У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Ад Сталінграда да Нікалаева

28.07.2014

Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Іванавіча Пацалуенку памятаюць многія случчане: ён часта бываў у школах, працоўных калектывах Случчыны, расказваў пра Вялікую Айчынную, як ваяваў з лютым ворагам…

Аляксей Іванавіч – ураджэнец Навасібірскай вобласці. Трапіў на фронт малодшым лейтэнантам у 19 гадоў, пасля заканчэння пяхотнага вучылішча. Можна сказаць, у самым пекле вайны пабываў гэты чалавек. У 1942 годзе дывізія, у якой служыў Аляксей Пацалуенка (быў камандзірам узводу аўтаматчыкаў), ваявала з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пад Сталінградам. Ішлі жорсткія баі. У адным з іх узвод Аляксея Пацалуенкі панёс вялікія страты. Мужныя воіны выканалі галоўную задачу – частку варожых сіл дывізія адцягнула на сябе. Аляксей Іванавіч Пацалуенка быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Другі баявы медаль Аляксею Іванавічу ўручылі вясной 1943 года за ўдзел у баях на Доне.

З баямі прайшоў адважны камандзір узвода ад Сталінграда да Нікалаева. Пасля аднаго з баёў яго шынель быў прастрэлены ў сямі месцах, а куля снайпера аднойчы прадзіравіла шапку-вушанку. Падчас наступлення на Дняпры Аляксей Іванавіч быў паранены. Лячыўся ў шпіталі два месяцы. А потым – зноў на фронт, працягваў ваяваць у складзе кулямётнай групы. У адным з баёў яго кулямёт быў пашкоджаны снарадам, Аляксея аглушыла выбухам. Апамятаўся воін ноччу, знайшоў катушку тэлефоннага проваду і ўздоўж яго папоўз да сваіх. Аднак чырвонаармейца заўважылі двое фашыстаў. Аднаго з іх Аляксей знішчыў гранатай, а другога ўзяў у палон, прыцягнуў да пазіцый савецкіх войскаў. Потым «язык» паведаміў нямала важных звестак. Аляксею Пацалаенку прысвоілі званне капітана, ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Летам 1944 года Аляксей Іванавіч Пацалуенка, камандзір роты 152 палка 50 гвардзейскай дывізіі, удзельнічаў у аперацыі «Баграціён». Рота Пацалуенкі наступала ў напрамку Глуска, Урэчча, Слуцка. За ўдзел у штурме горада Баранавічы Аляксей Іванавіч атрымаў падзяку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. У баі за вёску Каменка рота Пацалуенкі знішчыла некалькі танкаў. Сам камандзір быў цяжка паранены. Асколкі ад міны трапілі ў нагу, руку, спыніліся каля сэрца. Яны засталіся ў целе ветэрана да канца яго жыцця.

Пасля выпіскі са шпіталя Аляксея Іванавіча прызначылі камандзірам роты санінструктараў. У Германіі, у г. Брыцвальд, ён сустрэў Перамогу.

У 1946 годзе ў Польшчы Аляксей знайшоў сваю «палавінку» – Марыю. Марыя Васільеўна – ураджэнка Разанскай вобласці, таксама франтавічка. Разам з іншымі дзяўчынамі несла службу ў аддзеле гаспадарчага забеспячэння 2-га Беларускага фронту: працавала на лесанарыхтоўках, займалася рамонтам дарог, мастоў. Не раз ёй даводзілася ўступаць у бой з ворагам.

Пасля вайны Аляксей Іванавіч Пацалуенка нёс службу ў Германіі – быў камандзірам роты аховы маршала Ракасоўскага, займаўся штабной работай у Польшчы. Яго вайсковая служба працягвалася ў Беларусі і Венгрыі. У 1970 годзе ён прыбыў у Слуцк, тут пайшоў у адстаўку. У 1991 годзе быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга – за бой каля вёскі Каменка ў 1944 годзе.

Палкоўнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Іванавіч Пацалуенка актыўна ўдзельнічаў у рабоце па патрыятычным выхаванні моладзі, займаўся грамадскай дзейнасцю. На жаль, Аляксей Іванавіч у гэтым годзе пайшоў з жыцця. Але памяць пра гэтага чалавека і ўсіх, хто не шкадуючы сябе, змагаўся за Радзіму з фашысцкімі акупантамі, не згасне ў нашых сэрцах.

 

Ігар МУРАШКА,
навуковы супрацоўнік музея этнаграфіі
Газета «Слуцкi край»

 

 

От Сталинграда до Николаева

Ветерана Великой Отечественной войны Алексея Ивановича Поцелуенко помнят многие случчане: он часто бывал в школах, трудовых коллективах Слуцка, рассказывал о Великой Отечественной, как воевал с фашизмом…

Алексей Иванович – уроженец Новосибирской области. Попал на фронт младшим лейтенантом в 19 лет, после окончания пехотного училища. Можно сказать, в самом пекле войны побывал этот человек. В 1942 году дивизия, в которой служил Алексей Поцелуенко (был командиром взвода автоматчиков), сражалась с немецко-фашистскими захватчиками под Сталинградом. Шли ожесточенные бои. В одном из них взвод Алексея Поцелуенко понес большие потери. Мужественные воины выполнили главную задачу – часть вражеских сил дивизия оттянула на себя. Алексей Иванович Поцелуенко был награжден медалью «За боевые заслуги». Второй боевую медаль Алексею Ивановичу вручили весной 1943 за участие в боях на Дону.

С боями прошел отважный командир взвода от Сталинграда до Николаева. После одного из боев его шинель была прострелена в семи местах, а пуля снайпера однажды продырявила шапку-ушанку. Во время наступления на Днепре Алексей Иванович был ранен. Лечился в госпитале два месяца. А потом – снова на фронт, продолжал воевать в составе пулеметной группы. В одном из боев его пулемет был поврежден снарядом, Алексея оглушило взрывом. Опомнился воин ночью, нашел катушку телефонного провода и вдоль его пополз к своим. Однако красноармейца заметили двое фашистов. Одного из них Алексей уничтожил гранатой, а другого взял в плен, притащил к позициям советских войск. Потом «язык» сообщил немало важных сведений. Алексею Поцелуенко присвоили звание капитана, он был награжден орденом Красной Звезды.

Летом 1944 года Алексей Иванович Поцелуенко, командир роты 152 полка 50 гвардейской дивизии, участвовал в операции «Багратион». Рота Поцелуенко наступала в направлении Глуска, Уречья, Слуцка. За участие в штурме города Барановичи Алексей Иванович получил благодарность Верховного Главнокомандующего. В бою за деревню Каменка рота Поцелуенко уничтожила несколько танков. Сам командир был тяжело ранен. Осколки от мины попали в ногу, руку, остановились у сердца. Они остались в теле ветерана до конца его жизни.

После выписки из больницы Алексея Ивановича назначили командиром роты санинструкторов. В Германии, в Брицвальд, он встретил Победу.

В 1946 году в Польше Алексей нашел свою «половинку» – Марию. Мария Васильевна – уроженка Рязанской области, также фронтовичка. Вместе с другими девушками несла службу в отделе хозяйственного обеспечения 2-го Белорусского фронта: работала на лесозаготовках, занималась ремонтом дорог, мостов. Не раз ей приходилось вступать в бой с врагом.

После войны Алексей Иванович Поцелуенко нес службу в Германии – был командиром роты охраны маршала Рокоссовского, занимался штабной работой в Польше. Его военная служба продолжалась в Беларуси и Венгрии. В 1970 году он прибыл в Слуцк, здесь пошел в отставку. В 1991 году был награжден орденом Красного Знамени – за бой у деревни Каменка в 1944 году.

Полковник, ветеран Великой Отечественной войны Алексей Иванович Поцелуенко активно участвовал в работе по патриотическому воспитанию молодежи, занимался общественной деятельностью. К сожалению, Алексей Иванович в этом году ушел из жизни. Но память об этом человеке и всех, кто не жалея себя, боролся за Родину с фашистскими оккупантами, не угаснет в наших сердцах.

 

Игорь Мурашко,
научный сотрудник музея этнографии

Перевод – Владимир ХВОРОВ
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1168. Последнее 2018-12-13 03:16:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru