прыкладнога мастацтва.

 

Владимир ХВОРОВ