М.Е. Дастанка – рэдактар Слуцкай падпольнай газеты «Народны мсцівец»

М.Е. Дастанка – рэдактар Слуцкай падпольнай газеты «Народны мсцівец»

04.02.2016

Слуцкая падпольная газета «Народны мсцівец» – цікавае і значнае выданне гадоў Вялікай Айчыннай вайны. Газета пісала пра падзеі на франтах, ў акупіраваных раёнах, партызанскіх атрадах. На сённяшні дзень яна з"яўляецца важнай крыніцай інфармацыі пра жыццё партызан і мірных жыхароў Случчыны ў гады вайны, дае магчымасць больш даведацца пра тых людзей, якія яе стваралі і распаўсюджвалі.

Адной з такіх асоб з"яўляецца галоўны рэдактар газеты Мікалай Еўкавіч Дастанка. Усё сваё жыццё гэты чалавек актыўна працаваў як журналіст, пасля вайны звязаў свой лёс з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, стаўшы адным з заснавальнікаў кафедры тэорыі і практыкі радыё і тэлебачання на факультэце журналістыкі, першым яе загадчыкам.

Нарадзіўся Мікалай Еўкавіч 20 жніўня 1917 г. у вёсцы Обчын Любанскага раёна Мінскай вобласці ў беднай сялянскай сям"і. Да 1935 г. вучыўся і працаваў ў калгасе. У 1935 г. яго, як актыўнага карэспандэнта, вылучылі на працу ў рэдакцыю раённай газеты. Там М.Е. Дастанка працаваў на пасадах загадчыка аддзела, адказнага сакратара, намесніка рэдактара. Напярэдадні вайны ўступіў у Камуністычную партыю. З пачатку 1941 г. быў прызначаны загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Целеханскага райкома партыі і рэдактарам раённай газеты ў м. Целеханы.

З першых дзён вайны застаўся ў тыле ворага. Стварыў і кіраваў падпольнай партыйна-камсамольскай групай. Калі стала немагчымым далейшае знаходжанне на падпольнай рабоце, быў адкліканы ў партызанскую зону. У партызанскім атрадзе М.Е. Дастанка быў рэдактарам лістовак, а потым кіраваў выданнем Слуцкай падпольнай газеты «Народны мсцівец».

Першы нумар газеты выйшаў 1 красавіка 1943 г. Выданне стала друкаваным органам Слуцкага падпольнага райкома КП(б)Б. У склад рэдакцыі ўвайшлі таксама Локцеў П.Д., Куляшоў І.В., Канановіч І.С. (сакратар Слуцкага падпольнага райкома КП(б)Б). Вакол газеты быў створаны значны аўтарскі калектыў, які налічваў больш за 120 чалавек. На востраве ў Загальскіх балотах (Любанскі раён) працавала друкарня партызанскай брыгады № 64 імя Чкалава.

Газета мела звычайнае для таго часу афармленне: уверсе характэрныя лозунгі «Смерць нямецкім акупантам!», «Прачытаў – перадай другому». Далей змяшчаліся вытрымкі з прамоў кіраўнікоў партыі, часцей Сталіна. Абавязковымі былі рэдакцыйныя артыкулы з характэрнымі назвамі «Паднімайся на барацьбу» (1943, 3 чэрвеня), «Усе сілы на разгром ворага» (1943, 13 чэрвеня), «Шлях барацьбы і перамог» (1944, 1 студзеня).

Усяго ў тыле ворага было выпушчана 78 нумароў газеты агульным тыражом 37 300 экз. У 1943 г. – 53 нумары, у 1944 – 25. Апошні нумар выйшаў 25 чэрвеня 1944 г. Таксама было выдадзена 72 000 экз. лістовак і адозваў.

У справаздачы Слуцкага падпольнага райкома КП(б)Б Мінскаму абкому КП(б)Б аб праведзенай рабоце за перыяд з чэрвеня 1943 г. па май 1944 г. адзначалася, што рэдакцыяй газеты «Народны мсцівец» за перыяд яе працы з красавіка па 1 жніўня 1943 г. выпушчана 17 965 экз. газеты і лістовак. Газета выходзіла кожны тыдзень агульным тыражом 250–300 экз. За адзін толькі чэрвень выдадзена і выпушчана 1900 экз. газеты і 8 700 экз. лістовак. Лістоўкі выпускаліся на тэмы: «Весткі з фронту», «Весткі з Савецкай Радзімы», «Да паліцэйскіх і асоб, што знаходзяцца на службе ў немцаў», «Да моладзі Слуцкага раёна», «Да працоўных Слуцкага раёна», «Да чэхаў і славакаў», быў размножаны першамайскі загад Сталіна.

З цягам часу аб"ём газеты павялічваўся. У 1944 г. «Народны мсцівец» выдаваўся ўжо на 4-х палосах замест 2-х. Больш разнастайным стаў змест. Шмат матэрыялаў было прысвечана выкрыццю намераў захопнікаў стварыць на Беларусі розныя прафашысцкія арганізацыі, у прыватнасці «Беларускую краёвую абарону», «Саюз беларускай моладзі». Газета пісала пра мінулае і будучыню Случчыны, увяла рубрыку «Слуцкія людзі», дзе расказвала пра подзвігі сваіх землякоў.

У нумары за 1 студзеня 1944 г. змешчана паведамленне, што ў друкарні «Народнага мсціўца» выйшла кніга вершаў А. Астрэйкі «Слуцкі пояс». Выданне было добра мастацкі аформлена партызанамі С. Залатым і С. Бяляевым. Гэта ўнікальны ва ўсёй тагачаснай паэзіі зборнік. Самыя лепшыя вершы (іх 22) былі сабраны ў асобнае выданне. Пасля баявой сутычкі з ворагам партызаны займелі паперу, выразалі драўляныя застаўкі, замест фарбы выкарысталі ваксу з сажай.

Выданне пачыналася прысвячэннем аўтара: «Прысвячаю Слуцкім партызанам брыгады імені Чкалава». Прадмову да зборніка напісаў сакратар Слуцкага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б І. Канановіч. У кнізе змешчаны такія вершы, як «Беларусь партызанка», «Час расплаты», «Песня разведчыка», «Наперад» і інш.

«У мяне як самая дарагая рэліквія захоўваецца падшыўка камплекта газет і лістовак Слуцкай падпольнай рэдакцыі. Асобныя з іх надрукаваны на аркушах са школьных сшыткаў, шпалерах і іншай паперы, пажоўклай ад часу…», – успамінаў пасля вайны М.Е. Дастанка. Захаваўшыяся да сённяшняга дня нумары «Народнага мсціўца» з"яўляюцца сапраўды бясцэнным гістарычным матэрыялам, помнікам беларускаму народу ў яго барацьбе супраць фашызму. Выданне такой газеты сведчыла не толькі пра высокі прафесіяналізм рэдактара, але і пра мужнасць, самаадданасць гэтага чалавека.

М.Е. Дастанка зрабіў вельмі шмат, каб падпольная газета стала сапраўды змястоўным, цікавым выданнем, а галоўнае – несла сваім чытачам тую інфармацыю, якая абуджала лепшыя патрыятычныя пачуцці. Успаміны галоўнага рэдактара вельмі дапамаглі і сучасным гісторыкам у падрыхтоўцы да выдання кнігі «Памяць. Слуцкі раён».

Пасля заканчэння вайны Дастанка М.Е. працягваў актыўна працаваць у журналістыцы. Ён быў рэдактарам Вяцкай раённай газеты, намеснікам рэдактара Бабруйскай абласной газеты, рэдактарам «Чырвонай змены», «Настаўніцкай газеты», уласным карэспандэнтам газеты «Известия» на БССР.

У перыядычным друку шмат яго публіцыстычных артыкулаў і навуковых прац. Ён быў даследчыкам гісторыі беларускага друку, гісторыі і тэорыі тэлебачання і радыё. У 1967 у Маскве М.Е. Дастанка абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук, у 1969 г. атрымаў званне дацэнта. З 1967 па 1975 гг. загадваў кафедрай тэорыі і практыкі радыё і тэлебачання на факультэце журналістыкі БДУ.



 

Наталля ЗУБЧОНАК,
Беларускі дзяржаўны універсітэт, кандыдат філалагічных навук
Журналістыка – 2005



 

Н.Е. Достанко – редактор Слуцкой подпольной газеты «Народный мститель»

Слуцкая подпольная газета «Народный мститель» – интересное и значительное издание времён Великой Отечественной войны. Газета писала о событиях на фронтах, в оккупированных районах, партизанских отрядах. На сегодняшний день она является важным источником информации о жизни партизан и мирных жителей Случчины в годы войны, даёт возможность больше узнать о тех людях, которые её создавали и распространяли.

Одной из таких личностей является главный редактор газеты Николай Евкович Достанко. Всю свою жизнь этот человек активно работал как журналист, после войны связал свою судьбу с Белорусским государственным университетом, став одним из основателей кафедры теории и практики радио и телевидения на факультете журналистики, первым её заведующим.

Родился Николай Евкович 20 августа 1917 года в деревне Обчин Любанского района Минской области в бедной крестьянской семье. До 1935 года учился и работал в колхозе. В 1935 г. его, как активного корреспондента, выдвинули на работу в редакцию районной газеты. Там М.Е. Достанко работал на должностях заведующего отделом, ответственного секретаря, заместителя редактора. Накануне войны вступил в Коммунистическую партию (в 1939 г. – В.Х.). С начала 1941 г. был назначен заведующим отделом пропаганды и агитации Телеханского райкома партии и редактором районной газеты в м. Телеханы.

С первых дней войны остался в тылу врага. Создал и руководил подпольной партийно-комсомольской группой. Когда стало невозможным дальнейшее пребывание на подпольной работе, был отозван в партизанскую зону. В партизанском отряде Н.Е. Достанко был редактором листовок, а потом руководил изданием Слуцкой подпольной газеты «Народный мститель» (утверждён редактором в апреле 1943 года – В.Х.).

Первый номер газеты вышел 1 апреля 1943 г. Издание стало печатным органом Слуцкого подпольного райкома КП(б)Б. В состав редакции вошли также Локтев П.Д., Кулешов И.В., Кононович И.С. (секретарь Слуцкого подпольного райкома КП(б)Б). Вокруг газеты был создан значительный авторский коллектив, который насчитывал более 120 человек. На острове в Загальских болотах (Любанский район) работала типография партизанской бригады № 64 имени Чкалова.

Газета имела обычное для того времени оформление: вверху характерные лозунги «Смерть немецким оккупантам!», «Прочитал – передай другому». Далее помещались выдержки из речей руководителей партии, чаще Сталина. Обязательными были редакционные статьи с характерными названиями «Поднимайся на борьбу» (1943, 3 июня), «Все силы на разгром врага» (1943, 13 июня), «Путь борьбы и побед» (1944, 1 января).

Всего в тылу врага было выпущено 78 номеров газеты общим тиражом 37 300 экз. В 1943 г. – 53 номера, в 1944 – 25. Последний номер вышел 25 июня 1944 г. Также было выдано 72 000 экз. листовок и воззваний.

В отчёте Слуцкого подпольного райкома КП(б)Б Минскому обкому КП(б)Б о проделанной работе за период с июня 1943 г. по май 1944 года отмечалось, что редакцией газеты «Народный мститель» за период её работы с апреля по 1 августа 1943 г. выпущено 17 965 экз. газеты и листовок. Газета выходила каждую неделю общим тиражом 250–300 экз. За один только июнь издано и выпущено 1900 экз. газеты и 8700 экз. листовок. Листовки выпускались на темы: «Вести с фронта», «Вести с Советской Родины», «До полицейских и лиц, находящихся на службе у немцев», «К молодёжи Слуцкого района», «К рабочим Слуцкого района», «К чехам и словакам», был размножен первомайский приказ Сталина.

С течением времени объем газеты увеличивался. В 1944 г. «Народный мститель» издавался уже на 4-х полосах вместо 2-х. Более разнообразным стало содержание. Много материалов было посвящено разоблачению намерений захватчиков создать в Беларуси различные профашистские организации, в частности «Белорусскую краёвую оборону», «Союз белорусской молодёжи». Газета писала о прошлом и будущем Случчины, ввела рубрику «Слуцкие люди», где рассказывала о подвигах своих земляков.

Анатоль Астрэйка, сапр. Акім Пятровіч Астрэйка (24 ліпеня 1911, в. Пясочнае, цяпер Капыльскі раён — 23 жніўня 1978) — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік.В номере за 1 января 1944 г. помещено сообщение, что в типографии «Народного мстителя» вышла книга стихов А. Астрейко «Слуцкий пояс». Издание было хорошо художественно оформлено партизанами С. Золотым и С. Беляевым. Это уникальный во всей тогдашней поэзии сборник. Самые лучшие стихи (их 22) были собраны в отдельное издание. После боевой схватки с врагом партизаны заполучили бумагу, вырезали деревянные заставки, вместо краски использовали ваксу с сажей.

Издание начиналось посвящением автора: «Посвящаю Слуцким партизанам бригады имени Чкалова». Предисловие к сборнику написал секретарь Слуцкого подпольного районного комитета КП(б)Б И. Кононович. В книге помещены такие стихи, как «Беларусь-партизанка», «Время расплаты», «Песня разведчика», «Вперёд» и др.

«У меня как самая дорогая реликвия хранится подшивка комплекта газет и листовок Слуцкой подпольной редакции. Отдельные из них напечатаны на листах из школьных тетрадей, обоях и прочей бумаге, пожолклой от времени…», – вспоминал после войны Н.Е. Достанко. Сохранившиеся до сегодняшнего дня номера «Народного мстителя» являются действительно драгоценным историческим материалом, памятником белорусскому народу в его борьбе против фашизма. Издание такой газеты свидетельствовало не только о высоком профессионализме редактора, но и о мужестве, самоотверженности этого человека.

М.Е. Достанко сделал очень много, чтобы подпольная газета стала действительно содержательным, интересным изданием, а главное – несла своим читателям ту информацию, которая пробуждала лучшие патриотические чувства. Воспоминания главного редактора очень помогли и современным историкам в подготовке к изданию книги «Память. Слуцкий район».

После окончания войны Достанко М.Е. продолжал активно работать в журналистике. Он был редактором Вятской районной газеты, заместителем редактора Бобруйской областной газеты, редактором «Красной смены», «Учительской газеты», собственным корреспондентом газеты «Известия» в БССР.

В периодической печати много его публицистических статей и научных работ. Он был исследователем истории белорусской печати, истории и теории телевидения и радио. В 1967 году в Москве М.Е. Достанко защитил кандидатскую диссертацию на соискание учёной степени кандидата исторических наук, в 1969 г. получил звание доцента. С 1967 по 1975 гг. заведовал кафедрой теории и практики радио и телевидения на факультете журналистики БГУ.



 

Наталья ЗУБЧЕНОК, кандидат филологических наук, доцент
Белорусский государственный университет, кафедра истории журналистики и менеджмента СМИ

 

Перевод -

Владимир ХВОРОВ