У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Яўген Гучок

10.01.2014
(Гучок Яўген Сяргеевіч; Гучок Евгений Сергеевич)

Нарадзіўся 4 лістапада 1940 года ў горадзе Слуцку ў рабочай сям"і. Пра сваіх бацькоў Яўген Сяргеевіч казаў: «Бацька мой, Гучок Сяргей Лук"янавіч, паходзіў з чэхаў, якія ў свой час рознымі шляхамі траплялі на Беларусь. Як апынуўся на беларускай зямлі продак майго бацькі, цяпер пэўна сказаць цяж-ка. Можа, гэта быў шлях гусіцкіх спевакоў, а можа, той далёкі продак наш у якасці якога-небудзь работніка (будаўніка, кухара, конюха, музыкі і г. д.) прыбыў на Беларусь у які-небудзь панскі маёнтак, каб паправіць сваё эканамічнае становішча… Маці мая, Кацярына Ільінічна Амяльковіч, паходзіць з бакавой, збяднелай, вымарачнай лініі слуцкіх князёў Алелькавічаў – Амелькавічаў. Ці аднаго Алельку жыццё ператварыла, перайначыла ў Амельку і дзесь у тумане стагоддзяў звяло іх княжацкасць у нябыт?!».

Пасля вучобы ў слуцкай сярэдняй школе № 9 Яўген Гучок працаваў у геалагічным атрадзе, на мэблевай фабрыцы. У 1960–1963 гадах служыў у Савецкай Арміі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1968), а крыху пазней – і аспірантуру пры ім. Працаваў настаўнікам, а з 1971 года на працягу трыццаці гадоў – рэдактарам і вядучым рэдактарам у выдавецтве «Народная асвета». Вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце. Правадзейны член геаграфічнага таварыства СССР, з 1984 года – сябар Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба «Спадчына». За актыўны ўдзел у жыцці клуба, напісанне высокамастацкага верша, прысвечанага выступленню Міколы Ермаловіча ў клубе, Камітэтам Ушанавання ўзнагароджаны медалём Міколы Ермаловіча і адпаведным дыпломам (2006). Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь». У свой час удзельнічаў у арганізацыі грамадскага аб"яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама Беларускага народнага фронту «Адраджэнне».

Першыя вершы Яўгена Гучка былі змешчаны ў 1959 годзе ў слуцкай раённай газеце «За сацыялістычную Радзіму». З таго часу выйшлі з друку яго кнігі паэзіі, прозы і публіцыстыкі «Белое чудо» (1976), «Блакітныя чмялі», «Паэма дзяцінства» (абедзве 1983), «Сэрцам і думкай» (1994), «Исток пути» (1997), «Формула травы» (1997, 2002 – другое выданне), «На патрэбу душы» (2004), «Necropolis» (2009), «Ах, Родчанка!.» (2011), «Беларусь у Магдэбургскім праве» (2013), «Альгерд Абуховіч. Зачараваны беларускім словам» (2014).

Аднаго разу на пытанне аўтара гэтых радкоў, чаму ён захапіўся паэзіяй, Яўген Сяргеевіч адказаў: «Я ўспрымаю паэтычнае слова больш кандэнсаваным. Паэтычным радком, па-мойму, можна сказаць столькі і такое, для чаго ў прозе і старонкі тэксту не хопіць… Паэзія – тая ж самая мудрасць. А хіба многа людзей цягнуцца да мудрасці? Я б не сказаў. Так і паэзія: не было, няма і наўрад ці будзе ў яе масавы чытач. І я буду вельмі рады, калі мае творы знойдуць водгук у душах хоць некалькіх чалавек».

У адным са сваіх паэтычных твораў Яўген Гучок напісаў:
 

А я – не мы,
Я – сам з сабой, сам па сабе,
Я быць сабой імкнуся.


 

Па-мойму, гэтыя словы як найлепш характарызуюць творчасць нашага земляка. Да такой высновы я прыйшоў пасля прачытання яго кнігі «Формула травы». Ды і іншыя творы паэта не прымусілі змяніць такое меркаванне. Хоць, шчыра кажучы, многія вершы Яўгена Гучка, асабліва яго мініяцюры-трохрадкоўі, чытаць не так і проста, іх ніяк нельга назваць «лёгким чтивом». Чаму? А таму, што ў большасці сваёй яны ўдала спалучаюць у сабе і лірызм, і філасафічнасць, і грамадзянскасць. У поле зроку паэта трапляюць розныя аспекты жыцця, сваю цікавасць да іх ён вельмі шчыра выказвае паэтычным радком. Таму нярэдка хочацца падумаць над гэтымі радкамі, асэнсаваць прачытанае, неяк правесці праз сваё «я».

Адзін з паэтычных вобразаў у многіх творах Яўгена Гучка – вобраз яго роднага горада Слуцка. Напрыклад, у кнізе «Формула травы» Слуцку прысвечаны цыклы вершаў «Нібы Сонца, нібы Зямля» (Слуцк), «Пасярод Сусвету» (Школа; прысвечаны 9 й сярэдняй школе), «Бы босая пятка» (Дзяцінства), «Як садоўнік» (Настаўнік), «Нібы пад сонцам Слуцкая раўніна» (Сафія Слуцкая), «Сэрца на верхавіне збору» (Альгерд Абуховіч). Для ўсіх неабыякавых да гісторыі роднага краю добрым падарункам стала кніга Яўгена Гучка «Ах, Родчанка!.». Яна прысвечана слуцкаму паэту і краязнаўцу Рыгору Віктаравічу Родчанку, ролю якога ў вывучэнні гісторыі нашага краю нельга пераацаніць.

Творы Яўгена Гучка былі змешчаны ў калектыўных зборніках, часопісах і газетах не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Польшчы, Чэхіі, Злучаных Штатах Амерыкі. Наш зямляк даследуе пытанні беларускай гісторыі і культуры ў кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу (напрыклад, праца «Чаму мы страцілі этнонім «Літва», ці Да гісторыі аднаго рабства»). У яго творчым набытку – пераклады на беларускую мову твораў з рускай, польскай, крымска-татарскай, латышскай, грузінскай моў. А яшчэ Яўген Гучок – член рэдкалегіі татарскага беларускамоўнага штоквартальніка «Байрам».

 

 

Анатолій ЖУК


 

Яўген Гучок

 

Паміж Слуцкам залатым
І Капылём сярэбраным
Веснавы зялёны дым
Ветрам не цярэблены…

 

А ў тым дыме ды маё
Сэрца паэтычнае,
І настрой бярэ яно
На чуццё касмічнае…

 

І ўжо лунаю я,
Быццам бесцялесны,
Случчына, любоў мая,
Край ты мой нябесны.

 

* * *
 

Всё дали, дали, дали…
Струящаяся Случь…
О край родной, едва ли
Где ветер так пахуч.
Едва ли где, едва ли
Так много есть чудес.
Тут травы привязали
К земле края небес.
Тут, если тебе утром
Идти селом пришлось,
Увидишь: солнце будто
Средь улиц улеглось.
И свет его живительный
Летит во все края…
Поклон тебе почтительный,
Слутчина моя!

 

***
 

Паеду ў Слуцк, сцяжынамі дзяцінства
Прайду, людзей сустрэну на ўспамін…
І разбураецца душы маёй адзінства,
І ўсё наўкол запаланяе сплін.

 

Паеду ў Слуцк, сцяжынамі юнацтва
Прайду, людзей сустрэну з той пары…
І разбураецца душы маёй мастацтва,
І ўвесь Сусвет – нібыта дагары.

 

 

 

 

 

 

 


 



Назад
Комментариев: 1

Сергей 2012-06-23 12:23:43

Рад увидеть на просторах интернета)))

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 4587. Последнее 2018-07-18 13:33:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru