У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Віктар Дайліда

30.12.2013
(Дайліда Віктар Браніслававіч; Дайлида Виктор Брониславович; 1930–2006)

Нарадзіўся ў сялянскай сям"і ў вёсцы Пуцяты (цяпер Славінск) на Случчыне. У 1952 годзе скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут і працаваў настаўнікам у Пастарынскай сямігадовай школе Баранавіцкага раёна, па сумяшчальніцтве быў дырэктарам вячэрняй школы сельскай моладзі. Скончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдскай (1957–1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959–1962) васьмігадовых школ у Баранавіцкім раёне, старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання. У 1962–1973 гадах – дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна, потым да 1982 года працаваў намеснікам дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР (у гэты творчы саюз прыняты ў 1969 годзе). Некаторы час знаходзіўся на творчай працы, а ў 1988–1989 гадах – старшыня кааператыва «Белая Русь». Выдатнік народнай асветы БССР (1968).

Першае апавяданне Віктара Дайліды «Разумны чалавек» змешчана ў зборніку «На сонечных сцежках» (1953). Працяглы час жывучы ў вёсцы, пісьменнік добра вывучыў асаблівасці жыцця вяскоўцаў, калі можна так сказаць, прапусціў іх праз сябе. Таму многія яго апавяданні, аповесці «прывязаны» да зямлі, па-сялянску нетаропкія і грунтоўныя, а галоўнае ў жыцці для іх герояў – праўда, сумленне, шчырасць.

У сваёй «Споведзі» Віктар Дайліда прызнаўся ў любові да сваёй малой радзімы: «…Дзе б я ні быў, куды ні закінуў бы мяне лёс, сэрца заўсёды рвецца на родную Случчыну. І няма для мяне шчаслівейшых хвілін, як ехаць дамоў, у сваю вёску, у сваю старэнькую хату, да сваіх землякоў, дзе сходжана кожная сцежка, з маленства знаёмае кожнае дрэўца ў лесе. Еду, а ў памяці ўзнікаюць словы вялікага Якуба Коласа: «Прад імі Случчына ляжала, старонка міла і багата…».

Як толькі збочу з шашы, адразу пачынаюцца родныя землі. На небасхіле вырысоўваюцца вёскі Ульянаўка, Маргі, а за невялікім ляском, вясёлым і светлым ад беланогіх бяроз, стаіць і мая вёска Славінск. Успамінаецца перажытае, усё да драбніц, асабліва басаногае маленства. Вось тут, у Дружбенскім лужку, калісьці пасвіў калгасных коней. Ля цагельні ў бярозавым гаі збіраў краснагаловікі, у Вілах – баравікі. На Пратве і ў Грабарскай канаве лавіў таптухай уюноў».

Успамінаючы сваё вясковае маленства, Віктар Дайліда ўдзячны бацьку – калгаснаму брыгадзіру, які прывучыў сына да сялянскай працы: «Было цяжка хадзіць за плугам, кіраваць упартымі бірбатымі бельгійскімі коньмі, якіх пакінулі ў вёсцы салдаты. Але я араў, абганяў бульбу, тросся на грабалцы, вазіў снапы, сена, працаваў конюхам».

У творчым набытку Віктара Дайліды – зборнікі аповесцяў і апавяданняў «Вясна, хлопцы, вясна» (1966), «Была вайна…» (1969), «Пяро дзікай качкі» (1977), «Буслы над вёскай» (1979), «Гнядыя коні», «Гарох пры дарозе» (абодва 1991), кніга для дзяцей «Сустрэча з маленствам» (1980), зборнік гумарыстычных твораў «Пыжыкавая шапка» (1986), дакументальная аповесць «Тут яго сэрца…» (2005). Апошні твор расказвае пра старшыню сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Аграфірма “Лучнікі”» заслужанага работніка сельскай гаспадаркі СССР М.І. Васілевіча. Яго асоба паказана на фоне ранейшых і цяперашніх праблем у развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці, на фоне розных падыходаў да іх вырашэння. А яшчэ Віктар Дайліда – аўтар апавяданняў для дзяцей, шматлікіх нарысаў, якія былі змешчаны ў перыядычным друку. Асобныя яго творы перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы.

Ацэньваючы свой унёсак у літаратуру, Віктар Дайліда заўважыў, што напісаў ён не так і многа: «Віной асабістая несабранасць, зямныя клопаты, часам легкадумнасць, а часам і падножкі “сяброў”. Але сёе-тое з напісанага, мне здаецца, спатрэбіцца людзям». Безумоўна – спатрэбіцца. Калі хто хоча ў гэтым пераканацца – папытайце ў бібліятэцы што-небудзь з твораў Віктара Дайліды.

Анатолій ЖУК


 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 4013. Последнее 2018-12-13 18:24:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru