Рэтаўшчына

Рэтаўшчына

14.03.2013

Пасёлак Рэтаўшчына – адзін з нямногіх населеных пунктаў старажытнай Случчыны, які ўзнік параўнальна нядаўна – у сярэдзіне 20 х гадоў мінулага стагоддзя. У той час у большасці сялянскіх сем'яў было шмат дзяцей. Яны падрасталі, абзаводзіліся сваімі сем'ямі. У бацькоўскіх хатах станавілася цесна, маладыя аддзяляліся, будаваліся і пачыналі самастойнае жыццё.

Так было і ў вёсцы Бязверхавічы, што знаходзіцца крыху больш за два кіламетры на захад ад Слуцка. Зямлю для пасялення ў той час выдзялялі недалёка ад родных вёсак. Вось і бязверхавіцкім хлопцам далі яе ў кіламетры ад бацькаўшчыны, за лесам у бок Слуцка. Зямлі давалі добры кавалак, амаль 60 сотак. Там яны будаваліся, заводзілі гаспадаркі. I жонкі ў пасяленцаў былі мясцовыя, з Бязверхавіч ці з навакольных вёсак.

Дарэчы, пра лес. Ад дарогі на Баранавічы ў правы бок калісьці на значнай плошчы рос векавы бор. I называўся ён Рэтаўскім. Адкуль пайшла гэта назва – старажылы бліжэйшых вёсак не ведаюць, як не ведалі і іх бацькі. Лесу даўно няма (засталося некалькі маленькіх лясных участкаў, ды і дрэвы там ужо не векавыя), але назва ад яго дасталася пасёлку.

Рэтаўшчына… Хто першы пачаў будавацца на новай зямлі?

На жаль, першых пасяленцаў ужо няма. А іх дзеці, сённяшнія жыхары пасёлка (усе пенсіянеры), гавораць, што, па словах бацькоў, пасёлак будаваўся прыкладназ 1923 па 1925 гады. I невялічкіх сялянскіх сядзіб, дзе да іх пад адзін дах прытуляліся хлявы для жывёлы, было пабудавана адзінаццаць. Столькі іх і зараз, на адной вулачцы, строга ў радок, за выключэннем апошняга дома, які з раду крыху выступае, бо яго перабудавалі пазней у сувязі з будаўніцтвам каля пасёлка чыгункі. Толькі дамы адбудаваны ўжо па-новаму, а а насупраць іх, цераз вуліцу, шырынею каля дзесяці метраў, таксама строга ў радок растуць бярозы і клены. Да 1973 года гэтых дрэў не было. Насупраць дамоў, за вуліцай, пачыналася пашавая зямля. У калгасе «Памяць Ільіча», да якога адносіўся і пасёлак, у тым годзе прынялі рашэнне пашу пашырыць за кошт вуліцы Рэтаўшчыны (пакінуць яе шырынёю толькі чатыры метры ад платоў). Жыхарам пасёлка гэта не спадабалася, бо нават падводу каля двара не развернеш. I яны за ноч пасадзілі ўздоўж усёй вуліцы, самастойна вызначыўшы яе шырыню, маладыя двух – трохметровыя дрэўцы. Трактарысты пасадку не кранулі, пытанне з пашырэннем пашы больш не ўздымалася. А дрэвы растуць і зараз на радасць жыхарам.

Але вернемся ў 20-я гады.

Жыццё паціху ўпарадкоўвалася, рэтаўцы абзаводзіліся гаспадаркамі, у сем'ях пачалі нараджацца дзеці. У час калектывізацыі з уступленнем у калгас не марудзілі. Тым бальш, што заснавальнікамі калгаса «Новае жыццё» ў Бязверхавічах і Рэтаўшчыне сталі ў большасці іх жа сваякі: бацькі, браты, сёстры. Каля пасёлка з'явіліся канюшня з рабочымі коньмі, свінарнік, аўчарня, куратнік, якія паступова пашыраліся і існавалі некалькі дзесяткаў гадоў. Планы здачы мяса дзяржаве вяскоўцы амаль заўсёды перавыконвалі. Але тут, побач з пасёлкам, працавала толькі частка жыхароў. У асноўным яны сталі паляводамі, хлебаробамі, і лесарубамі.

Аляксандр Іосіфавіч Макаранка нарадзіўся ў 1926 годзе. З дзяцінства ён памятае, як яго бацька, Іосіф Захаравіч, з некаторымі суседзямі працаваў на высечцы лесу. Работа цяжкая, ручная. Даводзілася не толькі пілаваць і распілоўваць дрэвы, але і коньмі выцягваць з лесу бярвенні, карчы.

Не толькі на палетках і лёсараспрацоўках працавалі жыхары маладога пасёлка. У канцы дваццатых ад Слуцка ў бок Цімкавіч пачалася пракладка чыгункі. I рэтаўцы па чарзе падводамі вазілі для чыгуначнага насыпу зямлю, каменне.

А далейшы лёс Аляксандра Іосіфавіча склаўся так. Калі скончыў шэсць класаў Бязверхавіцкай школы, пачалася вайна. Хлапчуку разам з дарослымі давялося працаваць на рамонце дарогі, куды акупанты зганялі жыхароў навакольных вёсак. У сорак трэцім годзе яго вывезлі ў Германію, дзе да вызвалення працаваў на палетках у баўэра. Потым – служба ў арміі, у тым ліку і ў Грозным. Там пазнаёміўся са стаўрапольскаю казачкай Марыяй Мікалаеўнай, з якою і ажаніўся. Пасля звальнення з арміі ў 50 х гадах спачатку ў тым горадзе і жыў, потым прыехаў у Беларусь, у Бабруйск, працаваў вадзіцелем. Але пацягнула дамоў, у родны пасёлак. Дзевятнаццаць гадоў адпрацаваў у аўтобусным парку вадзіцілем на міжгародніх рэйсах, потым дзесяць – у мясцовым калгасе «Памяць Ільіча» («Новас жыццё» аб'ядналі з гэтым калгасам у 1953 годзе, у сярэдзіне 90 х гадоў калгас стаў КДГ «Селішча», зараз – СВК «Селішча»). З сярэдзіны васьмідзесятых Аляксандр Іосіфавіч і Марыя Мікалаеўна, якая працавала ў калгасе, на пенсіі. Іх дачка Святлана жыве ў Слуцку, працуе на племптушказаводзе (каля пяці гадоў пасля выхаду на пенсію вартаўніком працаваў там і Аляксандр Іосіфавіч), сын Аляксандр жыве і працуе ў Мінску, ён метрабудаўнік. Дзеці дапамагаюць бацькам пасадзіць, убраць агародніну ці ў чым іншым па невялікай гаспадарцы, у якой галоўнае – некалькі коз і казлянят.

Пастаянна ў пасёлку жывуць 15 чалавек. Трынаццаць з іх пенсіянеры, пяць жанчын – удовы, удавец і адзін мужчына (аб ім крыху ніжэй). З моладзі – толькі два сыны Міхаіла Паўлавіча і Валянціны Мікалаеўны Гурбо. Старэйшы, Міхаіл, працуе ў Слуцкіх электрасетках.

Малодшы, Дзіма, толькі прыйшоў з арміі. А працавалі ў свой час прадстаўнікі першага пакалення ў пераважнай большасці ў калгасе. Толькі па два чалавекі на ПЭСе (зараз СЭС), на некалі дзеючым цагельным заводзе «Бязверхавічы» і ва ўстановах горада.

Па расказах жыхароў пасёлка, яны заўсёды жылі між сабой дружна, у згодзе, дапамагалі адзін аднаму ў розных жыццёвых справах (за адным-адзіным выключэннем, але аб гэтым уголас не гавораць). Гэта таму, лічаць, што ў пасёлку ніколі не было п'яніц, а значыць – і завадатараў сварак, чым рэтаўцы па праву і ганарацца.

Галіна Ануфрыеўна Чарніцкая – былы палявод. Зараз ёй 65 гадоў, а ў 53 гады стала інвалідам першай групы. Здарылася так, што ў час работы ў полі ад трактара адарваўся прычэп, недалёка ад якога працавала Галіна Ануфрыеўна. Кульнуўся і ўдарыў яе па спіне, у выніку – пухліна спіннога мозгу. Як правіла, пасля такіх траўмаў людзі застаюцца калекамі, прыкаванымі да ложка. Пасля аперацыі такое чакала і Г.А. Чарніцкую. Але яна з гэтым не змірылася, стала пановаму вучыцца хадзіць. З кіёчкамі, са стулам, плачучы. Крок, другі. Падала, уставала і зноў падала… I ўпартасць, настойлівасць, жаданне не быць для кагосьці абузаю перамаглі. Паціху Галіна Ануфрыеўна стала хадзіць, зарраз нават і на ровары можа праехаць. А колькі іншых цяжкасцяў перажыла… Пахавала не толькі бацькоў, сваіх і мужа, але і яго самога, сына, дачку, сляпую сястру Ніну, якую даглядала. Зараз жыве адна. I радуецца, што ў жыцці хоць у нечым пашанцавала. На добрых чулых суседзяў-аднавяскоўцаў. Напрыклад, на тое, што ў пасёлку жыве Аляксей Якаўлевіч Арцюховіч.

Былы калгасны жывёлавод – чалавек безадмоўны, ды і майстар на ўсе рукі. Плот, дах падрамантаваць, кошык сплесці, дрэвы абрэзаць, дровы пакалоць ці так што – Аляксей Якаўлевіч ніколі нікому не адмовіў. Ён заўсёды ў справах, у якіх знаходзіць жыццёвую радасць і задавальненне, за што і паважаюць 76 гадовага дзеда аднавяскоўцы. А самы аўтарытэтны чалавек у Рэтаўшчыне, безумоўна, Ніна Васільеўна Машчынская. Хаця ў пасёлку яна жыве толькі з 1974 года, але чалавек мясцовы, з Бязверхавіч. Дзяўчынкаю рана пазнала сялянскую працу, але да цяперашнага часу ўдзячна сваёй маці, Веры Майсееўне, што навучыла і прывучыла працаваць. Бацьку, Васіля Самуілавіча, Ніна Васільеўна амаль не памятае. Ёй было ўсяго тры гады, калі ён пайшоў на фронт і не вярнуўся, загінуў.

Пасля вайны Ніна скончыла сямігодку, але надта хацела вучыцца далей. 13 гадовай дзяўчынкаю самастойна паехала ў Гродна, дзе паступіла і паспяхова скончыла кааператыўны тэхнікум. Замуж Ніна Васільеўна выйшла за хлопца з мнагадзетнай сям'і з Ванькоўшчыны Віктара Машчынскага. Пасля заканчэння Мінскага тэхналагічнага інстытута Віктар Іосіфавіч працаваў тэхнікам-лесаводам, ляснічым у Капыльскім, Любанскім раёнах. Ніна Васільеўна – галоўным бухгалтарам у мясцовых гаспадарках. З 1974 года, калі сям'я пераехала бліжэй да бацькоў у Рэтаўшчыну, Ніна Васільеўна працавала спачатку бухгалтарам, а потым шмат гадоў – галоўным бухгалтарам у аб'яднанні грамадскага харчавання Слуцкага райспажыўтаварыства. Яна ўжо дзесяць гадоў на пенсіі (тры гады з іх яшчэ працавала). Пажылыя людзі ідуць за дапамогаю, парадаю да «Нашай Ніны», якая дапаможа, падкажа, растлумачыць, як і хто ў той ці іншай сітуацыі зможа вырашыць справу. Бо як «гараджанка» (па працы) ведае, да каго ці ў якую інстанцыю трэба звярнуцца.

А яшчэ Ніна Васільеўна трымае тую-сюю гаспадарку, галоўнае – карова ёсць (усяго ў пасёлку дзве буронкі). Не так для сябе, як для ўнучак Анастасіі і Паліны, дачок сына Віктара. Ён жыве ў Слуцку, інжынер-меліяратар. Сам да маці прыязджае амаль штодзень, дапамагае ва ўсіх справах. А дзяўчынкі тут і на выхадныя, і ў час школьных канікул. Вось і ласуюцца бабуліным малачком і смятанкаю. У Ніны Васільеўны ёсць дзве «падшэфныя» адзінокія суседкі. Пра Галіну Ануфрыеўну мы ўжо гаварылі. А другая – Соф'я Герасімаўна Болазь. З мужам Міхаілам Дзмітрыевічам, які памёр больш за два гады таму, яны ўсё жыццё працавалі ў калгасе. Дачка Анастасія жыве ў Глуску, другая, Мая – у Старых Дарогах. Да маці прыязджаюць, дапамагаюць. Але гэта не кожны дзень ці тыдзень. Вось і прыходзяць і Соф'я Герасімаўна, і Галіна Ануфрыеўна да Ніны Васільеўны. Пасядзяць, пагутараць, пачаёўнічаюць. А дадому ідуць са свежым малачком, якое кожны дзень ім дае гаспадыня.

Пра Н.В. Машчынскую скажу крыху яшчэ. Ды, напэўна, не аб ёй самой, а пра яе гонар – дачку Свету. Яна скончыла хімічны факультэт БДУ, аспірантуру. Працавала спачатку на кафедры радыяцыйнай хіміі, потым у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі. На «выдатна» скончыла Святлана Віктараўна Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і зараз працуе загадчыцай аддзела кантролю за медыцьшскай рэабілітацыяй і аздараўленнем Камітэта па праблемах катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Вось як «далёка пайшла» прадстаўніца Рэтаўшчыны.

Леанід Рыгоравіч Есіповіч нарадзіўся ў Рэтаўшчыне, быў малодшы з дванаццаці дзяцей Рыгора Іванавіча і Ганны Спірыдонаўны Есіповічаў (трое з іх дзяцей памерлі маленькімі) Леаніду Давялося служыць тарміновую службу ў дэсантных войсках у Літве. Пасля службы паступіў у Каўнаскі мастацкі інстытут, бо маляваў з дзяцінства і марыў стаць мастаком. Там ажаніўся і жыў, пасля заканчэння інстытута працаваў мастаком, рэстаўратарам у мясцовых музеях. У 1992 годзе, калі 90 гадовы бацька застаўся адзін, вярнуўся на радзіму яго даглядаць (Рыгор Іванавіч не дажыў да стогадовага юбілею два гады). Сваёй любімай справай Леанід Рыгоравіч займаецца і зараз. Пенсія маленькая, а жыць трэба. I ён па заказах малюе копіі з фотаздымкаў, з розных рэпрадукцый (сам робіць рэпрадукцыі, напрыклад, з Бібліі) і іншага. Прычым высокапрафесійна. Рэпрадуцыраваў такія вядомыя мастацкія шэдэўры, як «Спящая Венера», «Юдифь», «Мария Магдалина» і шмат іншых (напрыклад, у царкве в. Балотчыцы ёсць яго работа «Покров»). Ёсць заказы ў рэтаўскага мастака і зараз.

Як і належыць прыгараду, пасёлак Рэтаўшчына даволі даўно цывілізаваны. Электралінію сюды правялі ў канцы 50 х гадоў, першую тэлефонную паветраную лінію – больш за дваццаць гадоў таму. У пачатку 90 х у вёсцы Селішча была пабудавана тэлефонная падстанцыя, ад якой падземную тэлефонную лінію праклалі і ў Рэтаўшчыну, Тады тэлефоны ўстанаўлівалі ўсе жадаючыя і зараз яны ёсць у шасці дамах. Цяжэй было б з водаправодам, ды выпадак дапамог. Калі ў сярэдзіне 70 х гадоў узводзілі водазабор «Лакнея», то пабудавалі сем помпавых падстанцый. Водазабор пачаў забяспечваць горад вадою, а вось у калодзежах Рэтаўшчыны вада знікла (у Бязверхавічах, Іванаўскіх Агародніках таксама). Ваду людзям прывозілі на трактары, у бочцы. Але ці хопіць некалькіх вёдзер на гаспадарку на дзень? Канешне, не. Ваду набіралі з Тапілаўскай дрыгвы, якая знаходзілася побач з пасёлкам і дзе білі крыніцы. Тады і правялі ў пасёлак водаправод, запрацавалі калонкі. Шэсць жыхароў правялі ваду ў свае дамы і зараз маюць паравое ацяпленне. Тым часам ад шашы да пасёлка і па яго вуліцы зрабілі добрую дарогу, якой раней не было наогул. Як радаваліся вяскоўцы вадзе і дарозе ў пасёлку – словамі не перадаць.

Вось так і жывуць у Рэтаўшчыне ветэраны працы: разам і ў радасці, і ў горы, якія не-не ды і прыходзяць у той ці іншы дом. На лёс не скардзяцца, дзецьмі, унукамі задаволены. Па пятніцах, калі прыязджае аўталаўка, амаль усе каля яе сустракаюцца. Купляюць неабходныя прадукты ці нешта з рэчаў, што заказвалі, а потым яшчэ доўга не разыходзяцца. I часта калі добрымі словамі, калі – наадварот гавораць аб вадзіцелях прыгарадных аўтобусаў.

А справа вось у чым. Каля Рэтаўшчыны няма аўтобуснага прыпынку. Напэўна, лічыцца, што пасёлак знаходзіцца недалёка ад горада і яго жыхары дойдуць да Слуцка і пеша. Дайсці пакуль дойдуць, і назад таксама. Толькі ўжо даплятуцца ад канцавога прыпынку «шасцёркі», што каля ДБУ 9. А калі сядуць у прыгарадны аўтобус, які праходзіць побач з пасёлкам, то ці радавацца, ці лаяцца на аўтатранспартнікаў, залежыць ад канкрэтнага вадзіцеля. Спыніць ён аўтобус каля павароту ў пасёлак, каб высадзіць пасажыра – людзі шчыра дзякуюць, узгадваюць шафёра добрым словам. Не спыніцца (маўляў – «прыпынку няма»), завязе далей – крыўдзяцца, асабліва калі дамоў даводзіцца ісці ў дождж ці ў снег. Праблема дабрацца і ў другі бок па шашы, да сельсавета, які ў вёсцы Селішча, Таксама «галасуй» – не «галасуй» аўтобусу, спыніцца ад жадання вадзіцеля. Да бацькоў у Рэтаўшчыну прыязджаюць дзеці, унукі, якія жывуць у розных месцах Беларусі. Дабірацца да пасёлка для іх таксама нязручна. Як правіла, у руках цяжкія сумкі з рэчамі ці гасцінцамі для бабуль, дзядуль. Бось і звяртаюцца жыхары Рэтаўшчыны да кіраўніцтва аўтобуснага парка з просьбаю зрабіць каля павароту ў пасёлак прыпынак. Няхай нават па патрабаванню пасажыраў, але прыпынак законны. Тым больш, што ёсць для яго і пляцоўка.

Хутка ў пасёлку на прысядзібных участках пачнуцца пасяўныя работы. Насенне, саджанцы, расада, угнаенні, рыдлёўкі, матыкі і іншае – да ўсяго трэба прыкласці рукі. Канешне, усё гэта з надзеяй на добры ўраджай. Потым будзе яго ўборка, потым – зноў сяўба, уборка і гэтак далей. Жыццё працалюбівых, добразычлівых людзей гэтага маленькага пасёлка на Случчыне няхай працягваецца як мага даўжэй. Яны таго заслужылі.

М. СЯРКО
Фота А.ЖОГЛЫ

Газета «Слуцкі край», 16.04.2003

Приглашаем к обсуждению

Журнал galinaartemenko.livejournal.com в разделе «Матрыярхат на тэрыторыіі беларусі ў тапанімах і міфалогіі» связывает название деревни Ретовщина (Рэтаўшчына) с Рати – в индуизме богиня любовной страсти, дочь Дакши и супруга Камы.

Википедия по этому поводу сообщает:
Согласно известному мифу, когда Шива испепелил Каму, Рати обратилась с мольбами к Парвати, и Шива возродил её мужа. Приняв облик смертной женщины, Рати вырастила Каму (родившегося в образе Прадьюмны, сына Кришны и Рукмини), затем открыла ему связывающие их узы, снова стала его женой и родила от него сына Анируддху. Наряду с Камой, Рати занимает важное место в соответствующем культе. В Южной Индии проводятся особые церемонии, во время которых исполняется плач Рати по своему супругу. Буддийским аналогом Рати является богиня Курукулла.

На сайте galinaartemenko.livejournal.com та же информация изложена на белорусском языке:
РАЦІ – у індуізме багіня любоўнага запалу, дачка Дакшы і жонка Камы.
Паводле вядомага міфа, калі Шыва спапяліла Каму, Раці звярнулася з маленнямі да Парваці, і Шыва адрадзіла яе мужа. Прыняўшы аблічча смяротнай жанчыны, Раці выгадавала Каму (які нарадзіўся ў выяве Прадзьюмны, сына Крышны і Рукміні), затым адкрыла яму то, што злучае іх сувязь, ізноў стала яго жонкай і нарадзіла ад яго сына Аніруддху. Нароўні з Камай, Раці займае важнае месца ў адпаведным кульце. У Паўднёвай Індыі праводзяцца адмысловыя цырымоніі, падчас якіх выконваецца плач Раці па сваім мужу. Будыйскім аналогам Раці з'яўляецца багіня Курукула.

Здесь же приведен список деревень, названия которых по мнению автора связано с именем богини Рати:
п. Рэтаўшчына>Менская вобласць > Слуцак >Кастрычніцкі
в. Ратнае >Менская вобласць Смілавічы > Хутарскі
в. Рацева>Віцебская вобласць > Талочын > Валкавіцкі
в. Рацева >Віцебская вобласць > Талочын > Жукнеўскі
в. Рацевічы >Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Вайстомскі
в. Раткавічы >Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Вайстомскі
в. Рацкішкі>Гарадзенская вобласць > Іўе > Гераненскі
в. Рацкевічы>Брэсцкая вобласць > Івацэвічы > Мілейкаўскі
в. Ратайчыцы>Брэсцкая вобласць > Камянец > Ратайчыцкі

Однако автор нашей статьи пишет «Пасёлак Рэтаўшчына – адзін з нямногіх населеных пунктаў старажытнай Случчыны, які ўзнік параўнальна нядаўна – у сярэдзіне 20 х гадоў мінулага стагоддзя». И далее «Ад дарогі на Баранавічы ў правы бок калісьці на значнай плошчы рос векавы бор. I называўся ён Рэтаўскім. Адкуль пайшла гэта назва – старажылы бліжэйшых вёсак не ведаюць, як не ведалі і іх бацькі».

С одной стороны: с чего бы это называть населённый пункт в честь индийской богини. Можно было бы понять, если бы здесь было поселение индусов. В 1920 х годах власть хоть и менялась на случчине неоднократно, но большую часть была советской. Им, советам, индийских богов тоже вспоминать не было резона, да и вообще, вероятно, было не до придумывания названий. Поэтому версия о том, что название деревни пошло от названия леса мне более близка. Тогда возникает вопрос: почему так назывался лесной массив. Если авторы с сайта galinaartemenko.livejournal.com правы, то в этом бору народ предавался плотским утехам. Возможно, именно там проявляли крестьяне любовную страсть друг к другу.

На мой взгляд, название могло произойти и от слова Ретивый – усердный, горячий, пылкий на дело, старательный, ревностный, ражий духом.

Вот как еще толкуется это слово в словарях. Ретивый парень, работник. Ретив в бою. Ретивый конь. Ретивая пчела. | арх. вспыльчивый, сердитый. Ретивому коню тот же корм, а работы вдвое. Ретивая лошадка недолго живет. На ретивого коня не кнут, а вожжи. На ретивого работника времени (дела) впереди много. В ковшичке не стало, к ретиву сердцу пристало, – вость ж. свойство, качество по прилаг. Ретивость, становиться ретивее. Ретиться, ретиветь, пылко собираться на что, горячиться, воспаляться, храбриться, горячо и смело браться за что. Он ретится на кулачный бой. Не ретись на(до) медведя, а ретись при медведе. Полно ретиться, лучше отступиться. вовремя. Вси ретяхуся стяжати послушания, церк. тщились. Аше кто, во брани сый, воздается на тя (ссорится), не ретися, не горячись, не сердись, Ефрем Сирин. Реть ж. церк. стар. пря, рать, брань, ссора, свара (см. ремство). Ретовать орл.-ел. сердиться, браниться.

Ждем новых версий наших читателей.

Владимир ХВОРОВ