У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Падставы для стварэння музея гісторыі медыцыны ёсць

22.12.2016

З легендарных асоб, чыё імя патрабуе асаблівага ўшанавання, – ўраджэнец Слуцка Генрых Казіміравіч Кулакоўскі (1808–1890). Ён якраз вучыўся ў Слуцкай гімназіі, гісторыю якой так апантана даследаваў Рыгор Родчанка. У 1825-м Генрых паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Спярша вывучаў матэматыку, затым – юрыдычныя навукі. Урэшце перайшоў да медыцыны, якую вывучаў у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. Тады ў акадэміі працавалі такія знакамітасці, як Анджэй Снядзецкі, Адам Фердынанд Адамовіч, Фелікс Рымкевіч, Вацлаў Пелікан, Эдвард Эйхвальд, Юзаф Кажанеўскі. Калі наш зямляк у 1837-м заканчваў акадэмію, рэктарам працаваў Тамаш Кучкоўскі. У гэтай навучальнай установе меліся клінікі акушэрства, хірургіі і тэрапіі, працавала бальніца для студэнтаў і работнікаў акадэміі. Быў закладзены батанічны сад. Заняткі праводзіліся ў анатамічным, хімічным, заалагічным, фізічным і іншых кабінетах. Бібліятэка налічвала 20 тысяч тамоў. Закончыўшы вучобу, Генрых Кулакоўскі застаўся працаваць у акадэміі, там і абараніў дысертацыю. А ў 1842 годзе пераехаў у Пецярбург, дзе быў прызначаны ад"юнктам у клініку Мяноўскага. Распрацаваў і адкрыў курс чытанняў па захворваннях скуры. Пасля, будучы яшчэ і прафесарам фармакалогіі, заснаваў першую ў Расіі спецыяльную бальніцу для лячэння захворванняў скуры.

Не меней яркая асоба з нашых слуцкіх землякоў – генерал ад інфантэрыі Артур Адамавіч Непакайчыцкі (нарадзіўся ў горадзе на Случы ў 1813 годзе). Паходжаннем са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Закончыў Пажаскі корпус. Праз некаторы час – Імператарскую ваенную акадэмію. Пад камандаваннем генерала П. Грабэ ўдзельнічаў у Каўказскіх паходах, у экспедыцыях супраць Шаміля. За баявыя подзвігі адзначаны ордэнам Святога Станіслава 2-й ступені. У Дагестане вызначыўся пры авалодванні Ахтырскай пераправай і пры пераходзе цераз раку Сулак. За баявыя дзеянні на Каўказе атрымаў ордэны Святой Ганны 2-й ступені з бантам, Святога Уладзіміра 4-й ступені з бантам і іншыя ўзнагароды. Артур Адамавіч удзельнічаў і ў Крымскай вайне 1855–56 гадоў. У верасні 1855-га нашаму земляку было прысвоена званне «генерал-лейтэнант». А праз тры месяцы яго прызначылі начальнікам штаба Паўднёвай арміі і сухапутных і марскіх сіл, якія знаходзіліся ў Крыме. Нягледзячы на досыць сталы ўзрост, Непакайчыцкі прымаў актыўны ўдзел і ў руска-турэцкай вайне 1877–78 гадоў. Дарэчы, і Артур Адамавіч таксама вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Як, між іншым, і Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі, які нарадзіўся ў Слуцку ў 1821 годзе (некаторыя крыніцы падаюць 1831-ы як час яго нараджэння, але гэта не так: ужо ў 1842 годзе, пасля заканчэння гімназіі, наш зямляк паступіў у Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію). Так што не выключаю, што ўраджэнцы Слуцка Генрых Кулакоўскі і Артур Адамович Непокойчицкий. Портрет из книги «Портреты лиц, участвовавших в событиях войны 1853, 1854, 1855 и 1856 годов»Эдуард-Антон Красоўскі былі знаёмыя. Абодва – паспяховыя практыкі і вучоныя. Ды і насельніцтва сталіцы Расійскай імперыі складала тады ўсяго трохі больш за 300 тысяч чалавек. Закончыўшы ў 1848 годзе медакадэмію (аператыўную хірургію вывучаў пад кіраўніцтвам славутага М. Пірагова), Красоўскі працуе ардынатарам клінікі акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб. У 1852-м наш зямляк атрымлівае ступень доктара медыцыны. Менавіта Красоўскі ўзняў акушэрства і аператыўную гінекалогію на небывалыя вышыні. У XIX стагоддзі ён лічыўся самым таленавітым рускім акушэрам. Красоўскі выканаў болей за 800 складаных аперацый, што па тым часе лічылася неверагодна шмат. Ураджэнец Слуцка сумесна з іншымі калегамі заснаваў першае гінекалагічнае і акушэрскае таварыства ў Пецярбургу, быў ініцыятарам стварэння першай у Расіі кафедры педыятрыі. Яшчэ адзін факт пра нашага земляка: ён быў ганаровым членам 34 рускіх і замежных навуковых таварыстваў!

Крассовский Эдуард-Антон Яковлевич. Фото с сайта russkij-tekst.ruСлуцкія краязнаўцы (і ў першую чаргу – калектыў раённага музея на чале з дырэктарам Наталляй Серык) прыкладваюць шмат намаганняў для стварэння музейнай прасторы, прысвечанай удзелу землякоў у асваенні космаса. Падставы (і немалыя!) на тое, сапраўды, ёсць. А вось чаму б яшчэ не заклапаціцца і гісторыяй медыцыны ў стасунках са Слуцкам і Случчынай? Лёсы тых жа Кулакоўскага і Красоўскага асобных музеяў вартыя! А ў медыцыне актыўна працавалі ды і працуюць і бліжэйшыя да нас па часе нараджэння случчане.

Здаецца, і не згадваюць сёння імя Арцемія Уладзіслававіча Філіповіча (нарадзіўся ў Слуцку ў 1901 годзе). Закончыўшы ў 1926 годзе Ленінградскі медінстытут, спярша працаваў на Міншчыне – у Барысаве і самім Мінску. Пасля пераехаў у Валагодскую вобласць. Займаўся даследаваннямі інфекцыйных хвароб. Загадваў кафедрай Іжэўскага медінстытута. Абараніў доктарскую дысертацыю. У 1951 годзе Арцемій Уладзіслававіч вярнуўся ў Мінск, працаваў у Медыцынскім інстытуце. Быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі медыцынскіх навук СССР.

У 1939 годзе нарадзіўся ў Слуцку Эдвард Антонавіч Жаўрыд. Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1966-га – у Беларускім НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У тым жа годзе быў адзначаны Дзяржпрэміяй Рэспублікі Беларусь за цыкл работ, прысвечаных камбінаванаму лячэнню злаякасных пухлін. А ў слуцкай вёсцы Вялікая Сліва ў 1944 годзе нарадзілася Вольга Ільінічна Дуброўшчык – вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук. Загадвае кафедрай у Гродзенскім медыцынскім універсітэце. У Саратаўскім медуніверсітэце доўгія гады працуе Ілья Іванавіч Шоламаў. Нарадзіўся ў Слуцку ў 1948 годзе. У 1971 годзе закончыў Саратаўскі медінстытут. Абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі. У 2006 годзе наш зямляк абраны членам-карэспандэнтам Расійскай Акадэміі прыродазнаўчых навук. Пад кіраўніцтвам Шоламава абаронены 2 доктарскія і 27 кандыдацкіх дысертацый. А са слуцкай вёскі Шулякі – доктар медыцынскіх навук Вячаслаў Андрэевіч Мохарт. Менавіта ім у Беларусі створана навуковая школа уролагаў. Вячаслаў Андрэевіч – заслужаны дзеяч навукі Беларусі, узнагароджаны медалём імя М. Пірагова.

Як бачым, у Слуцка ёсць усе падставы і для стварэння музея гісторыі медыцыны. То чаму б яго не заснаваць у Слуцкім медвучылішчы?.

 

 

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

 

 

Основания для создания музея истории медицины есть

Из легендарных личностей, чьё имя требует особого почтения, – уроженец Слуцка Генрих Казимирович Кулаковский (1808–1890). Он как раз учился в Слуцкой гимназии, историю которой так яростно исследовал Григорий Родченко. В 1825-м Генрих поступил в Виленский университет. Сперва изучал математику, затем – юридические науки. В конце концов пришёл к медицине, которую изучал в Виленской медико-хирургической академии. Тогда в академии работали такие знаменитости, как Анджей Снядецкий, Адам Фердинанд Адамович, Феликс Рымкевич, Вацлав Пеликан, Эдвард Эйхвальд, Юзеф Коженевский. Когда наш земляк в 1837-м заканчивал академию, ректором работал Фома Кучковский. В этом учебном заведении имелись клиники акушерства, хирургии и терапии, работала больница для студентов и работников академии. Был заложен ботанический сад. Занятия проводились в анатомическом, химическим, зоологическом, физическом и других кабинетах. Библиотека насчитывала 20 тысяч томов. Окончив учёбу, Генрих Кулаковский остался работать в академии, там и защитил диссертацию. А в 1842 году переехал в Петербург, где был назначен адъюнктом в клинику Мяновского. Разработал и открыл курс лекций по заболеваниям кожи. После, будучи ещё и профессором фармакологии, основал первую в России специальную больницу для лечения заболеваний кожи.

Не менее яркая личность из наших слуцких земляков – генерал от инфантерии Артур Адамович Непокойчицкий (родился в городе на Случи в 1813 году). Происхождением из древнего белорусского шляхетского рода. Окончил Пажеский корпус. Через некоторое время – Императорскую военную академию. Под командованием генерала П. Гробе участвовал в Кавказских походах, в экспедициях против Шамиля. За боевые подвиги отмечен орденом Святого Станислава 2-й степени. В Дагестане отличился при завладении Ахтырскай переправой и при переходе через реку Сулак. За боевые действия на Кавказе получил ордена Святой Анны 2-й степени с бантом, Святого Владимира 4-й степени с бантом и другие награды. Артур Адамович участвовал и в Крымской войне 1855–56 годов. В сентябре 1855-го нашему земляку было присвоено звание «генерал-лейтенант». А через три месяца его назначили начальником штаба Южной армии и сухопутных и морских сил, которые находились в Крыму. Несмотря на достаточно преклонный возраст, Непокойчицкий принимал активное участие и в русско-турецкой войне 1877–78 годов. Кстати, и Артур Адамович также учился в Слуцкой гимназии. Как, между прочим, и Эдуард-Антон Яковлевич Красовский, который родился в Слуцке в 1821 году (некоторые источники подают 1831-й как время его рождения, но это не так: уже в 1842 году, после окончания гимназии, наш земляк поступил в Петербургскую медико-хирургическую академию). Так что не исключаю, что уроженцы Слуцка Генрих Кулаковский и Эдуард-Антон Красовский были знакомы. Оба – успешные практики и учёные. Да и население столицы Российской империи составляло тогда всего немного более 300 тысяч человек. Окончив в 1848 году медакадемию (оперативную хирургию изучал под руководством знаменитого Н. Пирогова), Красовский работал ординатором клиники акушерства, женских и детских болезней. В 1852-м наш земляк получил степень доктора медицины. Именно Красовский поднял акушерство и оперативную гинекологию на небывалые высоты. В XIX веке он считался самым талантливым русским акушером. Красовский выполнил более 800 сложных операций, что по тем временам считалось невероятно много. Уроженец Слуцка совместно с другими коллегами основал первое гинекологическое и акушерское общество в Петербурге, был инициатором создания первой в России кафедры педиатрии. Ещё один факт про нашего земляка: он был почётным членом 34 русских и иностранных научных обществ!

Слуцкие краеведы (и в первую очередь – коллектив районного музея во главе с директором Натальей Серик) прикладывают много усилий для создания музейного пространства, посвящённого участию земляков в освоении космоса. Основания (и немалые!) на то, действительно, есть. А вот почему бы не озаботиться и историей медицины в отношениях со Слуцком и Случчиной? Судьбы тех же Кулаковского и Красовского отдельных музеев достойны! А в медицине активно работали, да и работают и ближайшие к нам по времени рождения случчане.

Артемий Никитич ФилипповичЭдвард Антонович ЖавридОльга Ильинична ДубровщикИлья Иванович ШоломовВячеслав Андреевич Мохарт



Кажется, и не вспоминают сегодня имя Артемия Никитича Филипповича (родился в Слуцке в 1901 году). Окончив в 1926 году Ленинградский мединститут, сперва работал на Минщине – в Борисове и самом Минске. После переехал в Вологодскую область. Занимался исследованиями инфекционных болезней. Заведовал кафедрой Ижевского мединститута. Защитил докторскую диссертацию. В 1951 году Артемий Владиславович вернулся в Минск, работал в Медицинском институте. Был избран членом-корреспондентом Академии медицинских наук СССР.

В 1939 году родился в Слуцке Эдвард Антонович Жаврид. Окончил Минский медицинский институт. С 1966-го – в Белорусском НИИ онкологии и медицинской радиологии. В 1988 году защитил докторскую диссертацию. В том же году был отмечен Госпремией Республики Беларусь за цикл работ, посвящённых комбинированному лечению злокачественных опухолей. А в слуцкой деревне Большая Слива в 1944 году родилась Ольга Ильинична Дубровщик – учёный в области хирургии, доктор медицинских наук. Заведует кафедрой в Гродненском медицинском университете. В Саратовском медуниверситете долгие годы работает Илья Иванович Шоломов. Родился в Слуцке в 1948 году. В 1971 году закончил Саратовский мединститут. Защитил кандидатскую и докторскую диссертации. В 2006 году наш земляк избран членом-корреспондентом Российской Академии естественных наук. Под руководством Шоломова защищены 2 докторские и 27 кандидатских диссертаций. А со слуцкого села Шуляки – доктор медицинских наук Вячеслав Андреевич Мохарт. Именно им в Беларуси создана научная школа урологов. Вячеслав Андреевич – заслуженный деятель науки Беларуси, награждён медалью имени Н. Пирогова.

Как видим, у Слуцка есть все основания и для создания музея истории медицины. Так почему бы его не организовать в Слуцком медучилище?.

 

 

Александр КАРЛЮКЕВИЧ

Голас Радзiмы
Публикуется с сокращениями
Перевод и иллюстрации – Владимир ХВОРОВ

К разелу МЕДИКИ



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1050. Последнее 2018-12-14 00:54:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru