У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Сем цудаў Слуцка

У далёкай старажытнасці людзі налічвалі сем цудаў свету. Яны і цяпер усім добра вядомы. Але чалавецтва было заўсёды багатае на вялікіх
і таленавітых асоб, якія апярэджвалі свой час.
Жылі такія  творцы і на Случчыне.  Яны пакінулі пасля сябе спадчыну, якая пераканаўча сведчыць – случчане сказалі сваё слова ў гісторыі і мы, іх нашчадкі , можам смела глядзець у будучыню.
14 верасня 2007 года рэдакцыя газеты «Слуцкі  край» запрасіла жыхароў горада прыняць удзел у вызначэнні сямі цудаў Слуцка.
Сімваламі нашага горада, якія больш за ўсё адлюстроўваюць багатую і слаўную мінуўшчыну Слуцка, сталі…

Свята-Міхайлаўскі сабор
Свята-Міхайлаўскі сабор - выдатны помнік драўлянага дойлідства . Пачатак яго існавання народнае паданне адносіла да XIII ст. Дакладная дата, адзначаная ў дакументах нясвіжскага архіва Радзівілаў, адносіцца да 1392  года. 
Асноўная частка храма пабудавана ў другой палове ХYІІІ стагоддзя, званніца – пазней.
Сёння  Свята-Міхайлаўскі сабор – цэнтр праваслаўнага жыцця Случчыны, помнік архітэктуры, які ахоўваецца дзяржавай.
На тэрыторыі ўзведзены мураваныя капліца - іконная лаўка і духоўна-асветніцкі і адміністрацыйны цэнтр. Арганізаваны царкоўны хор, працуе бібліятэка, праводзяцца заняткі дзіцячай нядзельнай школы.

Помнік Сафіі Слуцкай
Святая Сафія Слуцкая (1 мая 1585  года – 1 красавіка  1612 года)  - апошняя прадстаўніца роду слуцкіх князёў Алелькавічаў. У замужжы за нясвіжскім князем кальвіністам Янушам Радзівілам засталася праваслаўнай. Дзякуючы Сафіі  Юр"еўне, Слуцкае княства ў часы царкоўнай уніі захавала вернасць праваслаўю.
1 красавіка – Дзень памяці Святой Сафіі Слуцкай.
Помнік ёй ў Слуцку адкрыты 24 верасня 2000 года. Аўтары помніка – скульптар Міхаіл Інькоў, архітэктар Мікалай Лук"янчык.
Нібы жывая, стаіць Сафія, асяняючы крыжам свой горад, там, дзе калісьці быў бераг Случы…

Слуцкі пояс
Слуцкія паясы – непаўторныя творы беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Іх вытворчасць была налажана на слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў, заснаванай князем Міхаілам Казімірам Радзівілам у канцы 30-х гадоў  XYIII стагоддзя. 
Паясы былі папулярнымі ў шляхты  Рэчы Паспалітай, рускага дваранства, украінскай старшыны.
Слава слуцкіх паясоў намнога перажыла перыяд іх вытворчасці і практычнага выкарыстання, дайшла да нашых дзён і сягае ў неабсяжную будучыню.
24 мая 2008 года ўсяго на адну ноч
Музей старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук і абласны краязнаўчы музей перадалі Слуцкаму краязнаўчаму музею два легендарныя слуцкія паясы. Болей за 600 случчан і гасцей горада змаглі ўбачыць два залататканых поўных Слуцкіх пояса і некалькі іх фрагментаў.

Гімназія №1
Сваю радаслоўную старэйшая школа Беларусі  вядзе з 1617 года, калі 20 мая слуцкі князь Януш Радзівіл выдаў грамату аб заснаванні евангелісцкага храма і «вучылішча для навучання хрысціянскага юнацтва». Па завяшчанню Януша Радзівіла яго брат Хрыстафор спецыяльнай граматай абвясціў аб адкрыцці на базе вучылішча кальвінісцкай гімназіі, фундаментальны будынак для якой быў пабудаваны ў 1630 годзе.
На працягу амаль чатырох стагоддзяў гімназія дала Бацькаўшчыне столькі  гучных  імён, якія праславілі яе. Сярод іх:
Ян Андрэй Белабоцкі – філосаф, паэт
Ілля Капіевіч– асветнік і кнігавыдавец
Кандрат Карсалін – мастак
Вітольд Цяраскі – астраном,
дырэктар Маскоўскай абсерваторыі
Альгерд Абуховіч – пісьменнік, перакладчык
Язэп Дыла – пісьменнік
Алесь Вечар – акадэмік АН БССР, паэт
Мікола Лобан – пісьменнік і мовазнаўца
Сямён Козберг - доктар тэхнічных навук, лаўрэат Ленінскай прэміі, спецыяліст у галіне авіяцыйных і ракетных  рухавікоў.

Краязнаўчы музей
«Гісторыка-культурная каштоўнасць. Дом дваранскага сходу ХІХ стагоддзя. Прычыненне шкоды караецца па закону». Такія словы ўтрымлівае шыльда на краязнаўчым музеі ў Слуцку, будынак якога – адзін з самых старадаўніх у нашым горадзе.
Часам пабудовы дома дваранскага сходу па адных крыніцах лічыцца пачатак XIX cт., па іншых - канец XYIII ст. Узводзіўся ён спачатку як панскі асабняк, аднак быў перададзены гораду і стаў домам дваранскага сходу. Краязнаўчы музей размяшчаецца ў будынку з 1966 года. Помнік архітэктуры класіцызму.

Слуцкае Евангелле
Слуцкае Евангелле – рукапісная кніга, унікальны рукапісны помнік ХYI стагоддзя, які ўласнаручна перапісаў князь Юрый ІІІ Юр"евіч Алелькавіч. Яго праца ў якасці перапісчыка кнігі – выключная з"ява ў гісторыі Беларусі. Няма іншых прыкладаў, каб кнігу перапісаў чалавек не духоўнага звання, прадстаўнік вядомага магнацкага роду. Евангелле напісана на царкоўнаславянскай мове на 263 старонках. Доўгі час рукапісны помнік лічыўся незваротна згубленым. І толькі ў 2003 годзе Евангелле зноў заняло сваё пачэснае месца сярод праваслаўных святынь беларускага народа.
З благаславення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў Слуцкім краязнаўчым музеі
22-24 мая 2009 года экспанаваўся ўнікальны рукапісны помнік XYI стагоддзя – Слуцкае Евангелле.
“Сёння – запамінальны дзень, які хвалюе веручыя сэрцы і любячыя душы. Гэты рукапіс аб"ядноўвае нас. Нашых продкаў і будучыя пакаленні…” – сказаў падчас урачыстасці Благачынны праваслаўных цэркваў Слуцкай акругі, настаяцель Свята-Міхайлаўскага сабора протаірэй Міхаіл Вейга.
Са Слуцкім Евангеллем, уласнаручным творам слуцкага князя Юрыя Алелькавіча, адной з праваслаўных святынь Беларусі, можна пазнаёміцца ў электронным варыянце ў чытальных залах цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк
Электроннае выданне змяшчае алічбаваны і транслітараваны тэксты Слуцкага Евангелля, кадыкалагічнае і лінгвістычнае апісанне, слоўнік, бібліяграфічны спіс.

Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны комплекс у памяць пра савецкіх воінаў, партызан, ваеннапалонных і мірных жыхароў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, узведзены ў Слуцку на вуліцы 14-ці Партызан у 1975 годзе. Скульптар мемарыяла – Канстанцін Сарока, архітэктар – Уладзімір Кузьменка.
Комплекс уключае тры брацкія магілы, скульптуру воіна, манументальную браму, кампазіцыю Вечнага агню. У брацкіх магілах пахаваны каля 14 тысяч чалавек – воіны Чырвонай  Арміі,  партызаны, мірныя жыхары, ваеннапалонныя слуцкага канцэнтрацыйнага лагера, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Ідуць гады, змяняюць адна адну вёсны, растуць новыя пакаленні. Штогод на мемарыяльным комплексе гукі метранома адлічваюць хвіліну маўчання – даніну павагі тым, хто не вярнуўся з той жудаснай вайны.
Пад салют вайскоўцаў і жалобныя гукі духавога аркестра жыхары і госці горада ўскладаюць  вянкі і кветкі да Вечнага агню, магіл загінуўшых. Памяць аб іх навечна застанецца ў нашых сэрцах.

 

 

Скачать образ диска Сем цудаў Слуцка.rar (19 713 Кб).

Прэзентацыя падрыхтавана загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Т.М. Варанчук, мастаком А.А. Вязнікоўцавай
Выкарыстаны фотаздымкі Л.У. Салодкінай, Г. Жынкова, М.Волкава 
Слуцк, 2009

Для просмотра используйте DAEMON Tools Lite или аналогичную программу.
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 5665. Последнее 2018-12-14 04:40:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru